Мэты: узнавіць і паглыбіць веды пра пастаноўку працяжніка паміж дзейнікам і выказнікам; выпрацоўваць уменні пастаноўкі працяжніка паміж дзейнікам і выказнікам; развіваць камунікатыўныя здольнасці вучняў




Дата канвертавання30.03.2016
Памер42.05 Kb.
Працяжнік паміж дзейнікам і выказнікам

(11 клас)



Мэты: узнавіць і паглыбіць веды пра пастаноўку працяжніка паміж дзейнікам і выказнікам; выпрацоўваць уменні пастаноўкі працяжніка паміж дзейнікам і выказнікам; развіваць камунікатыўныя здольнасці вучняў; выхоўваць у вучняў навыкі самакантролю дзейнасці і пачуццё адказнасці за вынікі сваёй работы.

Эпіграф:

Дзейнасць – адзіны шлях да ведаў.

Бернард Шоу



Ход заняткаў

I. Увядзенне ў тэму. Пастаноўка мэт факультатыўнага занятку.


  • Прачытайце эпіграф.

  • Як разумееце яго сэнс?

  • Растлумачце пастаноўку працяжніка ў сказе?

  • У якіх яшчэ сказах ставіцца працяжнік? (У няпоўных сказах; у сказах з аднароднымі членамі, калі абагульняючае слова стаіць пасля аднародных членаў; у складаназлучаных сказах; у бяззлучнікавых складаных сказах)

- Сёння мы разгледзім пастаноўку працяжніка толькі па адной тэме:”Працяжнік паміж дзейнікам і выказнікам”.

  • Запішыце тэму ў сшыткі.

  • Як вы лічыце, якія мы павінны паставіць мэты?

  • Мэты пастаўлены, а я са свайго боку пастараюся стварыць умовы для развіцця вашай актыўнай дзейнасці.


II. Актуалізацыя ведаў

  • Прыгадаем правіла на пастаноўку працяжніка паміж дзейнікам і выказнікам, якое мы вывучалі раней. (Вучні разам з настаўнікам запаўняюць апорны канспект).




Працяжнік ставіцца


Працяжнік не ставіцца


назоўнік назоўнік

1.Прыказкаскарбонка духоўнай сілы чалавека.

назоўнік лічэбнік

2. Плошча Нарачы – восемдзесят



квадратных метраў.

лічэбнік лічэбнік



Пяць і шэсцьадзінаццаць.

інфінітыў назоўнік

3. Вучыцца ў народа – задача кожнага

пісьменніка.

4. Чалавек - гэта цэлы свет.

.


ас.займ. назоўнік

1.Мы дастойная змена твая,

Беларусь!

прыметнік

2.Дні светлыя, ясныя.
3.Сінія вочкі што васілёчкі.

назоўнік назоўнік

4.Сам сабе чалавек не вораг.



III. Вывучэнне новага матэрыялу.

- А зараз паглыбім свае веды па тэме. Прапаноўваю вам выкарыстаць Інтэрнэт – рэсурсы.(Вучні разам з настаўнікам працягваюць запаўняць апорны канспект).




Працяжнік ставіцца

Працяжнік не ставіцца

.

гукапер. сл.



  1. Бурбалкі са дна возера – буль– буль– буль!

выклічнік

Людзі ўсе тут – во!

фразеалагізм

6. Нівы - вокам не абняць.

усеч.ф.дз.



  1. Яхоп за павады.

/

8. Яны – надзейныя сябры.


спец. літ.

5. Даўжыня Нёмана 937 км.

без нечак.адцен.

6. Я тым часам шмыг за дзверы.

інверсія


7. Вялікая справа дружба.

непадз.выраз

8. Грош цана такой рабоце.

9. Слаўны Мацей хлопец.


10. Юрка ўжо амаль афіцэр.

11. Дзяўчаты ў нас прыгажуні.



- Ці з’явіліся ў Законе “Аб правілах беларускай арфаграфіі і пунктуацыі “ змены ў дадзеным правіле?


IV. Замацаванне матэрыялу

1. Прапаноўваю выканаць заданні з ЦТ мінулага года ( заданне № 19 ).

Праверка.



  • Хто справіўся на 100%?

  • Якія ёсць пытанні?


2. Прапаную вам выканаць заданне больш высокага ўзроўню.

Вызначце нумары сказаў, у якіх працяжнік не ставіцца.

1. Розум _ не кулеш, у галаву не ўвальеш.

2. Знайсці падкову _ шчасце.

3. Расці, мой сыне, ты _ крыніца майго жыцця.

4. Цікавы чалавек _ гэты Нупрэй.

5. Рост у мяне _ сто семдзесят сантыметраў.

6. Туман _ што паслухмяны пластылін.

7. Вінаград _ пальчыкі абліжаш.

8. Прыгожы _ Мінск _ горад.

9. Дрэнь _ справы ў мяне.

10. Лайдак і свавольнік _ наш Арцём.

11. Восень _ не прыдумаць лепшай.

12. А Міша _ шась на двор.

13. А бацька мой_ рыбак.

14. Там рыба _ ого-го!

15. Бульба ў нас _ свая.

16. Неба _ чыстае, васільковае.

Адказы:1, 3, 4, 6, 8, 9, 10, 13, 15, 16.


  • Хто зрабіў заданне без памылак?

  • Дзе памыліліся?

- Якія ёсць пытанні?
3. Выкананне он–лайн тэста.

У лісты самакантролю запішыце % выканання задання.



№ задання

% выканання

1.




2.




3.




4.




5.




Усяго %




Праверка. Агучыць усе вынікі.




V. Падвядзенне вынікаў.

- Сёння вы добра папрацавалі: узнавілі і паглыбілі веды па тэме, выпрацавалі ўменні пастаноўкі працяжніка паміж дзейнікам і выказнікам.
VI. Рэфлексія.

Запоўніце табліцу.



Засвоіла тэму глыбока, магу навучыць іншых

Лічу, што засвоіла тэму добра, але растлумачыць іншым цяжка

Тэму засвоіла слаба, патрэбна яшчэ больш дасканала вывучыць яе











База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка