Мэты: садзейнічаць узбагачэнню ведаў вучняў па культуры і традыцыях беларускага народа; пазнаёміць вучняў са святам “ Каляды”; паглыбіць веды пра беларускія народныя песні, прымаўкі і прыказкі, загадкі; выхоўваць любоў да зямлі продкаў




Дата канвертавання03.05.2016
Памер52.54 Kb.


Куратар: Кавалевiч Вольга Алегауна

Майстар: Сачук Наталля Валянцiнауна

Мэты:

садзейнічаць узбагачэнню ведаў вучняў па культуры і традыцыях беларускага народа; пазнаёміць вучняў са святам “ Каляды”;

паглыбіць веды пра беларускія народныя песні, прымаўкі і прыказкі, загадкі; выхоўваць любоў да зямлі продкаў, пачуццё нацыянальнай годнасці.
Дзеючыя асобы: Каза- Шаставец Павел, гаспадар- Камнеў Лёня, гаспадыня- Рыгiлевiч Дзмітрый, цыган- Ерамянц Яўген, калядоўшчыкі (Кашлачоў Кiрыл, Марозька Яўген, Iваноў Андрэй, Пiшчык Кiрыл).

Рэквізіт: стол, стулы, посуд, зерне пшаніцы ў рэшаце, плакаты, святочнае нацыянальнае ўбранне залы.

Сцэна аформлена пад беларускую хату, упрыгожана вышыванымі ручнікамі.



Сцэнарый

 

(Горбач)

Трэба ведаць - сэрца просіць,


Як дзядам, бацькам жылося,   
Як сахой даўней аралі, 
Як смычком зямлю бярлялі, 
Як з сявенькі збожжа зерні 
Рассявалі чорнай жменяй...
Трэба ведаць... Што зазналі...
Трэба ведаць... І пра тое
Апраналі што? I якое?
Трэба ведаць.

(Пятрусь Броўка.)


Вядучы 1

Адным з самых старажытных зімовых святаў з’яўляюцца Каляды. Паходжанне гэтай назвы вучоныя тлумачаць па-рознаму. Найбольш верагодна яе лацінская аснова: словам (<календы>) у старажытнасці называлі першы дзень кожнага месяца. У гэтыя дні выконваліся абрады з мэтай дасягнення дабрабыту. А песні, што выконваліся ў гэты час, называлі калядкамі.

Каляды – свята ў гонар Новага года. Святкаванне Каляд пачынаецца ў студзені. Напярэдадні Ражаства Хрыстова ( 6 студзеня ) праводзіцца вячэра, якая па назве галоўнай стравы – крутой кашы з неразмолатага зерня – называецца куццёю. Вельмі яскрава, паэтычна абрысоўвае рыхтаванне да свята выдатны беларускі паэт Я. Колас у паэме “Новая зямля”.

Вядучы 2

…Куцця. Марозна. Хмурнавата.

Сняжок падкідвае заўзята;

Снег на куццю – грыбы на лета,

Такая матчына прымета,

А сцежкі чорны - ягад многа;

Ну, і за гэта хвала Богу.

...І дроў на свята накалолі,

Трасянкі загадзя натрэслі,

Сянца пахучага прынеслі:

Куцці гаршчок ужо ў калена

Стаяў на лаве, чакаў сена,

І вось цяпер гаршчок з куццёю,

Як цар даўнейшаю парою,

Ў пачэсны кут, на свій прастол,

Стаўляўся з гонарам на стол,

На гэта сена пад багамі,

Ўладар над хлебам і блінамі,

Бо ён у гэты дзень – персона!

Яго вянчаў абрус-карона:

Гаршчок агорнуты пашанай,

Хоць ён фаміліі глінянай.


Якія ж матчыны намеры

Наконт куцці, наконт вячэры?

Ох, гэта дзецям знаць цікава,

Калі якая будзе страва,

Ў якім ліку, ў якім парадку?

Што на канцы і што спачатку?

А ў маткі ўсё абмеркавана

І ўсе прадумана ад рана.

Там, на гары, пад шчытам дзе-та,

Быў мак павешан яшчэ з лета-

Цяпер у цёрле ён пацёрты.

У патайным куце каморы,

Як смерць Кашчэя, пад запоры

Мядок быў хітра дзесь запёрты,-

Цяпер яго насталі часы,

Бо ён патрэбен для закрасы,

І што кісель той без сыты

У вечарок гэты святы?


Пад фанаграму песні "Каляда" выходзяць гаспадар і гаспадыня, ходзяць па хаце, наводзяць парадак (вечар).

(Показ мод белорусской одежды.)

Гаспадыня: Гаспадар, ты яшчэ не зачыняй дзеры. Сення ж апошні дзень свята, можа і да нас зойдуць калядоўнікі.

(Чуецца стук).

У хату ўваходзяць калядоўнікі і вітаюцца.


Першы калядоўнік: Добры вечар добрым людзям.

Другі калядоўнік: Добры вечар таму, хто ў гэтым даму.

Трэці калядоўнік: Шчодры вечар, добры вечар.

Пане, дзядзьку – гаспадар

Мы твой дом віншуем

З новым годам, з калядкамі, са святам.



Першы калядоўнік: Дазвольце спытаць, ці дазволіце нам пашчадраваць?

Гаспадыня: Дазваляем, дазваляем.

Другі калядоўнік: Жадаем вам шчасліва святкаваці,

Дый за год зноў каляду даждаці.

Дазволь, пане-гаспадар, каляду заспяваці.

Гучыць песня: “ Добры вечар, шчодры вечар”

1.На нова лета хай родзіць жыта

Добры вечар, шчодры вечар.

2.Жыта, пшаніца,

Усяка пашніца.

Добры вечар, шчодры вечар.

3.Дай табе божа ,пане гаспадару,

Добры вечар, шчодры вечар.

4.Піва варыці - сыноў жаніці.

Добры вечар, шчодры вечар.

5.Гарэлку гнаці- дачок аддаваці.

Добры вечар, шчодры вечар.

6.Стань на баляску- дастань каўбаску.

Добры вечар, шчодры вечар.

7.Стань на драбінку- дастань саланінку.

Добры вечар, шчодры вечар.


Гаспадар звяртаецца да гасцей: Ці падабаецца Вам у нас, Вам утульна?

Першы калядоўнік: Вельмі падабаецца і цёпла ў хаце.

Гаспадар і Гаспадыня (разам). Дзякуй, дзякуй за словы добрыя!

Цыган.  Ой, вы слаўныя ды харошыя, як медныя грошы, ці вытрываюць вашы масніцы, ці не лопнуць, каб нам добра паскакаць, яшчэ й моцна тупнуць?
Гаспадар і Гаспадыня (разам). Скачыце, і старых, і маладых павесяліце.
(Кашлачоў Кірылл)1-ы калядоўшчык (гучна).
Эх, Калядка, разыдзіся,
Па ўсіх вуглах разбяжыся!

(Усе танцуюць польку-трасуху, якая, бы мяцеліца, кружыць у вясёлай віхуры па хаце.)
(Тым часам Цыган ужо прадае гаспадару кабылу.)


Цыган (гучна). Купі, гаспадар, казу, паўсвету пройдзеш, а такой не знойдзеш. Купі!

(Каза, стаміўшыся з дарогі, падае пасярод хаты.)
Цыган. А-я-яй! Вось дык дзіва, у цябе, гаспадар, прапала каза, праз гэту чэсць давай рублёў з шэсць, ды, каб устала, дай ёй шматок сала, а на рожанькi, два пiрожанькi.

Каза устае!



2 Калядоушчык: Дзе каза ходзiць, там жыта родзiць, дзе каза нагой там жыта каппой, дзе каза рогам там жыта много.

4-ы калядоўшчык (гучна). Гэй, Козачка, шэрая, пакажыся, павярніся, добрым людзям пакланіся!
Гаспадар. А няхай яна паскача, усіх нас павесяліць!

(Пад вясёлую музыку ўбягае Каза. Яна весела скача, бадаецца і брыкаецца. Усе пачынаюць вадзіць карагод, спяваюць песню.)

Калядоўчыкі (разам).
Го-го-го, Каза,
Каза шэрая,
Дзе Каза ходзіць,
Там жыта родзіць,
Дзе Каза рогам -
Там жыта стогам.
Дзе Каза нагою -
Там жыта капою.
Дзе Каза хвастом -
Там жыта кустом.

3-і калядоўшчык (з паклонам). Дзякуй гэтаму дому, ці не пара нам ісці к другому?
4-ы калядоўшчык. Дзякуй вашай хатцы, ці не пара вымятацца?
2-ы калядоўшчык. Каб вы здаровыя былі, каб Бог падоўжыў вам гады!
1-ы калядоўшчык. Каб пшаніца і жыта ўрадзілася!
2-і калядоўшчык. Ды жывёла заўсёды вадзілася!
3-і калядоўшчык. Каб радзілі памідоры, агурочкі, а гаспадары цвілі, што кветкі ў садочку!
Каза (сыплючы жытам). А я сыплю жыта на шчасце, здароўе, на доўгае жыццё! А крынічкай вады, каб не зналі бяды, ды трошкі солі, каб не зналі нашчадкі кепскае долі!

4-ы калядоўшчык. А цяпер хутчэй дарыце, нас не марыце!
1-ы калядоўшчык. Бо кароткія світкі, памерзлі лыткі.
(Гаспадары кладуць пачастункі гасцям у торбу.)
Усе (разам). Дзякуй вам за пачастункі, за сардэчныя дарункі. Пойдзем мы калядаваць, усіх са святам вітаць!
Гаспадар і Гаспадыня (разам).
Шчасліва хадзіце,
Здаровы бывайце,
У наступным годзе
Зноў завітайце!
Музыка (гучна). Вясёлая, адыходная, шчодрая, калядна-паходная!
(Пад музыку госці выходзяць.)



База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка