Метадычныя рэкамендацыі па правядзенні выпускнога экзамена па матэматыцы




Дата канвертавання21.05.2016
Памер37.17 Kb.
Метадычныя рэкамендацыі

па правядзенні выпускнога экзамена па матэматыцы

за перыяд навучання на ўзроўні агульнай базавай адукацыі

і на ўзроўні агульнай сярэдняй адукацыі
1. Экзаменацыйная работа па матэматыцы за перыяд навучання на ўзроўнях агульнай базавай і агульнай сярэдняй адукацыі выконваецца на падвойных лістах паперы са штампам агульнаадукацыйнай установы, якія ўкладваюцца адзін у адзін.

На штампе агульнаадукацыйнай установы запісваецца дата (Напрыклад: 6 чэрвеня 2009 г.). Пасля штампа агульнаадукацыйнай установы прапускаецца 4 клеткі і пасярэдзіне радка робіцца наступны запіс:

Экзаменацыйная работа

па матэматыцы

вучня 11 «А» класа

Станкевіча Сяргея Міхайлавіча


2. На другой старонцы пішацца нумар варыянта (Варыянт 1 (І), Варыянт 2 (ІІ)).
3. Экзаменацыйныя работы вучняў пасля праверкі і выстаўлення адзнакі ў балах падпісваюцца:

- старшыней і двума членамі экзаменацыйнай камісіі – пры здачы выпускных экзаменаў за перыяд навучання на ўзроуні агульнай базавай адукацыі;

- старшыней і трыма членамі экзаменацыйнай камісіі – пры здачы выпускных экзаменаў за перыяд навучання на ўзроўні агульнай сярэдняй адукацыі.

Запісы афармляюцца наступным чынам:


(адзнака)
Старшыня экзаменацыйнай камісіі (подпіс) Т.І. Пшанічная

Члены экзаменацыйнай камісіі: (подпіс) А.Г. Лявонаў

(подпіс) Н.І. Трафімава

(подпіс) У.В. Пракаповіч


4. Выпускныя экзамены па матэматыцы за перыяд навучання на ўзроўні агульнай базавай адукацыі ў агульнаадукацыйных установах з беларускай і рускай мовамі навучання праводзіцца па тэкстах ”Зборніка заданняў для выпускного экзамену па вучэбным прадмеце “Матэматыка” на ўзроуні агульнай базавай адукацыі”, “Сборника заданий для выпускного экзамена по учебному предмету “Математика” на уровне общего базавого образования”, выдавецтва “Народная асвета” 2009 года выдання.
5. Выпускныя экзамены па матэматыцы за перыяд навучання на ўзроуні агульнай сярэдняй адукацыі ў агульнаадукацыйных установах з беларускай і рускай мовамі навучання праводзяцца па тэкстах “Зборніка заданняў для выпускнога экзамену па вучэбным прадмеце “Матэматыка” на ўзроўні агульнай сярэдняй адукацыі”, «Сборника заданий для выпускного экзамена по учебному предмету «Математика» на уровне общего среднего образования» выдавецтва “Народная асвета” 2009 года выдання.
6. Час для выканання экзаменацыйнай работы адлічваецца ад моманту давядзення тэкстаў заданняў да выпускнікоў.
7. Поўная ўмова задання экзаменацыйнай работы выпускнікамі не прапісваецца. Выпускнікі маюць права выконваць заданні у любой паслядоўнасці.
8. Чарцяжы, графікі, малюнкі выконваюцца алоўкам або ручкай, пры неабходнасці – з прымяненнем лінейкі і цыркуля.
9. Пры выкананні экзаменацыйнай работы не дазваляецца карыстацца калькулятарам.
10. Экзаменацыйныя работы ацэньваюцца экзаменацыйнымі камісіямі ў адпаведнасці з нормамі ацэнкі вынікаў вучэбнай дзейнасці навучэнцаў, зацверджанымі Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь.
11. Пры ацэньванні экзаменацыйных работ улічваюць характар зробленых істотных і неістотных памылак.
12. Адзнаку за выкананне экзаменацыйнай работы рэкамендуецца выстаўляць з прымяненнем шкалы, якая вызначае максімальную колькасць балаў за кожнае заданне і шкалы пераводу колькасці балаў, атрыманных навучэнцам за выкананне экзаменацыйнай работы, у адзнакі па дзесяцібальнай сістэме ацэньвання, якія надрукаваны ў вышэйпералічаных зборніках.

Нумар задання

Максімальная колькасць балаў

за выкананне задання



1

1

2

2

3

3

4

4

5

5

6

6

7

7

8

8

9

9

10

10



Сумарны максімальны бал за выкананне ўсіх заданняў – 55




Колькасць балаў, атрыманных навучэнцам

Адзнака па дзесяцібальнай сістэме ацэнкі вынікаў вучэбнай дзейнасці навучэнцаў

1

1

2-4

2

5-7

3

8-12

4

13-18

5

19-25

6

26-33

7

34-42

8

43-52

9

53-55

10


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка