Метадычныя рэкамендацыі па напісанні эсэ




Дата канвертавання01.05.2016
Памер121.22 Kb.

Метадычныя рэкамендацыі па напісанні эсэ


Уводзіны

Эсэ ад французскага «essai», англ. «essay», «assay» - спроба, нарыс; ад лацінскага «exagium» - узважванне. Стваральнікам жанру эсэ лічыцца М.Мантэнь («Досведы», 1580 г.). Гэтае празаічнае складанне - развага невялікага аб’ёму з вольнай кампазіцыяй. Жанр крытыкі і публіцыстыкі, вольная трактоўка якой-небудзь праблемы. Эсэ выяўляе індывідуальныя ўражанні і меркаванні па пэўнай тэме або пытанні і загадзя не прэтэндуе на вызначальную або вычарпальную трактоўку прадмета. Як правіла, эсэ прадугледжвае новае, суб’ектыўна афарбаванае разважанне пра штосьці і можа мець філасофскі, гісторыка-біяграфічны, публіцыстычны, літаратурна-крытычны, навукова-папулярны, белетрыстычны характар.

Эсэ студэнта - гэта самастойная пісьмовая праца на тэму, прапанаваную выкладчыкам (тэма можа быць прапанаваная і студэнтам, але абавязкова павінна быць узгодненая з выкладчыкам). Мэта эсэ складаецца ў развіцці навыкаў самастойнага творчага мыслення і пісьмовага выражэння ўласных думак.

Эсэ павінна выразна выкладаць сутнасць пастаўленай праблемы, уключаць самастойна праведзены аналіз гэтай праблемы з выкарыстаннем канцэпцый і аналітычнага інструментарыю, які быў разгледжаны ў рамках дысцыпліны, мець высновы, якія абагульняюць аўтарскую пазіцыю па пастаўленай праблеме.



Пабудова эсэ

Пабудова эсэ - гэта адказ на пытанне або раскрыццё тэмы, якое заснавана на класічнай сістэме доказаў.



Структура эсэ

1. Тытульны ліст.

2. Уводзіны – сутнасць дадзенай тэмы, абгрунтаванне яе выбару.

На гэтым этапе вельмі важна правільна сфармуляваць пытанне, на якое вы збіраецеся знайсці адказ падчас свайго даследавання.

Пры працы над уводзінамі могуць дапамагчы адказы на наступныя пытанні: «Ці трэба даваць азначэнні тэрмінам, якія прагучалі ў тэме эсэ?», «Чаму тэма, якую я раскрываю, з’яўляецца важнай?», «Якія паняцці будуць уключаныя ў мае разважанні па тэме?», «Ці магу я падзяліць тэму на некалькі падтэмаў?».

3. Асноўная частка - аргументаванае раскрыццё зместу тэмы на аснове сабранага матэрыялу.

Дадзеная частка прадугледжвае развіццё вашай аргументацыі і аналізу, а таксама абгрунтаванне іх, зыходзячы з наяўных дадзеных, іншых аргументаў і пазіцый па гэтым пытанні. У асноўнай частцы кожны з параграфаў павінен быць прысвечаны разгляду адной галоўнай думкі.

У залежнасці ад пастаўленага пытання аналіз праводзіцца на аснове наступных катэгорый: прычына - наступства, агульнае - асаблівае, форма - змест, частка - цэлае, сталасць - зменлівасць.

Пры цытаванні выкарыстаных пры падрыхтоўцы першакрыніц ужываюцца адпаведныя правілы цытавання (тэкст цытаты бярэцца ў двукоссі і даецца дакладная спасылка на крыніцу, уключаючы нумар старонкі), інакш тэкст будзе лічыцца плагіятам.

4. Заключэнне - абагульненні і аргументаваныя высновы па тэме. Яно падагульняе эсэ або яшчэ раз уносіць тлумачэнні, падмацоўвае сэнс і значэнне выкладзенага ў асноўнай частцы. Паўтор, ілюстрацыя, цытата – вось метады, якія рэкамендуюцца для складання заключэння.



Афармленне эсэ

Набор тэксту эсэ ажыццяўляецца з выкарыстаннем тэкставага рэдактара Word. Пры гэтым рэкамендуецца выкарыстоўваць шрыфты тыпу Times New Roman памерам 14 пунктаў. Колькасць знакаў у радку павінна складаць 60-70, міжрадковы інтэрвал павінен складаць 18 пунктаў, колькасць тэкставых радкоў на старонцы - 39-40.

Усталёўваюцца наступныя памеры палёў: верхняга і ніжняга - 20 мм, левага - 30 мм, правага - 10 мм. Пры друкаванні тэксту эсэ абзац павінен адпавядаць чатыром знакам (1 см.).

Патрабаванні да эсэ - не менш за 10 старонак тэксту, не менш за 10 крыніцаў, наяўнасць уласных ідэяў, абгрунтаванасць тэзісаў, паслядоўнасць, наяўнасць увядзення і высноваў, цытаванні. Плагіят жорстка караецца!



Як падрыхтаваць і напісаць эсэ?

Якасць любога эсэ залежыць ад трох складнікаў, такіх як:



  • зыходны матэрыял, які будзе выкарыстаны (канспекты прачытанай літаратуры, лекцый, запісы вынікаў дыскусій, уласныя меркаванні і назапашаны досвед па дадзенай праблеме);

  • якасць апрацоўкі наяўнага зыходнага матэрыялу (яго арганізацыя, аргументацыя і довады);

  • аргументацыя (наколькі сапраўды яна суадносіцца з паднятымі ў эсэ праблемамі).

Працэс напісання эсэ можна разбіць на некалькі стадый: абдумванне - планаванне - напісанне - праверка - праўка.

Планаванне - азначэнне мэты, асноўных ідэй, крыніц інфармацыі, тэрмінаў напісання працы.

Крыніцы. Тэма эсэ падкажа, дзе шукаць патрэбны матэрыял. Звычайна карыстаюцца бібліятэкай, інтэрнэт-рэсурсамі, слоўнікамі, даведнікамі.

Праверка азначае рэдагаванне тэксту з арыентацыяй на якасць і эфектыўнасць. Якасць тэксту складаецца з чатырох асноўных кампанентаў: выразнасці думкі, зразумеласці, пісьменнасці і карэктнасці.

Думка – гэта змест напісанага. Неабходна выразна і ясна фармуляваць ідэі, якія жадаеце выказаць, у адваротным выпадку ў вас не атрымаецца данесці гэтыя ідэі і звесткі да іншых.

Зразумеласць - гэта дасціпнасць тэксту для разумення. Лягчэй усяго яе можна дасягнуць, карыстаючыся лагічна і дакладна падабранымі словамі, фразамі і ўзаемазвязанымі абзацамі, якія раскрываюць тэму.

Граматнасць - адлюстроўвае захаванне нормаў граматыкі і правапісу.

Карэктнасць - гэта стыль напісанага. Стыль вызначаецца жанрам, структурай працы, мэтамі, якія ставіць перад сабой аўтар, чытачамі, да якіх ён звяртаецца.

Ацэнка эсэ

Эсэ ацэньваецца па наступных крытэрыях:



Крытэрыі

Патрабаванні да студэнта

Максімальная колькасць балаў

Веданне і разуменне тэарэтычнага матэрыялу.

- выразна і поўна вызначае паняцці, якія разглядаюцца, прыводзіць ім адпаведныя прыклады;

- выкарыстоўвае паняцці, якія строга адпавядаюць тэме;

- праца выканана самастойна.


2 балы

Аналіз і ацэнка інфармацыі

- граматна ўжывае катэгорыі аналізу;

- умела выкарыстоўвае прыёмы параўнання і абагульнення для аналізу ўзаемасувязі паняццяў і з’яў;

- здольны растлумачыць альтэрнатыўныя погляды на разглядаемую праблему і прыйсці да збалансаванага заключэння;

- студэнт выкарыстоўвае вялікую колькасць розных крыніц інфармацыі;

- дае асабістую ацэнку праблеме.


4 балы

Пабудова меркаванняў

- выразнасць і зразумеласць эсэ;

- доказы выкладзены лагічна;

- вылучаныя тэзы суправаджаюцца граматнай аргументацыяй;

- прыводзяцца розныя пункты гледжання і іх асабістая ацэнка.

- агульная форма эсэ адпавядае жанру праблемнага навуковага артыкула.


3 балы

Афармленне працы

- праца адпавядае асноўным патрабаванням да афармлення;

- правільнае афармленне цытатаў;

- захаваны лексічныя, фразеалагічныя, граматычныя і стылістычныя нормы беларускай літаратурнай мовы;

- тэкст аформлены з поўным захаваннем правіл беларускай арфаграфіі і пунктуацыі;



- эсэ адпавядае фармальным патрабаванням.

1 бал

Максімальная колькасць балаў, якую студэнт можа атрымаць - 10 балаў.

Прыкладныя тэмы эсэ
па «Гісторыі палітычнай і прававой думкі Беларусі»




  1. Якія крытэрыі вызначэння прадмету гісторыі палітычнай і прававой думкі Беларусі?

  2. Чаму беларускія філосафы часам лічаць, што філасофскай (палітычнай, прававой) традыцыі ў Беларусі «няма»?

  3. Назавіце і ахарактарызуйце «разрывы» ў традыцыі беларускай палітычнай і прававой думкі.

  4. Ці магчыма «пагадзіць» між сабой польскую, беларускую, літоўскую і украінскую «гісторыю ідэяў»? Калі так, на якіх падставах?

  5. Які ўплыў аказала хрышчэнне Русі па праваслаўным абрадзе на гісторыю дзяржавы і права Беларусі.

  6. Які ўплыў мела хрысціянства на грамадска-палітычны лад Кіеўскай Русі?

  7. На колькі цэзарапапізм быў успрыняты і рэалізавана на тэрыторыі Кіеўскай Русі?

  8. Чаму ідэалогія папацэзарызму не была успрынятая элітамі ВКЛ?

  9. Палітычная і прававая думка Рэнесансу на Беларусі: асаблівасці і іх прычыны.

  10. Якую «антычнасць» адраджалі ў эпоху Рэнесансу ў Рэчы Паспалітай?

  11. Палітычныя наступствы Рэфармацыі для Рэчы Паспалітай.

  12. Падыходы да разумення дзяржавы і права дзеячаў Контррэфармацыі: адрозненні і адзінства.

  13. Ці была Рэч Паспалітая свабоднай дзяржавай? Пра якую свабоду дыскутавалі палітычныя мысляры?

  14. Берасцейская царкоўная ўнія: прычыны, абгрунтаванне, наступствы.

  15. Праблема дысідэнтаў у Рэчы Паспалітай. Якія правы абаранялі дысідэнты?

  16. Ахарактарызуйце сармацкі міф, яго культурны і палітычны складнікі.

  17. Прааналізуйце Канстытуцыю 3 Мая 1791 г. Дайце яе ацэнку.

  18. Падзелы Рэчы Паспалітай – аб’ектыўнасць унутранага развіцця краіны ці збег міжнародных абставін?

  19. Якія прычыны вы бачыце для з’яўлення ідэяў сацыялістычнага ўтапізму ў Рэчы Паспалітай?

  20. «Краёвы» або «ліцвінскі» патрыятызм пачатку ХІХ ст. і беларускі патрыятызм канца ХІХ-пач.ХХ ст.: розніца ў культурным і сацыяльна-палітычным падмурку.

  21. Будучыня Беларусі пры рэалізацыі нацыянальнай і сацыяльна-палітычнай праграмы К.Каліноўскага.

  22. «Заходнерусізм» і беларускае адраджэнне: дайце аналіз сутыкнення пазіцый.

  23. Чаму ў пач.ХХ ст. на Беларусі фактычна не існавала правых і ліберальных беларускіх партый і арганізацый?

  24. БСГ: сацыял-дэмакратычная ці народніцкая партыя?

  25. Што значыць ідэя «адвечнага шляху» ў філасофіі І.Абдзіраловіча?

  26. Канстытуцыйныя акты БНР і БССР: падабенства і розніца палітычных праграм.

  27. Ахарактарызуйце тып савецкага праваўсведамлення.

  28. Нацыянальная ідэя як падмурак дзяржаўнай ідэалогіі Рэспублікі Беларусь: неабходнасць, сутнасць.

  29. У чым сутнасць праблемы забеспячэння падзелу ўлад у Рэспублiцы Беларусь?

  30. Праблемы прававога рэгулявання гаспадарчай дзейнасці ва ўмовах рынкавых адносін у Рэспубліцы Беларусь.


ПЫТАННІ ПА КУРСУ ГІСТОРЫЯ ПАЛІТЫЧНАЙ І ПРАВАВОЙ ДУМКІ БЕЛАРУСІ




  1. Прадмет і задачы дысцыпліны гісторыі палітычнай і прававой думкі Беларусі

  2. Крыніцы па гісторыі палітычнай і прававой думкі Беларусі. Перыядызацыя гісторыі палітычнай і прававой думкі Беларусі.

  3. Перадумовы фармавання палітычнай і прававой думкі XI - пачатку XIII ст.

  4. Прыняцце хрысціянства. З’яўленне царкоўна-палітычнай ідэалогіі на землях Беларусі.

  5. Зараджэнне палітыка-прававой думкі на старажытнабеларускіх землях. Грамадска-асветніцкая дзейнасць Ефрасінні Полацкай. Грамадска-палітычныя погляды Клімента Смаляціча.

  6. Грамадска-палітычныя погляды Кірылы Тураўскага.

  7. Палітычныя ідэі старажытнарускіх летапісаў

  8. Перадумовы фармавання палітычнай і прававой думкі XIV—XV ст. на землях Беларусі.

  9. Прыняцце каталіцтва на землях ВКЛ, знаёмства з заходнееўрапейскай царкоўна-палітычнай ідэалогіяй папства (папацэзарызму).

  10. Палітычныя ідэі сярэднявечных ерасяў у ВКЛ.

  11. Царкоўна-палітычная дзейнасць і грамадска-палітычныя погляды Р.Цамблака

  12. Палітычныя ідэі «Летапісца вялікіх князёў літоўскіх».

  13. Палітычныя ідэі «Беларуска-літоўскага летапісу 1446 г.» і «Хронікі Быхаўца».

  14. Перадумовы фармавання палітычнай і прававой думкі беларускіх гуманістаў.

  15. Палітычныя і прававыя погляды Ф.Скарыны.

  16. Палітычныя і прававыя погляды М.Гусоўскага.

  17. Палітычныя і прававыя погляды М.Літвіна.

  18. Жыццёвы шлях і погляды Л.Сапегі на дзяржаву і права.

  19. Палітычная і прававая думка пратэстантызму. Яе асаблівасці на беларускіх землях.

  20. Палітычныя погляды прадстаўнікоў лютэранства: А.Кульва.

  21. Палітычныя і прававыя погляды прадстаўнікоў кальвінізму (Мікалай Радзівіл Чорны)

  22. Палітычныя і прававыя погляды А.Волана.

  23. Раскол кальвінісцкага руху, з’яўленне арыянства ў ВКЛ. Два напрамкі арыянства.

  24. Палітычныя і прававыя погляды С.Буднага і В.Цяпінскага-Амельяновіча.

  25. Палітычныя і прававыя погляды левага крыла антытрынітарыяў: П.Гезка, М.Чаховіц, Л. Крышкоўскі.

  26. Палітычныя і прававыя ідэі Контррэфармацыі.

  27. Палітыка-прававыя погляды лідэраў Контррэфармацыі (П.Скарга).

  28. Прычыны заключэння Берасцейскай царкоўнай уніі 1596 г.

  29. Палітыка-прававыя погляды прыхільнікаў і праціўнікаў (I.Пацей, К.Астрожскі).

  30. Палітычныя і прававыя погляды М.Сматрыцкага.

  31. Палітычныя і прававыя погляды А.Філіповіча.

  32. Пачатак вышэйшай юрыдычнай адукацыі ў Беларусі і Літве. Палітычныя і прававыя погляды А.Алізароўскага.

  33. Ідэалогія сарматызму – афіцыйная ідэалогія Рэчы Паспалітай.

  34. Грамадска-палітычныя погляды К.Лышчынскага.

  35. Палітычныя і прававыя погляды С.Полацкага.

  36. Галоўныя ідэі палітычнай і прававой думкі эпохі Асветы на Беларусі.

  37. Палітычныя і прававыя погляды Георгія Каніскага.

  38. Палітычныя і прававыя погляды прыхільнікаў рэфармавання дзяржаўнага ладу Рэчы Паспалітай (Я.Ябланоўскі, К.Галоўка, М.Белазор, С.Канарскі).

  39. Палітычныя і прававыя погляды фізіякратаў (I.Страйноўскі, М. Карповіч, К.Багуслаўскі, Д.Пільхоўскі).

  40. Рэалізацыя ідэй фізіякратызму І.Храптовіч, П.Бжастоўскі.

  41. Палітычныя і прававыя ідэі ў Канстытуцыі 3 Мая 1791 г.

  42. Палітычныя і прававыя погляды кіраўнікоў паўстання 1794 г. - Т.Касцюшкі і Я.Ясінскага.

  43. Ідэі ўтапічнага сацыялізму (I.Яленскі, С.Зяновіч).

  44. Перадумовы фармавання і асноўныя тэмы грамадска-палітычнай думкі Беларусі ў першай трэці XIX ст.

  45. Праект адраджэння самастойнасці ВКЛ М.К.Агінскага.

  46. Лібералізм і асноўныя праблемы грамадска-палітычнага жыцця ў першай трэці ХІХ ст. Палітычныя і прававыя погляды Я.Снядэцкага, А.Снядэцкага, В.Страйноўскага.

  47. Палітычныя і прававыя погляды прадстаўнікоў кансерватызму ў першай трэці ХІХ ст.: I.Лабажэўскі. Палеміка паміж лібераламі і кансерватарамі.

  48. Палітычны рамантызм. Погляды І.М.Даніловіча.

  49. Палітычныя і прававыя погляды філаматаў і філарэтаў.

  50. Перадумовы фармавання палітычнай і прававой думкі ў другой трэці XIX ст. (1831-1856 гг.).

  51. Кансерватызм 30-50-х гг. ХІХ ст. (Г.Ржавускі, I.Галавінскі, К.Буйніцкі).

  52. Развіццё рэвалюцыйна-дэмакратычнай думкі на Беларусі ў другой трэці XIX ст. Палітычныя і прававыя погляды М.Валовіча.

  53. Палітычныя і прававыя погляды Ф.А.Савіча, Ю.Бакшанскага, братоў Аляксандра і Франца Далеўскіх.

  54. Адраджэнне лібералізму ў канцы 50-х - пачатку 60-х гг. (А.Кіркор, В.Старжынскі)

  55. Ідэалогія рэвалюцыйных дэмакратаў. Палітычныя і прававыя погляды І.П.Агрызкі.

  56. Палітычныя і прававыя погляды Кастуся Каліноўскага.

  57. Кансерватыўная палітычная думка канца ХІХ ст. Ідэалогія заходнерусізму.

  58. Палітычныя і прававыя погляды прадстаўнікоў рэвалюцыйных народнікаў. Марксізм на Беларусі.

  59. Палітычныя і прававыя погляды прадстаўнікоў ліберальных народнікаў.

  60. Палітычныя і прававыя погляды У.Д.Спасовіча.

  61. Фарміраванне беларускай нацыянальнай ідэі. Палітычныя ідэі Ф.Багушэвіча.

  62. Палітычныя і прававыя погляды дзеячоў групы «Гоман».

  63. Палітычная і прававая ідэалогія партыі «Беларуская сацыялістычная грамада».

  64. Развіццё нацыянальнай палітыка-прававой думкі праз першыя беларускамоўныя друкаваныя выданні - газеты «Наша доля» і «Наша ніва»

  65. Беларуская мастацкая літаратура пачатку XX ст. як фактар фарміравання нацыянальнай свядомасці

  66. Пытанні нацыянальна-дзяржаўнага будаўніцтва ў творчай спадчыне ідэолагаў беларускага нацыянальнага руху: I.Луцкевіча, А.Луцкевіча, Я.Лёсіка, В.Ластоўскага, А.Смоліча, А.Цвікевіча

  67. Нацыянальна-дзяржаўная ідэя ў праграмах беларускіх палітычных арганізацый (1914-1919 гг.).

  68. Ігнат Абдзіраловіч (Канчэўскі) і яго эсэ «Адвечным шляхам».

  69. Палітычныя і прававыя погляды Уладзіміра Самойлы (1878-1941).

  70. Рэалізацыя ідэі дзяржаўнага суверэнітэту БССР у партыйна-дзяржаўнай практыцы савецкай Беларусі.

  71. Распрацоўка і рэалізацыя ідэалогіі беларусізацыі.

  72. Ідэалагічнае абгрунтаванне адыходу ад палітыкі беларусізацыі і станаўленне таталітарнай сістэмы ў БССР у 30-40-я гады ХХ ст.

  73. Развіццё прававой думкі ў БССР у 20-30-я гады XX ст

  74. Станаўленне савецкай беларускай юрыдычнай навукі ў 20-30-я гады XX ст.

  75. Новыя тэндэнцыі ў грамадска-палітычнай думцы пасля Вялікай Айчыннай вайны.

  76. Кансерватыўны і дэмакратычны напрамкі ў палітычнай думцы паслясталінскай пары.

  77. Развіццё юрыдычнай навукі ў Беларусі (1945-1980-я гады XX ст.).

  78. Новыя палітыка-эканамічныя рэаліі канца 1980 - пачатку 1990-х гадоў і іх уздзеянне на палітычную і прававую думку Беларусі.

  79. Канстытуцыйны працэс у Рэспубліцы Беларусь і яго адлюстраванне ў палітыка-прававой думцы краіны.

  80. Ідэалогія беларускай дзяржаўнасці ў палітыка-прававой думцы сучаснай Беларусі.

  81. Развіццё юрыдычнай навукі Рэспублікі Беларусь.

Літаратура:

  1. Вішнеўская І.У. Гісторыя палітычнай і прававой думкі Беларусі: дапамож. для студэнтаў вышэйш. навуч. устаноў / І.У.Вішнеўская. – Мн.: Тэсей, 2004.-272с.

  2. Гісторыя палітычнай і прававой думкі Беларусі / В.Ф.Шалькевіч. – Мн.: Маладзежнае навуковае супрацоўніцтва, 2002.- 248с.

  3. Шалькевіч В.Ф.Філасофская мысль Беларусі. – Мінск, 1976.

  4. Сокол С.Ф. Социологическая и политическая мысль Беларуси во второй половине XVI века. – Минск, 1974.

  5. «Мысліцелі і асветнікі Беларусі Х-ХІХ стагоддзяў» (Мн., 1995)

  6. «Асветнікі зямлі беларускай X - пачатку XX стст.» (Мн., 2001)


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка