Метадычныя рэкамендацыі па кіраванні даследчай работай школьнікаў




Дата канвертавання01.05.2016
Памер156.32 Kb.



Дадатак 7

Метадычныя рэкамендацыі па кіраванні даследчай работай школьнікаў
Матэрыялы распрацаваны на аснове матэрыялаў, змешчаных у часопісе “Народная асвета”:

№11, 2009 год – И.С.Быкова “Управление исследовательской работой школьников”, с. 32-39

№1, 2014 год – В.В.Чечет “Исследовательская деятельность – мастерская творческой личности”, с.24-29

О.Н.Пирютко “Как избежать лшибок и приобрести опыт исследовательской деятельности?”, с.30-33


Не існу е колькі-небудзь дакладных

тэстаў на адоранасць, акрамя тых,

якія праяўляюцца ў выніку актыўнага

ўдзелу хаця б у самай маленькай

пошукавай даследчай рабоце.

(А.М.Калмагораў)
Асноўнай мэтай школы з’яўляецца павышэнне якасці навучання і выхавання на падставе развіцця творчых здольнасцей навучэнцаў, таму педагагічнаму калектыву настаўнікаў неабходна стварыць такую сістэму работы, якая дазволіць вучням у поўнай меры рэалізаваць свае здольнасці. Адным з накірункаў гэтай работы з’яўляецца навукова-даследчая работа школьнікаў.

Навукова-даследчая дзейнасць вучняў – працэс сумеснай работы вучня і настаўніка па выяўленню сутнасці вывучаемых з’яў і працэсаў. Мэтаю такога ўзаемадзеяння з’яўляецца стварэнне ўмоў для развіцця творчай асобы, яе самавызначэння і самарэалізацыі.

Не сакрэт, што ў некаторых выпадках да арганізацыі даследчай работы адносяцца фармальна: работы або выконваюцца настаўнікамі, або заімстваваны з інтэрнэта. Каб пазбегнуць гэтага ў практыцы нашай школы, разгледзім пытанні арганізацыі даследчай дзейнасці школьнікаў, тым больш, што ў апошні час усе большую актуальнасць набываюць раённыя навукова-практычныя канферэнцыі, на якіх школьнікі прадстаўляюць свае навукова-даследчыя работы.

Даследчая работа вучняў – дзейнасць вучняў, звязаная з рашэннем вучнямі творчых, даследчых задач з папярэдне невядомым рашэннем і якая падразумевае наяўнасць асноўных этапаў, характэрных для даследавання ў навуковай сферы: пастаноўку праблемы; вывучэнне тэорыі на дадзеную тэматыку, падбор методык даследавання і практычнае авалоданне імі, збор асабістага матэрыалу, яго аналіз і абагульненне, навуковы каментарый, асабістыя вывады.

Такі ланцужок з’яўляецца неад’емнай прыналежнасцю даследчай дзейнасці, нормай яе правядзення.

З чаго ж усе пачынаецца?

Работа пачынаецца з выяўлення школьнікаў, якія праяўляюць схільнасці і жаданне займацца навукова-даследчай дзейнасцю.

Работа над навукова-даследчай работай пачынаецца з выбару тэмы, хоць яе фарміроўка нараджаецца не адразу. Ад чаго залежыць выбар тэмы? Гэта звязана з тым, што найбольш цікава вучню, або з тым, які ў яго маецца падыходзячы матэрыял для даследавання. Пры выбары тэмы ўлічвавюць два фактары: аб’ектыўны і суб’ектыўны. Аб’ектыўны – тэма павінна быць актуальнай, г.з. недастаткова вывучанай, другое – тэма павінна быць рэальна выканальнай, павінна стварыць умовы вучню для паспяховага правядзення работы. Суб’ектыўны - тэма павінна адпавядаць інтарэсам даследавання.

Планаванне і арганізацыя работы над навукова-даследчай работай.

Пад кіраўніцтвам настаўніка складаецца план-графік выканання навуковага даследавання, вызначаецца час, неабходны для даследавання, аб’ём работы і этапы яе выканання. У рабоце многае ўяўляе для вучняў значныя цяжкасці:



  • выяўленне праблемы даследавання;

  • пастаноўка мэты і задач, вызначэнне аб’екта даследавання;

  • правільны выбар методыкі даследавання, правядзенне эксперыменту;

  • адбор і структурыраванне сабранага матэрыялу даследавання.

Формы прадстаўлення праектаў.

Навукова-даследчыя работы прадстаўляюцца аўтарамі ў рознай форме, у залежнасці ад тэм і зместу: гэта можа быць поўны тэкст навуковага даследавання, навуковы артыкул (апісанне ходу работы); план даследавання, тэзісы, даклад, тэкст для вуснага выступлення, стэндавы даклад (афармленне нагляднага матэрыялу, тэксту і ілюстрацый); рэферат праблемнага характару, камп’ютарная праграма.

Да афармлення вынікаў даследавання прад’яўляюцца наступныя патрабаванні: наяўнасць тытульнага ліста, зносак, афармленне дадаткаў.

У падрыхтоўчы перыяд трэба не толькі выбраць тэму даследавання і сфарміраваць яго задачы, але і сабраць як мага больш інфармацыі пра прадмет вывучэння (знаёмства з літаратурай і абмеркаваннем тэмы са спецыялістамі). Усякаму даследаванню павінна папярэднічаць магчыма поўнае вывучэнне пытання па літаратуры. Поспех любой работы ў першую чаргу залежыць ад таго, наколькі зразумела сфармулявана мэта даследавання і яго задачы. Мэта работы павінна быць дакладнай, канкрэтна сфармуляванай, каб канкрэтна выдзеліць пытанне, на якое мы жадаем атрымаць адказ.

Фармуліроўка задач даследавання таксама складаны і працаёмкі занятак. Пры іх пастаноўцы даследчык павінен дакладна сфармуляваць, для чаго рабілася работа, што трэба было назіраць і выявіць, аб чым хацелася б даведацца. Пытанні, якія ставяцца ў задачах, павінны быць канкрэтнымі і прадугледжваць адназначны адказ.

Планаванне работы прадугледжвае таксама неабходнасць у выбары метадаў работы і ў вызначэнні методыкі правядзення даследавання. Добра прадуманы і падабраны метад даследавання часта стварае аснову яго поспеху.

Назва тэмы павінна дакладна адлюстроўваць змест работы. Важна, каб штуршок да даследавання ішоў ад вучня.

Важна абгрунтаваць неабходнасць правядзення дадзенай работы. Тут неабходна апісаць стан праблемы, якую выбралі для вывучэння, і растлумачыць актуальнасць выбранай тэмы. Сюды ж можна ўключыць агляд літаратуры па тэме даследавання. Звесткі з літаратуры павінны быць выкладзены словамі аўтара. Калі даследчык прыводзіць з літаратуры якую-небудзь фразу поўнасцю, то цытату неабходна ўзяць у двукоссе. І тыя і другія прадстаўленыя матэрыялы павінны абавязкова мець зноскі на выкарастаныя крыніцы, указваць ініцыялы, прозвішча аўтара і год выдання работы ( Пятроў В.В. і іншыя,1987 г, або так: На думку В.В.Пятрова 1989г), дата і месца правядзення.

Тут неабходна даць кароткую характарыстыку месца, дзе работа арганізоўвалася; указваюцца тэрміны правядзення даследавання.

Мэты работы і яе задачы.

Фармуліроўка мэты даследавання звычайна выцякае з тэмы работы. Вучань ужо:

А) можа арыентавацца ў выбранай галіне, меркаваць пра невырашаныя праблемы, а значыць, можа ўжо канкрэтна ацаніць і сфармуляваць актуальныя пытанні тэмы;

Б) тэарэтычна азнаемлены з метадамі даследавання;

В) здольны напісаць частку “Агляд літаратуры”;

Г) можа сфармуляваць мэту даследавання і распрацаваць план даследавання.

Пры фармуліроўцы мэты даследавання прыняты наступныя патрабаванні:


  • Ставіцца толькі адна мэта;

  • Дзеясловы ўжываюцца толькі ў неазначальнай форме (вызначыць, раскрыць, выявіць, стварыць, устанавіць іінш);

  • Не трэба фармуляваць мэту словамі “даследаванне”, “вывучэнне”, “аналіз”,

Фармуліроўка задач даследавання – выбар шляхоў і сродкаў для дасягнення мэты. Задачы пачынаюцца словамі:

выявіць...

устанавіць...

абгрунтаваць...

удакладніць...

распрацаваць...



Гіпотэза- навуковая ідэя, выказаная даследчыкам у выглядзе меркавання, сапраўднае значэнне якога не вызначана. Навукова абгрунтаванае, але не відавочнае меркаванне, што патрабуе спецыяльнага доказу для свайго канчатковага пацвярджэння ў якасці тэарэтычнага палажэння або яго абвяржэння. Гіпотэза павінна:

- Быць правяральнай;

- Змяшчаць меркаванне;

- Адпавядаць фактам.



Аб’ект даследавання - тое, што разглядаецца, праблема або з’ява, на якую накіраваны працэс навуковага пазнання, вывучэння, тлумачэння або пераўтварэння з прымяненнем навуковых метадаў.

Прадмет даследавання – гэта канкрэтная частка аб’екта, унутры якога адбываецца пошук.

Метад - спосаб дасягнення мэты даследавання.

Метады даследавання:

  • тэарэтычныя;

  • эмпірычныя;

  • філасофскія;

  • агульнанавуковыя;

  • спецыяльныя;

  • гістарычныя;

  • сацыялагічныя;

  • колькасныя і інш.

СПОСАБЫ ДАСЛЕДАВАННЯ:

  • аналіз;

  • сінтэз;

  • аналогія;

  • ідэалізацыя;

  • індукцыя,

  • дыдукцыя;

  • абстрагаванне і інш.

Методыка работы.

Вынікі работы залежаць ад ліку праведзеных вопытаў, назіранняў і іх апрацоўкі. У гэтай часцы ўказваецца, якімі способамі вяліся назіранні; колькі іх было праведзена; якія праводзіліся вымярэнні; якія выкарыстоўваліся спосабы апрацоўкі першапачатковых дадзеных. Методыка і выбраныя спосабы апрацоўкі павінны быць апісаны падрабязна. Методыка – гэта апісанне таго, як выконвалася работа. Пішуць методыку звычайна ў мінулым часе. Вызначэнне, параўнанне, вылічэнне, вымярэнне, назіранне і інш. – усе гэта методыка.



Апісанне работы (або вынікі і іх абмеркаванне).

Праводзіцца выкладанне назіранняў, вынікі доследаў, вымярэнняў, параўнанняў. Звесткі ўсіх атрыманых дадзеных у табліцы або прадстаўленне іх у графіках і дыяграмах - самы наглядны і эканомны сродак апрацоўкі першапачатковых дадзеных. Таксама трэба правесці абмеркаванне атрыманых дадзеных і іх параўнанне.

Усе вынікі павінны ўтрымліваць толькі асабістыя назіранні і вопыт. Параўнаць іх можна з дадзенымі, якія змяшчаюцца ў літаратуры па дадзенай тэме, з абавязковай адзнакай на выкарыстаныя крыніцы.

Вывады.

Апошнім этапам з’яўляецца афармленне вынікаў даследчай работы. Работа павінна быць граматна і эстэтычна аформлена, у адпаведнасці з патрабаваннямі да афармлення даследчых работ.

У гэтай частцы праводзяцца кароткія фармуліроўкі вынікаў работы, якія адказваюць на пытанні пастаўленых задач у выглядзе кантэсту выкладзеных пунктаў. Тут не павінна быць тлумачэнняў атрыманых вынікаў і іх зместу. Вывады павінны быць менавіта вывадамі. Напрыклад: “На аснове атрыманых дадзеных можна зрабіць наступныя вывады:

1)

2)



Калі ў рабоце нельга канкрэтна сфармуляваць вывады, то рэкамендуецца замест часткі “Вывады” выдзеліць частку “Заключэнне”, дзе коратка выкласці асноўныя моманты, якія былі дасягнуты ў даследаванні, разгледзіць спрэчныя моманты і намеціць задачы далейшых даследаванняў.

Выкарыстаная літаратура.

Неабходна пералічыць усе метадычныя распрацоўкі і рэкамендацыі, артыкулы, якія выкарыстоўваліся пры напісанні работы, а таксама літаратурныя крыніцы, на якія спасылаліся пры абмеркаванні і параўнанні вынікаў.

Спіс складаецца ў алфавітным парадку па прозвішчу аўтараў (ці назве зборнікаў), указваюць: аўтара (аў), назву, выдавецтва і год выдання, колькасць старонак.

Дадатак.

Часта сабраны матэрыял бывае вельмі аб’ёмным: шмат схем, табліц, графікаў і г.д. Няма сэнсу змяшчаць усё ў асноўны тэкст артыкула. Яны будуць лепш выглядаць вынесенымі ў дадатак пасля асноўнага тэксту. Але на змешчаны ў дадатак матэрыял павінны быць ссылкі ўасноўным тэксце работы.



Агульныя заўвагі да афармлення работ.

Работа павінна быць акуратна напісана або аформлена на камп’ютары. Тытульны ліст работы павінен змяшчаць наступныя звесткі: назва тэмы работы, дату і месца яе правядзення, прозвішча і імя аўтара, П.І.І. па бацьку кіраўніка работы.



Правілы афармлення асноўных структурных элементаў даследчай работы:

1. Тытульны ліст:

- Назва УА, дзе выканана работа;

- Прозвішча, імя, імя па бацьку аўтара;

- Тэма даследчай работы;

- Прозвішча, імя, імя па бацьку кіраўніка;

- Вёска (горад), дзе выканана работа, і год заканчэння работы.



2. Аглаўленне:

Найменне ўсіх глаў, раздзелаў з указаннем нумароў старонак.



3.УВОДЗІНЫ (прыкладна 2-3 старонкі):

  1. сціслая характарыстыка аб'екта, прадмета даследавання;

  2. актуальнасць тэмы;

  3. ствараецца гіпотэза;

  4. вызначаецца мэта і задачы, метады і этапы даследавання;

  5. робіцца агляд навуковых крыніц па тэме;

  6. высвятленне ступені яе даследаванасці і навізны. Пажадана акрэсліць уласны падыход да распрацоўкі тэмы або праблемы, яе пэўных аспектаў, патлу-мачыць неабходнасць правядзення даследавання.

  7. Практычная значнасць.

4.ТЭАРЭТЫЧНАЯ ЧАСТКА (прыкладна 4-6 старонак)

  1. раскрываецца сутнасць асноўных літаратуразнаўчых ці мовазнаўчых паняццяў, якія выкарыстоўваюцца ў рабоце;

  2. даецца агляд літаратуры па тэарэтычным пытанні даследавання;

  3. па магчымасці, выяўляецца свой погляд на ўзнятае пытанне.

  4. Асноўная частка (не больш 10 старонак):

-асноўная частка матэрыялу выкладаецца ў двух ці некалькіх раздзелах, падзел на якія павінен адбывацца ў лагічнай паслядоўнасці;

-доказнае абгрунтаванне асноўных навуковых палажэнняў у ходзе літаратуразнаўчага (мовазнаўчага) аналізу павінна быць падпарадкавана мэце і задачам навуковага пошуку;

-пры выкладанні матэрыялу неабходна рабіць спасылкі на аўтараў і крыніцу запазычання той ці іншай думкі;

-вельмі важна, каб у кожным раздзеле былі пададзены вынікі самастойнага даследавання тэмы з пэўнымі ацэнкамі, уласнымі меркаваннямі, канстатацыяй зробленага і сціслымі высновамі.



  1. Заключэнне або вывады (1-2 старонкі).

Заключэнне ўключае асноўныя вывады па тэме даследавання, якія павінны вызначацца навуковай аб'ектыўнасцю і глыбінёй.

6. Літаратура:

Пералік крыніц, якія выкарыстаны пры напісанні работы.

Літаратура афармляецца ў адпаведнасці з сучаснымі патрабаваннямі.
Афармленне літаратуры:

Адзін, два або тры аўтары

Дудараў, А. Князь Вітаўт: п’есы / А. Дудараў. — Мінск: Маст. літ., 2005.— 318 с.

Мішчанчук, М. I. Беларуская літаратура ХХ стагоддзя / М. I. Мішчанчук, I. С. Шпакоўскі. — Мінск: Вышэйш. шк., 2001. — 352 с.

Чатыры і больш аўтараў

Культурология : учеб. пособие для вузов /


С. В. Лапина [и др.]; под общ. ред.
С. В. Лапиной. — 2-е изд. — Минск: ТетраСистемс, 2004. — 495 с.

  1. Дадаткі:

Дадаткі – гэта частка тэксту навуковага даследавання, якая мае дадатковае значэнне, неабходнае для больш поўнага асвятлення тэмы (А, Б, В і г.д.).

тэксты;

вынікі апытання;

карты;

табліцы;

графікі;

копіі дакументаў;

статыстычныя матэрыялы...
Спасылкі і іх афармленне:

Спасылкі могуць афармляцца 2 шляхамі:

1. непасрэдна ў канцы старонкі:

[1] Русецкі, А. Уладзімір Караткевія: праз гісторыю ў сучаснасць:Нататкі літ.творчасці. / А. Русецкі. – Мінск: Маст.літ., 2000. – 300 с.

2. у “Літаратуры”, а ў тэксце з дапамогай наступных сімвалаў [12, с.51].
Складанне прэзентацыі:


  • На слайды выносяцца азначэнні, тэрміны, матэрыялы, якія маюць прынцыповае значэнне для прадстаўлення даследавання.

  • Графікі, малюнкі, дыяграмы, фотаздымкі і іншыя ілюстрацыйныя матэрыялы павінны, па магчымасці, максімальна запаўняць поле экрана.

  • Выбар колеравага афармлення фону слайдаў. Трэба выбіраць спакойныя адценні, якія не выклікаюць стамлення вачэй і не раздражняюць іх.

  • Гукавое суправаджэнне слайдаў, калі яно ёсць, не павінна насіць рэзкі, раздражняльны характар.

  • Мультымедыйную прэзентацыю варта настроіць па часе, што дазваляе пераканацца ў тым, ці вытрымліваеце вы адведзены рэгламент.

  • Прыкладна 10-15 слайдаў (можа быць і менш 10);

  • На слайдзе павінна змяшчацца максімум
    20 – 25 слоў, каб інфармацыя магла добра ўспрымацца;

  • Не злоўжываце малюнкамі і фотаздымкамі.

  • Першы слайд. Назва вучэбнай установы, назва работы, аўтар (-ы) і кіраўнік;

  • 2-4 слайд. Метадалогія работы (мэта, задачы, прадмет, аб’ект, актуальнасць);

  • 5-6 слайд. Вынікі анкетавання (калі праводзілася), але не больш трох слайдаў;

  • 7-8 слайд. Змест працы;

  • 9-11 слайд. Вынікі па раздзелах;

  • 12 слайд. Практычная значнасць працы;

  • 13-14 слайд. Вынікі працы;

  • 15 слайд. Дзякуй за ўвагу!


Абарона вынікаў даследавання:

На выступленне адводзіцца не больш 5-7 хвілін. Па рэгламенце можна разлічваць яшчэ на 1-2 хвіліны, не больш. Ні пра тэму, ні пра тое, што было прачытана, гаварыць не трэба. Абарона ні ў якім разе не павінна зводзіцца да пераказу ўсяго зместу работы.



Структура выступлення: першая частка па сутнасці паўтарае ўводзіны даследчай работы. Тут абгрунтоўваецца навуковая праблема, фармулююцца задачы даследавання і ўказваюцца яго асноўныя метады. У другой частцы, самай большай па аб’ёме, вам неабходна прадставіць змест раздзелаў. Асаблівую ўвагу неабходна звярнуць на вынікі праведзенага даследавання. Таму пасля кароткага выкладання зместу раздзелаў даклада трэба асобна падкрэсліць, у чым навізна работы. У трэцяй частцы мэтазгодна коратка выкласці асноўныя вывады па выніках даследавання, не паўтараючы тых вывадаў, якія ўжо былі зроблены ў ходзе выкладання зместу па раздзелах.

Асобую ўвагу неабходна звярнуць на мову дакладчыка. Яна павінна быць граматычна дакладнай, упэўненай, выразнай.



РАСПАЎСЮДЖАНЫЯ ПАМЫЛКІ ПРЫ АБАРОНЕ ДАСЛЕДЧЫЦКІХ ПРАЦ:

  • безэмацыянальнае суцэльнае чытанне тэксту даклада

  • шмат тэксту на слайдзе; слайд цалкам паўтарае тэкст;

  • немагчымасць тлумачэння навуковых тэрмінаў, ужытых ў працы;

  • недапушчальны выклад матэрыялу двума ці больш дакладчыкамі (на пытанні адказваць могуць усе, хто рыхтаваў работу, калі работа - калектыўная);

  • парушэнне рэгламенту;


Умовы эфектыўнасці арганізацыі даследчай дзейнасці:

  1. Значнасць і актуальнасць выбранай тэмы;

  2. Знаёмства з дадатковымі аб’ёмамі літаратуры па дадзенай праблеме;

  3. Дакладная пастаноўка мэт і задач;

  4. Правільны выбар і засваенне методыкі даследавання;

  5. Граматнае планаванне і паэтапнае размеркаванне работы;

  6. Якасная апрацоўка сабранага матэрыялу;

  7. Умелая фармуліроўка вывадаў;

  8. Вытрымка патрабаванняў да афармлення даследчаў работы.

Ад даследчай дзейнасці вучні атрымліваюць творчы імпульс і ўменне радавацца пастаяннаму пашырэнню асабістых гарызонтаў. Гэта якасць здольна падтрымліваць жаданне не сядзець склаўшы рукі, а ўвесь час дзейнічаць.



Пры пабудове навукова-даследчай работы важна:

  • выбар тэмы даследавання, на самай справе цікавай для вучня і якая суадносіцца з колам інтарэсаў настаўніка;

  • добрае асэнсаванне вучнем сутнасці праблемы, інакш увесь ход пошука яе рашэння не будзе мець сэнсу, нават калі ён будзе праведзены настаўнікам надзвычай правільна;

  • арганізацыя ходу работы над раскрыццём праблемы даследавання ва ўзаемаадказнасці і ўзаемадапамозе настаўніка і вучня адзін перад адным;

  • аказанне ўзаемаініцыятывы атрымання праз сумесны пошук невядомага самаразвіцця (як вучня, так і настаўніка) у розных сферах (інтэлектуальнай, камунікатыўнай, творчай);

  • раскрыццё праблемы ў першую чаргу павінна прыносіць штосьці новае вучню, а ўжо потым - навуцы ( і то гэта ўжо не абавязкова, а толькі калі атрымаецца, прыемна і не больш таго).

Максімальны ўлік сапраўдных, а не ліпавых інтарэсаў школьнікаў з’яўляецца важнейшым фактарам, які робіць навучанне больш эфектыўным і прымальным.

Навуковы падыход да працэсу даследавання патрабуе рэалізацыі наступных прынцыпаў:

  • прынцып рэальнасці (праблема павінна быць не надуманай, а рэальнай, інтарэс павінен быць сапраўдным, а не штучным);

  • прынцып асэнсаванасці (як праблемы, мэт і задач, так і хода даследвання і яго вынікаў);

  • прынцып самадзейнасці (вучань можа авалодаць ходам даследавання толькі праз перажытае, гэта значыць праз асабісты вопыт);

  • прынцып нагляднасці;

  • прынцып культураадпаведнасці (важна ўлічваць тую традыцыю светаразумення, якая існуе ў дадзенай культуры, тыя традыцыі ўзаемадзеяння, якія існуюць у дадзенай сацыяльнай супольнасці).

Навукова-даследчая дзейнасць – умова развіцця творчай асобы, бо дае магчымасць:

  • забяспечыць авалоданне метадамі навуковага пазнання ў працэсе пошуку ;

  • сфарміраваць матывацыю, неабходнасць у такім родзе дзейнасці;

  • даць паўнацэнныя, добраасэнсаваныя, аператыўна выкарыстаныя веды;

  • дапамагчы развіццю творчага мыслення.



У працэсе дасягнення пастаўленых мэт важна рашыць наступныя задачы:

- выявіць схільнасці вучняў да вядзення навукова-даследчай дзейнасці;

- развіць цікавасць да пазнання свету, сутнасці працэсаў, з’яў (навукі, тэхнікі, мастацтва, прыроды і г.д.);

- развіць уменне самастойна, творча думаць;

- дапамагчы ў выбары прафксіі.

Адрозніваюць тры ўзроўні даследчага метада навучання:

1-й узровень – настаўнік ставіць перад школьнікам праблему і падказвае шляхі яе вырашэння;

2-й узровень – настаўнік толькі ставіць праблему, а вучань самастойна выбірае метад даследавання;

3-й узровень – і пастаноўка праблемы, і выбар метада, і само рашэнне ажыццяўляецца вучнем.



Асноўнымі відамі навукова-даследчай дзейнасці школьнікаў з’яўляюцца:

  • праблемна-рэфератыўны – аналітычнае супастаўленне дадзеных розных літаратурных крыніц з мэтай асвятлення праблемы і праектавання варыянтаў яе рашэння;

  • аналітыка-сістэматызуючы – назіранне, фіксацыя, аналіз, сінтэз, сістэматызацыя колькасных і якасных паказчыкаў, працэсаў і з’яў;

  • праектна-пошукавы – пошук, распрацоўка і апрабацыя праекта – асобая форма новага, дзе мэтавай устаноўкай з’яўляюцца спосабы дзейнасці, а не накапленне і аналіз фактычных ведаў.





База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка