Метадычныя рэкамендацыі па арганізацыі навучання вучэбнаму прадмету «гісторыя беларусі» Ў Х класе ва ўмовах рэалізацыі профільнага навучання




старонка1/6
Дата канвертавання30.04.2016
Памер0.67 Mb.
  1   2   3   4   5   6
МЕТАДЫЧНЫЯ РЭКАМЕНДАЦЫІ ПА АРГАНІЗАЦЫІ НАВУЧАННЯ ВУЧЭБНАМУ ПРАДМЕТУ «ГІСТОРЫЯ БЕЛАРУСІ» Ў Х КЛАСЕ ВА ЎМОВАХ РЭАЛІЗАЦЫІ ПРОФІЛЬНАГА НАВУЧАННЯ

Паноў С.В., Ходзіна Т.Ф.

УВОДЗІНЫ
Вывучэнне гісторыі на павышаным узроўні складае змястоўную аснову профільнай падрыхтоўкі вучняў і ажыццяўляецца ва ўмовах канцэнтрычнага структуравання зместу вучэбнага матэрыялу і рэалізацыі кампетэнтнаснага падыходу да падрыхтоўкі вучняў па гісторыі. Дадзены падыход арыентаваны на развіцце ў вучняў сістэматычных ведаў і ўменняў, фарміраванне асобасных, мэтапрадметных і прадметных вынікаў навучання, якія забяспечваюць выбраны напрамак далейшай адукацыі ў межах прафесійнага самавызначэння, а таксама асабістае развіцце і паспяховую сацыялізацыю. Кампетэнцыі разглядаюцца як гатоўнасць старшакласнікаў выкарыстоўваць засвоеныя імі веды і ўменні для працягу адукацыі па гістарычных і сацыяльна-гуманітарных спецыяльнасцях,а таксама для ўласнай паспяховай інтэграцыі ў сучасным беларускім грамадстве.

У адпаведнасці з асобаснымі вынікамі навучання вывучэнне гісторыі Беларусі скіравана на фарміраванне ў старшакласнікаў адказнасці за свой прафесійны выбар, усведамленне ими сваей ідэнтычнасці як грамадзян Рэспублікі Беларусь, прадугледжвае арыентацыю выпускнікоў у сваіх сацыяльных адносінах і паводзінах на базавую сістэму традыцыйных каштоўнасцей, агульнапрынятых у сучасным беларускім грамадстве і щласцівых для вучнеўскай моладзі (сям’я (каханне), сяброўства, досуг, палітыка, праца (вучоба), рэлігія (вера).

У адпаведнасці з мэтапрадметнымі вынікамі навучання на павышаным узроўні прадугледжваюцца ўменні самастойна вызначаць мэты свайго навучання, прадстаўляць іх вынікі ва ўмовах індывідуальнай і калектыўна-размеркавальнай форм дзейнасці; сістэматызаваць і абагульняць змест вучэбнага матэрыялу і рабіць на гэтай падставе адпаведныя высновы; авалоданне вучнямі спосабамі пошуку, збору, апрацоўкі і выкарыстання сацыяльна-гістарычнай інфармацыі

Прадметнымі вынікамі навучання з’яўляюцца засваенне вучнямі змястоўнага і дзейнаснага кампанентаў, які прадстаўлены ў прадметных кампетэнцыях (спосабах вучэбна-пазнавальнай дзейнасці), якімі авалодваюць вучні. Вучням патрэбна за­своіць гістарычны працэс у цэлым і розныя бакі грамадскага развіцця з раскрыццём і тлумачэннем прычынна-выніковых сувязей, а таксама асноўныя гістарычныя паняцці ў іх сістэме і ўзаемасувязі.

Асаблівае значэнне ў працэсе паглыбленага вывучэння гісторыі набываюць практыка-арыентаваныя формы правядзення вучэбных заняткаў, напрыклад, урокі-практыкумы, семінары, лабараторныя заняткі, канферэнцыі, дыспуты, дзелавыя і ролевыя гульні, распрацоўкі праектаў, вучнеўскія даследаванні, практычныя заняткі. На такіх занятках старшакласнікі ўдасканальваюць свае навыкі працы з крыніцамі гістарычнай інфармацыі, выконваюць заданні даследчага, праблемнага і творчага характару, мадэліруюць гістарычныя сітуацыі, рашаюць пазнавальныя задачы, прадстаўляюць вынікі індывідуальнай і калектыўнай творчай дзейнасці,

Арганізацыя засваення вучнямі зместу вуэбнага матэрыялу і паслядоўнасці яго праходжання прадстаўлена ў прыкладным каляндарна-тэматычным планаванні. Настаўнік, зыходзячы з педагагічнай мэтазгоднасці і з улікам асаблівасцей навучання, можа змяніць рэкамендуемую праграмай колькасць вучэбных гадзін на вывучэнне асобных тэм , не выходзячы за рэкамендуемую колькасць вучэбных гадзін па раздзелах.

Варта ўлічыць, што рэзервовы час прызначаны для правядзення урокаў кантролю сфарміраванасці ведаў і ўменняў, а таксама арганізацыі вучнеўскіх даследаванняй ці праектнай дзейнасці ў сукупнасці усіх яе складаючых кампанентаў: вызначэнне тэматыкі (фармулёўка праблематыкі) вучэбнага даследвання; правядзенне збора, вывучэння і сістэматызацыі крыніц інфармацыі; практычная работа па стварэнні (напісанні) праекта; прадстаўленне (публічная прэзентацыя) праекта і абарона. Пры арганізацыі праектнай дзейнасці магчыма выкарыстаць мясцовы краязнаўчы матэрыял, засваенне якога праду­гледжваецца на ўроках «Наш край». Для выканання такіх праектаў рэкамендуецца выкарыстоўваць гісторыка-дакументальную хроніку гарадоў і раёнаў Беларусі «Памяць».

Вучнеўскія даследчыя праекты з'яўляюцца эфектыўным сродкам фарміравання самастойнасці, ініцыятыўнасці, адказнасці старшакласнікаў, спрыяюць павышэнню іх матывацыі ў сферы самастойнай пазнавальнай дзейнасці і эфектыўнасці навучання. Праз рэалізацыю праектнай дзейнасці могуць быць вырашаныя задачы сацыялізацыі асобы вучняў, фарміравання калектыўнай гістарычнай памяці і нацыянальнай ідэнтычнасці. Вучні набываюць вопыт праектнай дзейнасці як асаблівай формы вучэбнай працы, пераконваюцца, што для выпрацоўкі ўласнай пазіцыі па вывучаемай праблеме важна валодаць уменнямі пошуку і апрацоўкі рознабаковай інфармацыі па тэматыцы даследвання. На практычным узроўні вучні набываюць вопыт выбару тых ці іншых сродкаў для вырашэння актуальнай задачы, прыняцця самастойнага рашэння, атрымліваюць практычныя навыкі ўзаемадзеяння ў калектыве. Праектная дзейнасць будзе садзейнічаць актывізацыі падрыхтоўкі да вучнёўскіх канферэнцый і рэспубліканскага конкурса даследчых работ. Магчымасці рэалізацыі праектнай дзейнасці найбольш рацыянальна выкарыстовываць пры правядзенні заняткаў па краязнаўчай тематыцы.

Прыклад правядзення і афармлення вучнеўскага даследавання, а таксама прыкладныя тэмы праектнай дзейнасц (вучнеўскага даследвання) прадстаўлены ў дадатках 1 і 2.

Пры вывучэнні раздзела ІІІ рэкамендуецца выкарыстанне матэрыялаў факультатыва «Вялікая Айчынная вайна савецкага народа (у кантэксце Другой сусветнай вайны)». Мэтазгодна ахарактарызаваць месцы памяці і сімвалы подзвіга беларускага народа ў Вялікай Айчыннай вайне для фарміравання гістарычнай свядомасці вучнеўскай моладзі як пераемнікаў Перамогі. Актуальнасць стварэння сімвалічных вобразаў Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне можа быць абумоўлена вынікамі сацыялагічнага апытання каля трох тысяч жыхароў Беларусі аб сфарміраванасці ў іх сімвалаў (збіральных вобразаў) свайго роднага краю. У сярэднім 76 % апытаных не змаглі вызначыцца з чым (кім) асацыіруецца ў іх вобраз рэгіена пражывання. Канкрэтныя адказы (прырода роднага краю, гарадскіе гербы, архітэктурныя помнікі, гістарычныя асобы і дзеячы культуры) не перавышалі ў сярэднім 4 % ад колькасці рэспандэнтаў і не змешчалі якога б небудзь значнага згадвання аб’ектаў ці суб’ектаў ваеннай гісторыі [Михейчиков Л. С чего начинается Родина. Какой он – символ родной земли? // Аргументы и факты в Белоруссии. 2009. 17 июня]. Разам з тым у сучаснай псіхолага-педагагічнай тэорыі падкрэсліваецца актуальнасць даследвання ўмоў станаўлення індывіда як культурна-гістарычнага суб’екта, які ўспрымае гісторыю як свае мінулае [Фельдштейн Д.И. Взаимосвязь теории и практики в формировании психолого-педагогических оснований организации современного образования // Адукацыя і выхаванне. 2011. № 7]. Канструяванне сімвалічных уяўленняў аб гістарычных падзеях пры гэтым улічвае магчымасць устанаўлення максімальнай колькасці прасторава-часовых сувязей паміж фактамі мінулага і існуючай рэальнасцю. У дадзеным выпадку, згодна з культурна-генетычнай тэорыяй Л.С. Выгоцкага, існуючае культурна-гістарычнае асяроддзе выступае не як статычнае становішча, а як крыніца развіцця якасцей асобы.

Сучасны вучань пастаўлены ў сітуацыю разарваных паміж пакаленнямі сувязей, пры якой ен знаходзіцца ў адкрытым сацыяльным асяроддзі, інфармацыйная прастора якога вядзе ў сілу перавагі ў ей негатыўных падзей да накаплення моладзю негатыўнага эмацыянальнага вопыту і нават прысваення чуждых нашай культуры ўзораў паводзін. У якасці практыка-арыентаванай рэкамендацыі патрэбна ўлічыць параду беларускіх сацыелагаў аб неабходнасці напоўніць сімвалічным зместам самасвядомасць, якая ў вучнеўскай моладзі застаецца невызначанай і не з’яўляецца эмацыянальна афарбаванай [Ротман Д.Г., Посталовский А.В., Расолько И.Д. Тенденции изменения ценностного сознания студенческой молодежи Республики Беларусь // Адукацыя і выхаванне. 2013. № 11]. Пры фарміраванні каштоўнасных арыентацый вучняў варта ўлічыць вынікі маніторынга асобаснага развіцця і ўзроўню выхаванасці старшакласнікаў, праведзенага Нацыянальным інстытутам адукацыі ў 2012 г., згодна з якімі іерархію іх жыццевых каштоўнасцяў складаюць сям’я, здароўе, адукацыя, сяброўства, каханне [Мониторинг личностного развития и уровня воспитанности учащихся // Веснік адукацыі. 2012. № 8].

Дыдактычна мэтазгодным бачыцца канструяванне ў сучаснай вучэбна-інфармацыйнай прасторы сродкамі гісторыі цэласнага комплекса пазітыўных уяўленняў (вобразаў) гістарычнага мінулага. Варта пры гэтым улічыць, што рэальна чалавекам успрымаецца толькі сегмент сучаснага, а мінулае ўяўляецца ў выглядзе вобразаў, якія лакалізуюцца ў пэўнай прасторы і актуалізуюцца ў часе. Таму пры вызначэнні дыдактычных магчымасцей стварэння вобразаў гістарычных падзей і іх удзельнікаў найбольш эфектыўным з’яўляецца магчымасць выкарыстання дасягненняў духоўнай і матэрыяльнай культуры ў жыццядзейнасці сучаснага чалавека. Вобразы гістарычных асоб, умоўна кажучы, не складзіруюцца ў нейкую віртуальную галерэю партрэтаў, а абумоўліваюць магчымасць карыстацца іх ідэямі і вынаходніцтвамі, вызначаць свае ўласныя адносіны да тактыкі і вынікаў іх дзейнасці.

Важным кампанентам канструявання вобразаў з’яўляецца іх эмацыянальная складаючая, бо захаванне і аднаўленне звестак аб мінулым адбываецца на падставе пачуццяў, выкліканых сучаснасцю. Сімвалы гістарычных падзей фарміруюцца праз пачуцце суперажывання, у т.л. з суайчыннікамі – удзельнікамі і сведкамі ваенных падзей. Менавіта ў іх асобасных гісторыях аб’ядноўваюцца грамадскія і індывідуальныя выпрабаванні, адбываецца суаднясенне індывідуальных рашэнняў з навакольным кантэкстам, што важна для разумення матывацыі паводзін людзей у гісторыі [Розов Н.С. Альтернативный подход к преподаванию отечественной истории // Преподавание истории в школе. 2014. № 5]. Гаворачы пра магчымасць фарміравання вопыта эмацыянальна-пачуццевых адносін, дыдакты заўважаюць, што такі вопыт не з’яўляецца ў прамым сэнсе прадуктам навучання, а выступае яе вынік перажывання і асэнсавання асабіста значымых падзей у сучаснай жыццядзейнасці навучэнцаў [Сериков В.В. Обучение как вид педагогической деятельности : учеб. пособие для студ. высш. учеб. заведений / под ред. В.А. Сластенина, И.А. Колесниковой. М.: Издательский центр «Академия», 2008].

Як магчымасць прысваення старшакласнікамі ўзораў паводзін чалавека ў гісторыі можа разглядацца супастаўленне вучнеўскай пазіцыі (адносін да гістарычных асоб) з пазіцыяй удзельнікаў падзей, уменне паставіць сябе на месца іншага, выкарыстанне метадычнага прыема персаніфікацыі. Варта заўважыць, што на аснове засваення вобразаў гістарычных асоб і іх спосабаў паводзін могуць фарміравацца асобасныя ідэалы вучняў.

Прыклад практыка-арыентаванай дзейнасці па візуалізацыі месц памяці і сімвалаў подзвіга беларускага народа ў Вялікай Айчыннай вайне праз сістэматызацыю вучэбнай інфармацыі аб подзвігах салдат і афіцэраў Чырвонай Арміі, беларускіх партызан і падпольшчыкаў комплексна прадстаўлены ў слайд-формах у дадатку 3.

Для выкарыстання ў працэсе арганізацыі вучэбна-пазнавальнай дзейнасці прапануецца спіс рэкамендуемых крыніц, у т.л. візуальных.

ТЭМАТЫЧНЫЯ МЕТАДЫЧНЫЯ РЭКАМЕНДАЦЫІ
Тэмы «Становішча ў Беларусі напярэдадні кастрычніка 1917 г.», «Становішча Беларусі ў міжваенны перыяд»

Дадзеныя тэмы па сваім змесце ўяўляюць сабой уводныя характарыстыкі, мэтазгодна патлумачыць характар Кастрычніцкіх падзей і пераўтварэнняў у грамадстве, зыходзячы з раскрыцця сутнасці мадэрнізацыйнага падыходу да тлумачэння грамадска-гістарычнага працэсу. Кастрычніцкая рэвалюцыя 1917 г. паклала пачатак сацыялістычнаму этапу мадэрнізацыі. Вынікам рэвалюцыi стала афармленне і зацвярджэнне савецкай грамадска-палітычнай сістэмы. Задачы сацыялістычнай мадэрнізацыі былі звязаны з забеспячэннем умоў для пераходу ад традыцыйнага аграрна-рамеснага да індустрыяльнага грамадства. Камандна-адміністрацыйныя метады кіравання эканомікай у 30-х гг. дазволілі паспяхова выканаць задачы мадэрнізацыі. Былі дасягнуты значныя вынікі, якія ператварылі рэспубліку ў індустрыяльную дзяржаву з высокай удзельнай вагой пісьменнага насельніцтва. У выніку правядзення суцэльнай калектывізацыя ў БССР была створана матэрыяльна-тэхнічная база, неабходная для далейшага індустрыяльнага развіцця рэспублікі, адбыўся рост калгаснага сялянства. Сучасныя гісторыкі лічаць, што калектывізацыя адпавядала задачам пабудовы індустрыяльнага грамадства, але праводзіліся шляхам «рэвалюцыйнага націску», што прывяло да страты эканамічнага эфекту ад праведзеных мерапрыемстваў. Аказаліся пакалечанымі лёсы многіх тысяч людзей.

Для грамадска-палітычнага і сацыяльна-эканамічнага ладу, які ўсталяваўся ў канцы 1920-х – 1930-я гг., было характэрна ў палітычных адносінах спалучэнне прымусовых метадаў з усеагульным кантролем над грамадствам і асобай, у эканамічных — адзіная дзяржаўная ўласнасць на сродкі вытворчасці, у ідэалагічных — жорсткая рэгламентацыя «галоснасці». Пабудаваны сацыялізм характарызуецца сучаснымі гісторыкамі як дзяржаўны, бо функцыі па распараджэнню ўласнасцю і палітычнай уладай аказаліся адчужанымі ад болыпасці членаў грамадства і ажыццяўляліся партыйна-дзяржаўнай наменклатурай. У сувязі з вышэйсказаным трэба раздзяляць імкненне беларускага народа да пабудовы новага ладу жыцця, заснаванага на сацыяльнай справядлівасці, што праявілася ў выглядзе працоўнага энтузіязму мас і адданасці іх справе партыі, і жорсткую палітыку партыйнага і дзяржаўнага кіраўніцтва. Праведзеная мадэрнізацыя абумовіла дэфармаванне працэсу нацыянальна-культурнага адраджэння — «беларусізацыі» і абвінавачванне часткі інтэлігенцыі ў нацыянал-дэмакратызме. Разам з тым у выніку культурнай рэвалюцыі адбылося фарміраванне новага культурна-гістарычнага тыпу асобы – савецкі чалавек. Дзякуючы мадэрнізацыі аказалася магчымай перамога ў Вялікай Айчыннай вайне. Але створаная ў выніку мадэрнізацыі сістэма не набыла механізмаў самаразвіцця, была не здольна да эвалюцыі.
Тэма «Спробы дзяржаўнага самавызначэння Беларусі

пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі»

Мэтазгодна праз фармулеўку і пастаноўку праблемнага пытання патлумачыць працэс афармлення нацыянальных форм беларускай савецкай дзяржаўнасці ў сучаснай беларускай гістарычнай навуцы. У 1917 – 1920 гг. адбывалася афармленне нацыянальных форм беларускай дзяржаўнасці, у т.л. савецкай (скліканне Усебеларускага з’езда, абвяшчэнне БНР, стварэнне ССРБ і Літбел, другое абвяшчэнне ССРБ). Пад дзяржаўнасцю сучаснымі беларускімі гісторыкамі разумеецца права і патэнцыяльная магчымасць этнанацыянальнай супольнасці да працяглага самастойнага гістарычнага існавання [Гісторыя беларускай дзяржаўнасці ў канцы ХVІІІ – пачатку ХХІ ст. У 2 кн. / А.А. Каваленя і інш; Нац. акад. навук Беларусі, Ін-т гісторыі. Минск: Беларус. навука, 2011].


Тэма «Польска-савецкая вайна 1919-1920 гг.»

Мэтазгодна праз вызначэнне вучнямі супрацьлегласці пунктаў гледжання выйсці на самастойную фармулеўку імі праблемнага пытання, арыентаванага на тлумачэнне ваенных дзеянняў на польска-савецкім фронте ў 1920 г., звязаных з вызначэннем характару вайны 1919-1920 гг. Для гэтага магчыма арганізаваць правядзенне параўнальнага аналізу двух крыніц па адной і той жа праблематыцы.

Вытрымка з кнігі Ю. Пілсудскага «Вайна 1920 г.»

«...Внутренняя революция у нас не существовала ... её нужно было принести извне на острие штыков... Советская Россия вела с нами войну под лозунгом навязывания нам, полякам, своего, то есть советского строя, и такую цель она назвала «революцией извне». Уже в 1918 году, независимо ни от кого, я поставил себе ясную цель... сорвать любые попытки вновь навязать нам чужую, не самими поляками устроенную жизнь... В 1919 году я эту задачу выполнил».

Вытрымка з кнігі М. Тухачэўскага «Паход за Віслу».

«Нет никакого сомнения в том, что, если бы только мы вырвали из рук польской буржуазии её буржуазную шляхетскую армию, то революция рабочего класса в Польше стала бы совершившимся фактом. А этот пожар не остался бы ограниченным польскими рамками. Он разнёсся бы бурным потоком по всей Западной Европе. Этот опыт извне Красная Армия не забудет. И если когда-либо европейская буржуазия вызовет нас на новую схватку, то Красная Армия сумеет её разгромить и революцию в Европе поддержит и распространит».


Тэма «Развіццё адукацыі, навукі і культуры ў БССР

у 1920-я гг.»

Мэтазгодна даць характарыстыку творчасці прадстаўніка Віцебскай мастацкай школы Марка Шагала. У 1917 г. малады вiцебскi мастак Марк Шагал (1887-1985 гг.) напісаў вядомую сёння ва ўсім свеце карціну «Над горадам». Гэта карціна — сведка вялікай сілы кахання мастака да сваёй жонкі Бэлы.



М. Шагал. Прогулка Над городом (1914-1918 гг.)

У 1918 г. М. Шагала прызначылі упаўнаважаным па справах мастацтваў у Віцебску. Ён займаўся мастацкім афармленнем Віцебска да гадавіны Кастрычніцкай рэвалюцыі, сам малюе палітычныя плакаты, сярод якіх «Мір хацінам, вайна палацам! » і інш. М. Шагал стаў арганізатарам народнай мастацкай школы, якая адкрылася ў Віцебску ў пачатку 1919 г. У 1920 г. М. Шагал назаўсёды пакінуў Віцебск. У далейшым наш суайчыннік стаў зоркай сусветнай велічыні ў мастацтве ХХ ст. Яго лічаць адным з трох выдатных жывапісцаў мінулага стагоддзя разам з Паблам Пікаса і Сальвадорам Далі. Імя М. Шагала стала сучасным культурным брэндам Беларусі па-за яе межамі.
Тэма «Заходняя Беларусь пад уладай Польшчы»

Магчыма арганізацыя праектнай дзейнасці. Тып праекта: даследчы, інтэграваны (гісторыя, грамадазнаўства, беларуская мова і літаратура, геаграфія), сярэдняй прадаўжальнасці (да 2-х месяцаў), групавы (індывідуальны)



Задачы праекта:

  • сабраць магчымыя звесткі з гістарычных крыніц (інфармацыю) аб умовах жыцця насельніцтва рэгіёна ў вызначаны перыяд (эканоміка, палітыка, культура, побыт);

  • супаставіць розныя пункты гледжання па пытанні знаходжання беларускіх земель у складзе Польшы.

  • сістэматызаваць атрыманыя звесткі і сфармуляваць на іх аснове вывады

Практычны вынік: альбом-прэзентацыя, якая можа быць прэзентавана пры вывучэнні гісторыі, грамадазнаўства, беларускай літаратуры, геаграфіі ў якасці нагляднага дапаможніка.
Тэма «Пачатак Другой сусветнай вайны.

Уз’яднанне Заходняй Беларусі з БССР»

Мэтазгодна з пункту гледжання праблематызацыі зместу вучэбнага матэрыялу паказаць розныя характарыстыкі згаданага гістарычнага працэса з боку сучаснага беларускага і польскага грамадства, у т.л. навуковага. Для гэтага можна арганізаваць перавод (перакадзіраванне) наглядна-вобразнай (візуальнай) і тэкставай (вербальнай) інфармацыі пры іх суаднясенні. Напрыклад, можна суаднесці эмацыянальна афарбаваную вытрымку з верша Янкі Купалы, выяву фотаздымка сацыяльных паводзін, на якім адлюстраваны сяляне в. Калодна Гарадоцкага павету Беластоцкага ваяводства, якія сабраліся для ўдзелу ў выбарах у Народны сход Заходняй Беларусі 22 кастрычніка 1939 г.



Ты з Заходняй, я з Усходняй

Нашай Беларусі,

Больш з табою ўжо ніколі

Я не разлучуся ...

Разам будзем араць поле

Трактарам сталёвым,

Сеяць жыта і пшаніцу

На загонах новых.






Для характарыстыкі геапалітычнага фактара ўз’яднання Заходняй Беларусі з БССР магчыма суаднесці вербальныя гістарычныя крыніцы – вытрымку з рэзалюцыі польскага сейма ад 23.09.2009 г., пазіцыю сучасных беларускіх гісторыкаў і візуальныя гістарычныя дакументы – выявы плаката 1939 г. і карты адміністрацыйна-тэрытарыяльнага падзелу БССР з газеты «Звязда» за 1940 г.

З рэзалюцыі польскага сейма: «Войска СССР без объявления войны совершили агрессию против Речи Посполитой, нарушая её суверенитет и попирая нормы международного права. Основание для вторжения Красной Армии дал пакт Молотова-Риббентропа. Таким образом был произведён четвёртый раздел Польши. Польша пала жертвой двух тоталитарных режимов нацизма и коммунизма».

З выказвання дырэктара Інстытута гісторыі НАН Беларусі, доктара гістарычных навук, прафесара А.А. Кавалені: «Падзеі 17 верасня 1939 г. дазволілі не толькі ажыццявіць уз’яднанне беларускага народа, замацаваць тэрытарыяльную цэласнасць БССР, а і аднавіць гістарычную справядлівасць, лікідаваць нацыянальную знявагу». З выказвання доктара гістарычных навук, прафесара У.ФЛадысева: «Войскі Чырвонай Арміі не занялі чужую тэрыторыю. Яны занялі тэрыторыю Беларусі, якая паводле Рыжскага дагавора адышла да Польшчы».




Тэма «Германскі акупацыйны рэжым на тэрыторыі Беларусі»

Мэтазгодна ахарактарызаваць такую з’яву як Халакост, згадаўшы аб беларускіх Праведніках народаў свету. У Мінскім гета загінула каля 100 тыс. яўрэяў, у т. л. прывезеных з аўстрыі, Германіі, Польшчы і Чэхаславакіі. Паняцце «Халакост» (ад грэч. — спаленне, знiшчэнне агнём) выкарыстоўваецца для абазначэння генацыду ў адносiнах да яўрэйскага насельнiцтва Еўропы На беларускай зямлі загінула каля 90 тыс. яўрэяў з краін Еўропы. Усяго за гады Вялікай Айчыннай вайны ахвярамі Халакоста ў Беларусі сталі звыш 600 тыс. яўрэяў. У 2000 г. паводле праекта архітэктара Леаніда Левіна у месцы, якое завецца «Яма», была створана скульптурная кампазіцыя «Апошні шлях» у памяць загінуўшых у Мінскім гета. Скульптура адлюстроўвае людзей, якія спускаюцца ўніз насустрач сваёй пагібелі (гл. Дадатак 1). У 1953 г. у Ізраілі было прынята рашэнне аб стварэнні Нацыянальнага Мемарыялу Катастрофы і Гераізму Яд-Ва-Шэм (у перакладзе з іўрыту «Памяць і імя”) і ўвекавечванні памяці Праведнікаў народаў свету – тых асоб неяўрэскага паходжання, якія ў час Другой сусветнай і Вялікай Айчыннай войнаў ратавалі асоб яўрэйскай нацыянальнасці. Імёны Праведнікаў высякаюцца на Сцяне Гонару ў Алеі Праведнікаў у Іерусаліме. У 1967 г. званне Праведніка народаў свету было нададзена нямецкаму прамыслоўцу Аскару Шындлеру, які выратаваў амаль 1200 яўрэяў, даўшы ім працу на створаных ім заводах у Польшчы і Чэхіі. Імя Шындлера стала агульным для тых, хто ратаваў яўрэяў у час Халакосту. Імя «беларускага Шындлера» атрымаў камандзір партызанскага атрада капітан Павел Васільевіч Пранягін, які выратаваў 370 вязняў гета, стварыўшы па сваей ініцыятыве для іх сямейны партызанскі лагер. У 1993 г. амерыканскі рэжысер Стывен Спілберг зняў чорна-белую псіхалагічную драму «Спіс Шындлера», якая атрымала шэраг узнагарод «Аскар» Амерыканскай кінаакадэміі. Дэвізам фільма стала цытата з Талмуда (шматомнага звода прававых і рэлігійна-этычных палажэнняў іўдаізма): «Той, хто выратуе адно жыцце, ратуе ўвесь свет».У Рэспубліцы Беларусь налічваецца больш за 700 Праведнікаў народаў свету (па стану на 1 студзеня 2013 г.).


Тэма «Разгортванне барацьбы супраць акупантаў»

Мэтазгодна ахарактарызаваць уклад духавенства ў справу перамогі над ворагам. З першых дзён акупацыі святар Успенскай царквы ў Іванаўскім раёне на Піншчыне айцец Васіль (Капычко) наладзіў сувязь з партызанамі і стаў іх сувязным. Ён заклікаў прыхаджан да супраціўлення, даводзіў да іх звесткі аб становішчы на фронце, збіраў прадукты і адзенне для партызан. Фашысты спалілі царкву і дом святара. Прыхаджане схавалі яго, а затым пераправілі ў партызанскі атрад. Трагіны лёс сваіх прыхаджан, жывымі спаленых фашыстамі ў 1942 г., падзяліў святар Свята-Пакроўскай царквы вёскі Хорастава на Міншчыне Іаан (Лойка). Святар Свята-Петрапаўлаўскай царквы у Ружанах на Брэстчыне Іаан (Наўроцкі) дапамагаў у 1941 г. аперыраваць у будынку царквы параненых савецкіх ваеннапалонных. Калі фашысты хацелі расстраляць усіх ружанскіх мужчын і хлопцаў за забойства нямецкага салдата, ён асабіста паручыўся перад камендантам, што яны гэтага не рабілі. У якасці гарантыі прапанаваў у заложнікі сябе і сваю сям’ю. Адбылося неверагоднае і немцы адпусцілі мужчын.


Тэма «Уклад беларускага народа

ў Перамогу над нацысцкай Германіяй»

Мэтазгодна прывесці прыклад паводзін лётчыка Аляксандра Мамкіна, які ў красавіку 1944 г. у час блакады карнікамі Полацка-Лепельскай партызанскай зоны вывозіў з аднаго з лясных аэрадромаў дзяцей з Полацкага дзіцячага дома. Пры падлеце да лініі фронту самалёт быў падбіты і загарэўся, але. Ад палаючага матора языкі полымя дацягнуліся да лётчыка. У яго загарэўся камбінезон і шлемафон, уплавіліся ў твар лётныя акуляры, абугліліся да костак ногі, але нават у такім стане лётчык не кінуў штурвал, дацягнуў да аэрадрома і пасадзіў самалёт. У летчыка быў парашют, які, згодна інструкцыі, ен меў права выкарыстаць для уласнага выратавання, але за яго спіной былі дзеці. Перад тым, як страціць прытомнасць, лётчык паспеў задаць сваё апошняе пытанне «Дзеці жывы?».



Летчык А. Мамкін вывозіць дзяцей з партызанскага аэрадрома

на «вялікую зямлю»

Крыніцай для стварэння сімвалічных вобразаў тых асоб, якія пакінулі памяць аб сябе, дзякуючы сваей дзейнасці, творчасці, жыццевай пазіцыі, паводзінам, служыць біяграмма. У адрозненні ад звычайнага біяграфічнага апісання, біяграма раскрывае, перш за-ўсё, эмацыянальны стан асобы, а таксама яе асабістую ролю ў гістарычных падзеях, яе уклад ў сучаснае для яе жыцце, яе канкрэтныя прафесійныя, грамадскія здзяйсненні. Так, напрыклад, магчыма стварыць біяграму ўраджэнкі Полаччыны медсястры Зінаіды Тусналобавай-Марчанка, якая за 8 месяцаў баёў вынесла з поля бою 128 параненых байцоў (гл. Дадатак 2). Цудам застаўшыся ў жывых пасля ранення і абмаражэння, перанесла 8 аперацый, страціўшы рукі і ногі. Яе волі і мужнасці здзівляліся, а словы «За дзяўчыну з Полацка!» сталі клятвай абаронцаў нашай Радзімы. А для Зіны наступіла самае цяжкае выпрабаванне: паведаміць аб сваей інваліднасці родным і мужу. Патрэбна лі яна яму такая? І вось яна піша ў пісьме: «Милый мой, дорогой Иосиф! Прости меня за такое письмо, но я не могу больше молчать. Я должна сообщить тебе только правду... Я пострадала на фронте. У меня нет рук и ног. Я не хочу быть для тебя обузой. Забудь меня. Прощай. Твоя Зина». А яе муж, атрымаўшы пісьмо, не мог паверыць, што жонка магла ўзяць пад сумненне іх каханне. Ен у сваім пісьме адказаў ей: «Милая моя малышка! Родная моя страдалица! Никакие несчастья и беды не смогут нас разлучить. Нет такого горя, нет таких мук, какие бы вынудили забыть тебя, моя любимая. И у радости, и у горя – мы всегда будем вместе …». Яна ўсё свае жыццё зрабіла подзвігам: навучылася зноў хадзіць і пісаць, нарадзіла дзяцей. У 1957 г. ей было прысвоена званне Героя Савецкага Саюза. У знак прызнання выключных прафесійных якасцей, праяўленых пры аказанні дапамогі раненым і хворым, Міжнародным камітэтам «Чырвонага Крыжа» яна была ўдастоена вышэйшай узнагароды медаля Флорэнс Найтынгейл.



Збіральным сімвалам Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне з’яўляецца Сцяг Перамогі, падняты ў ноч на 1 мая 1945 г. над рэйхстагам. Сярод тых, хто быў удастоены звання Героя савецкага Саюза за гэты подзвіг, быў разведчык Міхаіл Ягораў, які ў 1944 г. удзельнічаў у прарыве блакады Полацка-Лепельскай партызанскай зоны. На шырокавядомым фотаздымку, зробленым 2 мая 1945 г. франтавым фотакарэспандэнтам Я. Халдзеем, адлюстраваны франтавыя разведчыкі кіеўлянін, поўны кавалер ордэна Славы Аляксей Кавалеў, Леанід Горычаў з Мінска, які ў хуткім часе пасля вайны памер ад ран, і дагестанец Абдулхакім Ісмаілаў, якому ў 1996 г. было прысвоена званне Героя Расіі (гл. Дадатак 2). Згаданы фотаздымак выкарыстаны ў якасці нагляднага змястоўнага сімвала Перамогі на вокладцы дапаможніка «Вялікая Айчынная вайна савецкага народа (у кантэксце Другой сусветнай вайны)» для вучняў 11 класа (Мінск, Выд. цэнтр БДУ, 2009), што паказвае мэтазгоднасць выкарыстання візуальных сродкаў фарміравання ў навучэнцаў сімвалічных уяўленняў.

Для асвятлення ўдзелу прызваных у польскую армію жыхароў Заходняй Беларусі ў падзеях Другой сусветнай вайны прапануем матэрыял аб дзейнасці генерала Уладзіслава Андэрса і бітве пад Монтэ-Касіна (гл. цалкам электронны рэсурс http://news.tut.by/society/398801.html, дата доступа 15.05.2014).

Бітва пад Монтэ-Касіна (вядома таксама як Бітва за Рым) серыя з 4-х бітваў Другой сусветнай вайны ў раёне кляштару Монтэ-Касіна, у выніку якіх у маі 1944 годзе саюзныя войскі прарвалі нямецкія ўмацаванні … і захапілі Рым. Палякі скарысталі тое, што нямецкія агнявыя кропкі маюць «мёртвую зону» дасягальнасці непасрэдна пад велічнымі сценамі разбуранай ангельскай авіяцыяй крэпасці і, падлічыўшы прамежак часу паміж стрэламі, на лёгкіх маленькіх самаходках, якія яны называлі «цёнгамі», праскочылі пад сцены і пачалі штурм. … многія нашы землякі былі запісаны ў метрыках як палякі.

Будучы генерал нарадзіўся … каля Варшавы 11 жніўня 1892 года ў сям'і незаможных шляхцюкоў (маці паходзіла з прыбалтыйска-нямецкай сям'і Таўхертаў). Гэта грымучая генетычная помесь зрабіла сваю справу: Андэрс меў польскі гонар, нямецкую пунктуальнасць і настойлівасць у дасягненні пастаўленых мэтаў. Не дзіўна, што ён добра ведаў нямецкую мову і культуру. Тэхнічныя здольнасці прывялі яго ў Рыжскі палітэхнічны інстытут, дзе ён вучыўся з 1911 па 1913 год, адкуль быў прызваны ў царскую армію. Пасля заканчэння афіцэрскай кавалерыйскай вучэльні на пачатку Першай сусветнай вайны … да верасня 1916 года Андэрс удзельнічаў у баях па ўсёй лініі фронта ад Балтыйскага да Чорнага мора … У ходзе ваенных дзеянняў малады польскі афіцэр праяўляе выключную адвагу і камандзірскія здольнасці. Тройчы параненага (а ўсяго за жыццё ён меў 8 раненняў) і ўзнагароджанага шэрагам царскіх узнагарод, у тым ліку ордэнам Св. Георгія IV ступені, Уладзіслава Андэрса накіравалі на вучобу ў Акадэмію Генеральнага штаба ў Петраградзе. Дыплом аб яе паспяховым завяршэнні яму, ужо капітану генеральнага штаба, уручаў у Царскім Сяле не хто іншы, як сам імператар Мікалай II.

Пасля абвяшчэння незалежнасці Польшчы Андэрс удзельнічае ў баях з Чырвонай Арміяй у якасці начальніка штаба Польскай усходняй арміі. З 1922 па 1924 год праходзіць навучанне ў Парыжскай школе верхоўнага командавання. Вярнуўшыся на радзіму, Андэрс не падтрымаў дзяржаўны пераварот, здзейснены Юзафам Пілсудскім, таму аж да пачатку Другой сусветнай вайны ўзначальваў Навагрудскую кавалерыйскую брыгаду.

У 1939 годзе пасля нападу Германіі, а потым СССР на Польшчу Андэрс зрабіў спробу вывесці рэшткі польскага войска ў Венгрыю … 29 верасня паранены, ён трапляе ў палон і пад вартай змяшчаецца ў Львоўскі шпіталь, дзе яму прапаноўваюць папоўніць шэрагі камандзіраў Чырвонай Арміі, ад чаго ён, вядома, адмаўляецца. Дваццаць месяцаў цягнулася зняволенне Андэрса, з іх сем — у камеры-адзіночцы. У сакавіку 1940 года Андэрса этапуюць з Львоўскай турмы на вядомую Лубянку. … 4 жніўня 1941 года ў турму нечакана прыязджае асабіста Лаўрэнцій Берыя са сваім намеснікам Усеваладам Мяркулавым і інфармуе аб яго вызваленні. Пасля працяглай размовы аб стварэнні польскай арміі на тэрыторыі СССР Андэрса чакала … прысваенне звання генерала дывізіі.

…на пачатак Вялікай Айчыннай вайны. У жніўні 1941 года было падпісана пагадненне паміж Сталіным і старшынём польскага эміграцыйнага ўрада генералам Уладзіславам Сікорскім, згодна з якім у кароткія тэрміны была ўтворана польская армія пад кіраўніцтвам генерала Андэрса.







Падпісанне Сталіным пагаднення з эміграцыйным урадам Польшчы (генерал У. Андэрс стаіць за І. Сталіным).

У жніўні 1942 года абцяжараная сем'ямі вайскоўцаў і дзецьмі без бацькоў армія Андэрса сышла ў Іран, а потым у Палесціну. … Увесну 1944 года пачалося шэсце 2-га польскага корпуса па дарогах Італіі. Страты былі вялікімі. Толькі ў бітве пад Монтэ-Касіна яны склалі каля 4200 жаўнераў і афіцэраў, з іх 923 - забітыя. Генерала Андэрса пасля смерці па ягонаму апошняму пажаданню перавезлі з Лондана да палеглых у Італіі жаўнераў.

Спіс рэкамендуемых крыніц
Дакументальная

Белорусские остарбайтеры: в 3 кн. — Минск, 1996–1998.

История Беларуси в документах и материалах / Авт.-сост. И. Н. Кузнецов, В. Г. Мазец. — Минск, 2000.

Купала і Колас, вы нас гадавалі. Дакументы і матэрыялы. У 2-х кнігах. Кн. 2. Частка 1. 1939 – 2009. Укладальнікі В. Селямнёў, В. Скалабан. Мінск, 2011.

Малолетние заложники войны: живые свидетельства Беларуси / сост. Л.И. Щенникова, Г.И. Змушко; под ред. К.И. Козака. – Минск, 2012.

Накануне: Западный особый военный округ (конец 1939 – 1941 г.): док. и материалы / сост. В.И. Адамушко [и др.]. – Минск, 2007.

Освобожденная Беларусь: док. и материалы. В 2 кн. / сост.: В.И. Адамушко [и др.]. – Минск, 2004–2005

Памяць. Гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі. – Мінск, 1987 – 2005.

«Ты з Заходняй, я з Усходняй нашай Беларусі…» Верасень 1939 г. – 1956 г.: дакументы і матэрыялы. У 2 кн. / склад.: У.І. Адамушка, В.В. Даніловіч, М.Г. Жылінскі, А.А. Каваленя і інш. – Мінск, 2009.
Энцыклапедычная

Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945. Энцыклапедыя. — Мінск, 1990.

Энцыклапедыя гісторыі Беларусі ў 6 тамах. — Мінск, 1993–2001.
Навуковая і навукова-папулярная

Адамушка У. І. Палітычныя рэпрэсіі 20–50-ых гадоў на Беларусі. – Мінск, 1994.

Беларусь: Народ. Государство. Время / редкол.: А.А. Коваленя [и др.]. – Минск, 2009.

Бергман А. Слова пра Браніслава Тарашкевіча. — Минск, 1996.

Гісторыя беларускай дзяржаўнасці ў канцы ХVІІІ – пачатку ХХ ст. У 2 кн. Кн. 1 / А.А. Каваленя [і інш.]; рэдкал.: А.А. Каваленя [і інш.]. Кн. 2 / М.У. Смяхович [і інш.]; рэдкал.: А.А. Каваленя [і інш.].– Мінск, 2011, 2012.

Грахоўскі С.І. Рудабельская рэспубліка. Дакументальная аповесць. — Мінск, 1968.

Грыгор’ева В. В. і інш. Ці ведаеце Вы гісторыю сваёй краіны. — Мінск, 1998.

Долготович Б. Д. Беларусь в годы Великой Отечественной войны. — Минск, 1994.

Жыгоцкі М. Р. Легендарны дзед. — Минск, 1993.

Ігнаценка І., Кароль А. Усевалад Ігнаценка і яго час. — Мінск, 1991.

Иоффе Э.Г. От Мясникова до Малофеева. Кто руководил БССР. – Минск, 2008.

Казлоў Л., Цітоў А. Беларусь на сямі рубяжах. — Мінск, 1993.

Касцюк М. Бальшавіцкая сістэма ўлады на Беларусі. – Мінск, 2000.

Красинский А. Юрий Тарич. — Минск, 1971.

Круталевич В. А. История Беларуси: становление национальной державности (1917—1922 гг.). – Минск, 2003.

Ладысеў У. Ф., Брыгадзін П. I. Паміж Усходам і Захадам: станаўленне дзяржаўнасці і тэрытарыяльнай цэласнасці Беларусі (1917—1939 гг.). — Мінск, 2003.

Лемяшонак У. І. Вызваленне без грыфа “Сакрэтна”. — Мінск, 1996.

Марціновіч А.А. Хто мы, адкуль мы … Гістарычныя эсэ, нарысы. Кн. 3. — Мінск, 2008.

Мяснікоў А. Нацдэмы: лёс і трагедыя. — Мінск, 1993.

Мяснікоў А.Ф. Сто асоб беларускай гісторыі: гістарычныя партрэты. – Мінск, 2008.

Нарыс гісторыі беларускай дзяржаўнасці : ХХ стагоддзе. М.П.Касцюк і інш. – Мінск, 2008.

Нямецка-фашысцкі генацыд на Беларусі (1941 – 1944). — Мінск, 1995.

Рассадин С.Е. Истоки государственной символики Беларуси. – Минск, 2014.

Рудовіч С. Час выбару: Праблема самавызначэння Беларусі ў 1917 г. – Мінск, 2001.

Сарокін А.М. На ростанях айчыннай гісторыі. Беларуская вёска: ад Дэкрэта да Кодэкса аб зямлі (1917-1990-я гады). – Мінск,1999.

Сарокін А.М. Покліч роднай зямлі. Канстытуцыі Беларусі Савецкай эпохі. Мінск, 2010.

Сачанка Б. Беларуская эмиграцыя. — Мінск, 1991.

Сульянов А. Арестовать в Кремле. — Минск, 1991.

Сыны і пасынкі Беларусі. / Уклад. Барыс С.В. — Мінск, 1996.

Ягодинский В.Н. Александр Леонидович Чижевский. — М., 1987.


Выпускі тэлепраграмы “Зваротны адлік” (канал АНТ)

Октябрь 1917. Белорусский сценарий

Владислав Голубок: Шекспир из народа

Рожденные революцией. Дзержинский против Пилсудского

Спецпоселенцы. Крестьянская трагедия

Александр Червяков. Обвиняется большевик…

Иосиф Лангбард. Обвиняется большевик

Маневры 1936 –го. Обвиняются генералы…

Операция «Звездочка». Дважды спасенные.

Озаричи. Жертвы «Эскулапа».

Маленькие солдаты большой войны.

Дадатак 1



Учебные проекты школьников при изучении истории России

(из статьи доктора педагогических наук, ведущего научного сотрудника Института содержания и методов обучения Российской академии образования А. Н. Иоффе в журнале «Преподавание истории в школе», № 6, 2013).


Проектирование в образовании и учебные проекты по истории

… Единого подхода к пониманию и определению проектной деятельности в образовании нет. Можно говорить; о широком и узком представлении о проектах в образовании. В первом случае за проект выдается любая творческая работа, исследование, реферат, разработка сценария, игра, проведение мероприятия или акции и т. д. Такие «проекты » учащиеся могут разрабатывать на каждом уроке. В данном случае главной задачей ставится мотивация школьников, поддержка их учебной активности, поощрение интереса к образованию.

Однако большинство исследователей сходятся на том, что особенностью проекта является умение выстроить четкую последовательность шагов с пониманием, каких результатов желательно достигнуть на каждом этапе, распределить ответственность и ориентироваться на имеющиеся ресурсы, четко соотносить свои цели с действиями, понимание проблемы, которая решается в ходе проекта, а также способность объективно оценивать полученный результат и делать выводы о проделанной работе. Такой проект требует серьезной проработки и длительной подготовки, его нельзя выполнить на уроке или в ходе классного часа.

По своей тематической направленности проекты могут быть предметные или учебные (в рамках школьного предмета или нескольких предметов), исследовательские (научное или социологическое исследование), внешкольные или социальные (экологические, благоустроительные, нормотворческие и т. п.), художественные (спектакли, фестивали и т. п.), конструкторские (создание какого-либо изделия)

… Ключевыми характеристиками проекта являются: продуманность и организованность, последовательность шагов и логичность, наличие конечного результата (определенного продукта), решение определенной проблемы и изменение ситуации через проектирование, оригинальность воплощения и уникальность действий в данных обстоятельствах (проект не может быть сделан по шаблону), ограниченность во времени, акцент на понимание и осознание своих действий (рефлексивный характер), обращение особого внимания на исследовательскую работу (анализ информации), проведение мониторинга и оценивания.

С определенной долей условности стоит говорить о двух уровнях проектной работы.

Первый уровень связан с созданием принципиальна новых продуктов, не существовавших ранее в среде образовательного учреждения. Это может быть библиотека ученических работ (виртуальная или печатная), ресурсный центр в школе, ежегодный общешкольный журнал, школьный музей (виртуальный или реальный), общешкольная летопись или энциклопедия, дискуссионный клуб, театральный кружок, центр профориентации, историческое (или любое другое) научное сообщество школьников и т.п.

Второй уровень проектов развивает существующие направления. Например, подготовка ежегодной выставки или экскурсии в школьном музее, сбор материалов для средств массовой информации, проведение исследований по истории школы, проведение обсуждения в клубе по определенной проблеме (теме), разработка странички о той или иной профессии и т. п. Результатами проектной работы могут быть как виртуальные, так и материальные (традиционные) продукты. Принципиальным представляется положение, что ряд тематических линий может быть предложен учителем (научным руководителем, образовательным учреждением), но тему проекта в готовом виде формулирует ученик или группа (возможно, с помощью руководителя при наличии методических рекомендаций) ...

… продукты работы по проекту могут быть самыми разнообразными: научное исследование с предложениями или рекомендациями, виртуальный музей определенного события (эпохи), выставка, результаты опроса (социологического исследования), интервью (с реальным лицом или историческим деятелем при моделировании интервью), буклет, социальная реклама, макет книги (или журнала) по определенному историческому периоду и т. д.

Исследовательская и практическая работа
в проектной деятельности

В проекты стоит включать социальную составляющую - опросы о представлениях сверстников или взрослых об определенной эпохе, событии, исторической личности.

... Опрос - беседа (свободная форма), интервью (заранее намеченные вопросы, задаваемые в определенной последовательности), анкетирование (письменные ответы на вопросы заочного и массового характера). При разработке вопросов важно понять, какую информацию необходимо получить.

… Изучение информации по проблеме дает возможность узнать, какие стороны и проблемы уже достаточно хорошо изучены, по каким ведутся научные дискуссии, что устарело, а какие вопросы еще не решены. Сюда может включаться изучение печатных, электронных, радио- и телевизионных средств массовой информации, анализ статистических данных и нормативной базы. Для обработки полученных данных используются математические и статистические методы, что помогает … показать количественную зависимость в виде графиков, диаграмм, таблиц.

… Проект — всегда решение какой-то проблемы. Ключевым звеном первого этапа проектирования является выбор и формулировка проблемы; от этого зависит дальнейшая проектная деятельность. … Проблему нельзя сформулировать, не осознавая цель проекта. Например, целью учебных проектов может быть стремление заинтересовать одноклассников определенным историческим периодом или темой, изменить взгляды на историческую личность, сохранить историческую память через исследование определенного вопроса, возродить традиции предков и т. п. Более конкретно цель воплощается в набор ожидаемых результатов проекта, которые связаны с практическим эффектом: не просто написать работу или разработать материалы, но и использовать их на занятии, информировать других, поместить на школьном сайте, в СМИ разного уровня, выйти на конкурс и т. п.

Актуальность выбранной проблемы определяется степенью ее важности и остроты для самого ученика, группы школьников (если проект выполняется командой), окружающих людей (при социальной направленности проекта). Но при этом не следует забывать о реалистичности (возможности решить данную проблему имеющимися ресурсами) и конкретности. Для проверки актуальности выбранной проблемы стоит ответить на следующие вопросы: Почему возникла необходимость в проекте? Почему решение этой проблемы является важным? Какие источники информации подтверждают важность проблемы и необходимость ее решить?

Следование этапам проектной деятельности позволит выстроить логическую цепочку, четко понимать, что мы хотим сделать, для чего, каким образом и какие результаты мы надеемся получить. … Практическая часть реализации проекта начинается с разработки детального плана, постановки заданий, определения ответственных и временных рамок, установления форм отчетности и оценки проделанной работы. Нужно определить порядок выполнения намеченных действий ...

Оценивание и рефлексия в проектной

деятельности

… При оценивании эффективности разработанного проекта используются следующие критерии: убедительное обоснование актуальности выбранной темы, практическая значимость, выдвижение цели и задач, выбор оптимальных методов исследования, научность, логичность и доступность для понимания при изложении материала, использование наглядности при представлении проекта (таблицы, плакаты, видеоматериалы, компьютерная презентация и т. п.), умение организовывать и вести работу в команде, реализация проекта.

… четыре критерия оценки индивидуальной проектной работы.

1. Самостоятельность в приобретении знаний и решении проблем (познавательные учебные действия): постановка проблемы, выбор способа решения, поиск и обработка информации, выводы, обоснования, прогнозирование, моделирование, апробация.

2. Сформированность предметных знаний и способов действий: раскрытие содержания работы, использование знаний.

3. Сформированность регулятивных действий: планирование познавательной деятельности во времени, использование ресурсов, выбор конструктивных решений.

4. Сформированность коммуникативных действий: ясное изложение и оформление проекта, представление результатов, аргументированные ответы на вопросы.

… Для индивидуального анализа приобретенного опыта могут быть использованы следующие вопросы: Какие новые знания были приобретены в результате работы над учебным проектом? С какими трудностями пришлось столкнуться? Как их удалось преодолеть? Что было сделано хорошо? Какие были совершены ошибки и почему? Что можно было бы исправить в своей работе? Помог ли учебный проект изменить взгляды на окружающий мир? Есть ли желание продолжать заниматься проектной деятельностью?



Учебные проекты по истории

Работая над учебным проектом по истории, учащимся надо ответить на следующие вопросы.

В чем состоит ПРОБЛЕМА? Для этого надо понять, каковы ваши цели и что в существующей ситуации вас не устраивает.

Каким СПОСОБОМ можно решить данную проблему? При выборе способа решения необходимо учитывать имеющиеся ресурсы (временные, материальные, интеллектуальные, человеческие и др.), предвидеть возможные трудности и риски (в том числе понимать возможности их преодоления).

Какие 3АДАЧИ следует выполнить при решении проблемы? Выбранные задачи будут определять направления действий по проекту.

Каковы ОЖИДАЕМЫЕ РЕЗУЛЬТАТЫ решения проблемы? Эти результаты должны быть конкретными и проверяемыми.

Каким будет ПЛАН действий? Определяется, что надо выполнить, когда и кто это будет делать (кто является ответственным).

В чем состоит выполнение плана? Отмечаются действия по реализации проекта, вносятся коррективы и изменения.

Как будет ОЦЕНИВАТЬСЯ работа по проекту? Оценка должна учитывать цель и ожидаемые результаты, она может проводиться по ходу проекта и после его выполнения.

Прыкладныя этапы рэалізацыі праектнай дзейнасці



Падрыхтоўчы

Фарміраванне калектыва

Рэалізацыя

Прамежкавыя вынікі

Прэзентацыя праекта

Вызначэнне праблемнага поля даследвання. Фармуліроўка мэт і задач даследвання. Актуалізацыя тэмы даследвання.

Выяўленне найбольш зацікаўленых вучняў для рэалізацыі праекта. Размеркаванне абавязкаў у даследчыцкім калектыве.

Вывучэнне праблемы на аснове працы з літаратурай, гістарычнымі даследваннямі, рознымі тыпамі гістарычнай інфармацыі

Спараваздачы мікрагруп.

Папярэдняя ацэнка дзейнасці ўдзельнікаў і якасці праведенага даследвання.



Справаздача.

Абмеркаванне прадстаўленага праекта.

Рэфлексія


Прыкладныя тэмы праектнай дзейнасці
Роля асобы ў гісторыі.

Гісторыя Кастрычніцкай рэвалюцыі 1917 г. у асобах і назвах вуліц.



«Рудабельская рэспубліка».

Наш край у гады польска-савецкай вайны.

Вынікі Рыжскага міру і гісторыя маёй сям’і.

Слуцкае паўстанне: пункты гледжання.

Стварэнне ССРБ: планы, мары, рэалізацыя.

Палітыка беларусізацыі: вынікі і ўрокі.

Калектывізацыя: трагедыя і здабыткі?

Наш край у гады індустрыялізацыі.

Гісторыя маёй сям’і (міжваенны перыяд).

Уз'яднанне Заходняй Беларусі з БССР на фоне еўрапейскай геапалітыкі.

Лёсы, абпаленыя вайной ...

Дзеці вайны.

Беларуская эміграцыя ў 1917—1945 гг.
Прыкладныя тэмы гістарычных сачыненняў-разважанняў (эсэ)
Кастрычнік 1917 г. у лёсе беларускага народа.

Беларуская нацыянальная дзяржаўнасць: ад БНР да ССРБ.

Беларусізацыя: «за» і «супраць».

Індустрыялізацыя і калектывізацыя ў БССР: здабыткі і страты.

Сацыялістычная мадэрнізацыя ў БССР: эканоміка, палітыка, мараль.

Свабода сумлення: ваяўнічы атэізм і рэлігійная верацярпімасць.

Калі б я жыў у 30-я гады ...

Падзеі верасня 1939 г. вачыма жыхара Заходняй Беларусі.

Вялікая Айчынная вайна — трыумф і трагедыя беларускага народа.

Дзейнасць Арміі Краёвай: зразумець суседа — значыць лепш пазнаць

самога сябе.

  1   2   3   4   5   6


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка