Метадычныя рэкамендацыі “Аб выкладанні вучэбных прадметаў (вучэбных дысцыплін) «Беларуская мова»




Дата канвертавання27.03.2016
Памер219.79 Kb.
Аддзел навукова-метадычнага забеспячэння

агульнай сярэдняй адукацыі УА РІПА


Метадычныя рэкамендацыі

Аб выкладанні вучэбных прадметаў (вучэбных дысцыплін)



«Беларуская мова» і «Беларуская літаратура» ва ўстановах якія рэалізуюць адукацыйныя програмы прафесіянальна-тэхнічнай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі ў 2014/2015 навучальным годзе”
Метадычныя рэкамендацыі падрыхтаваны ў адпаведнасці з інструктыўна-метадычным пісьмом Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь для ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі “Аб арганізацыі адукацыйнага працэсу пры вывучэнні вучэбных прадметаў “Беларуская мова”, “Беларуская літаратура” ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі ў 2014/2015 навучальным годзе” (зацверджана Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь 25.06.2014г., надрукавана ў “Настаўніцкай газеце” № 85 ад 22.07.2014г.) з улікам асаблівасцей арганізацыі адукацыйнага працэсу ва ўстановах адукацыі, якія рэалізуюць адукацыйныя праграмы прафесіянальна-тэхнічнай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі (далей – установы адукацыі).

Асноўнымі мэтамі і задачамі навучання моўнай і літаратурнай адукацыі ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі з’яўляюцца:



  • засваенне ведаў пра сістэму беларускай мовы на ўсіх яе ўзроўнях (фанетыка, лексіка, фразеалогія, склад слова і словаўтварэнне, марфалогія, сінтаксіс), заканамернасцей і правіл функцыянавання моўных сродкаў у маўленні, нормаў беларускай літаратурнай мовы, фарміраванне ўменняў практычнага выкарыстання мовы ва ўсіх відах маўленчай дзейнасці (моўная кампетэнцыя);

  • фарміраванне камунікатыўных уменняў на аснове авалодання маўленчай тэорыяй (тэкст, тыпы, стылі і жанры маўлення) і культурай маўлення, уменняў ствараць самастойныя вусныя і пісьмовыя выказванні розных тыпаў, стыляў і жанраў (камунікатыўная кампетэнцыя);

  • усведамленне вучнямі мовы як феномена культуры, у якім знайшлі адбітак яе праяўленні, як сродку спасціжэння айчыннай і сусветнай культуры; выпрацоўка ўменняў карыстацца культуразнаўчымі звесткамі з мэтай забеспячэння паўнавартаснай камунікацыі (лінгвакультуралагічная кампетэнцыя);

  • далучэнне вучняў да набыткаў айчыннай мастацкай славеснасці (у кантэксце сусветнай), развіццё здольнасці да эстэтычнага ўспрымання і ацэнкі з’яў літаратуры, фарміраванне навыкаў самастойнага чытання, мастацка-эстэтычнага густу;

  • развіццё інтэлектуальнай, камунікатыўнай, духоўна-маральнай, грамадзянскай культуры вучняў сродкамі вучэбных прадметаў «Беларуская мова» і «Беларуская літаратура».

З мэтай патрыятычнага выхавання і станаўлення грамадзянскай пазіцыі вучняў на ўступных занятках, пры выкананні адпаведных заданняў да практыкаванняў па беларускай мове, а на вучэбных занятках па беларускай літаратуры пры вывучэнні твораў грамадзянска-патрыятычнай тэматыкі неабходна шырока выкарыстоўваць дзяржаўную сімволіку: Дзяржаўны сцяг Рэспублікі Беларусь, Дзяржаўны герб Рэспублікі Беларусь і Дзяржаўны гімн Рэспублікі Беларусь.

Нагадваем, што ўстановы прафесіянальна-тэхнічнай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі ва ўсіх сферах выкарыстання пісьмовай беларускай мовы кіруюцца Законам Рэспублікі Беларусь ад 23 ліпеня 2008 года «Аб Правілах беларускай арфаграфіі і пунктуацыі».



Падкрэсліваем, што пры правядзенні цэнтралізаванага тэсціравання па беларускай мове тэставыя заданні рыхтуюцца ў адпаведнасці з Правіламі беларускай арфаграфіі і пунктуацыі. Гэту інфармацыю неабходна паведаміць будучым абітурыентам і іх законным прадстаўнікам.

Для фарміравання цэласнага светапогляду вучняў і развіцця пазнавальных інтарэсаў пры арганізацыі адукацыйнага працэсу па вучэбных прадметах «Беларуская мова» і «Беларуская літаратура» неабходна прадугледжваць міжпрадметныя сувязі. Беларуская мова і літаратура разам з іншымі прадметамі сацыяльна-гуманітарнага цыкла («Русский язык», «Русская литература», «Замежная мова», «Сусветная гісторыя», «Гісторыя Беларусі», «Грамадазнаўства», «Музыка», «Выяўленчае мастацтва») з’яўляюцца асновай культурацэнтрычнай парадыгмы адукацыі. Вывучэнне літаратуры ў суаднесенасці з іншымі відамі мастацтва (музыкай, жывапісам, кіно, тэлебачаннем) спрыяе ўспрыманню літаратуры як мастацтва, фарміраванню каштоўнасных арыентацый вучняў.


У працэсе выкладання беларускай мовы і беларускай літаратуры выкладчыкам неабходна кіравацца наступнымі нарматыўнымі прававымі дакументамі:

Кодэс Рэспублікі Беларусь аб адукацыі;


Палажэннем аб установе прафесіянальна-тэхнічнай адукацыі (зацверджана пастановай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 05.08.2011г. № 216) – для ўстаноў ПТА;
Палажэннем аб установе сярэдняй спецыяльнай адукацыі (зацверджана пастановай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 22.07.2011г. № 106) – для ўстаноў ССА;
Правілы правядзення атэстацыі навучэнцаў пры засваенні зместу адукацыйных праграм прафесіянальна-тэхнічнай адукацыі (паст. МА РБ ад 05.08.2011 №216);
Правілы правядзення атэстацыі навучэнцаў, курсантаў пры засваенні зместу адукацыйных праграм сярэдняй спецыяльнай адукацыі (паст. МА РБ ад от 22.07.2011 № 106);
Правілы правядзення атэстацыі навучэнцаў пры засваенні зместу адукацыйных праграм агульнай сярэдняй адукацыі адукацыі (паст. МА РБ ад 20.06.2011 № 38);

Санітарные нормы і правілы “Патрабаванні для ўстаноў прфесіянальна-тэхнічнай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі” (зацверджаны пастановай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 06.05.2013 г. № 38)

Пералік сродкаў навучання, вучэбнага абсталявання для агульнаадукацыйных устаноў (зацверджаны пастановай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 06.10.2008 г. № 97)

Дадзеныя дакументы размешчаны на сайтах Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь (edu.gov.by), Навукова-метадычнай установы «Нацыянальны інстытут адукацыі» Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь (www.adu.by), Рэспубліканскім партале «Профессиональное образование» (http://ripo.unibel.by).



Вынікі вучэбнай дзейнасці навучэнцаў ацэньваюцца ў адпаведнасці з дакументам: Нормы оценки результатов учебной деятельности учащихся общеобразовательных учреждений по учебным предметам. Общие положения. Ацэнка вынікаў вучэбнай дзейнасці навучэнцаў па вучэбным прадмеце “Беларуская мова”. Ацэнка вынікаў вучэбнай дзейнасці навучэнцаў па вучэбным прадмеце “Беларуская літаратура” (загад МА РБ ад 29.05.2009 № 674).

У сваёй практычнай дзейнасці выкладчыкі ўстаноў адукацыі кіруюцца Метадычнымі рэкамендацыямі па фарміраванні культуры вуснага і пісьмовага маўлення ва ўстановах адукацыі, якія рэалізуюць адукацыйныя праграмы агульнай сярэдняй адукацыі, (зацверджаны 02 мая 2013 г.). Рэкамендацыі апублікаваны ў “Настаўніцкай газеце” № 92 ад 30 ліпеня 2013 г.

Выкладанне беларускай мовы і літаратуры ажыццяўляецца ў адпаведнасці з вучэбнымі праграмамі:

- Праграма для ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі з беларускай і рускай мовамі навучання: Беларуская мова. V–XI класы (Мінск: Нац. ін-т адукацыі, 2012);

- Праграма для ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі з беларускай і рускай мовамі навучання: Беларуская літаратура.V–XI класы (Мінск: Нац. ін-т адукацыі, 2012).

Згодна з вучэбнымі планамі устаноў адукацыі колькасць вучэбных гадзін на вывучэнне беларускай мовы – 86, беларускай літаратуры – 86: па спецыяльнасцях профілю “Мастацтва і дызайн” адпаведна 86 і 108. Па беларускай мове прадугледжаны 2 абавязковыя кантрольныя работы, па беларускай літаратуры таксама 2 (па спецыяльнасцях профілю “Мастацтва і дызайн” адпаведна 2 і 3). АКР праводзяцца за кошт часу, адведзенага вучэбным планам на вучэбны прадмет (вучэбную дысцыпліну).

У дапамогу выкладчыку прапануецца тэматычнае планаванне па вучэбных прадметах «Беларуская мова» і «Беларуская літаратура» (Мінск: РІПА, 2010, 2011).

Звяртаем увагу, што пры пастаноўцы мэт вучэбных заняткаў неабходна арыентавацца на рэалізацыю задач, вызначаных вучэбнымі праграмамі. Мэта залежыць ад тэмы і зместу кожнага вучэбнага занятку. Выкладчык можа выкарыстоўваць прапанаванае планаванне без змен. У той жа час ён мае права ў межах вучэбных гадзін, што адводзяцца на вывучэнне вучэбнага прадмета, уносіць у планаванне абгрунтаваня змены.

Аб’ём кантрольных работ (дыктант, пераказ), слоўнікавага дыктанта, кантрольнага сачынення ўказаны ў Метадычных рэкамендацыях па фарміраванні культуры вуснага і пісьмовага маўлення ва ўстановах адукацыі, якія рэалізуюць адукацыйныя праграмы агульнай сярэдняй адукацыі.



Рэкамендуюцца наступныя падручнікі і вучэбныя дапаможнікі:

Беларуская мова: вучэб. дапам. для 10-га кл. агульнаадукац. устаноў з беларус. і рус. мовамі навучання / Г.М. Валочка [і інш.]. – Мінск: Нац. ін-т адукацыі, 2009.

Беларуская літаратура: вучэб. дапам. для 10-га кл. агульнаадукац. устаноў з беларус. і рус. мовамі навучання / З.П. Мельнікава [і інш.]; пад рэд. З.П. Мельнікавай, Г.М. Ішчанка. – Мінск: Нац. ін-т адукацыі, 2009.

Беларуская мова: вучэб. дапам. для 11-га кл. агульнаадукац. устаноў з беларус. і рус. мовамі навучання / Г.М. Валочка [і інш.]. – Мінск: Нац. ін-т адукацыі, 2010.

Беларуская літаратура: вучэб. дапам. для 11-га кл. агульнаадукац. устаноў з беларус. і рус. мовамі навучання / З.П. Мельнікава [і інш.]; пад рэд. З.П. Мельнікавай, Г.М. Ішчанка. – Мінск: Нац. ін-т адукацыі, 2009.
Звяртаем увагу на правапіс асобных слоў, змешчаных у наступных дапаможніках: 10 клас – кантрасныя (с. 71, пр. 85), алітарацыяй, алітарацыі (с. 89). Вучэбны матэрыял па тэме «Сінтаксічныя прыметы сказаў з устаўнымі канструкцыямі» для Х класа размешчаны на сайце Нацыянальнага інстытута адукацыі (раздзел «Вучэбныя прадметы» / «Беларуская мова і літаратура») пад назвай «Сказы з устаўнымі канструкцыямі».

Для вывучэння вучэбных прадметаў «Беларуская мова» і «Беларуская літаратура» на факультатыўных занятках рэкамендуецца выкарыстоўваць зацверджаныя Нацыянальным інстытутам адукацыі наступныя вучэбна-метадычныя комплексы (вучэбная праграма, дыдактычныя матэрыялы для вучняў, метадычныя рэкамендацыі для настаўнікаў):

• Пад ветразем спасціжэння і творчасці, Х клас.

• Шукаем шэдэўры!.. (Вопыты літаратурных даследаванняў), ХІ клас.

Варта адзначыць, што з мэтай павышэння якасці адукацыі пры правядзенні факультатыўных заняткаў рэкамендуецца захоўваць пераемнасць у сістэме дзвюх форм вучэбнай работы: вучэбных заняткаў, на якіх вучэбны матэрыял разглядаецца на базавым узроўні, і факультатыўных заняткаў, закліканых забяспечыць павышаны ўзровень валодання ведамі.

Акрамя таго, для арганізацыі і правядзення факультатыўных заняткаў выкладчыкі могуць карыстацца праграмамі, зацверджанымі Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь:



  1. Комплексны аналіз тэксту, X клас.

  2. Майстэрства перакладу, X клас.

  3. Уводзіны ў журналістыку, X клас.

  4. Беларуская традыцыйная культура ў люстэрку мовы, X клас.

  5. Майстэрства пераказу, XІ клас.

  6. Мова і культура, XІ клас.

  7. Малады даследчык, XІ клас.

  8. Практыкум па беларускай мове, X–XІ класы.

  9. Рыторыка, X–XІ класы.

  10. *Рыхтуемся да алімпіяды па беларускай мове: лінгвістычны конкурс, Х–ХІ класы ліцэяў і гімназій.1

  11. Падагульняльны факультатыўны курс па беларускай мове, ІХ – ХІ (Х – ХІ) класы.

  12. Лірычная проза як фенаменальная з’ява ў літаратуры XX стагоддзя, Х–ХІ класы.

  13. Асновы журналістыкі, ХІ клас.

  14. Паэтыка цвёрдых вершаваных формаў, Х–ХІ класы.

  15. Мастацкая літаратура і гісторыя, ХІ клас.

  16. Пейзажны свет беларускай паэзіі, ХІ клас.

  17. Беларускі фальклор, ІХ–Х класы.

  18. Беларуская паэзія 20-х гадоў XX стагоддзя. Жанры. Стылі. Постаці, Х клас.

  19. Беларуская літаратура пачатку XX стагоддзя, Х клас.

  20. Беларускі мадэрнізм і літаратура пачатку XX стагоддзя, ІХ–Х класы.

  21. Асновы вершазнаўства, Х–ХІ класы.

  22. *Рыхтуемся да алімпіяды: водгук, вуснае выказванне, Х–ХІ класы ліцэяў і гімназій.

Тэксты вучэбных праграм факультатыўных заняткаў па беларускай мове і літаратуры размешчаны на сайтах Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь (edu.gov.by) і Нацыянальнага інстытута адукацыі (www.adu.by).

Выкладчыкам беларускай мовы і літаратуры прапануюцца наступныя кантрольна-вымяральныя матэрыялы:

- Валочка Г.М. Беларуская мова: тэставыя работы: 8–11 класы: дапам. Для настаўнікаў устаноў агул. сярэд. адукацыі з беларус. і рус. мовамі навучання /Г.М.Валочка, В.У.Зелянко. – Мінск, Аверсэв, 2013, 2014;

- Беларуская мова: навучальныя і кантрольныя дыктанты і пераказы: 10-11класы: дапам. для настаўнікаў устаноў агул. сярэд. адукацыі з беларус. і рус. мовамі навучання / Г.М.Валочка і інш. – Мінск, Аверсэв, 2012, 2014;

- Грынько М.У. Беларуская літаратура: зборнік творчых заданняў для тэматычнага кантролю 10-11 класы: дапам. для настаўнікаў устаноў агул. сярэд. адукацыі з беларус. і рус. мовамі навучання / М.У.Грынько, А.В.Руцкая, І.М.Гоўзіч. – Мінск, Аверсэв, 2012;
Для якаснай арганізацыі адукацыйнага працэсу рэкамендуюцца наступныя вучэбна-матадычныя дапаможнікі па беларускай мове і беларускай літаратуры, слоўнікі і даведнікі, артыкулы ў навукова-метадычных часопісах, навукова-папулярная літаратура
X клас

Беларуская мова ў 10 класе: вучэб.-метад. дапам. для настаўнікаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі з беларус. і рус. мовамі навучання / Г.М. Валочка [і інш.]. – Мінск: Нац. ін-т адукацыі, 2011.



Валочка, Г.М. Беларуская мова: тэставыя работы: 8–11 класы: дапам. для настаўнікаў устаноў агул. сярэд. адукацыі з беларус. і рус. мовамі навучання / Г.М. Валочка, В.У. Зелянко. – Мінск: Аверсэв, 2013, 2014.

Валочка, Г.М. Беларуская мова. 10–11 класы. Практыкум па арфаграфіі і пунктуацыі: дапам. для вучняў устаноў агул. сярэд. адукацыі з беларус. і рус. мовамі навучання / Г.М. Валочка, В.У. Зелянко, І.Л. Бурак. – Мінск: Аверсэв, 2012.

Валочка, Г.М. Практыкум па арфаграфіі і пунктуацыі беларускай мовы. 10–11 класы: вучэб.-метад. комплекс / Г.М. Валочка, В.У. Зелянко, І.Л. Бурак. – Мінск: Нац. ін-т адукацыі, 2010.

Зборнік матэрыялаў для выпускнога экзамену па вучэбным прадмеце “Беларуская мова” за перыяд навучання і выхавання на ІІІ ступені агульнай сярэдняй адукацыі: тэксты для пераказаў / склад. Г.М. Валочка [і інш.]. – Мінск: НІА; Аверсэв, 2013, 2014.



Зелянко, В.У. Навучанне беларускай мове: лінгвакультуралагічны падыход. 10–11 класы: вучэб.-метад. дапам. для настаўнікаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі з беларус. і рус. мовамі навучання / В.У. Зелянко. – Мінск: Нац. ін-т адукацыі, 2011.

Калечыц А.І. Дыктанты па беларускай мове. 9-11 класы: дапам. для вучняў устаноў агул. сярэд. адукацыі з беларус. і рус. мовамі навучання / А.І.Калечыц, А.К.Пекач, Т.Я.Старасценка. – мінск: народеая асвета, 2013.

Цыбульская, С.І. Беларуская мова: 5 – 11 класы: кантрольныя работы: дапам. для настаўнікаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі з беларус. і рус. мовамі навучання / С.І. Цыбульская. – Мінск: Сэр-Віт, 2012.

Беларуская літаратура: дапам. для 10-га кл. агульнаадукац. устаноў з беларус. і рус. мовамі навучання / А.І. Бельскі [і інш.]; пад рэд. А.І. Бельскага, М.А. Тычыны. – Мінск: Адукацыя і выхаванне, 2009.

Беларуская літаратура ў 10 класе: вучэб.-метад. дапам. для настаўнікаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі з беларус. і рус. мовамі навучання / З.П. Мельнікава [і інш.]; пад рэд. З.П. Мельнікавай, Г.М. Ішчанка. – Мінск: Нац. ін-т адукацыі, 2011.

Верціхоўская М.І. Вывучэнне беларускай літаратуры ў 10 – 11 класах: дапам. для настаўнікаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі з беларус. і рус. мовамі навучання/ М.І. Верціхоўская. – Мінск: Адукацыя і выхаванне, 2012.

Грынько, М.У. Пад ветразем спасціжэння і творчасці: 10 клас: дапам. для вучняў агульнаадукац. устаноў з беларус. і рус. мовамі навучання / М.У. Грынько, А.В. Руцкая. – Мінск: Літаратура і Мастацтва, 2010.

Грынько, М.У. Пад ветразем спасціжэння і творчасці: 10 клас: дапам. для настаўнікаў агульнаадукац. устаноў з беларус. і рус. мовамі навучання / М.У. Грынько, А.В. Руцкая. – Мінск: Літаратура і Мастацтва, 2010.


XI клас

Беларуская мова ў 11 класе: вучэб.-метад. дапам. для настаўнікаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі з беларус. і рус. мовамі навучання / Г.М. Валочка [і інш.]. – Мінск: Нац. ін-т адукацыі, 2011.



Валочка, Г.М. Беларуская мова: тэставыя работы: 8–11 класы: дапам. для настаўнікаў устаноў агул. сярэд. адукацыі з беларус. і рус. мовамі навучання / Г.М. Валочка, В.У. Зелянко. – Мінск: Аверсэв, 2013, 2014.

Валочка, Г.М. Беларуская мова: дапаможнік для падрыхтоўкі да цэнтралізаванага тэсціравання: дапам. для агульнаадукац. устаноў з беларус. і рус. мовамі навучання / Г.М. Валочка, Я.М. Лаўрэль, С.А. Язерская. – Мінск: Новое знание, 2010.

Валочка, Г.М. Беларуская мова. 10–11 класы. Практыкум па арфаграфіі і пунктуацыі: дапам. для вучняў устаноў агул. сярэд. адукацыі з беларус. і рус. мовамі навучання / Г.М. Валочка, В.У. Зелянко, І.Л. Бурак. – Мінск: Аверсэв, 2012.

Валочка, Г.М. Практыкум па арфаграфіі і пунктуацыі беларускай мовы. 10–11 класы: вучэб.-метад. комплекс / Г.М. Валочка, В.У. Зелянко, І.Л. Бурак. – Мінск: Нац. ін-т адукацыі, 2010.

Зборнік матэрыялаў для выпускнога экзамену па вучэбным прадмеце “Беларуская мова” за перыяд навучання і выхавання на ІІІ ступені агульнай сярэдняй адукацыі: тэксты для пераказаў / склад. Г.М. Валочка [і інш.]. – Мінск: НІА; Аверсэв, 2013, 2014.



Зелянко, В.У. Навучанне беларускай мове: лінгвакультуралагічны падыход. 10–11 класы: вучэб.-метад. дапам. для настаўнікаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі з беларус. і рус. мовамі навучання / В.У. Зелянко. – Мінск: Нац. ін-т адукацыі, 2011.

Іўчанкаў, В.І. Беларускі правапіс у апорных схемах: паводле новай рэдакцыі “Правіл беларускай арфаграфіі і пунктуацыі”: дапам. для настаўнікаў устаноў агул. сярэд. адукацыі з беларус. і рус. мовамі навучання / В.І. Іўчанкаў. – Мінск: Пачатковая школа, 2013.

Калечыц А.І. Дыктанты па беларускай мове. 9-11 класы: дапам. для вучняў устаноў агул. сярэд. адукацыі з беларус. і рус. мовамі навучання / А.І.Калечыц, А.К.Пекач, Т.Я.Старасценка. – мінск: народеая асвета, 2013.

Цыбульская, С.І. Беларуская мова: 5 – 11 класы: кантрольныя работы: дапам. для настаўнікаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі з беларус. і рус. мовамі навучання / С.І. Цыбульская. – Мінск: Сэр-Віт, 2012.

Беларуская літаратура: дапам. для 11-га кл. агульнаадукац. устаноў з беларус. і рус. мовамі навучання / А.І. Бельскі [і інш.]; пад рэд. А.І. Бельскага, М.А. Тычыны. – Мінск: Адукацыя і выхаванне, 2009.

Беларуская літаратура ў 11 класе: вучэб.-метад. дапам. для настаўнікаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі з беларус. і рус. мовамі навучання / З.П. Мельнікава [і інш.]; пад рэд. З.П. Мельнікавай, Г.М. Ішчанка. – Мінск: Нац. ін-т адукацыі, 2011.

Верціхоўская М.І. Вывучэнне беларускай літаратуры ў 10 – 11 класах: дапам. для настаўнікаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі з беларус. і рус. мовамі навучання/ М.І. Верціхоўская. – Мінск: Адукацыя і выхаванне, 2012.

Верціхоўская М.І. Вывучэнне сучаснай беларускай драматургіі. 11 клас: дапам. для настаўнікаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі з беларус. і рус. мовамі навучання/ М.І. Верціхоўская. – Мінск: Адукацыя і выхаванне, 2013.

Гоўзіч, І.М. Шукаем шэдэўры!..: (вопыты літаратурных даследаванняў): 11 клас: дапам. для вучняў агульнаадукац. устаноў з беларус. і рус. мовамі навучання / І.М. Гоўзіч, І.Л. Шаўлякова-Барзенка. – Мінск: Літаратура і Мастацтва, 2010.

Гоўзіч, І.М. Шукаем шэдэўры!..: (вопыты літаратурных даследаванняў): 11 клас: дапам. для настаўнікаў агульнаадукац. устаноў з беларус. і рус. мовамі навучання / І.М. Гоўзіч, І.Л. Шаўлякова-Барзенка. – Мінск: Літаратура і Мастацтва, 2010.

У выпадках, калі прапанаваных для вывучэння мастацкіх тэкстаў і матэрыялаў для арганізацыі пазакласнай працы па вучэбных прадметах «Беларуская мова» і «Беларуская літаратура» недастаткова, рэкамендуецца звяртацца да серыі «Школьная бібліятэка» і інтэрнэт-рэсурсаў на сайтах:

Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі: http://nlb.by;

газеты «Літаратура і мастацтва»: www.lim.by;

літаратурных музеяў Беларусі: http://litmuseums.iatp.by;

Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Я. Купалы: www.kupala-theatre.by;

Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі: http://rtbd.of.by;

конкурсу «Буслік»: http://www.bakonkurs.


Слоўнікі і даведнікі

Анисим, Е.Н. Русско-белорусский словарь для школьников / Е.Н. Анисим, О.В. Мицкевич. – Минск: Сучасная школа, 2010.

Беларускі арфаграфічны слоўнік для школьнікаў: дапам. для ўстаноў агул. сярэд. адукацыі з беларус. і рус. мовамі навучання / уклад.: І.У. Кандраценя, Л.П. Кунцэвіч; пад рэд. А.А. Лукашанца. – Мінск: Аверсэв, 2011, 2013.



Капылоў, І.Л. Арфаграфічны слоўнік беларускай мовы для школьнікаў. Новыя правілы правапісу / І.Л. Капылоў, Т.М. Маракуліна. – Мінск: Сучасная школа, 2010.

Капылоў, І.Л. Беларуска-рускі слоўнік для школьнікаў / І.Л. Капылоў, І.У. Ялынцава. – Мінск: Сучасная школа, 2010.

Капылоў, І.Л. Слоўнік арфаграфічных новаўвядзенняў беларускай мовы / І.Л. Капылоў, Т.М. Маракуліна. – Мінск: Сучасная школа, 2010.

Малажай, Г.М. Школьны тлумачальны слоўнік беларускай мовы: дапам. для ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі з беларус. і рус. мовамі навучання / Г.М. Малажай, Л.І. Яўдошына. – Мінск: Аверсэв, 2013.

Николаева, О.М. Современный русско-белорусский словарь для школьников / О.М. Николаева, Т.Н. Трухан; под ред. А.А. Лукашанца. – Минск: Літаратура і Мастацтва, 2009, 2013.

Николаева, О.М. Современный русско-белорусский словарь / О.М. Николаева, Т.Н. Трухан; под ред. А.А. Лукашанца. – Минск: Тетрасистемс, 2011.

Пішам па-беларуску: даведнік па арфаграфіі і пунктуацыі з каментарыямі: дапам. для агульнаадукац. устаноў з беларус. і рус. мовамі навучання / З.І. Бадзевіч [і інш.]. – Мінск: НІА, 2010.

Пішам па-беларуску: даведнік па арфаграфіі і пунктуацыі з каментарыямі: дапам. для ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі з беларус. і рус. мовамі навучання / З.І. Бадзевіч [і інш.]. – Мінск: Аверсэв, 2011, 2013.

Разам, асобна, праз злучок: даведнік: дапам. для настаўнікаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі з беларус. і рус. мовамі навучання / склад.: Н.Д. Бандарэнка, І.Л. Капылоў, Т.М. Маракуліна; пад рэд. А.А. Лукашанца. – Мінск: Аверсэв, 2011, 2013.


Заўвага! Спіс асноўных лінгвістычных і метадычных прац змешчаны ў вучэбнай праграме па беларускай мове для ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі з беларускай і рускай мовамі навучання.
Артыкулы ў навукова-метадычных часопісах, навукова-папулярная літаратура

Бельскі, А. І. Урбаністычная тэма ў сучаснай беларускай паэзіі : (матэрыял да агляднай лекцыі ў 11-ым класе) / А. І. Бельскі // Беларуская мова і літаратура. – 2014. – № 2.

Бельскі, А.І. Канцэптуальныя і метадычныя асновы літаратурнай адукацыі / А.І. Бельскі // Беларуская мова і літаратура. – 2013. – № 7; № 8.

Валочка, Г.М. Навукова-даследчая работа навучэнцаў : метадычныя рэкамендацыі па напісанні і афармленні / Г.М. Валочка, В.У. Зелянко // Беларуская мова і літаратура. – 2013. – № 11.

Варанько, К.Д. Матэрыял да вывучэння сучаснай беларускай паэзіі ў XI класе / К.Д. Варанько // Беларуская мова і літаратура – 2014. – № 2; № 3.

Даранчук, А. Фарміраванне каммунікатыўнай кампетэнціі вучняў на ўроках беларускай мовы і літаратуры / А. Даранчук // Роднае слова. – 2013. – № 9.

Есіс, Я. Электронныя адукацыйныя рэсурсы ў працэсе вывучэння навейшай беларускай літаратуры ў школе /Я. Есіс // Роднае слова. – 2013. – № 7.

Жуковіч, М.В. Лічбавыя адукацыйныя рэсурсы і інфармацыйна-камунікатыўныя тэхналогіі ў сучасным вучэбным працэсе / М.В. Жуковіч // Беларуская мова і літаратура. – 2014. – № 2.

Забалотная, І. Беларуская ваенная проза ХХ стагоддзя: нацыянальны і ўніверсальны кантэкст / І. Забалотная, П. Лявонава // Роднае слова. – 2013. – № 3; № 4.

Караткевіч, В.І. Падрыхтоўка да рэспубліканскай алімпіяды : узровень патрабаванняў, аналіз памылак, парады / В.І. Караткевіч, В.У. Праскаловіч, А.А. Радзевіч // Беларуская мова і літаратура. – 2013. – № 7.

Мартынкевіч, С. Вывучэнне маўленчых паняццяў на камунікатыўна-дзейнаснай аснове : ад тэорыі да практыкі : V-VI класы / С. Мартынкевіч // Роднае слова. – 2013. – № 9.

Праскаловіч, В.У. Змест вучэбных праграм па літаратуры: тэарэтыка-метадалагічнае абгрунтаванне адбору і структуравання /В.У. Праскаловіч // Роднае слова. – 2013. – № 3.

Праскаловіч, В.У. Метадычная сістэма сродкаў культуратворчага развіцця вучняў у працэсе навучання літаратуры / В.У. Праскаловіч // Роднае слова – 2014 – № 3; № 4.

Рачэўскі, С. Р. Пазакласная праца па беларускай мове: на шляху да новай парадыгмы / С. Рачэўскі // Роднае слова. – 2013. – № 11.

Рэспубліканская алімпіяда па беларускай мове і літаратуры : аналіз заданняў і парады / Г. А. Арцямёнак [і інш.] // Беларуская мова і літаратура. – 2013. – № 12.



Шуцьева, Ж. С. Дыдактычныя матэрыялы для падрыхтоўкі вучняў да алімпіяд / Ж.С. Шуцьева // Беларуская мова і літаратура. – 2013. – № 9.

Язерская, С.А. Развіцце крэатыўнасці вучняў на ўроках беларускай мовы / С.А. Язерская // Беларуская мова і літаратура.– 2013. – № 7.

Патрабаванні да запаўнення журнала вучэбных заняткаў (журнала учета теоретического обучения) знаходзяцца ва ўказаннях да афармлення і вядзення журнала. Факультатыўныя заняткі ва ўстановах, якія рэалізуюць адукацыйныя праграмы ПТА і ССА, як правіла, запісваюцца ў асобным журнале.

Нагадаем некаторыя асаблівасці пры афармленні журналаў

1. Пры афармленні старонак журнала для запісу факультатыўных заняткаў указваецца назва факультатыўных заняткаў (з малой літары, без двукосся), а не вучэбнага прадмета. У выпадку, калі ў якасці назвы факультатыўных заняткаў выкарыстоўваецца цытата, яна запісваецца з вялікай літары і бярэцца ў двукоссе.

2. Запіс аб навучальным пераказе (сачыненні), калі на работу адводзіцца адна гадзіна, робіцца наступным чынам:

Пераказ ”…“, Сачыненне ”…“.

Пры напісанні кантрольнага пераказу (сачынення) работа па падрыхтоўцы да яго не прадугледжваецца. Калі на выкананне кантрольнага пераказу адводзяцца два вучэбныя заняткі, то запіс неабходна афармляць такім чынам: Кантрольны пераказ ”…“ і Кантрольны пераказ ”…“.

3. Адзнакі за навучальную пісьмовую работу выстаўляюцца ў графу, якая адпавядае дню, калі работа праводзілася. Гэтыя адзнакі носяць стымулюючы характар і таму выстаўляюцца па меркаванні выкладчыка.

Адзнакі за кантрольную работу выстаўляюцца ў адну графу ўсім навучэнцам ў адпаведнасці з датай правядзення работы.

Адзнакі за сачыненне па вучэбным прадмеце ”Беларуская літаратура“ ў ІХ–ХІ (ХІІ) класах выстаўляюцца па літаратуры і мове: першая – па літаратуры, другая – па мове.

Калі на напісанне сачынення па літаратуры адводзіцца два вучэбныя заняткі, абодва вучэбныя заняткі запісваюцца на старонцы, якая адведзена на гэты вучэбны прадмет. Адзнака выстаўляецца ў графу на другія вучэбныя заняткі.

Калі на напісанне сачынення выкарыстоўваюцца адны вучэбныя заняткі па мове і адны вучэбныя заняткі па літаратуры, тады запіс і выстаўленне адзнак робяцца адпаведна на абедзвюх старонках журнала з указаннем даты на кожнай.

4. Адзнакі за чытанне на памяць выстаўляюцца ў графу, што адпавядае вучэбным заняткам, якія ідуць пасля тых, на якіх было дадзена заданне вывучыць на памяць, або на іншых вучэбных занятках, тэма якіх уключае вывучэнне гэтага твора.



Патрабаванні да вядзення сшыткаў навучэнцаў знаходзяцца ў Метадычных рэкамендацыях па фарміраванні культуры вуснага і пісьмовага маўлення.

Нагадваем, што ва ўстановах сярэдняй спецыяльнай адукацыі ў адпаведнасці з вучэбнымі планамі прадугледжана правядзенне вучэбных занятаў па беларускай мове ў форме практычных заняткаў. Аднак гэта не мае на мэце дзяленне вучэбных заняткаў на тэарэтычныя і практычныя, як гэта бывае на практыцы. Кожныя вучэбныя заняткі (за выключэннем уводных, заняткаў кантролю ведаў, выніковых заняткаў) павінен будавацца на разумным, абгрунтаваным дыдактычнымі мэтамі спалучэнні тэорыі і практыкі з перавагай апошняй. Заняткі практычнага характару павінны выконваць канкрэтныя задачы згодна з іх спецыфікай. Адпаведная графа вучэбных планаў устаноў сярэдняй спецыяльнай адукацыі (а менавіта “Колькасць гадзін на лабараторныя, практычныя заняткі”) дазваляе ажыццяўляць дзяленне групы на падгрупы згодна дзеючым нарматывам.



Выпускны экзамен (экзамен) па вучэбным прадмеце (вучэбнай дысцыпліне) “Беларуская мова” ў 2014/2015 навучальным годзе будзе праводзіцца ў форме пераказу.

Заўвага. Установы адукацыі, якія рэалізуюць адукацыйныя праграмы сярэдняй спецыяльнай адукацыі, тэксты для правядзення экзаменаў атрымліваюць у Рэспубліканскім інстытуце прафесіянальнай адукацыі ў адпаведнасці з заяўкамі, якія накіроўваюцца ў аддзел метадычнага забеспячэння агульнай сярэдняй адукацыі за два месяцы да пачатку экзаменацынай сесіі.
З 2011/2012 вучэбнга года ва ўстановах прафесіянальна-тэхнічнай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі рэспублікі праводзілася вывучэнне стану якасці агульнай сярэдняй адукацыі шляхам маніторынгу. Рэкамендуем выкладчыкам азнаёміцца з метадычнымі рэкамендацыямі па выніках маніторынгу ўзроўню навучанасці па вучэбным прадмеце (вучэбнай дысцыпліне) “Беларуская мова”. Метадычныя рэкамендацыі размешчаны на рэспубліканскім партале “Профессиональное образование” (http://ripo.unibel.by/oso/mk_oso.shtml).

У дапамогу выкладчыкам беларускай мовы ў часопісах “Беларуская мова і літаратура” і “Роднае слова” друкуюцца артыкулы па актуальных пытаннях і праблемах навучання, прапануюцца лепшыя метадычныя распрацоўкі ўрокаў і пазакласных мерапрыемстваў.

З 17 па 21 сакавіка 2015 г. на базе УА РІПА запланавана мэтавае павышэнне кваліфікацыі “Арганізацыйна-метадычныя падыходы ў выкладанні вучэбнага прадмета (дысцыпліны) “Беларуская мова” (прафесійная лексіка)” для выкладчыкаў, метадыстаў устаноў адукацыі.

Нагадваем, што ў 2014/2015 навучальным годзе традыцыйна праводзяцца:



- рэспубліканская алімпіяда па беларускай мове і літаратуры;

- рэспубліканскі конкурс даследчых работ (канферэнцыя) вучняў па вучэбных прадметах «Беларуская мова» і «Беларуская літаратура» (люты).

Паведамляем, што 28 снежня 2012 г. Міністрам культуры Рэспублікі Беларусь зацверджана Сістэма мер, накіраваных на падтрымку і развіццё чытання ў Рэспубліцы Беларусь на 2013-2015 гады. Выкладчыкам неабходна кіравацца названым дакументам пры арганізацыі адукацыйнага працэсу і падрыхтоўцы пазаўрочных мерапрыемстваў.

Каляндар юбілейных дат, якія будуць адзначацца ў 2014/2015 навучальным годзе:



верасень



90-годдзе з дня нараджэння Артура Вольскага


снежань



80-годдзе з дня нараджэння Івана Чыгрынава


студзень



95-годдзе з дня нараджэння Міколы Аўрамчыка


люты



90-годдзе з дня нараджэння Івана Навуменкі


сакавік




75-годдзе з дня нараджэння Віктара Казько

май



75-годдзе з дня нараджэння Уладзіміра Ліпскага


чэрвень




65-годдзе з дня нараджэння Алеся Дударава

110-годдзе з дня нараджэння Петруся Броўкі

80-годдзе з дня нараджэння Васіля Зуёнка


ліпень



115-годдзе з дня нараджэння Уладзіміра Дубоўкі


міжнародныя святы, важныя даты:




4 верасня



Дзень беларускага пісьменства і друку


21 лютага



Міжнародны дзень роднай мовы


3 сакавіка



Сусветны дзень пісьменніка


21 сакавіка



Сусветны дзень паэзіі


27 сакавіка



Міжнародны дзень тэатра










2 красавіка



Міжнародны дзень дзіцячай кнігі










18 мая



Сусветны дзень музеяў








На пасяджэннях метадычных, прадметных (цыклавых) камісій выкладчыкам беларускай мовы і літаратуры прапануецца абмеркаваць наступныя пытанні:

• асаблівасці нарматыўнага прававога забеспячэння адукацыйнага працэсу па вучэбных прадметах «Беларуская мова» і «Беларуская літаратура» ў 2014/2015 навучальным годзе.

• вучэбна-метадычнае забеспячэнне выкладання беларускай мовы і літаратуры ва ўстановах адукацыі, новыя вучэбна-метадычныя выданні для настаўнікаў і вучняў.

• актуальныя напрамкі метадычнай работы з настаўнікамі беларускай мовы і літаратуры на 2014/2015 навучальны год.



  • канцэптуальныя патрабаванні да зместу моўнай і літаратурнай адукацыі;

  • дзейнасць педагога па рэалізацыі розных падыходаў да арганізацыі адукацыйнага працэсу па беларускай мове і літаратуры ў сучасных умовах;

  • сучасныя патрабаванні да вучэбных заняткаў па беларускай мове і літаратуры як асноўнай формы навучання;

  • сістэмны падыход да аналізу і самааналізу вучэбных заняткаў;

  • методыка выкладання складаных тэм вучэбнага прадмета «Беларуская мова»;

  • змест і методыка работы па развіцці маўлення вучняў;

  • кіраванне вучэбна-пазнавальнай дзейнасцю вучняў на вучэбных занятках па беларускай мове і літаратуры;

  • арганізацыя дзейнасці па карэкцыі ведаў і ўменняў вучняў, па развіцці ў іх навыкаў самакантролю і самаацэнкі;

  • вывучэнне беларускай мовы і беларускай літаратуры ў сістэме факультатыўных заняткаў.

Пры разглядзе названых пытанняў на пасяджэннях метадычных фарміраванняў неабходна асаблівую ўвагу надаваць прадстаўленню вынікаў работы выкладчыкаў па самаадукацыі ці абагульненні ўласнага вопыту педагагічнай дзейнасці.

Дамашэўская Валянціна Міхайлаўна 200 13 04



1Пазначаныя зорачкай праграмы факультатыўных заняткаў могуць выкарыстоўвацца для падрыхтоўкі вучняў да алімпіяды ў адпаведных класах іншых устаноў агульнай сярэдняй адукацыі.



База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка