Метадычныя рэкамендацыі 2012/2013 навучальны год Сучасныя падыходы да планавання и правядзення ўрокаў беларускай мовы і літаратуры




Дата канвертавання30.03.2016
Памер30.87 Kb.
Метадычныя рэкамендацыі 2012/2013 навучальны год
Сучасныя падыходы да планавання и правядзення ўрокаў

беларускай мовы і літаратуры

(Метадычныя рэкамендацыі РМА настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры)

Cучасны ўрок - гэта адукацыйны прадукт творчай дзейнасці настаўніка, заснаваны на веданні тэорыі, аналізу сваіх асабістых магчымасцей, у якім аптымальна выкарыстоўваюцца найбольш эфектыўныя метады, прыёмы і сродкі навучання. Ад майстэрства настаўніка залежыць узровень падрыхтоўкі (рэжысуры) урока, а значыць – стварэнне ўмоў для раскрыцця індывідуальнасці вучня, яго здольнасцей.

Настаўнік на сучасным уроку не займае пазіцыю транслятара гатовых ведаў, ён аднадумца вучня ў пошуку ісціны, адкрыты для любой інфармацыі, станоўча настроены на зваротную сувязь.

Вучань на сучасным уроку - не пасіўны слухач, ён кіруе сваёй навучальнай дзейнасцю.

Галоўнае ў працэсе навучання – ацэнка спосабаў дзейнасці школьнікаў, а вынік – не пэўная колькасць ведаў, а набытыя навыкі самастойнай працы, праз самаадукацыю, сфармаваны вопыт творчай дзейнасці. Менавіта развіццёвы характар працэса навучання з'яўляецца найгалоўнейшай характэрнай прыкметай сучаснага ўрока.

Паказчыкам прафесійнай кампетэнцыі кожнага  педагога з’яўляецца веданне канцэптуальных асноў сучаснага ўрока:



  1. Выкананне педагогамі сацыяльнага заказу грамадства.

Адукацыя сёння павінна адпавядаць задачам, якія стаяць перад усім нашым грамадствам – гэта, перш за ўсё, дасягненне якасці. У школе вучань атрымлівае ўменне дабываць веды і карыстацца імі, камунікатыўныя ўменні, высокія маральныя якасці.

  1. Улік навейшых дасягненняў навукі, перадавой псіхалагічнай і педагагічнай практыкі.

Творчы падыход да ўрока з улікам новых дасягненняў у вобласці псіхалогіі, педагогікі,  вопыт лепшых педагогаў забяспечваюць высокі ўзровень выкладання.

  1. Наяўнасць мнагапланавых мэтаў урока. Пастаноўка і рашэнне пазнаваўчых, выхаваўчых і развіваючых задач.

Мэты ўрока – гэта папярэдне запраграмаваны настаўнікам вынік, які павінен быць дасягнуты настаўнікам і вучнямі ў канцы ўрока. Правільная пастаноўка і фармулёўка мэты ў многім забяспечвае высокую эфектыўнасць урока. Менавіта мэце ўрока падпарадкоўваюцца метады і формы пазнавальнай дзейнасці вучняў, змест вучэбнага матэрыялу.

4. Дасканалая структура ўрока.



Структура ўрока павінна адпавядаць мэтам і логіцы засваення ведаў (успрыманне матэрыялу, яго асэнсаванне, запамінанне або прымяненне, абагульненне). Сучасны ўрок – гэта творчы ўрок, ён мае сваю асаблівасць, якая забяспечваецца індывідуальным стылем настаўніка, асаблівасцямі класа. Але, акрамя творчай непаўторнасці, у кожным уроку павінна праяўляцца прафесійная кампетэнтнасць настаўніка.

  1. Арганізацыя пазнавальнай дзейнасці вучняў, развіццё іх ініцыятывы і творчасці.

Якуб Колас пісаў: “Толькі тады веды робяцца нашым сталым набыткам, калі мы прыходзім да іх, здабывем іх самі.” Самыя каштоўныя і трывалыя веды не тыя, што засвоены шляхам вывучвання, а тыя, што здабыты самастойна, падчас творчых пошукаў. Трэба падкрэсліць, што пазнавальны аспект рэалізоўваецца праз навучанне школьнікаў рацыянальным прыёмам і метадам самастойнага здабывання ведаў; фарміраванне агульнавучэбных уменнняў і навыкаў, якія забяспечваюць паспяховае выкананне дзейнасці.

  1. Выкарыстанне актыўных метадаў навучання.

Уменне аналізаваць, параўноўваць, выдзяляць галоўнае, рашаць праблему, быць адказным і самастойным – усё гэта патрэбна вучню. Актыўныя метады навучання – гэта метады, якія пабуджаюць вучня да актыўнай мысліцельнай і практычнай дзейнасці. Праблемныя сітуацыі, дзелавыя і дыдактычныя гульні, дыялогі і палілогі, эўрыстычныя пытанні, метад праектаў і метад здзіўлення, “Мазгавы штурм” і “Круглы стол”, прыём крытычнага мыслення і г.д. Шмат разнастайных метадаў і прыёмаў павінны ўжыцца ў сучасным ўроку.

  1. Аптымізацыя зместу навучання.

Пры падрыхтоўцы да ўрока трэба аптымізаваць  аб’ём матэрыялу, каб не перагружаць школьнікаў, але і не быць недастатковым. Рацыяналізацыя і дыферанцыяцыя інфармацыйнага напаўнення ўрока і дамашняга задання, абгрунтаваны выбар сродкаў, метадаў і прыёмаў навучання, аптымальнае спалучэнне рэпрадуктыўных і прадуктыўных метадаў, адаптацыя і матывацыя вучняў, індывідуальныя нормы ацэнкі, эмацыянальны камфорт на ўроку, здароўезберажэнне – усё гэта садзейнічае аптымізацыі адукацыйнага працэсу.
Метадыст РУМК Савицкая Л.П.


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка