Метадычныя парады і рэкамендацыі для правядзення выхаваўчых гадзін, экскурсій па роднаму краю, накіраваных на вывучэнне спадчыны.




Дата канвертавання15.03.2016
Памер181.66 Kb.
Метадычныя парады і рэкамендацыі для правядзення выхаваўчых гадзін, экскурсій па роднаму краю, накіраваных на вывучэнне спадчыны.(У дапамогу куратарам груп і майстрам вытворчага навучання)
Мой радавод

З даўнiх часоў iснуе народнае паданне, што ў нашых продкаў быў такi звычай: кожны юнак, каб звацца мужчынай, павiнен быў вытрымаць чатыры выпрабаваннi: пераплыць раку, забiць на паляваннi зубра, раскласцi ў дождж вогнiшча i назваць сваiх продкаў да пятага калена. Калi чалавек не ведаў сваiх даўнiх продкаў, то яму не давяралi, а маглi i зусiм выгнаць з пасялення. Гiсторыя кожнага роду есць гiсторыя народа. Людзi, iх жыццядзейнасць, звычаi i складваюць змест. Гiсторыя прадстае не ў абязлiчаным выглядзе - у датах i падзеях, а ў ачалавечаным, iнакш кажучы, разглядваецца праз лесы канкрэтных блiзкiх людзей.

Пазнаючы свае гiстарычныя каранi, навучэнцы пачынаюць усведамляць рэчаiснасць, як свет чалавека, вучацца бачыць за ўсiм i ўсюды людзей - iх працу, надзеi, адчаяннi i трывогi, мiнулае i будучае. Адначасова ў iх фармiруецца неадчужаныя адносiны да сацыяльнай рэчаiснасцi, адчуванне далучанасцi да культуры i гiсторыi, адказнасць за жыццевае самавызначэнне, як прадстаўнiка свайго роду i народа.

Прыкладная тэматыка выхаваўчых гадзiн: “Мой радавод”,”Генеалагiчнае дрэва маей сям’i”, “Падарожжа ў гiсторыю майго роду”, “Таямнiца майго паходжання”.



Педагагiчная магчымасць: станаўленне асобы навучэнцаў як носьбiтаў гiстарычнай памяцi, як пераемнiкаў i прадаўжальнiкаў духоўных культурных традыцый свайго роду i народа.

Кароткае апiсанне. Iдэя правядзення творчай справы на дадзеную тэму можа выспець яшчэ ў рамках тэмы “Таямнiца майго iмянарачэння”, калi класны кiраўнiк не навязваючы прапаноўвае навучэнцам прадоўжыць даследванне свайго паходжання. Пажадана, каб навучэнцы лiчылi, што гэтая iдэя належыць iм. Назва тэмы абмяркоўваецца i прымаецца сумесным рашэннем.

Неабходна агаварыць канкрэтныя тэрмiны падрыхтоўкi, спосабы збору iнфармацыi (гутаркi з бацькамi, бабулямi i дзядулямi, роднымi, прагляд сямейных альбомаў i г.д.), магчымыя спосабы фiксацыi iнфармацыi (тэхналогiя састаўлення генеалагiчнага дрэва з указаннем прозвiшча i iмя родных i дат iх жыцця); час, адводзiмы кожнаму на прэзентацыю, а таксама арганiзацыйную форму, у якой усё гэта будзе праходзiць. Магчымымi формамi рэалiзацыi творчай працы могуць з’явiцца: класная гадзіна - прызентацыя “Я - свет”, гутарка “за круглым сталом”, “Вечар пры свечках”, вечар “Гiсторыя маёй сям’i ў пытаннях i адказах” i г. д.

Вопыт паказвае, што навучэнцы могуць сканцэнтравацца на форме, не ўнiкшы ў змест, iнакш кажучы, фiксаваць даты i называць лiнii сваяцтва. Такiм чынам карысна агаварыць прыкладны круг пытанняў, на якiя ў працэсе падрыхтоўкi трэба будзе сканцэнтраваць сваю ўвагу:


  • Куды iдуць каранi радаводу бацькоў? Колькi пакаленняў продкаў захавалася ў памяцi сям’i (пачынаючы з якога года)? Якую колькасць родных па матчынай i бацькавай лiнii я маю?

  • Што расказваюць бабулi i дзядулi, матулi i таты аб сваiх продках?

  • Кім яны жылi, чым займалiся, чаго дасягнулi ў жыццi?

  • Якiмi рысамi характару валодалi, як адносiлiся да работы, да людзей, да сваiх дзяцей?

  • Якiх традыцый прытрымлiвалiся ў адзеннi, вольным часаправядзеннi, у адпраўленнi абрадаў i свят?

  • Якiя лепшыя якасцi я хацела(ў) бы ўнашчадзiць ад сваiх продкаў? Аб чым я паведаю сваiм нашчадкам?

На мерапрыемствы магчыма запрашаць бацькоў, бабуль, дзядуль. Пажадана, каб навучэнцы самi ў мастацкай форме падрыхтавалi iм запрашэннi (паштоўкi).

Сямейныя рэліквіі

Рэліквіі – рэчы, найбольш зберагаемыя як памяць аб мінулым. У кожнай сям’і есць сваі рэліквіі: лісты, фотаздымкі, партрэты, карціны, пласцінкі, кнігі, прадметы быту і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва (вырабы з кірамікі, саломкі, дэкаратыўны посуд, упрыгожванні, музычныя інструменты), што перадаюцца з пакалення ў пакаленне. Час ад часу людзі праглядаюць семейныя рэліквіі, каб перажыць непаўторнае адчуванне сувязі часоў, сагрэць душу дарагімі ўспамінамі, пераасэнсаваць і ацаніць пройдзены шлях. Пераемнасць пакаленняў дасягаецца пры гэтым без мудрагелістых метадычных прыемаў, а інакш кажучы, натуральна. Магчымыя назвы мерапрыемстваў: “Сямейныя рэліквіі”, “Фотаздымкі з сямейнага альбома”, “Сямейныя рэліквіі: цана і цыннасць”, “Аб чым маўчаць сямейныя рэліквіі?”.

Педагагічныя магчымасці: выхаванне ў навучэнцаў уяўленняў аб сабе, як аб захоўніках гістарычнай памяці, духоўных традыцый свайго роду; уменне бачыць рэчы чалавека, распазнаваць цану гэтых прадметаў (як каштоўнасць) і цэннасць, як увасабленне ў іх найлепшых рысаў чалавечага характару, глыбіню пачуццяў, сілу таленту, фарміраванне поглядаў на жыцце і смерць, сэнс жыцця, дабро і зло, маральна-эстэтычны ідэал.

Короткае апісанне. Творчая справа можа быць рэалізавана ў працэсе падрыхтоўкі і правядзення класнай гадзіны, а так сама розных форм пазакласнай выхаваўчай работы – дыспута, вечара, тэатральнай пастаноўкі, конкурса пісьмовых творчых работ навучэнцаў. Метадычную дапамогу куратару можа аказаць арганізацыя такіх форм, як “Дыялог са стагодзем”, “Роскід думак”, “Прэзентацыя свету”.

У працэсе падрыхтоўкі куратару мэтазгодна абмяркоўваць з навучэнцамі, што такое рэліквіі, як яны могуць быць прадстаўлены. Как пазбегнуць утылітарнага, з боку вучняў, падыходу, важна распазнаваць паняцці “цана” і “цэннасць”. Часта навучэнцы могуць цаніць рэчы толькі з пункту гледжання матэрыяльнай выгады. Напрыклад, навучэнец 3-га курса з упэўненнасцю заявіў, што ў іх сям’і рэліквій няма. Вось яшчэ адзін прыклад: “У нас есць залаты пярсценак з ізумрудам. Яго мая прабабуля падарыла бабулі, а тая – маме. Спадзяюся, што мама падорыць яго мне. Яно вельмі каштоўнае.”

Вакол нас свет рэчаў, але ўсе яны не толькі маюць рэчавую, але і духоўную культуру. Педагог А.П.Саўчанка адзначае, што мераць чалавечыя імкненні і парывы духу цаной рэчы – тое самае, што мераць каштоўнасць палоцен жывапісу – метрамі.

Падвесці навучэнцаў да філасоўскага асэнсавання каштоўнасці той ці іншай рэліквіі не так-та проста, гэтаму трэба вучыць штодзенна, а ні шляхам правядзення адзінкавага мерапрыемства.

Карысна абазначыць пытанні, з дапамогай якіх навучэнцам лягчэй будзе асэнсаваць каштоўнасць для сябе і для сваей сям’і той ці іншай рэліквіі. Напрыклад, можна прапанаваць такія:



  • Якія сямейныя рэліквіі захоўваюцца ў маім доме і ад каго перайшлі ў спадчыну?

  • Што з сябе ўяўляюць гэтыя рэчы, як іх можна апісаць?

  • Аб чым могуць расказаць гэтыя рэліквіі?

  • Сімвалам чаго ў нашай сям’і яны з’яўляюцца ?

  • Што я адчуваю і аб чым задумваюся калі бяру іх у рукі?

  • Якія рэліквіі я б хацела(ў) пауінуць пасля сябе, каб нашчадкі збераглі аба мне памяць?


Краязнаўчая экскурсiя.

Краязнаýчая экскурсiя з'яýляецца адным з асноýных сродкаý збору iнфармацыi i матэрыялаý аб жыццi краю i акрамя таго валодае вялiкiм выхаваýчым патэнцыялам.

Да краязнаýчых адносяцца экскурсii ý музеi, на выставы, па памятных мясцiнах, на прыроду i iнш.

Разнабаковасць экскурсiй абумоýлена спецыфiкай жыцця мясцовасцi, наяýнасцю помнiкаý гiсторыi i культуры.



Педагагiчныя магчымасцi:

Выхаванне навучэнцаý як суб'ектаý нацыянальнай культуры з асэнсаванымi, творчымi адносiнамi да духоýна-культурнай прасторы, фармiраванне эстэтычнага густу i творчых здольнасцей, беражлiвых адносiн да культурна-гiстарычнай спадчыны, патрэбы у яе ахове.



Кароткае апiсанне:

У працэсе арганiзацыi краязнаýчай экскурсii куратару, педагогу, майстру важна вытрымаць рад умоý:

1. Стымуляваць матывацыю i зацiкаýленыя адносiны навучэнца да экскурсii

2. Забяспечыць iм актыýную пазiцыю на ýсiх этапах падрыхтоýкi i правядзення экскурсii.

3. Не зводзiць экскурсiю толькi да пазнавальнай дзейнасцi, а пастарацца на яе аснове даць магчымасць для ýсебаковай актыýнасцi.

4. Вызначыць як, дзе i навошта будуць выкарыстаны вынiкi экскурсii, каб узмацнiць яе выхаваýчае значэнне.

Непасрэдна перад экскурсiяй праводзяцца уводныя заняткi, на якiх абмяркоýваюцца вынiкi зробленага, удакладняюцца заданнi навучэнцам, вызначаюцца формы, тэрмiны i матэрыялы справаздач. У час экскурсii могуць быць сабраны тэкставыя матэрыялы, фотаздымкi, слайды.

Заключны этап экскурсii - вынiковая гутарка, у час якой абагульняюцца атрыманыя звесткi i ýключаюцца ý агульную сiстэму ведаý.



Вынiкi экскурсii:

Падаюцца ý розных формах: даклады, рэфераты, малюнкi. Собраны матэрыял выкарыстоýваецца для выстаý, урокаý, для папаýнення краязнаýча-этнаграфiчнага музея «Спадчына», для афармлення кабiнетаý, а таксама з'яýляецца асновай для правядзення розных форм выхаваýчай работы: вечараý, конкурсаý, свят, фестываляý.


Фальклорная экспедыцыя

Фальклорная экспедыцыя – гэта паездка альбо паход навучэнцаў са спецыяльнымі даследчымі заданнямі па вывучэнню мастацка-творчай дзейнасці народа. Гутарка ідзе аб вузкай паэтычнай творчасці, танцах, тэатрах, выяўленчым і дэкаратыўна -прыкладным мастацтве, т.ч. аб усіх відах прафесійнай мастацкай творчасці, паказваючай жыцце, погляды, ідэалы народа.

Фальклорная экспедыцыя, як і экскурсіі, з`яўляецца асноўным сродкам пошуку і збору разнастайнай інфармацыі аб культурнай традыцыі пэўнай мясцовасці, краю. Арганізаваная з улікам усіх патрабаванняў, такая форма выхаваўчай работы аказвае нічым не замянімы ўплыў на асобу.

Педагагічныя магчымасці: выхаванне ў навучэнцаў пазнавальнага інтарэсу да народнай творчасці, жаданне захаваць, развіваць і прапагандаваць культурныя традыцыі краю, імкнення да прадуктыўнай дзейнасці ў галіне нацыянальнай культуры; фарміраванне навыкаў навукова-даследчай дзейнасці, уменняў мастацкага аналізу і маральна-эстэтычнай ацэнкі вырабаў народнага мастацтва; патрабавання творчага самавыказвання; культурна арганізаваным вольным часе; здольнасці ўспрымаць і ацэньваць свой вобраз жыцця як вобраз жыцця свайго народа.

Кароткае апісанне фальклорнай экспедыцыі ажыццяўляецца ў месцы, дзе творчы дух народа найбольш ярка выражаны. Так як школьныя экспедыцыі арганізуюцца ,часцей за ўсе, у выхаваўчых (а не ў навукова-даследчых) мэтах, сабраныя матэрыялы і атрыманыя вынікі могуць і не валодаць аб`ектыўнай навізной.

Арганізацыя фальклорных экспедыцый падпарадкоўваецца правілам падрыхтоўкі і правядзення турыстычна-краязнаўчых паходаў. Гэта складаная форма арганізацыі жыцця-дзейнасці навучэнцаў патрабуе агульных намаганняў куратара групы, адміністрацыі вучылішча, настаўнікаў мастацка-эстэтычнага цыкла, бацькоў. Гэта звязана з тым, што патрэбна вырашаць пытанні фінансавання, сродкаў перамяшчэння, непасрэдна ... тэхналогіі пошуку, збору рознай інфармацыі.

Паходы адбываюцца звычайна ў час канікул на працягу 1-2 дзен. Падрыхтоўка ажыццяўляецца загаддзя. Пасля вызначэння маршрута і рашэння арганізацыйных пытанняў неабходна нацэліць навучэнцаў на старанную падрыхтоўку. Арганізуецца актыў, у адпаведнасці з схільнасцямі навучэнцаў ствараюцца групы, адказваючыя пэўныя ўчасткі дзейнасці; з улікам спяцыфікі фальклору мясцовасці разпрацоўваецца праграма.

У ходзе падрыхтоўкі куратар праводзіць размову з навучэнцамі, у якой агаворваецца час, мэта паездкі, абмяркоўваецца праграма дзеянняў, формы і метады збору і фіксацыі інфармацыі, сродкі, якія могуць спатрэбіцца: ручкі, сшыткі, бумага і каляровыя алоўкі, краскі, фламастары, фотаапарат, дыктафон, магнітафон, відэакамера (калі есць магчымасць). Настаўнік знаеміць навучэнцаў з краязнаўчымі заданнямі і магчымасцямі іх выканання.

Збор мастацка-краязнаўчай інфармацыі праходзіць шляхам:



  • непасрэдны ўдзел навучэнцаў у абрадавых святах, іх назірання і фіксавання;

  • разведванне, нагляд і фіксаванне народна-песеннага фальклору. Народных гульняў;

  • запіс прыказак, паданняў, казак, песень, частушак;

  • замалеўка, фота- і відэа-здымка арнаментаў і колераў вопраткі, мастацкага афармлення прадметаў побыту, вырабаў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва;

  • жывыя зносіны з мясцовымі жыхарамі, беражліва захоўваючымі культурныя традыцыі краю;

  • назіранне, апісанне, замалеўка, фота- і відэа-здымка прыроднага ландшафту пэўнай мясцовасці.

Абмеркаванне вынікаў, аналіз і ацэнка сабранай інфармацыі і матэрыялаў магчыма праводзіць як на месцы (калі паездка 2-3 дзенная), так і ў вучылішы.

Аналізу і ацэньванню належаць асаблівасці традыцыйных сродкаў народнага мастацтва пэўнай мясцовасці: мелодый, форм, красак, арнаментаў, гэта значыць усяго таго, што адлюстроўвае натхненыя адносіны да жыцця, людзей; асноўныя напрамкі ў развіцці народнай тврчасці рэгіена; роля і месца мастацкай творчасці ў жыцці мясцовага насельніцтва.

Сабраны матэрыялы папоўніць фанд вучылішчнага музею; выкарыстоўваецца ў розных формах выхаваўчай работы: канцэрты, фестывалі,святы, вечарыны.
Этнакультура і мода.

(рэкамендацыі да правядзення вуснага часопіса)

Iмкненне радаваць акружаючых сваім знешнім выглядам- адна з формаў ветлівасці, абавязковая для выхаванага чалавека.

Асэнсаванню і адэкватнаму разуменню эстатычнай ролі свайго знешняга вобліку можа дапамагчы звяртанне да этнакультуры беларускага народа. Тады адкрышталізаваны творчы вопыт стварэння і мастацкага афармлення адзення, што захаваўся ў вяках, стане асновай для разумення навучэнцамі «добрага ў модзе» і «моды на добрае».

Педагагічны патэнцыял: спрыяе фарміраванню ўяўленняў аб прыгажосці чалавека, развіццю эстэтычнага густу, адчуванню прывязаннасці да этнакультуры свайго народа; выхоўвае творчы падыход і адчуванне меры ў адносінах да моды.

Кароткае апісанне. Выхаваўчы працэс разлічаны на навучэнцаў ПТВ. Ен можа праходзіць у форме вуснага часопіса на тэмы «Будзем знаемы. Я-мода», «Этнакультура і мода».

Асноўныя задачы падрыхтоўчага этапу - сфарміраваць у навучэнцаў матывацыю на ўдзел у мерапрыемстве, стварыць ініцыятыўную групу (савет працэсу), распрацаваць праграму дзеянняў, назначыць адказных за пэўныя моманты работы.

На пачатковым этапе навучэнцам можна прапанаваць анкету, у якой, напрыклад, будуць наступныя пытанні:


  1. Ад чаго можа залежыць першае уражанне аб чалавеку?

  2. Што, на ваш погляд, ляжыць у аснове пагоні за моднымі рэчамі: (Падкрэсліце ўсе,што лічыце неабходным.).

  • імкненне “быць як усе”,

  • нежаданне праслыць несучаснымі,

  • імкненне выдзяляцца?

3. Па якіх крытэрыях вы выбіраеце сабе адзенне?

Адказваючы на пытанні анкеты, навучэнцы глыбока пранікаюцца тэмаю будучай размовы.

Затым ствараецца ініцыятыўная група, куды ўваходзіць куратар, актыў навучэнцаў, выкладчыкі мастацкіх дысцыплінаў. Сумесным рашэннем вызначаецца тэма і змест вуснага часопісу, яго аб`ем, выбіраецца вядучы, распрацоўваецца дамашняе заданне, рыхтуецца рэквізіт і музычнае суправаджэнне.

Напрыклад, можа быць тры старонкі вуснага часопісу: “мода – што ж гэта такое?”, “Быць ці здавацца?”, “Сучаснае ў модзе ці мода на сучаснае?”

Да другой і трэцяй старонкі навучэнцам можна прапанаваць наступныя дамашнія заданні.


  • Знайдзіце грамзапісы, песні, што выйшлі з моды. Падумайце, чаму яны хутка выйшлі з моды? Назавіце прыклады парадаксальнасці, вычурнасці, безпустоўнасці ў модзе, вопратцы, песні, музыцы.

  • Падрыхтуйце жартоўную дэманстрацыю мадэляў вопраткі, найбольш папулярнай у данны момант сярод моладзі з неразвітым эстэтычным густам.

  • Вывучыце асаблівасці і мастацкія элементы нацыянальнай вопраткі беларусаў. Апішыце святочную вопратку жыхароў Бярозаўшчыны. У чым яе прыгажосць. Чым яна адрозніваецца ад нацыянальнай вопраткі другіх рэгіенаў Беларусі.

  • Паназірайце за стылем адзення, акружаючых. Як часта і з якой мэтай у сучаснай вопратцы выкарыстоўваюцца элементы фальклору? Ці можна па вопратцы меркаваць аб сацыяльным становішчы, прафесіі, інтэлігентнасці чалавека.

  • Падрыхтуйце для выставы эскізы адзення з выкарыстаннем элементаў традыцыйнай мастацкай творчасці беларусаў.

Ход выхаваўчага мерапрыемства.

У працэсе падрыхтоўкі мерапрыемства мэтазгодна арганізаваць спецыяльную экскурсію ў краязнаўча-этнаграфічны музей, дзе навучэнцы маглі б дэталева азнаеміцца з традыцыйнай нацыянальнай вопраткай.

Вусны часопіс адкрывае вядучы, які выступае ў ролі Моды. Ен у адзенні з элементамі традыцыйнай мастацкай творчасці.

Змест першай старонкі ўяўляе сабою кароткі агляд і аналіз вынікаў анкетнага апытвання навучэнцаў з зачытваннем найбольш яркіх меркаванняў, а таксама з нагляднымі прыкладамі з перыядычнага друку.

Рэзюмэ: Мода не выклікала б такіх спрэчак у людзей, калі б не закранала маральны бок вобліку чалавека, яго паводзін, характар адносін да людзей, да рэчаў, да культуры. Змены ў знешнім выглядзе часта цягнуць за сабою змены ў паводзінах.

Другая старонка пачынаецца са знаемства з выставай адзення, якое выйшла з моды (на фоне песень і музыкі якія “выйшлі з моды”.) Абмяркоўваюцца пытанні: ці заўжды тое модна, што прыгожа? Да чаго прыводзіць бяздумнае пакланенне модзе-аднаднеўцы.

Далей ідзе паказ моды, найбольш папулярнай у данны момант у навучэнцаў з неразвітым эстэтычным густам. Можна прапанаваць ацаніць мадэлі па наступных крытэрыях: форма стыль, гармонія каляровых спалучэнняў, адпавядаючых узросту, пары года. Абмяркоўваюцца пытанні:


  • У чым праяўляецца добры густ пры падборы адзення?

  • Што азначае выраз “умець насіць” адзенне.

Рэзюмэ: Прыгажость, элегантнасць адзення выклікаюць пачуцце эстэтычнага задавальнення не толькі ў таго, хто носіць, але і ў тых, хто з гэтым чалавекам кантактуе.

Адзенне, вобразна гаворачы, прадстаўляе чалавека. Модна апранацца - гэта нядрэнна. Але гэта патрабуе ведання сваей індывідуальнасці, крытычных адносін да сябе.

Трэцяя старонка прысвячаецца абмеркаванню асаблівасцей і эстэтных каштоўнасцей беларускага нацыянальнага адзення, аналіз майстэрства і мастацкага густу беларускага народа. Вядучы накіроўвае гутарку суадносна з пытаннямі, над якімі трэба паразмысліць дома, даецца магчымасць выказаць свае меркаванне як можна большай колькасці ўдзельнікаў. Абагульняючы выказванні навучэнцаў, неабходна падкрэсліць, што ў беларускай нацыянальнай вопратцы арганічна зліваеца практычнасць, прыгажосць, высокі эстэтычны густ і майстэрства ў выкананні мастацкіх дэталяў.

Трэцяя старонка заканчваецца знаемствам з экспазіцыяй эскізаў сучаснай вопраткі з элементамі традыцыйнай мастацкай творчасці беларусаў.

У канцы мерапрыемства вядучы падводзіць вынік. Ен гаворыць аб тым, што сапраўдная культура чалавека заключаецца ў багацці яго асобы, у творчых пошуках і ўчынках.
У гасцях у эўтэрпы

«Паэзія – самы няўлоўны сакрэт, які не будзе нікім рассакрэчаны». Гэтыя словы Пімена Панчанкі як нельга лепей адлюстроўваюць атмасферу «У гасцях у Эўтэрпы». Эўтэрпа – у дрэўнегрэчаскай міфалогіі – муза, заступніца лірычнай паэзіі і музыкі. Далучыўшыся да свету беларускай паэзіі, вучні ўзбагачаюць свае светаадчуванне і светаўспрыманне, прыбліжаюцца да ўсяго цудоўнага ў жыцці людзей і ў саміх сабе.



Педагагічны патэнцыял:

  • дапамагае развіццю навучэнцаў, як суб'ектаў і творцаў нацыянальнай культуры, фарміраванню ў іх устойлівай патрэбы ў творчым самавыражэнні;

  • спрыяе ўсведамленню самабытнасці і непаўторнасці нацыянальнай паэтычнай творычасці, выхаванню любові і неадчужджаных адносін да роднага слова.

Кароткае апісанне: «У гасцях у Эўтэрпы» - форма выхаваўчай работы, якая рэалізуецца ў рамках пастаянна дзейнічаючай паэтычнай гасцеўні. У гэтай сувязі неабходна разглядзець арганізацыйна-метадычныя пытанні,што датычацца: а) месца правядзення; б)структуры, склада сустрэч; в)магчымых напрамкаў дзейнасці гасцеўні.

Гасцеўня – пакой, у якім прымаюць гасцей, сустракаюцца для тэматычнай і вольнай сувязі. Для стварэння эмацыянальнага камфорту гасцеўня афармляецца такім чынам: пакаевыя кветкі, карціны, партрэты, фотаздымкі, тут жа знаходзяцца кніжныя паліцы (шафы) з падборкай класічнай і сучаснай беларускай паэзіі, гукавая апаратура (магнітафон) з фанатэкай, падабранай і пастаянна папаўняемай самімі навучэнцамі.

Сустрэчы ў гасцеўні маюць гнуткую структуру, забяспечваючы нерэгламентаваную сувязь гасцей адзін з адным. Разам з тым мэтазгодна іх прадстаўляць ў адзінстве трох арганізацыйных блокаў:падрыхтоўчага, асноўнага, заключнага.

Подрыхтоўчы блок дапускае збор гасцей (на фоне ціхай музыкі) вольную сувязь, знаемства асоб. Асноўны блок ажыццяўляецца ў адпаведнасці з назвай гасцеўні і мэтавым значэннем сустрэчы. Заключны пачынаецца са слоў: «Развітваючыся з вамі, я хачу сказаць…», «Я хачу пажадаць…». Госці вымаўляюць апошнія словы. Момант развітання завяршаецца музыкай.



Арганізацыя паэтычнай гасцеўні дапускае стварэнне савета, куды ўваходзяць настаўнікі беларускай літаратуры, гурткоўцы «Спадчыны», аматары паэзіі. Савет вызначае тэму кожнай сустрэчы, творчыя заданні, распрацоўвае праграму, назначае дату правядзення. У момант сустрэчы прадстаўнікі савета выступаюць у ролі сардэчных гаспадароў.
Прыкладныя варыянты краязнаўчых заданняў

(выдаюцца кожнай групе)

Варыянт 1

  1. Мой горад ( вёска, раён, край) у казках, паданнях, гісторыі.

  2. Дыялектычныя асаблівасці беларускай мовы ў месцах пастаяннага жыхарства навучэнцаў, студэнтаў.

  3. Фальклорныя запісы: песні, казкі, легенды, паданні, калыханкі, забаўлянкі, лічылкі, дражнілкі, анекдоты, жарты і г. д. (па месцы жыхарства студэнтаў).

  4. Скласці разгорнутую карціну нацыянальнага характару беларуса (па літаратурных творах У.Караткевіча “Зямля пад белымі крыламі”, Я.Коласа “Новыя зямля”, В.Быкава, І.Мележа, І.Чыгрынава ).

  5. Як і калі ўтварылася мая вёска (горад, мястэчка і г.д.)? Як мясцовыя жыхары тлумачаць паходжанне назвы?

  6. Даследчая работа па карце Беларусі, тлумачэне ўзнікнення назвы мясцовасці.


Варыянт 2

  1. Скласці табліцу рассялення беларусаў у блізкім і далекім замежжы, прааналізаваць лічбы за розныя гады, выдзеліць тэндэнцыі.

  2. Намаляваць карту “ Этнічныя землі беларусаў”.

  3. Правесці параўнальны аналіз этнічных зямель беларусаў і сучаснай тэрыторыі Рэспублікі Беларусь.

  4. Прааналізаваць па атласах этапы фарміравання тэрыторыі беларускай нацыянальнай дзяржавы- БНР, БССР, скласці карту- схему.

  5. Выдзеліць і сістэматызаваць прычыны эміграцыі беларусаў са сваёй этнічнай зямлі.


Варыянт 3

  1. Скласці апісанне пабудовы мінуўшчыны: сялянскай хаты, дома грамадзяніна- рамесніка; зрабіць план пабудовы.

  2. Падрыхтаваць слайд- фільм ( відэафільм ) аб старых пабудовах ( народных святах і абрадах) у месцы жыхарства.

  3. Выкананне прадметаў побыту: лыжкі, каўша, кошыка, цацак, вышыўкі, кухоннай дошкі, пісанкі і г. д.

  4. Азнаёміцца з працай народных майстроў: дрэваапрацоўшчыкаў, ганчароў, кавалёў і г.д.

  5. Вырабы макетаў традыцыйнай сялянскай хаты, якія датычаць розных перыядаў.

  6. Параўнаць бытавы посуд розных ганчарных цэнтраў Беларусі, выкарыстоўваючы артыкулы энцыклапедычнага даведніка “Этнаграфія Беларусі” (Мн., 1989. С. 43, 141, 171, 218, 406, 425, 432 і інш.).

  7. Скласці апісанне нацыянальнага адзення і зрабіць малюнкі або фатаграфіі святочнага адзення.

  8. Збор мясцовага фальклору: песень, частушак, казак, прымавак і г. д., іх запіс з асаблівасцямі мясцовага дыялекту.


Варыянт 4

  1. Азнаямленне з архітэктурнымі помнікамі - культавымі пабудовамі ( на месцы жыхарства або знаходжання навучальнай установы; па кнізе “Гісторыя архітэктуры Беларусі”).

  2. Выраб макета культавай пабудовы – гістарычнага і архітэктурнага помніка Беларусі.

  3. Азнаямленне з рэлігійнымі выданнямі на Беларусі – газетай “Царкоўнае слова”, часопісам “Унія”; кнігамі Бібліі ў перекладзе Ф.Скарыны.


Варыянт 5

  1. Выяўленне гісторыі ўзнікнення назвы горада, вескі, ракі, возера (апісанне паходжання мясцовых тапонімаў).

  2. Гісторыя майго прозвішча і імя.

  3. Напісанне гісторыі свайго роду, сям’і.

  4. Сведкі мінуўшчыны на нашай зямлі.

  5. Калі і чаму з´явіліся на зямлі Беларусі – у вашай мясцовасці – рускія, палякі, украінцы, літоўцы, татары, яўрэі?

  6. Правядзенне параўнальнага аналізу асаблівасцей некалькіх некарэнных этнасаў на Беларусі.

  7. Прааналізуйце па даведачнай літаратуры: ці маюцца ў вашым раене старажытныя паселішчы, курганы і якія легенды з імі звязаны?


Варыянт 6

  1. Апісанне помніка дойлідства, які знаходзіцца ў мясцовасці пастаяннага жыхарства навучэнца.

  2. Індывідуальные (калектыўнае) наведванне мясцовага музея, складанне справаздачы аб наведванні.

  3. Наведванне выставы, тэатра, сустрэчы з дзеячамі культуры, складанне рэцэнзіі або водгуку.

  4. Азнаямленне з новымі творамі беларускай літаратуры, складанне анатацыі.

  5. Правядзенне параўнальнага аналізу твораў розных мастакоў, скульптараў; помнікаў дойлідства; упрыгожванняў, знойдзенных археолагамі на Беларусі; выканання аднолькавай ролі рознымі артыстамі тэатра і г.д.


Варыянт 7

  1. Падрыхтоўка дакладу па тэме “Школа мінулага ў нашым краі” (у весцы, горадзе, мястэчку).

  2. Падрыхтоўка рэфератаў да “Круглага стала” (канферэнцыі) па тэме “Школа будучыні”, або “Шляхі ўдасканалення падрыхтоўкі спецыялістаў у навучальнай установе”.

  3. Наведванне навучальнай установы новага тыпу (ліцэя, каледжа, гімназіі), сустрэча з педагогамі і навучэнцамі.

  4. Распрацоўка рэкамендацый для педагагічнага савета, студэнцкага прафкама па пытанням дэмакратызацыі навучальнага працэсу, усдасканалення падрыхтоўкі спецыялістаў у навучальнай установе.


Варыянт 8

  1. Збор матэрыялаў да калекцый: “Карысныя выкапні Беларусі”.

  2. Падрыхтоіка звестак аб экалагічнай сітуацыі ў раене, горадзе, мястэчку; выкарыстанне набытых звестак на занятках для артыкула ў газету.

  3. Падрыхтоўка гістарычных звестак аб помніках прыроды свайго раена, горада.

  4. Удзел у прыродаахоўных мерапрыемствах, якія ажыццяўляюцца ў навучальнай установе, раене, горадзе, вобласці, рэспубліцы.

  5. Падрыхтоўка і правядзенне экскурсіі “Мой родны кут”.

  6. Падрыхтоўка плакатаў да выставак “Прырода і чалавек”, “Прырода – наш агульны дом”, “Чарнобыль і экалогія” і г.д.

  7. Здыманне відэафільма або падрыхтоўка фотарэпартажу аб прыродзе Беларусі, помніках прыроды, праблемах экалогіі.


Варыянт 9

  1. Правесці аналіз твораў беларускіх пісьменнікаў М. Ермаловіча, К.Тарасава, гісторыкаў М.Ткачова, А.Цітова аб нацыянальных сімвалах Беларусі.

  2. Падрыхтавацца да заключнай дыскусіі па тэме: “Беларускі шлях сення: ідэі, накірункі развіцця, праблемы і людзі”.

  3. Азнаеміцца з артыкуламі аб гарадской геральдыцы Беларусі (па “Энцыклапедыі літаратуры і мастацтва Беларусі”. Т.2. С.70; “энцыклапедыя гісторыі Беларусі”. Т.2.С.512, 515-517).

  4. Правядзенне параўнальнага аналізу тэкстаў дзяржаўных гімнаў РБ і БССР, а таксама тэкстаў, якія ўудзельнічалі ў рэспубліканскім конкурсе.


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка