Метадычныя ўказаннні Напісанне кантрольнай работы з’яўляецца адной з важных форм праверкі ведаў студэнта, атрыманых у курсе «Гісторыя Беларусі ў кантэксце сусветных цывілізацый»




старонка1/3
Дата канвертавання14.03.2016
Памер0.51 Mb.
  1   2   3
ТЭМЫ КАНТРОЛЬНЫХ РАБОТ І МЕТАДЫЧНЫЯ РЭКАМЕНДАЦЫІ ПА ІХ НАПІСАННЮ

для студэнтаў завочнай і дыстанцыйнай форм навучання


Метадычныя ўказаннні

Напісанне кантрольнай работы з’яўляецца адной з важных форм праверкі ведаў студэнта, атрыманых у курсе «Гісторыя Беларусі ў кантэксце сусветных цывілізацый», дазваляе набыць даследчыцкія навыкі, садзейнічае больш глыбокаму ўсведамленню гістарычных ведаў.

У дадзеным выданні прапанавана 48 тэм для напісання кантрольнай работы (спіс тэм прадстаўлены ніжэй), якія асвятляюць важнейшыя пытанні курса. Тэма выбіраецца студэнтам у адпаведнасці з нумарам яго заліковай кніжкі.

Перш чым пачынаць напісанне работы, неабходна ўважліва вывучыць адпаведныя раздзелы вучэбнай літаратуры. Асноўная літаратура рэкамендуецца да ўсіх тэм як абавязковая. Спіс дадатковай літаратуры можа папаўняцца самім студэнтам.

Кантрольная работа павінна складацца з уводзін, асноўнай часткі (глядзіце прапанаваныя планы тэм кантрольных работ), кароткага заключэння і спіса выкарыстанай літаратуры.

Ва ўводзінах (1 – 2 старонкі) вызначаецца актуальнасць тэмы, мэты і задачы работы, ключавыя тэрміны і паняцці. Магчыма выдзвіжэнне гіпотэз (адной ці некалькіх).

Пры асвятленні пунктаў плана асноўная ўвага студэнта павінна быць звернута на адпаведнасць зместу назве пункта плана, на паслядоўнае, звязнае, лагічнае выкладанне матэрыяла. Недапушчальным з’яўляецца спісванне матэрыяла цэлымі абзацамі, старонкамі. Калі ў рабоце прыводзяцца цытаты, то пры спасылках на крыніцу ў квадратных скобках указваюць нумар, пад якім дадзенае выданне знаходзіцца ў спісе літаратуры, а таксама старонкі, напрыклад, [2, с. 5]. Злоўжываць цытаваннем не рэкамендуецца. Кожны адказ на пытанне павінен быць дакладна выдзелены ў адпаведнасці з пунктам плана. Калі ў працэсе работы студэнт сутыкнуўся з рознымі пунктамі погляду на адну праблему, то неабходна іх выкласці і паспрабаваць вызначыць сваю пазіцыю.

У заключэнні студэнтам падводзяцца вынікі работы, робяцца агульныя высновы.

Завяршае кантрольную работу спіс выкарыстанай літаратуры (падручнікі, манаграфіі, артыкулы, матэрыялы з Інтэрнета), які складаецца ў алфавітным парадку. Наяўнасць спіса літаратуры ў рабоце з’яўляецца абавязковым.

Агульны аб’ём работы павінен складаць стандартны школьны сшытак (12 старонак) ці 10 – 12 старонак кампьютарнага набору (памер шрыфта 14 пт, інтэрвал палутарны).

Асноўныя патрабаванні да афармлення:

– на абложцы сшытка (на тытульным лісце – пры кампьютарным наборы) указваецца прозвішча, імя, імя па бацьку, нумар студэнцкай заліковай кніжкі, курс, група;

– акуратнасць напісанния, пажадана без граматычных і сінтаксічных памылак;

– выдзяленне пунктаў плана ў тэксце;

– нумарацыя старонак (арабскімі цыфрамі ў правым ніжнім вугле);

– на першай старонцы сшытка (2-м лісце) указваецца нумар і назва тэмы, план. Тытульны ліст ці абложка першай старонкай не з’яўляюцца.

У тым выпадку, калі работа не залічана, неабходна ў адпаведнасці з заўвагамі рэцэнзента ці дапоўніць ужо наяўную інфармацыю, ці выканаць новую работу. У выпадку неабходнасці можно атрымаць кансультацыю ў выкладчыка-рэцэнзента ў дзень яго дзяжурства. Трэба не спазняцца з работай, выканаць яе ў пачатку семестра, каб пры неабходнасці мець час перапрацаваць яе.
ТЭМЫ КАНТРОЛЬНЫХ РАБОТ
ТЭМА 1. ФАРМІРАВАННЕ БЕЛАРУСКАГА ЭТНАСУ

План


  1. Засяленне беларускіх зямель. Фарміраванне этнічных супольнасцей.

  2. Асноўныя перыяды этнічнай гісторыі Беларусі.

  3. Усходнія славяне – асноўнае насельніцтва Беларусі.

Літаратура

Гісторыя Беларусі: падручнік: У 2 ч. Ч. 1. Ад старажытных часоў – па люты 1917 г. / Пад рэд. Я. К. Новіка, Г. С. Марцуля. – Мінск: Выш. шк., 2007. – С. 17 – 42.

Новік, Я. К. Гісторыя Беларусі. Ад старажытных часоў – па 2008 г.: вучэб. дапам. / Я. К. Новік, І. Л. Качалаў, Н. Я. Новік. – Мінск: Выш. шк., 2009. – С. 10 – 28.

Ермаловіч, М. І. Старажытная Беларусь: Полацкі і Новагародскі перыяды / М. І. Ермаловіч. – Мінск, 1990. – С. 10 – 46.

Загарульскі, Э. М. Заходняя Русь. IX – XIIІ стст. / Э. М. Загарульскі. – Мінск, 1998. – С. 5 – 37.

Нарысы гісторыі Беларусі.: У 2 ч. Ч. 1. – Мінск, 1994. – С. 9 – 91. Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: У 6 т. Т. 1 – 6. – Мінск, 1991 – 2003.


ТЭМА 2. СТАРАЖЫТНАРУСКАЯ ДЗЯРЖАВА (КІЕЎСКАЯ РУСЬ) –

АГУЛЬНАЯ ФЕАДАЛЬНАЯ ДЗЯРЖАВА ЎСХОДНІХ СЛАВЯН

План


  1. Прычыны і працэс утварэння Кіеўскай Русі.

  2. Становішча беларускіх зямель у складзе Старажытнарускай дзяржавы.

  1. Раннефеадальныя княствы на тэрыторыі Беларусі – Полацкае, Тураўскае і інш.

Літаратура

Гісторыя Беларусі: падручнік: У 2 ч. Ч. 1. Ад старажытных часоў – па люты 1917 г. / Пад рэд. Я. К. Новіка, Г. С. Марцуля. – Мінск: Выш. шк., 2007. – С. 42 – 60.

Новік, Я. К. Гісторыя Беларусі. Ад старажытных часоў – па 2008 г.: вучэб. дапам. / Я. К. Новік, І. Л. Качалаў, Н. Я. Новік. – Мінск: Выш. шк., 2009. – С. 28 – 49.

Ермаловіч, М. І. Старажытная Беларусь: Полацкі і Новагародскі перыяды / М. І. Ермаловіч. – Мінск, 1990. – С. 54 – 84.

Загарульскі, Э. М. Заходняя Русь. IX – XIIІ стст. / Э. М. Загарульскі. – Мінск, 1998. – С. 37 – 119.

Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: У 6 т. Т. 1 – 6. – Мінск, 1991 – 2003.
ТЭМА 3. КУЛЬТУРА БЕЛАРУСКІХ ЗЯМЕЛЬ У IX ст. – ПЕРШАЙ ПАЛОВЕ ХШ ст.

План


  1. Увядзенне хрысціянства на беларускіх землях.

  2. Культура. Вядомыя дзеячы асветы Е. Полацкая, К. Тураўскі, К. Смаляціч.

Літаратура

Гісторыя Беларусі: падручнік: У 2 ч. Ч. 1. Ад старажытных часоў – па люты 1917 г. / Пад рэд. Я. К. Новіка, Г. С. Марцуля. – Мінск: Выш. шк., 2007. – С. 60 – 70.

Новік, Я. К. Гісторыя Беларусі. Ад старажытных часоў – па 2008 г.: вучэб. дапам. / Я. К. Новік, І. Л. Качалаў, Н. Я. Новік. – Мінск: Выш. шк., 2009. – С. 49 – 58.

Арлоў, У. А. Еўфрасіння Полацкая / У. А. Арлоў. – Мінск, 1992.

Загарульскі, Э. М. Заходняя Русь. IX – XIIІ стст. / Э. М. Загарульскі. – Мінск, 1998. – С. 180 – 218.

Тарасаў, К. Памяць пра легенды: Постаці беларускай мінуўшчыны / К. Тарасаў. – Мінск, 1990. – С. 9 – 40.

Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: У 6 т. Т. 1 – 6. – Мінск, 1991 – 2003.
ТЭМА 4. ПРЫЧЫНЫ І ПРАЦЭС УТВАРЭННЯ ВЯЛІКАГА КНЯСТВА ЛІТОЎСКАГА: РОЗНЫЯ ТЭАРЭТЫЧНЫЯ ПАДЫХОДЫ

План


  1. Традыцыйная (літоўская) канцэпцыя ўтварэння Вялікага княства Літоўскага ў дарэвалюцыйнай расійскай і савецкай гістарыяграфіі.

  2. Новая (беларуская) канцэпцыя ўтварэння Вялікага княства Літоўскага ў кнізе М. І. Ермаловіча «Па слядах аднаго міфа».

  3. Цэнтрысцкая канцэпцыя ўтварэння Вялікага княства Літоўскага ў працах беларускіх гісторыкаў.

Літаратура

Гісторыя Беларусі: падручнік: У 2 ч. Ч.1. Ад старажытных часоў – па люты 1917 г. / Пад рэд. Я. К. Новіка, Г. С. Марцуля. – Мінск: Выш. шк., 2007. – С. 72 – 96.

Новік, Я. К. Гісторыя Беларусі. Ад старажытных часоў – па 2008 г.: вучэб. дапам. / Я. К. Новік, І. Л. Качалаў, Н. Я. Новік. – Мінск: Выш. шк., 2009. – С. 58 – 68.

Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. Т. 1 – 3 / Рэдкал.: Г.П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш. – Мінск, 2005, 2006, 2010.

Ермаловіч, М. І. Па слядах аднаго міфа / М. І. Ермаловіч. – Мінск, 1989. – С. 21 – 35, 57 – 85.

Насевіч, В. Л. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: Падзеі і асобы / В. Л. Насевіч. – Мінск, 1993 – С. 27 – 66.

Энцыклапедыя гісторыі Беларусі : У 6 т. Т. 1 – 6. – Мінск, 1991 – 2003.


ТЭМА 5. КРЭЎСКАЯ УНІЯ. ГРАМАДЗЯНСКАЯ ВАЙНА 1386 – 1392 гг. У ВЯЛІКІМ КНЯСТВЕ ЛІТОЎСКІМ

План


  1. Дынастычная барацьба ў Вялікім княстве Літоўскім у канцы 70 – пачатку 80-х гг. ХІV ст. Падрыхтоўка, заключэнне, змест і вынікі Крэўскай уніі.

  2. Грамадзянская вайна 1386 – 1392 гг. у Вялікім княстве Літоўскім. Востраўскае пагадненне.

  3. Гарадзельская унія 1413 г.

Літаратура

Гісторыя Беларусі: падручнік: У 2 ч. Ч.1. Ад старажытных часоў – па люты 1917 г. / Пад рэд. Я. К. Новіка, Г. С. Марцуля. – Мінск: Выш. шк., 2007. – С. 96 – 107.

Новік, Я. К. Гісторыя Беларусі. Ад старажытных часоў – па 2008 г.: вучэб. дапам. / Я. К. Новік, І. Л. Качалаў, Н. Я. Новік. – Мінск: Выш. шк., 2009. – С. 68 – 75.

Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. Т. 1 – 3 / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш. – Мінск, 2005, 2006, 2010.

Насевіч, В. Л. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: Падзеі і асобы / В. Л. Насевіч. – Мінск, 1993 – С. 27 – 66.

Чигринов, П. Г. Очерки истории Беларуси / П. Г. Чигринов. – Минск, 2000. – С. 74 – 82.

Энцыклапедыя гісторыі Беларусі : У 6 т. Т. 1 – 6. – Мінск, 1991 – 2003.

Юхо, Я. А. Кароткі нарыс гісторыі дзяржавы і права Беларусі / Я. А. Юхо. – Мінск, 1992. – С. 79 – 93.


ТЭМА 6. ЗНЕШНЯЯ ПАЛІТЫКА ВЯЛІКАГА КНЯСТВА ЛІТОЎСКАГА

План


  1. Стасункі з татара-манголамі. Бітвы на р. Сінія Воды і на р. Ворскла.

  2. Змаганне з крыжацкімі ордэнамі. Гістарычнае значэнне разгрому крыжакоў пад Грунвальдам.

  3. Войны паміж Вялікім княствам Літоўскім і Маскоўскай дзяржавай у канцы XV – першай палове XVI ст.

Літаратура

Гісторыя Беларусі: падручнік: У 2 ч. Ч.1. Ад старажытных часоў – па люты 1917 г. / Пад рэд. Я. К. Новіка, Г. С. Марцуля. – Мінск: Выш. шк., 2007. – С. 107 – 114.

Новік, Я. К. Гісторыя Беларусі. Ад старажытных часоў – па 2008 г.: вучэб. дапам. / Я. К. Новік, І. Л. Качалаў, Н. Я. Новік. – Мінск: Выш.шк., 2009. – С. 85 – 91.

Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. Т. 1 – 3 / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш. – Мінск, 2005, 2006, 2010.

Насевіч, В. Л. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: Падзеі і асобы / В. Л. Насевіч. – Мінск, 1993 – С. 89 – 107.

Нарысы гісторыі Беларусі: У 2 ч. Ч. 1. – Мінск, 1994. – С. 116 – 132.

Чигринов, П. Г. Очерки истории Беларуси / П. Г. Чигринов. – Минск, 2000. – С. 83 – 102.

Энцыклапедыя гісторыі Беларусі : У 6 т. Т. 1 – 6. – Мінск, 1991 – 2003.
ТЭМА 7. АСАБЛІВАСЦІ ДЗЯРЖАЎНАГА ЛАДУ ВЯЛІКАГА КНЯСТВА ЛІТОЎСКАГА. ТРЫ СТАТУТЫ ВКЛ

План


  1. Адрозненне дзяржаўнага ладу ВКЛ ад дзяржаўнага ладу Вялікага княства Маскоўскага.

  2. Рада паноў і вальны сейм (сойм), іх склад і функцыі. Органы мясцовага кіравання.

  3. Развіццё прававой сістэмы ВКЛ. Судзебнік Казіміра 1468 г. і Статуты ВКЛ 1529, 1566 і 1588 гг.

Літаратура

Статут Великого княжества Литовского 1529 г.: Текст, перевод, словарь-комментарий / Под ред. акад. К. И. Яблонскиса. – Минск, 1960.

Статут Вялікага княства Літоўскага 1588. Тэксты. Даведнік. Каментарыі. – Мінск, 1989.

Гісторыя Беларусі: падручнік: У 2 ч. Ч.1. Ад старажытных часоў – па люты 1917 г. / Пад рэд. Я. К. Новіка, Г. С. Марцуля. – Мінск: Выш. шк., 2007. – С. 114 – 119.

Новік, Я. К. Гісторыя Беларусі. Ад старажытных часоў – па 2008 г.: вучэб. дапам. / Я. К. Новік, І. Л. Качалаў, Н. Я. Новік. – Мінск: Выш. шк., 2009. – С. 78 – 85.

Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. Т. 1 – 3 / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш. – Мінск, 2005, 2006, 2010.

Чигринов, П. Г. Очерки истории Беларуси / П. Г. Чигринов. – Минск, 2000. – С. 107 – 116.

Энцыклапедыя гісторыі Беларусі : У 6 т. Т. 1 – 6. – Мінск, 1991 – 2003.

Юхо, Я. А. Кароткі нарыс гісторыі дзяржавы і права Беларусі / Я. А. Юхо. – Мінск, 1992. – С. 94 – 114, 161 – 174.
ТЭМА 8. АГРАРНАЯ РЭФОРМА ЖЫГІМОНТА ІІ АЎГУСТА Ў ВЯЛІКІМ КНЯСТВЕ ЛІТОЎСКІМ (1557 г.). СТАНАЎЛЕННЕ ФАЛЬВАРАЧНА-ПАНШЧЫННАЙ ГАСПАДАРКІ І МАСАВАЕ ЗАПРЫГОНЬВАННЕ СЯЛЯН

План


  1. Аграрная рэформа 1557 г. у Вялікім княстве Літоўскім («валочная памера»), яе прычыны і сутнасць.

  2. Станаўленне фальварачна-паншчыннай гаспадаркі. Завяршэнне працэсу запрыгоньвання сялян.

Літаратура

Гісторыя Беларусі: падручнік: У 2 ч. Ч.1. Ад старажытных часоў – па люты 1917 г. / Пад рэд. Я. К. Новіка, Г. С. Марцуля. – Мінск: Выш. шк., 2007. – С. 119 – 128.

Новік, Я. К. Гісторыя Беларусі. Ад старажытных часоў – па 2008 г.: вучэб. дапам. / Я. К. Новік, І. Л. Качалаў, Н. Я. Новік. – Мінск: Выш.шк., 2009. – С. 91 – 95.

Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. Т. 1 – 3 / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш. – Мінск, 2005, 2006, 2010.

Спиридонов, М. Ф. Закрепощение крестьянства Беларуси (XV – XVІ вв.) / М. Ф. Спиридонов. – Минск, 1993.

Чигринов, П. Г. Очерки истории Беларуси / П. Г. Чигринов. – Минск, 2000. – С. 116 – 124.

Эканамічная гісторыя Беларусі: Вуч. дапам. 3-е выд., дап. і перапрац. / Пад рэд. В. І. Галубовіча. – Мінск, 1999. – С. 96 – 102.

Энцыклапедыя гісторыі Беларусі : У 6 т. Т. 1 – 6. – Мінск, 1991 – 2003.


ТЭМА 9. ФАРМІРАВАННЕ БЕЛАРУСКАЙ НАРОДНАСЦІ

План


  1. Палітычныя, эканамічныя, сацыяльныя і канфесійныя фактары ўтварэння беларускай народнасці.

  2. Гістарычны працэс фарміравання беларускай народнасці. Асноўныя прыкметы народнасці.

Літаратура

Гісторыя Беларусі: падручнік: У 2 ч. Ч.1. Ад старажытных часоў – па люты 1917 г. / Пад рэд. Я. К. Новіка, Г. С. Марцуля. – Мінск: Выш. шк., 2007. – С. 128 – 133.

Новік, Я. К. Гісторыя Беларусі. Ад старажытных часоў – па 2008 г.: вучэб. дапам. / Я. К. Новік, І. Л. Качалаў, Н. Я. Новік. – Мінск: Выш. шк., 2009. – С. 97 – 100.

Беларусы. Т. 4: Вытокі і этнічнае развіццё/ В.К. Бандарчык, В.М. Бялявіна, Г.І. Каспяровіч і інш. – Мінск, 2001.

Белы, А. Хроніка Белай Русі. Нарыс гісторыі адной геаграфічнай назвы / А. Белы. – Мінск, 2000.

Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. Т. 1 – 3 / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш. – Мінск, 2005, 2006, 2010.

Нарысы гісторыі Беларусі: У 2 ч. Ч. 1. – Мінск, 1994. – С. 192 – 200.

Пилипенко, М. Ф. Возникновение Белоруссии: новая концепция / М. Ф. Пилипенко. – Минск, 1991. – С. 83 – 112.

Энцыклапедыя гісторыі Беларусі : У 6 т. Т. 1 – 6. – Мінск, 1991 – 2003.
ТЭМА 10. ЛЮБЛІНСКАЯ УНІЯ. УТВАРЭННЕ РЭЧЫ ПАСПАЛІТАЙ

План


  1. Перадумовы уніі.

  2. Люблінскі сейм (сойм) і яго рашэнні.

Літаратура

Постановление Люблинского сейма об унии Великого княжества Литовского с Короной Польской – о государственном устройстве Речи Посполитой // История Беларуси в документах и материалах / Авт.-сост. И. Н. Кузнецов, В. Г. Мазец. – Минск, 2000. – С. 60 – 70.

1569 г. июля 1. – Из постановления Люблинского сейма об унии Великого княжества Литовского с Короной Польской// Уния в документах: Сб. документов и материалов / Сост. В. А. Теплова, З. И. Зуева. – Минск, 1997. – С. 81 – 88.

Гісторыя Беларусі: падручнік: У 2 ч. Ч.1. Ад старажытных часоў – па люты 1917 г. / Пад рэд. Я. К. Новіка, Г. С. Марцуля. – Мінск: Выш. шк., 2007. – С. 158 – 165.

Новік, Я. К. Гісторыя Беларусі. Ад старажытных часоў – па 2008 г.: вучэб. дапам. / Я. К. Новік, І. Л. Качалаў, Н. Я. Новік. – Мінск: Выш. шк., 2009. – С. 104 – 108.

Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. Т. 1 – 3 / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш. – Мінск, 2005, 2006, 2010.

Чаропка, В. «Братэрская любоў»: Да гісторыі Люблінскай уніі / В. Чаропка // Беларуская мінуўшчына. – 1995 – №1. – С. 7 – 10.

Чаропка, В. Люблінская унія / В. Чаропка // Беларуская мінуўшчына. – 1995 – №2. – С. 31 – 34.

Чигринов, П. Г. Очерки истории Беларуси / П. Г. Чигринов. – Минск, 2000. – С. 102 – 107.

Энцыклапедыя гісторыі Беларусі : У 6 т. Т. 1 – 6. – Мінск, 1991 – 2003.


ТЭМА 11. ДЗЯРЖАЎНА-ПРАВАВОЕ СТАНОВІШЧА ВКЛ У СКЛАДЗЕ РЭЧЫ ПАСПАЛІТАЙ

План


  1. Грамадска-палітычны лад Рэчы Паспалітай. Органы ўлады і кіравання.

  2. Статус Вялікага княства Літоўскага ў складзе Рэчы Паспалітай.

Літаратура

Протест сенаторов, городских и земских должностных лиц и шляхты против присоединения к Польше части территории Брестского воеводства // История Беларуси в документах и материалах / Авт.-сост. И. Н. Кузнецов, В. Г. Мазец. – Минск, 2000. – С. 87 – 88.

Гісторыя Беларусі: падручнік: У 2 ч. Ч.1. Ад старажытных часоў – па люты 1917 г. / Пад рэд. Я. К. Новіка, Г. С. Марцуля. – Мінск: Выш. шк., 2007. – С. 166 – 172.

Новік, Я. К. Гісторыя Беларусі. Ад старажытных часоў – па 2008 г.: вучэб. дапам. / Я. К. Новік, І. Л. Качалаў, Н. Я. Новік. – Мінск: Выш. шк., 2009. – С. 108 – 113.

Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. Т. 1 – 3 / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш. – Мінск, 2005, 2006, 2010.

Люйка, Л. Рэспубліка і яе эпоха / Л. Лойка // Беларуская мінуўшчына. – 1995 – №6. – С. 4 – 6; 1996 – №1. – С. 8 – 11.

Лойка, П. Незалежнасць пасля Любліна, або магнацка-шляхецкая «беларусізацыя» / П. Лойка // Беларусазнаўства: Навуч. дапам./ Пад рэд. П. Брыгадзіна. – Мінск, 1997. – С. 54 – 63.

Чигринов, П. Г. Очерки истории Беларуси / П. Г. Чигринов. – Минск, 2000. – С. 137 – 140.

Энцыклапедыя гісторыі Беларусі : У 6 т. Т. 1 – 6. – Мінск, 1991 – 2003.

Юхо, Я. А. Кароткі нарыс гісторыі дзяржавы і права Беларусі/ Я. А. Юхо. – Мінск, 1992. – С. 209 – 234.


ТЭМА 12. Канфесійнае становішча ў Вялікім кнЯстве Літоўскім у XVI – першай палове XVII ст. Берасцейская царкоўная унія

план

  1. Рэфармацыйны рух.

  2. Пачатак Контррэфармацыі ў Вялікім княстве Літоўскім. Дзейнасць ордэна езуітаў.

  3. Берасцейскі сабор 1596 г. і яго значэнне. Барацьба вакол уніяцкага пытання ў канцы ХVІ – першай палове ХVІІ ст.

Літаратура

Брестская церковная уния. Предыстория, причины и следствия // Уния в документах: Сб. документов и материалов / Сост. В. А. Теплова, З. И. Зуева. – Минск, 1997. – С. 26 – 60.

Гісторыя Беларусі: падручнік: У 2 ч. Ч.1. Ад старажытных часоў – па люты 1917 г. / Пад рэд. Я. К. Новіка, Г. С. Марцуля. – Мінск: Выш. шк., 2007. – С. 172 – 187.

Новік, Я. К. Гісторыя Беларусі. Ад старажытных часоў – па 2008 г.: вучэб. дапам. / Я. К. Новік, І. Л. Качалаў, Н. Я. Новік. – Мінск: Выш. шк., 2009. – С. 113 – 122.

Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. Т. 1 – 3 / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш. – Мінск, 2005, 2006, 2010.

Дмитриев, М. В. Православие и реформация. Реформационные движения в восточнославянских землях Речи Посполитой во второй половине XVI в. / М. В. Дмитриев. – М., 1990.

Іванова, Л. Рэфармацыйны рух на Беларусі (другая палова XVI ст. – першая палова XVII ст.) / Л. Іванова // Беларускі гістарычны часопіс. – 1997. – №2. – С. 54 – 72.

Чигринов, П. Г. Очерки истории Беларуси / П. Г. Чигринов. – Минск, 2000. – С. 175 – 184.

Энцыклапедыя гісторыі Беларусі : У 6 т. Т. 1 – 6. – Мінск, 1991 – 2003.
ТЭМА 13. САЦЫЯЛЬНА-ЭКАНАМІЧНАЕ СТАНОВІШЧА БЕЛАРУСІ (другая палова XVI – канец XVIІІ ст.)

План


  1. Асноўныя вынікі аграрнай рэформы 1557 г. і яе ўплыў на далейшае развіццё сельскай гаспадаркі беларускіх зямель у складзе Рэчы Паспалітай.

  2. Развіццё рамяства і гандлю ў другой палове XVI – канцы XVIІІ ст.

Літаратура

Гісторыя Беларусі: падручнік: У 2 ч. Ч.1. Ад старажытных часоў – па люты 1917 г. / Пад рэд. Я. К. Новіка, Г. С. Марцуля. – Мінск: Выш. шк., 2007. – С. 202 – 210.

Новік, Я. К. Гісторыя Беларусі. Ад старажытных часоў – па 2008 г.: вучэб. дапам. / Я. К. Новік, І. Л. Качалаў, Н. Я. Новік. – Мінск: Выш. шк., 2009. – С. 122 – 129.

Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. Т. 1 – 3 / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш. – Мінск, 2005, 2006, 2010.

Голубеў, В. Ф. Сялянскае землеўладанне і землекарыстанне на Беларусі XVI – XVIІІ стст. / В. Ф. Голубеў. – Мінск, 1992.

Грицкевич, А. П. Частновладельческие города Белоруссии в XVI – XVIІІ вв. / А. П. Грицкевич. – Минск, 1975.

Лойка, П. А. Прыватнаўласніцкія сяляне Беларусі: Эвалюцыя феадальнай рэнты ў другой палове XVI – XVIІІ ст. / П. А. Лойка. – Мінск, 1992.

Чигринов, П. Г. Очерки истории Беларуси / П. Г. Чигринов. – Минск, 2000. – С. 166 – 175.

Эканамічная гісторыя Беларусі: Вуч. дапам. 3-е выд., дап. і перапрац. / Пад рэд. В. І. Галубовіча. – Мінск, 1999. – С. 89 – 112.

Энцыклапедыя гісторыі Беларусі : У 6 т. Т. 1 – 6. – Мінск, 1991 – 2003.


ТЭМА 14. Грамадска-палітычны крызіс Рэчы Паспалітай І ЯГО ВЫНІКІ

План


  1. Прычыны, сутнасць і праявы грамадска-палітычнага крызісу Рэчы Паспалітай.

  2. Спробы ажыццяўлення рэформ дзяржаўнага ладу краіны. Першы і другі падзелы Рэчы Паспалітай.

  3. Паўстанне пад кіраўніцтвам Т. Касцюшкі. Трэці падзел Рэчы Паспалітай.

Літаратура

Баркулабаўская хроніка; Дэмаграфічны спад на Беларусі й Ліцьве ў сярэдзіне XVIІ стагоддзя; Андрусовский договор о перемирии; Конвенция между Австрией и Россией о первом разделе Речи Посполитой; Конституция Речи Посполитой; Манифест о втором разделе Речи Посполитой; Конвенция между Россией, Пруссией и Австрией о третьем разделе Речи Посполитой // История Беларуси в документах и материалах / Авт.-сост. И. Н. Кузнецов, В. Г. Мазец. – Минск, 2000. – С. 75 – 78, 95 – 98, 103 – 108, 110 – 116.

Гісторыя Беларусі: падручнік: У 2 ч. Ч.1. Ад старажытных часоў – па люты 1917 г. / Пад рэд. Я. К. Новіка, Г. С. Марцуля. – Мінск: Выш. шк., 2007. – С. 210  – 217.

Новік, Я. К. Гісторыя Беларусі. Ад старажытных часоў – па 2008 г.: вучэб. дапам. / Я. К. Новік, І. Л. Качалаў, Н. Я. Новік. – Мінск: Выш. шк., 2009. – С. 139 – 144.

Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. Т. 1 – 3 / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш. – Мінск, 2005, 2006, 2010.

Емельянчык, У. Паланез для касінераў: З падзей паўстання 1794 г. пад кіраўніцтвам Т. Касцюшкі на Беларусі / У. Емельянчык. – Мінск, 1994.

Філатава, А. Тры падзелы Рэчы Паспалітай / А. Філатава // Крыжовы шлях: Дапаможнік для вывучаючых гісторыю Беларусі. – Мінск, 1993. – С. 96 – 117.

Чигринов, П. Г. Очерки истории Беларуси / П. Г. Чигринов. – Минск, 2000. – С. 141 – 157.

Энцыклапедыя гісторыі Беларусі : У 6 т. Т. 1 – 6. – Мінск, 1991 – 2003.
ТЭМА 15. КУЛЬТУРНАЕ РАЗВІЦЦЁ БЕЛАРУСКІХ ЗЯМЕЛЬ У XVI – XVIІІ стст.

План


  1. Асаблівасці эпохі Адраджэння ў Беларусі.

  2. Уплыў ідэй Асветніцтва на развіццё беларускай культуры.

  3. Развіццё асноўных галін беларускай культуры:

а) асвета і адукацыя;

б) грамадска-палітычная думка і літаратура,

в) тэатр і музыка;

г) архітэктура, выяўленчае мастацтва.

Літаратура

Стихотворение Яна Казимира Пашкевича, славящее «русский», т.е. белорусский, язык // История Беларуси в документах и материалах / Авт.-сост. И. Н. Кузнецов, В. Г. Мазец. – Минск, 2000. – С. 82.

Гісторыя Беларусі: падручнік: У 2 ч. Ч.1. Ад старажытных часоў – па люты 1917 г. / Пад рэд. Я. К. Новіка, Г. С. Марцуля. – Мінск: Выш. шк., 2007. – С. 218  – 240.

Новік, Я. К. Гісторыя Беларусі. Ад старажытных часоў – па 2008 г.: вучэб. дапам. / Я. К. Новік, І. Л. Качалаў, Н. Я. Новік. – Мінск: Выш. шк., 2009. – С. 144 – 158.

Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. Т. 1 – 3 / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш. – Мінск, 2005, 2006, 2010.

Гісторыя культуры Беларусі. – Мінск, 1997. – С. 106 – 126.

Содержание понятия «эпоха Просвещения» в Белоруссии // Философская и общественно-политическая мысль Белоруссии и Литвы. – Минск, 1987. – С. 257 – 283.

Чигринов, П. Г. Очерки истории Беларуси / П. Г. Чигринов. – Минск, 2000. – С. 184 – 190.

Шчакаціхін, М. Нарысы з гісторыі беларускага мастацтва / М. Шчакаціхін. – Мінск, 1993. – С. 139 – 215.

Энцыклапедыя гісторыі Беларусі : У 6 т. Т. 1 – 6. – Мінск, 1991 – 2003.


ТЭМА 16. ЗМЕНЫ Ў ДЗЯРЖАЎНА-ПАЛІТЫЧНЬІМ ЛАДЗЕ БЕЛАРУСІ

ПАСЛЯ ЎВАХОДЖАННЯ ЯЕ Ў СКЛАД РАСІЙСКАЙ ІМПЕРЫІ (КАНЕЦ XVIII ст. – 50-я гг. ХІХ ст.)

  1   2   3


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка