Метадычны матэрыял “усё жывое на зямлі




Дата канвертавання05.06.2016
Памер107.96 Kb.



Метадычны матэрыял



УСЁ ЖЫВОЕ НА ЗЯМЛІ

МАЕ ПРАВА НА ЖЫЦЦЁ”


(выхаваўчае мерапрыемства з выкарыстаннем

актыўных методык для вучняў 11 класаў)




Падрыхтавалі:

настаўнікі СШ № 7

г. Кобрына, Беларусь

Іна Чахомава і

Андрэй Чахомаў


Мэта:

  • вывучыць адносіны навучэнцаў да праблемы забруджвання навакольнага асяроддзя, якая паставіла чалавецтва на грань экалагічнай катастрофы;

  • дазволіць падлеткам выказаць свае меркаванні, выслухаць іншых і выпрацаваць асабістую пазіцыю па дадзенай праблеме;

  • дапамагчы вучням усвядоміць неабходнасць аб’яднання грамадства для вырашэння агульначалавечых задач, накіраваных на ахову прыроды.

Чаканыя вынікі:

Калі вучні выслухаюць меркаванні іншых людзей, аднагодак, выкажуць свае думкі, то абавязкова задумаюцца над гэтай праблемай і зменяць свае адносіны хоць бы да аднаго з яе аспектаў. Тады можна будзе лічыць, што мэта мерапрыемства дасягнута.

Хацелась бы, каб пасля заняткаў вучні ўсвядомілі сябе не гаспадарамі прыроды, а ўсяго толькі яе часткай і адносіны “чалавек-прырода” перайшлі з катэгорыі разбуральных у стваральныя.

Працягласць заняткаў:

1 астранамічная гадзіна



Мэтавая аўдыторыя:

вучні 11-х класаў (16-17 гадоў).



Колькасць удзельнікаў:

24 чалавекі.



Афармленне і метадычныя матэрыялы:

  1. Плакаты, дзіцячыя малюнкі, фотаздымкі экалагічнай накіраванасці размяшчаюцца ў кабінеце, дзе праводзяцца заняткі.

  2. Мультымедыйная ўстаноўка, дыск з прэзентацыямі.

  3. Чатыры маркеры.

  4. Чатыры ватманы.

  5. Цукеркі чатырох гатункаў.

  6. “Ролі” для “Акварыума”.

  7. Пункты погляду на “Гарачае крэсла”.

  8. Папяровы скотч.

  9. Званочкі для рэфлексіі.

План:

  1. Уступ.

  2. Слайд-шоу “Які цудоўны гэты свет”.

  3. Слайд-шоу “Які жахлівы гэты свет”.

  4. Падзел удзельнікаў на групы.

  5. Работа ў групах.

  6. Прэзентацыя работы груп.

  7. Сітуатыўна-ролевая гульня “Акварыум”.

  8. Методыка “Гарачае крэсла”.

  9. Слайд-шоу “Усе мы такія розныя...”

10. Падвядзенне вынікаў.

11. Рэфлексія.




Ход заняткаў:


  1. Уступ.

Усе ўдзельнікі размяшчаюцца паўкругам у цэнтры класа.

Настаўнік: Добры дзень. Сёння мы пагаворым пра ўзаемаадносіны чалавечага грамадства і прыроды, на столькі сур’ёзныя і супярэчлівыя, што з кожным годам абвастраюцца і пагражаюць чалавецтву глабальным экалагічным выбухам. Гэтыя праблемы залучаюць у сферу экалогіі кожнага чалавека, незалежна ад яго спецыяльнасці, адукацыі і узроста.

Тэма нашага мерапрыемства гучыць так: “Усё жывое на Зямлі мае права на жыццё”.

У адрозненні ад большасці мерапрыемстваў экалагічнай накіраванасці мы не будзем расказваць вам пра негатыўнае ўздзеянне чалавека на жывую прыроду, пра неабходнасць рацыянальнага выкарыстання прыродных рэсурсаў, бо вы самі ўсё гэта цудоўна ведаеце. Сёння мы хочам пачуць пра вашыя асабістыя адносіны да гэтай праблемы, нас цікавяць вашыя думкі, меркаванні, пачуцці.




  1. Слайд-шоу “Які цудоўны гэты свет”. (Слайд-шоу на дыску).

Настаўнік у час дэманстрацыі першага слайда гаворыць:

У бяздонных глыбінях космасу, сярод міліярдаў зорак, згубілася маленечкая планета. Ад усіх іншых яна адрозніваецца тым, што на ёй квітнее жыццё. Гэта наша планета!

У 1969 годзе, калі Нейл Армстронг ступіў на паверхню Месяца і кінуў свой погляд на Зямлю, ён сказаў, што наша планета падобная на вялізны прыгожы зіхатлівы дыямент.

Дэманстрацыя слайдаў


(Фатаграфіі прыгожых прыродных ландшафтаў Зямлі, нашай рэспублікі, горада, якія дэманструюцца з выкарыстаннем мультымедыя.)

Яна прыгожая і чароўная, наша Зямля. Таямнічыя лясы, зялёныя лугі, сінія рэкі, велічныя горы і акіяны, глыбокае неба і яркае сонца. Усё гэта-- вялізны дом, у якім жывем мы, людзі, а таксама звяры, птушкі, рыбы і іншыя жывыя істоты.




  1. Слайд-шоу “Які жахлівы гэты свет”. (Слайд-шоу на дыску).

Прырода дае чалавеку ўсё неабходнае для жыцця: ежу, адзенне, драўніну, цэглу, гліну, камень, нафту... Сёння мы ўжо не ўяўляем свайго жыцця без святла, цяпла, прыбораў і машын... З дапамогаю тэхнікі мы заваявалі прыроду і працягваем спасцігаць навакольны свет. Пры гэтым неміласэрна забруджваецца атмасфера, вада і глеба чужароднымі рэчывамі. Некаторыя з іх не проста шкодныя—смяротна небяспечныя.

Такім жа чынам мы знішчаем і прыродныя рэсурсы, без усякай меры.


Дэманстрацыя слайдаў


(Фатаграфіі, на якіх адлюстравана антрапагеннае уздзеянне на прыроду, экалагічныя катастрофы, якія дэманструюцца з выкарыстаннем мультымедыя.)


  1. Раздзяленне ўдзельнікаў на групы.

На гэтым этапе нашых заняткаў мы падзелімся на групы. (Падзел на групы ажыццяўляецца з дапамогай цукерак. Настаўнік частуе ўдзельнікаў канферэнцыі цукеркамі чатырох гатункаў. Такім чынам, у залежнасці ад таго, якога гатунку цукерка дасталася ўдзельнікам, утвараюцца чатыры групы.)

Групы займаюць свае месцы.




  1. Работа ў групах

Інструкцыя групам:

За 10 хвілін неабходна сфармуляваць і запісаць на асобных лістах ватмана аргументы ў абарону двух процілеглых меркаванняў.



1 і 2 група: “Чалавек мае права падпарадкоўваць прыроду, выкарыстоўваць яе нетры і багацці для сваіх патрэб у поўнай меры...”

3 і 4 група: “ Чалавек не мае права падпарадкоўваць прыроду, парушаць яе гармонію і бязмежна выкарыстоўваць яе багацці...”


  1. Прэзентацыя работы груп

Прадстаўнікі груп дэманструюць лісты ватмана са сваімі запісамі. Адзін чалавек з групы агучвае тое, што там напісана. У час прэзентацыі група можа дапаўняць свайго прадстаўніка і дапамагаць яму. Астатнія ўдзельнікі, пры неабходнасці, могуць задаваць пытанні. Настаўнік рэгулюе і рэгламентуе абмеркаванне.

Настаўнік:

    • Чаму чалавецтва апынулася на мяжы экалагічнага выбуху?

    • Чаму тыя захады, якія прымаюцца ў розных краінах, на даюць вялікага станоўчага эфекту?




  1. Сітуатыўна- ролевая гульня “Акварыум”.

Акварыум 1.


Настаўнік: Для наступнага практыкавання мне патрэбна 5 добраахвотнікаў. (Добраахвотнікі выходзяць з кабінета)

Кожнаму з 5 удзельнікаў настаўнік дае заданне сыграць пэўную ролю. Што гэта за роля, ведае толькі сам “акцёр”. Астатнім удзельнікам заняткаў і “акцёрам” гэта невядома. У кабінеце “акцёрам” прапануецца сітуацыя, з якой яны павінны знайсці выйсце адпаведна дадзенай ролі.

Ролі” ўдзельнікаў:

Лідэр. Ты вядзеш дыскусію, абдумваеш тыя варыянты вырашэння праблемы, якія прапаноўваюцца, падтрымліваеш або не падтрымліваеш іх, прапануеш свае варыянты. Твая задача ў тым, каб за той час, што адвялі вам на абмеркаванне, прыдумаць аптымальны варыянт вырашэння праблемы.

Блазан. Паводзіш сябе несур’ёзна, жартуеш, мяшаеш абмеркаванню. Вырашэнне праблемы цябе не хвалюе.

Дачка багатага бізнесмена. Тэма, якую абмяркоўваюць, цябе не хвалюе. Імкніся змяніць яе на якую-небудзь іншую, цікавую для цябе (моднае адзенне, школьныя плёткі, новыя музычныя хіты і г. д.) Ты спяшаешся дадому і хочаш закончыць абмеркаванне як мага хутчэй.

Бунтар. Па натуры ты бунтар. Не згаджайся ні з чым і будзь супраць усяго, што прапануюць іншыя ўдзельнікі.

Той, хто не мае свайго меркавання. Ты не маеш свайго меркавання і згаджаешся з рознымі, нават процілеглымі прапановамі. Не выдзяляй ні адной з іх і выкрывай недахопы кожнай.
Усе астатнія вучні—назіральнікі. Настаўнік дае заданне кожнаму з іх уважліва глядзець за адным з “акцёраў” і пасля абмеркавання ахарактарызаваць таго, за кім назіралі. (Акцэнтаваць увагу на яго паводзіны, меркаванні, адносіны да праблемы).

Пасля таго, як усе атрымалі свае інструкцыі, добраахвотнікі ўваходзяць у кабінет і займаюць месцы ў сярэдзіне круга. Ім прапануецца сітуацыя для абмеркавання:

Вы вучні 11 класа. Школа організуе акцыю па ачыстцы берагоў ракі Кобрынкі ад смецця. Ваша задача за 5 хвілін вырашыць, хто з вас прыме ў ёй удзел. Неабходна выбраць чатырох добраахвотнікаў”.

Калі час для абмеркавання закончыцца, настаўнік спыняе “акцёраў” і прапануе назіральнікам па чарзе выказаць свае думкі аб іх “гульні”. Выслухаўшы назіральнікаў, “акцёры” павінны зачытаць тыя задачы, якія перад імі паставіў настаўнік, прапануючы “ролю”. Усе прысутныя дзякуюць удзельнікам апладысментамі. “Акцёры” займаюць свае месцы.



Далей абмяркоўваюцца пытанні:

  1. Хто дапамагаў у вырашэнні праблемы, а хто перашкаджаў?

  2. Чые меркаванні, на вашу думку, былі больш пераканаўчыя? Чаму?

  3. Чые меркаванні і адносіны немагчыма прыняць ў дадзенай сітуацыі? Чаму?

  4. Які стыль паводзін не дарэчны ў дадзенай сітуацыі? Чаму?

  5. Чаму група не змагла прыняць рашэнне?

Настаўнік: Падумайце, калі ласка, які твор рускай літаратуры найбольш ярка характарызуе сітуацыю, калі некалькі персанажаў не могуць прыйсці да агульнага рашэння? Правільна, гэта байка І. А. Крылова “Лебедь, Щука и Рак”. Я хачу, каб вы яшчэ раз яе паслухалі.

Лебедь, Щука и Рак

Когда в товарищах согласья нет,

На лад их дело не пойдет,

И выйдет из него не дело, только мука.

____________________

Однажды Лебедь, Рак да Щука

Везти с поклажей воз взялись,

И вместе трое все в него впряглись;

Из кожи лезут вон, а возу все нет ходу!

Поклажа бы для них казалась и легка:

Да Лебедь рвется в облака,

Рак пятится назад, а Щука тянет в воду.

Кто виноват из них, кто прав – судить не нам;

Да только воз и ныне там.


Акварыум 2.

Настаўнік: Для наступнага практыкавання мне патрэбна яшчэ 5 добраахвотнікаў. (Добраахвотнікі выходзяць з кабінета)

Інструкцыі для “акцёраў” і назіральнікаў даюцца такія ж, як і ў першай частцы “Акварыума”. Усім добраахвотнікам раздаюцца аднолькавыя ролі, але яны пра гэта не ведаюць.



Роля кожнага ўдзельніка:

Ты адчуваеш сваю адказнасць за тое, якое рашэнне прыме твая група. Зрабі ўсё магчымае для таго, каб дапамагчы групе прыйсці да адзінай думкі. Калі гэта спатрэбіцца, ахвяруй сваімі інтарэсамі дзеля вырашэння праблемы. Будзь карэктны, не імкніся манапалізаваць дыскусію.

Пасля таго, як настаўнік даў інструкцыі ўсім удзельнікам, добраахвотнікі ўваходзяць у клас і займаюць свае месцы.

Ім прапануецца сітуацыя для абмеркавання: “Усе вы з’яўляецеся членамі гуртка “Юны заолаг” Кобрынскага эколага-біялагічнага цэнтра. Заўтра пачынаецца рамонт будынка станцыі і ўсіх жыхароў жывога кутка вам неабходна часова забраць дамоў. Гэта два кролікі, тры папугаі і сям’я хамячкоў. Праз 5 хвілін вы павінны знайсці рашэнне гэтай праблемы і добраахвотнікаў, якія змогуць даць жывёлам прытулак.”

Калі час для абмеркавання закончыцца, настаўнік спыняе “акцёраў” і прапануе назіральнікам выказаць свае меркаванні аб іх “гульні”. “Акцёры”, выслухаўшы назіральнікаў, адкрываюць свой сакрэт: адначасова, усе разам зачытваюць тую задачу, якая перад імі ставілася ў пачатку гульні (яна, нагадваем, ва ўсіх была аднолькавая).



Далей абмяркоўваецца пытанне:

  1. Чаму ў гэтай сітуацыі група змагла прыняць рашэнне?

Настаўнік: А зараз я хачу, каб вы яшчэ раз паслухалі байку “Лебедь, Щука и Рак”. Але гэтую байку напісала вучаніца 11 класа СШ № 7 г. Кобрына Кацярына Плотнікава.
Когда в товарищах согласья нет,

На лад их дело не пойдёт,

И выйдет из него не дело, только мука.

_____________________

Однажды Лебедь, Рак да Щука

Везти с поклажей воз взялись,

И вместе трое все в него впряглись;

Из кожи лезут вон, а возу всё нет ходу!

Поклажа бы для них казалась и легка:

Да Лебедь рвётся в облака,

Рак пятится назад, а Щука тянет в воду.

Всем очевидно - результата нет,

Воз сдвинуть нужно, только, как?

Решали, думали, ну, где найти ответ?!

И Лебедь тот, и Щука та, и Рак.

Не знали, что им делать, как им быть,

Ведь воз они не бросят средь дороги…

И, наконец, смогли они решить,

Что вместе будет легче им намного

В одном лишь направлении идти:

И все проблемы тут же испарятся!

И все втроём вперёд они пошли,

И больше никуда никто не рвался!

Так воз и сдвинули.

______________________
Мораль сей басни такова:

Спокойно нужно принимать решенья,

В согласье общем лишь одно спасенье.
8. Методыка “Гарачае крэсла”.

(У цэнтры кабінета размяшчаем тры крэслы. На кожным з іх знаходзіцца картка, на якой напісаны розныя пункты гледжання на праблему, якая будзе абмяркоўвацца.)



Настаўнік: Зараз я прапаную Вам паразважаць над наступнаю праблемай: “Ці мае права чалавек забіваць жывёл?” Для гэтага мы выкарыстаем методыку “Гарачае крэсла”. Існуе тры меркаванні :

1. Чалавек мае права забіваць тых жывёл, якія шкодзяць яму.

2. Чалавек не мае права забіваць жывую істоту. Не ён даваў жыццё, не яму яго забіраць.

  1. Чалавек мае права забіваць любую жывёлу, калі гэта прынясе карысць грамадству.

    • удзельнікі выбіраюць найбольш блізкае ім меркванне і становяцца каля карткі з гэтым пунктам гледжання;

    • удзельнікі садзяцца побач з выбранымі карткамі і за пяць мінут імкнуцца абмеркаваць і сфармуляваць аргументы, якія падцвердзяць іх погляды;

    • кожная група выбірае прадстаўніка, каторы будзе адстойваць, абараняць іх меркаванне;

    • прадстаўнікі груп садзяцца на крэслы, на якіх ляжаць карткі з адпаведнымі пунктамі гледжання, а іх групы становяцца за імі;

    • настаўнік ставіць яшчэ адно крэсла (“гарачае крэсла”) і тлумачыць спосаб правядзення дыскусіі:

  1. права голасу маюць толькі тыя, хто сядзіць на крэслах;

  2. дыскусію пачынаюць прадстаўнікі груп;

  3. калі нехта іншы хоча высказацца (падтрымаць свайго прадстаўніка альбо задаць пытанне), то ён можа сесці на пустое, “гарачае”, крэсла;

  4. на “гарачым крэсле” можна сядзець не больш за 30 секунд.

    • прадстаўнікі груп нагадваюць усім удзельнікам, якога пункту гледжання яны прытрымліваюцца, што адстойваюць, і таксама прыводзяць свае аргументы.

Пакуль ідзе дыскусія, настаўнік імкнецца зацікавіць астатніх вучняў і прапануе ім далучыцца да абмеркавання, а таксама сочыць за тым, каб удзельнікі, якія садзяцца на “гарачае крэсла”, мелі магчымасць выказацца і пры гэтым не затрымліваліся на крэсле доўга.

Пасля дыскусіі настаўнік дае магчымасць групам падвесці вынікі.

Настаўнік: А цяпер Вашай увазе мы прапануем невялікае слайд-шоу. Будзьце ўважлівыя.
9. Слайд-шоу “Усе мы такія розныя...”. (Слайд-шоу на дыску).

Дэманстрацыя слайдаў

(Фатаграфіі людзей і жывёл , якія адлюстроўваюць прыгажосць усяго жывога на Зямлі)


10. Падвядзенне вынікаў.

Настаўнік: Кожны з нас—маленькае, непаўторнае і чароўнае тварэнне маці- прыроды, якая, быццам таленавіты мастак, без стомы, з веку ў век стварае свой вялікі шэдэўр—жыццё... Кожны з нас неад’емная частка гэтага тварэння . Усе мы такія розныя... І усе мы маем права на жыццё!

Настаўнік дзякуе ўсім удзельнікам за работу.

11. Рэфлексія.

Кожны, каму спадабалася гэтае мерапрыемства, у той час, калі выходзіць з кабінета, дакранаецца да званочкаў, што вісяць над дзвярыма. Гучыць прыемны меладычны перазвон.






База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка