Метадычная скарбонка, або практычныя парады да правядзення майстар-класа




Дата канвертавання01.05.2016
Памер70.03 Kb.
Метадычная скарбонка, або практычныя парады да правядзення майстар-класа

Сухава Г.А., настаўніца беларускай мовы і літаратуры

ДУА “Гімназія №5 г. Віцебска”,

член рэспубліканскага клуба

“Крыштальны журавель”,

старшыня Віцебскага абласнога клуба

прафесійнага майстэрства “Прызнанне”.

Думаецца, што даволі карысным стане артыкул на тэму методыкі правядзення майстар-класаў. Прызнаюся, што калі мы ( члены рэспубліканскага клуба “Крыштальны журавель”, Віцебскага абласнога клуба

прафесійнага майстэрства “Прызнанне” ) толькі пачыналі праводзіць майстар-класы, то кіраваліся прынцыпам, сфармуляваным Святланай Пятроўнай Емяльянавай ( настаўніца пачатковых класаў г. Оршы): “Што майстар робіць, то і клас!” Гэта калі купляеш які-небудзь электрычны прыбор, рэдка чытаеш інструкцыю. Спачатку ўключаеш, а калі нешта не працуе, пачынаеш чытаць, што трэба было рабіць на самай справе. Такая ж гісторыя з правядзеннем майстар-класаў. “А што там рыхтаваць, галоўнае, каб слайды былі! І заданні!” – так думае майстар-пачатковец. І праводзіць свой першы майстар-клас, які здаецца яму бліскучым. Праз нейкі час, калі настаўнік наведае некалькі семінараў па методыцы навучання (напрыклад, па “Актыўнай ацэнцы” Дануты Стэрны, “Майстар-клас як форма прадстаўлення педагагічнага вопыту” ў Азёрах Гродненскай вобласці), пазнаёміцца з трэнерскай работай М.І.Запрудскага (аўтарскія курсы ), Вячаслава Панкратава і Аляксандра Арлова ( праект “Стратаплан”), “адрэфлексіруе” майстар-клас з І.В.Фёдаравым, ІВ.Багачовай, Л.В.Віленчык, калегамі “па цэху”, то яго меркаванне аб сваім першым майстар-класе памяняецца, і ён пераробіць усё. Поўнасцю. Не адзін раз.

Шаноўныя настаўнікі-метадысты, мы ўпэўнены, што матэрыял для майстар-класа ў вас ёсць. Мы не сумняваемся, што вы эксперты ў сваёй прадметнай вобласці. Аднак ёсць яшчэ рад момантаў, каторыя патрабуюць асаблівай увагі.

Усё пачынаецца з тэмы майстар-класа. Вы прыходзіце работаць з паўсотняй настаўнікаў, якія адклалі ўсе неабходныя справы, каб паслухаць вас. Гэта вялікі аванс для вас як для выкладчыка- майстра. Якое стаўленне настаўнікаў да тэмы майстар-класа? Чаму яны павінны вас слухаць і чаму навучыцца? Пакуль вы не будзеце ведаць адказу на гэтыя пытанні, вы не можаце быць упэўненым, што правільна пачалі майстар-клас. Спачатку правільна прадстаўце тэму.

“Я хацела б вам расказаць пра эфектыўны ўрок літаратуры”,- дрэнны пачатак, таму што ён не дае адказу на пытанне “Навошта мне пра гэта слухаць?”.

«18 гадоў назад я прыйшла працаваць у школу. І толькі ў час падрыхтоўкі да конкурса “Настаўнік года РБ” я зразумела, якім павінен быць урок беларускай літаратуры . Без гэтага разумення я губляла вучняў, якія былі даволі паспяховымі па астатніх прадметах, з’явілася адчуванне настаўніка другога гатунку. Магчыма, вы, прыняўшы ўдзел у гэтых занятках, зможаце пазбегнуць маіх памылак”. Крыху лепш. У такім пачатку адчуваецца нейкая інтрыга.

Дабаўце персанальнасці, заўсёды добра ўспрымаецца матэрыял, заснаваны не на пераказе падручнікаў і кніг, а на асабістым вопыце. Расказвайце пра сябе: як вам гэта дапамагло, як вы да гэтага прыйшлі, як вы памыляліся, перш чым дайшлі да такой выніковасці ў працы.

Памятайце, што на вашым майстар-класе могуць аказацца настаўнікі з розным педагагічным вопытам, хаця ваша выступленне разлічана на настаўнікаў першай катэгорыі. Менавіта пагэтаму важна “прасканіраваць” аўдыторыю, карыстаючыся старажытным аратарскім прыёмам “Узніміце руку тыя, хто…”Пасля гэтага абавязкова трэба растлумачыць, навошта вы прасілі настаўнікаў падняць руку.

“Ці ёсць сярод нас настаўнікі………? Для вас гэты майстар-клас можа быць карысным, таму што вы пачуеце, чаму ……..”

Абраць правільную пазіцыю: хто ты такі? І гэта лагічна, бо павага да аўдыторыі азначае і правільнае стаўленне майстра да настаўнікаў. Вы можаце заняць пазіцыю настаўніка, эксперта ў прадметнай галіне, суразмоўцы, які мае пэўны вопыт.

“Калегі, ці ёсць сярод нас тыя, у каго вопыт выкладання прадмета больш за 15 год? Спадзяюся, што вы будзеце дапаўняць мяне ў час заняткаў”.

Выпрацаваць стыль выступлення. Прызнацца, думалася, што стыль выпрацоўваецца сам па сабе. Аднак калі падумаць, то прыходзіш да наступнага алгарытму:

а) знайсці таго трэнера, чыя работа табе падабаецца;

б) падумаць, што падабаецца;

в) паспрабаваць капіраваць і адпрацоўваць гэтыя прыёмы.

Пасля такіх назіранняў ключавым словам пры вызначэнні ўласнага стылю стала самаіронія.

Праектаваныя методыкі. Настаўнікі прыходзяць на семінар з розным вопытам, ведамі і, галоўнае, адносінамі да тэмы і майстар-класа. Камусьці цікава, хтосьці абсалютна абыякавы, нехта ўвогуле не разумее, чаму тут можна навучыцца. Пагэтаму ў першую чаргу вам неабходна, каб слухачы суаднеслі тэму майстар-класа са сваёй практыкай і падумалі, якую карысць могуць прынесці гэтыя заняткі. Тут не абысціся без прыёма “Тры пытанні на ўсведамленне”.

Напрыклад, калі вы праводзіце майстар-клас пра бульбу, то вы можаце сказаць:



  • Калегі, я папрашу вас адказаць на тры простыя пытанні:

  1. Успомніце самую смачную бульбу, якую вы калі-небудзь елі? Дзе гэта было? Чаму яна была такая смачная?

  2. Як вы цяпер выбіраеце бульбу, калі купляеце?

  3. Як у бліжэйшы час збіраецеся прыгатаваць бульбу? Нашынкуеце долькамі для салаты, стушыце, сасмажыце?

Запішыце адказы на паперу.

Калі ўважліва прыгледзіцца да пытанняў, то можна заўважыць, што першае пытанне скіравана ў мінулае, другое гаворыць пра цяперашні час, а трэцяе настойліва стукаецца ў будучае.

Гэтыя пытанні невыпадковыя. Менавіта такі парадак дазваляе “разагрэць” слухача. І слухач у працэсе майстар-класа пачынае думаць пра тэму майстар-класа і думаць, а навошта ўсё гэта яму можа быць патрэбна.Пасля гэтага практыкавання многія слухачы становяцца задумлівымі, і тут самы час перайсці да практыкавання нумар два.

Збор спадзяванняў. Зразумела, што ўсе людзі розныя і што прыходзяць яны на ваш майстар-клас з рознымі спадзяваннямі. Нехта спадзяецца даведацца пра нешта новае. Хтосьці жадае вырашыць нейкую канкрэтную задачу настаўніцкай практыкі. Хтосьці прыходзіць павесяліцца. Нехта прыходзіць, тамушта загадала кіраўніцтва. Калі вы не разумееце, хто і з чым да вас прыйшоў – вы адразу згубіце кантакт з групай.

Вядомая справа, што настаўнікі заняты рознымі думкамі. Пагэтаму пасля таго, як вы расказалі пра сябе, аб правілах правядзення майстар-класа, задалі тры пытанні, прыйшоў час сказаць : “Калегі, давайце пазнаёмімся. Я папрашу вас расказаць, як вас завуць, чым вы займаецеся і чаго чакаеце ад нашага майстар-класа, якія канкрэтна пытанні вас цікавяць. Адразу скажу, што адказы “даведацца пра нешта новае” і “сістэматызаваць веды” мы аўтаматычна зачытваем. Каб надалей забяспечыць пастаянную зваротную сувязь з удзельнікамі майстар-класа і актыўнае думанне ўсіх, рэкамендуецца ўвесці правіла “Непадымання рукі” (Гл. “Актыўная ацэнка”на сайце aacenka.by). Для гэтага ўдзельнікі запісваюць свае імёны на лістах паперы і складаюць агульна ў якую-небудзь скрыню. У працэсе работы майстар будзе запытвацца ў тых удзельнікаў, імя якіх будзе напісана на выпадкова выцягнутым лісціку са скрыні.

Далей майстар фіксіруе крэйдай на дошцы ўсё, што гавораць людзі, даючы кароткі каментар на іх запытанні:

1.Калі гэта ёсць у вашай праграме, то так і кажыце: так, мы пра гэта будзем многа гаварыць.

2.Калі гэтага няма і блізка, вы гаворыце:”Калегі, гэта за рамкамі нашага майстар-класа. Калі гэта цікава, можам абмеркавацьгэту тэму на перапынку.

3. Калі чалавек кажа: “Я нічога не чакаю”, ваша задача адказаць:”Дзякуй за сумленнасць”. Бо на майстар-класе ёсць яшчэ як мінім двое, хто нічога не чакае, але яны не сказалі пра тое па прычыне выхаванасці. А настаўнік вам прама сказаў, за што яму асаблівы дзякуй. Пад час правядзення майстар-класа пастарайцеся часцей звяртацца па імені да гэтага чалавека і старайцеся ўключаць яго ў работу. Таму што, хутчэй за ўсё, гэта і будзе ваш самы праблемны слухач.

Простая думка, якую многія выпускаюць з-пад увагі: вы не ведаеце, як вас прадставілі. Можа, гэта было так: “Вось. Нарэшце! Нам удалося запрасіць спецыяліста, які нарэшце навучыць вас правільна і эфектыўна праводзіць урокі”. З якім настроем прыйдуць на ваш майстар-клас настаўнікі пасля такога прадстаўлення? Канечне так, быццам бы вас чакалі ўсё жыцце, як нейкага збавіцеля. І тут вельмі важна апраўдаць спадзяванні аўдыторыі.

Майстар-клас павінен быць жывым. Пастарайцеся падрыхтаваць гісторыі – павучальныя і забаўляльныя, яркія аналогіі. Вам важна дабіцца нейкай рэакцыі ад аўдыторыі. Задумлівасць, смех, ропат у аўдыторыі. Гэта ўсё лепш, як нічога. Калі людзі смяюцца, то яны: а) слухаюць; б) сваім смехам будзяць тых, хто засумаваў. Апошнія выходзяць з комы і пачынаюць пытацца ў людзей: “А што тут было? Што яна сказала?”, і надалей слухаюць вас уважліва. У ідэале на кожны тэзіс свайго выступлення ў вас павінна быць адна гісторыя. Тады вы будзеце перыядычна будзіць аўдыторыю і правакаваць яе на нейкую рэакцыю.

Надавайце ўвагі шумным слухачам. Калі вы бачыце, што нехта пачынае шумець і перашкаджаць астатнім слухаць ваш найкарыснейшы семінар, то ёсць гнекалькі спосабаў гэта перамагчы. Шум – гэта спроба прыцягнуць прыцягнуць увагу да сябе. Дайце чалавеку ўвагі. Увага не грошы – вы не разарыцеся.Просты спосаб барацьбы з шумным пацыентам – падысці да яго. Можна не спяшаючыся, працягваючы гаварыць, накіравацца ў бок гаваруна. Будзьце ўпэўненым, чалавек перастане размаўляць.

Зваротная сувязь падчас майстар-класа. Перыядычна, пасля ключавых момантаў майстар-класа, рэкамендуецца звярнуца з просьбай: “Калегі, паспрабуйце пераказаць сваімі словамі, што адбывалася на майстар-класе да цяперашняга моманту”. Кароткія падсумоўваючыя думкі слухачоў нададуць вам упэўненасці, што вас пачулі і зразумелі, а з другога боку, вы зможаце зразумець, што засталося па-за ўвагай слухачоў.

“Дзякуй за пытанне!” У час абароны праекта на конкурсе нам , канкурсантам, Любоў Васільеўна Віленчык (метадыст ІРА, кіраўнік каманды Віцебскай вобласці) першай справай растлумачыла, што адказы на пытанні трэба пачынаць са слоў “Дзякуй за пытанне”. З таго часу гэтая практыка з намі, стараемся не забываць.


Звычайна, на завяршэнні майстар-класа можна папрасіць удзельнікаў напісаць адказы на наступныя пытанні:

а)што спадабалася?

б)што можна палепшыць?

в) якія тэмы цікавыя?



Майстар у вольны час усё гэта вычытае і зробіць заўвагі ў сваім спецыяльным нататніку. Гэта, калегі, павага да слухачоў майстар-класа. Неабходна паважаць кожнага, і толькі тады вы зможаце быць карысным. Удачы вам і смела дзяліцеся вопытам!




База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка