Метадычная кансультацыя. Эфектыўныя метады і прыёмы навучання арфаграфіі




Дата канвертавання22.06.2016
Памер58.93 Kb.
Метадычная кансультацыя.

Эфектыўныя метады і прыёмы навучання арфаграфіі

на ўроках беларускай мовы пры падрыхтоўцы да экзаменаў.
ГайкоТ.У., настаўнік СШ № 15

Працэс засваення арфаграфічнага матэрыялу ў школе складаны і працяглы. Правапісам адных арфаграм вучні авалодваюць хутка, правапісам другіх – з цяжкасцю. І перад настаўнікам стаіць задача выбраць найбольш эфектыўныя метады і прыёмы навучання арфаграфіі. Сістэматызацыя ведаў па арфаграфіі і ўдасканаленне на гэтай аснове адпаведных уменняў і навыкаў прадугледжвае выкарыстанне наступных метадаў і прыёмаў:



  • арфаграфічны разбор слоў;

  • пабудова абагульняльных схем і складанне табліц;

  • семантычны аналіз выказвання і пошук неабходных пісьмовых сродкаў для выражэння сэнсу;

  • праца з арфаграфічнымі слоўнікамі і даведнікамі;

  • арфаграфічны аналіз структурна-семантычных схем слоў, які развівае здольнасць прадбачыць арфаграфічныя цяжкасці, абумоўленыя марфемнай будовай слова;

  • пабудова алгарытмаў.

Сярод практычных метадаў навучання вылучаюць дзве групы:

1) метады замацавання ведаў(складанне табліц, алгарытмы);

2) метады фарміравання ўменняў і навыкаў (метад падбора прыклада, розныя віды дыктантаў: пісьмо па памяці, каменціраванае пісьмо, спісванне и г.д.).
Улічваючы змены, якія адбыліся ў беларускай арфаграфіі, неабходна выкарыстоўваць на ўроках арфаграфічныя ці слоўнікава-арфаграфічныя хвілінкі, якія развіваюць у вучняў уменне разважаць над прымяненнем правіл да адпаведнага матэрыялу, ствараюць аснову для арфаграфічнай пільнасці. Можна выкарыстоўваць матэрыял у выглядзе наступнай табліцы:


Спішыце, устаўляючы прапушчаныя літары (правапіс галосных о,э,а)
Ц..нтнер, ац..нка, с..кратар, ш..рсцяны, ж..леза, р..гіён, кр..вавы, р..монт, майст..р, ш..снаццаць, р..корд, ш..дэўр, інж..нер, літ..ра, ж..мчужына, світ..р, вет..ран, р..дыска.


Спішыце, устаўляючы прапушчаныя літары (правапіс галосных о,э,а)
Ябл..к, ч..рніла, бр..зент, уц..лець, кар..спандэнт, ч..мадан, ш..раваты, вер..цяно, д..лікатны, орд..н, с..крэт, хар..ктарыстыка, мар..зы, карат..,

гл..таць, ац..нка, д..таль, шын..ль.



Спішыце,устаўляючы прапушчаныя літары (правапіс галосных е,ё,я)
Б..здонны, сп..вак, вас..мнаццаты, б..дната, л..бяда, з..л..наваты, кал..ндар, б..з солі, н..сучы, дал..чынь, н..ўстойлівы, в..сялосць, дз..сятка, в..сна, к..фір, по..с, с..мсот.


Спішыце,устаўляючы прапушчаныя літары (правапіс галосных е,ё,я)
З..фір, п..хота, карычн..вы, квец..нь, с..мнаццаты, бал..рына, б..з кніг, б..звусы, к..раміка, м..довы, в..ска, н.. думаў, г..рой, м..тро, выл..чыць, пойдз..ш, с..зонны, Пец..рбург.
Апорныя табліцы і схемы – гэта вялікая падмога настаўніку пры вывучэнні арфаграфіі. У працэсе работы з табліцамі і схемамі выхоўваецца культура разумовай працы вучняў. Яны даюць магчымасць вывучаць матэрыял буйнымі блокамі, дапамагаюць паспяхова арганізоўваць паўтарэнне і абагульненне матэрыялу па раздзелах і вялікіх тэмах.

У самой таблічнай форме закладзены магчымасці для шырокага выкарыстання прыёму параўнання, які аблягчае разуменне матэрыялу. Гэтыя асаблівасці табліц дазваляюць вызначыць і адпаведную сферу іх прымянення:фарміраванне навыкаў, у першую чаргу арфаграфічных. Апорныя табліцы з’яўляюцца і зрокавай апорай.

У працэсе працы было ўстаноўлена, што запісы апорных табліц у сшытак служаць добрым даведнікам, дапаможнікам для школьнікаў, аблягчаюць запамінанне правілаў. Гледзячы на табліцы, змешчаныя ў апорным канспекце, вучань не проста ўспамінае, ён аднаўляе сам працэс складання канспекта.

Табліцы і схемы могуць быць наступнымі: па тэме “Прыстаўныя гукі”, “Канчаткі назоўнікаў 2 скланення ў родным склоне” і г.д.






Існуе старая ісціна: хочаш граматна пісаць – трэніруй сваю зрокавую памяць. Чытай як мага больш разнастайнай літаратуры і пільна сачы за правільнай пабудовай слова з літар.

Таму адным з эфектыўных метадаў з’яўляецца пісьмо па памяці. Тэкст, запісаны на дошцы ці дадзены ў падручніку, пасля разбору закрываецца, вучні пішуць яго па памяці. Пасля заканчэння работы тэкст адкрываецца, і вучні звяраюць з ім напісанае.

Каменціраванае пісьмо - гэта таксама адзін з метадаў, які неабходна выкарыстоўваць пры вывучэнні арфаграфіі. У працэсе запісу тэксту пад дыктоўку настаўніка адзін з вучняў прагаворвае словы па складах і пры сустрэчы са словам, якое патрабуе разбору, каменціруе яго, тлумачыць яго правапіс.Такі від працы актывізуе мысленчую дзейнасць вучняў.

Сярод метадаў фарміравання ўменняў і навыкаў выкарыстоўваецца метад спісвання. Спісванне можа быць дакладным, асэнсаваным, ускладненым рознага роду задачамі.

Апошнім часам, як паказала практыка, дакладнае спісванне разглядаецца як адзін з эфектыўных метадаў работы пры вывучэнні арфаграфіі ў сярэднім звяне (5-7класы). У гэтым узросце маюць месца найбольш спрыяльныя ўмовы для засваення арфаграфіі не на базе механічнага запамінання і не на аснове мыслення, а на базе міжвольнай памяці.

Каб выклікаць у вучняў жаданне авалодаць нормамі правапісу, неабходна перш за ўсё на яркіх, даступных прыкладах паказаць яму значэнне арфаграфіі, запэўніць у неабходнасці авалодання ёю.

Можна выкарыстаць і нестандартныя метады, якія з’яўляюцца эфектыўнымі ў навучанні арфаграфіі. Напрыклад, праверка ведаў з дапамогай шахматнага гадзінніка, якая праводзіцца ў канцы ўрока. Клас дзеліцца на дзве каманды. Каля гадзіннікаў працуюць два прадстаўнікі ад каманды, якія націскаюць кнопку гадзінніка пры правільным адказе. Галоўны суддзя – настаўнік. Для адказаў кожнай камандзе адводзіцца 2-3 хвіліны. Праз 4-6 хвілін паспявае адказаць увесь клас (пытанні канкрэтныя, як пісаць тое ці іншае слова).

Адным з асноўных метадычных прыёмаў, які прымяняецца пры вывучэнні арфаграфіі, з’яўляецца алгарытмізацыя. Зварот да алгарытма ў методыцы навучання арфаграфіі невыпадковы. Выкарыстанне алгарытмаў упарадкоўвае працэс навучання, актывізуе мысленчую дзейнасць, фарміруе ўменне ўсвядомлена прымяняць вывучаныя правілы. Гэта дасягаецца дзякуючы дакладнаму апісанню “крокаў” у прымяненні правіла. Напрыклад, алгарытм “Прыёмы самастойнай работы над памылкамі”:

Прыёмы самастойнай работы над памылкамі
1.Самастойнае выпраўленне памылак.

2.Самастойнае тлумачэнне тых слоў, у якіх былі дапушчаны памылкі.

3.Падбор праверачных слоў.

4.Падбор аналагічных прыкладаў дадзенай арфаграмы.

5.Выпісванне слоў і словазлучэнняў з тэксту з пэўнымі арфаграмамі.
Пры вывучэнні тэмы “Правапіс е,ё,я” можна выкарыстаць наступны алгарытм:

ПРАВАПІС Е,Ё,Я

autoshape 2autoshape 3 1.Якое слова па паходжанні?

Уласнабеларускае Іншамоўнае

autoshape 4autoshape 5 2.Які склад у слове?

Нautoshape 6autoshape 7аціскны Ненаціскны

Пautoshape 8autoshape 9ішы адпаведную літару: 3.Якія ненаціскныя склады?

сена,сёння,мяккі



Першы склад перад Іншыя

націскам Пішы е

Пішы я (лясы,вясна, (ліпень,цеплыня)

дзявяты,сямнаццаць) акрамя слоў з ка

ранёвым я:заяц,



святкаваць.
Праца па арфаграфіі можа праходзіць паспяхова толькі тады, калі яна праводзіцца ў непарыўным адзінстве з вывучэннем фанетыкі, лексікі, словаўтварэння, граматыкі, развіццём маўлення вучняў.

Недахопы ў арфаграфічнай пісьменнасці, як правіла, сведчаць пра недастатковае развіццё маўлення вучняў, неразуменне імі значэнняў слоў, іх частак. Таму паслабленне ўвагі да любога ўзроўню моўнай сістэмы ўплывае на фарміраванне канкрэтных маўленчых уменняў, у прыватнасці, арфаграфічных уменняў і навыкаў. І якія метады і прыёмы выбраць, залежыць ад асаблівасці арфаграфічнага матэрыялу, ад тыпу арфаграмы, ад псіхолага-фізіялагічных фактараў засваення матэрыялу, ад узроставых асаблівасцей.


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка