Метады Метады павышэння энергетыкі і пераадоленне адчужэння




Дата канвертавання12.05.2016
Памер142.44 Kb.
Метады
Метады павышэння энергетыкі і пераадоленне адчужэння
Тут прадстаўляюцца некаторыя метады для пачатку, каб хутчэй пазнаёміцца адзін з адным.
Шарыкі

Кожны з удзельнікаў атрымлівае шарык, які ён надувае, а затым прывязвае да запясця з дапамогай вяровачкі. Па сігналу ўсе стараюцца лопнуць чужы шарык і абараніць свой. Чый шарык лопаецца, той выходзіць з гульні.


Вузел

Хай ўдзельнікі стануць у круг плячо да пляча. Потым ўсе закрыюць вочы і працягнуць рукі ў цэнтар круга. Павольна ідзіце да цэнтру. Кожная рука счэпліваецца ў рукапацісканні з рукой іншага. Расплюшчыце вочы. У вас атрымаецца вузел з рук, які цяпер трэба развязаць. Рабіце гэта асцярожна, пралязайце над або пад рукамі адзін аднаго, але не размыкайце рукапацісканне. Калі вузел будзе развязаны, гульня скончыцца.


Гульня з паперай

Усе ходзяць у межах акрэсленнай пляцоўкі з лістом паперы фармата А4 на галаве. Той, хто не ўтрымаў свой лісток, замірае. Тады хто-небудзь павінен дапамагчы яму або ёй, паклаўшы паперу ёй або яму на галаву зноўку. Паспрабуйце рухацца хутчэй. Калі ўсе пагубляюць свае лісты, практыкаванне закончыцца.


Станоўчыя нататкі

Кожны прымацоўвае чысты ліст паперы да спіны. Хадзіце па пакоі з ручкамі ў руках. Пішыце станоўчыя якасці кожнага ўдзельніка на лістах паперы. Усё негатыўнае забаронена. Пасля кожны здымае свой ліст паперы і чытае, што там напісана.



Каментарый: Станоўчыя запіскі выкарыстоўваюцца не толькі як перапынак, але як практыкаванне для павышэння самаацэнкі і пазітыўнага мыслення.
Сарціроўка

Раздзяліце ўдзельнікаў па розных прыкметах. Папрасіце іх выстраіцца па той прыкмеце, якую вы назавеце. Гэта можа быць памер абутку, г.з. той, у каго памер меншы за ўсіх, той становіцца далей за ўсіх. Іншымі прыкметамі могуць быць колер валасоў, адценне строю або ўзрост.



Каментарый: У рэчаіснасці мы ўвесь час сарціруем людзей і каго-небудзь “заціраем”. Гэта часта робіцца для спрашчэння рэальнасці, але, магчыма, гэта не заўсёды добра. Практыкаванне можа быць тэмай дыскуссіі, як мы сарціруем людзей, і да чаго гэта прыводзіць.
Вуллі

Метад вулляў стары і выпрабаваны. Ён добра працуе, калі трэба знайсці новыя ідэі нявыказаныя меркаванні. Хай сустрэча стане адным вялікім шумным вуллем, падзеленым на групы па двое. Хай яны свабодна пагавораць па тэме, якая абмяркоўваецца, або пра што заўгодна на працягу некалькіх хвілінаў. Ёсць людзі, якія не любяць выступаць ў вялікіх групах, а цяпер атрымліваюць магчымасць падзяліцца сваім меркаваннем. Жужжанне вулля таксама становіцца падтрымкай для іх, калі яны будуць выступаць перад вялікай групай, паколькі іх меркаванне было пачута як мінімум адным слухачом. Вядучы не павінен перашкаджаць удзельнікам паўтараць некалькі разоў тое, з чым яны выступалі, наадварот, метад вулляў дае магчымасць выказацца і абмяняцца меркаваннямі.

Задача вядучага – перапыніць практыкаванне праз некалькі хвілін. Найбольш значныя і цікавыя разважанні можна выкарыстаць у наступных абмеркаваннях.
Мазгавы штурм

Мазгавы штурм прымяняецца з мэтай атрымаць як мага больш новых ідэй. Мазгавы штурм мусіць праходзіць хутка (5-10 хвілінаў). Тут галоўнае колькасць, а не якасць. Хай удзельнікі пазначаць свае ідэі на лістах паперы, якія перадаюцца па кругу (адзін ліст на кожную ідэю) або выкарыстоўвайце вялікія аркушы паперы, дзе пазначайце ўсе ідэі. Стымулюйце ўдзельнікаў сходу выказваць свае прапановы, няма нічога памылковага або бязглуздага. Усе павінны зрабіць унёсак і калі вы робіце запісы на аркушы паперы, такім чынам вы можаце падтрымліваць хуткі тэмп. Калі вы раздзеліце ўдзельнікаў на малыя групы, якія перадаюць сваі запісы па крузе, папрасіце іх падвоіць колькасць прапаноў за той самы час. Яны не павераць, што гэта магчыма, але ў іх усё атрымаецца, і яны будуць вельмі здзіўленыя.



Карысныя парады: Спосаб пятнаццаці з’яўляецца формай мазгавога штурму для пытанняў, па якіх мы хочам атрымаць шмат рашэнняў. Падзяліце ўдзельнікаў падвое, усталюйце абмежаваны час, прыблізна каля пяці хвілін. Заданне можа быць наступным: прыдумаць каля пятнаццаці спосабаў, як зацікавіць новых людзей. Не забывайце нагадаць правілы, якія дзейнічаюць пры мазгавым штурме.
Практыкаванне на спісках. Удзельнікі, кожны або ў парах, пералічваюць адказы на пытанні, напрыклад: якім яны бачаць добрага вядучага? Пазначайце ўсе адказы, каб былі альтэрнатыўныя варыянты і каб можна было ўбачыць больш чым адзін адказ на пытанне.
Калі ўсе ідэі па асноўным пытанні будуць сабраныя, надыходзіць час іх сарціроўкі. Пасля гэтага мы абмяркоўваем, якія з ідэй мы можам выкарыстоўваць, а якія трэба дапрацаваць і г.д.

Нельга сарціраваць ідэі па прыярытэтам, гэта можа разрушыць мазгавы штурм. Тут вельмі важна даць разгуляцца шторму ў галаве, каб усе ідэі былі выказаны, як разумныя, так і бязглуздыя.


Працяг мазгавога штурма - ПМЦ

ПМЦ – Плюс, Мінус, Цікава. Гэты метад дазваляе выявіць усе меркаванні па гэтаму пытанню або прапановы, або працяг мазгавога штурма. Пасля ПМЦ лягчэй ацаніць прапановы. На пачатку вы складаеце спіс усіх плюсаў па дадзенай прапанове без іх ацэнкі, пасля гэтага вы пераходзіце да мінусаў, і напрыканцы да тых прапаноў, над якімі трэба падумаць і якія зацікавілі ўдзельнікаў. Гэта могуць быць рэчы, пытанні, вывады.



Каментарый: Групавая праца можа с поспехам праводзіцца ў форме прагулкі. Хай удзельнікі прагуляюцца парамі і абмяркуюць пытанні.
Калі мазгавы штурм не ідзе – думайце наадварот

Думайце наадварот. Часам нам прасцей знайсці памылку, чым убачыць добрае. Метад “думай наадварот” значыць думаць пра супрацьлеглае таму, на што хочаш атрымаць адказ. Метад распрацаваны Ленай Бер’есон. Ён прыдатны, калі не атрымліваецца пачаць мазгавы штурм. Метад можна выкарыстоўваць для пошуку аргументаў, фарміравання агульных правілаў і рашэнне праблемаў. Ён можа спатрэбіцца для таго, каб людзі атрымалі магчымасць “выразіць незадаволеннасць”, але гэта таксама і спосаб здзяйснення намечанага.

Яго можна выкарыстоўваць у якасці ўводзінаў у курс. У гэтых выпадках можна ставіць пытанне наступным чынам: “Што нам рабіць, каб мы адчулі бессэнсоўнасць?” Вось як гэта робіцца крок за крокам:




  • Першы этап: Вазьміце праблему, перарабіце яе ў праблему-перашкоду чаму-небудзь. Напрыклад, як мы можам сабатаваць павелічэння колькасці дзяўчын-лідэраў? Гэтага кроку дастаткова, калі вы хочаце “выразіць незадаволенасць”

  • Другі этап: Калі ўсе прапановы абнародаваны, хай усе ўдзельнікі дадуць ацэнку, якія праблемы здаюцца ім аб’ёмнымі, важнымі або прадстаўляюць самую рэальную пагрозу. Гэта можна зрабіць наступным чынам: даць магчымасць прагаласаваць, адзначыўшы сказы, у якіх яны бачаць найбольш істотныя праблемы.

  • Трэці этап: Падумайце наадварот яшчэ раз, ператварыце сцвярджэнні, якія вы бачылі на другім этапе, у ідэі пазітыўнай парады і магчымасці.

  • Чацвёрты этап: Змяніце словы на працу. Хто, што і калі будзе рабіць? І як мы за ўсім будзем сачыць? Адкажыце на гэтыя пытанні, і вы ўбачыце, як многа карыснага будзе зроблена. Калі спіс вялікі, група можа выразіць адзінае меркаванне пра тое, што трэба зрабіць напачатку.

Змяніце тэму

У выпадку, калі вы не маеце новых ідэй – змяніце тэму, гэта дапаможа працягнуць працу ў групе.


Гульня ў дыскусію

Кожная група з трох чалавек мае чатыры розныя катэгорыі пытанняў. Калі тэмай з’яўляецца раўнапраўе, катэгорыямі могуць быць, напрыклад, лідэрства, формы сходаў, дзейнасць і рэсурсы. У кожнай катэгорыі есць група пытанняў, напісаных на паперы тым жа колерам, што і квадраты на плане гульні (чатыры розных колера).Кожны сказ сфармуляваны у выглядзе прапановы: запоўніць пропуск. Напрыклад, “знайдзіце тры рэчы, якія...”

Кожная група кідае кубік, праходзіць праз усю гульню з адной выбранай фігурай, бярэ пытанне, абмяркоўвае яго, а пасля заканчэння дыскусіі, пазначаюцца варыянты, якія з’явіліся падчас абмеркавання. Калі адна група атрымлівае адно і тое ж пытанне два разы, яны змяшчаюць гэта пытанне у самы ніз катэгорыі. Пасля 20-30 хвілінаў гульні, у залежнасці ад жадання ўдзельнікаў, вядучы дае сігнал, і гульня праходзіць у большай групе. Цяпер у групах ёсць адказы на пэўную групу пытанняў і многа добрых ідэяў. Хай кожная група адкажа на свае пытанні і абмяркуе іх. Гэта не спаборніцтва, а прадуктыўны спосаб працы для павышэння актыўнасці.
Запіскі на сценах

Запіскі на сценах выкарыстоўваюцца для павышэння актыўнасці і дэманстрацыі ідэяў. Гэты метад дапамагае вырашыць розныя праблемы, ён арыентаваны на тых, каму цяжка ўспрымаць на слых.

Вазьміце пытанне, якое вы хочаце абмеркаваць і атрымаць новыя ідэі. Раздайце аркушы паперы, якія будуць перадавацца па кругу. Пазначце па адной ідэі на кожным аркушы, пажадана маркерам, каб яе было лёгка прачытаць з розных месцаў, спрабуйце сфармуляваць ідэю як мага выразней. Затым збярыце аркушы, пасарціруйце іх і развесце на сценах групамі падобных ідэяў. Той, хто пазначаў ідэю, мае права растлумачыць яе, калі ў гэтай групе ёсць іншыя прапановы. Частка аркушаў, магчыма, будзе вісець у адзіноце, але гэта не страшна. Гэтай карцінай вы можаце карыстацца падчас працы.

Калі размаўляць па праблеме, якая ёсць у вышым спісе, тады можна сабраць аркушы па адпаведнай тэме і даць групе вырашыць яе і г.д. Метад даволі распаўсюджаны. Ён дазваляе ўбачыць ідэю кожнага. Галоўная задача вядучага – усе ідэі павінны быць заўважаны. Паклапаціцеся пра тое, каб ідэі не высмейваліся, і прасачыце, каб усе разумелі, пра што гаворыцца ў запісках.


Справаздача – Вернісаж

Можна выкарыстоўваць розныя формы групавой працы, але часам адчуваецца, што справаздача зацягваецца. Альтэрнатыўны варыянт – арганізаваць вернісаж. Хай групы напішуць, зробяць малюнкі або чарцяжы на аркушах паперы, якія развешваюцца на сценах усяго памяшкання. Хай удзельнікі ходзяць па пакоі і знаёмяцца са справаздачамі. Добра, калі адзін чалавек з групы стаіць каля сваёй справаздачы і дае тлумачэнні, у выпадку, калі ўзнікнуць пытанні.


Ратацыя ў групавой працы або “кансультанты”

Улічвайце, што ў групе вельмі часта збіраецца многа вопыту і ведаў. У гэтым выпадку сядайце групамі па чатыры і больш чалавекі. Вядучы фармулюе пытанне: “У чым заключаецца праблема (фармулёўка праблемы)?” Групы абмяркоўваюць і пазначаюць пытанні вядучага. Пасля гэтага група можа выбраць некалькі праблемаў, якія, па іх меркаванню, найбольш цяжкія або патрабуюць дапамогі іншых людзей пры вырашэнні.

Затым кожная група прызначае двух экспертаў або кансультантаў і двух паляўнічых за ведамі. Паляўнічыя ідуць у іншую групу, каб набыць у экспертаў дадатковы вопыт. Яны размаўляюць з імі па праблемах і спрабуюць атрымаць усю магчымую інфармацыю. Пасля збору інфармацыі паляўнічыя за ведамі могуць памяняцца групамі з экспертамі.

Нарэшце, паляўнічыя вяртаюцца ў свае групы і распавядаюць пра адказы, якія яны атрымалі.



Каментарый: Каб паляванне за ведамі было эфектыўным, трэба падумаць над пытаннямі. Спытаць якім чынам далучыць больш дзяўчат да арганізацыі лепш, чым спытаць чаму ў арганізацыі так мала дзяўчат. Групы не павінны абмяркоўваць пытанні, на якія яны маюць адказ. Адвядзіце час для саміх пытанняў. Добрыя пытанні заключаюць у сабе асноўную інфармацыю. Добрае пытанне павінна быць канкрэтным, а не абстрактным і патрабаваць разважанняў і тлумачэнняў.
Кантактныя метады
Метады дасягнення кантакта патрабуюць карыстання словамі. Дотык і адчуванне адзін аднаго робяць атмасферу сяброўскай.
Патаемны сябра

Патаемны сябра дапамагае стварыць атмасферу добрага настрою ўдзельнікаў. Напішыце імёны ўсіх удзельнікаў на асобных лістах. Хай кожны ўдзельнік выцягне паперку. Цяпер гэты чалавек ваш патаемны сябра. Будзьце добразычлівымі да гэтага чалавека падчас сходу. Але вы не павінны гаварыць яму, што вы яго патаемны сябар. Прызнацца можна толькі тады, калі падыдзе час ісці дадому.


Масаж

Масаж добра выкарыстоўваць для змены дзейнасці. Зрабіце круг ці выстрайцеся ў доўгую калону. Кожны масіруе плечы чалавека, які стаіць перад ім. Павярніцеся на 180 градусаў і масіруйце плечы таго, хто толькі што масіраваў вам.


Рашэнне праблемы

Гэта заданне добра выкарыстоўваць для развіцця супрацоўніцтва. Хай маленькія групы працуюць над вырашэннем невялікіх праблемаў. Дайце кожнай групе капэрту з фрагментамі мазаікі, якую вы зрабілі з разрэзанага квадрата, або дайце кожнаму ўдзельніку па фрагменту. Група павінна скласці квадрат. Папрасіце кожную групу вырашыць задачу без размоваў і абмеркаванняў паміж сабой.



Каментарый: Пасля абмяркуйце, як усё адбывалася, і якіх вынікаў дасягнулі.
Маляванне

Двое ўдзельнікаў трымаюць ручку. Яны павінны маўчаць. Намалюйце дом, дрэва, сабаку. Разам пастаўце адзнаку за малюнак, нічога не кажучы. Напішыце адно з вашых іменаў. Калі есць жаданне, можна потым прааналізаваць працэс малявання: хто першы ўзяў ручку, як атрымалася, што менавіта ён быў першым, хто быў больш актыўны і г.д.


Запалкі

Раздзяліце ўдзельнікаў па двое. Дайце кожнай пары дзве запалкі. Зараз удзельнікі павінны трымаць запалкі паміж сабой – абое павінны трымаць кожную запалку адным пальцам адной рукі. Затым адзін з удзельнікаў ідзе наперадзе, а другі за ім. Потым яны мяняюцца ролямі. Удзельнікі не павінны размаўляць. Можна не называць, хто ідзе наперадзе, і паглядзець, што атрымаецца – нічога ці нехта возьме на сябе ролю вядучага.


Метады прэзентацыі і павышэння надзейнасці
Падчас знаёмства перш за ўсе трэба даведацца як зваць удзельнікаў. Існуе многа спосабаў знаёмства. Вось некаторыя з іх:
Фота – мова

Адным са спосабаў знаёмства з’яўляецца выкарыстанне малюнкаў. Адзін малюнак гаворыць больш за тысячу словаў. Для гэтага метаду вам патрэбна пэўная колькасць малюнкаў. Можна выкарыстоўваць паштоўкі або фотакарткі. Звярніце ўвагу на тое, каб малюнкі былі сімвалічнымі.

Зрабіце так: сядзьце ў кола і раскладзіце малюнкі на падлозе. Хай удзельнікі абяруць малюнак, які адпавядае іх настрою, і ў якім яны бачаць сябе. Нічога страшнага, калі ўдзельнікі абяруць адзін і той жа малюнак, паколькі яны не будуць прадстаўляць яго адначасова. Хай удзельнікі раскажуць пра свае малюнкі: чаму яны выбралі менавіта гэты, што ён для іх сімвалізуе. Вядучы вызначае парадак, у якім удзельнікі будуць распавядаць пра свае малюнкі. Пажадана выбіраць апавядальніка выпадкова, а не ісці па кругу. У адваротным выпадку той, хто павінен распавядаць наступным не будзе слухаць, а будзе думаць, што распавесці. Можна пакінуць права выбару за групай.

Гэты метад можна выкарыстоўваць не толькі для знаёмства, але і для ўводзінаў у тэму. Адным з варыянтаў з’яўляецца выкарыстанне словаў, выразаных з газетаў. Выберыце стылістычна афарбаваныя словы, якія вызываюць пачуцці. Пакладзіце словы ў скрынку і раздайце ўдзельнікам; папрасіце іх пракаментаваць (дастаткова некалькі асацыяцый, якія выклікае гэтае слова). Гэта могуць быць як станоўчыя так і адмоўныя характарыстыкі. Дазвольце кожнаму ўдзельніку даць сваі каментары, але не давайце шмат часу на кожнае слова. Трэба падтрымліваць высокі тэмп, каб удзельнікі не мелі часу думаць, што ёсць нейкія больш “правільныя” і “разумныя” адказы.


Пытайцеся адзін аднаго

Пытанні – гэта эфектыўны спосаб даведацца больш адзін пра аднаго. Лепш за ўсе метад працуе ў невялікіх групах. Пачніце з аднаго чалавека, і хай уся група задае яму пытанні. Пасля таго як кожны задаў пытанне, пераходзяць да наступнага чалавека. У дадзеным выпадку лепш за ўсё не прытрымлівацца нейкай паслядоўнасці, каб удзельнікі не засяроджваліся на думцы “хутка мая чарга”.


Акно

Яшчэ адзін спосаб знаёмства – апытанне. Дайце удзельнікам заданне: падзяліць ліст паперы на чатыры часткі. Затым сумесна вырашыце, што б вы хацелі ведаць пра ўдзельнікаў. Вядоўца можа вырашыць гэта зарань. Пазначце тэму ў кожным акне. Гэта можа быць імя ўдзельніка ў першым акне, чым ён цікавіцца – у другім, чаго ён чакае ад заняткаў – у трэцім, яго дэвіз па жыцці – у чацвёртым. Пасля кожны зачытвае інфармацыю, якую ён сабраў.


Інтэрв’ю і партрэт

Варыянт 1: Працуйце парамі. Адначасова малюйце адзін аднаго не падглядваючы. Практыкаванне часта выклікае смех. У той самы час удзельнік вымушаны глядзець на іншых і шукаць кантакт. Калі вы выступаеце перад групай, вы распавядаеце пра тое, што вы намалявалі. Што найперш заўважылі ў чалавеку? Падчас працы вы можаце задаваць пытанні накшталт: што для цябе важна, што ты любіш, што цябе хвалюе. Якія ў цябе страхі?

Варыянт 2: Падзяліце ўдзельнікаў па двое і папрасіце намаляваць кола, раздзеленае на чатыры сектары – для вольнага часу, для сямейных зносінаў, для працы і вучобы, і для асноўных дадзеных. Затым той, хто бярэ інтэрв’ю, запісвае сімваламі тое, што расказаў яму апытваемы. Гэта могуць быць лыжы, калі чалавек цікавіцца спортам, кот, які жыве ў кватэры, кнігі, якія стаяць на паліцах. У цэнтры кола малюем апытваемага па першаму ўражанню, напрыклад, вяселы конскі хвост або кашулю ў клетачку. Вядучы павінен зрабіць так, каб людзі не надзялялі вялікай увагі свайму малюнку: намалюйце простыя, але зразумелыя сімвалы пра сябе ў чатырох сектарах. Кола выкарыстоўваецца для больш зручнага прадстаўлення адзін аднаго. Калі ўсе скончылі маляваць, кожны прадстаўляе свой малюнак. Гэты метад дазваляе пазнаеміцца адзін з адным. У той самы час людзі могуць пасмяяцца з малюнкаў. У час выступлення практыкуецца і аратарскае майстэрства ўдзельнікаў.

Варыянт 3: Калі ў групе могуць узнікнуць патрабаванні да якасці малюнка, у гэтым выпадку няхай праўшы малююць левай рукой, а ляўшы – правай. Затым правядзіце вернісаж малюнкаў.

Шыфраванне імёнаў

Прыдумаць расшыфроўку іменаў – гэта эфектыўны спосаб вывучыць імены і ў той самы час атрымаць уяўленне пра кожнага ўдзельніка. Хай кожны напіша сваё імя ўздоўж ліста фармата А4. Затым на кожную літару імені ўдзельнік павінен падабраць слова, якое адпавядае і характарызуе гэтага чалавека. Напрыклад, Лена можа расшыфроўвацца як:

Л – жыхарка Менска

Е – цікавая

Н – любіць прыроду

А –працавітая.


Усе пра мяне

Хай ўдзельнікі выбяруць які-небудзь прадмет, які яны маюць пры сабе падчас сходу. Прадмет, які ім падабаецца і, які дае пэўную характарыстыку ўдзельніка як асобы. Удзельнікі могуць распытаць адзін аднаго пра прадметы. Затым кожны прадстаўляе свой прадмет усім астатнім. Можа быць такі варыянт, што ўдзельнікі прадстаўляюць сваю машыну, любімую кнігу або сваю першую працу. Гэта таксама дае добрае ўяўленне пра ўдзельнікаў. Вядучы можа адвесці крыху часу на тое, каб падумаць, які з варыянтаў працы быў больш эфектыўны ў дадзенай групе. Другі варыянт – хай удзельнікі апішуць сябе двума-трыма фразамі.



Метады візуальных уяўленняў або прадказанні будучыні
Метады стварэння візуальных уяўленняў прызначаны для таго, каб зазірнуць у будучыню. Якой вы яе хочаце бачыць, якую карціну вы сабе малюеце. Гэтыя метады патрабуюць часу.
Гарачае крэсла
Адным з метадаў папярэдняй ацэнкі для трэніроўкі, адстойвання і ўтрымання сваёй пазіцыі з’яўляецца метад “гарачага крэсла”. Вядучы рыхтуе выказванні па тэме. Удзельнікі сядаюць у кола. Хай адно крэсла застанецца вольным у выпадку, калі толькі адзін удзельнік падтрымае выказванне. Вядучы гаворыць выказванне па тэме. Тыя, хто пагаджаецца, перасаджваюцца ў іншае крэсла. Калі ўдзельнік не мяняе месца, значыць ён не падтрымлівае думку. Калі ўдзельнік не ведае, што аказаць, ён апускае рукі. Пасля таго як усе, хто хацеў змяніць месца, зрабілі гэта, вядучы задае пытанне: чаму яны пераселі або чаму засталіся на сваём месцы. Людзі выказваюць свае думкі, і вядучы чытае наступнае сцверджанне.

Не забывайцеся пра тое, што сказы з адмаўленнем часам выклікаюць непаразуменне.


Так-і-не-шпацыр
Гэта метад, калі можна заняць пазіцыю ўсім целам, і ўсе павінны прымаць удзел. У звычайнай дыскусіі можна сядзець і не выказваць сваю думку. У дадзеным выпадку думка выказваецца ўсім целам. Хто-небудзь з групы рыхтуе выказванні па тэме. Вызначце адну сцяну ў пакоі, якая будзе “так-сцяной” і другую – “не-сцяной”. Лепш за ўсё павесіць лісты паперы са словамі “так” і “не”. Па сярэдзіне знаходзіцца месца “я не ведаю”. Вядучы называе тэзісы, а ўдзельнікі перамяшчаюцца да сцяны са словамі “так” ці “не”, у залежнасці ад таго, ці згодны яны з тэзай ці не. Вядучы можа папрасіці ўдзельнікаў патлумачыць свой выбар. Часам можна прапускаць месца для словаў “я не ведаю”, таму што ўдзельнікі замест таго, каб прымаць рашэнне і выказваць свае меркаванні, будуць выбіраць пазіцыю “я не ведаю”.
Ліст да сябе
Метады ацэнкі выкарыстоўваюцца для таго, каб узгадаць, што было зроблена падчас заняткаў (рэфлексія). Хай кожны ўдзельнік напіша сабе ліст, пакладзе ў капэрту і пазначыць адрас. Праз пэўны перыяд часу (дзень, тыдзень, месяц, год) вядучы адпраўляе лісты ўдзельнікам.
ЯУСС
ЯУСС – Як Успрымаецца Сітуацыя Сёння. Раздайце ўдзельнікам лісты паперы і папрасіце іх запісаць, пажадана адным словам, як успрымаецца сітуацыя сёння. Запіскі збіраюцца і зачытваюцца. Гэты метад дапамагае вядучаму бачыць настрой вучняў.
Хуткае ацэньванне
Напрыканцы заняткаў вядучаму можа быць карсна атрымаць хуткія адказы на пытанне, як, па меркаванню ўдзельнікаў, яны прайшлі. Удзельнікі заплюшчваюць вочы, вядучы гаворыць розныя фразы, напрыклад: сёння заняткі прайшлі прадуктыўна, я атрымаў магчымасць выказацца і г.д., калі ўдзельнікі згодны, яны падымаюць рукі.
Адлюстраванне або люстэрка задняга бачання
Гэты метад вы можаце выкарыстоўваць, напрыклад, калі рашэнне прынята, пасля перапынку або на другі дзень навучання. Прайдзіце па колу і запытайцеся ўдзельнікаў, пра іх меркаванні, пачуцці, пра іх адносіны да таго, што адбываецца.
Выспы
Выспы – гэта метад, які выкарыстоўваецца для таго, каб зразумець сітуацыю сходу. Намалюйце астравы на вялікім аркушы паперы і павесце на сцяне. Адна з выспаў можа быць выспа радасці, другая – адзіноты і г.д. Хай удзельнікі зробяць караблі і змесцяць іх на розных выспах у адпаведнасці са сваім настроем.


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка