Метадалогія маніторынгу уводзіны Ключавымі паняццямі метадалогіі з’яўляюцца суб’екты




Дата канвертавання01.05.2016
Памер95.38 Kb.
ДАДАТАК 2

МЕТАДАЛОГІЯ МАНІТОРЫНГУ


Уводзіны

Ключавымі паняццямі метадалогіі з’яўляюцца суб’екты выбарчага працэсу і рубрыкі, на якіх базіруецца маніторынг зместу СМІ. Змест медыя, датычны выбарчай тэматыкі, вымяраецца паводле плошчы, часу ці колькасці знакаў у залежнасці ад сродку масавай інфармацыі. А якасны аналіз праводзіцца на падставе адпаведнасці матэрыялаў СМІ прафесійным стандартам і прынцыпам журналісцкай этыкі.


Каляндарны план выбарчай кампаніі

Робячы маніторынг, важна ўлічваць рознаэтапнасць выбарчай кампаніі. У Беларусі яна вызначаецца Цэнтральнай камісіяй Рэспублікі Беларусь па правядзенні выбараў і рэферэндумаў (ЦВК РБ).


Суб’екты выбарчага працэсу (маніторынгу)

Суб’ектамі выбарчага працэсу з’яўляюцца найбольш важныя структуры, іх прадстаўнікі альбо асобы (усіх іх будзем называць актарамі), што непасрэдна ўдзельнічаюць у выбарчым працэсе, забяспечваюць яго альбо ўплываюць на яго хаду і вынікі1.


Аб’екты маніторынгу

Аб’ектамі маніторынгу з’яўляюцца электронныя і друкаваныя медыя. Пры адборы пад увагу браліся тры галоўных крытэрыя: 1) найбольш уплывовыя медыя, як мясцовыя, так і агульнанацыянальныя; 2) дзяржаўныя медыя, на якія ЦВК РБ ускладзе абавязак прадастаўлення кандыдатам бясплатнага часу і месца; 3) дзяржаўныя і недзяржаўныя СМІ.


Рубрыкацыя

Каб ацаніць важнасць (“вагу”) пададзенай інфармацыі, уводзіцца рубрыкацыя матэрыялаў. Гэта значыць, што змест тэле- і радыёпраграм класіфікуецца паводле розных рубрык (тэм). Час, адведзены пад тую ці іншую рубрыку, вымяраецца. Гэткім чынам, параўноўваючы час, вылучаны на пэўную рубрыку, з часам, адведзеным на асвятленне тэмы выбараў, можна вызначыць, наколькі апошняя з’яўляецца важнай для тых альбо іншых СМІ.


Рубрыкі:

  1. Выбарчы працэс (ВП);

  2. Спорт

  3. Надвор’е

  4. Іншае

Заўвага: час, адведзены ў праграме на “іншае”, вылічваецца наступным чынам: ад агульнага часу праграмы (перадачы) аднімаецца час трох папярэдніх рубрык.


Колькасны і якасны падыходы

Выкарыстоўваючы колькасны і якасны падыходы, абраная метадалогія мае на мэце максімальна аб’ектыўна адлюстраваць асвятленне тэмы выбараў у СМІ. Пры гэтым за аснову бяруцца тры галоўныя параметры, паводле якіх праводзіцца маніторынг:




  • час (у электронных медыя) і плошча (у друкаваных медыя), якія адводзяцца ў СМІ розным суб’ектам, іх прадстаўнікам ці актарам выбарчага працэсу;

  • манера рэпрэзентацыі розных суб’ектаў, іх прадстаўнікоў ці актараў выбарчага працэсу;

  • выпадкі непрафесійнага, незбалансаванага асвятлення выбарчага працэсу, скажэння інфармацыі, выяўленне няпраўды ці паклёпу адносна кандыдатаў, іх праграм, паводзін і г.д.

Першы (колькасны) параметр прадугледжвае падлік часу і плошчы, якія адводзяцца розным суб’ектам выбарчага працэсу. Другі (якасны) параметр маніторынгу фіксуе манеру рэпрэзентацыі суб’ектаў выбарчага працэсу. Ён прадугледжвае ацэнку сюжэтаў (у электронных медыя), матэрыялаў (у друкаваных медыя) на падставе манеры рэпрэзентацыі кожнага канкрэтнага суб’екта выбарчага працэсу, пра якога ідзе гаворка ў адпаведным матэрыяле. Нарэшце, трэці параметр (таксама якасны) базіруецца на выяўленні адпаведнасці сюжэтаў / матэрыялаў прафесійным стандартам журналістыкі (адасабленне інфармацыі ад каментара, усебаковы паказ, незаангажаванасць журналіста толькі ў адну пазіцыю і г.д.), а таксама прынцыпам журналісцкай этыкі (роўныя магчымасці для апанентаў, права апанента на адказ у тым жа выданні, якое дапусціла скажэнне інфармацыі, нанесла шкоду іміджу кандыдата і г.д.). Зразумела, што колькасны падыход мае свае асаблівасці ў залежнасці ад таго, пра маніторынг якіх СМІ ідзе гаворка: электронных ці друкаваных. Якасны ж падыход у абодвух выпадках нічым не розніцца.


Маніторынг тэле- і радыёпраграм

Маніторынг тэлевізійных праграм ажыццяўляецца на падставе “карцінкі” і гукавой інфармацыі, а радыёпраграм – гукавой інфармацыі. У фокусе маніторынгу знаходзіцца тэма маніторынгу (“Выбары”), суб’екты выбарчага працэсу і манера іх рэпрэзентацыі. Усе іншыя сюжэты і праблемы, у якіх не закранаюцца тэма выбараў ці суб’екты выбарчага працэсу, апускаюцца.


Першай задачай маніторынгу з’яўляецца адбор тэлевізійных і радыйных сюжэтаў, у якіх асвятляецца ці закранаецца тэма выбараў. Затым ажыццяўляецца падлік часу.
Падлік часу

Падлічваецца час, які ў абраным сюжэце адводзіцца кожнаму з актараў / суб’ектаў выбарчага працэсу. Падлік часу фіксуецца ў секундах. Усе абраныя сюжэты падлягаюць маніторынгу; маніторынг кожнага сюжэта выконваецца асобна.


Падлік часу датычна кожнага суб’екта / актара выбарчага працэсу праводзіцца ў выпадках:

  • калі дзеючая асоба (актар) знаходзіцца ў кадры;

  • калі дзеючая асоба наўпрост прамаўляе з экрана ці ў мікрафон (на радыё);

  • калі пра дзеючую асобу распавядае журналіст. На радыё гэта можа быць цытаванне выказванняў дзеючай асобы. На тэлебачанні – сітуацыя, калі дзеючая асоба знаходзіцца ў кадры, а за кадрам гучыць голас журналіста;

  • калі пра дзеючую асобу нешта кажа старонняя асоба (іншы палітык, грамадзянін і г.д.).

Калі ж пра дзеючую асобу (актара) толькі згадваецца, і гэта згадка не паддаецца часаваму вымярэнню, то яна называецца спасылкай. Кожная спасылка таксама фіксуецца ў анкеце маніторынгу і ў часавым вымярэнні роўная 1 секундзе.



Маніторынг друкаваных СМІ

Маніторынг друкаваных СМІ ладзіцца на падставе тэкставай інфармацыі і “карцінак” (фатаграфіі, карыкатуры, лагатыпы, сцягі партый і г.д.) кожнага асобнага нумара газеты. Як і ў выпадку з маніторынгам тэле- і радыёпраграм, у фокусе гэтага маніторынгу знаходзяцца тэма (“Выбары”), суб’екты выбарчага працэсу і манера рэпрэзентацыі.


Як і ў выпадку з электроннымі СМІ, адбор адпаведных матэрыялаў ёсць першай задачай маніторынгу.
Падлік плошчы

Другая задача – падлік плошчы, якая ў абраным матэрыяле адводзіцца кожнаму з суб’ектаў (актараў) выбарчага працэсу. Плошча падлічваецца ў квадратных сантыметрах. Маніторынг кожнага матэрыялу праводзіцца асобна. Вынікі фіксуюцца ў асобнай анкеце, падаюцца старонкі выдання. Асаблівая ўвага надаецца першай паласе, бо гэта самая чытэльная старонка газеты. Даволі часта артыкул з першай старонкі мае працяг на наступных. У такіх выпадках аналізуецца ўвесь артыкул з пазначэннем старонак працягу і плошчы, якую ён займае цалкам, а таксама плошча кожнага фрагмента на канкрэтнай старонцы выдання.


Пры падліку плошчы артыкула важна выявіць, хто яго галоўны актар / дзеючая асоба, а хто – не. Калі ў артыкуле падаецца інфармацыя пра адну дзеючую асобу, уся плошча артыкула прыпісваецца гэтай асобе. Калі ж у артыкуле толькі закранаюцца іншыя дзеючыя асобы, яны пазначаюцца як спасылкі, і кожнаму з іх прыпісваецца плошча, роўная 1 см2.
Калі ж у артыкуле ёсць два актары ці болей (напрыклад, параўноўваюцца праграмы двух ці трох кандыдатаў, і ў гэтым параўнанні не аддаецца перавага ніводнаму з іх), тады тэкст дзеліцца на 2 ці 3 і кожнаму з актараў прыпісваецца роўная плошча.
Калі ж у артыкуле падаецца нейтральная інфармацыя і ёсць некалькі роўных актараў, усе яны пазначаюцца як спасылкі і кожны атрымлівае нейтральную адзнаку.
Маніторынг інтэрнэт-рэсурсаў

Агульная плошча матэрыялу, а таксама плошча, адведзеная кожнаму суб’екту, вымяраецца ў знаках (разам з прабеламі). Згадка вымяраецца 20 знакамі.



Ацэнка манеры рэпрэзентацыі

Падыход да ацэнкі манеры рэпрэзентацыі з’яўляецца аднолькавым як у выпадку з электроннымі, так і з друкаванымі медыя. Крытэрыі ацэнкі базіруюцца на прафесійных стандартах і прынцыпах журналісцкай этыкі, такіх, як: аб’ектыўнасць, збалансаваны падыход, сумленнасць, адсутнасць прадузятасці і інш. Адхіленне ад гэтых прынцыпаў пры асвятленні таго ці іншага суб’екта выбарчага працэсу падлягае пазітыўнай, негатыўнай ці нейтральнай ацэнцы.


Ацэнка манеры рэпрэзентацыі фіксуецца ў дыяпазоне адзнак ад 1 да 5.


1=(+)

Вельмі станоўчая

2=(+)

Станоўчая

3=(0)

Нейтральная

4=(—)

Негатыўная


5=(—)

Вельмі адмоўная

Адзнака 2 (станоўчая) азначае, што інфармацыя пра суб’екта ўхваляе яго. Адзнака 1 (вельмі станоўчая) сведчыць пра надзвычайную хвалу, звязаную з рэальнымі альбо ўяўнымі здзяйсненнямі.


Адзнака 4 (негатыўная) паказвае, што суб’ект падаецца ў непрывабным святле. Адзнака 5 (вельмі адмоўная) кажа пра цалкам негатыўнае і нават варожае стаўленне да суб’екта. Даволі часта гэты эфект узмацняецца сістэматычнай пазітыўнай рэпрэзентацыяй аднаго актара на фоне негатыўнай рэпрэзентацыі іншых.
На тэлебачанні манера рэпрэзентацыі вызначаецца з улікам і такіх параметраў, як фонавая карцінка, гукавыя эфекты, інтанацыя вядучага, а таксама стылістыка тэксту.
У друкаваных медыя манера рэпрэзентацыі дадаткова вызначаецца прамымі ці прыхаванымі ацэнкамі дзеючай асобы, спасылкамі на іншыя пазітыўныя альбо негатыўныя кантэксты, гістарычных асоб, стылёвымі асаблівасцямі матэрыялу і г.д.
Эфекты медыя”

“Эфекты медыя” – гэта выпадкі сур’ёзных адхіленняў ад прафесійных стандартаў і прынцыпаў журналісцкай этыкі пры асвятленні грамадска значных праблем, тэм ці асоб. Колькасць такіх выпадкаў сведчыць пра ступень заангажаванасці альбо незаангажаванасці СМІ ў працэс маніпуляцыі грамадскай думкай, што можа адбывацца на карысць урада, таго ці іншага палітычнага блока, партыі альбо асобнага кандыдата. Гэта таксама паказчык незалежнасці медыя і ступені свабоды выказвання.


5.8. Анкеты для правядзення маніторынгу (формы)

Даныя маніторынгу заносяцца ў формы. Запаўненне папяровых форм ёсць абавязковым. Для правядзення маніторынгу электронных медыя выкарыстоўваюцца 3 розныя формы.


Форма № 1 прызначаная для вызначэння колькасці сюжэтаў у праграме, агульнага часу праграмы, парадкавай нумарацыі сюжэтаў праграмы, кароткага апісання сюжэта (напрыклад: тэма, праблема, працягласць сюжэта).

Форма № 2 прызначаная для вызначэння часу і ацэнкі манеры рэпрэзентацыі суб’ектаў / актараў выбарчага працэсу ў тых сюжэтах навінавай праграмы, якія абраныя маніторцам, ці перадачы, прысвечанай аднаму альбо некалькім суб’ектам.
У форме № 3 фіксуюцца “эфекты медыя”, г.зн. выпадкі скажэння інфармацыі, замоўчвання важных тэм і праблем, датычных выбарчага працэсу, выпадкі дэзінфармацыі, паклёпу і г.д. Гэта форма выкарыстоўваецца пры маніторынгу як электронных, так і друкаваных СМІ, калі выяўлены выпадкі адхіленняў ад журналісцкай этыкі.
Для правядзення маніторынгу друкаваных медыя існуе асобная форма, дзе фіксуюцца нумар старонкі, назва матэрыялу, плошча і г.д.
Пры запаўненні форм ужываюцца скарачэнні назваў аб’ектаў маніторынгу і суб’ектаў выбарчага працэсу. Прозвішчы канкрэтных асоб, якія з’яўляюцца прадстаўнікамі канкрэтных суб’ектаў выбарчага працэсу, не скарачаюцца.
Зафіксаваныя ў формах даныя маніторынгу канкрэтнага СМІ заносяцца ў камп’ютар і апрацоўваюцца ў праграме Excel.
Суб’екты, якія бяруцца пад увагу пры правядзенні маніторынгу:

  1. АГП – United Civic Party

  2. АП – Апазіцыя – Opposition

  3. БАП – Беларуская аграрная партыя – Belarusian Agrarian Party

  4. ББЗ – Беларускі бізнес – Belarusian Business

  5. БН – Беларускія назіральнікі – Belarusian Observers

  6. БНФ – Belarusian Popular Front

  7. БП – Беларускі парламент – Belarusian Parliament

  8. БПЗ – Беларуская Партыя “Зялёныя”– Green Party

  9. БПЛ "СС" – “Справядлівы свет” – Belarusian Left Party

  10. БПП – Беларуская партыя працы Belarusian Party of Labor

  11. БР – Белая Русь – White Rus

  12. БРСМ – Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі

  13. БСДП – Belarusian Social Democratic Community

  14. БСЖан – Беларускі Саюз жанчын

  15. БУ – Беларускі ўрад – Belarusian Government

  16. БХД – Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя – Belarusian Christian Democracy

  17. ГА – грамадская(ія) арганізацыя(ыі) – у выпадку ананімнасці;

  18. ГП – Гавары праўду – Tell the Truth Movement

  19. ДА – давераная асоба

  20. ЗН – Заходнія назіральнікі – Western Observers

  21. ІГ – ініцыятыўная група

  22. КЕБ – Еўрапейская Беларусь – European Belarus Coalition

  23. КП – кандыдаты ў прэзідэнты – Candidates to the Presidency

  24. КПБ – Communist Party of Belarus

  25. КХП-БНФ – Conservative Christian Party

  26. ЛДП – Liberal Democratic Party

  27. МУ – Мясцовыя ўлады – Local Authorities

  28. НДА – Недзяржаўныя арганізацыі – NGOs

  29. НПК – Неперсаніфікаваны кандыдат – No-personified Candidate

  30. НСНД – Назіральнікі з краін СНД – CIS Observers

  31. ПА – Прэзідэнцкая адміністрацыя

  32. ПБСДГ – Belarusian Social Democratic Party

  33. ПКПпатэнцыйны кандыдат у прэзідэнты

  34. ПП – Палітычныя партыі – Political Parties

  35. ПР – Прэзідэнт – President

  36. ПРА – Праўрадавыя арганізацыі – Pro-Governmental Organizations

  37. Прозвішча-КП

  38. Прозвішча-ПКП

  39. ПСП – Партыя свабоды і прагрэсу – Party of Freedom and Progress

  40. РППС – Рэспубліканская партыя працы і справядлівасці – Republican Party of Labor and Justice

  41. РС – Рух “За Свабоду” – For Freedom Movement

  42. СДППЗ – Сацыял-дэмакратычная партыя Народнай Згоды

  43. ССП – Сацыяльна-спартыўная партыя

  44. ТК – Тэрытарыяльныя камісіі – Territorial Constituency Commissions (у тым ліку Абласная камісія і Мінская гарадская камісія)

  45. УК – участковыя камісіі (замест выбарчых участкаў)

  46. УЛ – Улада – Authorities

  47. УН - усходнія назіральнікі (Шанхайская арганізацыя супрацоўніцтва)

  48. ФПБ – Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі

  49. ЦВК – Цэнтральная выбарчая камісія РБ – Central Election Commission

  50. ШК – штаб кандыдата

  51. ЭЛ – Электарат – Electorate




1 Глядзі напрыканцы


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка