Мэта: сфарміраваць веды аб арганізацыі будовы, аб форме цела і жыццёвых працэсах лішайнікаў, аб значэнні- як сваесаблівай групы раслін, развіваць уменні і навыкі праводзіць даследаванні,




Дата канвертавання24.06.2016
Памер31.27 Kb.
Дзяржаўная ўстанова адукацыі
“ Уселюбскі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад –сярэдняя школа “

План-канспект урока, праведзенага ў 7 класе, па тэме

“Лішайнікі- сімбіятычныя арганізмы”

Настаўнік біялогіі

Бялушка Уладзімір Міхайлавіч

Уселюб, 2016 г.



Мэта: сфарміраваць веды аб арганізацыі будовы , аб форме цела і

жыццёвых працэсах

лішайнікаў , аб значэнні- як сваесаблівай групы раслін ,

развіваць уменні і навыкі праводзіць даследаванні, працаваць з

працавць з тэкстам падручніка, складац

схемы, выказваць свае меркаванні,

выхоўваць беражлівыя адносіны да даннай групы раслін.
Абсталяванне: геграфічная карта, мадэль вострава , калекцыя

лішайнікаў, табліца “Будова лішайнікаў”.


Ход урока


  1. Арганізацыйны момант урока( вучням паведамляецца , што для вывучэння новай групы раслін, патрэбна ўспомніць веды аб арганізацыі будовы зялёных водарасцей, грыбоў і іх працэсах жыццядзейнасці) .

Атрыманыя веды будуць неабходны для вывучэння новага матэрыялу.



  1. Франтальнае апытванне вучняў.

1.Якія расліны называюцца ніжэйшымі?

2. Як называецца цела ў водарасцей?

3. Назавіце спосабы размнажэння водарасцей?

4. Які тып жыўлення характэрны для водарасцей; аўтатрофны ці гетаратрофны ?

5. Што такое аўтатрофны тып жыўлення?

6. Дзе ўтвараюцца арганічныя рэчывы ў водарасцей?

7. Якую будову маюць грыбы?

8. З дапамогай чаго грыбы ўсмоктваюць ваду і мінеральныя рэчывы?


3.Вывучэнне новага матэрыялу.(вучням павядамляецца тэма, вучні запісваюць тэму ў сшыткі ).

Вучням таксама павядамляецца , што ў ходзе падарожжа патрэбна трапіць на востраў Вармсі , дзе знаходзіцца лішайнікавы заказнік. Па ходу да вострава Вармсі патрэбна зрабіць прыпынкі на станцыях , дзе неабходна даведацца аб разнастайнасці лішайнікаў, іх будове , жыўленні, размнажэнні, ахове і значэнні лішайнікаў. Вучням выдаюцца пуцявыя лісты з ходам экспедыцыі.

Для таго каб адправіцца ў экспедыцыю патрэбна вызначыць мэту. Вучні вызначаюць мэту ўрока , што ім патрэбна даведацца пра лішайнікі на ўроку.

Мэта пастаўлена. Вучні працуюць у парах.Праводзяць даследаванні на станцыі ( 4-5 хвілін). Затым ідзе абмеркаванне дабытых ведаў.

На станцыі “ Ліхенеалогія” – вучні знаёмецца з разнастайнасцю лішайнікаў.

На станцыі “Анатамічная” – вучні вывучаюць будову цела лішайнікаў.

На станцыі “ Марфалагічная” – вучні вызначаюць форму лішайнікаў з калекцыі.

На станцыі “ Значэнне і ахова лішайнікаў” – вучні выступаюць з паведамленнямі аб значэнні і ахове лішайнікаў.




  1. Экскурсія на востраў Вармсі. Вучні знаёмецца з разнастайнымі формамі лішайнікаў. Ім патрэбна вызначыць лішайнікі пад № 1, 2, 3 , 4, 5. 6.



  1. Замацаванне новага матэрыялу.

Вучням патрэбна выканаць у сшытках тэставыя заданні.

1.Лішайнікі складаюцца з арганізмаў

а. водарасці і грыба;

в. водарасці і вышэйшых раслін;

г . грыба і мха.

2.Для добрага развіця лішайнікашў патрэбна

а урадлівая глеба;

б атмасферны азот ;

в святло , вільгаць і чыстае паветра.

3. Лішайнікі размнажаюцца;

а часткамі цела ;

б палавым шляхам;

в зааспорамі.

4. Лішайнікі добра растуць пры тэмпературы;



а + 50 градусаў, б + 25 градусаў, в + 10 градусаў , г-10 градусаў.
6 Дамашняе заданне: §44, старонка 171- 176. Выканаць даследчае заданне (стан лішайнікаў у сваёй мясцовасці)

План правядзення дследавання

  1. Назва мясцовасці.

  2. Колькаць відаў сустракаецца лішайнікаў.

  3. Вывады.


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка