Мэта: паглыбіць веды вучняў аб сваёй малекнькай Радзіме Задачы




Дата канвертавання01.05.2016
Памер114.8 Kb.
Феткевіч Н.Ф.

(Гродзенская вобл., Смаргонскі р-н, в.Солы, Сольская СШ)


МАЛЕНЬКІЯ ГРАМАДЗЯНЕ ВЯЛІКАЙ КРАІНЫ

(турнiр знаўцаў роднага краю для вучняў 3-4 класаў)


Мэта:

  • паглыбіць веды вучняў аб сваёй малекнькай Радзіме



Задачы:

  • стварыць умовы для развіцця пазнавальнай актыўнасці, самастойнага мыслення і творчых здольнасцей вучняў

  • прывіваць любоў да Беларусі

  • выхоўваць павагу да нацыянальнай спадчыны, традыцый, звычаяў, культуры


Гучыць гімн Беларусі

Урачыстае свята пачынаецца


1. Як і кожны ў маёй старане,

Я багацце нязмернае маю.

Ды не ў грошах,

Не ў золаце – не!

У любові да роднага краю.
2. Між лясамі ды азёрамі –

Васільковыя палі –

Я не ведаю, не ведаю

Прыгажэйшае зямлі.


3. На свеце існуе такая краіна,

Дзе хвоі ажно дастаюць аблачыны,

Дзе рэкі, азёры ў суседстве з лясамі

Напоўнены салаўёў галасамі.

У гэтай краіне ўзгоркі, раўніны

Улетку пакрыты густой зелянінай.


4. Ляночак цвіце з небам сінім у згодзе,

Тут песні і казкі з легендамі ходзяць.

Сяброў дарагіх запрашаюць у госці,

Тут людзі не схільныя крыўдзіць кагосьці.




  1. У гэтай краіне ля хатаў буслянкі,

А ў хатах пяшчотна гучаць калыханкі.

Ра дзімаю нашай край гэты завецца,

Хай нашай Радзіме шчасліва жывецца!


  1. Твой родны край, твая Айчына,

Жыццё тваё і гонар твой,

І ты яе запомні імя,

Як неба, сонца і зару.

Твая зямля, твая Радзіма

Названа светла – Беларусь.

Гчыць песня “Люблю свой край”

Пасля песні з’яўляецца НЕСЦЕРКА



Несцерка:

Добры дзень, сябры. Эге, колькі тут вас сабралася! Не раўняючы, як дроў у лесе… Але ж не такі Несцерка чалавек, каб людзей спужаўся...

Толькі ж дзе я апынуўся? Як тут ясна, як тут вясна. Браткі мае любыя! Гэта ж я на фэст трапіў.
Вядучы:

Добры дзень, сябры! Дзень добры, Несцерка!


Несцерка:

Добры дзень! Прабачце, сябры, ці не сустракалі тут вучонага шкаляра? Можа, тут зноў павінен адбыцца дыспут, дзе я з гэтым шкаляром спрачацца буду?


Вядучы:

Ну, Несцерка, усе мы памятаем, як спрытна ты пасароміў шкаляра на панскім дыспуце. Але што шкаляр! На гэты кірмаш прыйшлі эрудыты – знаўцы роднага краю. Я думаю, табе цікава будзе з імі пазнаёміцца.


Несцерка:

Э – РУ – ДЫ – ТЫ? Што ж гэта за вучоныя? Бачылі мы гэтых

вучоных! Акрамя вучонасці трэба, браце, яшчэ і розум меці.
Вядучы:

А вось гэта мы зараз і ўбачым! У нас тут сёння свята. Нашы трэццякласнікі пасвячаюцца ў “Маленькія грамадзяне”. Разам звамі, сябры, і Несцеркам мы адправімся ў падарожжа, паглыбім саве веды аб нашам краі, яго багацці і прыгажосці

А дапамагаць нам у нашым падарожжы будуць члены клуба “Спадчына”. І яшчэ адным памочнікам у нашым падарожжы будзе вось гэта кветачка ( макет “васілька”, на кожным пялёстку якога напісаны кожны тур гульні). Чаму менавіта яна? Вы ўсе ведаеце, што васілёк з’яўляецца сімвалам Беларусі, пагэтаму мы івыбралі яго нашым спадарожнікам.

I тур – ІНТЭЛЕКТУАЛЫ
Вядучы:

Гэты конкурс дапаможа нам убачыць, як нашы маленькія сябры ведаюць некаторыя моманты з гісторыі Беларусі, сваёй мясцовасці.


Пытанні першай камандзе:


  1. З якімі краінамі мяжуе Беларусь? ( Польша, Расія, Украіна, Латвія, Літва )

  2. Назавіце беларускага асветніка і першадрукара.( Ф.Скарына )

  3. Растлумачце паходжанне назвы вёскі Солы. ( Ад балцкага SALA – востраў )

  4. Назавіце помнікі на тэрыторыі Сольскага краю, якія ўвекавечваюць памяць загінуўшых воінаў у гады Вялікай Айчыннай вайны. ( Помнік на магіле загінуўшых танкістаў і помнік на месцы захаранення загінуўшых ваеннапалонных)

  5. Як называецца рака, якая працякае ў нашай вёсцы? (Ашмянка)

  6. У сувязі з якімі падзеямі і калі Смаргонь была названа “мертвым горадам”? ( У сувязі з першай сусветнай вайной)

  7. У 17 стагоддзі ў Смаргоні існавала “Смаргонская акадэмія”. Што гэта за акадэмія? ( Мядзведжая)

  8. Назавіце прозвішча першага старшыні Сольскага сельскага Савета, якога замучалі нямецка-фашысцкія захопнікі.

  9. Калі Смаргонь была вызвалена ад нямецка-фашысцкіх акупантаў.

  10. Калі мы адзначаем Дзень незалежнасці РБ?


Пытанні другой камандзе:


  1. Колькі абласцей у РБ? Назавіце іх. ( Гродзенская, Гомельская, Магілёўская, Віцебская, Мінская )

  2. У якім годзе праз Солы пралягла Лібава-Роменская чыгунка?

  3. Назавіце нашага знакамітага земляка, музей-сядзіба якога знаходзіцца недалёка ад в. Солы. ( Ф.Скарына )

  4. Назавіце помнік сотням беларускіх вёсак, тысячам людзей, якія спалены і знішчаны ў гады вайны. ( Хатынь)

  5. Назавіце самую вялікую раку Смаргонскага р-на. (Вілія)

  6. На працягу стагоддзяў Смаргонню валодалі прадстаўнікі знакамітых магнацкіх родаў. Назавіце іх прозвішчы. ( Зяновічы, Радзівілы, Агінскія, Пшэздзенскія)

  7. У 17 ст. у Смаргоні існавала Акадэмія. Хто праходзіў курс навучання ў ёй?

  8. Калі было падпісана Сольскае перамір’е? ( 21 лістапада)

  9. Калі Солы былі вызвалены ад нямецка-фашысцкіх акупантаў?

  10. Калі мы адзначаем Дзень канстытуцыі РБ? ( 15 сакавіка )


II тур - СУСТРЭЧА З «ДОБРЫМІ

ЗНАЁМЫМІ»
Вядучы:

А “добрыя знаёмыя” на самай справе вам добра вядома. Гэта члены клуба “Спадчына”. Зараз яны раскажуць вам цікавую гісторыю аб паходжанні назвы вёскі Солы.


Назва вёскі “Солы” паходзіць ад балцкага SALA, што ў перакладзе азначае “Востраў”. І сапраўды, вёска Солы размешчана паміж двумя невялікімі рэчкамі Ашмянкай і Кернавой, як бы на востраве.


ЛЕГЕНДА ПРА ВЁСКУ СОЛЫ

Даўным - даўно , яшчэ калі на зямлі толькі з’явіліся людзі , жылі на тэрыторыі нашай вёскі два племені. Яны шмат гадоў ваявалі паміж сабой. Але адна дзяўчына, якую звалі Ашмяна, закахалася ў юнака з чужога племені. Яго імя было Керніў. Ён быў самым магутным воінам свайго племені. Доўга цягнулася іх каханне, але родныя Ашмяны былі супраць яго. Увесь час дзяўчына старалася ўбачыцца са сваім каханым хоць на хвілінку. І тады, калі яе небыло, племя на савеце вырашыла скарыстаць іх каханне ў саіх інтарэсах. Родныя Ашмяны пачалі гаварыць ёй, каб яна забіла Керніва. Дзяўчына доўга не згаджалася, але родныя казалі, што так будзе лепш для ўсіх. І нарэшце Ашмяна рашылася.

Як заўсёды каханыя сустрэліся пад Зялёным дубам у полі. Яны пачалі гаварыць, а пасля Керніў заснуў у Ашмяны на каленях. Як толькі дзяўчына ўбачыла, што юнак спіць, яна дастала нож, які быў прыгатаваны раней і ўдарыла Керніва прама ў сэрца. З цела юнака струменьчыкам палілася кроў. А хутка ў гэтым месцы пацякла рака, якую людзі назвалі Кернава.
Ашмяна вярнулася дамоў. Там усе радаваліся таму, што іх самы магутны вораг быў забіты. Але ў Ашмяны было вельмі цяжка на душы. Яна выйшла ў луг, прылягла там, заснула т больш не прачнулася. І ў гэты ж час пацякла рака, якую пасля назвалі Ашмянкай. Паміж рэкамі Кернава і Ашмянка ўтварыўся невялікі востраў.

Шмат гадоў мінула з таго часу. Аднойчы праязджаў праз гэтыя мясціны багаты князь Барыс. Спадабаўся яму гэты востраў і вырашыў князь пабудаваць сабе палац. Хутка вакол палаца пачалі сяліцца людзі, і неўзабаве ўзнікла цэлая вёска.

Даведаўся аднойчы Барыс, што вельмі хутка прыедуць да яго ў палац багатыя заможныя князі. І пачаў ён думаць, як паказаць багацце сваё гэтым князям. Тры ночы і тры дні думаў Барыс і нарэшце прыдумаў.

Перад прыездам гасцей загадаў князь усе дарогі перад палацам пасыпаць соллю. А простыя сяляне ходзяць і думаюць: “Як гэта яму перад Богам не сорамна! У некаторых дома нават дробкі солі няма, а ён цэлую дарогу высыпаў”.

Князь сядзіць у сваім палацы, усё не нарадуецца: добра прыдумаў.

Надышоў вечар. Барыс уклаўся спаць раней, каб заўтра на сустрэчы бадзера выглядаць.

А раніцай людзі прачнуліся і бачаць: няма палаца, як і не было. І дарогі высыпаныя соллю прапалі.

З тых часоў і пачалі называць нашу вёску Соламі, у памяць аб забавах ганарлівага князя.


Вядучы:

А зараз пытанні камандам.



  1. Чаму назва вёскі “Солы” звязана са словам “Востраў”?

2. Пра якія дзве ракі ідзе размова ў легендзе?
Вядучы:

А яшчэ нашы знаёмыя прыйшлі да нас не з пустымі рукамі. Вы, напэўна , звярнулі ўвагу вось на гэты куфар. А ў куфары ляжаць дзіўныя рэчы. Вам патрэбна адгадаць, як яны называюца і адказаць на пытанні нашых гасцей.


Экспанаты:
1. КРАМЯНЁВАЯ СЯКЕРА

Як называецца экспанат?

Для чаго ён ужываецца?
2. ЦЭП
Як называецца гэта прылада працы?

Як выкарыстоўвалі цэп нашы продкі?




  1. ПРАНІК

Назавіце гэту прыладу працы.

Для чаго выкарыстоўвалі яе нашы продкі?


  1. ПОСЦІЛКА

Якая сувязь існуе паміж гэтым экспанатам і працай жанчын у мінулым?




III ТУР - МУДРЫЯ ДАРАДЦЫ
Вядучы:

Беларусы заўсёды мелі схільнасць да трапнага, выразнага слова. Гэта яскрава адлюстравана ў народных выслоўях, прыказках і прымаўках. Гэтыя дасціпныя выказванні здзіўляюць сваёй змястоўнасцю, мудрасцю, глыбінёй думкі.

Вось і наш Несцерка нёс вам мех з прыказкамі. Але мяшок парваўся і прыказкі пасыпаліся і перамяшаліся.

Заданне камандам: скласці прыказкі.


  1. Жыць – Радзіме служыць.

2. Усякай птушцы сваё гняздо люба.


3. Родная зямелька як зморанаму пасцелька.
4.Усюды добра, а дома лепей.
5. Няма смачнейшай вадзіцы, як з роднае крыніцы.

6. На чужыне і камар загіне.

7. Дзе радзіўся, там і прыгадзіўся.

8. Чужая старонка без ветру сушыць.


9.У родным лесе і куст родны



10. У чужой старонцы не так свеціць і сонца.
11.Чалавек без Радзімы, што салавей без песні.
12. Добра працуеш - Радзіму мацуеш.
Вядучы:

Пакуль каманды выконваюць заданне, мы прапануем балельшчыкам інтэлектуальную размінку, якая называецца “ НАРОДНЫЯ ПРЫКМЕТЫ”.


Побач з загадкамі, прымаўкамі і прыказкамі шырока ўжываліся ў народным асяроддзі прыкметы і павер’і. Яны былі чалавеку штодзённымі дарадцамі, падсказкамі, як паводзіць сябе ў пэўных жыццёвых сітуацыях.

Прыкметы, прадказваючы характар надвор’я, асаблівасці ураджаю, самаадчуванне чалавека, дапамагалі людзям засцерагчыся ад прыроднай стыхіі, своечасова пасеяць або сабраць ураджай. Сціплыя, дакладныя прыкметы лёгка запаміналіся і беражліва перадаваліся з пакалення ў пакаленне.


Мы прапануем вам, шаноўныя балельшчыкі, прадоўжыць народныя прыкметы:


  1. Шмат жалудоў на дубах – на цёплую зіму.

  2. Вялікія мурашнікі ўвосень – на суровую зіму.

  3. Птушкі ўюць гнёзды на сонечным баку дрэва – на халоднае лета.

  4. Камары таўкуць мак – на пагоду.

  5. Шмат ягад улетку – на халодную зіму.

  6. Камары і мошкі моцна кусаюцца – на дождж.

  7. З бярозы цячэ многа соку – на дажджлівае лета.


IY тур – “БЕЛАРУСЬ ГЕРАІЧНАЯ”
Вядучы:

Гісторыкі-краязнаўцы нашай школы запрашаюць на кароткую экскурсію ў школьны гісторыка-краязнаўчы музей да экспазіцыі “Беларусь і наша мясцовасць у гады Вялікай Айчыннай вайны”.




  1. 60 год мінула з дня вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Але народ ніколі не зможа забыць, што зрабіла вайна: спалена і разбурана 9200 беларускіх сёл і вёсак, сцёрта з твару зямлі разам з усімі жыхарамі 627 паселішчаў. Кожны чацвёрты загінуў. Попел ахвяр фашызму стукае ў сэрцы мільёнаў людзей.



Гучыць у запісе песня “Священная война»


  1. 22 чэрвеня 1941 года гарнізон Брэсцкай крэпасці прыняў першы удар фашыстаў. 28 дзён гераічна адбівалі атакі ворага абаронцы цытадэлі. Іх падзвіг стаў прыкладам мажнасці і адвагі.




  1. Грымяць гарматы ўдзень і ўночы,

Зямля палошчыцца ў агні.

Крывавы жах па свеце крочыць,



Паўстаўшы з чорнай глыбіні.

Гучыць у запісе песня “Хатынь”




  1. 22 сакавіка 1943 года загарэліся ўсе 26 Хатынскіх сядзіб. 149 чалавек, з іх 75 дзяцей, сталі ахвярамі душагубаў з фашысцкага батальёна “Чорная смерць”. Крывавы досвітак таго дня быў апошнім для жыхароў Хатыні. Звоняць званы Хатыні. Плыве жалобны звон над ціхімі бярозавымі гаямі і сасновымі барамі. Ён напамінае людзям пра мінулае, пра тое, што ніколі не павінна паўтарыцца.




  1. Гітлераўцы хацелі ўсю Беларусь аблытаць калючым дротам, знішчыць яе народ. Але ні здзекі, ні катаванні, ні голад не зламалі мужнасць людзей. На свяшчэнную барацьбу супраць захопнікаў ўзняліся і стары і малы.




  1. Нездарма нашу Беларусь называлі рэспублікай-партызанкай – больш 350 тысяч партызан і 70 тысяч падпольшчыкаў дзейнічалі на яе тэрыторыі. Не стала выключэннем і Смаргоншчына. Ужо ў першыя месяцы акупацыі на Смаргоншчыне ўзнікла падпольная група з мясцовых людзей, яе ўзначаліў жыхар вёскі Ветхава. Ён і паклаў пачатак партызанскага руху на Смаргоншчыне.




  1. Мясцовыя партызаны правялі шэраг баявых аперацый: разбілі фашысцкі гарнізон у Старой Рудні, блакіравалі гарнізоны ў Крэве і Войстаме. Асобая старонка належыць рэйкавай вайне: праз наш раён праходзіць участак чыгункі Маладзечна – Вільня – народныя мсціўцы часта выводзілі яе са строю. Не абміналі сваёй увагай партызаны і шасейную дарогу Мінск – Смаргонь – Вільня.




  1. А на ўсходзе Савецкая армія паступова мужнела, мацнела: набіралася вопыту ў бітвах Вялікай Айчыннай вайны пад Масквой і Сталінградам, Ленінградам і на паўночным Каўказе, на Курскай дузе паўставала новая армія. І плаціла за гэта крывавай страшнай цаной гібелі лепшых сваіх сыноў і дачок. Магілы. Магілы – пад Брэстам, Мінскам, Магілёвам, у Данскім стэпе, над Волгай, за Дунаем і Одэрам.




  1. Усё бліжэй Савецкая армія падыходзіла да Беларускай зямлі. Першыя вызваленыя раёны з’явіліся яшчэ восенню 1943 года, а масавае вызваленне пачалося роўна праз 3 гады пасля пачатку вайны. Аперацыю “Багратыён” – аперацыю ачышчэння Беларусі ад захопнікаў - вялі чатыры франты: 1, 2, 3 Беларускія і Прыбалтыйскі. Немцы збудавалі глыбока эшалаваную абарону, але Савецкія войскі вельмі хутка ўзламалі гэтую абарону і танкавыя і механізаваныя злучэнні пайшлі наперад. Цяпер ужо не савецкія войскі, якія тры гады пападалі ў акружэнне, а нямецкія аказаліся ў катлах – Віцебскім, Бабруйскім і Мінскім.




  1. 3 ліпеня 1944 года быў вызвалены Мінск, а 4 ліпеня – Смаргонь. У вызваленні вызначыліся вайсковыя злучэнні пад камандаваннем генерал-лейтэнанта Абухава, генерал-маёра Асланава, генерал-палкоўніка Крылова, а таксама партызанская брыгада пад камандаваннем камбрыга Пакроўскага. Многія навечна засталіся ў зямлі Смаргонскай.




  1. Прайшло 60 год з часоў вызвалення. Што значыць гэта дата для ветэранаў? А для молодзі? Людзей сярэдняга ўзросту? Гэта наша памяць, наша гісторыя і наш усё яшчэ жывы боль. Прыдуць часы, калі не стане тых, што помняць вайну, не стане жывой балючай памяці сведкаў і ўдзельнікаў вайны. Застануцца кнігі, фільмы, дакументы, фатаграфіі, пісьмы. А для будучых пакаленняў дата вызвалення і Вялікай перамогі застанецца назаўсёды святой.




  1. Будзем дастойны гэтай памяці і любві. Будзем помніць аб нашым мінулым, аб нашых продках, аб добрым і благім, будзем любіць і берагчы нашу Радзіму, тую зямлю, дзе мы нарадзіліся і жывём.

Пытанні камандам:




  1. Як называлася аперацыя па вызваленню Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў? Якія франты прымалі ў ёй удзел?




  1. Што такое рэйкавая вайна? Калі быў вызвалены Мінск? Смаргонь?


Вядучы:

Наш турнір знаўцаў роднага краю завяршаецца. Мы пераканаліся, што нашы вучні далі добры пачатак вывучэнню гісторыі роднага краю, яго традыцый, культуры, мовы.Як вы лічаце, шаноўнае спадарства, ці заслугоўваюць яны ганаровага звання “ Маленькія грамадзяне”?


А калі так, то зараз самы час для ўручэння дыпломаў.
( ІДЗЕ УРУЧЭННЕ ДЫПЛОМАЎ)

Літаратура
1. Бедулина, Г.Ф. методическое сопровождение идеологической работы в общеобразовательных учреждениях: пособие для зам. директоров шк. по воспитательной работе, кл. рук., педагогов.– Минск: НИО, 2007.

2. Бесова, М.А. Воспитываем патриотов: пособие для учителей начальных классов. – Мозырь: ООО ИД «Белый ветер», 2007.

3. Богданович, О.Н. Воспитательная деятельность в общеобра-зовательных учреждениях: практ. рекомендации для педагогов, классных руководителей, заместителей директоров общеобразовательных учреждений. – Мозырь: ООО ИД «Белый ветер»,2008.

4. Буткевич, В.В. Гражданское воспитание детей и учащейся молодёжи: пособие для рук. Учреждений образования, педагогов, классных руководителей и студентов. - Минск: НИО, 2007.

5. Закаблуковский, Б.Г. Объединение младших школьников: теория и методика: учебн.-тетод. пособие. – Минск, 2000.

6. Кабуш, В.Т. Самоуправление учащихся: учеб. пособие. – 4-е изд. – Минск: АПО, 2005.



7. Храмцова, Ф.И. Детские и молодёжные организации и объединения: Воспитание гражданской направленности школьников: пособие для заместителей директоров школ по воспитательной работе, классных руководителей, педагогов-организаторов. – Минск: нац. ин-т образования, 2008.



База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка