Мэта круглага стала – абмеркаванне праблем выяўлення і ідэнтыфікацыі каштоўнасцей рода Радзівілаў і іх уключэнне ў беларускі нацыянальны дыскурс. Праблемнае поле




Дата канвертавання27.03.2016
Памер27.1 Kb.
Шаноўнае спадарства!
Запрашаем Вас прыняць удзел у круглым стале “Спадчына Радзівілаў у Беларусі і за мяжой. Выяўленне і сумеснае выкарыстанне”, які адбудзецца ў межах ІІ Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Культура Беларусі: рэаліі сучаснасці” 13 чэрвеня 2013 г. з 10.00 да 14.00 па адрасе: г. Мінск, вул. Каліноўскага, 12, Інстытут культуры Беларусі.
Мэта круглага стала – абмеркаванне праблем выяўлення і ідэнтыфікацыі каштоўнасцей рода Радзівілаў і іх уключэнне ў беларускі нацыянальны дыскурс.

Праблемнае поле круглага стала:

  1. Інвентарызацыя і дакументаванне спадчыны рода Радзівілаў у кантэксце беларуска-еўрапейскіх стасункаў.

  2. Сумеснае выкарыстанне спадчыны Радзівілаў.

Фармат удзелу ў круглым стале: ключавыя даклады (да 20 хв.), кароткія тэматычныя выступленні (да 10 хв.), дыскусія.

Мадэратар круглага стала: Сташкевіч Ала Барысаўна, начальнік аддзела навукова-метадычнага забеспячэння дзейнасці па ахове гісторыка-культурнай спадчыны Дзяржаўнай установы адукацыі “Інстытут культуры Беларусі”.

Выдаткі на камандзіраванне: за кошт боку, які накіроўвае.

Па выніках работы канферэнцыі і круглага стала плануецца выданне зборніка матэрыялаў. Звяртаем увагу на тое, што выдадзены будуць толькі тыя матэрыялы, аўтары якіх прынялі непасрэдны ўдзел у мерапрыемствах канферэнцыі.

Патрабаванні да афармлення дакладаў і матэрыялаў выступленняў: аб’ём тэкстаў дакладаў – да 10 старонак, выступленняў – да 5 старонак камп’ютарнага набору ў рэдактары МS Word, шрыфт Times New Roman, кегль 14 пт, захаваных у фармаце праз 1,5 інтэрвал без пераносаў. Палі: левае – 30 мм, правае – 10 мм, верхняе і ніжняе – 20 мм. Першы радок – справа ініцыялы і прозвішча аўтара, у дужках горад, назва ўстановы. Наступны радок – праз інтэрвал, назва матэрыялу.

Рабочыя мовы круглага стала: беларуская, руская.

Заяўкі на ўдзел у круглым стале (форма прыкладаецца) можна адправіць да 20 мая 2013 г. на электронны адрас: office@livingheritage.by .

Тэлефон для даведак: (8-017) 267 59 38, факс (8-017) 267 17 33.

Аб магчымых зменах у праграме канферэнцыі Вам будзе паведамлена дадаткова.



ЗАЯЎКА

на ўдзел круглым стале “Спадчына Радзівілаў у Беларусі і за мяжой. Выяўленне і сумеснае выкарыстанне”





Прозвішча




Імя, імя па бацьку




Краіна, горад




Месца працы




Пасада




Вучоная ступень і званне




Фармат удзелу ў круглым стале: ключавы даклад, кароткае тэматычнае выступленне, дыскусія




Тэма доклада, выступлення




Тэлефон (з кодам горада), факс, e-mail, мабільны тэлефон (абавязкова!)




Пры неабходнасці афармлення афіцыйнага запрашэння – прозвішча, імя, імя па бацьку (цалкам), кантактныя дадзеныя кіраўніка (пасада, тэлефон, факс, паштовы адрас, індэкс)




Неабходнасць тэхнічнага забеспячэння для дэманстрацыі электроннай прэзентацыі





Дата______________________________


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка