Мэта і задачы: раскрыць сутнасць сталыпінскай рэформы, вызначыць сродкі яе правядзення і вынікі ў Беларусі




Дата канвертавання06.07.2016
Памер63.6 Kb.
Тэма: Сталыпінскія рэформы і іх ажыццяўленне ў Беларусі.
Мэта і задачы:

раскрыць сутнасць сталыпінскай рэформы, вызначыць сродкі яе правядзення і вынікі ў Беларусі;

матываваць вучняў да вывучэння тэмы і пад уплывам інтарэсу эфектыўна развіваць іх інтэлектуальную сферу;


♦ арганізаваць дзейнасць вучняў па фарміраванні ўменняў раскрываць сутнасць рэформы, вызначаць сродкі, аналізаваць вынікі яе правядзення ў Беларусі;
♦ развіваць разуменне супярэчнасцей гістарычнага працэсу;
♦ ствараць умовы, неабходныя для выхавання цікавасці да гісторыі Айчыны


Метады навучання:

• славесны

• наглядны

праблемна-пошукавы

• практычны

• аналітычны

даследчы
Абсталяванне: вучэбныя дапаможнікі, рабочыя сшыткі, карта, атласы, тэксты для аналізу, камп’ютар, мультымедыйная ўстаноўка

Ход урока:


  1. Арганізацыйны момант:

а/прывітанне, настрой на ўрок.

Сённяшні ўрок праходзіць у прывычных для вас абставінах, але работа на ім будзе патрабаваць неардынарнага мышлення. Не бойцеся выказваць сваю думку, “не памыляецца той, хто не працуе”. І хочацца адзначыць, што думка ці меркаванне, якое адрозніваецца ад іншых, не заўжды з’яўляецца памылковым, але часта доказам індывідуальнага вобраза мышлення, а пры граматным доказе гэта меркаванне можа стаць агульнапрызнаным і паспяховым. Спадзяюся, што работа на ўроку прынясе вам задавальненне.

б/ актуалізацыя ведаў . Дадатак 1
Аналіз мастацкага эпіграфа “Мужычок на адной назе”

Уступнае слова настаўніка. З пачатку правядзення сталыпінскай рэформы прайшло болей як 100 гадоў. Яна, на думку П.А.Сталыпіна, павінна была змякчыць класавыя супярэчнасці, стварыць у вёсцы моцную праслойку заможных сялян і ўмацаваць самадзяржаўе.За гэтыя болей як сто гадоў у развіцці сельскай гаспадаркі нашай краіны адбылося шмат кардынальных змен, праведзена не адна рэформа, аднак форма арганізацыі працы заставалася адна – калектыўная. Але жыццё не стаіць на месцы, і гэта вымушае шукаць новыя шляхі павелічэння эфектыўнасці сельскай гаспадаркі, павелічэння яго вытворчасці. Адным з іх з’яўляецца стварэнне і развіццё фермерскіх гаспадарак. Прыблізна па такім шляху развіцця хацеў павесці Расійскую імперыю дзяржаўны дзеяч П.А.Сталыпін, ідэі якога падтрымліваў імператар Мікалай ІІ. Вопыт гістарычнага мінулага запатрабавальны ў наш час. Аб асобе П.А.Сталыпіна і яго праекце зямельнай рэформы спрачаліся і пяцьдзясят, і восемьдзясят гадоў пасля яго смерці. Працягваюць спрачацца і сёння. Дык хто ж такі Сталыпін, што толькі за пяць гадоў знаходжання на вышэйшай дзяржаўнай пасадзе ён заслужыў такую ўвагу нашчадкаў?



  1. Асноўная частка:

Знаёмства з тэмай і вызначэнне задачы ўрока:

раскрыць сутнасць сталыпінскай рэформы, вызначыць сродкі правядзення і яе вынікі ў Беларусі

Знаёмства з планам урока:



  1. Прычыны і мэты рэформы.

  2. Асоба П.А.Сталыпіна.

  3. Сродкі правядзення рэформы.

  4. Увядзенне земстваў.

  5. Вынікі рэформаў для Беларусі.

Падрыхтоўчае паўтарэнне.

Для ўзнаўлення ў памяці аграрных рэформ, праведзеных да пачатку XX ст., вучням даецца заданне запоўніць у лагічным ланцужку прапушчаныя звёны.

а/Прычыны правядзення рэформы Сталыпіна

Для вызначэння прычын правядзення рэформы, карыстаючыся тэкстам падручніка на стар.124, стар. 75-77 (Тэма “Адмена прыгоннага права”), выканаць тэст “Прычыны сталыпінскай аграрнай рэформы”.



Дадатак 2

б/Мэты аграрнай рэформы

Любая рэформа мае свае мэты. Аграрная рэфорома 1906 г. мела дзве мэты – эканамічную і палітычную.



Вызначце іх самастойна, працуючы ў парах.

(стар. падручніка 125-126)

9 лістапада 1906 г. Мікалай ІІ падпісаў загад аб змене ў сялянскім землеўладанні.



Фізкультхвілінка:

Я – чалавек (паказваюць на сябе рукой).

Заўсёды гатовы стаць побач (крок убок).

Ці наперадзе (крок наперад).

Працягнуць руку дапамогі (выцянуць рукі наперад).

Лёгка нахіліцца да хворага ці слабога (нахіл уперад).

Падставіць плячо пад груз клопатаў і трывог (падняць плечы).

Павярнуцца да адстаючых (паварот назад).

Пераскочыць праз стому і боль ( скачок наперад).

Падняцца пасля няўдачы ( прысесці і ўстаць).

Дацягнуцца да зорак (пацягнуцца ўверх).
Хто ж аўтар рэформы?

Гісторыкі неадназначна характарызуюць асобу П.А.Сталыпіна.

Давайце пазнаёмімся з біяграфіяй гэтага гістарычнага дзеяча, яго выказваннямі і паспрабуем адказаць на пытанні:

Ці можна лічыць гэтага чалавека патрыётам?

Што сведчыць аб гэтым?

Адказаць на пастаўленыя пытанні. Прывесці доказы патрыятызму П.А.Сталыпіна.

Дадатак 3

в/ Сродкі правядзення рэформы.

Знаёмства з асноўнымі сродкамі правядзення рэформы

на тэрыторыі Беларусі, тлумачэнне паняццяў “водруб”і “хутар”. Асаблівасці перасялення ў Сібір (колькасць сялян, якія вырнуліся назад, цяжкасці, з якімі прыйшлося сутыкнуцца перасяленцам).

Работа з падручнікам, стар. 125-127, аналіз артыкула газеты “Магілёўскі веснік” ад 7 жніўня 1907 года. Дадатак 4.
д/Увядзенне земстваў

Паўтарэнне паняцця “земства”.

Чаму на Беларусі земская рэформа мела свае асаблівасці? У якіх губернях увялі земствы? Чаму не было земстваў у Віленскай, Гродзенскай і Ковенскай губернях?

Работа па тэксце падручніка на стар.128

4) Вынікі рэформы.

- Па якім шляху развіваўся капіталізм у сельскай гаспадарцы пасля 1861 года? Што змянілася пасля 1906 г.? Ці можна назваць рэформу спробай рэалізацыі “амерыканскага” шляху развіцця капіталізму ў сельскай гаспадарцы? Дакажыце.

- Ці было вырашана аграрнае пытанне сталыпінскай рэформай? Што перашкодзіла яго вырашэнню? Якія станоўчыя вынікі мела рэформа? Якія адмоўныя?



Работа па тэксце падручніка на стар.128,

Дадатк 5,6

3. Замацаванне матэрыялу: гульня “Перакладчык” (растлумачыць, “перакласці” значэнне слоў) : цэнз, кулак, хутар, водруб, земствы, рэформа).
4. Заключная частка.

- Якія задачы мы ставілі на пачатку ўрока?

Ці вырашылі пастаўленыя задачы?

Рэфлексія:


  • Каго гэта тэма зацікавіла і яму хацелася б даведацца больш?

  • Хто зрабіў на ўроку для сябе маленькае “адкрыццё”?

  • Хто пакідае ўрок з добрым настароем?

  • Каму работа на ўроку падалася цяжкай?

Тлумачэнне д/з, выстаўленне і каменціраванне адзнак.

Д/з § 24, скласці ў сшытку табліцу, адказаць на пытанні вусна.


Слайд 1


Слайд 2
Слайд 3

Слайд 4


Слайд 5

Слайд 6


Слайд 7

Слайд 8


Слайд 9

Слайды


10 - 13

Слайд 14


Слайд 15

Слайд 16


Слайд 17

Слайд 18





База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка