Мэта : пазнаёмiць дзяцей з асаблiвасцямi беларускай кухні, выхоўваць высокiя грамадзянскiя якасцi, павагу да культурнай спадчыны беларускага народа. План мерапрыемства




Дата канвертавання15.05.2016
Памер23.71 Kb.


2 «Б» клас, 2005 год

Класны кіраўнік: Каўпак Святлана Пятроўна




Мэта :пазнаёмiць дзяцей з асаблiвасцямi беларускай кухні, выхоўваць высокiя грамадзянскiя якасцi, павагу да культурнай спадчыны беларускага народа.
План мерапрыемства:

1.Экскурсiя ў этнаграфiчны музей «Спадчына».

2.Гутарка на тэму: «Беларуская кухня ў мiнулым i цяпер».

3.Конкурсная праграма.

4.Конкурс страў беларускай кухнi.
Абсталяванне:

2 мандарыны,2 банана, 2яблыка, смятана,10 бульбiн ,2 нажа ,2 талеркi.

- Паважаныя сябры, запрашаю вас на свята беларускай кухнi. Пачнём сваё вандраванне з наведвання школьнага этнаграфiчнага музея.

-А зараз абагульнiм усё тое, пра што пачулi ў час экскурсii.

-У старадаўнiя часы людзi харчавалiся вельмi проста. Беларусы ўжывалi то, што атрымлiвалi за кошт сваёй працы.Гэта стравы з мяса, малака,садавiны , агароднiны ,круп i мукi.

Сяляне елi тройчы на дзень.У кожны прыём ежы ўключаўся суп.

Гэта былi крупеня,боршч,зацiрка,гарохавы,капусны супы. На другое падавалi часцей за ўсе кашу альбо бульбу, засквараную салам.Запiвалi квасам цi бярозавым сокам.Многа нарыхтоўвалi на зiму капусты(мачонай,квашанай), памiдорау,агуркоў.

Беларускiх нацыянальных страў iснуе некалькi тысяч. Але мы сёння пагаворым Толькi пра некаторыя з iх.

1.Крупеня –суп з круп ,засквараны цi забелены малаком.

2.Драчона-блiны з мукi.

3.Дранiкi-бульбяныя блiнцы.

4.Калдуны-пяльменi цi галушкi з рознай начынкай.

5.Зразы-мясныя цi пячоначныя катлеты з грыбной або iншай начынкай.
-А зараз разгадаем красворд и паглядзiм, як вы засвоiлi назвы страў беларускай кухнi.

-Малайцы, дзецi. А цяпер вас чакае конкурсная праграма.
1.Конкурс «Сабяры бульбу».

2.Конкурс «Пачысцi бульбу».


3.Конкурс «Зрабi фруктовы салат».



4.Гульня «Запомнi больш назвау страў».
На картках запiсаны назвы страў, вучнi некалькi хвiлiн чытаюць, потым карткi забiраюць. Выяўляецца вучань, якi запомнiў больш слоў.
Словы:

Дранiкi халаднiк

Драчона боршч
Калдуны блiны

Зразы запяканка

Крупеня локшына

бабка яечня


-Падышоў час самага доўгачаканага конкурса.Конкурса страў,паспрабуем.

Дзецi i бацькi ласуюцца падрыхтаванымi стравамi.



-Вось i падышло завяршэння наша свята.На мой погляд яно было не толькi смачным, але i карысным.Вы даведалiся пра многiя стравы нашай нацыянальнай кухнi. Мы грамадзяне нашай краiны,павiнны паважаць i падтрымлiваць традыцыi.



База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка