Мерапрыемствы за чэрвень




Дата канвертавання13.05.2016
Памер36.54 Kb.
Мерапрыемствы за чэрвень
Чарговай яскравай падзеяй ў рабоце бібліятэк стала свята, прысвечанае Міжнароднаму дню абароны дзяцей.

1 чэрвеня ў дзіцячую бібліятэку юныя чытачы сабраліся на гадзіну вясёлых забаў “Ах, гэта дзіўная пара”. На свята прыйшло многа дзяцей, у бібліятэцы было шумна і весела. Былі праведзены віктарыны, конкурсы, літаратурныя гульні. Развесялілі дзіцячую аўдыторыю гульні “Збяры кветку”, “Пчолы на лузе”, “Не выпусці кубік”. З цікавасцю і задавальненнем дзеці адказвалі на пытанні бібліятэкараў, расказвалі аб сваіх захапленнях, чыталі вершы. Актыўны ўдзел прымалі рабяты і ў віктарыне “У свеце казак”. За актыўны ўдзел у свяце ўсе атрымалі салодкія пачастункі і пайшлі з добрым настроем.
2 чэрвеня бібліятэкары цэнтральнай раённай бібліятэкі наведаліся да навучэнцаў ГПЛ №16 з прэзентацыяй раскошнага выдання з шматлікай калекцыі беларускіх кніг – фотаальбома “Зямля сілы. Белавежская пушча”. Ілюстраваная энцыклапедыя буйнейшага ляснога масіву Еўропы выклікала зацікаўленасць у слухачоў. Вялікія, на некалькі соцень старонак, у дарагім пераплёце, яны — быццам скарб, які нейкім цудам адкрыўся чалавечаму воку.

Цікава было даведацца, што гэта выданне - лаўрэат прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь “За духоўнае адраджэнне” 2010 года. А на конкурсе “Искусство книги”, які праходзіў у Маскве атрымала гран-пры. Толькі паглядзеўшы на выданне, можна ўявіць, колькі сіл і часу ў яго ўкладзена. Асноўная частка фотаальбома – арыгінальныя высокамастацкія фотаздымкі, каліграфічныя тэксты з паэмы “Песня пра зубра” Міколы Гусоўскага, выкананыя ў традыцыях каліграфічнага пісьма ХVI cтагоддзя прафесарам П. А. Семчанка. Дакументальны матэрыял суправаджаюць карты, лірычныя ўстаўкі, успаміны старажылаў і вядомых людзей. У кнігу ўвайшлі 12 легенд Белавежскай пушчы, якія праілюстраваны малюнкамі мастака С. А. Волкава, больш чым 50 вершаў беларускіх паэтаў.

Расказ вядучых саправаджаўся паказам слайдаў старонак фотаальбома на маніторы. А праведзеная віктарына па дадзенай тэме, замацавала веды навучэнцаў аб Белавежскай пушчы.

3 чэрвеня чытачы Бяседавіцкай сельскай бібліятэкі, бібліятэчныя работнікі Хоцімскай РБС сталі ўдзельнікамі экалагічнай экспедыцыі “Маленькія таямніцы вялікай прыроды”, прымеркаванай да Сусветнага дня аховы навакольнага асяроддзя. Мерапрыемства, падрыхтаванае ў рамках абласнога конкурса бібліятэк-аграгарадкоў “У аб’ектыве – творчасць і прафесіяналізм”, праходзіла на беразе Святога возера – помніку прыроды мясцовага значэння.

Азёры - адны з галоўных прыродных багаццяў чалавецтва. Святое возера з’яўляецца неад’емнай часткай Хоцімскага ландшафту, жывой клетачкай мясцовай прыроды.

Прысутныя на мерапрыемстве пачулі некалькі цікавых версій узнікнення Святога возера. Змяніць свае адносіны да прыроды ўсіх прызвалі юныя чытачы бібліятэкі. З вялікім акцёрскім майстэрствам рабяты паказалі і раскрылі правілы паводзін каля вадаёма, чыталі вершы аб гэтым жывапісным куточку.



Госцем экалагічнай экспедыцыі стаў В.Р.Кастроў – начальнік раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і абароны навакольнага асяроддзя. Васілій Рыгоравіч прафесійна даў інфармацыю аб возеры, а таксама прывёў многа цікавых фактаў з гісторыі існавання возера.

Студэнты Магілёўскага бібліятэчнага каледжа прымалі актыўны ўдзел у дэманстрацыі фітамоды. Віктарыны “Аб водных абшарах Беларусі”, “Аб лесе і яго жыхарах” папоўнілі багаж экалагічных ведаў прысутных.



Правядзенне мерапрыемства такога фармату падкрэсліла адну з актуальных задач: захаванне прыродна-рэсурснага патэнцыялу водных аб’ектаў краіны.

Клуб “Экаполіс” пры цэнтральнай раённай бібліятэцы працягвае радаваць сваіх удзельнікаў цікавымі мерапрыемствамі. У чэрвені пасяджэнне ў форме экалагічнага экскурсаЦветов красою сердце взято в пленпрайшло на дачным участку кветкавода-любіцеля Маясеенкі Любові Аляксееўны. Экскурсія пачалася з бяседкі, адкуль адчыняецца пышны выгляд на басейн з вадаспадам. Гаспадыня кветніка з такім захапленням расказала аб сакрэтах вырошчвання лілей і лілейнікаў, інкарвілеі, дэльфіныума, вяргіняў і іншых кветак. Асобная гаворка вялася пра прыгажуню дычнага ўчастка – пляцістую ружу. Удзельнікі атрымалі парады па ўкараненню чаранкоў руж ў хатніх умовах і паглядзелі гэту тэхналогію наглядна.

Прайшліся па садзе. Акрамя традыцыйных яблынь і груш, тут растуць акцінідзія, баярышнік, і іншы экзатычныя дрэвы і кустарнікі.

Развітваючыся з гаспадыняй, удзельнікі клуба падзякавалі за тое, што змаглі ўбачыць гэта квітнеючае хараство, дамовіліся аб восеньскім абмене кветак.


22 чэрвеня адзначалася 70-годдзе з дня пачатку Вялікай Айчыннай вайны і абароны Брэсцкай крэпасці. Гэтай трагічнай падзеі былі прысвечаны многія мерапрыемствы, прайшоўшыя ў бібліятэках.

У цэнтральнай бібліятэцы аформлена кніжная выстава “Каля сцен Брэсцкай крэпасці”.

У дзіцячай бібліятэцы юныя чытачы з летняга аздараўленчага лагера сабраліся на ўрок памяці “Той самы першы дзень вайны”.

Рабяты слухалі расказ бібліятэкара аб пачатку вайны, чыталіся ўспаміны ўдзельнікаў таго памятнага світанку, вершы па тэме.



Эмацыянальнае ўраджанне ў рабят выклікаў прагляд дакументальных стужак “Брэсцкая крэпасць” і “Хатынь”.

Быў зроблены агляд ваенных кніг каля выставы “Гераічная крэпасць”.


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка