Мерапрыемствы ў 6-ты школьны дзень праводзіліся згодна з планам. На 31 студзеня у школе было запланавана правесці наступнае




Дата канвертавання13.05.2016
Памер11.62 Kb.

31.01.2015


Мерапрыемствы ў 6-ты школьны дзень праводзіліся згодна з планам. На 31 студзеня у школе было запланавана правесці наступнае:

- для вучняў 1-5 класаў інтэлектуальная гульня “У краіне казак” па казцы С. Лагерлёф “Цудоўнае падарожжа Нільса з дзікімі гусямі”;

- для вучняў 6-8 класаў пазнавальная гадзіна “А вы ведаеце, што…”(Цікавае аб прыродзе);

- для вучняў 9-11 класаў інтэрактыўная гульня “Жыць каб есці, ці есці, каб жыць?”.

Перад гульнёй, класны кіраўнік 4 класа Быкоўская Н.Ч., падзяліла вучняў на каманды і нагадала правілы гульні. Гульня састаяла з трох раўндаў па дзесяць пытанняў. Перамагла каманда “Сонейка”.

Усе прадстаўнікі каманды вельмі ўважліва чыталі кнігу і таму добра адказвалі на пытанні.

Навучэнцы 6-8 класаў адказвалі на пытанні пазнавальнай віктарыны, якую праводзіла настаўніца біялогіі і геаграфіі Грынкевіч Н.А. Пераможцаў не было, таму што ўдзельнікі набралі аднолькавую колькасць балаў.

Вучні старэйшых класаў замацоўвалі свае асабістыя веды пра здаровае харчаванне, калі ўдзельнічалі ў інтэактыўнай гульне. Прызамі у гульне сталі апельсіны, яблыкі і бананы. Іх атрымалі Баркоўскі Аляксандр (вучань 9 класа), Жук Аляксандр (вучань 11 класа) і Стрэчань Анастасія (вучаіца 11 класа).

У той жа дзень каманда школы ўдзельнічала ў фестывалі школьнага самакіравання “Юнацтва ХХІ века”, які праводзіўся ў 4-й школе г. Дзяржынска. У фестывалі прымалі ўдзел 17 каманд. Каманда нашай школы атрымала дыплом у намінацыі “Рэкламная прадукцыя”.

Самыя актыўныя у гэты дзень – Гілага Уладзіслаў, Ламака Ніна, Шкель Ілля – усе вучні 6 класа





База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка