Мемуарная літаратура




Дата канвертавання05.06.2016
Памер101.65 Kb.
Мемуарная літаратура.

  1. Агульная характарыстыка мемуараў як гістарычнай крыніцы

  2. Асноўныя помнікі мемуарнай літаратуры XVI – XVIII ст. і іх характарыстыка.

  3. Этапы развіцця мемуарнай літаратуры ў XIX – ХХ ст. і асаблівасці вывучэння

  4. Запіскі замежных дыпламатаў і падарожнікаў XVI – XVIII ст. як крыніца па гісторыі Беларусі.


1 Агульная характарыстыка мемуараў як гістарычнай крыніцы

Крыніцы асабістага паходжання – пісьмовыя гістарычныя крыніцы, якія адлюстроўваюць асобаснае ўспрыманне падзей, адлюстроўваюць інфармацыю пра мінулае з улікам асабістага досведу і сацыяльна-камунікацыйных сувязяў аўтара. Крыніцы асабістага паходжання падзяляюцца на:

мемуарныя крыніцы

эпісталярныя крыніцы (прыватнае ліставанне).

Мемуарныя крыніцы падзяляюцца на: Дзённікі, Мемуарыстыка (успаміны, аўтабіяграфіі, споведзі, эсэ), Падарожныя нататкі

Улашчык М. М. Мемуары і дзённікі як крыніцы па гісторыі Беларусі: З рукапіснай спадчыны. Мінск, 2000.


Мальдзіс А. І. Таямніцы старажытных сховішчаў. Мінск, 1974;

Мальдзіс А. І. На скрыжаванні славянскіх традыцый. Мінск, 1980;

Мальдзіс А. І. Беларусь у люстэрку мемуарнай літаратуры XVIII ст.: Нарысы быту і звычаяў. Мінск, 1982.

Мальдзіс А. Як жылі продкі ў XVIII стагоддзі: эсэ. — Мінск: Мастацкая літаратура, 2009

Грыцкевіч В., Мальдзіс А. Шляхі вялі праз Беларусь: Нарыс. Мінск: Маст. літ., 1980. — 272 с.
«Мемуарыстыка» як пазначэнне крыніц асабістага паходжання паходзіць ад тэрміна «мемуары» (франц. memoires, лат. memoria - памяць). Мемуары - апавяданні пра мінулае, заснаваныя на асабістым досведзе і ўласнай памяці аўтара. Мемуарнай літаратуры ўласцівыя тры відавыя прыкметы — асабовы пачатак, памяць і рэтраспектыўнасць.

Мемуары пры дбайным крыніцазнаўчым аналізе могуць служыць паўнапраўным дакументальным матэрыялам. Мемуары могуць быць нe толькі ілюстрацыйным і дапаможным, але і асноўным матэрыялам для даследавання, калі дзейнасць яго аб’екта не атрымала дастаткова поўнага асвятлення ў дакументах, а таксама пры незахаванасці адпаведнай дакументацыі. Мемуарная літаратура дае розныя магчымасці даследвання:

факталагічная - новая невядомая інфармацыя пра падзеі, асобы, з’явы

культурная - адлюстроўваюць рысы культуры мінулага

Функцыянаванне твора ў іншым сацыяльным асяроддзі, у іншай культуры робіць неабходным вытлумачэнне, інтэрпрэтацыю тэкста. Пераадолець культурную аддаленасць, дыстанцыю, якая аддзяляе чытача ад чужога яму тэксту мемуара, каб паставіць яго на адзін з ім узровень і такім чынам уключыць сэнс гэтага тэксту ў цяперашняе разуменне чытача. 1 Агульная характарыстыка мемуараў як гістарычнай крыніцы.

Успаміны – аўтар распавядае праз значны прамежак часу пасля здзяйснення падзей пра іх ці пра ўсё сваё жыццё. Шэраг падвідаў: аўтабіяграфіі, жыццяпісы і г.д.

Успаміны пішуцца самім мемуарыстам. Разлік на аўдыторыю. Рэтраспектыўны характар.Магчымасць ненаўмыснага скажэння, страта дэталяў, факталагічныя памылкі. Магчымасць наўмыснага скажэння, тэндэнцыйнасць, апалагетыка.

Літаратурны запіс успамінаў – мемуарыст звяртаецца да дапамогі літаратара і апошні надае ўспамінам літаратурную форму. Найбольш складаны момант тут –усталяванне ступені суаўтарства. Калі ступень умяшання вялікая, скажаецца змест ўспамінаў, мы ўжо маем справу з літаратурным творам.

Стэнаграфічны (пратакольны) запіс успамінаў звычайна ўзнікае па ініцыятыве архіваў, інстытутаў, камісій, музеяў, якія зацікаўлены ў зборы і захаванні мемуарных крыніц. Фіксацыя можа адбывацца і на аснове дыктафона. Сфармаваўся цэлы кірунак – oral history (вусная гісторыя). Самае істотнае - ступень умяшання асобы, якая вядзе гутарку (апытанне).

Апытанне можа адбывацца як на аснове анкеты, так і ў адвольнай форме. Канва ўспамінаў складаецца не самастойна, а пад уздзеяннем пытанняў.



Дзённікі – як від мемуарных твораў узнікаюць тады, калі аўтар апавядае пра падзеі, людзей, пачуцці і г. д. дзень за днём, на працягу пэўнага перыяду або ўсяго свайго жыцця. Дакладнасць дэталяў і фактаграфіі. Інтымны характар (не разлічаны на іншага чытача), суб’ектывізм, шчырасць.

Новыя віды дзённікаў:

Блог (web log) — публічны дзённік з магчымасцю дадаваць каментары, размешчаны ў інтернет. Пры гэтым каментатары могуць ўступаць з аўтарам у дыялог.


2 Асноўныя помнікі мемуарнай літаратуры XVI – XVIII ст. і іх характарыстыка.

Мемуары з’яўляюцца у Вялікім Княстве Літоўскім, Рускім і Жамойцкім і інш. у канцы XVI — пачатку XVII ст.

“Гістарычныя запіскі” Ф. Еўлашоўскага.

“Перэгрынацыя у святую зямлю” М. – К. Радзівіла.

“Успаміны” Яна Цадроўскага.

“Дыярыуш” Афанасія Філіповіча.

“Авантуры майго жыцця” С. Пільштыновай (Русецкай).

Ф. Еўлашоўскі вядомы як аўтар першых мемуараў на беларускай мове – “Гістарычных запісак”. Дзённік быў пачаты ў 1603г. магчыма, пад уплывам дыярыуша М. К. Радзівіла Сіроткі «Паломніцтва да святой зямлі». Апошні запіс у творы датуецца 1604. Падсудак наваградскага земскага суда (з 1592), удзельнічаў у Люблінскім сойме 1569 г., пасол ад шляхты Наваградскага павета на Варшаўскі вальны сойм (1576). Ф. Еўлашоўскі быў на службе ў Жыгімонта II Аўгуста, з 1572 у М. К. Радзівіла Сіроткі, сустракаўся са Стафанам Баторыем. Разам з навагрудскім суддзёй А. Трызнам яму было даручана прыняць удзел у выпрацоўцы тэксту «Трыбунала»



Перэгрынацыя, або Паломніцтва ў Святую зямлю. 1601

Напісана Мікалаем Крыштафам Радзівілам Сіроткам на лацінскай мове, у якой ён апісвае сваё падарожжа ў Святую зямлю.Пісьменнік абраў для літаратурнага самавыяўлення адметны жанр — лісты да сябра. У 18-ці гадовым узросце М.К. Радзівіл паступіў на дзяржаўную службу. Падчас Полацка-Інфлянцкай вайны Вялікага княства Літоўскага з Маскоўшчынай малады Радзівіл удзельнічаў у аблозе Улы (1569) і вызваленні Полацка (1579), наступленні на Вялікія Лукі і Пскоў (1580–1581). У адной з бітваў Сіротка быў цяжка паранены і пакінуў вайсковую службу. Цяжкі стан здароўя паспрыяў даць ганаровае абяцанне ў выпадку вызда­раўлення здзейсніць паломніцтва да Гроба Гасподняга.

Успаміны” Яна Цадроўскага.

Цадроўскі Ян (1617 – пасля 1682) – наваградскі падчашы, веравызнаннем – кальвініст.

Успаміны Яна Цадроўскага — гэта перш за ўсё сямейная хроніка, у якой галоўнае месца адведзена падзеям уласнага жыцця. Аўтар хоць і не багата, але ўвязвае ўласнае жыццё з жыццём тагачаснага грамадства. Напісаны яны на польскай мове

Дыярыуш” Афанасія Філіповіча выйшаў у 1646 г..

Афанасій Філіповіч(~1595 — 1648) — пісьменнік-публіцыст, палітычны і царкоўны дзеяч. Аўтар аб'яднаў падарожныя нататкі («Гісторыя падарожжа ў Маскву»), тлумачальныя запіскі, успаміны, дзённікі, аўтабіяграфічны нарыс аб пражытым, пасланні, пісьмы, выкрывальніцкія прамовы, філасофскія трактаты багаслоўскага характару, вершы і песні, складзеныя ў турме.

Самуіл Маскевіч - грамадзкі дзяяч, пісьменнік-мемуарыст, наваградзкі пісар. Аўтар аднаго з першых на тэрыторыі Беларусі польскамоўных помнікаў мемуарнай літаратуры — «Дыярыюшу». У творы ахопленыя падзеі з 1594 па 1621 гады: побытавыя замалёўкі, партрэты суайчыннікаў, звесткі пра вайну з Масковіяй 1609—1618 гадоў, — але запісаныя на падставе ўспамінаў аўтара, а не адразу за падзеямі

Рэгіна Салямэя Пільштынова з Русецкіх 1718-1760 (Echo na świat podane czyli procedvra podróży y życia mego awantur, na cześć y chwałę P. Bogu w Trójcy św. Jedynemu y Najświętszey Matce Chrystusa Pana mego y wszystkim Świętym — napisała Salomeja Regina de Pilsztynowa, Medycyny Doktorka i Okulistka w r. 1760 w Stambule)

3 Этапы развіцця мемуарнай літаратуры ў XIX – ХХст. і асаблівасці вывучэння

Канец XVIII – першая палова XIX ст. характарызуюцца своеасаблiвай модай на мемуарную лiтаратуру. У гэты час была створана вялiкая колькасць успамiнаў, дзённiкаў, нататак i хранографаў-дыярыушаў. Вельмі цiкавыя старонкi мемуарнай лiтаратуры гэтага перыяду складаюць i запiскi пада-рожнiкаў. Уключэнне Беларусi ў склад Расiйскай iмперыi выклiкала з’яўленне вялiкай колькасцi запiсак рускiх падарожнiкаў.

У XIX ст. не толькi павялiчваецца колькасць мемуарнай лiтаратуры, але i адбываюцца пэўныя змены ў складзе яе аўтараў. З’яўляецца ўсё больш мемуарных твораў прадстаўнiкоў мяшчан, духавенства, студэнцтва. На змену апалiтычнасцi i абыякавасцi да лёсаў Айчыны прыходзiць патрыятызм, iмкненне да вызначэння свайго месца ў агульным працэсе нацыянальнага вызвалення. Гэта можна заўважыць ужо на прыкладзе ўспамiнаў Адама Чартарыйскага, якi займаў высокiя пасады ў гады царавання Аляксандра I i быў iнiцыятарам шматлiкiх лiберальных праектаў тых часоў (яны былi закончаны праз шмат гадоў, у эмiграцыi).

У другой палове XIX – пачатку XX ст. колькасць мемуарных твораў яшчэ больш павялiчваецца, з’яўляюцца (хоць i ў невялiкай колькасцi) мемуары рабочых i сялян. Калi ў першай палове XIX ст. пераважала падрабязнае апавяданне аб мiнулым, якое разгортвалася ў храналагiчнай паслядоўнасцi, то зараз мемуарыстыка часам набывае эцюдны, незавершаны характар (прыкладам могуць быць успамiны А. Я. Багдановiча). Значная частка мемуарных твораў i гэтага часу засталася неапублiкаванай пры жыццi аўтараў. Аднак павелiчэнне выданняў (у тым лiку перыядычных) пашырала магчымасцi для публiкацыi, мемуарысты пiшуць пераважна для сучаснiкаў, а не «для сябе».



Мемуары А. Абуховіча.Запісы вяліся фрагментарна, А. Абуховіч звяртаўся да свайго рукапісу перыядычна, час ад часу. Усяго ў «Паперах Абуховіча» 12 фрагментаў або раздзелаў

З пачатку XX ст. узрастае колькасць мемуарных твораў удзельнiкаў антыўрадавага руху. З 1905 г. яны публiкавалiся ў вялiкай колькасцi як у асобных выданнях, так i ў часопiсах «Былое», «Голос минувшего», а пасля 1917 г. – у «Каторге i ссылке». Дарэчы, трэба адрознiваць мемуарныя творы, якiя пiсалiся ў гэты час i пра гэты час (значная частка iх дапрацоўвалася пад уздзеяннем падзей 1917 г.). Таму больш дакладнымi ўяўляюцца звесткi дзённiкаў. Сярод вялiкай iх колькасцi найперш неабходна адзначыць «Дзённiк» А. Луцкевiча, звесткi якога з’яўляюцца вельмі цiкавай (часам адзiнай) крынiцай аб разгортваннi беларускага нацыянальнага руху i яго дзеячах.



Мемуарная літаратура навейшага часу
Агульная характарыстыка. У розных працах крыніцазнаўчага характару можна сустрэць вызначэнне мемуарнай літаратуры як віду гістарычных крыніц выключна асабістага паходжання. Нельга згадзіцца з такім сцвярджэннем цалкам. Мемуары непазбежна з'яўляюцца адлюстраваннем пэўнай эпохі, на iх аказвае безумоўны ўплыў час напісання. Апошнюю акалічнасць даследчык ніколі не павінен пакідаць па-за ўвагай. Крыніцы навейшага (савецкага) часу ярка сведчаць, што на працягу свайго жыцця ў розны час тыя ці іншыя дзеячы па-рознаму ацэньвалі падзеі, асэнсоўвалі мінулае. Таму, нягледзячы на магчымасць розных падыходаў да класіфікацыі мемуарнай літаратуры навейшага часу, вызначым яе падзел па наступных перыядах:

1) 1917 – 1927 гг.;

2) канец 1920-х – 1930-я гг.;

3) перыяд Вялікай Айчыннай вайны (1941 – 1945) і першае пасляваеннае дзесяцігоддзе;

4) другая палова 1950 – сярэдзіна 1980-х гг.;

5) з канца 1980-х гг. па сучасны перыяд.

Разам з тым можна адзначыць шэраг агульных заўваг у дачыненні да вывучэння мемуараў навейшага часу. Відавочна рэзкае скарачэнне колькасці дзённікаў. Няцяжка растлумачыць, чаму такая папулярная раней форма запісу сваіх перажыванняў, пачуццяў, як дзённікі, у рэвалюцыянераў, партыйных і савецкіх работнікаў не выклікала цікавасці. Па-першае, у іх існавала пэўная прадузятасць у адносінах да такой формы (успомнім словы У. Маякоўскага, што «голос единицы тоньше писка»), дададзім да таго цвёрдую перакананасць у тым, што сентыментальнасць не павінна быць уласцiвай камуністу. Для творчай жа інтэлігенцыі, якая ўзрасла на глебе «беларусізацыі» да канца 1920-х гг., пісаць дзённікі стала небяспечна. Рэпрэсіі, а пасля вайна прадвызначылі рашэнне многіх аўтараў, што не час зараз пісаць дзённікі.

Многія з дайшоўшых да нас дзённікаў навейшага часу (як сведчыць характар запісаў у іх) вяліся аўтарамі для памяці, для таго, каб не забыць нічога істотнага і пасля на падставе запісаў аднавіць падзеі больш шырока; у іх адсутнічае такая характэрная рыса дзённікавых запісаў, як эмацыянальная насычанасць.

Вывучаючы ўспаміны, трэба разумець, што пісаліся яны часцей зусім у іншых умовах. Неабходна вылучаць два перыяды ў жыцці мемуарыста: 1) да апісаных падзей, уключаючы апошнія; 2) ад часу падзей да часу стварэння ўспамінаў. Значэнне першага перыяду зразумела, значэнне ж другога істотнае таму, што перажытае мемуарыстам пасля апісаных ім падзей часам міжвольна накладвае на трактоўку мінулага асаблівы адбітак. У дачыненні да іх у большай ступені, чым да іншых пісьмовых крыніц, трэба вызначыць пабуджальныя матывы, пэўны «сацыяльны заказ». У навейшы час істотна павялічваецца колькасць такіх відаў мемуарных крыніц, як біяграфічныя анкеты, аўтабіяграфіі, стэнаграфічныя запісы ўспамінаў і інш

Цэнзура публікацый.

Францішак Аляхновіч - беларускі драматург, тэатральны дзеяч, публіцыст.Яго аповесць-успаміны «У капцюрох ГПУ» з'яўляецца першым творам сусветнай літаратуры, які апісвае жыццё ў сталінскім канцэнтрацыйным лагеры непасрэдна з погляду арыштанта. У 1935 годзе ў Вільні ўспаміны выйшлі асобнай кнігай на польскай мове, у 1937 г. аўтар здолеў выдаць кнігу на беларускай мове.

Панцеляймон Панамарэнка прыехаў у Мінск улетку 1938 г. на пасаду першага сакратара ЦК Кампартыі Беларусі і ў 1948 г. з'ехаў у Маскву "на падвышэнне".

Старонкі з дзённікаў Панамарэнкі публікаваліся ў часопісе"Нёман" (1993 і 2008 г).

Каштоўнасць дадзеных дзённікаў першым чынам у тым, што дзённікі вялі ў той час зусім нешматлікія прадстаўнікі савецкай партнаменклатуры.

Козлов В. И. Верен до конца / В. И. Козлов. — 2-е изд. — М.: Политиздат, 1973. — 416 с. — (О жизни и о себе).
4 Запіскі замежных дыпламатаў і падарожнікаў XVI – XVIII ст. як крыніца па гісторыі Беларусі.
Грыцкевіч В., Мальдзіс А. Шляхі вялі праз Беларусь: Нарыс. Мінск: Маст. літ., 1980. — 272 с.

Падарожныя апісанні Беларусі цікавяць перш за ўсё сваёй пазнавальнай вартасцю ў дачыненні да з’яваў беларускага жыцця ў мінулым. «Позірк звонку», позірк небеларусаў на Беларусь мае тут значную цікавасць.

“Анамастычная мімікрыя” – для большасці заходніх падарожнікаў Беларусь, на самой справе, з’яўлялася толькі «транзітнай зонай» на шляху ў іншыя краіны. У ХV - першай палове ХVІІ ст. беларускія землі у замежнікаў выступаюць пад назвай “Літва”, радзей – “Русь”. У другой палове ХVІІ – ХVІІІ ст. беларускія тэрыторыі ў падарожных нататках паказваліся як “Літва”, “Польшча”. Аналізуючы запіскі замежных дыпламатаў і падарожнікаў, неабходна імкнуцца аддзяліць убачанае і апісанае непасрэдна імі ад звестак з іншых рук, іх абагульненняў.

На што ж найперш звярталі ўвагу іншаземцы, праязджаючы праз Беларусь? Па-першае, яны пакінулі шмат звестак аб геаграфічных і прыродных умовах, аб межах Беларусі.

Па-другое, вельмі шмат звестак аб прыродзе Беларусі. Безумоўна, што на характарыстыку апошняй істотна ўплываў пэўны сезон, калі іншаземец праязджаў праз Беларусь. Летам гэта былі «прыгожыя даліны», вясной і восенню – балоты, гразь. Побач з летапісамі, запіскі іншаземцаў з'яўляюцца цікавай крыніцай для вывучэння клімату Беларусі пэўнага часу. Падарожнікі адзначаюць суровыя, але ўсё ж спрыяльныя для гаспадаркі прыродна-геаграфічныя ўмовы.

Пераважная частка падарожнікаў пакінула звесткі аб шляхах зносін. Можна заўважыць, што яны праязджалі ў кірунку Вільня, Полацк, Ноўгарад, але часцей – праз Вільню ці Брэст і далей праз Мінск, Барысаў, Оршу. Зімою выкарыстоўвалі «рускія сані», летам – лёгкія фурманкі. Не самыя лепшыя эпітэты можна знайсці ў запісках падарожнікаў аб беларускіх дарогах.



Пытанні эканамічнага жыцця гарадоў і мястэчак Беларусі асвятляліся павярхоўна, няпоўна ці зусім не асвятляліся. Больш падрабязна – геаграфічнае становішча гарадоў, знешні выгляд, абарончыя збудаванні, прыводзіліся звесткі аб колькасці цэркваў.

Жыльбер дэ Ланаа “Падарожныя нататкі” (ХV ст.),

Жыгімонт Герберштайн “Тлумачэнні пра маскоўскія справы” (ХVІ ст.). Пасольства на чале з Ж. Герберштайнам 2 разы (у 1516 і 1526 г.) праязджала праз тэрыторыю Беларусі, накіроўваючыся да маскоўскага цара ад аўстрыйскага імператара Максіміліяна. Па дарозе С. Герберштэйн вёў дзённік, які, вярнуўшыся на радзіму, апрацаваў і апублікаваў у 1549 г. пад назваю «Запіскі аб маскавіцкіх справах». Але, акрамя «маскавіцкіх спраў» тут шмат звестак аб Беларусі і ВКЛ увогуле.

Бернгард Танэр “Пасольства Польска-Літоўскае ў Масковію” (ХVІІ ст. ).

Даніэль Крман “Ітынерары ХVІІІ ст., ”),

Уільям Кокс (“Падарожжа ў Польшчу, Расію, Швецыю і Данію” ),

Г. Тэктандэр фон-дэр Ябель “Падарожжа ў Персію праз Масковію 1602-1603 гг.”,


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка