Мележ Іван Пятровіч




Дата канвертавання18.05.2016
Памер40.33 Kb.






Мележ Іван Пятровіч


Іван Мележ нарадзіўся 08.02.1921 г. у вёсцы Глінішча Хойніцкага раёна Гомельскай вобласці ў сялянскай сям'і.

Пасля заканчэння сярэдняй школы (1938) працаваў у Хойніцкім райкаме камсамола. У 1939 г. паступіў у Маскоўскі інстытут гісторыі, філасофіі і літаратуры і з першага курса быў прызваны ў Савецкую Армію. Летам 1940 г. удзельнічаў у вызваленні Паўночнай Букавіны. З першых дзён Вялікай Айчыннай вайны на фронце - на Збручы, пад Уманню, Нікалаевым, Сінелькавам, Растовам-на-Доне, Лазавой. У чэрвені 1942 г. пад Растовам цяжка паранены і пасля лячэння ў тбіліскім шпіталі адпраўлены ў тыл. Жыў у Бугуруслане, потым выкладаў ваенную падрыхтоўку ў Малдаўскім педагагічным інстытуце, а з 1943 г. - у Беларускім дзяржаўным універсітэце, які знаходзіўся тады на станцыі Сходня ў Падмаскоўі, дзе вучыўся спачатку завочна на філалагічным факультэце, а затым перайшоў на стацыянар (скончыў у 1945 г. ужо ў Менску). Пасля вучыўся ў аспірантуры, выкладаў беларускую літаратуру ва ўніверсітэце, працаваў у рэдакцыі часопіса «Полымя», у апараце ЦК КПБ. З 1966 г. - сакратар, а ў 1971-1974 гг. - намеснік старшыні праўлення СП БССР. Выбіраўся дэпутатам Вярхоўнага Савета БССР (1967-1976), быў старшынёй Беларускага камітэта абароны міру, сябрам Сусветнага Савета Міру. Сябра СП СССР з 1945 г.

Узнагароджаны двума ордэнамі Працоўнага Чырвонага Сцяга, ордэнамі Чырвонай Зоркі, «Знак Пашаны» і медалямі.

Народны пісьменнік БССР (1972).

Памёр 09.08.1976 г.

Дэбютаваў у 1939 г. вершамі. Першае выступленне ў друку як празаіка адносіцца да 1943 г. (газета «Бугурусланская правда»). Выдаў зборнікі аповесцей і апавяданняў «У завіруху» (1946) «Гарачы жнівень» (1948), «Заўсёды наперадзе» (нарыс, 1948), «Блізкае і далёкае» (1954), «У гарах дажджы» (1957), «Што ён за чалавек» (апавяданні, аповесці, нарысы, 1961), «Жыццёвыя клопаты» (нарысы, эсэ, крытычныя артыкулы, 1975), «Белыя вішні і яблыні» (1976), «Першая кніга: Дзённікі, сшыткі, з запісных кніжак» (1977). Аўтар рамана «Мінскі напрамак» (1952, дапрацаванае выданне ў 1974), цыкла раманаў «Палеская хроніка» - «Людзі на балоце» (1962), «Подых навальніцы» (1966) і «Завеі, снежань» (1978). У 1969-1971 гг. выйшаў Збор твораў у 6-ці, у 1979-1985 гг. - у 10 тамах.

Напісаў п'есы «Пакуль вы маладыя» (1956, асобнае выданне ў 1958, пастаўлена ў 1957), «Дні нашага нараджэння» (апублікавана і пастаўлена ў 1958), аднаактоўку «Хто прыйшоў уночы» (1959, асобнае выданне ў 1966). Па раманах «Людзі на балоце» і «Подых навальніцы» Беларускім тэлебачаннем створаны ў 1966 г. спектакль. Беларускім тэатрам імя Янкі Купалы пастаўлены ў 1966 г. спекталь «Людзі на балоце», Гомельскім абласным тэатрам - «Подых навальніцы» (1977), у 1989 г. - «Страсці эпохі» (паводле рамана «Завеі, снежань»).

Лаўрэат Літаратурнай прэміі імя Якуба Коласа (1962) за раман «Людзі на балоце», Ленінскай прэміі (1972) за раманы «Людзі на балоце» і «Подых навальніцы», Дзяржаўнай прэміі БССР (1976) за кнігу крытычных нарысаў, артыкулаў «Жыццёвыя клопаты» (пасмяротна).


Творы аўтара, якія можна прачытаць ў бібліятэках сістэмы:

Збор твораў.У 10-ці т.. -  Мн.:  Маст. лiт.,  1979 -1984. 

Белыя вішні і яблыні -  Мн.:  Маст. лiт.,  1996 .

Завеі,снежань -  Мн.:  Маст. лiт.,  2008. - ( Бібліятэка школьніка) .

Людзі на балоце  -  Мн.:  Маст. лiт.,  2008. - ( Бiблiятэка школьнiка) . 

Подых навальніцы  -  Мн.:  Маст. лiт.,  1999. - ( Школьная бiблiятэка) .


Літаратура аб жыцці і дзейнасці

кнігі:

Андраюк.С.А. Пісьменнікі. Кнігі. Літаратурна-крытычныя артыкулы. – Мн.: Маст. літ., 1997. – 319с.

Аўрамчык, М. Я. Знаёмыя постаці : нарысы. - Мн. : Маст. лiт., 2004. - 254 с.

Бугаеў , Дз. Я. Спавядальнае слова : літар. крытыка, успаміны - Мн. : Маст. літ., 2001. - 327 с.

Бугаёў, Дз. Арганічнасць таленту : літ.-крыт. артыкулы - Мінск : Мастацкая літаратура, 1989. - 351 с.

Бугаёў, Дз. Я. Вернасць прызванню : творчая індывідуальнасць І. Мележа - Мінск : Мастацкая літаратура, 1977. - 240 с.

Беларуская літаратура : зборнік артыкулаў / рэд. кал.: М. М. Грынчык /Вып. 12. - Мінск : Выд-ва БДУ, 1984. - 158 с.

Литература великого подвига : Великая Отечеств. война в советской литературе: сборник статей. Вып. 4 / сост. Ю. В. Идашкин, А. Г. Коган . - Москва : Худож. лит., 1985. - 343 с.

Гніламёдаў, У. В. Іван Мележ : нарыс жыцця і творчасці - Мінск : Нар. асвета, 1984. - 128 с.. - (Народныя пісьменнікі БССР).

Казека, Я. Гартаванне словам : выбранае - Мінск : Маст. літ., 1985. - 432 с.

Кулешов, Ф. И. Подвиг художника : лит. путь И. Мележа. - 2-е изд., доп. и перераб.. - Мн. : Изд-во БГУ, 1982. - 224 с.

Ляшук В.Я. Іван Мележ у школе : дапам. для настаўнікаў - Мн. : Нар. асвета, 1981. - 126 с.

Мележ,И.П. Жизненные заботы: статьи, этюды, интервью. – Мн.: Сов. писатель, 1980. – 384с.

Смыкоўская,В.У. Творчая канцэпцыя пісьменніка. Задума і яе маст. увасабленне ў “Палесскай хроніцы” І.Мележа – Мн.: Выд.-ва БДУ, 1976. – 112с.іл.

Успаміны пра Івана Мележа / склад. Л.Я. Пятрова-Мележ. - Мінск : Маст. літ., 1982. - 415 с.
артыкулы

Аўласенка, І. Запаветы Івана Мележа // Полымя. - 2014. — № 2. — С. 134—145.

Баравікова, Р. Ён усміхаўся вачамі // Маладосць. - 2011. — №2. — С. 109-112.

Іван Паўлавіч Мележ (1921 - 1976). Этапы лёсу :  літ.крытыка  //  Полымя. -  2007. -  № 6. -  С. 171-174. 

Кручэнка, Т. Да мележаўскіх "людзей - чалавекаў"... //  Полымя. -  2009. -  № 3. -  С. 187-192. 

Лапіцкая, А. Мележава вёска //  Літаратура і мастацтва. -  2010. -  № 35 (3 верасня). -  С. 7. 

Казлова, В. Універсітэцкі шлях Івана Паўлавіча Мележа :  літаратурная крытыка //  Полымя. -  2006. -  № 2. -  С. 166-173. 

Лапата - Загорскі, А. Урокі Мележа :  літ.крытыка  //  Маладосць. -  2006. -  № 10. -  С. 135-140. 

Мятліцкі, М. Мой Мележ : да 90-годдзя з дня нараджэння Івана Мележа // Полымя. - 2011. — № 2. — С. 145-154.

Собаль, Л. Іван Мележ. Жыццёвы і творчы шлях пісьменніка : урок беларускай літаратуры (XI клас) // Роднае слова. - 2011. — № 2. — С. 85-86.


Сцэнарныя матэрыялы
А на зямлі яго не згасне свет: сцэнарый літ. вечара, прысвечанага І.П.Мележу //Бібліятэка прапануе. – 2011. - №1. – С.17-20.

“Ён быў песняром палескай душы”: сцэнарый літаратурнага вечара-успаміна аб творчасці І.П.Мележа //Беларускія пісьменні-юбіляры 2006 года: метадычныя парады па рабоце з творамі беларускіх пісьменнікаў . – Віцебск: аддзел бібліятэказнаўства і навуковых даследванняў ДУ “Віцебская абласная бібліятэка імя У.І.Леніна”, 2006 – С.6-11.


Літаратурная віктарына па творчасці І.П.Мележа //Беларускія пісьменні-юбіляры 2006 года: метадычныя парады па рабоце з творамі беларускіх пісьменнікаў . – Віцебск: аддзел бібліятэказнаўства і навуковых даследванняў ДУ “Віцебская абласная бібліятэка імя У.І.Леніна”, 2006 – С.11-12.
Трохі згадак і думак: успаміны пра І.Мележа //Роднае слова. – 2001. - №2. – С.87-95; С.106.


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка