Медыцынская апека і страхаванне іншаземцаў у Польшчы




Дата канвертавання10.05.2016
Памер33.97 Kb.


Медыцынская апека і страхаванне іншаземцаў у Польшчы
Каб іншаземец, які знаходзіцца ў Польшчы, мог у гэтай краіне карыстацца бясплатнай медыцынскай апекай на такіх самых правах, як польскіе грамадзяне, неабходна мець дазвол на працу і плаціць узносы на медыцынскае страхаванне.

Грамадзянін ЕС можа карыстацца бясплатным аказаннем медыцынскай дапамогі ў Польшчы, калі:

 Ен падпарадкоўваецца медыцынскаму страхованню іншай дзяржавы ЕС у перыяд часовага знаходжання ў Польшчы (напр. з турыстычнай мэтай, падчас навучання або пошукаў працы ў Польшчы).

 Калі атрымлівае дапамогу для беспрацоўных, прызнаную ў іншай краіне ЕС, ен можа лячыцца ў Польшчы на кошт той краіны ўстановы медыцынскага страхавання, у якой такую страхоўку мае (розным катэгорыям упаўнаважаных асоб прыналежыць розны памер паслуг). Перад прыездам у Польшчу неабходна надбаць Еўрапейскую Карту Медыцынскага Страхавання.

 Ен падпарадкоўваецца польскаму медыцынскаму страхованню (абавязкова або дабраахвотна).

Абавязковае медыцынскае страхаванне ахоплівае асоб якія:

 працуюць на падставе дагавора аб працы, дагавора-даручэння,

 зарэгістраваныя ў раенным цэнтры занятасці як беспрацоўныя,

 займаюцца прадпрымальніцкай дзейнасцю.

Абавязковае медыцынскае страхаванне не ахоплівае асоб, якія працуюць на падставе дагавора падраду.
Калі ў сям'і застрахаваны адзін чалавек, то яго страхоўка ахоплівае таксама: мужа ці жонку, дзяцей (да дасягнення 18 гадоў або - калі вучацца - 26 гадоў) і бацькоў застрахаванага (калі яны пражываюць разам з застрахаванай асобай).
Іншаземцы, якіх не ахоплівае абавязковае страхаванне, могуць дабраахвотна аплачваць узносы ў ваеводскім аддзяленні Нацыянальнага Фонду Здароў'я. УВАГА! Права на бясплатную медыцынскую апеку прыслугоўвае толькі тады, калі карыстаешся паслугамі прадстаўнікоў медыцынскай апекі, якія падпісалі даговор з Нацыянальным Фондам Здароў'я.

Атрыманне мадыцынскай дапамогі

Першы візіт у паліклініцы азначае неабходнасць рэгістрацыі і выбару ўчастковага ўрача (ўрача асноўнай мадыцынскай дапамогі).


Для заканчэння рэгістрацыі патрэбныя наступныя дадзеныя і дакументы:

 Дакумент, які пацвярджае аплату ўзносаў на медыцынскае страхаванне (такім дакументам можа быць напр. пасведчанне ад працадаўца або дакумент з ZUS, г.зв. лісток зарплаты, на якім пералічаны ўзносы,

 нумар PESEL (Электронная Сістэма Уліку Насельніцтва). Гэта 11-лічбовы сімвал ідэнтыфіцыруючы канкрэтную асобу. Нумар складаецца з наступных элементаў: Даты нараджэння, парадкавай лічбы, нумара полу і кантрольнай лічбы. Заяву аб наданні нумара PESEL падаюць у раенны або гарадскі камітэт.
Сфера бясплатных медыцынскіх паслуг

У Польшчы ўчастковы ўрач вядзе асноўнае лячэнне і – пры неабходнасці - выдае накіраванне да ўрачоў іншых спецыяльнасцей (бясплатныя візіты ў рамках медыцынскага страхавання). Накіраванне неабходна да наступных спецыялістаў: Гінеколага і акушэра, стаматолага (толькі некаторыя паслугі пры лячэнні зубоў аплочваюцца з Нацыянальнага Фонду Здароў'я), дэрматолага, венеролага, анколага, акуліста і псіхіатра, а таксама ў выпадку траўмы, атраўлення і пагрозы для жыцця.


Накіраванне патрэбна пры неабходнасці шпітальнага лячэння (яго не трэба мець пры траўме, атраўленні і пагрозе для жыцця). Працэдуры, аналізы і лякарства падчас знаходжання ў шпіталі бясплатныя.
Лякарства выдаюцца ў аптэках звычайна па рэцэпту ўрача.

Болей інфармацыі:

  • Нацыянальны Фонд Здароў'я http://www.nfz.gov.pl/ue


Сацыяльнае страхаванне

Фонд сацыяльнага страхавання, з якога выплачваюць напр. пенсіі і пенсію па інваліднасці, мае ў Польшчы агульны і абавязковы характар. Сацыяльнае страхаванне датычыць асоб, якія з'яўляюцца працаўнікамі, працуюць па дагаворы-даручэнні або займаюцца прадпрымальніцкай дзейнасцю. Грамадзяне ЕС падпарадкоўваюцца сацыяльнаму страхаванню ў Польшчы на такіх самых прынцапах, як польскіе грамадзяне.



Крыніца інфармацыі:

http://www.migracje.gov.pl/?1,8,27,200710,,


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка