Матывацыйны ліст педагагічнае абгрунтаванне




Дата канвертавання05.06.2016
Памер60.04 Kb.
Распрацоўка тэмы па інфарматыцы

7 клас
«Камп’ютэрныя прэзентацыі»

Настаўніца фізікі і інфарматыкі

Першай катэгорыі

СШ № 17

Марціна Л.Г.


Мінск, 2009

МАТЫВАЦЫЙНЫ ЛІСТ
1.Педагагічнае абгрунтаванне
Сучасныя вучні маюць шмат магчымастей для набыцця разнастойных ведаў, але часта задаюць пытанне «а навошта?», не разумеюць, чаму яны павінны вывучаць менавіта ГЭТА, і менавіта такім чынам. Адсюль узнікаюць непаразуменні, канфлікты, стрэсавыя сітуацыі як для вучняў, так і для выкладчыкаў. Але ёсць пэўныя аб'ектыўныя фактары, карыстаючыся якімі можна зрабіць вучэбны працэс не руцінаю, а творчасцю. Гэта фактары, якія ўлічваюць і асабовыя здольнасьці кожнага, і псіхалагічныя асаблівасці, і патрэбы, і гэтак далей. І педагогу неабходна падбіраць такія формы і метады працы, якія б максімальна ўлічвалі ўсе гэтыя фактары.

Нельга сказаць, што толькі адна нейкая тэхналогія або методыка здольная вырашыць усе пытанні. Але выкарыстоўваючы элементы модульнай, інтегральнай і лічбава-арыентаванай тэхналогій можна дасягнуць добрых вынікаў.

Модульная тэхналогія дазваляе мне:


  1. будаваць матэрыял у выглядзе блокаў;

  2. даваць вучням магчымасць набываць веды самастойнай працы

  3. праводзіць самакантроль

Лічбава-арыентаваная тэхналогія дае магчымасць ажыццяўляць наступныя прынцыпы:

1) лічбавага матывавызначэння

2) індывідуалізацыі навучання

3) прадуктыўнасці навучання

4) творчага пошуку і рэфлексіі

Інтэгральная тэхналогія дае магчымасць не зацыклівацца на прадмеце як на асобным аб'екце, а бачыць усё ва ўзаемасувязі.


2.Абгрунтаванне арганізацыы вучэбнага працэса
Інфарматыка – сваеасаблівы прадмет. Ен патрабуе асаблівай логікі мыслення, сканцэнтраванасці, напружанай працы. І разам з гэтым дае вялікія магчымасці для самарэалізацыі і творчасці. Варта толькі стварыць на ўроках такую атмасферу, каб вучань усе цяжкасці ўспрымаў як неабходнасць для дасягнення пастаўленных мэтаў.

Арганізуючы такім чынам вывучэнне асобных тэм, я маю наступнае:

1) Першапачаткова ствараецца моцная матывацыя на атрыманне ведаў

2) Усе ўменні і навыкі фармуюцца падчас выканання канкрэтнай працы

3) Ствараюцца ўсе ўмовы для творчай самарэалізацыі вучняў

4) На час заканчэння вывучэння тэмы ствараецца праграмны прадукт, які магчыма выкарыстоўваць у вучэбна-выхаваўчым працэсе

5) Развіваюцца інфарматыўныя і камунікатыўныя навыкі вучняў

6) Поўны кантроль за работай вучня (настаўнік упэўненыя, што прэзентацыя выканана вучнем самастойна, а не з дапамогай сябра ці інтэрнэта)

7) Ствараецца магчымасць для ўсіх форм дзейнасці: індывідуальнай, парнай (вучні могуць працаваць на тэмай удваіх, напрыклад, калі не хапае кампьютэраў, або па жаданню), групавой (вучні могуць кансультавацца адзін з адным, дапамагаць адзін аднаму)

8) Навучанне праходзіць дыференцыраванна: кожны працуе ў сваім тэмпе, нехта засвойвае толькі базавыя веды, а нехта паспявае засвоіць дадатковы матэрыял.


3.Падрыхтоўка блока
1. Стварыць дапаможнік для вучняў па базавых паняццях і спосабах працы з праграмай PowerPoint. Такі дапаможнік раздаецца вучням на кожны ўрок. У дапаможнік таксама трэба ўключыць інфармацыю, што выходзіць за рамкі школьнай праграмы. Гэта дае магчымасць вучням павысіць узровень сваіх ведаў.

2. Распрацаваць тэмы для прэзентацый і інструкцыі для іх (тэму можа прапанаваць і сам вучань). Тэмы распрацоўваюцца з улікам узросту як аўтараў, так мэтавай аўдыторыі. Пры падрыхтоўцы настаўнік інфарматыкі павінен пракансультавацца з класнымі кіраўнікамі, настаўнікамі-прадметнікамі наконт тэм, якія могуць іх цікавіць. Гэта трэбна для таго, каб вучні, якія ствараюць прэзентацыю, бачылі, что іх праца карысная, што яна будзе выкарыстоўвацца ці на ўроках, ці на пазакласных мерапрыемствах. Такім чынам значна павышаецца матывацыя да вывучэння тэмы.

3. Распрацаваць для навучэнцаў ліст з пералікам абавязковых навыкаў і ўменняў, якімі яны павінны авалодаць (у суадносінах з праграмай па інфарматыцы). Такім чынам ствараецца кагнітыўная мэта для вучняў і крытэрыі для самакантролю. Гэты ліст будзе служыць асновай для кантролю настаўнікам за ходам засваення вучнямі праграмнага матэрыялу.

4. Падрыхтаваць для распрацаваных тэм неабходную інфармацыю. Гэта патрэбна на той выпадак, калі вучань не мае дома кампьютэра, або выхаду ў інтэрнэт і, такім чынам, не мае магчымасці самастойна падрыхтавацца для работы на ўроку.


4.З досведу выкарыстання
Такія блокі распрацавныя мною па многіх тэмах курсу інфарматыкі і працую я такім чынам ужо даўно. Трэба адзначыць, што гэтая методыка можа быць выкарыстаная не для ўсіх тэм, а толькі там, дзе дапускаецца вялікая доля самастойнай працы вучняў. Напрыклад: “Асновы анімацыі”, “Асновы Web-канструявання”, “Апрацоўка графічнай інфармацыі”, “Асновы мультімедыя”. Такая форма працы захапляе вучняў. Акрамя таго, ствараюцца цікавыя праграмныя сродкі, якія папаўняюць школьную медыятэку, і якімі могуць карыстацца настаўнікі ў сваей педагагічнай дзейнасці. А найлепшай узнагародай творцам становіцца магчымасць прадэманстраваць сваю працу пры правядзенні прадметных тыдняў, а таксама паспрабаваць сябе у якасці педагога пры правядзенні якого-небудзь мерапрыемства са сваёй аўтарскай распрацоўкай.

Тэма: “Камп’ютэрныя прэзентацыі”

Мэты і задачы:

Кагнітыўная мэта: формаванне ўменняў распрацоўваць і ствараць прэзентацыю.

Задачы асобаснага развіцця:

1. вырашэнне сітуацый выбару і адказнасці за сваю працу

2. развіццё камунікатыўных навыкаў

3. развіццё інфармацыйнай культуры



Працягласць вывучэння тэмы: 8 урокаў

Дапаможнікі:

1. Дапаможнік для вучняў па праграмнаму сродку

2. Ліст з пералікам асноўных уменняў і навыкаў, якімі павінен авалодаць вучань (дадатак 1)

3. Прыкладны спісак тэм для прэзентацый (дадатак 2)


Урокі па тэме:
Урок 1

1) Дэманструецца прэзентацыя, у якой рэалізаваныя ўсе магчымасці праграмы PowerPoint. На падставе гэтай дэманстрацыі вучні павінны адказаць на пытанне аб назначэнні праграмнага сродку, а таксама паразважаць, аб чым магчыма паведаць, выкарыстоўваючы такі праграмны сродак?

2) Кожнаму вучню раздаюцца лісты з прыкладнымі тэмамі для прэзентацый. Настаўнік знаёміць вучняў з патрабаваннямі да прэзентацый, дае кансультацыі і парады да кожнай тэмы. Вучні павінны выбраць тэму, якую яны будуць распрацоўваць на працягу вывучэння тэмы «Камп'ютэрныя прэзентацыі».

3) Кожнаму вучню выдаецца на ўрок метадычны дапаможнік, з якім ён працуе самастойна: піша канспект, выконвае трэніроўчныя практыкаванні.


Урок 2

1) Па выніках папярэдняга ўроку і самостойнай дамашняй працы праводзяцца падагульненні: настаўнік адказвае на пытанні вучняў, аналізуе разам з імі найбольш цяжкія моманты, акцэнтуе ўвагу вучняў на тых ведах і уменнях, якія яны павінны засвоіць.

2) Навучэнцы пачынаюць працу над сваей тэмай. Кожны вучань стварае на дыску сваю папку, у якой захоўвае ўсю інфармацыю, неабходную для раскрыцця выбранай тэмы, і саму прэзентацыю.
Урок 3-6

Вучні працуюць над стварэннем прэзентацыі. Настаўнік на працягу гэтых урокаў працуе з вучнямі індывідуальна: дае парады, ажыццяўляе кантроль уменняў і навыкаў, атрыманых вучнямі.


Урок 7-8

Абарона праектаў. Абавязкова кожны вучань павінен прадэманстраваць сваю працу. Кожны праект абмяркоўваецца. Аўтару задаюць пытанні, указваюць на недахопы, або наадварот, на цікавыя, арыгінальныя спосабы падачы інфармацыі. Кожны можа выказаць свой погляд на раскрыццё тэмы, прапанаваць свае прыемы і спосабы стварэння нейкіх эфектаў.



Дадатак 1
Патрабаванні да уменняў і навыкаў.
Вучань павінен умець:

1. Дадаваць і выдаляць слайды

2. Ствараць фон для слайда

3. Выкарыстоўваць аўтафігуры і аб’екты WordArt; фарматаваць іх

4. Задаваць анімацыю для аб’екта

5. Задаваць анімацыю для змены слайдаў

6. Ствараць гіперспасылкі
Дадатак 2

Прыкладныя тэмы прэзентацый:

1. Гісторыя ўзнікнення фізкультуры

2. Правілы дарожнага руху

3. ”Нездаровае” харчаванне

4. Што такое камп’ютэр

5. Адзін дома (небяспечныя паводзіны)

6. Гісторыя аднаго Агеньчыка

7. Казка пра сапраўднае сяброўства

8. Лагічная гульня “Які прадмет лішні”



9. Расліны з Чырвонай кнігі Беларусі

10. Браты нашы меньшыя (ахова жывелаў)


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка