Матэрыялы па тэме «Старажытныя кельты і германцы» (5 клас) Хто такія кельты?




Дата канвертавання07.05.2016
Памер232.47 Kb.
Матэрыялы па тэме

«Старажытныя кельты і германцы» (5 клас)
1. Хто такія кельты? Рымляне іх называлі галамі, а грэкі - галатамі. Іх гісторыя поўная таямніц і загадак. Гэтыя шматлікія народы называюць першымі скарыцелямі і гаспадарамі Еўропы. Ім належала нямала тэхнічных вынаходніцтваў. Узровень развіцця мастацтва - здзіўляе сучасных даследчыкаў. Яны былі першымі “варварамі” (так грэкі і рымляне называлі негрэкаў і нерымлян), якія аказалі супраціўленне рымлянам і пакінулі еўрапейскім народам цікавую духоўную спадчыну. Часам, нават гавораць пра існаванне сапраўднай цывілізацыі. [6, 16]. (Успомніце, што такое цывілізацыя?) Яе калыска знаходзілася ў самым цэнтры Еўропы. Яны мелі глыбокія рэлігійныя уяўленні аб свеце, якія дапамагалі ім выжыць у часе шматлікіх міжусобных войнаў. Гэта – кельты, адна з галін індаеўрапейцаў. (Успомніце, хто такія індаеўрапейцы?). Шырокая іх хваля раскацілася па Заходняй Еўропе ў сярэдзіне І тыс. да н. э. У час росквіту іх славы кельты гаспадарылі протяженностью на землях ад Атлантычнага акеана да Малай Азіі, ад Паўночнай Еўропы да узбярэжжа Міжземнага мора. Аднойчы ім нават удалося захапіць Рым, які пакінулі пасля выплаты кельтам выкупу. У Малой Азіі ў сярэдзіне ІІІ ст. да н. э. кельты ўтварылі дзяржаву, атрымаўшую назву Галаціі. [2:347]

2. Якія яны, кельты? Першапачаткова гэта былі ваяўнічыя качавыя народы, якія пастаянна заваёўвалі і разведывалі новыя тэрыторыі. Кельты былі добрымі воінамі. У сражэннях супраць конніцы яны выкарыстоўвалі баявыя калясніцы. Уступаючы ў бой на сваёй двухконнай кялясніцы, воін спачатку кідаў дроцікі, а затым, падобна героям Гамера, спускаўся з калясніцы і змагаўся з мячом у руцэ. [9] Заваяванні былі б немагчымыя без дакладнага падзелу ў грамадстве, які даваў магчымасць адным кіраваць, другім падпарадкоўвацца. У суседняй Рымскай імперыі ўся ўлада трымалася на імператары і, адданай яму, арміі. Усіх жа кельтаў аб’ядноўвала рэлігія і міфалогія. (Успомніце, што такое рэлігія і міфалогія). Захавальнікамі іх традыцый былі жрацы - друіды.

Юлій Цэзар, які ваяваў у самай вялікай вобласці кельтаў – Галіі (тэрыторыя сучаснай Францыі і часткі сумежных дзяржаў) заўважыў, што ў галаў ёсць тры асноўныя групы людей - жрацы, воіны і домагаспадары. [2:348;15] Іншымі словамі, - гэта друіды, вершнікі і народ. Вершнікі былі яшчэ і суддзямі.

Адметнае становішча ў кельтаў займалі жанчыны. Яны карысталіся вялікай незалежнасцю, у тым ліку і ў шлюбе. Маглі распаражацца ўласнай маёмасцю. Шлюб не заключаўся на ўсё жыццё. Гэта быў дагавор мог быць заключаны і скасаваны па згодзе мужчыны і жанчыны. Выходзячы замуж, жанчына не ўваходзіла ў сям’ю мужа, працягваючы належыць да ўласнага рода.

3. Хто такія друіды? Самую вялікую ўладу і ўплыў сярод кельтаў мелі друіды. Іх каста (арганізацыя) фактычна аб’ядноўвала разрозненныя плямёны кельтаў. Друіды-жрацы былі вышэйшымі аўтарытэтамі ў пытаннях веры, выступалі захавальнікамі шматвяковых ведаў – гісторыі, звычаяў, традыцый, паэзіі, былі талкавальнікамі сноў, прадказальнікамі будучыні, урачамі, выканальнікамі магічных абрадаў. Пад іх аховай знаходзілісь свяшчэнныя дубравы, і сама іх назва ўзнікла быццам ад слова «дуб» («дрыс»). Нарэшце, друіды былі вярхоўнымі арбітрамі і суддзямі, якія вырашалі спрэчкі паміж плямёнамі.[9] Яны верылі ў бессмяроцце душы, смерць для іх азначала не канец, а толькі сярэдзіну доўгага жыцця. Такая вера была тым адзіным, што аб'ядноўвала розныя вераванні кельцкіх народаў. У кожнага племені, нават у кожнай мясцовасці, існавалі свае боствы. Так Дзіт лічыўся «бацькам», родапачынальнікам, кельтаў. З замагільным жыццём звязаны імёны багоў Луга і Мананана.[10] Адзін з рымскіх гісторыкаў са здзіўленнем пісаў пра такую веру кельтаў: «Апавядаюць, што яны пазычаюць адзін аднаму сумы, якія будуць выплачаны ў іншым свеце, настолькі перакананы, што душы людзей бессмяротны». У час пахавання родных некаторыя галы кідалі лісты-пасланні ў вогнішча, думаючы, што так их прачытаюць памерлыя. [4:31-34]

Друіды займаліся таксама выхаваннем моладзі. Да жрацоў ішлі вучыцца многія маладыя (часцей, знатныя) людзі. Так, пасярод прыроды, у глыбіні пяшчэр і лясоў, маладыя людзі вывучалі напамяць вершы, легенды, кельцкія законы і гісторыю. Пры гэтым навучанне праходзіла вусна – нельга было запісаць і радок, бо веды былі толькі для абраных. Пасля прыкладна дваццаці год такой вучобы вучні станавіліся друідамі. А жадаючых вучыцца хапала: каму-та падабаўся аўтарытэт жрацоў, а кагосці вабілі шматлікія прывілеі друідаў – тыя не плацілі падаткаў і не служылі ў войску. Мець роднага чалавека друідам было ганарова і выгадна.

Жрацы былі захавальнікамі месяцовага календару (кельты лічылі час не па днях, а па начах). Кожная абшчына мела сваіх людзей сярод гэтай касты святых. Усе друіды збіраліся ў адным месцы і ў адзін час (звычайна перад заканчэннем жніва) у сваіх свяшчэнных дубравах, рабілі ахвярапрынашэнні, магчыма і чалавечыя. Робячы ахвярапрынашэнні, друіды прадказвалі будучыню. Тут таксама вырашаліся важнейшыя пытанні, чыніўся суд і рашаліся шматлікія спрэчкі.

Такім чынам, друіды былі духоўнымі настаўнікамі, начальнікамі, суддзямі кельтаў і той сілай, якая, як пазней хрысціянства, аб'ядноўвала, якую раздзіралі раздоры.



4. Культурная спадчына кельтаў. Узгадаем, што кельты пакінулі еўрапейцам са сваёй спадчыны:

► стварылі багатую культуру і рэлігію, якія аказалі вялікі ўплыў на развіццё цывілізацыі і культуры ўсіх народаў Еўропы;   

► вядомыя легенды пра караля Артура і рыцарах Круглага стала (пра гэта падрабязней у курсе гісторыі 6 класа);

► выдатную народную музыку - самую старажытную з тых, што захаваліся з сівой даўніны ў Еўропе;

► назвы гарадоў (асабліва на тэрыторыі Францыі), гор (Альпы і інш.) і рэк (Рэйн, Дунай);

►аказалі вялікі ўплыў на культуру германцаў : апошнія перанялі тэхнічныя навыкі ў вырабе ўпрыгожванняў;

► нашэнне еўрапейцамі штаноў, вынаходніцтва бочак;

► сотні крэпасцей на халмах і безліч могільнікавых курганоў;

► больш за ўсіх кельцкія традыцыі і спадчыну захавалі ірландцы і шатландцы.

► кельты наблізілі «варварскую» Европу да развітых паўднёвых культур і цывілізацый антычнага свету; паміж плямёнамі і рознымі народамі яны стварылі трывалыя гандлёвыя і культурныя сувязі.



Такім чынам, кельцкая спадчына трывала ўвайшла ў скарбніцу еўрапейскай культуры.

5. Прыродныя ўмовы, паходжанне і рассяленне германцаў. Германцы – гэта адна з самых вялікіх груп індаеўрапейцаў, яны рассяліліся ў Еўропе і адыгралі рашаючую ролю ў разбурэнні Рымскай імперыі.

Радзімай германцаў былі паўночныя, прыморскія вобласці Германііі, Ютландыя і Паўднёвая Скан­дынавія. На поўдзень жылі кельты, на ўсход — славяне і балты. Паступова германцы пачалі рассяленне па землях Еўропы. [2:344;11:353]. Але іх далейшае прасоўванне на тэрыторыю, падуладную Рымскай імперыі, было спынена ў ІІ – І стст. да н. э. Вялікая колькасць германскіх народаў рассялілася на вялізнай тэрыторыі паміж Рэйнам, верхнім Дунаем і Эльбай, шмат дзе пацясніўшы кельтаў. Германцы не мелі пісьменнасці і дзяржавы. Іх жытлы пакрываліся галлём, абмазаным гноем.

Увесь побыт грэкаў, рымлян, сірыйцаў і егіпцян быў звязаны з мяккім кліматам без зімы. Іх жытлы не ацяпляліся. Насілі яны лёгкую адзежу, больш ужывалі раслінную ежу, пастаянна знаходзіліся пад адкрытым небам. Зусім іншым уяўляўся ім побыт варвараў. Уяўляліся варвары ім апранутымі ў звярыныя скуры, праводзячымі свае доўгія зімовыя вечары каля вогнішча. Іх край уяўляўся міжземнаморцам змрочным і непрыветным, мора – бурлівым, лясы – першабытнымі і непраходнымі. [2:344-345].

Неспрыяльны, халодны і вільготны клімат прымушаў германцаў з’ядаць больш мяса і тлустай ежы, запіваючы яе брагай або півам. Большую частку іх зямель займалі малапраходныя лясы і балоты. Па іх працякалі першабытныя рэкі са шматлікімі заторамі і вадаспадамі. Усё гэта перашкаджала плаванню, асваенню і апрацоўцы зямлі.



6. Гаспадарка і заняткі германцаў. Германцы былі дрэннымі земляробамі, мала елі хлеба, але шмат ужывалі малака і сыру. Затое яны былі добрымі паляўнічымі. У лясах вадзілася шмат дзічыны. Любілі паляваць на зуброў. Заманьваючы гэтых волатаў у ямы-пасткі, забівалі іх. Такое паляванне выхоўвала мужнасць і цвёрдасць воіна. Паляўнічыя з гонарам захоўвалі рогі жывёл.

Развівалася і рамяство. Найбольш займаліся ганчарствам, кавальствам і ткацтвам. Усё большую ролю ў гаспадарцы набывала земляробства. Мужчыны-родзічы разам вызвалялі з-пад лесу кавалкі зямлі, высякаючы, выкарчоўваючы і выпальваючы іх. Вызваленая зямля, старэйшынамі дзялілася паміж родзічамі пад пашу. Кожная сям’я атрымлівала ў карыстанне участак.

Апрацоўвалі зямлю больш драўлянымі прыладамі, распаўсюджваўся і плуг. Засяваліся землі толькі 2 -3 гады, пакуль тыя не істашчаліся. Тады германцы пераходзілі на новыя землі і вызвалялі іх. [11:353-373]

Рымлянам быў вядомы іншы спосаб апрацоўкі зямлі – двухполле. Пашу дзялілі на два полі: адно засявалі, а другое заставалася незасеяным, як-бы “адпачывала”. На наступны год іх мянялі месцамі, аднаўляючы ўгноенасць глебы.

З дзіцяцінства германцы вучыліся валодаць зброяй, паляваць на дзікіх звяроў, змагацца з суровымі прыроднымі ўмовамі. Кожны хлопчык з племені, вырастаючы, станавіўся воінам. Германцы былі ўзброены дзідай з вузкім і вострым наканечнікам і шчытом. У баю яны строіліся па шэрагах і плямёнах. Родзічы змагаліся разам, аказваючы дапамогу адзін аднаму. Вялікай ганьбой лічылася пакінуць на полі бою таварыша, або вярнуцца з боя, у якім загінуў іх правадыр. [13:14-16]

Каб папоўніць свой бедны рацыён, варвары займаліся набегамі на сваіх бліжэйшых суседзяў. Знатныя германцы казалі, што сорамна здабываць потам тое, што можна здабыць крывёй. (Як вы разумееце гэты выраз?).

Важнейшым заняткам германцаў былі набегі на суседнія землі.

7. Роля жанчын у жыцці германцаў. У час ваенных выпраў і сечаў жанчыны адпраўляліся побач з мужчынамі-воінамі, натхняючы тых на перамогу. У выпадку, калі германцы цярпелі паражэнне, іх жанчыны маглі трапіць у палон. А гэтага воіны ніяк не маглі дапусціць. Было і такое: ўладары бралі жанчын у закладніцы, каб трымаць падуладныя плямёны ў пакоры. Лічылася таксама, што ў жанчынах ёсць нешта свяшчэннае, і што яны валодаюць прароцкім дарам. Таму воіны не пакідалі без увагі жаночыя парады, прадказанні і прароцтвы. [13:15]

Германцы захоўвалі вернасць шлюбу. У большасці іх было па адной жонцы. Але найбольш знатныя маглі мець і некалькі жонак. Пасаг прапанавала не жонка мужу, а муж жонцы. Сярод падарункаў павінны былі абавязкова быць быкі, конь і шчыт с фрамеяй (кароткай дзідай) і мячом. Здрады здараліся даволі рэдка. Але калі жонка здраджвала мужу, то толькі той і караў яе: абрэзаўшы ёй валасы, выкідваў яе са свайго дома, сцягаючы бізуном, гнаў па ўсёй вёсцы; і якой бы прыгожай, маладой і багатай жанчына не была, ёй больш не знайсці нового мужа.



8. Грамадскі лад германцаў. У час набегаў на суседнія плямёны ўганяўся скот, часам захопліваліся палонныя, якіх ператваралі ў рабоў. Але рабоў у германцаў было не шмат. Кожны раб атрымліваў для апрацоўкі надзел зямлі, дзе будаваў сабе хацінку. Яму дазвалялася завесці сям’ю. Германскія плямёны былі не толькі малалікімі, але і не мелі трывалых пасяленняў. Гэтым народам было цяжка абараняцца ад нахлынуўшых качэўнікаў, што ўсё рухаліся і рухаліся з усходніх стэпаў.

Германцы жылі рода-племянным ладам, які пачаў ўжо распадацца. У іх яшчэ не было гарадоў і сяліліся яны асобнымі абшчынамі. Будавалі дамы так, так, каб вакол іх былі ладныя надзелы зямлі. Іх паселішчы знаходзіліся на значнай адлегласці адно ад аднаго. Зямельныя адзелы раздаваліся асобным сямейным гаспадаркам старэйшынамі. Абшчынніні разам абараняліся ад ворагаў і драпежных жывёл, пакланяліся мясцовым багам і будавалі ўмацаванні. Але праца ў сваёй сямейнай гаспадарцы пераважала. Галоўным тут быў гаспадар дома – чалавек свабодны, заняты сельскай працай, воін. Ён удзельнічаў у народным сходзе і захоўваў звычаі свайго племені. Сярод абшчыннікаў –родзічаў спачатку не было вялікай няроўнасці. Былі і рабы. Іх большасць – палонныя, захопленыя ў час шматлікіх войнаў. Але рабоў у іх было не так шмат, як у Рыме. Нявольнікі сяліліся на асобных кавалках зямлі, абкладаліся павіннасцямі, маглі заводзіць сем’і і будаваць сабе хаціны.

Пры ўдзеле воінаў дзялілася ваенная здабыча. Для кіраўніцтва абшчынай выбіралі самых моцных і мужных. Гэтыя людзі складалі савет старэйшын. Сярод іх выбіраўся і правадыр - конунг. Спачатку конунгі не мелі вялікай улады, і самыя важные пытанні вырашаў народны сход, куды збіраліся ўсе дарослыя мужчыны - воіны. Ён склікаўся звычайна ў час поўні. [13:15-16] Адбывалася гэта звычайна апоўначы на лясной палянцы.
Усе садзіліся па кругу, пасяродку якога садзіліся старэйшыны. Яны прапаноўвалі народу, як жыць далей племені. Калі воіны згаджаліся - стукалі зброяй па зямлі, калі не - громка гудзелі. Тады ж вяршыўся суд. Выносіліся і смяротныя прысуды. Так воіна, які збег з поля бою, прыгаворвалі да ўтаплення ў балотнай гразі. Паступова з’явіліся прызнакі няроўнасці: у выніку ваенных паходаў знаць паступова абагачаецца і багацее. Старэйшыны перасталі збіраць сходы і сталі самастойна прымаць рашэнні.

Лад, пры якім галоўныя пытанні вырашаюцца на народным сходзе ўзброенымі і роўнымі паміж сабой воінамі вучоныя называюць ваеннай дэмакратыяй. Такія парадкі, як правіла, існавалі пры пераходзе ад першабытна-абшчыннага ладу да няроўнасці і дзяржавы.



9. Германцы і Рым. Змены ў грамадскім ладзе. Паступова частка германцаў (тыя, што жылі ў блізкім суседстве ад Рымскай імперыі), шмат што пераймаючы ў рымлян, пачала злучацца ў больш буйныя саюзы і рынулася на заваяванне зямель рымлян. Германцаў, як і іншых варвараў, прыцягвалі ўрадлівыя раўніны і багатыя гарады імперыі. Цэлымі плямёнамі яны нападалі на яе ўладанні. Наперадзе рухаліся ўзброеныя мужчыны: простыя воіны ішлі пешшу, правадыры плямёнаў і дружыннікі ехалі вярхом на конях. За мужчынамі цягнуліся цяжкія, запрэжаныя быкамі, павозкі. У іх ехалі жанчыны і дзеці. Пастухі гналі статкі жывёл.

Першыя сур’ёзныя сутыкненні германцаў з рымлянамі адбыліся яшчэ пры Юліі Цэзары, які даў адпор варварам. Пры Аўгусце была заваявана частка германскіх зямель паміж Рэйнам і Вэзэрам аж да Эльбы. Але з пачатку нашай эры рымляне перайшлі больш да абароны. Паміж Рэйнам і Дунаем быў створаны абарончы Рымскі вал, працягласць якога дасягнула 500 кіламетраў. [2:347]

У ІІІ – ІУ стст. у германцаў адбываюцца вялікія змены. Усё часцей выкарыстоўваецца колавы і з жалезным лемехам плугі, ганчарнае кола. Пашырылася плошча апрацоўваемых зямель за кошт лясоў. распаўсюджвалася мастацтва апрацоўкі металаў. Рабаванне ж рымскіх правінцый стала асноўным сродкам абагачэння германскай знаці. У выніку ўдалага пахода знатныя германцы набывалі жалезную зброю, дарагое адзенне, шкляныя сасуды, залатыя і срэбныя ўпрыгожванні. Так багацелі правадыры, з’явілася нероўнасць. Але яшчэ працягваў дзейнічаць народны сход. Усё гэта сведчыла пра разбурэнне рода-племяннога ладу і рыхтавала з’яўленне ў германцаў дзяржавы. [2:351-352;7:78-128]

Складваюцца новыя буйныя групы плямёнаў - франкі, аламаны і іншыя, пра якіх ранейшыя аўтары не згадваюць. Галія ўсё больш падвяргаецца рабаўніцтву, асобныя плямёны паступаюць на рымскую службу ў якасці федэратаў, г. зн. саюзнікаў. Яны атрымлівалі на на межах пасяленняў участкі зямлі і абаранялі гэтыя межы ад нападзенняў з боку іншых варварскіх плямёнаў. Асобныя варварскія правадыры пачалі дасягаць высокіх ваенных званняў і пасад, усё больш і больш уплываючы на імператараў. Захопленыя ў палон, варвары ператвараліся ў рабоў і калонаў .

Рымская імперыя ж перажывала вялікі крызіс, чым скарысталася частка германцаў (свевы, франкі і іншыя) – яны перайшлі мяжу праз Рэйн. У канцы ІУ ст. пачалося няспыннае ўрыванне і перасяленне германскіх, сармацкіх і славянскіх плямёнаў на тэрыторыю імперыі. Гэтыя падзеі вядомы ў гісторыі як “вялікае перасяленне народаў”, якое і разбурыла некалі магутную дзяржаву. [2:351-352]

Да тых пор як імперыя была магутнай, яна стрымлівала націск варвараў, але ў рэшце рэшт прыйшоў час, калі тыя аб’ядналіся і зрынулі “вечны горад”. (гл. тэму “Падзенне Заходняй Рымскай імперыі”).



Пытанні і заданні

  1. Што, на вашу думку, складае галоўнае багацце культурнай спадчыны кельтаў?

  2. Якую ролю ў жыцці кельтскіх народаў адыгрывалі друіды?

  3. Як прыродныя ўмовы паўплывалі на жыццё і заняткі германцаў?

  4. Карыстаючыся тэкстам, дакажыце, што германцаў у ІІІ –У стст. ішло разбурэнне родаплемяннога ладу ў германцаў?

  5. Параўнайце становішча жанчын у Рыме, у келтаў і ў германцаў і падумайце, дзе, на вашу думку, жанчына была больш свабоднай і незалежнай і чаму.

  6. Як мяняліся адносіны Рыма і германцаў на працягу апошніх 500 год існавання імперыі?

  7. Зрабіце вывад аб тым, які ўплыў на гісторыю Еўропы аказалі плямёны кельтаў і старажытных германцаў.

Крыніцы і літаратура

  1. Аммиан Марцеллин. Римская история. Спб, 1996.

  2. Всемирная история: Закат Римской империи. Раннее средневековье/А. Н. Бадак, И. Е. Войнич, Н. М. Волчек и др. – Мн.: Харвест; М.: АСТ, 1999.

  3. Древние германцы. Сборник документов. / Под ред. А. Д. Удальцова. М., 1937.

  4. История средних веков. 6 класс: Книга для чтения/ Под ред. В. П. Будановой. М.: ЭКСМО-Пресс. 1999.

  5. История средних веков/Под ред. С.П.Карпова. М., 1997

  6. Леру Ф., Гюйонварх К.-Ж. "Кельтская цивилизация", перевод Г. В. Бондаренко, Ю. Н. Стефанова, СПб - М.: Культурная Инициатива, 2001.

  7. Маркс К. и Энгельс Ф. / Происхождение семьи, частной собственности и государства. Собрание сочинений, изд. 2, т. 21, с. 28-178.

  8. Мифы народов мира. Энциклопедия. 2 т.: М., 1991.

  9. Пауэлл Т. "Кельты: воины и маги", М., Центрполиграф, 2003.

  10. Предания и мифы средневековой Ирландии. М.,1991.

  11. Тацит К. О происхождении германцев и местоположении Германии //Тацит К. Соч. в 2.-х тт. Т.1, М.1993, С. 353-373.

  12. Хрестоматия по истории средних веков/ Под ред. С. Д. Сказкина. – М., 1961. – Т.1.

  13. Хрестоматия по истории средних веков. Пособие для учителя в 2-х частях. /Сост. В. Е. Степанова, А. Я. Шевеленко. Изд. 3-е дораб. : Ч. 1. М., 1988.

  14. Энциклопедия «Религии Мира». М., «Аванта+», 1996.

  15. Юлий Цезарь. Записки о Гальской войне // Записки Юлия Цезаря и его продолжателей. М.1993.

  16. Ян Филип. «Кельтская цивилизация и её наследие». АРТИЯ, Прага, 1961.

  17. С.В. Шкунаев Кельтская мифология // Мифы народов мира. Т.1. М.: 1980.

  18. http://www.celts.ru

  19. http://ru.wikipedia.org

  20. http://celt.newmail.ru/

  21. http://historic.ru

  22. http://bse.sci-lib.com

  23. http://gallardo.narod.ru

  24. http://hsf.khspu.ru/docum/kor_tacit.htm

  25. http://srednie-veka.narod.ru

  26. http://www.manwb.ru/articles/history

  27. http://www.073.help-rus-student.ru

  28. http://klio06.by.ru

Материал для дополнительного чтения по теме

«Древние кельты и германцы», 5 класс

  1. Из кельтской мифологии

Воспоминание об Острове. … Невидимую сторону мира кельты называли Иным миром. Там находится Источник Мудрости, там можно увидеть истинный смысл происходящих на земле событий. Сиды (божественные существа, духи) научили людей общаться с этим миром. Люди знали, что они бессмертны, что уйдут после смерти в Обетованную страну, где их будет учить Древний народ, как они называли сидов. Там можно было встретиться с тайной тайн — великим островом Ультима Туле. Изначально так называли легендарную островную страну на дальнем севере Европы (за гранью всего видимого). Это священный Остров — остров света и чистоты. Там живут все хранители мудрости, знания и тайн, божественные барды и художники. Все друиды и короли там обучались и оттуда принесли свое искусство. Там находится котел Возрождения, который утоляет любую жажду и дает бессмертие. Легенды кельтов о Туле и ее поиске стали источником легенд о поиске Грааля — чаше света, благодаря которой землю не может поглотить тьма. Найти Тулу означает не только найти мудрость, познание, возродиться — это и есть Грааль, — но прикоснуться к тайне тайн, которая является основой всего человеческого существования.

Попасть на священный Остров непросто, его надо заслужить, совершив Великое плавание, которое будет длиться миг — или вечность. Ведь в Ином мире кельтов нет времени, или, говоря иначе, течет оно совершенно по-другому. Люди, попав туда, думают, что провели там несколько дней или месяцев, а, вернувшись, обнаруживают, что прошли века. День там равен столетию, а вечность — это миг. Но миг этот наполнен величайшими подвигами, испытаниями, чудесами и осознаниями.

У Острова есть Хранители, ибо силы хаоса, тьмы, разрушения не дремлют и всегда готовы поглотить мир.

Островом света, справедливости, чести, мудрости были для кельтов друиды, барды и короли, фении и великие герои, благодаря им люди могли жить в истинном мире, освещенном светом Тулы. Попасть туда может только тот, кто услышал его Зов. Зов этот звучит всегда, и в особые моменты человек способен услышать его. Вопрос лишь в том, сможет ли он откликнуться.



Боги кельтов.

Аонгус — в ирландской мифологии бог любви, сын отца богов и покровителя друидов Дагда и богини воды Боанд. В греческой мифологии ему соответствует Эрот.

Беленус — в кельтской мифологии бог солнца. Беленус — галльский Аполлон, подобно классическому богу, с которым он отождествлялся, обладал функцией врачевателя; особенно почитался как покровитель тёплых источников.

Бран — в валлийской мифологии, бог потустороннего мира, сын бога морей Ллира, правитель Британии; мог чудесным образом вброд переходить моря и переносить свое войско на собственной спине; после смерти его голова была зарыта в Лондоне и предохраняла остров от нашествий и бедствий.

Гоибниу — бог-кузнец, принадлежащий к Племенам богини Дану, который всего тремя ударами молота мог выковать прекрасный меч. Именно он изготовил богам оружие, с помощью которого они одержали победу над демонами-фоморами; а также магический напиток, поддерживавший силы богов; владелец неистощимого котла изобилия и хозяин пиршественной залы потустороннего мира. Вместе с богами Лухта (плотником) и Кредне (бронзовых дел мастером) составлял триаду богов ремесла.

Дагда — бог знаний, один из богов Племен богини Дану, хозяин котла изобилия.

Дану (ирл. - "богатство", "процветание) признавалась матерью - прародительницей многих богов.

Диан Кехт — бог врачевания, изображавшийся с огромной пиявкой или змеёй в руках; излечивал любого раненого племени Дану, если только у него не отрублена голова, не поврежден мозг и не сломан позвоночник.

Дит«Отец всех», от которого произошли все кельты.

Племена богини Дану - основная группа богов; изображались одной из "рас" - завоевательниц Ирландии; прибыли с северных островов и, победив демонов-фоморов, в свою очередь уступили господство над Ирландией "сыновьям Миля".

Луг — в ирландской мифологии бог света, связанный с солнечным культом; молодой и красивый воин.

Мананнан — в ирландской мифологии сын бога морей Лера; бог моря, волшебник и целитель, владыкой острова Блаженных; всадник, скачущий по морю или едущий по нему на колеснице.

Нуаду — бог и предводитель Племен богини Дану; имел прозвище "Серебряная Рука".

Огма — в кельтской мифологии солнечноликий бог красноречия, сын бога знаний Дагда. Огма изображался в виде старца, облаченного в звериную шкуру и вооруженного палицей; уши, стоявших рядом с ним, людей соединялись с языком бога тонкими цепочками; сочетал огромную физическую силу с провидческим даром и искушенностью в поэтическом ремесле; ему приписывалось изобретение письма кельтов.

Пиршественная зала с неиссякаемым котлом бога Дагда – находилась в «ином мире», изобиловала свининой - излюбленным мясом кельтов.

Сиды - божественные существа, духи, обитавшие под землей в холмах в пещерах, расщелинах скал, а иногда на чудесных островах в океане; высоки ростом и прекрасны лицом; одного их прикосновения достаточно, чтобы свести человека с ума; позднее с ними связаны образы фей.

Таранис - (лат."громовержец"), жертвы ему сжигались; бородатый гигант, держащий колесо; бог грома и небесного огня.

Тевтатбог, жертвы которому топились в воде.

Цернунн — в мифологии кельтов бог леса и диких животных и бог изобилия. Возможно, Цернунн был владыкой подземного царства, связанным с циклами умирания и возрождения природы. Цернунн был наиболее колоритным мифологическим образом кельтов, не поддавшимся римской ассимиляции.

Эпона (Епона)богиня , которую показывали стоящей у лошади или сидящей на ней.

Эзус (Езус) - бог, требоваший жертв, повешенных на дереве; его имя переводится как "добрый бог", "бог-господин".

Фейри – общее название сверхестественных существ.

Финн - (ирл. "тайное знание"), мудрец и провидец; наделен сверхестественной мудростью, которую он приобрел от капли чудесного напитка, попавшей на его большой палец (с тех пор, положив его в рот,он приобщался к скрытым тайнам), по другим версиям, - отведав лосося мудрости.

Фоморы - (ирл. - "нижние демоны"), демонические существа, противники Племен богини Дану. Мифы повестыуют о противостоянии "рас" божественных и демонических существ ("светлой" и "темной").

Источники:

  • http://zhurnal.lib.ru

  • Мифология древнего мира, -М.:Белфакс, 2002

  • Мифы, легенды и предания кельтов, -М.:Центрполиграф, 2004.

  1. Римский историк Корнелий Тацит (ок. 54 – 120 гг.)

О происхождении и местожительстве германцев” (отрывки)

Гл. II. <…> сами германцы являются коренными жителями, совсем не смешанными с другими народами вследствие ли переселения [их] или мирных сношений [с ними] <…>

Имя же "Германия" новое и недавно вошедшее в употребление...

Гл. IV. <…> народы Германии <…> и представляют собой особое, чистое и только на себя похожее племя; <…> у всех одинаковый внешний вид, <…> : свирепые темно-голубые глаза, золотистого цвета волосы, большое тело, но сильное только при нападении, а для напряженной деятельности и трудов недостаточно выносливое; жажды и зноя они совсем не могут переносить, к холоду же и голоду они приучены [своим] климатом и почвой.

Гл. V. [Страна германцев] …представляет собой или страшный лес, или отвратительное болото. Та часть ее, которая обращена к Галлии, - более сырая, а в части, примыкающей к Норику и Паннонии, больше ветров; для посевов она плодородна, но не годится для разведения фруктовых деревьев; скотом изобильна, но он большей частью малорослый; даже рабочий скот не имеет внушительного вида и не может похвастаться рогами. Германцы любят, чтобы скота было много: в этом единственный и самый приятный для них вид богатства. В золоте и серебре боги им отказали <…>. Впрочем, ближайшие [к Рейну и Дунаю племена] ценят золото и серебро для употребления в торговле: они ценят некоторые виды наших монет <…>; живущие же внутри страны пользуются более простой и древней формой торговли, а именно - меновой. <…>

Гл. VI. Железа у них тоже немного <…> Они редко пользуются мечами или длинными копьями, а действуют дротиком, или, как они его называют, фрамеей <…>. Тела своих [убитых и раненых] они уносят с поля битвы даже тогда, когда исход ее сомнителен. Оставить свой щит - особенно позорный поступок: обесчестившему себя таким образом нельзя присутствовать при богослужении или участвовать в народном собрании, и многие, вышедшие живыми из битвы, кончают свою позорную жизнь петлей.

Гл. VII. Королей они выбирают по знатности, а военачальников - по доблести. [При этом] у королей нет неограниченной или произвольной власти, а вожди главенствуют скорее [тем, что являются] примером, чем на основании права приказывать, тем, что они смелы, выделяются [в бою], сражаются впереди строя и этим возбуждают удивление. Однако казнить, заключать в оковы и подвергать телесному наказанию не позволяется никому, кроме жрецов <…>. … вблизи <…> они слышат вопль женщин и плач младенцев; <…> свои раны они несут к матерям и женам, а те не боятся считать их и осматривать; они же носят сражающимся пищу, а также поощряют их.

Гл. VIII. Рассказывают, что иногда колеблющиеся и расстроенные ряды восстанавливались женщинами, благодаря их неумолчным мольбам и тому, что они подставляли свои груди [бегущим] и указывали на неизбежный плен, которого германцы боятся, особенно для своих женщин, до такой степени, что крепче связаны бывают своими обязательствами те германские племена, которые вынуждены в числе своих заложников давать также знатных девушек. Они думают, что в женщинах есть нечто священное и вещее, не отвергают с пренебрежением их советов и не оставляют без внимания их прорицаний...

Гл. X. Гадание по птицам и по жеребьевым палочкам они почитают, как никто. <…> отрубивши ветку плодоносящего дерева, они разрезают ее на куски, которые отмечают какими-то знаками и разбрасывают как попало по белому покрывалу. Затем жрец племени, <…> трижды берет по одной палочке и на основании сделанных раньше значков дает толкование. Если получалось запрещение, то в этот день о том же самом деле нельзя было вопрошать никаким образом; если же разрешение, то требовалось удостоверить его гаданием по птицам. <…> гадать по голосам и полету птиц Особенностью же этого народа является то, что он ищет предзнаменований и предостережений также и от лошадей <…>. Их, запряженных в священную колесницу, сопровождают жрец вместе с королем или вождем племени и примечают их ржание и фырканье <…> . Есть у германцев и другой способ наблюдать за знамениями, при помощи которого они стараются узнать исход важных войн. Они сводят взятого <…> в плен воина того народа, с которым ведется война, с избранным из числа своих соплеменников, каждого со своим национальным оружием: и победа того или другого принимается как предзнаменование.

Гл. XI. О менее значительных делах совещаются старейшины, о более важных - все, причем те дела, о которых выносит решение народ, [предварительно] обсуждаются старейшинами. Сходятся в определенные дни <…> в новолуние или полнолуние, так как германцы верят, что эти дни являются самыми счастливыми для начала дела. Они ведут счет времени не по дням <…>, а по ночам; <…> Затем выслушивается король или кто-либо из старейшин, сообразно с его возрастом, знатностью, военной славой, красноречием, не столько потому, что он имеет власть приказывать, сколько в силу убедительности. Если мнение не нравится, его отвергают шумным ропотом, а если нравится, то потрясают фрамеями: восхвалять оружием является у них почетнейшим способом одобрения.

Гл XII. Перед народным собранием можно также выступать с обвинением <…>. …предателей и перебежчиков вешают на деревьях; трусов и дезертиров, а также осквернивших свое тело топят в грязи и болоте, заваливши сверху хворостом, <…> [здесь] также выборы старейшин, которые творят суд по округам и деревням. При каждом из них находится по 100 человек свиты из народа для совета и придания его решениям авторитета.

Гл. XIII. [Германцы] не решают никаких дел <…> иначе как вооруженные. <…> кто-нибудь из старейшин, или отец, или сородич в самом народном собрании вручает юноше щит и фрамею; <…> это является первой почестью юношей; до этого они были членами семьи, теперь стали членами государства. <…>

Гл. XIV. Во время сражения вождю стыдно быть превзойденным храбростью [своей дружиной], дружине же стыдно не сравняться с вождем; вернуться же живым из боя, в котором пал вождь, значит на всю жизнь покрыть себя позором и бесчестьем; <…> прокормить большую дружину можно только грабежом и войной. Дружинники же от щедрот своего вождя ждут себе и боевого коня, и обагренную кровью победоносную фрамею, а вместо жалованья для них устраиваются пиры, правда, не изысканные, но обильные.

Гл. XV. Когда они не идут на войну, то все свое время проводят частью на охоте <…>, предаваясь сну и еде, так что самые сильные и воинственные ничего не делают, предоставляя заботу и о доме, <…>, и о поле женщинам, старикам <…> У [германских] племен существует обычай, чтобы все добровольно приносили вождям некоторое количество скота или земных плодов; это принимается как почетный дар <…> [Вожди] особенно радуются дарам соседних племен, присылаемым не от отдельных лиц, а от имени всего племени и состоящим из отборных коней, ценного оружия, <…>; мы научили их принимать также и деньги.

Гл. XVI. Достаточно известно, что германские народы совсем не живут в городах и даже не выносят, чтобы их жилища соприкасались друг с другом; селятся они в отдалении друг от друга и вразброд <…> У них в обычае для убежища на зиму и хранения продуктов вырывать подземелья, наваливая сверху много навоза; такие места смягчают суровость холодов <…>.

Гл. XVII. Одеждой для всех служит короткий плащ, застегнутый пряжкой или, за ее отсутствием, колючкой. Ничем другим не прикрытые, они проводят целые дни перед огнем у очага. <…> Носят и звериные шкуры <…>

Гл. XVIII. <…> браки там строги, <…> они почти единственные из варваров, которые довольствуются одной женой, за исключением очень немногих, которые имеют нескольких жен, <…> из-за знатности осаждают многими брачными предложениями.

Приданое не жена приносит мужу, а муж дает жене. <…> дары эти выбираются не для женской услады и не для того, чтобы в них наряжалась новобрачная,- это волы, взнузданный конь, щит с копьем и мечом. За эти подарки берется жена, а она в свою очередь приносит мужу какое-нибудь оружие. Это считается у них самыми крепкими узами, заменяет священные таинства и брачных богов. <…> она [жена] должна явиться товарищем [мужа] в трудах и опасностях, переносить и в мирное время, и на войне то же [что и муж] и на одно с ним отваживаться <…>

Гл. XIX. <…> Прелюбодеяния у столь многолюдного народа чрезвычайно редки...

Гл. XX. <…> Чем больше сородичей, чем многочисленнее [родственники], тем большей любовью окружена старость... Бездетность не имеет никакой цены.

Гл. XXI. <…> Ни один народ не является таким щедрым в гостеприимстве. Считается грехом отказать кому-либо из смертных в приюте. Каждый угощает лучшими кушаньями сообразно своему достатку. <…>

Гл. XXIII. Напитком им служит жидкость из ячменя или пшеницы, превращенная [посредством брожения] в некоторое подобие вина. Ближайшие к берегу покупают и вино. Пища простая: дикорастущие плоды, свежая дичь или кислое молоко; без особого приготовления и без приправ они утоляют ими голод. <…>

Гл. XXIV. У них один вид зрелищ, и на всех собраниях тот же самый: нагие юноши в виде забавы прыгают между [воткнутыми в землю острием вверх] мечами и страшными фрамеями. Упражнение превратило это в искусство, искусство придало ему красоту; <…> достаточной наградой отважной резвости [плясунов] является удовольствие зрителей. Они играют в кости, <…> когда уже ничего не осталось, при самом последнем метании костей играют на свободу и тело. Побежденный добровольно идет в рабство <…>.

Гл. XXV. <…> рабами они пользуются не так, как у нас, <…> каждый из рабов распоряжается в своем доме, в своем хозяйстве. Господин только облагает его <…> известным количеством хлеба, или мелкого скота, или одежды <…> Все остальные обязанности по дому несут жена и дети [господина]. Раба редко подвергают побоям, заключают в оковы и наказывают принудительными работами; чаще случается, что его убивают <…> такое убийство остается безнаказанным.

Гл. XXVI. Германцы не знают отдачи денег в рост и наращивания процентов; <…> Земля занимается всеми вместе поочередно по числу работников, и вскоре они делят ее между собой по достоинству <…>

Гл. XXVII. При устройстве похорон [германцы] <…> [погребальный] костер … не загромождают коврами и благовониями; на нем сжигается оружие каждого [покойника], а у некоторых и конь. Могила покрывается дерном. <…> Вопли [по их мнению] приличны женщинам, мужчинам же - память...



[Ок. 98 г.]

Источники:

  • "Древние германцы". Сборник документов. М., 1937, стр. 55 - 82.

  • Хрестоматия по истории средних веков/ Под ред. С. Д. Сказкина. – М., 1961. – Т.1. – с. 68 – 85.



База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка