Матэрыялы да самастойнай працы па дысцыпліне “Гісторыя першабытнага грамадства” для студэнтаў завочнай формы навучання




Дата канвертавання01.05.2016
Памер119.27 Kb.
матэрыялы да самастойнай працы па дысцыпліне

Гісторыя першабытнага грамадства”



для студэнтаў завочнай формы навучання
Пытанні да самакантроля
Раздзел 1. Гісторыя перашбытнага грамадства як навуковая дысцыпліна


  1. У чым складаецца спецыфіка першабытнага грамадства як гістарычнай эпохі?

  2. У чым складаецца спецыфіка гісторыі першабытнага грамадства як навуковай дысцыпліны?

  3. Назавіце падзеі, якія азнаменавалі пачатак і завяршэнне эпохі першабытнасці.

  4. Пералічыце перыяды першабытнай гісторыі, якія вылучаюцца згодна археалагічнай перыядызацыі.

  5. Пералічыце перыяды першабытнай гісторыі, якія вылучаюцца згодна антрапалагічнай перыядызацыі.

  6. Якія этапы першабытнай гісторыі вылучаюцца паводле перыядызацыі Л.Г. Моргана?

  7. Якія этапы першабытнай гісторыі вылучаюцца згодна сучаснай агульнагістарычнай перыядызацыі?

  8. Дайце вызначэнне тэрміну “эгалітарнае грамадства”.

  9. Дайце вызначэнне тэрміну “айкумена”.

  10. Дайце вызначэнне тэрмінам “апапаліцейныя грамадствы” і “сінпаліцейныя грамадствы”.


Раздзел 2. “Крыніцазнаўства і гістарыяграфія першабытнай гісторыі”


  1. Пералічыце гістарычныя крыніцы перашабытнай гісторыі.

  2. Пералічыце прыродазнаўчыя крыніцы перашабытнай гісторыі.

  3. Пералічыце імёны антычных аўтараў, якія пакінулі першыя этнаграфічныя апісанні першабытных народаў.

  4. Які старажытна-рымскі паэт і філосаф першым падзяліў гісторыю чалавецтва на 3 вякі: каменны, медны і жалезны?

  5. Пералічыце імёны прыхільнікаў канцэпцыі “добрага дзікуна”.

  6. Назавіце імёны вучоных, якія першымі пачалі ўжываць параўнальна-гістарычны метад.

  7. Які брытанскі біёлаг рапрацаваў навуковую тэорыю эвалюцыі?

  8. Які брытанскі вучоны стаў заснавальнікам эвалюцыйнага накірунку у этналогіі?

  9. Назавіце імёны дацкіх вучоных ХІХ ст., стваральнікаў археалагічнай перыядызацыі.

  10. Якія французскія археолагі ХІХ ст. распрацавалі дэталёвую перыядызацыю эпохі палеаліту?

  11. Назавіце імя аўтара кнігі “Мацярынскае права”.

  12. Назавіце імя аўтара кнігі “Першабытны шлюб”.

  13. Дайце вызначэнне паняццяў “экзагамія” і “эндагамія”.

  14. Які нямецкі біёлаг прадказваў знаходку піцекантрапа?

  15. Які галандскі вучоны першым знайшоў рэшткі піцекантрапа?

  16. Назавіце імя аўтара канцэпцыі “неалітычнай рэвалюцыі”.

  17. Якому нямецкаму філосафу належыць выказванне “Праца зрабіла з малпы чалаавкеа”?

  18. Дзе і калі ўпершыню былі знойдзены рэшткі аўстралапітэка?

  19. Дзе і калі ўпершыню былі знойдзены рэшткі сінантрапа?

  20. Дзе і калі ўпершыню былі знойдзены рэшткі чалавека ўмелага (Homo habilis)?

  21. Дзе і калі быў знойдзены амаль поўны шкілет самкі аўстралапітэка – “Люсі”?


Раздзел 3. Антрапагенэз і станаўленне чалавечага грамадства


  1. Якія існуюць прамыя і ўскосныя доказы жывёльнага паходжання чалавека?

  2. Пералічыце тэорыі, якія тлумачаць прычыны і механізм эвалюцыі чалавека.

  3. Пералічыце агульныя рысы чалавека и прыматаў.

  4. Пералічыце агульныя рысы чалавека і чалавекападобных малпаў.

  5. Пералічыце прыкметы гамініднай трыяды.

  6. Якія выкапнёвыя прыматы лічацца агульнымі продкамі чалавека і сучасных чалавекападобных малпаў?

  7. Якія прамаходзячыя чалавекападобныя малпы насялялі Афрыку каля 7-1 млн год таму?

  8. Пералічыце разнавіднасці аўстралапітэкаў.

  9. Пералічыце разнавіднасці архантрапаў.

  10. Каменныя прылады якога тыпу выраблялі архантрапы?

  11. Каменныя прылады якога тыпу выраблялі палеаантрапы?

  12. Пералічыце разнавіднасці еўрапейскіх неандэртальцаў.

  13. Пералічыце разнавіднасці неандэртальцаў Бліжняга Усходу.

  14. Пералічыце тэхнічныя і культурныя дасягненні архантрапаў.

  15. Пералічыце тэхнічныя і культурныя дасягненні неандэртальцаў.

  16. Назавіце час і месца ўзнікнення чалавека сучаснага.

  17. Назавіце час і месца ўзнікнення неандэртальца.

  18. На працягу якога часу суіснавалі неандэртальцы і людзі сучаснага тыпу?


Раздзел 4. Эпоха раннепершабытнай абшчыны


  1. Назавіце час засялення чалавекам Аўстраліі.

  2. Назавіце час засялення чалавекам Амерыкі.

  3. Дайце вызначэнне паняццяў:

  • герантацыд

  • інфатыцыд

  • інiцыяцыя

  • герантакратыя

  1. Пералічыце тэорыі пачатковай формы шлюбу.

  2. Якія існуюць тыпы шлюбу паводле лакалізацыі?

  3. Дайце вызначэнне паняццяў “палiгiнiя” і “палiандрыя”.

  4. Дайце вызначэнне паняццяў “левірат” і “сарарат”.

  5. У чым складаецца сутнасць паняццяў “род” і “абшчына”? Як яны суадносяцца паміж сабой?

  6. Дайце вызначэнне паняццяў:

  • татэмiзм

  • анiмiзм

  • фетышызм

  • магія



Раздзел 5. Эпоха познепершабытнай абшчыны





  1. Раскройце сутнасць паняцця “неалітычная рэвалюцыя”.

  2. У чым складаецца сутнасць першага вялікага грамадскага падзелу працы.

  3. Раскройце сутнасць паняцця “прэстыжная эканоміка”.

  4. Пералічыце старажытнейшыя цэнтры земляробства.

  5. Пералічыце галоўныя вынаходніцтвы эпохі неаліту і энеаліту.

  6. Якія Вы ведаеце этнаграфічныя аналагі грамадстваў на стадыі познепершабытнай абшчыны?

  7. Пералічыце галоўныя рысы полаўзроставай арганізацыі эпохі познепершабытнай абшчыны.

  8. Пералічыце галоўныя рысы сацыяльна-эканамічных адносін эпохі познепершабытнай абшчыны.

  9. Дайце вызначэнне паняццяў:

  • Даместыкацыя

  • Авункулат

  • Адопцыя

  • Лінідж

  • Кула

  • Бігмен

  • Эндаканібалізм

  1. Пералічыце характэрныя рысы рэлігіі эпохі познепершабытнай абшчыны.

  2. З якіх прамоўных сукупнасцей вылучыліся:

  • Аўстранензійская моўная сям’я

  • Індаеўрапейская моўная сям’я

  • Афразійская моўная сям’я

ПРЫКЛАДНАЯ ТЭМАТЫКА і планы рэфератаў
Рэферат па дысцыпліне “Гісторыя першабытнага грамадства” павінен мець стандартную структуру і афармленне. Большасць тэм рэфератаў маюць “скразны” характар, і могуць быць раскрыты толькі пасля азнаямленння з поўным канспектам лекцый, прыведзеным у вучэбна-метадычным комплексе “Гісторыя першабытнага грамадства” (Наваполацк, 2008), а таксама са зместам падручнікаў па гісторыі першабытнага грамадства. Пры падрыхтоўцы рэферату па дысцыпліне “Гісторыя першабытнага грамадства” студэнт павінен прытрымлівацца наступай паслядоўнасці дзеянняў:

  1. знаёмства з поўным канспектам лекцый па дысцыпліне, выбар неабходных раздзелаў;

  2. стварэнне разгорнутага плана, пры неабходнасці – узгадненне плана і спіска літаратуры з выкладчыкам па дысцыпліне;

  3. азнаямленне з адпаведнымі раздзеламі падручнікаў па гісторыі першабытнага грамадства, стварэнне тэкста;

  4. пошук адпаведных прыкладаў і дадатковых звестак у літаратуры, уключэнне іх у тэкст рэферата.


Варыянт 1. Станаўленне i эвалюцыя шлюбу i сям'i ў эпоху першабытнасцi


  1. Рэканструкцыя адносін паміж паламі ў эпоху праабшчыны. Мацярынска-радавая тэорыя зараджэння абшчынна-радавой арганізацыі.

  2. Шлюб і сям'я эпохі ранняй першабытнай абшчыны.

  3. Шлюб і сям'я эпохі позняй першабытнай абшчыны.

  4. Пераварот у становішчы полаў у перыяд разлажэння першабытнага грамадства. Шлюб і сям'я эпохі класаўтварэння.


Варыянт 2. Праблема матрыярхата


  1. Гісторыя пытання. Працы Бахофена, Мак-Ленана, Моргана. Развіццё ідэі матрыярхата ў працах заснавальнікаў марксізму.

  2. Мацярынска-радавая тэорыя: аргументы за і супраць.

  3. Полаўзроставая арганізацыя ў эпоху ранняй першабытнай абшчыны.

  4. Полаўзроставая арганізацыя ў эпоху позняй першабытнай абшчыны.

  5. Пераварот у становішчы полаў і станаўленне патрыярхальных адносін у эпоху класаўтварэння.


Варыянт 3. Узнiкненне i развiццё рэлiгii ў эпоху першабытнасцi


  1. Зараджэнне ідэалагічных уяўленняў у эпоху мусцье.

  2. Рэлігія паляўнічых і збіральнікаў.

  3. Асаблівасці рэлігійных культаў у грамадствах ранніх земляробаў.

  4. Далейшае развіццё рэлігіі ў эпоху класаўтварэння.



Варыянт 4. Неалiтычная рэвалюцыя i яе наступствы


  1. Сутнасць неалітычнай рэвалюцыі. Старажытнейшыя цэнтры земляробства.

  2. Уплыў неалітычнай рэвалюцыі на сацыяльна-эканамічнае развіццё і дэмаграфічную сітуацыю.

  3. Змены ў духоўнай культуры.


Варыянт 5. Дынамiка моўнага i этнiчнага стану ў першабытную эпоху


  1. Праблема ўзнікнення і развіцця мыслення і мовы.

  2. Моўны і этнічны стан эпохі ранняй першабытнай абшчыны.

  3. Моўны i этнiчны стан эпохі позняй першабытнай абшчыны.

  4. Этнiчны i моўны стан эпохі класаўтва­рэння.


Варыянт 6. Зараджэнне i развiццё абмену ў першабытным грамадстве


  1. Абмен у эпоху ранняй першабытнай абшчыны.

  2. Росквіт дараабмену ў эпоху позняй першабытнай абшчыны. Сутнасць “прэстыжнай эканомікі”.

  3. Зараджэнне эканамічнага абмену ў эпоху класаўтварэння.


Варыянт 7. Развiццё iнстытута ўлады ў першабытным грамадстве


  1. Абшчынна-радавая і патэстарная арганізацыя эпохі ранняй першабытнай абшчыны.

  2. Ускладненне абшчынна-радавой арганiзацыi ў эпоху позняй першабытнай абшчыны.

  3. Перадумовы разлажэння першабытнага грамадства. Зараджэнне дзяржавы i права.


Варыянт 8. Этапы фiзiчнай эвалюцыi чалавека


  1. Вышэйшыя выкапнёвыя малпы і іх роля ў эвалюцыі чалавека.

  2. Архантрапы (Homo erectus).

  3. Палеаантрапы (Homo sapiens neanderthalensis).

  4. Неаантрапы (Homo sapiens sapiens)


Варыянт 10. Першы, другi i трэцi вялiкiя грамадскiя падзелы працы


  1. Першы вялiкi грамадскi падзел працы і яго паглыбленне.

  2. Другі вялiкi грамадскi падзел працы. Вылучэнне рамяства.

  3. Трэцi вялiкi грамадскi падзел працы. Развіццё гандлю.

  4. Вылучэнне разумовай працы.


Варыянт 13. зараджэнне дзяржавы i права


  1. Асаблівасці патэстарнай арганізацыі ў эпоху першабытнай абшчыны.

  2. Ускладненне сацыяльна-патэстарнага жыцця ў эпоху класаўтварэння.

  3. Прыкметы палітычнай арганізацыі.

  4. Шляхі станаўлення дзяржавы.


Варыянт 14. Этапы эканамічнага развiцця ў эпоху першабытнасцi


  1. Гаспадарка эпохі ранняй першабытнай абшчыны. Падзел працы, прынцыпы калектыўнай уласнасці і ўраўняльнага размеркавання.

  2. Развіццё гаспадаркі ў эпоху позняй першабытнай абшчыны. Прэстыжная эканоміка.

  3. Удасканаленне земляробчых тэхналогій у эпоху класаўтварэння. Развіццё рамяства і эканамічнага абмену.


Варыянт 15. развіццё карысных ведаў ў эпоху першабытнасцi


  1. Назапашванне карысных ведаў у першабытных паляўнічых і збіральнікаў.

  2. Пашырэнне карысных ведаў у сувязі з развіццём вытворчасці ў эпоху позняй першабытнай абшчыны.

  3. Развіццё новых відаў дзейнасці ў эпоху класаўтварэння і іх уплыў на фарміраванне новых карысных ведаў.


Варыянт 16. першабытнае грамадства і Цывiлiзацыя


  1. Апапалітэйны этап першабытнай гісторыі.

  2. Сінпалітэйны этап першабытнай гісторыі. Тыпы першабытнай перыферыі.

  3. Тыпалогія кантактаў паміж цывілізацыяй і першабытнай перыферыяй.

  4. Рэшткі першабытнасці ў сучасным свеце.


Варыянт 17. Узнiкненне i эвалюцыя абшчынна-рАдавога ладу


  1. Тэорыі ўзнікнення абшчынна-радавой арганізацыі.

  2. Абшчынна-радавая арганізацыя эпохі ранняй першабытнай абшчыны.

  3. Ускладненне абшчынна-радавой арганізацыі ў эпоху позняй першабытнай абшчыны.

  4. Трансфармацыя абшчыннай і родаплемянной арганізацыі ў эпоху класаўтварэння.


Варыянт 19. Дэмаграфiчная сiтуацыя ў эпоху першабытнасці


  1. Дэмаграфiчная сiтуацыя ў эпоху ранняй першабытнай абшчыны.

  2. Дэмаграфiчная сiтуацыя ў эпоху позняй першабытнай абшчыны.

  3. Дэмаграфiчная сiтуацыя ў эпоху класаўтварэння.


Варыянт 20. Развiццё полаўзроставай арганiзацыi ў эпоху першабытнасцi


  1. Полаўзроставая арганiзацыя ў эпоху ранняй першабытнай абшчыны.

  2. Полаўзроставая арганiзацыя ў эпоху позняй першабытнай абшчыны.

  3. Пераварот у становішчы полаў у эпоху класаўтварэння.

Літаратура для напісання рэфератаў:


Абавязковая літаратура:


  1. Гісторыя перашабытнага грамадства: вучэбна-метадычны комплекс / склад. і агульн. рэд. В.А. Емяльянчык. Наваполацк, 2008.

  2. Алексеев В.П., Першиц А.И. История первобытного общества. М., 1990.

  3. Алексеев В.П. История первобытного общества. М., 1999; М., 2001.

  4. Першиц А.И., Монгайт А.Л., Алексеев В.П. История первобытного общества. М., 1982.


Дадатковая літаратура:


    1. Алексеев В.П. Становление человечества. М., 1984.

    2. Горемыкина В.И. История первобытного общества. Мн., 1964.

    3. Вишняцкий Л.Б. Человек в лабиринте эволюции. М., 2004.

    4. Вишняцкий Л.Б. История одной случайности или происхождение человека. М., 2005.

    5. Джохансон Д., Иди М. Люси. Истоки рода человеческого.М., 1984.

    6. Добреньков В.И., Кравченко А.И. Социальная антропология. М., 2005.

    7. Иди М. Недостающее звено. Пер. с англ. И.Гуровой. М., 1977.

    8. История первобытного общества. Эпоха классообразования. М., 1988.

    9. Козлова М.С. Эволюция человека. М., 2005.

    10. Констэбл Д. Неандэртальцы. Пер. с англ. И.Гуровой. М., 1978.

    11. Кулик С. Кенийские сафари. М., 1976.

    12. Линблад Я. Человек – ты, я и первозданный. М., 1991.

    13. Морган Л.Г. Древнее общество. Л., 1934.

    14. Нидерле Л. Славянские древности. М., 2000.

    15. Оппенгеймер С. Изгнание из Эдема. – М., 2004.

    16. Придо Т. Кроманьонский человек. Пер. с англ. И.Гуровой. М., 1979.

    17. Происхождение вещей: Очерки первобытной культуры / Под. ред. Смирницкой Е.В. М., 1995.

    18. Риер Я.Г. Историческая демография: Учебное пособие. Изд-во Могилевского гос ун-та, 1999.

    19. Семенов Ю.И. Введение во всемирную историю. Выпуск 2. История первобытного общества: Учебное пособие. М., 1999.

    20. Тайлор Э.Б. Первобытная культура. Москва, 1989.

    21. Тегако Л.И., Саливон И.И. Основы антропологии и экологии человека. Мн., 1997.

    22. Тегако Л.И., Саливон И.И. Основы современной антропологии. Мн., 1984.

    23. Уайт Э., Браун Д.М. Первые люди. Пер. с англ. И.Гуровой. М., 1978.

    24. Фосси Д. Гориллы в тумане. М., 1990.

    25. Фоули Р. Еще один неповторимый вид. М., 1990.

    26. Фрезер Д.Д. Золотая ветвь. Москва, 1986.

    27. Шапошникова Л.В. Тайна племени Голубых гор. М., 1969.

    28. Энгельс Ф. Происхождение семьи, частной собственности и государства.В связи с исследованиями Л.Г.Моргана. М., 1989.

    29. Энгельс Ф. Роль труда в процессе превращения обезьяны в человека // Маркс К., Энгельс Ф., Соч. 2-е изд. Т. 21.


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка