Матэрыялы да самастойнай працы па дысцыпліне “Гістарычнае краязнаўства беларусі” для студэнтаў завочнай формы навучання




Дата канвертавання19.03.2016
Памер74.3 Kb.
матэрыялы да самастойнай працы па дысцыпліне

Гістарычнае краязнаўства беларусі”



для студэнтаў завочнай формы навучання

Пытанні і тэсты да самакантроля
Тэма 1. Гiстарычнае краязнаўства. Прадмет i задачы курса


  1. Дайце вызначэнне паняцця краязнаўства.

  2. Якія існуюць накірункі галіновага краязнаўства?

  3. Пералічыце крыніцы гістарычнага краязнаўства.

  4. Чым адрозніваюцца дзяржаўнае і грамадскае краязнаўства?


Тэма 2. Развiццё гiстарычнага краязнаўства


  1. Знайдзіце адпаведнасць:

  1. Першы гістарыёграф ВКЛ, аўтар “Хронікі польскай, літоўскай, жамойцкай і ўсея Русі”

а) Аляксандр Гваньіні

  1. Аўтар “Хронікі Еўрапейскай Сарматыі”

б) Ян Ласіцкі

  1. Польскі гісторык, які выдаў у 1582 г. зборнік “Пра рэлігію, ахвярапрынашэнні, вясельныя і пахавальныя звычаі русінаў, маскавітаў і татар”

в) Ігнацій Кульчынскі

  1. Архiмандрыт Гродзенскага Каложскага манастыра, першы даследчык беларускiх старажытнасцей.

г) Мацей Стрыйкоўскі

Прыклад адказу: 1 – г


  1. Якія рускія навукоўцы і вандроўнікі даследавалі Беларусь у канцы XVIII – пачатку XIX стст.?

  2. Пералічыце прозвішчы ўдзельнікаў Віленскай археалагічнай камісіі.

  3. Знайдзіце адпаведнасць:

  1. Год заснавання Полацкага езуіцкага калегіума

а) 1855

  1. Год заснавання Віленскага езуіцкага калегіума

б) 1773

  1. Год адкрыцця Віленскага музею старажытнасцей

в) 1579

  1. Год правядзення экспедыцыі Івана Ляпёхіна на Беларусь

г) 1581




  1. Знайдзіце адпаведнасць:




  1. Заснавальнік Віленскага музею стараджытнасцей

а) Тэадор Нарбут

  1. Стваральнік першай праграмы навуковых даследаванняў мiнуўшчыны славян, аўтар працы “Пра славяншчыну да хрысцiянства” (1818 г.)

б) Адам Кіркор

3) Аўтар тома “Літоўскае і Беларускае Палессе” у серыі кніг «Жывапiсная Расiя»

в) Еўстафій Тышкевіч

4) Аўтар шматтомнай працы «Старажытная гiсторыя лiтоўскага народа”

г) Зарыян Даленга-Хадакоўскі




  1. Які навуковы зборнік выдавала Віленская археалагічная камісія?

  2. Назавіце найбольш вядомыя працы

  • Міхаіла Бэз-Карніловіча

  • Аляксея Сапунова

  • Паўла Шэйна

  1. Пералічыце прозвішчы польскамоўных даследчыкаў гістарычнага краязнаўства Беларусі 2-й паловы ХІХ ст.

  2. Якое краязнаўчае таварыства было заснавана ў 1902 г. у Магілёве?

  3. Якое шматтомнае энцыклапедычнае выданне краязнаўчага характару выйшла ў канцы ХІХ ст. на польскай мове?

  4. Знайдзіце адпаведнасць:




  1. Год правядзення першага Ўсебеларускага краязнаўчага з’езду

  1. 1922

  1. Год стварэння Цэнтральнага Бюро краязнаўства

  1. 1924

  1. Год стварэння Інбелкульта

  1. 1925

  1. Год выхаду ў свет першага нумару часопiса «Наш край»

  1. 1926



  1. Ахарактарызуйце спецыфіку развіцця гістарычнага краязнаўства Беларусі ў 50-80-е гг. ХХ ст.

  2. Якія сучасныя краязнаўчыя выданні Вы ведаеце?

  3. Назавіце імёны сучасных краязнаўцаў.


Тэма 3. Краязнаўства ў вучэбнай i пазакласнай рабоце.
1. Якім чынам краязнаўчы матэрыял можа быць выкарыстаны на школьным уроку гісторыі?

2. Пералічыце магчымыя профілі школьнага гісторыка-краязнаўчага гуртка.

3. Ахарактарызуйце спецыфіку археалагічнага гуртка.

4. Якія існуць тыпы экскурсій паводле зместу, формы арганізацыі, спосабу перамяшчэння?

5. Пералічыце этапы падрыхтоўкі экскурсіі.

6. Які існуюць метады падачы матэрыялу ў ходзе экскурсіі?

7. Пералічыце магчымыя профілі школьнага гісторыка-краязнаўчага музея.
Тэма 4. Этнаграфiя ў краязнаўстве


    1. Дайце вызначэнне матэрыяльнай і духоўнай культуры. Прывядзіце прыклады.

    2. Пералічыце імёны даследчыкаў, якія займаліся вывучэннем культуры беларускага народа ў ХІХ ст.

    3. Пералічыце гісторыка-культурныя рэгіёны Беларусі.

    4. У чым складаецца спецыфіка Беларускага Падзвіння як асобнага гісторыка-культурнага рэгіёна Беларусі?

    5. Якіх сучасных даследчыкаў этнаграфіі Беларускага Падзвіння Вы ведаеце?


Тэма 5. Археалагiчныя помнiкi ў краязнаўстве


    1. Пералічыце імёны вучоных ХІХ ст., якія стаялі ў вытокаў беларускай археалагічнай навукі.

    2. Якія катэгорыі помнікаў археалогіі Вы ведаеце?

    3. Назавіце найбольш распаўсюджаныя народныя назвы гарадзішчаў.

    4. Пералічыце найбольш распаўсюджаныя народныя назвы курганаў.

    5. Якія найбольш пашыраныя сюжэты легендаў і паданняў пра помнікі археалогіі Вы ведаеце?

    6. Пералічыце катэгорыі культавых камянёў Беларусі.


Тэма 6. Помнiкi архiтэктуры


  1. Пералічыце элементы абарончых збудаванняў гарадоў Беларусі ХI-ХIIІ стст.

  2. Ахарактарыуйце адметныя рысы Полацкай школы дойлідства. Якія храмы гэтай архітэкурнай школы Вы ведаеце? Якія храмы захавался да нашага часу?

  3. Ахарактарыуйце асаблівасці Гродзенскай школы дойлідства. Якія храмы гэтай архітэкурнай школы Вы ведаеце? Якія храмы захавался да нашага часу?

  4. Дайце вызначэнне паняцця “базіліка”

  5. Дайце вызначэнне паняцця “неф”.

  6. Дайце вызначэнне паняцця “апсіда”.

  7. Пералічыце найбольш вядомыя замкi Беларусі агульнадзяржаўнага значэння, узведзеныя ў XIV – XV стст.

  8. Пералічыце храмы абарончага тыпу XV – пачатку XVI стст.

  9. Ахарактарызуйце асаблівасці архітэктурнага стылю барока.

  10. Якія храмы эпохі барока на Беларусі Вы ведаеце?

  11. Якія “гістарычныя” стылі архітэктуры атрымалі развіццё на Беларусі ў ХІХ – пачатку ХХ стст.?

Гiстарычнае краязнаўства – комплекснае навуковае вывучэнне насельніцтвам гiсторыi і гiсторыка-культурнай спадчыны сваёй мясцовасці.

Для замацавання ведаў па дысцыпліне студэнтам завочнай формы навучання прапануецца напісанне рэферата. Рэферат павінен насіць характар краязнаўчага даследавання, прысвечанага разгляду аднаго з аспектаў гісторыі і культуры свайго края. Тэма і структура рэферата можа быць прапанавана самім студэнтам, але абавязкова ўзгадняецца з выкладчыкам па дысцыпліне.

ПРЫКЛАДНАЯ ТЭМАТЫКА рэфератаў:


  • Гісторыка-культурная спадчына горада ... (вёскі …)

  • Архітэктурная спадчына горада … (вёскі ...)

  • Касцёл (царква) ў вёсцы … (горадзе …)

  • Храмы … раёна

  • Помнікі археалогіі … раёна.

  • Фальклорная спадчына вёскі … (раёна).

  • Калегіум езуітаў у Полацку.

  • Полацкі кадэцкі корпус.

  • Музеі Полацка.

  • Помнікі і памятныя мясціны, звязаныя з вайной 1812 г. у Полацку.

  • Архітэктурныя помнікі эпохі барока ў Полацку.

  • Полацкі Спаса-Ефрасіннеўскі манастыр.

  • Полацкі Сафійскі сабор.

Літаратура для напісання рэфератаў:




  1. Алексеев Л.В. По Западной Двине и Днепру в Белоруссии. М., 1974.

  2. Алексеев Л.В. Археология и краеведение Белоруссии XVI – 30-е годы ХХ в. Мн., 1996.

  3. Арлоў У.А. Таямнiцы Полацкай гiсторыi. Мн., 1993.

  4. Архiтэктура Беларусi: нарысы эвалюцыi ва усходнеславянскiм i еўрапейскiм кантэксце : у 4 т. Мн., 2005-2006.

  5. Без-Корнилович М.О. Исторические сведения о примечательнейших местах в Белоруссии. Репринт. изд. 1855 г. СПб., 1995.

  6. Гiсторыя i археалогiя Полацка i Полацкай зямлi: Матэрыялы Мiжнар. навук. канф. Полацк, 1998, 2002, 2007 гг.

  7. Грыцкевiч В.П., Мальдзiс А.I. Шляхi вялi праз Беларусь. Мн., 1980.

  8. Дучыц Л.У. Археалагiчныя помнiкi у назвах, вераваннях i паданнях беларусаў. Мн., 1993.

  9. Живоисная Россия: Литовское и белорусское Полесье: репринтное воспроизведение издания 1882 г. Мн, 1993.

  10. Зайкоускi Э.М., Дучыц Л.У. Жыватворныя крынiцы Беларусi. Мн., 2001.

  11. Закон Рэспублiкi Беларусь “Аб ахове гiсторыка-культурнай спадчыны” // Национальный правовой интернет-портал Республики Беларусь [Электронный ресурс]. – Режим доступа: http://www.pravo.by, свободный.

  12. Иезуиты в Полоцке: в 2 ч. Полоцк, 2005.

  13. Историческое краеведение Белоруссии. Мн., 1980.

  14. Калiноускi I.I. Полацк i яго ваколiцы. Мн., 2005.

  15. Карасёў В.Р. Ветрына і наваколле: храналогія гісторыі. Віцебск, 1994.

  16. Каханоўскi Г.А. Археалогiя i гiстарычнае краязнаўства Беларусi XVI – XX стст. Мн., 1984.

  17. Князева В.М. Падарожжа па Беларусі. Мн.: 2005.

  18. Локотко А.И. Историко-культурные регионы Беларуси. Мн, 2002.

  19. Несцярчук Л.М. Замкі, палацы, паркі Берасцейшчыны Х-ХХ стст. Мн., 2002.

  20. Полацкi Спаса-Еуфрасiннеўскi манастыр. Мiнск, 2006.

  21. Полоцк. Исторический очерк. Мн., 1987.

  22. Путеводитель по городу Полоцку 1910 г. Полоцк, 2006 г.

  23. Сабина П. (Петро) Беларусь живописная. Путеводитель. Мн., 2006.

  24. Сапунов, А.П. Заметка о коллегии и академии иезуитов в Полоцке. Полоцк, 1997.

  25. Ткачев М.А. Замки Белоруссии. Мн., 1987.

  26. Чантурыя У.А. Архiтэктурныя помнiкi Нясвiжа. Мiнск, 1989.

  27. Шпилевский П.М. Путешествие по Полесью и белорусскому краю. Мн., 2004.

  28. Штыхов Г.В.Древний Полоцк. Мн., 1975.

  29. Шыбека З.В. Мінск: старонкі жыцця дарэвалюцыйнага горада. Мн., 1994.

  30. Этнаграфічная спадчына. Беларусь. Краіна і людзі. Мн., 1996.


Энцыклапедыі і даведачныя выданні:


  1. Археалогiя i нумiзматыка Беларусi. Энцыклапедыя. Мн., 1993.

  2. Архiтэктура Беларусi. Энцыклапедычны даведнiк. Мн., 1993.

  3. Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Мн.,

  4. Города, местечки и замки Великого княжества Литовского: энциклопедия. Мн., 2009.

  5. Гісторыя Беларусі. Энцыклапедыя : у 6 т. Мн, 1993-2003.

  6. Збор помнiкаў гiсторыi i культуры Беларусi. Вiцебская вобл. Мн., 1984.

  7. Памяць: Гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі. Шматтомнае выданне. Мн., 1985-2004.

  8. Республика Беларусь : энциклопедия: в 6 т. Мн., 2007-2008.

  9. Список памятников истории и культуры республиканского значения БССР. Кн. 2: Памятники археологии. Мн., 1990.

  10. Этнаграфiя Беларусi. Энцыклапедыя. Мн., 1989.


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка