Матэрыяльная культура беларусаў




Дата канвертавання03.05.2016
Памер100.42 Kb.
МАТЭРЫЯЛЬНАЯ КУЛЬТУРА БЕЛАРУСАЎ

1. Пасяленні і жыллё.

2. Касцюм.

3. Традыцыйная культура харчавання.


1 На Беларусі былі распаўсюджаны розныя тыпы пасяленняў і неаднолькавыя тыпы забудовы сядзiбы ў ХIХ – пачатку ХХ ст. На сядзібе размяшчаліся жыллё, вытворчыя i гаспадарчыя пабудовы. Нацыянальныя адметнасці мела афармленне інтэр’еру беларускай хаты.

ЖЫЛЛЁ, збудаванне, у якім жыве чалавек. Узнікла на золку цывіліза-цыі як сховішча ад непагоды і драпежных звяроў. Належыць да асноўных матэрыяльных даброт грамадства. Развілося ад будкі і зямлянкі (паўзямлян-кі) да наземнай адна- і шматкамернай пабудовы. Тыпы і разнавіднасці жылля абумоўлены ўзроўнем развіцця гаспадаркі, геагр. асяроддзем, характарам сацыяльных адносін, узроўнем будаўнічай тэхнікі і культурна-бытавымі традыцыямі. Дыферэнцыяцыя тыпаў жылля пачалася з падзелам грамадства на класы, а з узнікненнем гарадоў вылучыліся тыпы гарадскога і сельскага (вёска, горад, мястэчка).

На Беларусі паводле археалагічных даследаванняў шматкамернае жылля вядома з жалезнага веку. Бытаванне Ж. складанай планіроўкі адзначаюць летапісы 10—12 ст. Гэта былі чатырохвугольныя і авальныя ў плане камеры, якія прымыкалі адна да адной і ўтваралі пабудовы плошчаю каля 20—25 м2. 3 распадам першабытна-абшчыннага ладу і выдзяленнем з абшчыны асобных сем'яў шматкамерныя пабудовы пачалі змяняцца невялікім жыллём, прызначаным для адной сям'і.

У 17 — пач. 20 ст. асноўнымі тыпамі сялянскага жылля былі зрубныя 1-, 2-, 3-камерныя пабудовы. Аднакамернае жыллё - хата без сянец. 2-камернае ўтваралася далучэннем да хаты сянец. Спачатку сенцы не мелі пэўнага гаспадарчага прызначэння, не вызначаліся сталым наборам рэчаў; у іх трымалі некаторыя гаспадарчыя прылады, летам спалі. Уваход у хату спачатку прыкрывалі нахільна пастаўленымі жэрдкамі, уцяплялі саломай, сенам і зямлёй. У болып развітой форме, якая захавалася да нашага часу, сенцы — гэта зрубны трысцен або крытая дашчатая прыбудова да жылля з задняга тарцовага боку. Аднакамернае жыллё доўгі час суіснавала побач з 2- і 3-камерным. У 19 ст. яно сустракалася вельмі рэдка. Самым пашыраным у беларускай вёсцы было 2-камернае жыллё (хата + сенцы). У сенцах часта выгароджвалі камору. Больш ускладнены планіровачнны тып - хата + сенцы + трэцяе памяшканне (жылое або гаспадарчае — камора, клець). Трохкамернае жыллё пашырана на Беларусі з 16 ст., але доўгі час існавала побач з 2-камерным. Надсобная прыбудова ў 3-камерным жыллі пачала паступова выконваць функцыі жылой: у камору або клець пераносілі спальнае месца асобных членаў сям'і. У працэсе далейшага развіцця гаспадарчая пабудова з халоднай ператваралася ў памяшканне з печчу і пачынала выконваць функцыі хаты.

Унутраная планіроўка ў беларускім сялянскім жыллі вызначалася ўстойлівасцю; печ (у курнай хаце без коміна) размяшчалася ў правым ці левым вуглу пры ўваходзе і вусцем была павернута да падоўжнай сцяны з акном. У процілеглым па дыяганалі ад печы вуглу знаходзілася покуць (вялікі або кутны вугал, кут, куць, пакуцце) — пачэснае, ганаровае месца ў хаце. На покуці звычайна стаяў стол і знаходзілася бажніца. Ад покуці ўздоўж сцен размяшчаліся лавы шырынёю да 12 вяр-шкоў (52 см). Ад печы ўздоўж глухой сцяны насцілаліся палаці — нары са шчыльна падагнаных адна да адной дошак. Пазней з'явіліся драўляныя ложкі. 3 рухомай традыцыйнай мэблі былі ўслоны: адзін або два стаялі каля стала, адзін — ля дзвярэй. На сцяне каля дзвярэй мацаваліся палічка для посуду, лыжачнік для лыжак.

Для хавання рознага начыння і дробных рэчаў хатняга ўжытку служыла паліца — шырокая (да 40 см) з невялікім борцікам дошка, умацаваная на дубовых круках над дзвярамі або над прадпечным акном. Найболып каштоўныя рэчы — святочнае адзенне, палатно, жаночы пасаг захоўвалі ў куфрах (скрынях). У 19 ст. з'явіліся суднікі — шафкі для посуду, лаву пачала выцясняць драўляная канапа. Разам з куфрамі і суднікам яна — адзін з пер-шых прадметаў абсталявання, які апрача утылітарнага прызначэння служыў сродкам аздаблення жылля. 3 іншых элементаў эстэтычнага афармлення інтэр'ера хаты здаўна былі пашыраны вырабы ручнога ткацтва (ручнікі, абрусы, посцілкі і дываны), якія ўносілі ў сціплае памяшканне сялянскага Ж. святочны настрой.

Беларускі селянін заўсёды ўпрыгожваў жыллё знадворку. Адзін з самых пашыраных дэкаратыўных матываў — выява сонца з праменнямі. Дэкаратыўныя дэталі беларускай архітэктурнай арнаментыкі глыбока самабытныя і нацыянальныя. У дэкоры выкарыстоўвалі тры асноўныя групы арнаментальных матываў: матывы нябесных цел, мясцовай фауны і флоры, геаметрычных абстрактных форм. У арнамент аконных абрамленняў часта ўкампаноўвалі выкананыя ў тэхніцы прапільнай разь-бы выявы птушак і звяроў (голуб, певень, конь, мядзведзь і інш.). Віль-чыкі закрылін у двухсхільных стрэхах — найстарэйшыя традыцыйныя ўпрыгожанні. Выкананыя ў тэхніцы аб'ёмнай разьбы вільчыкі рабілі трох тыпаў: канструкцыйныя — падвойныя, верты-кальныя — прымацаваныя да закрылін, змешаныя. На Віцебшчыне і Магілёўшчыне ў арнаментальнай разьбе пераважалі геаметр. кампазіцыі, на Гомельшчыне пашырана разьба ўсіх матываў. Адметная асаблівасць знешняга афармлення сялянскага жылля - арганічнае спалучэнне канструкцыі з дэкорам. Кожная архітэктурная дэталь, якая садзейнічае ўпрыгожанню жылля, уяўляе канструкцыйна неабходны элемент.

2. Гiсторыя беларускага народнага адзення – неад’емнага кампанента матэрыяльнай культуры - праходзіла некалькі этапаў. Выкарыстоўваліся розныя матэрыялы для вырабу адзення, тыпы кроя, быў багаты каларыт. У шырокім сэнсе ўключае абутак, галаўныя ўборы. Вылучаюцца жаночы, мужчынскi i дзiцячы комплексы адзення беларусаў, будзённае i святочнае адзенне, а таксама абрадавае адзенне і ўпрыгожаннi.

Умерана кантынентальны клімат, працяглая зіма і негарачае лета вы-магалі закрытага, цёплага адзення. Тканіны выраблялі з лёну (радзей пянькі) і воўны, упрыгожвалі набіўным узорам або ткалі з нітак розных колераў. Амаль усе віды адзення ў старажытнасці былі накладнымі, агульнае эстэтычнае патрабаванне — статычнасць і прастата сілуэта. Аснову мужчынскага гарнітура складалі кашуля з ноясам і нагавіцы, жаночага — кашуля (даўжэйшая за мужчынскую) і паясное адзенне тыпу панёвы; верхняя вопратка — світа (зімой падшытая футрам). Мужчыны насілі шапкі з футра, сукна ці лямцу, дзяўчаты — вянец, замужнія жанчыны — чапец, а паверх — убрус. Абуваліся ў пасталы, поршні ці боты (жаночыя боты часта вышывалі). Адзенне ўзбагачалася на працягу стагоддзяў.

Народнае адзенне беларусаў болып яскрава, чым адзенне іншых слаёў грамадства, выяўляла яго маральныя нормы і эстэтычныя густы. Беларускі касцюм у 14-16 ст. узбагаціўся новымі відамі (андарак, гарсэт) і прынцыпамі афармлення (спосабы завязвання наміткі), болып наблізіўся да абрысаў фігуры. Ён меў характэрныя прыкметы касцюма эпохі Адраджэння, а з найбольш спецыфічных — тэндэнцыі да агульнай строгасці ансамбля, перавагі белага колеру ў паасобных вырабах, спалучэння белага з чырвоным у іх каларыстыцы, а таксама геаметрычных узораў у арнаментыцы, што было трывалай усходне-славянскай традыцыяй. Беларускі касцюм у гэты час набыў завершанасць, свой утылітарны і мастацкі вобраз.

Даўнімі традыцыямі было вызначана, якое адзенне насіць у будні ці свята, надзяваць на вяселле ці на радзіны, падчас радасці ці жалобы. У самае прыгожае адзенне ўбіраліся да працоўных урачыстасцей: выгану жывёлы «на юраўскую расу», на свята Першай баразны, Першага снапа на ніве або Першага пакосу на сенажаці. Дэкор касцюма беларускага сялянства натуральна ўпісваўся ў беларускі краявід, гарманіраваў з інтэр'ерам сялянскай хаты, з яго самабытнай мэбляй, ручнікамі, абрусамі. Тканіны (палатняныя — зрэбныя і кужэльныя, суконныя і інш.) выраблялі ў хатніх умовах (на кроснах). Фарбавалі прыроднымі фарбавальнікамі (настоямі траў, кары і лісця дрэў, балотнай жалезнай рудой). На белае палатно натыканнем або вышыўкай наносілі чырвоны геаметрычны арна-мент. Паліхромнасць была ўласціва суконным і паўсуконным тканінам паяснога адзення і поясу, у якіх вышыўка амаль адсутнічае, а тканы ўзор вызначаецца сакавітасцю тонаў і смеласцю іх спалучэнняў — чырвоны, зялёны, сіні, белы. Удала выкарыстоўваліся ў аздобе натуральныя серабрыстыя тоны лёну і воўны. Бытаваў таксама спецыфічны промысел упрыгожання тканін — набіванка.

У традыцыйны комплекс мужчынскага адзення ўваходзілі кашуля, нагавіцы, а таксама камізэлька. Кашулю насілі навыпуск, падпяразвалі поясам, калошы абгортвалі анучамі і запраўлялі ў лапці, скураныя пасталы, боты, зімой — у валёнкі. Галаўнымі ўборамі былі саламяны капялюш (брыль) ці валеная магерка, зімой заечая ці аўчынная аблавуха. Закончанасць ансамблю надавала скураная сумачка, якую падвешвалі цераз левае плячо ці да пояса. Мужчынскі касцюм меў сціплае аздаб-ленне, у ім пераважаў белы колер, а дэкор прыпадаў на каўнер, каўнерцы, пазуху і ніз кашулі і на разнаколерны пояс з кутасамі.

Найважнейшага ўзлёту фантазіі і майстэрства беларускае адзенне дасягнула ў жаночым касцюме, своеасаблівасць якога вызначае адметнасць нацыянальнага касцюма беларусаў увогуле. У жаночай кашулі залежна ад крою вылучаюць 3 умоўныя тыпы: з прамымі плечавымі ўстаўкамі; тунікападобная; з гесткай. Найболыная ўвага звярталася на ўпрыгожанне рукавоў, што звязана з мастацкай тэктонікай і пластыкай касцюма, а таксама з верай у магічную сілу чырвонага рамбічнага арнаменту, які нібыта засцерагаў рукі ад злых духаў і надаваў ім моц у працы. Разнастайнае паясное адзенне жанчыны: многія віды спадніц (андарак, саян, палатнянік, летнік), а таксама панёвы, фартухі. Малюнак спадніцы і панёвы — клетка, падоўжныя або папярочныя палосы ў чырвоным, сіне-зялёным ці серабрыста-белым каларыце. Кампазіцыйна-арнаментальнае вырашэнне фартуха адпавядала кашулі і гарманіравала з ёю; апрача таго, ён упрыгожваўся карункамі і быў прыкметнай часткай касцюма. У жаночае, асабліва святочнае, убранне ўваходзіў і гарсэт у выглядзе безрукаўкі, якая шчыльна аблягала стан і рабіла фігуру зграбнай. Шылі яго звычайна з крамных тканін чорнага, блакітнага, малінавага колераў, аздаблялі вышыўкай, аплікацыяй, нашыўкамі тасёмак, стужак, гузікаў. Касцюм мог дапаўняцца разнаколерным (найчасцей чырвона-зялёна-белым) поясам з кутасамі ці махрамі. Галаўныя ўборы строга залежалі ад узросту і сямейнага становішча жанчыны. У дзяўчат гэта былі перавязкі накшталт вузкіх ручнікоў. Замужняй кабеце не дазвалялася паказвацца на людзях з непакрытай галавой, таму жаночыя галаўныя ўборы паводле будовы болын складаныя і разнастайныя. Яны падзяляюцца на ручніковыя (намітка, сярпанка, хустка), рагацістыя (галовачка), каптуровыя (каптур, чапец, падвічка). Самы пашыраны і адмысловы — намітка. Яна мноствам спосабаў павівалася вакол галавы на спецыяльным каркасе, канцы яе прыгожа драпіраваліся на спіне, а постаць жанчыны ўспрымалася вельмі статнай і велічнай. Будзённым абуткам жанчыны былі лапці, святочным — пасталы і чорныя хромавыя чаравікі. Верхняя мужчынская і жаночая вопратка мала адрознівалася паміж сабой. Яе шылі з валенага нефарбаванага сукна (світа, сярмяга, латушка, бурка, бурпос), аўчыны (кажух, кажушок — белыя нядубленыя, пазней чырвона-вохрыстыя дубленыя, казачына). Насілі таксама бравэрку, кафтан, кабат. Дэкаратыўнасцю выдзяляліся святочныя світы і кажушкі, якія па-майстэрску кроілі (з бакавымі клінамі — «з вусам»), упрыгожвалі шнурком, аплікацыяй, вышыўкай. Формы касцюма беларусаў канца 19 — пач. 20 ст. не былі аднароднымі.


3. Традыцыйная культура харчавання. Ежа з’яўляецца часткай матэрыяльнай культуры. Беларуская народная кулiнарыя – шырокае паняцце. Вядомы розныя стравы беларускай народнай кулiнарыi (мучныя i крупяныя, стравы з агароднiны i прадуктаў збiральнiцтва, мясныя i малочныя стравы, рыбныя стравы, напоi). Беларусы беражліва захоўвалі традыцыi прыгатавання страў. Меліся сезонныя асаблiвасцi харчавання, зафіксаваны сацыяльныя асаблiвасцi харчавання беларусаў. Традыцыйныя трапезы займаюць значнае месца ў культурных традыцыях беларускага сялянства.

ЕЖА. Характар ежы і харчавання беларусаў вызначаліся накіраванасцю іх гаспадаркі. Старажытныя славяне былі пераважна земляробамі, таму раслінная ежа для беларусаў спрадвечная. Значнае месца ў харчаванні займалі дзікарослыя расліны (шчаўе, цыбуля лугавая, чаенок палявы, баршчавік, крапіва, лебяда). ягады, грыбы.

Асноўныя спосабы захоўвання прадуктаў — сушэнне, квашэнне; пазней — саленне. Рыбу (уюноў), грыбы, садавіну сушылі. Большую рыбу, мяса сушылі, пазней — капцілі. Найбольш старажытны пашыраны від расліннай ежы — каша. Яе варылі з абтоўчанага цэлага або з сечанага ікрупі зерня і молатага (мукі). Рэдкія мучныя цестападобныя стравы калісьці былі асноўнай ежай у пост. Паводле спосабу прыгатавання адрозніваліся квашаныя (кваша, саладуха. кулага), няквашаныя (калатуха. кулеш, саламаха, лямешка) і з соладу (саладуха). 3 аўсянай мукі гатавалі кісель, жур, талакно. Былі шырока вядомы рэдкія мучныя стравы — зацірка, галушкі. Традыцыйная ежа беларусаў, як і іншых славян, бліны з жытняй, пшанічнай, грэцкай, радзей ячменнай мукі. Бліны пяклі раніцай на снеданне, іх бралі з сабой у поле, у дарогу.

Каштоўным і шанаваным прадуктам з мукі быў хлеб (жытні, пшанічны). Яго пяклі з рознымі дабаўкамі — бульбай, буракамі, у галодныя гады — з жалудамі, мякінай. Хлеб звычайна выпякалі вялікімі (па 4— 6 кг) боханамі («як падняць»), круглымі або прадаўгаватымі (буханкі, буханы, букаты, куліды). Святочнае печыва — пірагі — звычайна рабілі з пшанічнай мукі.

Адным з галоўных прадуктаў харчавання была таксама гародніна. Сырымі елі рэпу, рэдзьку, агуркі, моркву, цыбулю, часнок. Гарох і боб парылі і пражылі; капусту, буракі, бручку, агуркі квасілі, салілі; рэпу, бручку, моркву парылі і пяклі. Рэдкія, звычайна кіслыя стравы (на першае) варылі з капусты, буракоў і бацвіння, з салёных агуркоў, са шчаўя, грыбоў, рыбы. Агурочны пустацвет кідалі ў квас, халаднік для паху. Першыя стравы варылі густымі (казалі «Гушча дзяцей не разганяе»).

3 18 ст. ў харчаванні беларусаў вялікае месца займае бульба, якая стала штодзённай сялянскай ежай. 3 бульбы гатавалі розныя стравы, яна ішла як дабаўка да мучных і гароднінных. Бульбу варылі цэлую і рэзаную, чышчаную і ў лупінах, пяклі, смажылі. 3 дранай бульбы пяклі і пякуць дранікі і бабку, з тоўчанай робяць камы, з пакрышанай — булён. Бульба ідзе на прыгатаванне клёцак, калдуноў, запяканак, піражкоў. Налічваюць шмат страў з бульбы, таму і называюць яе на Беларусі другім хлебам.



3 малочных прадуктаў спажывалі малако, тварог, сыр, масла, смятану, сыроватку, маслёнку (скалоцвіны), малодзіва (серу). Малако елі халодным, гатаваным, але пераважна кіслым. Сырадой здаўна лічыўся лекавым сродкам. Для заквашвання малака не ўжывалі і не ўжываюць ніякіх спецыяльных заквасак — яно кісне само. На тварог кіслае малако адтопліваюць у печы, заліваюць у спецыяльны палатняны клінок, з якога сцякае сыроватка. Тварог у клінку завязваюць, кладуць паміж дошчачкамі пад камень (гнёт), праз пэўны час атрымліваецца сыр. Яго спажываюць свежым, у пост сушылі або складалі ў дзежку і залівалі растопленым маслам (масленіца, брынза). На сыроватцы рабілі халаднік, варылі крупнік, пяклі бліны. Даўнейшы спосаб атрымання масла — праз адагрэў смятаны, пазней яго сталі збіваць (калаціць) у глінянай пасудзіне, потым у спецыяльных бойках. Смятану збіраюць з кіслага малака або з салодкага (якое пастаяла ў халодным месцы). Спажываюць смятану як закрасу для баршчу, квасу, да бліноў і інш.

Значна меншае месца ў харчаванні беларусаў займалі мясныя стравы. Спажывалі свіное мяса, бараніну, мяса свойскіх птушак, значна радзей — мяса кароў, цялят. Мяса спажывалі сырым, вараным, печаным, вэнджа-ным. Найболып пашыраная страва з сырога мяккага свінога мяса — каўба-са. Мяса захоўвалі таксама ў свіным страўніку (коўбіку). Сала салілі з прыправамі. Сала рэзалі кавалкамі па памеру дзежкі, тады яно (добра пра-соленае) не жаўцела і добра захоўвалася. Елі яго сырым, печаным (сквар-кі); унутраны тлушч ператоплівалі (ператоп, смалец). З гусей, качак, курэй вытоплівалі смалец. Са свіных вантроб рабілі вантрабянку (сальцісон), з крыві — крывянку, варылі юху, боршч. 3 ног, галавы гатавалі квашаніну. У той дзень, калі калолі кабана, гаспадары наладжвалі са свежыны багатую вячэру, якую называлі свежыной, пагалоўшчынай ці верашчакай. На вялікія святы заможныя сяляне пяклі лепшыя часткі свіной тушы, цяляці, часам цэлыя кумпякі або парася. Мяса перад гэтым трымалі ў расоле з прыправай, перад выпечкай абмазвалі жытнім цестам.


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка