Матэматыка 1 клас Настаўнік: Рожка Аліна Іванаўна




Дата канвертавання24.06.2016
Памер34.18 Kb.
Матэматыка 1 клас

Настаўнік: Рожка Аліна Іванаўна

Тэма: Утварэнне ліку 10. Састаў ліку 10

Мэта:

  • пазнаёміць вучняў з утварэннем ліку 10, рознымі камбінацыямі саставу ліку 10 з двух і больш складаемых, замацаваць састаў вывучаных лікаў;

  • развіваць навыкі вусных вылічэнняў;

  • выхоўваць сяброўства, зацікаўленасць прадметам.

Абсталяванне: праменьчыкі - палоскі.

Ход урока

1. Арганізацыйны момант

- Якое сёння надвор’е? Якое сонца? Яно свеціць усім і ўсіх сагравае. Давайце створым сонца ў сабе. Закрыйце вочы, рукі пакладзіце на стол ці на калені далонямі ўверх. Уявіце ў сваім сэрцы маленькую зорачку. Я ў думках напраўляю да яе праменьчык, які нясе мір, любоў, дабро, радасць, цяпло, жыццёвую энергію.



Раздаю класу жоўтыя праменьчыкі-палоскі з прыкладамі для вуснага лічэння.

2. Вуснае лічэнне

- Адкрыйце вочы. Які ў вас настрой? На што ён падобны: на сонейка або на цёмную хмарку? Пакуль вы мяне слухалі, я падарыла кожнаму з вас праменьчык, на якім напісаны з аднаго боку добрыя словы, а з другога – заданні для вусных вылічэнняў. Павярніцеся адзін да аднаго і выканайце заданні.



3. Новая тэма, задачы

- Мы павінны расшыфраваць тэму ўрока. Код дадзены на дошцы.



А

Ч

Я

Д

Н

В

З

Ы

У

Х

13

16

8

15

14

18

19

17

11

12

- Які лік складаецца з 1 дзес. і 5 адз.? (15 - Д)

- Які лік ідзе за лікам 17? (18 - В)

- Які лік папярэднічае ліку 12? (11 - У)

- Першае складаемае – 10, другое складаемае – 2. Знайсці суму. (12 - Х)

- Знайсці суму лікаў 10 і 9. (19 - З)

- Знайсці рознасць лікаў 18 і 4. (14 - Н)

- Памяншаемае – 19, аднімаемае – 6. Знайсці рознасць. (13 - А)

- Спачатку з карзіны дасталі 12 яблыкаў, а потым яшчэ 4. Колькі ўсяго яблыкаў дасталі з карзіны? (16 - Ч)

- На стаянцы стаяла 16 машын. З іх – 3 грузавыя, а астатнія – легкавыя. Колькі легкавых аўтамабіляў на стаянцы? (14 - Н)

- Мама дала Сашу 2 слівы, 5 яблыкаў і 10 груш. Колькі ўсяго садавіны дала мама Сашу? (17 - Ы)

- Год назад Сашу было 6 гадоў. Колькі гадоў яму будзе праз 2 гады? (9 - Я)

- Якое слова атрымалася? (Двухзначныя)

- Сёння мы будзем знаёміцца з першым двухзначным лікам. Гэта будзе лік 10.

- Як вы думаеце, чаму лік 10 называюць двухзначным, а лікі, якія мы вывучалі раней – адназначнымі. У даўнія часы лік 10 лічыўся сімвалам гармоніі і прыгажосці. Мы з вамі ўжо ведаем, што ў нумаралогіі кожнаму ліку адпавядалі пэўныя імёны. Лік 10 складаецца з 1 і 0. Таму дзесяці адпавядаюць імёны ліку 1 – Вера, Аксана, Толя, Косця, Ілюша. Людзям з такімі імёнамі ўласціва энэргічнасць, упэўненасць у сваіх сілах, смеласць, схільнасць да рызыкі, але ім трэба дзесяць разоў падумаць, чым брацца за рызыкоўную справу.

- Колькі ёсць знакаў для абазначэння лікаў? (10)

- Як называюцца гэтыя знакі? (Лічбы)

- Колькі вы ведаеце адназначных лікаў? (10)

- Пакладзіце на парту 9 палачак. Дадайце да іх яшчэ адну. Які лік атрымалі? Пакажыце картку з такім лікам. Колькі на картцы знакаў?

10 – самы маленькі двухзначны лік.



  • Успамінаем, дзе ў жыцці сустракаецца лік 10. (10 пальцаў, кватэра № 10 і г. д.)

Работа па вучэбнаму дапаможніку стар. 5 – 6

№ 1. Па малюнку саставіць 3 задачы і запісаць іх рашэнні.

№ 3. Саставіць задачу, каб яна рашалася складаннем.

Работа над саставам ліку 10.

Гульня “Знайдзі сабе пару”

№ 5. (У вучэбным дапаможніку)

№ 6 – 8. Запісаць рашэнні задач з каменціраваннем.

4. Падвядзенне вынікаў. Рэфлексія

- Які новы лік вывучылі?



- З якіх лічбаў ён складаецца?

- Пакажыце карткі, які настрой адпавядае сённяшняму ўроку.


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка