Матэматыка ў полацкай езуіцкай акадэміі арына Вячорка (Менск)




Дата канвертавання19.03.2016
Памер37.73 Kb.
МАТЭМАТЫКА Ў ПОЛАЦКАЙ ЕЗУІЦКАЙ АКАДЭМІІ

Арына Вячорка (Менск)

Пачатковыя зьвесткі з арытмэтыкі й геамэтрыі, неаб-ходныя ў гандлі й рамястве, дзеці набывалі ў канфэсійных — праваслаўных, каталіцкіх і пратэстанцкіх , а зь сярэдзіны XVIII ст. — і ў сьвецкіх школах. Большасьць дзяцей мела ма-гчымасьць вучыцца толькі 3-4 гады, а затым дапамагала баць-кам у гаспадарцы, у гандлі. Інтарэсы такіх вучняў вызначалі-ся колам чыста практычных навук, неабходных для будучай пра-фэсіі.

Езуіцкія калегіі ў Беларусі, каб прывабіць вучняў, увялі выкладаньне матэматыкі ў пачатковых клясах. Такое вы-ключэньне было зроблена толькі дла пол ьска-літоўскае правін-цыі ордэну паводле адмысловага загаду яго генэрала ў 1614 г.

У езуіцкія калегіі прымалі дзяцей, якія ўжо валода-лі пачатковымі арытмэтычнымі дзеяньнямі. Праграма Полацкай калегіі дазваляе меркаваць, якой была далейшая матэматычная падрыхтоўка тут і ў іншых калегіях. У 1-й клясе вывучалі пе-рыыя 4 арытмэтычныя правілы, у 2-й — 3-й — простыя й скла-даныя дробы, прапорцыі, ў чацьвертым — альгебру да 2-й сту-пені ўключна, у пятым — тэарэтычную й практычную геамэтрыю. Найбольш здольныя вучні працягвалі вучобу за мяжой або ў Вільні. Падручнікі зам ьвяр джаў прэфэкт правінцыі. Гэта былі кнігі, друкаваныя ў Кракаве (В.Тыл коўскага, С.Сол ьскага), Вільні (А.Дыблінскага, О.Кругера, Я.Накцыяновіча), Нясьвіжы (М.Геля) ды інш.

У Полацкай езуіцкай акадэміі, задуманай адмыслова як гуманітарная навучальная ўстанова са спэцыфічнымі адука-цыйнымі мэтамі, матэматыка вывучалася ў абмежаваным аб'ёме на філязофскім факультэце. Гэта была як чыстая матэматыка, так і ўжытковая да іншых пралметаў.

У першай клясе вывучалася плянімэтрыя й стэрэамэт-рыя.

У другой клясе матэматыка выкладалася як навука, дапаможная фізыцы й астраноміі. Вывуча/ііся пляскатая й сфэ-рычная геамэтрыя, дзе разглядаліся тэорыя пабудовы табліцаў трыганамэтрычных функцыяў і разьвязаньні задачаў з трыкутні-камі.

Трэцяя кляса цалкам прысьвячалася вывучэньню матэ-
матыкі й зьвязаных зь ёю мэханікі, балістыкі, оптыкі,архітэ-
ктуры, астраноміі, храналёгіі, гнамонікі і г.д. Важна адзна-
чыць, што выкладаліся элемэнты вышэйшай чыстай матэматыкі —
канічныя сечывы й вылічэньне бясконца малых. Даваліся зьвес-
ткі пра паверхні целаў, пра крывыя другога парадку, інтэгра-
ваньне й найпростыя дыфэрэнцыйныя раўнаньні. У трэцяй клясе
матэматычныя навукі выкладаў прафесар Якуб Кандро

(j.Condreau; 1779, Ывайцарыя — 1818, Тарнопаль? выкладаў у Беларусі, Італіі, Украіне).



Акадэмія мела друкарню, дзе выходзілі і матэматыч­ныя падручнікі — працы згаданага Кандро па геамэтрыі ды альгебры, а таксама падручнік па арытмэтыцы (Arytmetyka krotka /ebrana dla wygody ucz^cej si^ mlodzi. Cz.I, II, III. Polock, 1816). Гэтыя падручнікі па элемэнтарнай матэматыцы былі адрасаваныя пачаткоўцам, ня ўлічвалі мэтадычных навацы-яў, але, выдадзеныя на Беларусі, выкарыстоўваліся ў езуіцкіх калегіях Мсыдіслава, Магілева, Ворыы, Віцебска.

Аналізуючы праграмы, можна зрабіць высновы, што ма-тэматыка ў Полацкай езуіцкай акадэміі выкладалася лепш, чым ў іншых навучальных установах Беларусі. Яе выпускнікі маглі адразу выкладаць ў пачатковых школах; многія, атрымаўшы ве­ды, змаглі працягнуць вучобу за мяжой ці ў Вільні, дзе ўзро-вень выкладаньня матэматычных навук быў значна вышэйшы.


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка