Мастацтва беларусі вучэбная праграма для спецыяльнасці: 1-21 01 12-01 Музейная справа І ахова гісторыка-культурнай спадчыны




Дата канвертавання15.03.2016
Памер359.76 Kb.


Установа адукацыі

«Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Францыска Скарыны»


ЗАЦВЯРДЖАЮ

Прарэктар па вучэбнай рабоце

УА “ГДУ iм. Ф.Скарыны”

_________________I.В.Семчанка

_________________ 20___

Рэгістрацыйны № УД-_____________/р



МАСТАЦТВА БЕЛАРУСІ
Вучэбная праграма для спецыяльнасці:

1-21 01 12-01 Музейная справа і ахова гісторыка-культурнай спадчыны (гісторыя і музеалогія)
Факультэт гістарычны
Кафедра гісторыі Беларусі
Курс (курсы) 3
Семестр (семестры) 6
Лекцыі 30 гадзін
Практычныя заняткі 20 гадзін Залік 6 семестр
Курсавы праект (работа) няма
Усяго аўдыторных гадзін па

дысцыпліне 50 гадзін

Усяго гадзiн

па дысцыплiне 78 гадзін Форма атрымання

вышэйшай адукацыі дзённая

2012


На основе чего составлена данная программа? Если нет типовой, нужно сделать базовую с двумя рецензиями

СКЛАДАЛЬНІК:

Т.Р. Любавіна, асістэнт кафедры гісторыі Беларусі

Разгледжана i рэкамендавана да зацвярджэння на паседжаннi кафедры гісторыі Беларусі
20__ г., пратакол № ____
Загадчык кафедры
дацэнт _________________А.Р.Яшчанка
Адобрана i рэкамендавана да зацвярджэння метадычным саветам гістарычнага факультэта
20__ г., пратакол № ____
Старшыня
дацэнт_____________С.Б. Жыхараў


ТЛУМАЧАЛЬНАЯ ЗАПІСКА

Мастацтва Беларусі – гэта унікальная сістэма духоўных і матэрыяльных здабыткаў і каштоўнасцей беларускага этнасу напрацягу ўсяго перыяду гістарычнага існавання. Менавіта ў мастацкіх формах і жанрах знайшла сваё ўвасабленне нацыянальная самабытнасць беларускага народу. Неабходнасць вывучэння курса «Мастацтва Беларусі» абумоўлена высокай значнасцю ведаў аб нацыянальных традыцыях для падрыхтоўкі высокакваліфікаванага спецыяліста ў галіне гісторыі і музеалогіі.

Мэта курса – сфарміраваць у студэнтаў уяўленні аб месцы і ролі беларускага мастацтва ў сусветнай культуры ў мінулым і цяперашнім часе.

Задачы курса:

- азнаямленне студэнтаў з накірункамі вывучэння мастацтва Беларусі ў айчыннай і замежнай навуцы;

- разгляд асноўных тыпаў мастацтва, яго стыляў, зместу, напрамкаў і жанраў;

- вывучэнне найважнейшых з’яў, працэссаў, твораў беларускага мастацтва;

- вызначэнне адметных рыс мастацтва Беларусі на розных этапах гістарычнага развіцця;

- разгляд развіцця беларускага мастацтва ў кантэксце гісторыі культуры славянскіх народаў, еўрапейскай і сусветнай культуры;

- выхоўваць пачуццё патрыятызму і гонару за дасягненні беларускага народа.

Па выніках вывучэння курса студэнт павінен ведаць:

- асноўныя тыпы і стылі мастацтва;

- дасягненні беларускага народу ў развіцці мастацтва;

- фактары і тэндэнцыі, паўплываўшыя на працэсс складвання і фарміравання беларускага мастацтва

- асобы мастакоў і майстроў, якія ўнеслі значны ўклад у мастацтва Беларусі;

- творы, якія складаюць скарбніцу мастацтва Беларусі

Студэнт павінен умець:

- характарызаваць ролю і месца беларускга мастацтва ў сусветным культурным супольніцтве;

- растлумачыць уплывы розных цывілізацыйных фактараў на развіццё і станаўленне мастацтва Беларусі;

- ацэньваць мастацкія дасягненні матэрыяльнай і духоўнай культуры Беларусі ў кантэксце гістарычнага развіцця;

- аналізаваць мастацкія формы, стылі і змест твораў.

Выкладанне дысцыпліны засноўваецца на ведах студэнтаў па курсам “Гісторыя Беларусі”, “Гісторыя культуры Беларусі”, “Гістарычнае краязнаўства Беларусі”, “Этналогія і этнаграфія Беларусі”.

Дысцыпліна «Мастацтва Беларусі» вывучаецца студэнтамі 3 курса спецыяльнасці 1-23 01 12-01 Музейная справа і ахова гісторыка-культурнай спадчыны (гісторыя і музеалогія) у аб’ёме 78 гадзін; колькасць аудыторных гадзін – 50, з іх: лекцыі – 22, практычныя заняткі – 20; кантраліруемая самастойная работа студэнтаў – 8. Форма кантролю – залік (6 семестр).

ЗМЕСТ ВУЧЭБНАГА МАТЭРЫЯЛУ

Зачем вам разделы, если у Вас темы имеют те же названия, что и разделы. Совет: уберите темы 1.1, 2.1,



Раздзел 1 Уводзіны
Тэма 1.1 Уводзіны

Мастацтва Беларусі як дысцыпліна спецкурса. Прадмет і задачы курса “Мастацтва Беларусі”. Асноўныя паняцці: мастацтва, стыль, выяўленчае мастацтва, відовішчнае мастацтва, архітэктура, харэаграфія. Адметныя рысы і асаблівасці развіцця мастацтва Беларусі ў агульнаеўрапейскім кантэксце. Крыніцы па гісторыі мастацтва Беларусі, гістарыяграфія, асноўныя нікірункі сучасных навуковых даследванняў.


Раздзел 2 Стылі ў мастацтве
Тэма 2.1 Стылі ў мастацтве

Паняцце стыля ў мастацтве. Асноўныя мастацкія стылі: раманскі (9 – 13 ст.); гатычны (13 – 16 ст.); барока (к.16 – сяр. 18 ст.); класіцызм (17 – пач. 19 ст.); ракако (18 ст.); сентыменталізм (18 ст.); рамантызм (к. 18 – пач. 20 ст.); рэалізм (14 – 16 ст.ст. і 18 – 19 ст.ст.); натуралізм (19 ст.); мадэрнізм (к. 19 – пач. 20 ст.). Стылі ў мастацтве 20 стагоддзя: сімвалізм, імпрэсіянізм, сюррэалізм, кубізм, футурызм, дадаізм, поп-арт, абстракцыянізм, постмадэрнізм, мінімалізм. Стылі ў сучасным мастацтве Беларусі.



Раздзел 3 Выяўленчае мастацтва Беларусі
Тэма 3.1 Жывапіс

Узнікненне і развіццё цэнтраў манументальнага жывапісу ў Полацку, Гродна, Віцебску. Фрэскавы жывапіс і іканапіс. Станковы свецкі партрэт. Фарміраванне жанру партрэта ў другой палове 16 ст. Сармацкі партрэт. Пахавальны і данатарскі партрэт. Фрэскавыя роспісы культавых будынкаў Беларусі.Узнікненне жывапісных школ: палеская, гродзенская, слуцка-мінская, магілеўская, полацка-віцебская.Станковы свецкі жывапіс. Партрэты К. Астрожскага, Г. Сапегі, К. Весялоўскага. Станаўленне беларускай школы іканапісу. «Маці Божая Адзігітрыя» са Слуцкага раёна, «Маці Божая Адзігітрыя Смаленская». Пётр Еўсяевіч з Галынца. «Нараджэнне Маці Божай» (1649). Уплыў заходнееўрапейскага мастацтва. Росквіт барочнага жывапісу ў першай чвэрці 18 ст. Складванне асноўных тыпаў партрэта: парадны, рэпрэзентацыйны, рыцарскі, пахавальны. Стварэнне родавых галерэй. Уздым беларускай школы іканапісу. Абразы «Маці Божая Адзігітрыя Баркулабаўская», «Сашэсце ў пекла», «Грамніцы». Магілёўскі майстар А. Пігарэвіч. К. Д. Гескі. «Тайная вячэра». Перавага свецкіх твораў. Найбуйнейшыя мастацкія школы. Факультэт жывапісу, скульптуры і графікі Віленскага універсітэта. Імператарская Акадэмія мастацтваў у Санкт-Пецярбургу. Накірункі. Класіцызм. Акадэмізм. Рамантызм. Роля Полацкай езуіцкай акадэміі. Жанры. Партрэтны, бытавы, гістарычны, пейзажны. I. Хруцкі. Нацюрморты, партрэты. Гістарычная тэматыка. К. Альхімовіч. Бытавы жанр. I. Трутнеў. Н. Сілівановіч. «Пастух са Свянцяншчыны». Мазаікі Ісакіеўскага сабора ў Санкт-Пецярбургу. Пейзажы А. Гараўскага. «Вечар у Мінскай губерні». Партрэт. Б. Русецкі. А. Ромер. «Партрэт паўстанца 1863 г.» Графіка. Архітэктурныя пейзажы Н. Орды. Змены ў тэматыцы і жанрах у канцы XIX ст. Панаванне пейзажу. Уплывы новых накірункаў заходнееўрапейскага мастацтва. Ф. Рушчыц. «Зямля», «Ля касцёла», «Пустка (Восеньскі вецер)». Сацыяльная праблематыка. Г. Вейсенгоф. В. Бялыніцкі-Біруля. Праца расійскіх мастакоў на Беларусь I. Рэпін. «Беларус». I. Шышкін. Бытавы і партрэтны жанры. Віцебская мастацкая школа. Ю. Пэн. Карыкатуры К. Кастравіцкага. Скульптура. Я. Драздовіч, К. Кастравіцкі. Агітацыйнае мастацтва. М. Шагал. Экспрэсіянізм. К. Малевіч, Л. Лісіцкі, В. Ермалаева. Супрэматызм. Віцебск — буйны цэнтр мастацкага жыцця. Віцебскі мастацка-практычны інстытут. Жывапіс. Тэматычная карціна. Пейзажы. В. Бялыніцкі-Біруля. Фальклорная і гістарычная тэматыка. Індустрыяльная праблематыка. Партрэтны жанр. I. Ахрэмчык. В. Волкаў. Ю. Пэн. Новыя рысы творчасці. Графіка. М. Дабужынскі, С. Юдовін. Рэвалюцыйная праблематыка. Партрэтны жанр. М. Тарасікаў. Партрэт акадэміка М. Нікольскага. Манументальны жывапіс. Роспісы Дома ўрада БССР. Ваенная тэматыка. А. Шыбнёў, Я. Зайцаў. Адлюстраванне культу асобы I. Сталіна ў працах мастакоў. Вялікая Айчынная вайна ў творчасці М. Савіцкага. Цыкл «Лічбы на сэрцы». Л. Шчамялёў. Тэма радзімы. М. Данцыг. «Мой Мінск». У. Стальмашонак. Партрэты Р. Шырмы і Я. Коласа. Гістарычнае мінулае. А. Марачкін. Манументальны жывапіс. I. Кішчанка. Мазаікі. Графіка. В. Шаранговіч, У. Басалыга. Саюз беларускіх мастакоў. Мастацкія выставы. Музей сучаснага выяўленчага мастацтва ў Мінску, Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь, Абласны мастацкі музей імя П.В. Масленікава ў Магілеве, Карціная галерэя імя Г.Х. Вашчанка ў Гомелі, Мастацкая галерэя ў Полацку, галэрэі і музеі ў Гродна, Брэсце, Віцебску, Баранавічах.
Тэма 3.2 Скульптура

Узнікненне скульптурнай творчасці у 9 – 13 ст. Культавая скульптура. Уплыў заходнееўрапейскіх традыцый у к 14 – 15 ст. Драўляная і каменная скульптура. Развіццё гатычнага і раманскага стылю. "Укрыжаванне" з в. Галубічы, выява "Архангела Міхаіла" з в. Шарашова, скульптура "Святы Рыгор Багаслоў" з Полацку. Мемарыяльная пластыка. Надмагіллі з віленскай катэдры. Нясвіжскія надмагіллі Радзівілаў. Іканастасы, царскія брамы, алтары. Іканастас Мікалаеўскай царквы ў Магілёве. Інтэр'еры касцёлаў у Пінску, Гродне, Слоніме. Барэльефы і медальёны. Манументальна-дэкаратыўная скульптура. Унутраны і знешні дэкор палацаў і сядзіб. А. Бембель. Гарэльефы. Г. Манізер. Помнік У. Леніну. Партрэтныя працы А. Бразера і 3. Азгура. Партрэты "Кастусь Калиноўскі", "Лірнік" (А. Грубе), "Францыск Скарына", "Янка Купала" (А. Бразер), першыя манументы-помнікі У. Леніну (М. Керзін), Ф. Дзяржынскаму (А. Грубэ). Тэматычныя рэльефы ў Доме Урада ў Мінску. Скульптуры у Доме Чырвонай Арміі, Оперным тэатры, Палацы піянераў. Жанравыя працы. Партрэты Герояў Савецкага Саюза: Н.Ф. Гастэла, Ф.А. Смалянікова, М.Ф. Сільніцкага, генерала Л.М. Даватара (А. Грубе), А.М. Матросава, Н. Ф. Гастэла (А. Бембель). Мемарыяльны помнік “Хатынь”, помнік “Курган славы”, мемарыяльны комплекс “Брэсцкая крэпасць”, мемарыяльны помнік “Прарыў” у Ушачскім раёне Віцебскай вобласці, мемарыяліны комплекс “Яма. Мінскае гета”, манумент Пабеды ў Мінску, помнік Марату Казею ў Мінску, помнік воінам-пагранічнікам у Гродна, помнік А.А. Грамыка ў Гомелі. Помнік Сымону Буднаму ў Несвіжы, абеліск “Мінск – горад-герой”. Помнік К. Тураўскаму ў Тураве і Гомеле, Рагнедзе і Ізяславу ў Заслаўле, С. Полацкаму ў Полацку, Ф. Скарыне ў Мінску, скульптуры Нясвіжскага замку і Гомельскага дварцова-паркавага ансамбля і інш.



Тэма 3.3 Графіка

Аздоба рукапісаў, узнікненне кніжнай мініяцюры. Візантыйскі, балгарскі і раманскі стылі. Рэнесансныя традыцыі. Мініяцюры Радзівілаўскага летапісу. Узнікненне тэхнікі гравюры. Гравюры Ф. Скарыны. Развіццё тэхнікі гравюры на медзі ў другой палове 16 ст. Аляксандр Тарасевіч. Тэхніка ілюміравання рукапісаў. Барочная стылістыка. Развіццё металаграфікі ў 18 ст. М. Вашчанка. Нясвіжскі альбом партрэтаў роду Радзівілаў. Кафедра графікі ў Віленскім універсітэце. Дж. Сайндэрс. Узнікненне літаграфіі. Развіццё партрэтнага стылю у першай палове 19 ст. Пейзажны жанр. Творчасць. Н. Орды. Станаўленне стылю рамантызму у другой палове 19 ст. Міхал Эльвіра Андрыёлі. Грамадзянска-сацыяльная тэматыка, развіццё бытавога жанру. Графіка на старонках часопісаў у пачатку 20 ст. Мадэрнізм. Творчасць М.Шагала. Стылістыка Арт Нуво. А. Астаповіч. Аляксандр Ахола-Вало. Язэп Драздовіч. Графіка на плакатах і ў карыкатурах перыяду Вялікай айчыннай вайны. А. Волкаў. Л. Ран. Я. Ціхановіч. Адкрыццё графічнага аддзялення Тэатральна-мастацкага інстытута. Беларуская графічная школа ў 70 – 80-е гг. 20 ст. Кніжнай графіка: ілюстрацыі да класікаў беларускай і сусветнай літаратуры. Супрацоўніства з замежнымі кнігавыдаўцамі. М. Селешчук, У. Савіч. Развіцце сучаснай графікі.


Раздзел 4 Дэкаратыўна-прыкладное мастацтва

Тэма 4.1 Дэкаратыўна-прыкладное мастацтва

Арнаментаваныя прадметы побыту эпохі мезаліту. Упрыгожванні з бурштыну эпохі неаліту. Вырабы з бронзы, медзі, жалеза. Пачатак вытворчасці керамікі, яе адметныя рысы, тыпы арнаменту. Узнікненне і развіццё вытворчасці шкла ў 8 – 13 ст. Шкляныя вырабы: пацеркі, бранзалеты, пярсцёнкі, скроневыя кольцы, посуд. Металічныя вырабы. Развіццё тэхнікі чаканкі, гравіравання, філіграні, зярнення, эмаліравання. Крыж майстра Лазара Богшы. Арнаментальная вышыўка і цісненне. Ювелірныя вырабы і злотніцтва ў 14 – 17 ст. Ліцейныя вырабы. Кавальскія вырабы. Развіццё кафельнай вытворчасці. Стылі і тыпы кафельнага дэкору. Гатычны, рэнесансны, барочны і прывазны посуд. Металічныя вырабы ў 18 ст. Распаўсюджанне распісной кафлі. Узнікненне беларускага фаянсу. Мастацкае шкло. Налiбоцка-урэцкае шкло. Паясы слуцкай вытворчасці. Шпалеры, дываны, кiлiмы. Вырабы з металаў у 19 ст. Кераміка, шкло, саломапляценне. Стылістыка Арт Нуво у пачатку 20 ст. Барысаўскія і Бярозаўскія шкляныя вырабы у 20 – 30-е гг. 20 ст. Развіццё керамічнага і шклянага мастацтва ў пасляваенны час. Народная кераміка. Габелен 60 – 80-х гг. 20 ст. Народнае ткацтва і вышыўка. Ручнікі. Народныя мастацкія роспісы. Маляваныя дываны. Я. Драздовіч, А. Кіш. Народнае мастацкае пляценне і выцінанне. Берасцяныя вырабы. Вырабы з лазы. Развіццё традыцій дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва на сучасным этапе.


Раздзел 5 Мастацкая фатаграфія

Тэма 5.1 Мастацкая фатаграфія

Распаўсюджанне на Беларусі фатаграфічнай справы ў другой палове 19 ст. Першыя фотамайстэрні. Працы І. Дабравольскага і з Полацка і І. Садоўскага з Гродна. Развіццё этнаграфічнай фатаграфіі. Фота-працы В. Косткі, А. Сержпутоўскага, І. Сербава. Уклад С. Харламповіча і С. Юхніна. Паштоўкі. Краязнаўчая фатаграфія. Я. Булгак. Часопіс “Фотографическая иллюстрация”. Альбом “Беловежская пуща”. Фота-дзейнасць А. Прушынскага, Я. Чэховіча, В. Барэтя, Г. Шылінга, І. Згерскага. Дзейнасць фотапартрэтыста М. Наппельбаума. Развіццё рэпартажнай фатаграфіі ў 20 – 30- гг. 20 ст. Дакументальнае фотамастацтва перыяду Вялікай Айчыннай вайны. Развіццё каляровай фатаграфіі. Кнігі па фатаграфіі, альбомы, каляндары, паштоўкі. Фотавыставы ў другой палове 20 ст. Узнікненне і развіццё фотамантажу. Экранная фатаграфія. Фота агляд мастацкай і дакументальнай фатаграфіі “Беларусь-фото-68”. Фотаклуб “Мінск”. Развіццё аматарскай фатаграфіі. В. Купрэвіч, І. Салавейчык. Фотаклубы ў абласных гарадах Беларусі. Фотавыстава “Фотографика”. Вучэбныя клубы. Народны універсітэт фотамастацтва ў Гомелі. Саюз фотамастакоў БССР. Прафесійная і аматарская мастацкая фатаграфія на сучасным этапе. Музей гісторыі беларускага фотамастацтва.


Раздзел 6 Архітэктура

Тэма 6.1 Архітэктура

Горадабудаўніцтва ў 9 – 12 ст.ст. Культавая архітэктура. Драўлянае дойлідства. Архітэктурныя помнікі Полацкай і Гродзенскай зямель. Абарончая архітэктура. Вежы-данжоны, замкі. Басціёны і фартэцыі. Храмы абарончага тыпу. Раманскі і гатычны стылі. Развіццё грамадзянскай архітэктуры. Змены ў абарончай архітэктуры 17 ст. Магнацкія рэзідэнцыі і палацы, сядзібныя комплесы (двары, фальваркі). Замак і «места». Ваеннае дойлідства. Замкі-кастэлі. Ліда, Крэва, Меднікі. Замкі ў Віцебску, Гродне, Навагрудку. Прыватнаўласніцкія замкі. Замак у Міры — унікальны помнік айчыннага дойлідства. Нясвіж. Замкі ў Геранёнах, Ляхавічах. Фарміраванне палацава-замкавых комплексаў. Стыль барока ў культавым дойлідстве Беларусі. Полацкі Сафійскі сабор. Фарны касцёл у Гродне. Віцебская ратуша. Нясвіжскія помнікі. Каталіцкія храмы, кляштары і калегіюмы, сінагогі, праваслаўныя храмы. Грамадзянская архітэктура ў 18 ст. Ракако. Класіцызм. Віленскае барока. Змены ў планіроўцы гарадоў. Мураваныя праваслаўныя храмы. Узнікненне стылю эклектыка. Гатычны стыль у будаўніцтве каталіцкіх храмаў. Крэпасці ў 19 ст. Палацава- паркавыя комплексы. Дзейнасць Румянцавых. Гомель. Палацы Агінскіх у Залессі, Тызенгаўза ў Паставах. Сядзібны дом у Відзах-Лаўчынскіх. Уплывы рамантызму. Пейзажныя і пейзажна-рамантычныя паркі. Мураванае культавае дойлідства. Магілёўскі Іосіфаўскі і гомельскі Петрапаўлаўскі саборы. Касцёл Св. Тэрэзы ў Шчучыне. Мадэрн у архітэктуры. Грамадзянская архітэктура ў 20 – 30-е гг. 20 ст. Расійскі класіцызм. Павільённая сістэма. Універсітэцкі гарадок БДУ. Уплывы канструктывізму. Г. Гольц, М. Паруснікаў. Будынак Дзяржбанка ў Мінску. Э. Лосер. Кінатэатр «Чырвоная зорка» ў Магілёве. Белдзяржпраект. Распрацоўка генеральных планаў гарадоў. Г. Лаўроў. Галоўны корпус бібліятэкі імя У. Леніна. Неакласіцызм. Праекты I. Лангбарда. А. Воінаў, У. Вараксін. Будынак ЦК КПБ. Неабарочны рамантызм у архітэктуры Заходняй Беларусі. Пасляваенная архітэктура беларускіх гарадоў. Тыпавое праектаванне. Аднаўленне і рэстаўрацыя гістарычных цэнтраў гарадоў у 80 – 90-е гг. 20 ст. Аднаўленне храмавага дойлідства.


Раздзел 7 Відовішчнае мастацтва

Тэма 7.1 Тэатр

Скамарохі, мядзведнікі. Узнікненне лялечнага тэатра «Батлейка». Тэатры пры брацкіх школах і езуіцкіх калегіумах. Асаблівасці іх рэпертуару. Народная драма. Гарадскія, уласныя і крэпасныя тэтры 18 ст. Калектывы ў Несвіже, Слоніме, Гродна, Шклове, Магілеёве. Зімовыя і летнія тэатры ў гарадах і мястэчках. Роля В. Дуніна-Марцінкевіча ў станаўленні беларускага прафесійнага тэатру. Пастаноўка п’есы “Сялянка”. Станаўленне прафесійнага тэатра. Гастролі рускіх, украінскіх і польскіх тэатраў на Беларусь Таварыства аматараў мастацтваў у Мінску. Мінскі гарадскі тэатр. Аматарскія калектывы. Беларускі нацыянальны тэатр. «Беларускія вечарынкі». I. Буйніцкі. «Першая беларуская трупа». Рэпертуар. Гастролі. «Беларускі музычна-драматычны гурток» у Вільні. Народный тэатральныя прадстаўленні. «Першае таварыства беларускай драмы і камедыі» ў Мінску. Першы і Другі Беларускія дзяржаўныя тэатры. Рэпертуар. Пастаноўка «Тутэйшых». Беларускі Дзяржаўны вандроўны тэатр Ул. Галубка. Рэарганізацыя тэатральнага жыцця. Трэці Беларускі дзяржаўны тэатр. Рэжысёр У. Галубок. Акцёры Г. Глебаў, I. Ждановіч. Кукальныя тэатры. Класічныя творы А. Макаёнка. «Лявоніха на арбіце», «Трыбунал», «Таблетку пад язык». М. Матукоўскі, А. Дзялендзік. Раннія п'есы А. Дударава. Новыя тэатры ў другой палове 20 ст. Рэжысёры. Пастаноўкі. Акцёры. С. Станюта, Г. Гарбук, 3. Канапелька. Новыя формы і змест. Тэатр-лабараторыя беларускай драматургіі «Вольная сцэна». В. Мазынскі. Альтэрнатыўны тэатр. Новыя тэатральныя пастаноўкі. М. Пінігін. «Тутэйшыя». Фестываль “Славянскія тэатральныя сустрэчы” у Гомелі. Фестываль “Белая вежа” у Брэсце. Фестываль “Маладзенчынская сакавіца” у Маладзечна.


Тэма 7.2 Кінамастацтва

Зараджэнне беларускага кінематографа. “Белгоскино”. Хранікальнае і навукова-папулярнае кіно. Студыя мастацкіх фільмаў “Савецкая Беларусь”. Ю. Тарыч. “Лесная быль”. “Свінопас”. А. Файнцымер, М. Вернэр, С. Сідэлёў, І. Анненскій. Кіначасопіс “Советская Белоруссия”, “Белорусский киносборник”. Фільм-канцэрт “Живи, родная Беларусь!”. Дакументальны фільм “Освобождение Советской Белоруссии”. Кінастудыя “Беларусьфільм”. Ваенная тэматыка ў беларускім кіно. Саюз кінемаграфістаў Беларусі. Гістарычная тэматыка ў 60-е гг. 20 ст. ). “Москва – Генуя”, “Я, Франциск Скорина...”. М. Ардашнікаў и А. Гутковіч. Экранізацыя твораў Дж. Лондана “Время не ждёт” и В. Караткевіча “Дикая охота короля Стаха”. Мюзіклы па сюжэтам казак “Приключения Буратино” і “Про Красную Шапочку”. Музей гісторыі беларускага кіно. Экранізацыя “Людзі на балоце”, “Подых навальніцы”. В. Тураў і фільм “Через кладбище”. Тэндэнцыі развіцця беларускага кінематографа у 90-е гг. 20 ст. Студыя “Летопись”. Крізісныя з’явы ў беарускім кінематографе. Альтэрнатыўнае кіно. Сучаснае беларускае кіно. Фільм “Брестская крепость”.


Раздзел 8 Музыка

Тэма 8.1 Музыка

Народная музыка. Старажытны музыкальна-паэтычны фальклор. Калядныя, масленічныя, купальскія, вясельныя і інш. абрадавыя песні. Народныя музычныя інструменты. Роля скамароства ў развіцці прафесійнай музычнай традыцыі. Царкоўныя спевы. Складванне партэснаых спеваў. Харавыя канцэрты, псалмы. Вакальна-інстументальныя творы “Полацкі сшытак”, “Куранты”. Капэлы магнатаў Радзівілаў, Сапег, Агінскіх і інш. Кампазітары Я. Голанд, Э.Ванжура, М. Радзівіл. Беларускія музыкі Мезенец і Е. Славінецкі. Творчасць М. К. Агінскага. С. Манюшка. «Сялянка» і пачатак беларускай оперы. «Беларускі музычна-драматычны гурток» у Вільні. М. Ельскі і Н. Орда. Народная песня. Апрацоўкі У. Тэраўскага, Л. Рагоўскага, А. Грыневіча. Хор У. Тэраўскага. I. Шадурскі. Беларуская музычная камедыя «Тарас на Парнасе». Гастролі расійскіх кампазітараў і выканаўцаў па Беларусі. Першыя беларускія савецкія оперы. Музыкальныя школы, народныя кансерваторыі. Тэатр оперы і балета. Дз. Лукас. Опера «Кастусь Каліноўскі». Р. Пукст. «Машэка». М. Аладаў, П. Падкавыраў, У. Алоўнікаў. Стварэнне Дзяржаўнага народнага хора БССР. I. Лучанок, Э. Ханок, Л. Захлеўны. Эстрадная музыка. ВІА «Песняры», «Сябры». Сімфоніі Дз. Смольскага, В. Войціка. Песенны жанр. Рок-музыка. Гурты «Новае неба», «Мроя», «Крама» і інш. Прэзідэнскі аркестр Рэспублікі Беларусь. Нацыянальны аркестр сімфанічнай і эстраднай музыккі пад кіраўніцтвам М. Фінберга. Дзяржаўная акадэмічная капэла імя Р. Шырмы. Дзяржаўны народны хор імя Р. Цітовіча. Дзяржаўны акадэмічны сімфанічны аркестр. Музычныя фестывалі. “Славянскі базар”. “Залаты Шлягер”. “Музы Нясвіжа”.


Раздзел 9 Харэаграфічнае мастацтва

Тэма 9.1 Харэаграфічнае мастацтва

Вытокі беларускіх народных танцаў . “Лявоніха”, “Крыжачок”, “Юрачка”, “Варабей”, “Кракавяк”, “Падыспань”, “Полька-Янка”, “Чарот”, “Таўкачыкі”, “Козачка”, “Мятеліца”, “Дударыкі”, “Бычок” і інш. Першыя балетныя калектывы і школы ў Несвіжы і Слуцке. Дзейнасць іншаземных балетмайстраў у працэсе падрыхтоўкі крэпасных танцораў. Тэматыка балетных танцаў. Балы-маскарады. Упылыў ідэй Ж. Ж. Новера на развіццё балету на Беларусі. Харэограф Ф. Г. Ле Ду “Балет вод, или Купель Дианы”. Танцор і харэограф М. Прэнчынскі “Милосердие Тита”. Беларускі харэограф А. Лойка.Шклоўская і Слонімская балетныя трупы. “Товарищество танцовщиков его королевского величества”. Уклад Ігната Буйніцкага ў папулярызацыю беларускіх народных танцаў. Утварэнне Беларускай студыі оперы і балету. Нацыянальны акадэмычны Вялікі тэатр оперы і балету. “Красны мак”. Салісты А. Нікалаеў і З. Васільеў. К. Муллер. Першая пастаноўка нацыянальнага балету “Салавей”. Пастаноўкі балетнай класікі ў 50-е гг. 20 ст. “Альпійская балада”. В. Елізараў. Сучасны рэпертуар, артысты, харэографы. Сучасны беларускі народны танец. Дзяржаўны ансамбль народнага танца Беларусі, “Харошкі”.




ВУЧЭБНА-МЕТАДЫЧНАЯ КАРТА



Нумар раздзела, тэмы, занятка

Назва раздзела, тэмы, занятка;

пералік вывучаемых пытанняў

Усего гадзін

Колькасць аўдыторных гадзін

Матэрыяльнае забеспячэнне заняткау (наглядныя, метадычныя дапаможнікі і інш.)

Літаратура

Формы кантролю ведаў

лекцыі

практычныя

(семінарскія)

заняткі

лабораторныя

заняткі

СКРС

1

2

3

4

5

6

7

8

9

10

1

Раздзел 1 Уводзіны

2

2

-

-

-










1.1

Уводзіны

  1. Мастацтва Беларусі як дысцыпліна спецкурса.

  2. Прадмет і задачы курса “Мастацтва Беларусі”. Асноўныя паняцці.

  3. Адметныя рысы і асаблівасці развіцця мастацтва Беларусі ў агульнаеўрапейскім кантэксце.

  4. Крыніцы па гісторыі мастацтва беларусі, гістарыяграфія.

2

2

-

-

-




[7]




2

Раздзел 2 Стылі ў мастацтве

4

2

2

-

-










2.1

Стылі ў мастацтве

  1. Паняцце стыля ў мастацтве.

  2. Асноўныя мастацкія стылі сярэднявечча.

  3. Мастацкія стылі 16 -19 ст.ст.

  4. Стылі ў мастацтве 20 стагоддзя.

4

2

2

-

-

ілюстрацыі

[7]




3

Раздзел 3 Выяўленчае мастацтва Беларусі

14

8

6
















3.1

Жывапіс

8

4

4
















3.1.1

Занятак 1 Што за занятак? Жывапіс Беларусі эпохі сярэднявечча і Новага часу

  1. Фрэскавы жывапіс і іканапіс.

  2. Фарміраванне жанру партрэта ў другой палове 16 ст.

  3. Росквіт барочнага жывапісу ў першай чвэрці 18 ст.

  4. Класіцызм, акадэмізм і рамантызм у жывапісе Беларусі. Жанры і накірункі.

  5. Жывапіс Беларусі ў другой палове 19 – пач. 20 ст.

4

2

2







ілюстрацыі

[3; 8; 9; 10; 11; 12; 15; 27; 37; 38]




3.1.2

Занятак 2 Жывапіс Беларусі ў другой чвэрці 20 ст. – пачатку 21 ст.

  1. Жавапісныя школы, жанры і накірункі ў 20 – 30-е гг. 20 ст.

  2. Ваенная праблематыка ў работах беларускіх мастакоў у пасляваенны час.

  3. Асноўныя тэндэнцыі развіцця беларускага жывапісу ў к. 60-х – 80-х гг.

  4. Сучасны беларускі жывапіс.

4

2

2







ілюстрацыі

[3; 5; 6; 8; 9; 10; 11; 12; 15; 27; 37; 38]




3.2

Скульптура

  1. Узнікненне скульптурнай творчасці у 9 – 13 ст.

  2. Гатычны і раманскі стыль у скульптуры Беларусі.

  3. Развіцё скульптурнай творчасці ў савецкай Беларусі.

  4. Скульптура счучаснай Беларусі

4

2

2







ілюстрацыі

[3; 2; 8; 9; 10; 11; 12; 15; 27; 37; 38]




3.3

Графіка

  1. Кніжная графіка. Візантыйскі, балгарскі і раманскі стылі.

  2. Узнікненне тэхнікі гравюры. Развіццё тэхнікі гравюры на медзі.

  3. Стылі і жанры графікі ў 18 – 19 ст. Металаграфіка.

  4. Графіка на старонках часопісаў і газет, кніжная графіка ў 20 – пач. 21 ст.

2

2

-




2

ілюстрацыі

[3; 8; 9; 10; 11; 12; 15; 27; 30; 33; 34; 37; 38]

творчая работа – падрыхтоўка прэзентацыі ў электронным выглядзе

5

Раздзел 5 Дэкаратыўна-прыкладное мастацтва

8

4

4
















5.1

Дэкаратыўна-прыкладное мастацтва

8

4

4
















5.1.1

Занятак 1 Дэкаратыўна-прыкладное мастацтва Беларусь з часоў старажытнасці да пачатку 20 ст.

  1. Прадметы дэкаратыўна-прыкладного мастацтва старажытнасці.

  2. Шкло, посуд, зотніцтва, кавальства ў 13 – 16 ст.

  3. Вытворчасць шкляных вырабаў, прадметы кавальства, ювелірныя упрыгожванні 13 – 17 ст.

  4. Развіцце вытворчасці кафлі, ткацкіх, шкляных і металічных вырабаў у 17 – 19 ст.

4

2

2







ілюстрацыі

[3; 8; 9; 10; 11; 12; 13; 15; 27; 37; 38]




5.1.2

Занятак 2 Дэкаратыўна-прыкладное мастацтва Беларусі 20 – пач. 21 ст.

  1. Стылістыка Арт Нуво у дэкаратыўна-прыкладном мастацтве Беларусі пачатку 20 ст.

  2. Народнае ткацтва і вышыўка. Габелен.

  3. Народнае мастацкае пляценне і выцінанне.

  4. Развіццё традыцій дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва на сучасным этапе.

4

2

2







ілюстрацыі

[3; 8; 9; 10; 11; 12; 15; 27; 32; 37; 38]




6

Раздзел 6 Мастацкая фатаграфія

4

2

2
















6.1

Мастацкая фатаграфія

  1. Распаўсюджанне на Беларусі фатаграфічнай справы ў другой палове 19 ст.

  2. Развіццё этнаграфічнай фатаграфіі.

  3. Жанры фатаграфіі ў 20 – 60 гг. 20 ст. Развіццё аматарскай фатаграфіі.

  4. Прафесійная і аматарская мастацкая фатаграфія на сучасным этапе.

4

2

2







ілюстрацыі з фотаальбомаў, фотаздымкі

[3; 8; 9; 10; 11; 12; 15; 27; 37; 38]




7

Раздзел 7 Архітэктура

6

4

2
















7.1

Архітэктура

6

4

2
















7.1.1

Занятак 1 Архітэктура Беларусі ў 13 – 17 ст.ст

  1. Горадабудаўніцтва. Культавая архітэктура.

  2. Абарончая архітэктура. Развіццё грамадзянскай архітэктуры.

  3. Фарміраванне палацава-замкавых комплексаў.

  4. Стылі ў дойлідстве Беларусі сярэднявечча і эпохі Рэнесансу.

2

2

-




2

ілюстрацыі

[1; 3; 8; 9; 10; 11; 12; 14; 15; 16; 26; 27; 37; 38]

абарона рэфератаў

7.1.2

Занятак 2 Архітэктура Беларусі 18 – пач. 21 ст.

  1. Грамадзянская і культавая архітэктура ў 18 ст. Стылі.

  2. Крэпасці і палацава- паркавыя комплексы ў 19 – пач. 20 ст.

  3. Грамадзянская архітэктура ў 20 – 30-е гг. 20 ст. Расійскі класіцызм.

  4. Планіроўка гарадоў і грамадзянская архітэктура

  5. Аднаўленне і рэстаўрацыя гістарычных цэнтраў гарадоў у 80 – 90-е гг. 20 ст. Аднаўленне храмавага дойлідства.

4

2

2







ілюстрацыі

[3; 8; 9; 10; 11; 12; 15; 17; 18; 24; 27; 37; 38]




8

Раздзел 8 Відовішчнае мастацтва

6

4

2
















8.1

Тэатр

  1. Скамарохі, мядзведнікі. Лялечны тэатр «Батлейка».

  2. Тэатры пры брацкіх школах і езуіцкіх калегіумах. Прыгонныя тэатры.

  3. Станаўленне прафесійнага беларускага тэатра.

  4. Тэатр Беларусі ў другой палове 20 ст.

  5. Сучасны тэатральнае жыццё.

4

2

2

-

-

ілюстрацыі

[3; 4; 8; 9; 10; 11; 12; 15; 19; 27; 32; 36; 37; 38]




8.2

Кінамастацтва

  1. Зараджэнне беларускага кінематографа. Тэматыка фільмаў.

  2. Ваенная і гістарычная тэматыка ў беларускім кіно ў 50 – 60-е гг. 20 ст.

  3. Кінамастацтва Беларусі ў 70 – 80-е гг. 20 ст.

  4. Кіно Беларусі на рубяжы 20 і 21 ст.ст.

2

2

-

-

2

фрагменты кінастужак

[3; 8; 9; 10; 11; 12; 15; 21; 23; 27; 37; 38]

праверачная кантрольная работа

9

Раздзел 9 Музыка

2

2



















9.1

  1. Старажытны музыкальна-паэтычны фальклор.

  2. Складванне партэсных спеваў. Першыя вакальна-інстументальныя творы.

  3. Зараджэнне і развіццё беларускай оперы.

  4. Музыка Савецкай Беларусі ў другой палове 20 ст.

  5. Музыкальнае жыццё Беларусі на сучасным этапе.




2

2

-




2

фрагменты музычных запісаў

[3; 8; 9; 10; 11; 12; 15; 27; 29; 30; 31; 37; 38]

творчая работа – падрыхтоўка музычнай электроннай прэзентацыі па тэме

10

Раздзел 10 Харэаграфічнае мастацтва

4

2

2
















10.1

Харэаграфічнае мастацтва

  1. Беларускія народныя танцы.

  2. Развіццё беларускага балету.

  3. Сучасны балет і беларускі народны танец.

4

2

2







фрагменты відэазапісаў

[3; 8; 9; 10; 11; 12; 15; 27; 37; 38]







Усяго:

50

30

20




Где СУРС?







ЗАЛІК



ІНФАРМАЦЫЙНА-МЕТАДЫЧНАЯ ЧАСТКА
Пералік практычных заняткаў



  1. Стылі ў мастацтве.

  2. Жывапіс Барока і Класіцызму.

  3. Жывапіс савецкай Беларусі.

  4. Скульптура Беларусі 20 – 21 ст.ст.

  5. Дэкаратыўна-прыкладное мастацтва Беларусі 16 – 19 ст.ст.

  6. Дэкаратыўна-прыкладное мастацтва Беларусі 20 – пач. 21 ст.

  7. Фотамастацтва Беларусі другой паловы 20 – пач. 21 ст.

  8. Архітэктура Беларусі 19 – пач. 21 ст.

  9. Тэатральнае жыццё Беларусі з пач. 20-х гг. 20 ст. па цяперашні час.

  10. Харэаграфічнае мастацтва дрйгой паловы 20 – пач. 21 ст.


Формы кантроля ведаў

  1. Кантрольныя работы.

  2. Рэфератыўныя работы.

  3. Творчая работа (падрыхтоўка электроннай прэзентацыі па выбару студэнта).


Самастойная кантраліруемая работа студэнтаў

Тэма 3.3 Графіка (творчая работа – падрыхтоўка прэзентацыі ў электронным выглядзе).



  1. Кніжная графіка 9 – 15 ст.ст.

  2. Гравюра і літаграфія 16 – 17 ст.ст.

  3. Стылі і жанры графікі ў 18 – 19 ст. Металаграфіка.

  4. Графіка на старонках часопісаў і газет, кніжная графіка ў 20 – пач. 21 ст.

Тэма 7.1.1 Архітэктура Беларусі ў 13 – 17 ст.ст. (абарона рэфератаў).


Пералік тэм для рэфератаў

  1. Горадабудаўніцтва Полацкай і Гродзенскай зямлі ў 9 – 13 ст.

  2. Культавае дойлідства Беларусі ў сярэднявеччы.

  3. Абарончая архітэктура ў 13 – 15 ст.ст.

  4. Горадабудаўніцтва на беларускіх землях ў 13 – 15 ст.ст.

  5. Замкі Беларусі 13 – 16 ст.ст.

  6. Храмы абарончага тыпу 14 – 16 ст.ст на Беларусі.

  7. Рэфарматскія зборы Беларусі ў 14 – 16 ст.ст.

  8. Грамадзянская архітэктура ў гарадах Беларусі 14 – 16 ст.ст.

  9. Горадабудаўніцтва Беларусі ў 17 ст.

  10. Грамадзянская архітэктура Беларусі ў 17 ст.

  11. Рэзідэнцыі на Беларусі 16 – 17 ст.ст.

  12. Сядзібныя комплексы на Беларусі ў 16 – 17 ст.ст.

  13. Каталіцкія храмы на тэрыторыі Заходняй Беларусі ў 16 – 17 ст.ст.

  14. Кляштары і калегіюмы на Беларусі ў 16 – 17 ст.ст.

  15. Праваслаўныя храмы на Беларусі ў 16 – 17 ст.ст..

Тэма 8.2 Кінамастацтва (праверачная кантрольная работа).


Пералік пытанняў да праверачнай кантрольнай работы


  1. Зараджэнне беларускага кінематографа.

  2. Хранікальнае і навукова-папулярнае кіно 20 – 30-х гг. 20 ст.

  3. Студыя мастацкіх фільмаў “Савецкая Беларусь”.

  4. Ваенная тэматыка ў беларускім кіно.

  5. Саюз кінемаграфістаў Беларусі.

  6. Гістарычная тэматыка ў 60-е гг. 20 ст.

  7. Экранізацыі твораў беларускіх і замежных класікаў.

  8. Тэндэнцыі развіцця беларускага кінематографа у 90-е гг. 20 ст.

  9. Крізісныя з’явы ў беарускім кінематографе к. 80 – пач 90-х гг.

  10. Альтэрнатыўнае кіно.

  11. Сучаснае беларускае кіно.

Тэма 10.1 Музыка (творчая работа – падрыхтоўка музычнай электроннай прэзентацыі па тэме)



Литература оформлена не по стандарту

Рэкамендаваная літаратура
Асноўная

  1. Воинов А.А. История архитектуры Белоруссии: В 2-х т. Т. 2: Советский период. 2-е изд. - Мн.: Вышэйшая школа, 1987.

  2. Высоцкая Н. Ф. Скульптура и резьба Беларуси XII-XVIII вв. Минск, "Беларуская энцыклапедыя", 1998.

  3. Гісторыя беларускага мастацтва: У 6 т. Т. 1-6. - Мн.: Навука і тэхніка, 1987-1994.

  4. Гісторыя беларускага тэатра: У 3-х т. - Мн.: Навука і тэхніка, 1983-1987.

  5. Дробов Л.Н. Живопись Белоруссии XIX - начала XX в. - Мн.: Вышэйшая школа, 1974.

  6. Дробов Л.Н. Живопись Советской Беларуссии (1917-1975). - Мн.: Вышэйшая школа, 1979.

  7. Ильина, Т.В. Введение в искусствознание / Т.В. Ильина. - М.: ACT «Астрель», 2003.

  8. Качаноўскі У.У. Гісторыя культуры Беларусі: Вучэбны дапаможнік для студэнтаў ВНУ. - Мн.: НКФ "Экаперспектыва", 1994.

  9. Ковшаров Н.Д. История культуры Беларуси. 1917 - 90-е гг.: Учебное пособие. - Мн.: БГПУ им. М. Танка, 1999.

  10. Лазука Б. А. Гісторыя беларускага мастацтва (у двух тамах).. Мінск, "Беларусь", 2007.

  11. Лыч Л., Навіцкі У. Гісторыя культуры Беларусь 2-е выд., дап. - Мн.: ВП "Экаперспектыва", 1997.

  12. Парашкоў С.А. Гісторыя культуры Беларусь 2-е выд. - Мн.: Беларуская навука, 2004.

  13. Сахута Я. М. Беларускае народнае дэкаратыўна-прыкладное мастацтва. Мінск, "Беларусь", 2001.

  14. Харэўскі С. В. Гісторыя мастацтва і дойлідства Беларусі. Вільня, Еўрапейскі гуманітарны універсытэт, 2007.

  15. Ходзін С.М. Гісторыя культуры Беларусі ў 1920 - 1930-я гг.: Дапаможнік для студэнтаў гістарычнага факультэта. - Мн.: БДУ, 2001.

  16. Чантурия В.А. История архитектуры Белоруссии: В 2-х т. Т. 1: Дооктябрьский период. 3-е изд. - Мн.: Вышэйшая школа, 1985.

Дадатковая


  1. Архитектура Советской Белоруссии / Под общ. ред. В.И.Аникина.- М.: Стройиздат, 1986.

  2. Гомельскі палац = Гомельский дворец = Gomel palace / аўтар тэксту Т.Ф. Літвінава ; фота А.У. Еўтухова. — Мінск : Беларусь, 2011.

  3. Гаробчанка Т.Я. На мяжы стагоддзяў: Сучасны беларускі драматычны тэатр. - Мн.: Беларуская навука, 2002.

  4. Баразна, М.Р. Беларуская кніжная графіка 1960-1990-х гадоў. - Мн.: БелЭН, 2001.

  5. Гісторыя кінамастацтва Беларусі: У 4-х т. - Мн.: Беларуская навука, 2001 - 2004.

  6. Здановіч Н. І., Трусаў А. А. Беларуская паліваная кераміка XI-XVIII стст. Мінск, "Навука і тэхніка", 1993.

  7. История белорусского кино: В 2-х ч. - Мн.: Наука и техника, 1969-1970.

  8. Кулагин А.Н. Архитектура дворцово-усадебных ансамблей Белоруссии: Вторая половина XVIII - начало XIX в. - Мн.: Наука и техника, 1981.

  9. Кулагін A.M. Эклектыка. Архітэктура Беларусі другой паловы XIX - пачатку XX ст. - Мн.: Ураджай, 2000.

  10. Лавыш К. А. Художественные традиции восточной и византийской культуры в искусстве средневековых городов Беларуси (X-XIV вв.). Минск, "Белорусская наука", 2008.

  11. Лазука, Б.А. Гісторыя сусветнага мастацтва: ад старажытных часоў па XVI стагоддзе. — Мінск : Беларусь, 2010.

  12. Лакотка А. Нацыянальныя рысы беларускай архітэктуры. - Мн.: Ураджай, 1999.

  13. Музыкальный театр Белоруссии: Дооктябрьский период. - Мн.: Навука і тэхніка, 1990.

  14. Музычны тэатр Беларусі: 1960-1990: Балет; Музыка ў пастаноўках драматычных тэатраў. - Мн.: Беларуская навука, 1997.

  15. Музычны тэатр Беларусі: 1960-1990: Опернае мастацтва; Музычная камедыя і аперэта. - Мн.: Беларуская навука, 1996.

  16. Нефед В.И. Становление белорусского советского театра. 1917-1941.- Мн.: Наука и техника, 1965.

  17. Франциск Скорина и его время: Энциклопедический справочник. - Мн.: «Белорусская Советская Энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1990.

  18. Шкалаеў М.В. Палата кнігапісная: Рукапісная кніга на Беларусі ў X - XVIII стагоддзях. - Мн.: Мастацкая літаратура, 1993.

  19. Очерки истории науки и культуры Беларуси IX - начала XX в. - Мн.: Навука і тэхніка, 1996.

  20. Чантурия В.А. Памятники архитектуры и градостроительства Белоруссии. - Мн.: Полымя, 1986.

  21. Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: У 6-ці т. - Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 1993-2003.

  22. Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі: У 5-ці т. - Мн.: Беларуская Савецкая Энцыклапедыя імя П.Броўкі, 1984-1987.


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка