Мастацкі факультэт




Дата канвертавання05.05.2016
Памер357.67 Kb.


МІНІСТЭРСТВА КУЛЬТУРЫ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

Установа адукацыі

«БЕЛАРУСКАЯ ДЗЯРЖАЎНАЯ АКАДЭМІЯ МАСТАЦТВАЎ»

МАСТАЦКІ ФАКУЛЬТЭТ

ПРАГРАМА, ПАТРАБАВАННІ

ДА  ЎСТУПНЫХ ІСПЫТАЎ

І  КРЫТЭРЫІ АЦЭНКІ

РАБОТ АБІТУРЫЕНТАЎ

Мінск

2010



МАСТАЦКІ ФАКУЛЬТЭТ

Арганізацыя прыёмных іспытаў


Уступныя іспыты «Творчасць» праводзяцца ў тры этапы:
1 этап — малюнак;
2 этап — жывапіс; лепка (на спецыяльнасці скульптура )
3 этап — кампазіцыя.

На кожным з этапаў прадугледжана выкананне 1-го ці 2-х заданняў.

Абітурыенты мастацкага факультэта, дапушчаныя да ўступных іспытаў, выконваюць экзаменацыйныя заданні на спецыяльнасцях:



  • жывапіс (станковы жывапіс), графіка, манументальна-дэкаратыўнае мастацтва (роспіс), скульптура

па малюнку — алоўкам на белай паперы, нацягнутай на падрамнік памерам 50х60 см;

  • жывапіс (станковы жывапіс), манументальна-дэкаратыўнае мастацтва (роспіс), скульптура

па жывапісе — алейнымі фарбамі на загрунтаваным палатне, нацягнутым на падрамнік памерам 50х60 см;

  • скульптура

па лепцы — выконваюць 2 работы вышынёй 30 см з гліны, якая прадастаўляецца акадэміяй; каркасы абітурыент прыносіць з сабой;

  • графіка

па жывапісе — акварэльнымі альбо гуашавымі, альбо тэмпернымі, альбо акрылавымі фарбамі на паперы, нацягнутай на падрамнік памерам 50х60 см, альбо алейнымі фарбамі на загрунтаваным палатне, нацягнутым на падрамнік памерам 50х60 см;

  • жывапіс (станковы жывапіс)

па кампазіцыі — алейнымі фарбамі на загрунтаваным палатне, нацягнутым на падрамнік памерам 50х60 см;

  • графіка, манументальна-дэкаратыўнае мастацтва (роспіс)

па кампазіцыі — на паперы, нацягнутай на падрамнік памерам 50х60 см у вольнай тэхніцы;

  • скульптура

па кампазіцыі — выконваюць 2 работы вышынёй 30 см у мяккім матэрыяле (матэрыялы абітурыент прыносіць з сабой).

Спецыяльнасці

ЖЫВАПІС (станковы жывапіс), ГРАФІКА, МАНУМЕНТАЛЬНА-ДЭКАРАТЫЎНАЕ МАСТАЦТВА (роспіс), СКУЛЬПТУРА

Праграма, патрабаванні і крытэрыі ацэнкі экзаменацыйных работ абітурыентаў

на этапе «МАЛЮНАК»

Праграма этапу

прадугледжвае выкананне 2-х заданняў.

Заданне 1. Галава натуршчыка

(3 дні па 4 акадэмічныя гадзіны)

Выконваецца алоўкам на белай паперы, нацягнутай на планшэт памерам 50х60 см.

Заданне 2. Фігура натуршчыка

(3 дні па 4 акадэмічныя гадзіны)

Пастаноўка з апорай на адну нагу. Дапускаецца нескладаная поза седзячы.

Выконваецца алоўкам на белай паперы, нацягнутай на планшэт памерам 50х60 см.


Агульныя патрабаванні
Абітурыент павінен валодаць:

— метадам пабудовы формы ў прасторы;

— цэласным бачаннем;

— метадам выканання работы ад агульнага да асобнага;

— лінейна-канструктыўным, аб‘ёмна-канструктыўным і жывапісна-танальным малюнкам.


Абітурыент павінен мець вопыт:

— малявання чалавека як самага складанага аб‘екта;

— канструктыўна-пластычнай пабудовы формы ў прасторы, перадачы прапорцый, трактоўкі аб‘ёмнай формы сродкамі лініі і тону.


Прыёмныя патрабаванні

  1. Правільнае кампазіцыйнае вырашэнне.

  2. Выяўленне павароту галавы/пастаноўкі фігуры, размеркаванне цэнтра цяжару.

  3. Адлюстраванне маштабу выявы на аркушы.

  4. Вызначэнне прапорцый частак галавы натуршчыка/ яго фігуры;

  5. Пабудова лінейна-канструктыўная аснова галавы/фігуры натуршчыка;

  6. Выяўленне анатамічнай будовы галавы/фігуры натуршчыка;

  7. Вырашэнне танальнай прапрацоўкі выявы галавы/фігуры натуршчыка;

  8. Танальнае абагульненне выявы, стварэнне аб‘ёмнасці на двухмернай паверхні аркуша;

  9. Выяўленне характару натуры.
Крытэрыі ацэнкі

Экзаменацыйная камісія ацэньвае здольнасці абітурыентаў на кожным з этапаў іспытаў па 10-ці бальнай сістэме

(1—2 — нездавальняючыя ацэнкі; 3—10 — станоўчыя ацэнкі).

10 балаў

Вышэйшы бал пры ацэнцы павінен быць пры ўмове дасканала выкананай работы, у якой:



  1. дасягнута выразнае, бездакорнае кампазіцыйнае вырашэнне;

  2. дакладна выяўлены паварот галавы/пастаноўка фігуры; размеркаваны цэнтр цяжару фігуры;

  3. дакладна адлюстраваны маштаб выявы на аркушы;

  4. дакладна вызначаны прапорцыі частак галавы натуршчыка/ яго фігуры;

  5. бездакорна пабудавана лінейна-канструктыўная аснова галавы/фігуры натуршчыка;

  6. дакладна выяўлена анатамічная будова галавы/фігуры натуршчыка;

  7. 7) выразна вырашана танальная прапрацоўка выявы галавы/натуршчыка;

  8. за кошт танальных абагульненняў выявы дасягнута адчуванне яе аб‘ёмнасці на двухмернай паверхні аркуша;

  9. дакладна выяўлены характар натуры;

  10. пры выкананні малюнка праяўлены мастацкі густ, індывідуальнасць і эмацыянальнасць абітурыента.

9 балаў

Экзаменацыйнае заданне выканана без памылак, але патрабаванням высокага мастацкага густу не адпавядае.

Выстаўляецца пры ўмове правільнага выканання 9-ці пунктаў:


  1. бездакорнае кампазіцыйнае вырашэнне;

  2. дакладна выяўлены паварот галавы/пастаноўка фігуры; размеркаваны цэнтр цяжару фігуры;

  3. дакладна адлюстраваны маштаб выявы на аркушы;

  4. дакладна вызначаны прапорцыі частак галавы натуршчыка/яго фігуры;

  5. бездакорна пабудавана лінейна-канструктыўная аснова галавы/фігуры натуршчыка;

  6. дакладна выяўлена анатамічная будова галавы/фігуры натуршчыка;

  7. выразна вырашана танальная прапрацоўка выявы галавы/натуршчыка;

  8. за кошт танальных абагульненняў дасягнута адчуванне аб‘ёмнасці выявы на двухмернай паверхні аркуша;

  9. дакладна выяўлены характар натуры.

8 балаў

Дасканала выканана экзаменацыйная задача, але малюнак недастаткова завершаны і выразны.

Выстаўляюцца пры ўмове правільнага выканання 9-ці пунктаў:


  1. бездакорнае кампазіцыйнае вырашэнне;

  2. дакладна выяўлены пастаноўка фігуры, размеркаванне цэнтра цяжару;

  3. дакладна адлюстраваны маштаб выявы на аркушы;

  4. дакладна вызначаны прапорцыі частак галавы натуршчыка або яго фігуры;

  5. бездакорна пабудавана лінейна-канструктыўная аснова галавы/фігуры натуршчыка;

  6. дакладна выяўлена анатамічная будова галавы/фігуры натуршчыка;

  7. выразна вырашана танальная прапрацоўка выявы галавы/натуршчыка;

  8. з нязначнымі памылкамі зроблена танальнае абагульненне выявы;

  9. недакладна выяўлены характар натуры.

7 балаў

Заданне выканана. Малюнак у асноўным завершаны, але ёсць недахопы па ўсіх пунктах:



  1. прыблізнае кампазіцыйнае вырашэнне;

  2. недакладна выяўлены прапорцыі;

  3. з невялікімі памылкамі выканана лінейна-канструктыўная аснова;

  4. недакладнае танальнае вырашэнне малюнка;

  5. ёсць памылкі ў анатамічнай будове натуры;

  6. прыблізна выяўлены характар натуры.

6 балаў

Пры правільным у цэлым падыходзе да задання работа не завершана. Зроблена шмат дробных памылак.

Па пунктах 6, 7, 8, 9 адпаведныя здольнасці не выяўлены.

5 балаў

Пры правільнай пабудове малюнак не зусім выразны. Навыкі работы з мастацкімі матэрыяламі і тэхнікай недастатковыя:



  1. недасканалая кампаноўка;

  2. прасторавая пабудова недастаткова выразная;

  3. танальная распрацоўка малавыразная;

па пунктах 8, 9, 10 адпаведныя здольнасці не выяўлены.

4 балы

Пры ўсіх недахопах у рабоце маецца добры пачатак, але ён не даведзены да лагічнага завяршэння:



  1. маецца паняцце кампаноўкі, але яе вырашэнне недасканалае;

  2. пастаноўка фігуры або прапорцыі галавы натуршчыка ўзяты прыблізна;

  3. па пунктах 5, 6, 7, 8 адпаведныя здольнасці мала выяўлены.

3 балы

Экзаменацыйнае заданне выканана пасрэдна. Адчуваецца недахоп ведаў і практычнай падрыхтоўкі. Малюнак малавыразны і нявывераны:

1) адсутнічае адчуванне маштабу выявы на аркушы;

2) маюцца памылкі ў пастаноўцы фігуры і ў прапорцыях;

3) па пунктах 5, 6 адпаведныя здольнасці не выяўлены.

2—1 балы

Нездавальняючы вынік па ўсіх параметрах:



  1. дрэннае кампазіцыйнае вырашэнне;

  2. дрэнная пастаноўка фігуры;

  3. не ўзяты прапорцыі;

  4. паняцце лінейна-канструктыўнай пабудовы адсутнічае;

па пунктах 5, 6, 7, 8, 9 адпаведныя здольнасці не выяўлены.

Абітурыенты, якія атрымалі на адным з этапаў іспытаў «Творчасць» 1 або 2 (адзін або два) балы, да наступнага этапу не дапускаюцца.

Спецыяльнасці

ЖЫВАПІС (станковы жывапіс), ГРАФІКА, МАНУМЕНТАЛЬНА-ДЭКАРАТЫЎНАЕ МАСТАЦТВА (роспіс), СКУЛЬПТУРА

Праграма, патрабаванні і крытэрыі ацэнкі экзаменацыйных работ абітурыентаў

на этапе «ЖЫВАПІС1»

Праграма этапу

прадугледжвае выкананне 2-х заданняў.

Заданне 1. Нацюрморт

(3 дні па 4 акадэмічныя гадзіны)

Пастаноўка ставіцца пераважна з прадметаў народнага побыту, мастацтва. Выконваецца алейнымі фарбамі на загрунтаваным палатне, нацягнутым на падрамнік памерам 50х60 см.

Заданне 2. Галава натуршчыка

(3 дні па 4 акадэмічныя гадзіны)

Пастаноўка ставіцца на простым фоне. Пры выкананні задання асноўную ўвагу неабходна звярнуць на распрацоўку характару і падабенства мадэлі. Выконваецца алейнымі фарбамі на загрунтаваным палатне, нацягнутым на падрамнік памерам 50х60 см.

Агульныя патрабаванні
Абітурыент павінен валодаць:

— тэхнікай алейнага жывапісу;

— лінейна-канструктыўным і жывапісна-танальным малюнкам;

   цэласным бачаннем;

— аб‘ёмна-прасторавым і вобразна-пластычным мысленнем;

— метадам вядзення работы ад агульнага да асобнага.

Абітурыент павінен мець уяўленне:

— пра асаблівасці кампазіцыі станковай карціны;

— пра агульныя заканамернасці каларыту;

— пра колеравую гаму і ўзаемадзеянне халодных і цёплых тонаў.

Прыёмныя патрабаванні

  1. Кампазіцыйнае рашэнне ў зададзеным фармаце.

  2. Малюнак на палатне з выяўленнем асноўных мас.

  3. Падмалёвак і падрыхтоўчая прапіска ўсяго палатна.

  4. Аб‘ёмна-прасторавая і пластычная характарыстыкі натуры.

  5. Колеравае рашэнне асноўных мас і кантрастаў.

  6. Выяўленне асноўных аб‘ёмаў тонам і колерам.

  7. Дэталёвая прапрацоўка натуры.

  8. Колеравае адзінства і цэласнасць кампазіцыі.

  9. Абагульненне і вырашэнне праблемы цэласнасці палатна.
Крытэрыі ацэнкі

Экзаменацыйная камісія ацэньвае здольнасці абітурыентаў на кожным з этапаў іспытаў па 10-ці бальнай сістэме

(1—2 — нездавальняючыя ацэнкі; 3—10 — станоўчыя ацэнкі).

10 балаў. Работа адпавядае ўсім патрабаванням, вызначаным у пунктах 1—9.

9 балаў. Пры нязначных недахопах па адным з 9-ці вызначаных патрабаванняў.

8 балаў. Пры нязначных недахопах па 2-х з 9-ці вызначаных патрабаванняў.

7 балаў. Пры нязначных недахопах па 3-х з 9-ці вызначаных патрабаванняў.

6 балаў. Пры нязначных недахопах па 4-х з 9-ці вызначаных патрабаванняў.

5 балаў. Пры значных недахопах па 5-ці з 9-ці вызначаных патрабаванняў.

4 балы. Пры значных недахопах па 6-ці з 9-ці вызначаных патрабаванняў.

3 балы. Пры значных недахопах па 7-мі з 9-ці вызначаных патрабаванняў.

2—1 балы. Не выкананы патрабаванні па ўсіх 9-ці пунктах крытэрыяў.

Абітурыенты, якія атрымалі на адным з этапаў іспытаў «Творчасць» 1 або 2 (адзін або два) балы, да наступнага этапу не дапускаюцца.

Праграма, патрабаванні і крытэрыі ацэнкі экзаменацыйных работ абітурыентаў


на этапе «СКУЛЬПТУРА»

Праграма этапу

прадугледжвае выкананне 2-х заданняў.

Заданне 1. Копія гіпсавай антычнай галавы

(3 дні па 4 акадэмічныя гадзіны)

Выконваецца ў гліне. Памер — натуральная велічыня.


Прыёмныя патрабаванні

  1. Пабудаваць «галаву» ў прасторы.

  2. Правільна ўзяць прапорцыі.

  3. Вызначыць восі і рух галавы з шыяй.

  4. Выявіць суадносіны мас.

  5. Паказаць планы галавы, з выяўленнем аб‘ёмна-пластычных якасцей.

  6. Згарманізаваць асобныя часткі твару.

  7. Дэталёвая прапрацоўка галавы.

  8. Абагульненне і вырашэнне праблемы цэласнасці.

  9. Завяршэнне работы з перадачай асаблівасцей пластыкі арыгінала.

Заданне 2. Лепка галавы натуршчыка

(3 дні па 4 акадэмічныя гадзіны)

Выконваецца ў гліне. Памер — натуральная велічыня. Скульптура выконваецца на падстаўцы (плінце).

Агульныя патрабаванні
Абітурыент павінен валодаць:

— технікай лепкі ў гліне;

— цэласным скульптурным бачаннем;

— аб‘ёмна-прасторавым і вобразным мысленнем;

— метадам выканання работы ад агульнага да асобнага.


Абітурыент павінен мець уяўленне:

— пра ўласцівасці кампазіцыі;

— пра агульныя заканамернасці формы і аб‘ёму.


Прыёмныя патрабаванні

  1. Пабудаваць галаву ў прасторы.

  2. Правільна ўзяць характар мадэлі.

  3. Вызначыць восі і рух галавы з шыяй.

  4. Выявіць суадносіны мас.

  5. Пабудаваць планы галавы, з выяўленнем іх аб‘ёмна-пластычных якасцей.

  6. Згарманізаваць асобныя часткі твару.

  7. Паказаць пластычныя асаблівасці галавы.

  8. Дэталёвая прапрацоўка партрэта.

  9. Завяршэнне работы з перадачай адметнага вобраза натуршчыка.
Крытэрыі ацэнкі

Экзаменацыйная камісія ацэньвае здольнасці абітурыентаў на кожным з этапаў іспытаў па 10-ці бальнай сістэме

(1—2 — нездавальняючыя ацэнкі; 3—10 — станоўчыя ацэнкі).

10 балаў

Выкарыстана правільная методыка выканання скульптуры, праяўлены культура валодання адпаведнымі матэрыяламі і тэхнікай, грунтоўныя веды па прадмеце, прыродны талент. Створана дасканалая работа.



Па кожным параметры:

  1. правільна і бездакорна пабудавана скульптура ў прасторы;

  2. характар галавы ўзяты выключна дакладна;

  3. восі і рух адпавядаюць дадзенаму аб‘екту;

  4. прапарцыянальныя суадносіны цэлага і частак галавы выяўлены правільна;

  5. дакладна ўзяты планы галавы і выяўлены яе аб‘ёмна-пластычныя якасці;

  6. праяўлена веданне асноў пластычнай анатоміі;

  7. асобныя часткі твару гарманічна стасуюцца паміж сабой;

  8. праяўлена здольнасць бачання і ўменне стварыць цэласны аб‘ём галавы;

  9. праяўлена ўменне ў межах экзаменацыйнага задання, карыстаючыся мастацкімі матэрыяламі і тэхнікамі, праявіўшы індывідуальнасць, эмацыянальнасць і эстэтычны густ, стварыць дасканалы твор.

9 балаў

Экзаменацыйнае заданне выканана правільна, без памылак. Дасягнута мастацкая выразнасць. Праяўлена дасканалае валоданне мастацкімі тэхнікамі і культура работы з мастацкімі матэрыяламі. П. п. 1 — 7 як у раздзеле «10 балаў».



  1. адпаведная здольнасць не выяўлена.

8 балаў

Правільна выканана экзаменацыйная задача, аднак скульптура недастаткова выразная. У цэлым работа мае закончаны характар.

П. п. 1—7 як у раздзеле «10 балаў».


  1. з нязначнымі памылкамі зроблена абагульненне выявы;

  2. адпаведная здольнасць не выяўлена.

7 балаў

Заданне выканана належным чынам. У цэлым работа завершана, але прысутнічае недастатковая выразнасць выявы скульптуры.



Па кожным параметры:

  1. правільна пабудавана скульптура ў прасторы;

  2. характар галавы ўзяты дакладна;

  3. восі і рух намечаны правільна і дакладна

  4. правільна ўзяты прапорцыі;

  5. дакладна вызначаны планы галавы;

  6. адзначана веданне асноў пластычнай анатоміі;

  7. асобныя часткі галавы стасуюцца паміж сабой.

6 балаў

Пры правільным падыходзе да выканання задання работа не завершана, прысутнічаюць дробныя памылкі.



Па кожным параметры:

п. п. 1—4 як у раздзеле «7 балаў»;



  1. планы ўзяты правільна, але не зусім дасканала;

  2. ёсць пэўныя веды ў пластычнай анатоміі, але без станоўчых вынікаў;

  3. асобныя часткі галавы не зусім стасуюцца паміж сабой.

5 балаў

Пры правільнай пабудове скульптура недастаткова выразная. Навыкі работы недастатковыя.



Па кожным параметры:

  1. ёсць разуменне пабудовы ў прасторы;

  2. характар узяты, але не зусім выразна;

  3. восі вызначаны, але недакладна;

  4. ёсць разуменне прапорцый;

  5. планы галавы ўзяты невыразна;

  6. веданне асноў пластычнай анатоміі здавальняючае;

  7. адпаведная здольнасць не выяўлена;

п. п. 8 і 9 як у раздзеле «10 балаў».

4 балы

Пры ўсіх недахопах у рабоце ёсць добры пачатак, які не даведзены да лагічнага завяршэння.



Па кожным параметры:

  1. ёсць разуменне пабудовы галавы ў прасторы, але недасканалае;

  2. як у раздзеле «5 балаў»;

  3. як у раздзеле «5 балаў»

  4. ёсць разуменне прапорцый, але не вельмі пераканаўчае выкананне;

  5. планы галавы ўзяты невыразна;

  6. слабае веданне асноў пластычнай анатоміі;

  7. адпаведная здольнасць не выяўлена;

п. п. 8 і 9 як у раздзеле «10 балаў».

3 балы

Экзаменацыйнае заданне выканана пасрэдна. Адчуваецца недахоп ведаў і практычнай падрыхтоўкі. Скульптура незакончаная і невыразная.



Па кожным параметры:

  1. няўпэўненая пабудова галавы ў прасторы;

  2. характар узяты невыразна;

  3. з памылкамі, але акрэслены вочы;

  4. прапорцыі ўзяты пасрэдна;

  5. паняцце планаў адсутнічае;

  6. веданне асноў пластычнай анатоміі адсутнічае;

  7. адпаведная здольнасць не выяўлена;

п. п. 8 і 9 як у раздзеле «10 балаў».

2—1 балы

Па кожным параметры:

  1. дрэнная пабудова галавы ў прасторы;

  2. характар не адпавядае дадзенаму аб‘екту;

  3. недакладная вызначанасць восей;

  4. прапорцыі не адпавядаюць дадзенай натуры;

  5. планы галавы ўзяты недакладна;

  6. не праяўлена веданне пластычнай анатоміі;

  7. адпаведная здольнасць не выяўлена;

п. п. 8 і 9 як у раздзеле «10 балаў».

Абітурыенты, якія атрымалі на адным з этапаў іспытаў «Творчасць» 1 або 2 (адзін або два) балы, да наступнага этапу не дапускаюцца.



Спецыяльнасць ЖЫВАПІС

Праграма, патрабаванні і крытэрыі ацэнкі экзаменацыйных работ абітурыентаў

на этапе «КАМПАЗІЦЫЯ»

Праграма этапу

прадугледжвае выкананне 2-х заданняў.

Заданне 1. Эскіз на зададзеную тэму

(1 дзень, 6 астранамічных гадзін)

Выконваецца алейнымі фарбамі на загрунтаваным палатне, нацягнутым на падрамнік памерам 50х60 см.

Задачы:

— выявіць уменне хутка адрэагаваць на заданне і на аснове літаратурнага сюжэта сродкамі, уласцівымі кампазіцыі станковай карціны, стварыць мастацкі вобраз;



— знайсці вобразна-пластычнае рашэнне, адэкватнае зададзенай тэме.

Заданне 2. Эскіз на вольную тэму

(1 дзень, 6 астранамічных гадзін)

Выконваецца алейнымі фарбамі на загрунтаваным палатне, нацягнутым на падрамнік памерам 50х60 см.

Задачы:

— выявіць уменне самастойна сфармуляваць тэму і сюжэт кампазіцыі;



— знайсці вобразна-пластычнае рашэнне, адэкватнае сфармуляванай самім аўтарам тэме.
Агульныя патрабаванні
Абітурыент павінен мець уяўленне:

— пра асаблівасці станковай кампазіцыі і мастацкі адбор;

— пра спецыфіку выяўлення на плоскасці;

— пра ролю фармату і памеру ў кампазіцыйнай структуры жывапіснага твора;

— пра галоўнае і другараднае ў кампазіцыі;

— пра ролю сілуэта ў кампазіцыі;

— пра агульныя заканамернасці колеру і плямы, узаемадзеяння цёплых і халодных тонаў, пра каларыт ў цэлым.


Прыёмныя патрабаванні

  1. Рашэнне задумы, тэмы, сюжэта і ідэі кампазіцыі.

  2. Выяўленне кампазіцыйнага цэнтра і падпарадкаванне яму іншых складаемых.

  3. Рашэнне галоўнага і другараднага ў кампазіцыі.

  4. Арыгінальнасць вобразна-пластычнага рашэння кампазіцыі.

  5. Выразныя сродкі кампазіцыі.

  6. Жывапіснае рашэнне кампазіцыі.

  7. Пластычная цэласнасць кампазіцыі.

  8. Танальная сабранасць і цэласнасць кампазіцыі.

  9. Мастацкі густ і агульная культура кампазіцыйнага рашэння.
Крытэрыі ацэнкі

Экзаменацыйная камісія ацэньвае здольнасці абітурыентаў на кожным з этапаў іспытаў па 10-ці бальнай сістэме

(1—2 — нездавальняючыя ацэнкі; 3—10 — станоўчыя ацэнкі).

10 балаў. Работа адпавядае ўсім патрабаванням, вызначаным у пунктах 1—9.

9 балаў. Пры нязначных недахопах па адным з 9-ці вызначаных патрабаванняў.

8 балаў. Пры нязначных недахопах па 2-х з 9-ці вызначаных патрабаванняў.

7 балаў. Пры нязначных недахопах па 3-х з 9-ці вызначаных патрабаванняў.

6 балаў. Пря нязначных недахопах па 4-х з 9-ці вызначаных патрабаванняў.

5 балаў. Пры значных недахопах па 5-ці з 9-ці вызначаных патрабаванняў.

4 балы. Пры значных недахопах па 6-ці з 9-ці вызначаных патрабаванняў.

3 балы. Пры значных недахопах па 7-мі з 9-ці вызначаных патрабаванняў.

2—1 балы. Не выкананы патрабаванні ўсіх 9-ці пунктаў крытэрыяў.

Спецыяльнасць «ГРАФІКА»

Праграма, патрабаванні і крытэрыі ацэнкі экзаменацыйных работ абітурыентаў

на этапе «КАМПАЗІЦЫЯ»

Праграма этапу

прадугледжвае выкананне 2-х заданняў, якія выконваюцца на паперы, нацягнутай на падрамнік памерам 50х60 см у вольнай тэхніцы.

Заданне 1. Эскіз на вольную тэму

(1 дзень, 8 акадэмічных гадзін)

Заданне 2. Эскіз на зададзеную тэму

(1 дзень, 8 акадэмічных гадзін)

Агульныя патрабаванні
Абітурыент павінен валодаць:

— уменнем распрацоўкі тэмы, сюжэта і ідэі кампазіцыі;

— арыгінальнасцю мыслення і метадамі вобразна-пластычнага вырашэння кампазіцыі;

— бачаннем аб‘ёмна-прасторавай і пластычнай характарыстыкі;

— выразнасцю тэхнічных сродкаў.


Абітурыент павінен мець уяўленне:

— пра асаблівасці кампазіцыі станковай графікі;

— пра гарманічнае адзінства формы і зместу, дэталяў і цэлага, заканамернасці іх суадносін;

— пра дынаміку і статыку формы і іх адпаведнасць зместу кампазіцыі.

Прыёмныя патрабаванні

  1. Адпаведнасць выбранай/зададзенай тэме (сюжэтная распрацоўка).

  2. Арыгінальнае вобразна-пластычнае мысленне.

  3. Гарманічнае адзінства формы і зместу.

  4. Канструктыўнае вырашэнне прасторы.

  5. Кампазіцыйная цэласнасць дэталяў і вялікіх мас.

  6. Канкрэтызацыя (распрацоўка формы, напаўненне дэталямі).

  7. Сінтэз кантрастаў.

  8. Выразнасць графічных сродкаў і матэрыялаў.

  9. Дасканалае тэхнічнае выкананне.
Крытэрыі ацэнкі

Экзаменацыйная камісія ацэньвае здольнасці абітурыентаў на кожным з этапаў іспытаў па 10-ці бальнай сістэме

(1—2 — нездавальняючыя ацэнкі; 3—10 — станоўчыя ацэнкі).

10 балаў

Крытэрыем ацэнкі служыць раскрыццё тэмы і высокі ўзровень выканання комплексу прафесійных задач.



Па кожным параметры:

  1. кампазіцыя адпавядае зададзенай тэме;

  2. арыгінальнае вобразна-пластычнае рашэнне;

  3. гарманічнае адзінства формы і зместу;

  4. канструктыўнае вырашэнне прасторы;

  5. кампазіцыйная цэласнасць дэталяў і вялікіх мас;

  6. канкрэтызацыя (распрацоўка формы, напаўненне дэталямі);

  7. сінтэз кантрастаў (дынаміка, спакой, метр і рытм, сіметрыя і асіметрыя);

  8. выразнасць графічных сродкаў і матэрыялаў;

  9. дасканалае тэхнічнае выкананне.

9 балаў

Экзаменацыйнае заданне выканана правільна. Дасягнута мастацкая выразнасць. Праяўлены недастаткова дасканалае валоданне мастацкай тэхнікай.



Па кожным параметры:

  1. адпаведнасць зададзенай тэме;

  2. арыгінальнае вобразна-пластычнае рашэнне;

  3. гарманічнае адзінства формы і зместу;

  4. канструктыўнае вырашэнне прасторы;

  5. кампазіцыйная цэласнасць дэталяў і вялікіх мас;

  6. канкрэтызацыя (распрацоўка формы, напаўненне дэталямі);

  7. сінтэз кантрастаў (дынаміка, спакой, метр і рытм, сіметрыя і асіметрыя);

  8. выразнасць графічных сродкаў і матэрыялаў;

  9. недастаткова дасканалае тэхнічнае выкананне.

8 балаў

Правільна выканана экзаменацыйнае заданне, аднак кампазіцыя недастаткова выразная. У цэлым работа мае закончаны характар.



Па кожным параметры:

  1. адпаведнасць зададзенай тэме;

  2. выразнае вобразна-пластычнае рашэнне;

  3. гарманічнае адзінства формы і зместу;

  4. канструктыўнае вырашэнне прасторы;

  5. кампазіцыйная цэласнасць дэталяў і вялікіх мас;

  6. канкрэтызацыя (распрацоўка формы, напаўненне дэталямі);

  7. сінтэз кантрастаў (дынаміка, спакой, метр і рытм, сіметрыя і асіметрыя);

  8. недастатковая выразнасць графічных сродкаў і матэрыялаў;

  9. адпаведная здольнасць не выяўлена.

7 балаў

Заданне выканана належным чынам. У цэлым работа завершана, але прысутнічае недастатковая выразнасць вобразна-пластычнага рашэння кампазіцыі.



Па кожным параметры:

  1. адпаведнасць зададзенай тэме;

  2. недастаткова выразнае вобразна-пластычнае рашэнне;

  3. гарманічнае адзінства формы і зместу;

  4. адпаведная здольнасць не выяўлена;

  5. недастатковая цэласнасць кампазіцыі;

  6. канкрэтызацыя (распрацоўка формы, напаўненне дэталямі);

  7. сінтэз кантрастаў (дынаміка, спакой, метр і рытм, сіметрыя і асіметрыя);

  8. недастатковая выразнасць графічных сродкаў;

  9. адпаведная здольнасць не выяўлена.

6 балаў

Работа выканана з нязначнымі памылкамі і недахопамі.



Па кожным параметры:

  1. адпаведнасць зададзенай тэме;

  2. невыразнае вобразна-пластычнае рашэнне;

  3. негарманічнасць формы і зместу;

  4. адпаведная здольнасць не выяўлена;

  5. недастатковая цэласнасць кампазіцыі;

  6. канкрэтызацыя (распрацоўка формы, напаўненне дэталямі);

  7. сінтэз кантрастаў (дынаміка, спакой, метр і рытм, сіметрыя і асіметрыя);

  8. недастатковая выразнасць графічных сродкаў;

  9. адпаведная здольнасць не выяўлена.

5 балаў

Экзаменацыйнае заданне выканана са шматлікімі недахопамі.



Па кожным параметры:

  1. адпаведнасць зададзенай тэме;

  2. адпаведная здольнасць не выяўлена;

  3. недастатковая адпаведнасць формы і зместу;

  4. адпаведная здольнасць не выяўлена;

  5. недастатковая цэласнасць кампазіцыі;

  6. недастаткова распрацаваныя формы;

  7. сінтэз кантрастаў (дынаміка, спакой, метр і рытм, сіметрыя і асіметрыя);

  8. невыразнасць графічных сродкаў;

  9. адпаведная здольнасць не выяўлена.

4 балы

Экзаменацыйнае заданне выканана са значнымі недахопамі.



Па кожным параметры:

  1. негарманічная кампазіцыя, якая аднак адпавядае зададзенай тэме;

  2. адпаведная здольнасць не выяўлена;

  3. недастатковая адпаведнасць формы і зместу;

  4. адпаведная здольнасць не выяўлена;

  5. недастатковая цэласнасць кампазіцыі;

  6. недастаткова распрацаваныя формы;

  7. сінтэз кантрастаў (дынаміка, спакой, метр і рытм, сіметрыя і асіметрыя);

  8. невыразнасць графічных сродкаў;

  9. адпаведная здольнасць не выяўлена.

3 балы

Экзаменацыйнае заданне выканана пасрэдна.



Па кожным параметры:

  1. кампазіцыя негарманічная і малацікавая;

  2. адпаведная здольнасць не выяўлена;

  3. неадпаведнасць формы і зместу;

  4. канструктыўнае вырашэнне адсутнічае;

  5. недастатковая цэласнасць кампазіцыі;

  6. недастаткова распрацаваныя формы і дэталі;

  7. сінтэз кантрастаў (дынаміка, спакой, метр і рытм, сіметрыя і асіметрыя) негарманічны;

  8. невыразнасць графічных сродкаў;

  9. адпаведная здольнасць не выяўлена.

2—1 балы

Па кожным параметры:

  1. дрэннае кампазіцыйнае рашэнне;

  2. адпаведная здольнасць не выяўлена;

  3. няма адзінства формы і зместу;

  4. канструктыўнае вырашэнне адсутнічае;

  5. нецэласная кампазіцыя;

  6. недастаткова распрацаваныя формы і дэталі;

  7. сінтэз кантрастаў (дынаміка, спакой, метр і рытм, сіметрыя і асіметрыя) негарманічны;

  8. невыразнасць графічных сродкаў;

  9. адпаведная здольнасць не выяўлена.




Спецыяльнасць

«МАНУМЕНТАЛЬНА-ДЭКАРАТЫЎНАЕ МАСТАЦТВА»

Праграма, патрабаванні і крытэрыі ацэнкі экзаменацыйных работ абітурыентаў

на этапе «КАМПАЗІЦЫЯ»

Праграма этапу

прадугледжвае выкананне 2-х заданняў.

Заданне 1. Эскіз роспісу на вольную тэму

(1 дзень, 6 астранамічных гадзін)

Абітурыент абавязаны намаляваць форэскіз; у маленькім памеры даецца нескладаная архітэктурная сітуацыя, распрацоўваецца рашэнне па плямах і побач выконваецца эскіз кампазіцыі з павелічэннем памераў знойдзенага рашэння, у якім распрацоўваецца колеравае рашэнне.

Заданне 2. Эскіз роспісу на зададзеную тэму

(1 дзень, 6 астранамічных гадзін)

Заданне адрозніваецца ад папярэдняга толькі канцэнтрацыяй увагі абітурыента на зададзенай тэме і неабходнасцю знайсці адэкватнае тэме вобразна-пластычнае рашэнне

Заданне выконваецца на паперы, нацягнутай на падрамнік памерам 50х60 см.


Агульныя патрабаванні
Абітурыент павінен мець уяўленне:

— пра ўласцівасці кампазіцыі;

— пра сродкі гарманізацыі кампазіцыі (рытм, метрычны паўтор, маштабнасць, прапорцыі);

— пра агульныя заканамернасці каларыту;

— пра колеравую пластыку, колеравую гаму і іх уздзеянне.


Прыёмныя патрабаваннi

  1. Стварэнне адпаведнага мастацкага вобраза. Неардынарнае пластычна-вобразнае мысленне.

  2. Поўнае разуменне патрабаванняў i задач экзаменацыйнага задання. Сувязь мастацкага твора з архiтэктурным асяроддзем.

  3. Адчуванне маштабу, веданне правiлаў перспектыўнай пабудовы.

  4. Цэласнасць бачання. Выяўленне сюжэтна-кампазiцыйнага цэнтра.

  5. Перадача рытму, сiметрыi i асiметрыi, раўнавагi частак кампазiцыi.

  6. Суаднесенасць колькасцi светлых i цёмных плям, перадача руху (дынамiкi), пакою (статыкi).

  7. Каларыстычныя якасцi. Уменне адчуваць i перадаваць колер, тон.

  8. Адпаведнасць выяўленчых сродкаў тэме экзаменацыйнага задання.

  9. Здольнасць стварыць дасканалую работу, выкарыстоўваючы веды, навыкi i ўменнi, набытыя ў ССНУ мастацтва.
Крытэрыi ацэнкi

Экзаменацыйная камісія ацэньвае здольнасці абітурыентаў на кожным з этапаў іспытаў па 10-ці бальнай сістэме

(1—2 — нездавальняючыя ацэнкі; 3—10 — станоўчыя ацэнкі).

10 балаў

Уменне прадэманстраваць сваю iндывiдуальнасць (прапанаваць нестандартныя, цiкавыя рашэннi задач у рамках творчага экзамена). Наяўнасць у абiтурыента прыроднага таленту, эстэтычнага густу.

Па кожным параметры правільнае i бездакорнае рашэнне. Выкананы ўсе патрабаваннi. Дасканалая экзаменацыйная работа.


  1. Створаны адпаведны мастацкi вобраз. Неардынарнае пластычна-вобразнае мысленне.

  2. Поўнае разуменне патрабаванняў i задач экзаменацыйнага задання. Мастацкi твор звязаны з архiтэктурным асяроддзем.

  3. Ёсць адчуванне маштабу, веданне правiлаў перспектыўнай пабудовы.

  4. Прадэманстравана цэласнасць бачання. Выяўлены сюжэтна-кампазiцыйны цэнтр.

  5. Правільны падыход да перадачы рытму, сiметрыi i асiметрыi, раўнавагi частак кампазiцыi.

  6. Правільна суаднесена колькасць светлых i цёмных плям, перададзены рух (дынамiка), пакой (статыка).

  7. У наяўнасцi каларыстычныя якасцi, прадэманстравана тонкае каларыстычнае бачанне абiтурыента, яго ўменне адчуваць i дакладна перадаваць колер, тон.

  8. Выяўленчыя сродкi адпавядаюць тэме экзаменацыйнага задання.

  9. Праяўлена здольнасць стварыць дасканалую работу, выкарыстоўваючы веды, навыкi i ўменнi, набытыя ў ССНУ мастацтва.

9 балаў

Добрае валоданне майстэрствам выяўленчага мастацтва. Наяўнасць мастацкага вопыту i iмкненне да самавыяўлення. Высокi ўзровень iнтэлектуальнай культуры. Нязначныя недахопы па аднаму з пунктаў.

Дасягнута мастацкая выразнасць.


  1. Створаны адпаведны мастацкi вобраз. Цiкавае пластычна-вобразнае мысленне.

  2. Поўнае разуменне патрабаванняў i задач экзаменацыйнага задання. Мастацкi твор звязаны з архiтэктурным асяроддзем.

  3. Ёсць адчуванне маштабу, веданне правiлаў перспектыўнай пабудовы.

  4. Прадэманстравана цэласнасць бачання. Выяўлены сюжэтна-кампазiцыйны цэнтр.

  5. Правільны падыход да перадачы рытму, сiметрыi i асiметрыi, раўнавагi частак кампазiцыi.

  6. Правільна суаднесена колькасць светлых i цёмных плям, перададзены рух (дынамiка), пакой (статыка).

  7. У наяўнасцi каларыстычныя якасцi, прадэманстравана дакладнае каларыстычнае бачанне абiтурыента, яго ўменне адчуваць i перадаваць колер, тон.

  8. Выяўленчыя сродкi адпавядаюць тэме экзаменацыйнага задання.

  9. Недастаткова праяўлена здольнасць стварыць дасканалую работу, выкарыстоўваючы веды, навыкi i ўменнi, набытыя ў ССНУ мастацтва.

8 балаў

Экзаменацыйныя задачы выкананы правільна, цiкава. Абiтурыент мае навыкi i ўменнi, што дапамагае яму дастаткова ярка прадэманстраваць свае творчыя магчымасцi, аднак у вынiку работы над заданнем адчуваецца пэўная скаванасць. Работа мае завершаны характар. Нязначныя недахопы па 2-х пунктах.



  1. Выяўлены адпаведны мастацкi вобраз. Цiкавае пластычна-вобразнае мысленне.

  2. Разуменне патрабаванняў i задач экзаменацыйнага задання. Мастацкi твор звязаны з архiтэктурным асяроддзем.

  3. Ёсць адчуванне маштабу, веданне правiлаў перспектыўнай пабудовы.

  4. Прадэманстравана цэласнасць бачання. Выяўлены сюжэтна-кампазiцыйны цэнтр.

  5. Правільны падыход да перадачы рытму, сiметрыi i асiметрыi, раўнавагi частак кампазiцыi.

  6. Правільна суаднесена колькасць светлых i цёмных плям, перададзены рух (дынамiка), пакой (статыка).

  7. У наяўнасцi каларыстычныя якасцi, прадэманстравана дакладнае каларыстычнае бачанне абiтурыента, яго ўменне адчуваць i перадаваць колер, тон.

  8. Выяўленчыя сродкi адпавядаюць тэме экзаменацыйнага задання.

  9. Праяўлена пэўная здольнасць стварыць дасканалую работу, выкарыстоўваючы веды, навыкi i ўменнi, набытыя ў ССНУ мастацтва.

7 балаў

Заданне выканана на добрым узроўнi, але маюць месца невялiкiя недапрацоўкi. Выяўленчае рашэнне выразнае, але не зусiм ясна спалучаецца з архiтэктурным асяроддзем. Заданне выканана належным чынам, увогуле завершана. Нязначныя недахопы па 3-х пунктах.



  1. Правільна пабудаваны мастацкi вобраз. Досыць цiкавае пластычна-вобразнае мысленне.

  2. Разуменне патрабаванняў i задач экзаменацыйнага задання. Мастацкi твор звязаны з архiтэктурным асяроддзем.

  3. Ёсць агульнае адчуванне маштабу, веданне правiлаў перспектыўнай пабудовы.

  4. Прадэманстравана цэласнасць бачання. Выяўлены сюжэтна-кампазiцыйны цэнтр.

  5. Правільны падыход да перадачы рытму, сiметрыi i асiметрыi, раўнавагi частак кампазiцыi.

  6. Правільна суаднесена колькасць светлых i цёмных плям, перададзены рух (дынамiка), пакой (статыка).

  7. У наяўнасцi каларыстычныя якасцi, прадэманстравана добрае каларыстычнае бачанне абiтурыента, яго ўменне адчуваць i перадаваць колер, тон.

  8. Выяўленчыя сродкi адпавядаюць тэме экзаменацыйнага задання.

  9. Праяўлена здольнасць стварыць гарманічную работу, выкарыстоўваючы веды, навыкi i ўменнi, набытыя ў ССНУ мастацтва.

6 балаў

У цэлым праграма ўступнага экзамену выканана, але вобразна-пластычнае рашэнне недастаткова выразнае, маюць месца тэхнiчныя памылкi. Ёсць пэўныя навыкi i ўменнi, але ўзровень жывапiснай i графiчнай культуры не дазваляе правiльна, у поўнай меры адказаць на задачы задання. Заданне не зусiм завершана. Нязначныя недахопы па 4-х пунктах.



  1. Правільна пабудаваны мастацкi вобраз. Досыць цiкавае пластычна-вобразнае мысленне.

  2. Разуменне патрабаванняў i задач экзаменацыйнага задання. Мастацкi твор звязаны з архiтэктурным асяроддзем.

  3. Ёсць агульнае адчуванне маштабу, веданне правiлаў перспектыўнай пабудовы.

  4. Недахопы цэласнасцi бачання. Акрэслены сюжэтна-кампазiцыйны цэнтр.

  5. Правільны падыход да перадачы рытму, сiметрыi i асiметрыi, раўнавагi частак кампазiцыi.

  6. Правільна суаднесена колькасць светлых i цёмных плям, перададзены рух (дынамiка), пакой (статыка).

  7. У наяўнасцi каларыстычныя якасцi, прадэманстравана добрае каларыстычнае бачанне абiтурыента, яго ўменне адчуваць i перадаваць колер, тон.

  8. Выяўленчыя сродкi адпавядаюць тэме экзаменацыйнага задання.

  9. Праяўлена здольнасць стварыць гарманічную работу, выкарыстоўваючы веды, навыкi i ўменнi, набытыя ў ССНУ мастацтва.

5 балаў

Абiтурыент праявiў iмкненне перадаць сваё светаўспрыманне, аднак недахоп навыкаў i ўменняў не дазваляе стварыць гарманічную работу. Мае месца разгубленасць перад экзаменацыйнымi iспытамi. Ёсць навыкi, але не дасканалыя. Значныя недахопы па 5-цi пунктах.



  1. Мастацкi вобраз пабудаваны здавальняюча. Пластычна-вобразнае мысленне не развiтае.

  2. Не поўнае разуменне патрабаванняў i задач экзаменацыйнага задання. Адсутнiчае сувязь мастацкага твора з архiтэктурным асяроддзем.

  3. Ёсць недакладнасцi ў перадачы маштабу. Пасрэднае веданне правiлаў перспектыўнай пабудовы.

  4. Няма цэласнасцi бачання. Недакладна выяўлены сюжэтна-кампазiцыйны цэнтр.

  5. Недастатковыя навыкi перадачы рытму, сiметрыi i асiметрыi, раўнавагi частак кампазiцыi.

  6. Здавальняюча перададзена колькасць светлых i цёмных плям, рух (дынамiка), пакой (статыка).

  7. У наяўнасцi каларыстычныя якасцi, прадэманстравана каларыстычнае бачанне абiтурыента, яго ўменне адчуваць колер, тон, аднак ёсць недакладнасцi ў iх перадачы.

  8. Выяўленчыя сродкi ў нязначнай ступенi адпавядаюць тэме экзаменацыйнага задання.

  9. Праяўлена пэўная здольнасць стварыць экзаменацыйную работу. Недахоп ведаў, навыкаў i ўменняў, набытых у ССНУ мастацтва.

4 балы

Экзаменацыйныя задачы выкананы пасрэдна. Няразвiтасць творчых прыродных магчымасцей. Недастатковыя навыкi работы. Недахоп падрыхтоўкi. Значныя недахопы па 6-цi пунктах.



  1. Мастацкi вобраз пабудаваны здавальняюча. Пластычна-вобразнае мысленне не развiтае.

  2. Не поўнае разуменне патрабаванняў i задач экзаменацыйнага задання. Адсутнiчае сувязь мастацкага твора з архiтэктурным асяроддзем.

  3. Ёсць недакладнасцi ў перадачы маштабу. Пасрэднае веданне правiлаў перспектыўнай пабудовы.

  4. Няма цэласнасцi бачання. Недакладна выяўлены сюжэтна-кампазiцыйны цэнтр.

  5. Не зусiм правільны падыход да перадачы рытму, сiметрыi i асiметрыi, раўнавагi частак кампазiцыi.

  6. Здавальняюча суаднесена колькасць светлых i цёмных плям, перададзены рух (дынамiка), пакой (статыка).

  7. Ёсць пэўныя каларыстычныя якасцi, аднак навыкi дакладнага валодання колерам, тонам недастатковыя.

  8. Выяўленчыя сродкi ў нязначнай ступенi адпавядаюць тэме экзаменацыйнага задання.

  9. Праяўлена iмкненне стварыць экзаменацыйную работу. Недахоп трывалых ведаў, навыкаў i ўменняў, набытых у ССНУ мастацтва.

3 балы

Экзаменацыйныя задачы выкананы пасрэдна. Няразвiтасць творчых прыродных магчымасцей. Недахоп уласных назiранняў, адсутнасць трывалых ведаў, навыкаў, уменняў. Значныя недахопы па 7-мi пунктах.



  1. Мастацкi вобраз пабудаваны здавальняюча. Пластычна-вобразнае мысленне неразвiтае.

  2. Няпоўнае разуменне патрабаванняў i задач экзаменацыйнага задання. Адсутнiчае сувязь мастацкага твора з архiтэктурным асяроддзем.

  3. Ёсць недакладнасцi ў перадачы маштабу. Пасрэднае веданне правiлаў перспектыўнай пабудовы.

  4. Няма цэласнасцi бачання. Недакладна выяўлены сюжэтна-кампазiцыйны цэнтр.

  5. Не зусiм правільны падыход да перадачы рытму, сiметрыi i асiметрыi, раўнавагi частак кампазiцыi.

  6. Здавальняюча суаднесена колькасць светлых i цёмных плям, перададзены рух (дынамiка), пакой (статыка).

  7. Ёсць пэўныя каларыстычныя якасцi, аднак навыкi валодання колерам, тонам недастатковыя.

  8. Выяўленчыя сродкi ў нязначнай ступенi адпавядаюць тэме экзаменацыйнага задання.

  9. Праяўлена пэўнае iмкненне стварыць экзаменацыйную работу. Значны недахоп ведаў, навыкаў i ўменняў, набытых у ССНУ мастацтва.

2—1 балы

Вырашэнне абiтурыентам пастаўленых перад iм задач не адпавядае здавальняючай ацэнцы. Невыкананне ўсяго комплексу патрабаванняў, акрэсленых у пунктах 1—9.



  1. Мастацкi вобраз не пабудаваны. Пластычна-вобразнае мысленне нездавальняючае.

  2. Неразуменне патрабаванняў i задач экзаменацыйнага задання. Мастацкi твор не звязаны з архiтэктурным асяроддзем.

  3. Няма адчування маштабу. Заганы ў правiлах перспектыўнай пабудовы.

  4. Няма цэласнасцi бачання. Не выяўлены сюжэтна-кампазiцыйны цэнтр.

  5. Няправільны падыход да перадачы рытму, сiметрыi i асiметрыi, раўнавагi частак кампазiцыi.

  6. Не суаднесена колькасць светлых i цёмных плям, не перададзены рух (дынамiка), пакой (статыка).

  7. Не выяўлены каларыстычныя якасцi, не прадэманстравана ўменне адчуваць i перадаваць колер, тон.

  8. Выяўленчыя сродкi не адпавядаюць тэме экзаменацыйнага задання.

  9. Не выяўлена здольнасць стварыць экзаменацыйную работу. Вельмi нiзкi ўзровень ведаў, навыкаў i ўменняў, набытых у ССНУ мастацтва.

Спецыяльнасць «СКУЛЬПТУРА»

Праграма, патрабаванні і крытэрыі ацэнкі экзаменацыйных работ абітурыентаў

на этапе «КАМПАЗІЦЫЯ»

Праграма этапу

прадугледжвае выкананне 2-х заданняў.

Заданне 1. Кампазіцыя на зададзеную тэму

(1 дзень, 6 астранамічных гадзін)

Выконваецца ў пластыліне або ў гліне памерам 50 см.


Прыёмныя патрабаванні

  1. Стварэнне кампазіцыі на зададзеную тэму.

  2. Перадача рытму, раўнавагі форм.

  3. Выяўленне сюжэтна-кампазіцыйнага цэнтра.

  4. Разуменне матэрыялаў, памераў.

  5. Гарманічнасць формы і зместу.

  6. Цэласнасць бачання як вынік стасавання ўсіх складаемых кампазіцыі.

  7. Здольнасць стварыць мастацкі вобраз сродкамі пластыкі.

  8. Уменне мысліць формай і прасторай.

  9. Здольнасць стварыць дасканалую кампазіцыю, выкарыстоўваючы веды, культуру валодання матэрыяламі і мастацкай тэхнікай у межах экзаменацыйнага задання.

Заданне 2. Кампазіцыя на вольную тэму

(1 дзень, 6 астранамічных гадзін)

Заданне выконваецца ў пластыліне або гліне памерам да 50 см.

Прыёмныя патрабаванні

  1. Бездакорнае ўвасабленне ідэі.

  2. Правільная перадача рытму і раўнавагі формы.

  3. Выразнае выяўленне кампазіцыйнага цэнтра.

  4. Веданне матэрыялаў.

  5. Уменне мысліць формай і прасторай.

  6. Арганізацыя формы і зместу.

  7. Цэласнае бачанне ўсіх складаемых кампазіцыі.

  8. Стварэнне мастацкіх вобразаў сродкамі пластыкі.
Крытэрыі ацэнкі

Экзаменацыйная камісія ацэньвае здольнасці абітурыентаў на кожным з этапаў іспытаў па 10-ці бальнай сістэме

(1—2 — нездавальняючыя ацэнкі; 3—10 — станоўчыя ацэнкі).

10 балаў

Выкарыстана правільная методыка выканання кампазіцыі, выяўлены культура валодання пластыкай, прыродны талент. Створана дасканалая работа.



Па кожным параметры:

  1. бездакорны адказ на тэму;

  2. правільна перададзены рытм, раўнавага форм;

  3. выразна знойдзены кампазіцыйны цэнтр;

  4. бездакорнае веданне матэрыялаў і правільнае адчуванне памераў;

  5. уменне мысліць формай і прасторай;

  6. здольнасць арганізацыі формы і зместу;

  7. за кошт цэласнага бачання стасуюцца ўсе складаемыя кампазіцыі;

  8. праяўлена здольнасць стварыць мастацкі вобраз сродкамі пластыкі;

  9. праяўлена ўменне ў межах экзаменацыйнага задання, праявіўшы індывідуальнасць, эмацыянальнасць, эстэтычны густ, карыстаючыся мастацкімі матэрыяламі і тэхнікай, зрабіць закончаны твор.

9 балаў

Экзаменацыйнае заданне выканана правільна, без памылак. Дасягнута мастацкая выразнасць.



Па кожным параметры:

п. п. 1—8 як у раздзеле «10 балаў»;



  1. адпаведная здольнасць не выяўлена.

8 балаў

Правільна выканана экзаменацыйная задача, аднак кампазіцыя недастаткова выразная.



Па кожным параметры:

1) адказ на тэму;

п. п. 2—6 як у раздзеле «10 балаў»;


  1. прысутнічае цэласнасць бачання;

  2. з нязначнымі памылкамі створаны мастацкі вобраз;

  3. адпаведная здольнасць не выяўлена.

7 балаў

Заданне выканана належным чынам. Вобраз выкананы недастаткова выразна.



Па кожным параметры:

  1. адказ на тэму;

  2. як у раздзеле «10 балаў»;

  3. знойдзены кампазіцыйны цэнтр;

  4. веданне матэрыялаў і адчуванне памераў п. п. 5 і 6, як у раздзеле «10 балаў»;

  5. добра стасуюцца дэталі кампазіцыі;

  6. ёсць спроба стварэння мастацкага вобраза;

  7. адпаведная здольнасць не выяўлена.

6 балаў

Пры правільным падыходзе да выканання задання работа не завершана. Зроблены памылкі.



Па кожным параметры:

  1. як у раздзеле «7 балаў»;

  2. перададзены рытм, раўнавага форм;

  3. п. п. 3—5 як у раздзеле «7 балаў»;

  4. спроба арганізацыі формы і зместу;

  5. ёсць пэўныя намаганні да цэласнага бачання;

  6. адпаведная здольнасць не выяўлена.

5 балаў

Кампазіцыя не зусім арыгінальная і выразная.



Па кожным параметры:

  1. як у раздзеле «7 балаў»;

  2. як у раздзеле «6 балаў»;

  3. намечаны кампазіцыйны цэнтр;

  4. як у раздзеле «7 балаў»;

  5. спроба мысліць формай і прасторай;

  6. як у раздзеле «6 балаў»;

  7. адпаведная здольнасць не выяўлена;

  8. — «—

  9. — «—

4 балы

Пры ўсіх недахопах у рабоце ёсць добры пачатак, які не даведзены да завяршэння.



Па кожным параметры:

  1. няпоўны адказ на тэму;

  2. як у раздзеле «6 балаў»;

  3. ёсць разуменне кампазіцыйнага цэнтра;

  4. веданне матэрыялаў і адчуванне памераў;

  5. як у раздзеле «5 балаў»;

  6. як у раздзеле «6 балаў»;

  7. адпаведная здольнасць не выяўлена;

  8. — «—

  9. — «—

3 балы

Экзаменацыйнае заданне выканана пасрэдна. Адчуваецца недахоп ведаў. Адсутнічаюць густ і культура выканання.



Па кожным параметры:

  1. спроба адказу на тэму задання;

  2. няма разумення рытму і раўнавагі;

  3. з памылкамі знойдзены кампазіцыйны цэнтр;

  4. як у раздзеле «4 балы»;

  5. як у раздзеле «5 балаў»;

  6. форма і змест не арганізаваны;

  7. адпаведная здольнасць не выяўлена;

  8. — « —

  9. — « —

2—1 балы

Па кожным параметры:

  1. няма адказу на тэму;

  2. не перададзены рытм, няма раўнавагі форм;

  3. не знойдзены кампазіцыйны цэнтр;

  4. няма адчування памераў;

  5. няма мыслення формай і прасторай;

  6. адсутнічае арганізацыя формы і зместу;

  7. асобныя часткі кампазіцыі дрэнна стасуюцца паміж сабой;

  8. адпаведная здольнасць не выяўлена;

  9. — « —

Зацверджана прыёмнай камісіяй

УА «Беларуская дзяржаўная акадэмія мастацтваў», пратакол ад 3 лютага 2010 г. № 1

Рэктар Р. Б. Смольскі

Дэкан мастацкага факультэта У. В. Уродніч



Змест


Спецыяльнасці 4

ЖЫВАПІС (станковы жывапіс), ГРАФІКА, МАНУМЕНТАЛЬНА-ДЭКАРАТЫЎНАЕ МАСТАЦТВА (роспіс), СКУЛЬПТУРА 4

Спецыяльнасці 9

ЖЫВАПІС (станковы жывапіс), ГРАФІКА, МАНУМЕНТАЛЬНА-ДЭКАРАТЫЎНАЕ МАСТАЦТВА (роспіс), СКУЛЬПТУРА 9

Спецыяльнасць ЖЫВАПІС 16

Спецыяльнасць «ГРАФІКА» 18

Спецыяльнасць 23

«МАНУМЕНТАЛЬНА-ДЭКАРАТЫЎНАЕ МАСТАЦТВА» 23



Спецыяльнасць «СКУЛЬПТУРА» 31



1 Праграма, прыёмныя патрабаванні і крытэрыі ацэнкі для абітурыентаў на этапе ЖЫВАПІС іншыя для спецыяльнасці графіка — у плане выкарыстоўваемых матэрыялаў (гл. Арганізацыю прыёмных экзаменаў).



База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка