Мастацкая публіцыстыка вучэбная праграма для спецыяльнасці




Дата канвертавання16.05.2016
Памер85.35 Kb.


БЕЛАРУСКІ ДЗЯРЖАЎНЫ ЎНІВЕРСІТЭТ
ЗАЦВЯРДЖАЮ

Дырэктар Інстытута журналістыкі

_______________ С. В. Дубовік
_________________________

(дата зацвярджэння)


Рэгістрацыйны № УД-___/баз.

МАСТАЦКАЯ ПУБЛІЦЫСТЫКА

Вучэбная праграма для спецыяльнасці:

1-23 01 08 “Журналістыка (па напрамках)”

(1-23 01 08-01 “Журналістыка (друкаваныя СМІ)”)

2010 г.
СКЛАДАЛЬНІК: Туміловіч Н.В., выкладчык кафедры перыядчнага друку Інстытута журналістыкі БДУ




РЭЦЭНЗЕНТЫ:
Прыгодзіч З.К., галоўны рэдактар часопіса “Гаспадыня”, кандыдат філасофскіх навук, дацэнт;
Дасаева Т.М., загадчык кафедры замежнай журналістыкі і ілатаратуры Інстытута журналістыкі БДУ, доктар філалагічных навук, прафесар

Рэкамендавана да зацвярджэння:
Кафедрай перыядычнага друку Інстытута журналістыкі БДУ (пратакол № 1 ад 16.09.2010);
Навукова-метадычным саветам Інстытута журналістыкі БДУ (пратакол № ад ).

Адказны за рэдакцыю: Туміловіч Н.В.


Адказны за выпуск: Туміловіч Н.В.
ТЛУМАЧАЛЬНАЯ ЗАПІСКА

Дысцыпліна “Мастацка-публіцыстычныя жанры” вывучаецца студэнтамі спецыяльнасці “Журналістыка (друкаваныя СМІ)” у якасці спецкурса, цесна ўзаемазвязанага па зместу з дысцыплінай “Асновы творчага майстэртства журналіста”. Дысцыпліна дапамае стварыць цэласнае сістэмнае ўяўленне пра публіцыстыку як від літаратурнай творчай дзейнасці,вызначае ролю аўтарскай журналістыкі ў функцыянаванні сучасных СМІ.



Мэта дысцыпліны – даць студэнтам сістэму ведаў па мастацка-публіцыстычных жанрах, сфарміраваць навыкі стварэння журналісцкіх матэрыялаў у жанрах мастацкай публіцыстыкі.

Задачы дысцыпліны:

– сфарміраваць разгорнутае ўяўленне пра мастацкую публіцыстыку як форму журналісцкай творчасці;

– раскрыць сутнасць публіцыстычнага і мастацкага метадаў адлюстравання і вобразнай інтэрпрэтацыі рэчаіснасці;

– засвоіць такія паняцці, як тып і характар, тыповая сітуацыя (пазітыўная і негатыўная), публіцыстычны і мастацкі вобраз, мастацка-публіцыстычная дэталь, вобразная стылістыка мастацка-публіцыстычных формаў;

– пазнаёміць з рознымі навуковымі канцэпцыямі нарыса, эсэ і фельетона, іх падзелу на ўнутрыжанравыя віды;

– акрэсліць мадэлі кожнага жанра мастацка-публіцыстычнай групы;

– выявіць магчымасці пераносу вобразна-выяўленчага патэнцыялу мастацкай публіцыстыкі ў складаныя тэксты аналітычнай групы;

– разгледзець тэндэнцыі ўзаемадзеяння нарыса, эсе, фельетона з іншымі жанрамі інфармацыйнай і аналітычнай груп.

– дапамагчы студэнтам у авалоданні аўтарскімі метадамі падрыхтоўкі мастацка-публіцыстычых жанраў.

Патрабаванні да ўзроўню засваення зместу спецкурса.

Студэнт павінен ведаць:

– спецыфіку публіцыстыкі як асобнага віда журналісцкай творчасці;

– адметнаці публіцыстычнага і мастацкага метадаў адлюстравання рэчаіснасці;

– характарыстыкі асобных мастацка-публіцыстычных жанраў – нарыса, эсэ, фельетона, памфлета,

– сістэму выразна-выяўленчых вобразных сродкаў мастацкай публіцыстыкі.

Студэнт павінен умець:

– даць прафесійны аналіз публіцыстычных тэкстаў СМІ;

– ствараць журналісцкія матэрыялы ў розных мастацка-публіцыстычных жанрах.

Асноўныя метады і тэхналогіі:

– праектныя тэхналогіі;

– камунікатыўныя тэхналогіі (дыскусія, “мазгавы штурм”, вучэбныя дэбаты);

– метад працы ў малых группах;

– кантэнт-аналіз матэрыялаў сучасных СМІ.

На вывучэнне дысцыпліны ў адпаведнасці з тыпавым планам адводзіцца 58 гадзін, у тым ліку 34 аўдыторных, з іх 12 гадзін – лекцыі, 18 гадзін – семінарскія заняткі, кантралюемая самастойная работа – 4 гадзіны. Форма кантролю ведаў – залік.



ПРЫКЛАДНЫ ТЭМАТЫЧНЫ ПЛАН


п/п

Найменне раздзелаў, тэм

Колькасць гадзін

Усяго

У тым ліку

лекцыі

семінарскія заняткі

КСР

1

Публіцыстыка як від літаратурнай творчасці

4

2

2




2

Характарыстыка групы мастацка-публіцыстычных жанраў

4

2

2




3

Мастацкія элементы і сістэма вобразных сродкаў у публіцыстычных тэкстах

6

2

2

2

4

Нарыс і яго віды.Партрэтны нарыс

6

2

4




5

Праблемны нарыс

2




2




6

Эсэ

6

2

2

2

7

Фельетон

4

2

2




8

Памфлет

2




2







Усяго:

34

12

18

4



ЗМЕСТ ВУЧЭБНАЙ ПРАГРАМЫ
Тэма 1

Публіцыстыка як від літаратурнай творчасці

Падыходы да азначэння публіцыстыкі. Роля публіцыстыкі ў адлюстраванні і асэнсаванні актуальных грамадскіх праблем, уплыў на фарміраванне грамадскай думкі. Публіцыстычнасць як характарыстыка мастацкай літаратуры. Традыцыі беларускай публіцыстыкі.


Тэма 2

Характарыстыка групы мастацка-публіцыстычных жанраў

Узнікненне і развіццё мастацка-публіцыстычных жанраў. Узаемадзеянне мастацкага і публіцыстычнага метадаў у журналісцкіх тэкстах. Аўтарская пазіцыя журналіста і вобраз аўтара у публіцыстычным творы.


Тэма 3

Мастацкія элементы і сістэма вобразных сродкаў

у публіцыстычных тэкстах

Тып, характар, сітуацыя як элементы кампазіцыі мастацка-публіцыстычнага твора. Мастацка-публіцыстычная дэталь. Вобразныя і стылёвыя сродкі, тропы і фігуры ў публіцыстычным тэксце. Фонавыя веды публіцыста.



Тэма 4

Нарыс і яго віды. Партрэтны нарыс

Узнікненне і станаўленне жанра, сучаснае вызначэнне. Спалучэнне публіцыстычнага, сацыялагічнага і мастацкага; рэпартажнага, вобразнага і аналітычнага пачаткаў у нарысе. Правамернасць падзялення нарыса на газетны і літаратурны. Віды нарыса. Падарожны нарыс. Псіхалагічны партрэт сучасніка ў нарысе.


Тэма 4

Праблемны нарыс

Спецыфіка праблемнага нарыса: вобразнасць і аналітыка. Адметнасці творчасці вядомых нарысістаў мінулага і сучаснасці. Роля аўтара у праблемным нарысе.


Тэма 5

Эсэ

Традыцыі развіцця эсэ ў заходняй, савецкай і беларускай публіцыстыцы. Эсэ ў літаратуры і ў перыядычным друку. Творчасць вядомых эсэістаў. Тэндэнцыя эсэізацыі сучаснай журналістыкі. Універсальнасць і сінтэтычная прырода жанра.Віды эсэ. Калумністыка.



Тэма 6

Фельетон

Узнікненне жанра. Традыцыі развіцця фельетона ў дарэвалюцыйнай рускай і савецкай журналістыцы. Сучасны стан жанра і яго разнавіднасці. Спецыфіка адлюстравання рэчаіснасці ў фельетоне. Асаблівасці стыля. Спецыфічныя вобразныя сродкі. Аўтарскае “я” і маскі фельетаніста.


Тэма 7

Памфлет

Паходжанне жанра, вядомыя памфлетысты і іх творчасць. Сучаснае развіццё памфлета. Сатырыка-публіцыстычная прырода жанра. Роля жанра ў палітычнай публіцыстыцы. Мастацкая тыпізацыя ў памфлеце. Мова і стыль памфлета.



ІНФАРМАЦЫЙНА-МЕТАДЫЧНАЯ ЧАСТКА

Канчатковай формай кантролю ведаў можа з’яўляцца залік. Пры выстаўленні заліка ўлічваюцца наведванне студэнтаў, выкананне творчых заданняў і вынікі актыўнасці на семінарскіх занятках. Сродкамі дыягностыкі таксама могуць выступаць тэсты, пісьмовыя заданні і рэфераты.


Асноўная літаратура

  1. Виленский М.Э. Как написать фельетон. М., 1982.

  2. Журбина Е.Н. Теория и практика художественно-публицистических жанров. М., 1969.

  3. Кайда Л.Г. Эссе: стилистический портрет. М., 2008.

  4. Ким М. Н. Жанры современной журналистики. СПб., 2004.

  5. Кройчик Л. Современный газетный фельетон. Воронеж, 1975.

  6. Основы творческой деятельности журналиста. Ред.-сост. С. Г. Корконосенко. СПб., 2000.

  7. Самарцев О. Р. Творческая деятельность журналиста. М., 2007.

  8. Стральцоў Б. В. Метад і жанр. Мн., 2002.

  9. Тертычный А. А. Жанры периодической печати. М., 2000.

  10. Черникова Е.В. Литературная работа журналиста. М., 2007.

  11. Шостак М.И. Художественная публицистика. М., 2001.

  12. Шостак М.И. Журналист и его произведение. М., 1998.

Дадатковая літаратура:

  1. Аграновский В. Вторая древнейшая. Беседы о журналистике. М., 1999.

  2. .Ким М. Н. Технология создания журналистского произведения. СПб., 2002.

  3. Ковалев В.А. Мастерство писателя и публициста. М., 2007.

  4. Красноярова О.В. Структура журналистского текста. Иркутск, 2002.

  5. Лазутина Г. В. Основы творческой деятельности журналиста. М., 2004.

  6. Мисонжников Б.Я., Юрков А.А. Основы творческой деятельности журналиста. СПб., 2002.

  7. Олешко В.Ф. Психология журналистики: Учеб. пособие. СПб., 2006.

  8. Олешко В.Ф. Журналистика как творчество. М., 2003.

  9. Пронина Е.Е. Психология журналистского творчества. М., 2003.

  10. Распопова С. В. Журналистское творчество. Теория и практика освоения. М., 2006.

  11. Ткачев П.И. Иду на «вы». Заметки о памфлете. Мн., 1975.

  12. Ткачев П.И. Сатиры злой звенящая струна… (о памфлете). Мн., 1980.

  13. Стюфляева М.И. Образные ресурсы публицистики. М., 1982.

  14. Язык современной публицистики: Сб. статей / Сост. Г.Я. Солганик. М., 2005.



База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка