Масленіца Настаўнік: Лыбзікава Т. В. Добры дзень, сябры. Мне вельмі прыемна, што вы знайшлі час і завіталі ў госці да нас. Трэба госцям дагадзіць і на лавы пасадзіць




Дата канвертавання12.05.2016
Памер79.18 Kb.
Масленіца

Настаўнік: Лыбзікава Т. В.

-Добры дзень, сябры.Мне вельмі прыемна, што вы знайшлі час і завіталі ў госці да нас.



Трэба госцям дагадзіць і на лавы пасадзіць.

  • Калі ласка, госцейкі сядайце, ды вакол сябе паглядайце. Наша беларуская хата заселена дужа багата.

Цацкамі драўлянымі, Вас, паважаныя, мы чакалі

Ручнікамі саматканымі, Свята без вас не пачыналі.

Зоркамі саламянымі, - На нашым свяце не будзе часу сумаваць

Пеўнікамі маляванымі. На свяце гэтым трэба: спяваць, смяяцца,

танцаваць.

У нас сення масленіца. Масленка, бела вутка,

Прыляцела ластавіца, Нясі сыру, масла хутка.

Сядзела на жэрдачку, Сыру і масла, каб зіма згасла,

Шчабятала вестачку, А хто сыру не дае,

Нам вясну апавясціла. У таго ен пагніе.

Ва ўсіх славянскіх народаў самым вяселым святам была Масленіца, яна заканчвае зіму і сустракае вясну.

-Адкуль такая незвычайная назва свята ?

Справа ў тым, што якраз у гэты перыяд(другая палова лютага. Пачатак сакавіка) у весках ідзе пагалоўны ацел жывел і на сялянскім святочным стале галоўнае месца займаюць малочныя прадукты: сыр, масла, бліны з маслам.

“Масла на стале- масленіца на двары “ казалі ў народзе. У час святкавання масленіцы існавала шмат абрадаў.

- у гэты дзень хлопцы і дзяўчаты ладзілі арэлі.гушкаліся звычайна ці на варотах, ці на гумне. Прычым імкнуліся ўзлятаць як мага вышэй , бо казалі так : “ Гэта гойдаюцца дзяля таго, каб на той год рос лен доўгі і моцны”.

- другі абрад –катанне з ледзяных горак. Каталіся на лядзянках – вырублуных з ракі кавалках ільду. Кожны з удзелькаў гульні таксама імкнуўся заехаць як мага далей , каб улетку рос лен- даўгунец.

А ці ведаеце вы што значыць слова АБРАД?

АБРАД-сукупнасць усталяваных звычаем дзеянняў, звязаных з бытавымі традыцыямі.

- Заканчвалася масленіца ў нядзелю. У гэты дзень спраўлялі “провады Масленкі”-саламянага чучала, якое вывозілі на поле, на самы высокі пагорак,дзе былі пасеяныазімыя, і спальвалі, перадаючы тым самым цяпло сонцу. Каб яно хутчэй абуджала прыроду. Попел рассыпалі і затоптвалі ў снег дзеля таго, каб палетак даў ураджай.Спальванне чучала сімвалізавала сабой развітанне з зімой і сустрэчу доўгачаканай вясны, таму суправаджалася вяселымі гульнямі,песнямі.


-Этнографы лічаць, што Масленіца адзначалася ў гонар бога Вялеса, які з’яўляўся ахоўнікам жывел.

Вялес на працягу года зберагаў статак, надаваў яму сілу, клапаціўся пра павелічэнне, таму свята было падзякай богу-ахоўніку.

Сама назва звязана з тым , што ў гэты час елі вельмі многа бліноў, меду, сыру, масла. Часта свята называлі і Сырніца. Вельмі шумна і разнастайна праводзілі свята. Гэта было народнае гулянне, да якога нават Петр 1 адносіўся з павагай. Свята працягвалася тыдзень. Кожны дзень Масленіцы меў свае значэнне. Якое- мы вам падрабязна раскажам.
1- Прысвечаны сустрэчы Масленіцы. У зэты дзень каталіся на санках, спявалі песні, якімі гукалі Масленіцу.

2-3 Пачыналіся ігрышчы. Каталіся на коных, саных, штурмавалі снежныя горкі.



Выконваецца беларуская песня- гульня.

МІКІТА


На дудзе Мікіта грае,

Ды людзей ен забаўляе.

Мікіта. Мікіта.

Наш вяселы Мікіта.



( Дзеці становяцца ў круг. Пасярэдзіне круга- Мікіта з дудой. З першымі гукамі музыкі дзеці ідуць па крузе і спяваюць 2 радкі песні, затым спыняюцца, пляскаюць у далоні. Гучыць прыпеў.)
Прыляцелі камары,

З ім скакалі да зары.

Мікіта.Мікіта.

Наш вяселы Мікіта.



(Дзеці бягуць па крузе, імітуючы прылет камароў.Мікіта бяжыць ў процілеглы бок.)
Ой,чаму ж гэта Мікіта,

Ты глядзіш на нас сярдзіта?

Мікіта.Мікіта.

Наш вяселы Мікіта.



(Дзеці спыняюцца, ставяць локаць правай рукі на далонь левай і махаюць на Мікіту ўказальным пальцам правай рукі.)
Ой, Мікіта, адпачні ты,

З карагода выхадзі ты.

Мікіта.Мікіта.

Наш любімы Мікіта.



( Дзеці ідуць па крузе і спяваюць.)
4- хлопцы красаваліся перад дзяўчатамі, паказвалі сваю ўдаль, песні ліліся звонкія.

5- хадзілі ўсе па родных.

Прынесла вясна-красна, прынесла Масленічка

Мужыкам саху, барану,

Ды жыта , авес, пшаніцу,

Ды цепленькую вадзіцу.

Красным дзеўкам- пранічку,

Старым бабкам-пасядзенечкі

Маладзіцам- кросны ткаці

Дзецям- цяпло, каб гуляці.



Але не ўсе госці прыйшлі да нас.

Адгадайце загадкі і дагадайцеся, хто не з’явіўся на свята.

Як той час называецца,

Калі новы год пачынаецца,

Калі поле мяцеліцы студзяць,

Маразы траскатнею будзяць? ( Студзень)

А як той час называецца,

Што са студзенямі вечна спрачаецца,

Што куе ледзяныя путы

І пытае, ці добра абуты? (Люты)


І Хто ж гэта гаспадынька сівая,

Што пярынкі выбівае, зямлю белым пухам пакрывае? ( Зіма)




Пад музыку заходзіць ЗІМА.

Зіма:Гэта вы мяне чакаеце, мяне вітаеце?

-Не, Зімачка, з табой мы будзем развітвацца. А чакаем мы Вясну-красну.Паглядзі на наша сонейка, вясновае яно.

Зіма: сапраўды, пара развітвацца, а гульня ў снежкі напомніць вам аб зімовых заботах.



Гульня “ Снежкі”

На нітачках замацаваны шарыкі. Дзеці выбіваюць іх снежкамі- папяровымі шарамі.



Кулік,кулік, адчыняй вясну. Замыкай зіму.
Прыходзь, Зіма, у наступным годзе.
-Дзе ж Вясна-красна, Вясна-масленіца? Трэба паклікаць яе.
- Мы Вясну чакаем, мы вясну гукаем: прыходзь Вясна!

Прыходзь, Вясна!


-З песняй-вяснянкай, з сонейкам уранку, прыходзь Вясна!Прыходзь Вясна!

-Прыходзь,прыходзь, Вясна, у нас сення масленіца!



Заходзіць Вясна і спявае песню.
Вясна: Вось я і прыйшла.
Вясна, Вясна, што ты нам прынясла?
Вясна: Сонейка цеплае, надзеі светлыя!


  • Вясна , калі ласка, пагуляй з намі.


Гульня “ Проса” або “ Вянок”.

-Прыходзь да мяне проса палоць.

- Не хачу.

- А кашу есці?

- Хоць зараз!

- Ах ты, гультай!.

Дзеці становяцца ў шэрэнгу, узяўшысь за рукі.Гаспадар праходзіць уздоўж шэрэнгі і спыняецца каля каго-небудзь.

Размаўляюць.

Потым гаспадар і гультай бягуць да канца шэрэнгі.Хто спазніўся той становіцца гаспадаром.
Вясна: Малайцы, хораша з вамі гуляць. А нас чакае сонейка. Яно ж не толькі вясновае, але і чароўнае. На кожным праменьчыку- скорагаворка. Хто прачытае сваю скарагаворку хутка, выразна, дакладна, той будзе пераможцам.
Конкурс скорагаворак.

*Белы бусел баяў байку беламу зайку.

*Дзятлы дзюбамі дзяўблі дрэвы.

*Рыс Ларыса пасаліла, пасаліла рыс Ларыса.

*Пек Пракоп-хлебапек Пятру пернік і пірог.

*У двары горка, пад горкай норка.

*На двары без пары таўкуць мак камары.

*Тчэ ткач тканіну на хустачку Яніне.

*У мухі няма вуха, няма вуха ў мухі.

*Шэсць мышанят у шалашы шамацяць.

*Кураняты і курыца п’юць чай на вуліцы.
Вясна: Вы ўсе стараліся і выканалі заданне.
6- паміналі нябожчыкаў, успаміналі пра тых, каго ўжо няма побач.
7- апошні. Людзі прасілі прабачэнне ў тых, каго пакрыўдзілі, і развітваліся с Масленіцай.

У апошні дзень Масленкі звычай быў такі,

Прасілі прабачэнне і дзеці і бацькі.
Любыя нашы госці,

Прпосім у вас міласці,

Каб вы так не сядзелі,

Добрыя думкі мелі,

Каб чай пілі, аладкі елі.
Чым гэта так смачна пахне? Можа загадкі дапамогуць адгадаць?

Белая кабыла ўвесь лес з’ела? ( Печ)

Вадкае, а не вада, белае, а не снег ? ( Малако)
Ніхто яго не трывожыць, яно само падыходзіць ? ( Цеста)
Печ,малако,цеста, блінцамі пахне з маслам.

Кажуць жа, што на мазаны блін і кот па другому глядзіць.

У чацвер масленічнага тыдня жанчыны з самага ранку завіхаліся каля печы, рыхтавалі багатую страву са свініны, пяклі бліны. Звычайна выпякаўся цэлы стос бліноў. Першы блін яшчэ цеплы клалі на вакенца для продкаў. У народзе лічылася, што ў гэты дзень на зямлю вяртаюцца душы памершых. Яны сілкуюцца парай ад першага ,рытуальнага бліна. Таму ж, хто парушыць гэтую сямейна-родавую завядзенку, продкі не даруюць і наклічуць бяду.

Астатнія бліны гаспадар разразаў крыж-накрыж, а кожны член сям’і браў адну частку, скручваў трубачкай і макаў у тварог, варэнне і г д.




  • Мы таксама стараліся. Паглядзіце, колькі ласункаў на стале.

Так, так, стараліся і гасцей чакалі.
-Бо ведаем: Дзе справа, там і слава.

Хто за сонцам устане на работу, той працуе ў ахвоту.


Гульня “ Чароўны куфэрак”

( трэба адгадаць: лен, лялька, сонейка,сыр)


У апошні дзень на Масленку

Звычай быў такі-

Прасілі парбачэння

І дзеці, і бацькі.

Бацькі за тое, што злавалі,

Што мала дзетак шкадавалі.

А дзеткі, што бацькоў не шанавалі,

Свае цацкі раскідалі.

Папрасіўшы прабачэння,

Танцавалі і спявалі,

І вясну-красну ўжо

З легкім сэрцам сустракалі.


Каб не парушыць звычай гэты,

Нам трэба, дзеткі, не забыць

За ўсе, што дрэннага зрабілі,

Прабачэння папрасіць.


Вы прабачце, дзткі,

Калі на вас злавала

І ўсе, што вам хацелася,

Рабіць не дазвыаляла.


А нам даруйце, калі ласка,

Што вам часта дакучалі,

Што сваволілі часамі,

Свае цацкі раскідалі.


Надыходзіць сумны час- Будзем рады мы гасцям,

Нам пара растацца, пачастуем ласкай.

Але просім шчыра вас Няхай сонца свеціць вам,

Да нас завітацца як у добрай казцы.



Развітанне
-Калі рана ўстанеш разам з сонцам яркім.

Што ўсплыве над зыбкім вогнішчам зары.

Колькі ты пабачыш з’яў жыцця дзівосных,

Колькі цудаў розных у двары.


-Калі рана ўстанеш разам з сонцам яркім,

Разам з ветрам шпаркім, разам з белым днем,

Сам тады, мой дружа, разумець ты будзеш,

Для чаго мы, людзі, на зямлі жывем.


-Масленіца, Масленіца,

Вясновае свята.



Песнямі, надзеямі, працаю багата.
Мы спадзяемся,што вам спадабалася наша свята.

Гучыць развітальная песня.


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка