Машарава В. С., Шымчэнка Ю. В. Таямнічыя ферамоны навуковы кіраўнік выкл. Кутас В. А




Дата канвертавання04.04.2016
Памер12.97 Kb.
Машарава В. С., Шымчэнка Ю. В.

ТАЯМНІЧЫЯ ФЕРАМОНЫ

Навуковы кіраўнік выкл. Кутас В. А.

Кафедра беларускай і рускай моў

Беларускі дзяржаўны медыцынскі універсітэт, г. Мінск
Ферамоны – біялагічна актыўныя лятучыя рэчывы, якія выдзяляюцца насякомымі і іншымі жывёламі ў атачальную атмасферу і кіруюць паводзінамі і шматлікімі іншымі формамі жыццядзейнасці арганізма. З'яўляючыся ўнутравідавымі хімічнымі сігналамі, ферамоны выпрацоўваюцца экзакрыннымі залозамі і адрозніваюцца такім чынам ад уласна гармонаў, якія з'яўляюцца прадуктамі ўнутранай сакрэцыі, пераносяцца крывёй і дзейнічаюць ў якасці хімічных агентаў паміж рознымі тканкамі цела.

Першым істотным штуршком да дэталёвага і практычнага вывучэння ферамонаў з'явілася вылучэнне ў 1959 годдзе з экстракта самкі тутавага шаўкапрада Bombyx mori рэчыва, якое выклікала бурную рэакцыю самца. Для яе ідэнтыфікацыі Бутэнандту спатрэбілася 20 гадоў стараннага эксперыменту і 0.5 млн самак тутавага шаўкапрада. У выніку, першым ідэнтыфікаваным ферамонам стаў Е-10, Z-12-гексадэкадыянол, названы "бамбіколам".



Апошнія даследаванні паказваюць, што чалавек вылучае акрамя пахкіх субстанцый яшчэ і лятучыя рэчывы, якія не ўспрымаюцца, як тыповыя адаранты, і ўдзельнічаюць у фізіялагічных працэсах ў арганізме. На стыку апошніх двух тысячагоддзяў існуе найбольш папулярная версія пра тое, што чалавечыя ферамоны ўяўляюць сабою вытворныя палавых стэроідных гармонаў. Напрыклад, андрастэнол і андрастэнон, якія могуць утварацца з мужчынскага палавога гармона тэстастэрону.

Ферамоны, нібы нітачкі, якія цягнуцца з навакольнага свету і абуджаюць розныя інстыктыўныя і фізіялагічныя рэакцыі, забяспечваюць узаемадзеянне жывёл, а таксама кіруюць складаным працэсам сэксуальнага збліжэння.


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка