Мама, матуля! Атрымалася! Жаданая роля Паўлінкі мая!




Дата канвертавання03.05.2016
Памер17.26 Kb.
Модніца Паўлінка
"Мама, матуля! Атрымалася! Жаданая роля Паўлінкі - мая!”. Прайшлі першыя эмацыянальныя ўсплескі, цяпер трэба сур’ёзна паразважаць. Рэжысёр дала заданне прадумаць касцюм маёй гераіні. Думкі пераблыталіся: як выглядала вясковая модніца сто гадоў таму (менавіта такую круглую дату адзначае сёлета п’еса Янкі Купалы “Паўлінка”). Цікава, ці павязвалі дзяўчаты галаву? Куплялі адзенне ў крамах ці шылі самі? Якім колерам аддавалі перавагу?

Па адказы на бясконцыя пытанні я накіравалася ў Мінскі абласны краязнаўчы музей, які знаходзіцца ў нашым горадзе. Галоўны захавальнік фондаў Анастасія Аляксеева адкрыла ўсе тямніцы беларускага народнага касцюма канца IXX – пачатку XX стагоддзяў.

Аказваецца, адзенне жыхароў Маладзечаншчыны адносіцца да Вілейскага строю. Яго характэрныя асаблівасці - стрыманасць і паэтычнасць. Сапраўды, я не ўбачыла шыкоўных спадніц і эфектных кашуль: адзенне простых жыхароў - з натуральнай тканіны (лёну, сукна), са сціплай вышыўкай. Матэрыял фарбаваўся настоямі траў, кары, лісця і шышак. Жанчыны маёй малой радзімы насілі кашулі, спадніцы, андаракі, фартухі, гарсэты ці безрукаўкі-скапцэркі.

Вышыўка не адыгрывала вялікай ролі ў адзенні нашых землякоў, аднак нават простае аздабленне рукавоў кашуль тлумачылася не толькі найбольшай адкрытасцю гэтай часткі касцюма, але і верай у магічную сілу рамбавіднага арнаменту, што лічыўся абярэгам дужых і спрытнах жаночых рук.

Спадніца-андарак была самым выразным і каларытным элементам, бо ткалася зялёна-вішнёвымі, фіялетава-жоўтымі, сіне-зялёнымі буйнымі клеткамі. Андарак амаль дасягаў зямлі, а на 6/7 даўжыні яго закрываў баваўняны фартух, аздоблены вышыўкай арнаменту, кветак, птушак, ажурнай вязкай. Разглядаючы спадніцы, заўважыла асаблівасць – складак спераду меней, чым ззаду. Напэўна, так гаспадыні эканомілі тканіну, бо пярэдняя частка спадніцы закрывалася фартухом.

На галаву надзявалі каптур з разнастайнымі нашыўкамі, а замужнія беларускі выкарыстоўвалі наміткі. Гэты ўбор нагадваў доўгі (ад 2 да 5 метраў) палатняны ручнік з вышыўкай на абодвух канцах. Жанчыны павязвалі тканіну на чапец самымі мудрагелістымі спосабамі: яны ведалі іх больш за 50!

Пасля наведвання музея на памяць засталіся каларытныя фотаздымкі. Шкада, прымяраць экспанаты нельга, аднак я ўсё роўна адчула прыліў натхнення - такое прыемнае, амаль празрыстае пачуццё. Ідэі для касцюма ўжо ёсць. Самы час грунтоўна працаваць над роляй!
Ганна Філістовіч,

гурток “Школа журналімстыкі”



ЦТДзіМ “Маладзік”


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка