Малітва аб заступніцтве благаслаўлёнага Яна Паўла II




Дата канвертавання26.06.2016
Памер7.07 Kb.
Малітва аб заступніцтве благаслаўлёнага Яна Паўла II

Благаслаўлёны Яне Паўле II, наш заступнік!

Ты сваім жыццём сведчыў аб вялікай любові да Бога і ўсіх людзей, ведучы нас шляхам Езуса і Марыі, праз любоў да абоіх, жадаючы дапамагчы іншым.

Праз любоў і вялікія пакуты, ахвяраваныя за бліжніх, кожны дзень мы набліжаемся да святасці.

У чаканні дару тваёй кананізацыі мы хочам прасіць цябе, благаслаўлёны Яне Паўле II, аб тваім заступніцтве, вызнаючы, што праз тваю веру, малітву і любоў дапаможаш занесці нашыя просьбы да Бога Усемагутнага.

Спадзяемся на міласэрнасць Божую і сілу тваёй малітвы. Мы хочам праз Езуса і Марыю, па твайму прыкладу наблізіцца да Бога, які жыве і валадарыць на векі вечныя. Амэн.


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка