Малы канспіратар




старонка6/9
Дата канвертавання01.05.2016
Памер0.59 Mb.
1   2   3   4   5   6   7   8   9

Свабода


У 1944 годзе палякі і іншыя народы Ўсходняй Еўропы былі пазбаўлены правоў. Ступень бяспраўя ў розныя перыяды розная, бо няма нічога больш эластычнага, чым "сацыялістычны правапарадак". 13 лютага 1981 года з'яўляецца толькі асаблівым выпадкам гэтай агульнай праўды камунізму: бяспраўе было афіцыяльна прызнана ў якасці закону ваеннага становішча. Як заўсёды пры камунізме, адно дакладна: межы нашай савбоды з пачатку і да канца залежаць ад ступені нашага супраціву. Гэта павінен памятаць кожны, хто стаў на шлях апазіцыйнай дзейнасці. Згодна тлумачэнню марксістаў, свабода гэта свядомая неабходнасць нашай няволі. Мы лічам, што свабоды маюць не столькі, сколькі даюць, а столькі, сколькі мы самі яе возьмем. Калі не пачнём будаўніцтва свабоднага грамадства з асобы, якая вучыцца здабываць сабе савбоду, то пасля перамогі над камунякамі мы зноў вернемся на першыя старонкі гэтай кніжачкі. Таму змагаемся не толькі за перамогу над камунай, але і з камунаю ў нас саміх.

Напачатку кожнаму цяжка працаваць у падпольі. Усе баяцца, калі ўпершыню бяруць пачак такіх кніжак як гэтая і павінны аднесці іх да незнаёмага чалавека, які напэўна баіцца не менш за першага. Аднак калі абодва пераадолеюць гэты страх, гэта будзе адпавядаць таму, быццам яны самі выламалі дзверы сваёй турмы, у якую іх замкнулі. Пасля выламваюць наступныя і наступныя. Усміхаюцца адзін аднаму. Таму што свабода не тое, у ва што дастаткова верыць. Неабходна яе практыкаваць.


ГРАМАДЗЯНІН І СЛУЖБА БЯСЬПЕКІ

Позва


Згодна працэсуальнаму кодэксу (арт. 114) орган, які выклікае ў суд, аддзел МУС, КДБ, пракуратура, павінен на адпаведным бланку запоўніць усе, што на ім ёсць рубрыкі. Часцей за ўсё на павестках "№ справы" і "у якасці" не запоўненыя або запоўненыя з парушэннем правілаў. Адсутнасць адпаведнай адзнакі вызваляе выклікаемага ад абавязку з'явіцца. Часта замест нумара справы ўпісваецца "па службовай справе", "пашпартнаму", "асабістаму", "па справе складання пратакола" і г.д. Аднак працэсуальны кодэкс канкрэтна абумоўлівае, што там павінен знаходзіцца нумар справы. Рубрыка "у якасці" можа ўтрымоўваць толькі адно з ніжэйпрыведзеных вызначэнняў: сведка, эксперт, перакладчык, падазроны, абвінавачаны, асуджаны.

Таму адсутнасць у позве якой-небудзь пазіцыі ў згаданых рубрыках вызваляе нас ад абавязку прыходзіць па ёй, бо яна з'яўляецца нефармальнай і адсутнасць вашай рэакцыі на яе не будзе мець якіх-небудзь юрыдычных наступстваў для вас. Нягледзячы на гэта, разумеючы неправамоцнасць позвы, шмат людзей з'яўляюцца ў аддзяленні МУС, з тлумачэннем жадання "не звяртаць на сябе лішнюю ўвагу", або "каб не раздражняць органы".

Гэтыя тлумачэнні падаюцца нелагічнымі. Яны толькі палягчаюць неправавыя дзеянні рэпрэсіўных органаў. Калі на наш адрас прыйшла позва, то тлумачэнне пра"нежаданне звярнуць на сябе ўвагу" губляе сэнс. Затое той, хто падпарадкоўваецца нефармальнай позве ў імя "святога спакою" і добрых адносінаў з МУС і КДБ, з'яўляецца тым, каму раней ці пазна прапануюць супрацоўніцтва.

Паколькі, як правіла, нефармальная позва з'яўляецца першым этапам, на якім КДБ устаноўлівае кантакт з грамадзянінам. Пазней такі чалавек атрымае запрашэнне ў кавярню на "размову, якая не да чаго не абавязвае" і яе канец лёгка прадугледзіць. Або размову прыдзецца перапыніць так ці інакш "абвастраючы" адносіны з МУС і КДБ, або прыняць прапанову. Служба бяспекі не размаўляе з тымі, якія незалежна ад прычыны не жадаюць размаўляць з КДБ, гэта для іх трата часу. КДБ шукае людзей мягкіх, бо толькі з іх ёсць шанец штосьці выцягнуць, іх пазней можна шантажыраваць і прымусіць да супрацоўніцтва (***. Тут і далей: курсівам прыведзены палажэнні адпаведнага заканадаўства Рэспублікі Беларусь).


*** У адрозненні ад Польшчы, заканадаўства Рэспублікі Беларусь не прадугледжвае ў якасці абавязковага рэквізіту павесткі нумар крымінальнай справы. У залежнасці ад мэты позвы, яна мусіць быць аформлена і ўручана наступным чынам:
Выклік на допыт. У адпаведнасці з арт. 216 Крымінальна-працэсуальнага кодэксу Рэспублікі Беларусь, што ўступіў у сілу з 1 студзеня 2001 года (далей – КПК), сведка, а таксама абвінавачаны, які знаходзіцца на свабодзе выклікаюцца на допыт позвай, дзе павінна быць указана , хто і ў якой якасці выклікаецца, да каго і па якім адрасе, час яўкі на допыт, а таксама наступствы неяўкі без уважлівых прычын. Позва павінна быць уручана выклікаемай асобе пад распіску. Пры адсутнасці выклікаемай асобы позва ўручаецца пад распіску каму-небудзь з паўналетніх членаў яго сям'і або адміністрацыі па месцу яго працы, якія абавязаны перадаць павестку выклікаемаму на допыт. Аднак КПК прадугледжвае, што дапытваемы можа быць выкліканы з выкарыстаннем і іншых сродкаў сувязі. Выклік на допыт у якасці сведкі асобы, што не дасягнула 16 гадоў, праводзіцца праз яго бацькоў ці іншых законных прадстаўнікоў. Калі дадзеная асоба выклікаецца ў якасці абвінавачанага і падазронага, выклік праводзіцца ў агульным парадку.
Выклік для прад'яўлення абвінавачання. У адпаведнасці з арт. 242 КПК абвінавачаны, які не ўтрымоўваецца пад вартай, выклікаецца для прад'яўлення абвінавачання на допыт з позвай, змест якой можа быць перададзены таксама тэлефонаграмай ці тэлеграмай. Закон прадугледжвае магчымасць прымянення і іншых сродкаў сувязі для выкліку абвінавачанага. У позве павінна быць указана, хто выклікаецца ў якасці абвінавачанага, куды, дзень і час яўкі, а таксама наступствы неяўкі. Позва павінна быць уручана ў парадку, аналагічным уручэнні позвы пра выклік на допыт.
Выклік у суд. КПК наогул не ўрэгуляваў пытанне пра парадак афармлення і ўручэння павесткі пра выклік у суд. На практыцы выклік ажыццяўляецца накірункам павесткі, якая ўручаецца па аналогіі з павесткамі на стадыі следства.
Няўка на допыт, для прадастаўлення абвінавачвання, у суд без уважлівых прычын цягне за сабой прымусовае прывядзенне і/або адказнасць за ўхіленне ад дачы паказанняў. Аднак, выклікаемы, незалежна ад яго працэсуальнага статусу, мае права не прыйсці па выкліку пры наяўнасці ўважлівых прычын, якія пазбаўляюць магчымасці з'явіцца ў прызначаны тэрмін. Пра прычыны неяўкі неабходна папярэдзіць орган і асобу, якая накіравала позву.
Акрамя нефармальных павестак, якія для невыпрабованых людзей могуць скласці ўражанне поўнай адпаведнасці прававым нормам, існуе цэлая гама разнастайных павестак, запрашэнняў, прапановаў сустрэцца з работнікамі службы бяспекі ці то ў службовых, ці то ў гастранамічных установах. Гэтыя павесткі нават не спрабуюць стварыць ўражанне адпаведнасці патрабаванням заканадаўства.

Калі пры першай размове ад вас не пачалі рашучага "не", пачынаюць вам тэлефанаваць, наведваць на працы, прапаноўваць сустрэчы, а калі мы будзем больш настойлівымі – нефармальныя павесткі па справе выканання дарэмных фармальнасцяў (на самой справе дзеля правядзення размовы з намі). Праз некаторы час мы спакутаваныя, адчуваем сочку (часта нам гэта ўнушаюць работнікі органаў). Дзеля "святога спакою" падпісваем якое-небудзь абавязацельства, якім часцей за ўсё бывае абяцанне маўчаць.

Пасля падпісання намі якіх-небудзь абавязацельстваў КДБ імкнецца нагадваць пра наступствы незахавання абавязацельстваў, што фігуруюць у падпісаным тэксце. А такое абавязацельства, калі яно нават датычыцца найважнай справы, мае такую самую прававую сілу, як, напрыклад, подпіс пад "дэкларацыя лаяльнасці", што не мае ніякай прававой сілы, хаця яно было падпісана ў прысутнасці самога міністра ўнутраных справаў. Парадай людзям, якія заблыталіся ў адносінах з КДБ, а таксама для тых, каго пад той ці іншай прычынай будуць да гэтага прымушаць (шантажом, абяцаннямі іг.д.) з'яўляецца адказ "не" і "не". Нічога не падпісваць, патрабаваць пратакаліравання ўсіх размоваў, даводзіць іх да агульнага ведама, пісаць у пракуратуру. Гэта пакуль адзіны спосаб, дзякуючы якому кожны з нас індывідуальна можа вызваліцца ад уціску, шантажу, сачэння, дзеянняў супраць сябе, а таксама можа захаваць унутраны спакой. Выцягванне на божы свет брудных метадаў службы бяспекі з'яўляецца адным са шляхоў барацьбы за законнасць у краіне.
Затрыманне (арышт)

Артыкул (206 параграф 1) крымінальна-працэсуальнага кодэксу кажа: "Міліцыя мае права затрымаць падазроную асобу, калі ёсць абаснаванае меркаванне, што яна ўчыніла злачынства, але ўзнікае небяспека знікнення гэтай асобы ці знічтажэнне слядоў злачынства. Час затрымання трэба зафіксаваць пісьмова". Гэта азначае, што затрымліваць можна толькі тых, адносна якіх існуе абаснаванае меркаванне, што яны ўчынілі злачынства.

Гэта тэорыя. Сучасная практыка паказвае, што следчыя органы занадта часта разумеюць змест гэтага артыкула ў выгадны для сябе бок. У выніку кожны грамадзянін краіны можа ў любы момант быць затрыманы на 48 гадзін без указання прычыны. Вядома, што той, хто пасядзіць пад арыштам, становіцца больш падатлівым і яго лягчэй будзе зламіць. Арыштаванаму супрацоўнікі службы бяспекі даюць зразумець, што ён знаходзіцца за крок ад месца пазбаўлення свабоды на больш працяглы тэрмін і што ад яго пазіцыі і волі залежыць, ці атрымае ён санкцыю пракукуратуры. Як правіла, кожнае праяўленне нашай слабасці, нашай падатлівасці сустракаецца з рэакцыя следчых. Калі пачнем гаварыць, можам быць вызваленыя з-пад арышту раней за сканчэнне 48 гадзін.

Бо асоба затрыманая ад МУС і КДБ, што азначае, што пытанне пра вызваленне можа вырашаць следчы, які карыстаецца тым, што ўсё знаходзіцца ў яго руках. Аднак гэта цягнецца толькі 48 гадзін.

Зараз, з моманту ўвядзення ваеннага становішча, гэты перыяд працягнуты для кожнага з нас на нявызначаны час (да сёння – на некалькі месяцаў) і названы "інтэрніраваннем". Гэта значыць у любы момант мы можам аказацца пленнымі ў сваёй краіне, калі наш стыль жыцця ці нашы погляды не падабаюцца паліцэйскаму апарату.

Згодна заканадаўству, работнік, які ўчыняе затрымку, абавязаны прывесці прычыны затрымання. Часам знешняе падабенства з небяспечным злачынцам, часам "мне загадана" (звычайны міліцыянер у мундзіры), часам "не будзь такім цікаўным, а то дам па мордзе" і т.д. Пасля выхаду з-пад арышту патрэбна як мага хутчэй напісаць скаргу ў пракуратуру, якая, як на большасць нашых лістоў, нічога не адкажа. Але важна, каб застаўся след неправавых дзеянняў.



***Хто можа быць затрыманы. У адпаведнасці з арт. 107 КПК затрыманне - дастаўленне ў орган крымінальнага пераследу і кораткачасовае ўтрыманне пад вартай, можа быць прыменена толькі:

  • да асобы, падазронай ва ўчыненні злычынства, за якое можа быць прызначана пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі, накіравання ў дысцыплінарную воінскую частку ці арышту;

  • да абвінавачанага, які парушыў умовы прымянення да яго меры стрымання;

  • да асуджанага, адносна якога ёсць прадстаўленне ўпаўнаважанага на тое органа аб адмене прысуду, вызначэння, пастановы суда аб умоўным непрымяненні пакарання; адтэрміноўкі выканання пакарання ці ўмоўна-датэрміновым вызваленні ад адбывання пакарання.


У якіх выпадках магчыма затрыманне. У адпаведнасці з арт. 107-108 КПК, затрыманне праводзіцца выключна:

І. па непасрэдна ўзніклым падазрэнні ў здзяйсненні злычынства, а менавіта:

  1. калі асоба заспета падчас злачынства ці непасрэдна пасля яго здзяйснення;

  2. калі відавочцы, у тым ліку, і пацярпелы, укажуць на дадзеную асобу, як на ўчыніўшую злачынства;

  3. калі на гэтай асобе, пры ім, на яго адзенні ці іншых рэчах, якімі ён карыстаецца, у яго жыллі, іншых выкарыстоўваемых памяшканнях, на рабочым месцы ці транспартным сродку знойдзены яўныя сляды, якія ўказваюць на яго датычнасць да здзяснення злачынства;

  4. калі ёсць іншыя дастатковыя падставы падазраваць ў злачынстве асобу пры ўмове, што яна спрабавала збегчы з месца злачынства ці ад органа крымінальнага пераследу, ці не мае сталага месца жыхарства ці пражывае ў іншай мясцовасці, ці не ўстаноўлена яго асоба.

ІІ. на падставе пастановы органа крымінальнага пераследу;

ІІІ. на падставе пастановы (вызначэння) суда аб затрыманні асуджанага да высвятлення пытання аб адмене крымінальнага непрымянення пакарання, адтэрміноўкі выканання пакарання ці крымінальна-датэрміновага вызвалення ад адбывання пакарання.
Ніякія іншыя абставіны, акрамя пералічаных вышэй, не могуць паслужыць падставай для затрымання.
Якія чынам павінна быць аформлена затрыманне па падазрэнні ў здзяйсненні злачынства. У адпаведнасці з арт. 110 КПК, тэрмінова пасля дастаўлення затрыманага ў орган крымінальнага пераследу службовай асобай, якая здзейсніла фактычнае затрыманне, складаецца пратакол, у якім указваюцца падставы, месца і час фактычнага затрымання (з указаннем гадзін і хвілін), вынікі асабістага вобыску, а таксама час складання пратаколу. Пратакол аб'яўляецца затрыманаму, і пры гэтым тлумачацца яго правы. Орган дазнання, следчы, пракурор на працягу 3 гадзін з моманту дастаўлення затрыманага ў орган крымінальнага пераследу прымаюць рашэнне аб затрыманні (аб утрыманні пад вартай або аб вызваленні). Рашэнне афармляецца пастановаю і аб'яўляецца затрыманаму. Пра затрыманне орган дазнання ці следчы абавязаны пісьмова паведаміць пракурору напрацягу 24 гадзін з моманту вынясення пастановы аб затрыманні.
Аб затрыманні асобы і яго месцы знаходжання орган, які ажыццявіў затрыманне абавязаны за 12 гадзін з моманту фактычнага затрымання папярэдзіць каго-небудзь з паўналетніх членаў яго сям'і ці сваякоў або даць магчымасць паведаміцьсамому затрыманаму. Пра затрыманне грамадзяніна замежнай дзяржавы орган, які ўчыніў затрыманне, абавязаны паведаміць у МЗС для паведамлення амбасады ці консульства гэтай дзяржавы.
Органам, які прыняў рашэнне аб вызваленні затрыманага, выдаецца даведка, у якой указваецца, кім ён быў затрыманы, падставы месца і час затрымання; матывы і час вызвалення. Вызваленая асоба не можа быць зноў затрыманай па тым самым падазрэнні.
Тэрміны затрымання. У адпаведнасці з арт. 108 КПК, калі асоба затрымана па падазрэнні ва ўчыненні злачынства, пытанне пра узбуджэнне крымінальнай справы павінен быць вырашана за 12 гадзін з моманту фізічнага ўтрымання. У выпадку адмовы ад узбуджэння крымінальнай справы ці адстунасці рашэння аб узбуджэнні крымінальнай справы затрыманы павінен быць вызвалены. Калі крымінальная справа ўзбуджана ў указаны тэрмін, то затрыманне па падазрэнні ва ўчыненні злачынства не можа цягнуцца звыш 72 гадзін з моманту фактычнага затрымання (уключаючы тэрмін у 12 гадзін на ўзбуджэнне крымінальнай справы), пасля якіх затрыманы павінен быць вызвалены з-пад варты, або адносна яго павінна быць прыменена мера стрымання.
Некаторыя правы падазронага пры затрыманні (арт. 41 КПК):

  • неадкладна пасля затрымання атрымаць ад органа крымінальнага пераследу пісьмовае паведамленне пра яго правы;

  • неадкладна атрымаць ад органа крымінальнага пераследу копію пастановы ці пратакола аб затрыманні;

  • мець абаронцу ці некалькі абаронцаў з моманту прад'яўлення пастановы ці пратакола аб затрыманні;

  • да пачатку першага допыту ў якасці падазронага атрымаць бясплатную юрыдычную кансультацыю адваката ў прысутнасці асобы, што праводзіць папярэдняе раследаванне. Такім чынам, з моманту затрымання грамадзянін мае права адмовіцца даваць любыя паказанні да забеспячэння яму магчымасці сустрэцца з адвакатам. Калі ў затрыманага ёсць канкрэтны знаёмы адвакат, якому ён давярае, затрыманы павінен указаць дадзеныя пра гэтага адваката і дабівацца менавіта гэтага адваката.


Абскарджанне незаконнага затрымання. У адпаведнасці з арт. 143 КПК, скарга на затрыманне падаецца ў орган, што вядзе крымінальны працэс. Гэты орган абавязаны на працягу 24 гадзін з моманту атрымання скаргі накіраваць яе ў суд. Судовая праверка законнасці затрымання праводзіцца ў тэрмін не больш 24 гадзін з часу паступлення скаргі, менавіта суддзёй.
Адміністратыўнае затрыманне. Усё вышэй выкладзенае адносіцца да затрымання грамадзяніна ў рамках крымінальнага працэсу. Разам з тым, у адпаведнасці з Кодэксам аб адміністрацыйных парушэннях Рэспублікі Беларусь (далей КаАП) існуе так званае адміністратыўнае затрыманне. У адпаведнасці з арт. 239 КаАП у выпадках, прадугледжаных заканадаўствам, у мэтах стрымання адміністратыўных павапарушэнняў, калі вычарпаны іншыя меры ўздзеяння, устанаўлення асобы, складання пратакола аб адміністратыўным правапарушэнні пры немагчымасці складання яго на месцы, калі складанне пратакола з'яўляецца абавязковым, забеспячэння своечасовага і правільнага разгледжання справаў і выканання пастаноў па справах аб адміністрацыйных правапарушэннях дапускаецца адміністратыўнае затрыманне асобаў, асабісты агляд, агляд рэчаў і канфіскацыя рэчаў і дакументаў.

Як правіла, удзельнікі палітычных акцыяў – мітынгаў, шэсцяў, пікетаў, дэманстрацыяў – затрымліваюцца менавіта са спасылкаю на адпаведныя артыкулы адміністратыўнага кодэксу. Да таго ж неканкрэтнасць вышэйзгаданага артыкула 239, наяўнасць у ёй фармулёвак тыпу "калі вычарпаныя іншыя меры ўздзеяння", "пры немагчымасці складання пратакола на месцы" дазваляюць органам прымяняць яе так шырока, тлумачучы "размытыя" вызначэнні ў сваю карысць.

Далей згодна арт. 240 КаАП, аб адміністратыўным затрыманні павінен складацца пратакол, у якім указваюцца: дата і месца складання; пасада, прозвішча, імя і імя па бацьку асобы, што складае пратакол; інфармацыя пра асобу затрыманага; час, месца і падставы затрымання. Пратакол падпісваецца службовай асобай, якая яго складала, і затрыманым. У выпадку адмовы затрыманага ад падпісання пратаколу, у ім робіцца запіс пра гэта. Па просьбе асобы, затрыманай за ўчыненне адміністратыўнага правапарушэння, аб месцы яго знаходжання павінны быць папярэджаны яго сваякі, адміністрацыя па месцы працы ці навучання. Аб затрыманні непаўналетняга абавязкова павінны быць папярэджаны яго бацькі ці асобы. якія іх замяняюць.

Згодна арт. 241 КаАП адміністратыўнае затрыманне асобы, якая ўчыніла адміністрацыйнае правапарушэнне, можа адбывацца толькі органамі(службовымі асобамі), упаўнаважанымі на тое заканадаўствам. У прыватнасці, затрымліваць асобы пры здзяйсненні таго ж злоснага непакарэння законнаму рапараджэнню ці патрабавання работніка міліцыі, народнага дружынніка, а таксама ваеннаслужачага, парушэнне парадку арганізацыі правядзення сходаў, мітынгаў, вулічных шэсцяў ці дэманстрацыяў маюць права толькі органы ўнутраных спраў (міліцыі), а не якія-небудзь невядомыя асобы ў штацкім або ахоўнікі прэзідэнта.

Артыкул 242 КаАП кажа, што адміністратыўнае затрыманне асобы, якая ўчыніла адміністратыўнае правапарушэнне, можа цягнуцца не больш за тры гадзіны. У той самы час 3 згаданага артыкула для палітычна актыўных грамадзян - асобаў, якія парушаюць парадак арганізацыі і правядзення сходаў, мітынгаў, вулічных шэсцяў і дэманстрацыяў разам з некаторымі іншымі парушальнікамі – дробнымі хуліганамі, дробнымі спекулянтамі, - прадугледжвае магчымасць затрымання да разгледжання справы народным судзёй ці начальнікам (намеснікам начальніка) РАУС.

На практыцы атрымліваецца, што асобы, затрыманыя, напрыклад, у суботу ці нядзелю, утрымліваюцца ў якасці адміністратыўнага затрыманага да панядзелка, калі матэрыял можа быць разгледжаны ў працоўны дзень судзёй. Тэрмін адміністратыўнага затрыманага да панядзелка, калі матэрыял можа быць разгледжаны ў працоўны дзень суддзёй. Тэрмін адміністратыйнага затрымання адлічаецца з моманту дастаўлення парушальніка для складання пратаколу.

1   2   3   4   5   6   7   8   9


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка