Малы канспіратар




старонка1/9
Дата канвертавання01.05.2016
Памер0.59 Mb.
  1   2   3   4   5   6   7   8   9
МАЛЫ КАСПІРАТАР

выданне Варшава, 1983 г.


Ад рэдакцыі:

"Малы канспіратар" – зборнік артыкулаў, напісаны людзьмі часова свабоднымі.

Калі прачытаеш першы раздзел, магчыма, ты ўжо не будзеш мець патрэбы ў прымяненні парадаў з двух наступных. Калі пазнаёмішся з другім раздзелам, будзеш ведаць, на якой прававой падставе табе нельга прышыць тэрмін за чытанне трэцяга, а калі прачытаеш трэці, будзеш цвёрда ведаць, чаму лепей маўчаць пра тое, што ты наогул браў у рукі гэтую кніжачку.

Як працаваць у падполлі



Пачатак

У Польшчы пачатак барацьбы з чырвонымі для адных быў у 1944, для іншых – 1956, для трэціх – 1976. Ёсць тыя, што за пачатак бяруць утварэнне "Салідарнасці", а для некаторых гэта пачалося пасля польска-ярузельскай вайны. Дакладна вядома адно: дата 13 снежня 1981 года дазволіла кожнаму з нас усвядоміць сэнс падпольнай працы. Не трэба было нікога запэўніваць пасля дэманстратыўных дзеянняў мужных людзей, якія дапамаглі пераадолець страх і паказалі, што падпольнае жыццё дае нам шанец развіцця да свабоды. Толькі ў падпольі мы ўпэўненыя, што грамадская арганізацыя, якую мы стварылі, не будзе знічтожаная з дня на дзень.

З чырвонымі нельга вызначыць межы кампрамісу, якія б задавальнялі абодва бакі. Чырвоны ведае толькі прынцып пальца і рукі: дасі яму палец, не паспееш азірнуцца як не стане рукі.

У аснове падпольнай барацьбы ляжыць факт, што нелегальнай з'яўляецца сама ўлада і яе дзеянні. Яна не толькі не прытрымліваецца Хартыі Правоў Чалавека, якія яна ратыфікавала і Канстытуцыі, якую зацвердзіла, але нават выканаўчых падзаконных актаў, абавязковых для яе паліцыі, такіх як забарона выкарыстання дубінак у зачыненых памяшканнях.



Падполле


Усім вядомы ідэал канспірацыі: зачыніцца ў чатырох сценах і нічога не рабіць, каб нас не накрылі. Падпольная праца не заключаецца ў тым, што сядзіш у склепе і пасылаеш сувязных на усе чытыры бакі свету. Каспіратар, якога шукае паліцыя, гэта не "чалавек за якім ходзяць", а той, пра якога КДБ не ведае, дзе ён жыве і бывае. Па сутнасці, канспірацыя знаходзіцца на паверхні, але не той па якой ходзяць КДБэшнікі.

Калі ўступаеш з кімсьці ў замову, гэта не можа быць чалавек ніадкуль. Ён павінен мець пэўныя рэкамендацыі. Блізкіх памочнікаў шукай сярод правераных і вядомых табе людзей. Толькі калі ўтворыш сець асноўных кантактаў і справа пачне круціцца, можаш даверыцца пасрэднікам. Калі адразу будзеш гуляць у вялікага канспіратара ўзнікне небяспечнасць таго, што вырасце ланцуг пасрэднікаў. Яны будуць прыхільнікамі справы Радзімы, але нічога рабіць не будуць. Дастаткова аднаго міфамана, рэкамендаванага табе праз трэцція рукі, каб стварыць структуру дзеля самой сябе і якую ты будзеш вымушаны дэмістыфікаваць на працягу месяцаў.

Нягледзячы на тое, што ў народзе жыве памяць Самас'еры, мужных не так шмат. Таму беражы бяспеку сваіх супрацоўнікаў і сваю асабістую. Часта ў пачатку арганізацыйнай працы, імправізуючы, мы парушаем прыведзены я тут правілы бяспекі. Рызыкуем больш з-за страху, што ў дзеяннях згубім хуткасць рэагавання, што запозна адкажам на тое, чаго чакае ад нас грамадскасць.

Нас павінна радаваць кожная праява салідарнасці, мы павінны дзейнічаць так, каб маўклівая большасць атаясамляла сябе з намі, але не трэба спадзявацца, што мы ўцягнем яго ў падпольную працу. Толькі ў патрыятычных кніжках увесь народ можа працаваць у падпольі.

Аднак засцерагайся амбітнасці, яна можа аддзяліць канспіратараў ад тых, для якіх ты працуеш у падпольі. Аднак не суцяшай сябе марнымі спадзяваннямі, не рабі кампліментаў грамадскасці, ведай – на рызыку ідуць нямногія.

Памятай: мы не можам сабе дазволіць падпольную сацыяльную дзяржаву, у якой сотня чалавек бегаюць вакол ста тысяч патрыётаў, праўда гарачых, але іх крэда:"жывіце вы з годнасцю, а мы будзем жыць з камфортам"



Фірма


Падпольная грамадскасць можа ўзгоднена і эфектыўна дзейнічаць, калі знізу ператворыць індывідуальнае прадпрымальніцтва ў незалежныя самакіравальныя грамадскія структуры фірмы. Ваеннае падполле Арміі Краёвай, насуперак супрацьлегламу меркаванню, не ўзнікла ў выглядзе піраміды нішаў з простай залежнасцю. Яно было сукупнасцю "фірм", паміж якімі былі рапрацаваныя функцыянальныя сувязі. Гэта было месніцтва, а не лаяльнасць.

Дэвізам падполля павінна быць правіла: малая група – вялікі бізнэс. Чым больш аўтаномнае аб'яднанне, тым меней арганізацыйных праблем. Парадокс: у падпольі мы ажыццяўляем тыя прынцыпы рацыянальнай арганізацыі працы, якія камунякі імкнуліся вынішчыць. Структура фірмы павінна быць такой, каб максімальна зменшыць колькасць кантактаў. Таму спецыялізаваныя ячэйкі павінны перадаваць адзін аднаму гатовы тавар, які не патрабуе чарговых узгадненняў, выпраўленняў, дапаўненняў.

Калі фірму ліквідуюць, ён аўтаматычна стварае свае чарговыя агенцтвы (напрыклад, выдавецтва арганізуе бібліятэку, якая абслугоўвае сваіх супрацоўнікаў, таварыства навуковых курсаў стварае асабістую паліграфію і т.д.). Думка пра спецыялізацыю зверху згодна рашэнню прынятаму цэнтрам, з'яўляецца праявай бальшавізму. Паколькі менавіта ты, а не ІКС, знайшоў спецыяліста, які можа зрабіць схованкі вашым канспіратарам – няма прычыны, праз якую ты б перадаў кантакт з ім у невядомы канал арганізацыі. Няма такой грамадскай справядлівасці, у імя якой паляпшэнне ўмоваў бяспекі працы ў падпольі не магло б пачацца менавіта з тваёй фірмы.

На пачатку дзейнасці якой-небудзь арганізацыйнай структуры яе цэнтр павінен скараціць да мінімуму новыя кантакты. КДБ у імкненні разбурыць фірму можа зрабіць гэта толькі двума спосабамі: знайсці каго-небудзь з цэнтра (калі гэты чалавек праходзіў па якой-небудзь справе ці паліцыя вышуквала), або змесціць у нашай сетцы правакатара, які паступова будзе рабіць тут кар'еру. Выпадковыя, адзінкавыя правалы не павінны цягнуць за сабой ланцуг масавых правалаў. Менавіта таму наша канспірацыя з'яўляецца выпрабаваннем і з арганізацыйнага боку, паколькі мы як грамадства маем пэўную долю бальшавізацыі. Толькі хворая бальшавізмам арганізацыя не можа працаваць без умяшальніцтва шэфа. Бальшавіцкі цэнтр стала пераходзіць на кіраванне, таму што прамежкавыя звенні не могуць ці не хочуць, а часцей – усё разам, прымаць рашэнні.


  1   2   3   4   5   6   7   8   9


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка