Маладзёжны адукацыйны клуб ”newline“ Маладзёжнае грамадскае аб’яднанне “Гісторыка” дуа “Гімназія №10 г. Маладзечна”




Дата канвертавання15.03.2016
Памер39.26 Kb.
Маладзёжны адукацыйны клуб ”NEWLINE“

Маладзёжнае грамадскае аб’яднанне “Гісторыка”

ДУА “Гімназія № 10 г. Маладзечна”

ДУА “Політэхнічная гімназія № 6 г. Мінска”
Наша Беларусь: разам з Міхалам Клеафасам Агінскім

інтэрактыўная Інтэрнэт-гульня



Шаноўныя сябры,
7 кастрычніка адзначалася 245-годдзе з дня нараджэння вядомага кампазітара Міхала Клеафаса Агінскага, якога мы пазнаем па знакамітым паланэзе “Развітанне з Радзімай”. Між тым гэты славуты суайчыннік пакінуў нам не толькі музычную спадчыну.
У інтэрв’ю для сайта мінскай політэхнічнай гімназіі падчас ўрачыстасці “Баль эпохі князя Міхала Клеафаса Агінскага”, Зміцер Рагачоў, кіраўнік праекта ад маладзёжнага грамадскага аб’яднання “Гісторыка”, адзначыў:
“Агінскі - гэта ўнікальная асоба, зараз такіх людзей, на жаль, ужо няма. Уражвае глыбіня гэтага чалавека, полем дзейнасці якога была ўся Еўропа. Гэты славуты дзеяч прыняў удзел у вялікай колькасці гістарычных падзей таго часу. Ён удзельнічаў у паўстанні Касцюшкі, быў вельмі добрым дыпламатам. Ён наладзіў вельмі добрыя адносіны з расійскім імператарам Аляксандрам I, які вельмі паважаў Агінскага і зрабіў яго сенатарам і сваім асабістым дарадцам. І таксама мяне вельмі ўразіла такая рыса ў характары Агінскага, як адданасць Радзіме. Гэтага чалавека вельмі цяжка параўнаць з кім-небудзь…”
Нацыянальныя камісіі Польшчы, Літвы і Беларусі па справах ЮНЕСКА рыхтуюць сумесную прапанову абвесціць 2015 год годам Агінскага.

  • Ці шмат мы ведаем пра нашага суайчынніка, юбілей якога, магчыма, будзе адзначаць увесь свет?

  • Ці адкажам на пытанне суседзяў з Літвы, Польшчы і Расіі, хто такі Агінскі для нас, беларусаў?


Прапануем разам паразважаць пра лёсы нашага суайчынніка і нашай краіны ў інтэрактыўнай Інтэрнэт-гульні “Наша Беларусь:
разам з Міхалам Клеафасам Агінскім”.


Далучайцеся!
У Інтэрнэт-гульні могуць браць удзел:

  • каманды навучальных устаноў, маладзёжных грамадскіх арганізацый і аб’яднанняў,

  • групы сяброў, якія аб’яднаны цікавасцю да тэмы гульні,

  • магчымы індывідуальны ўдзел (старшакласнікі і студэнты, пачынаючыя педагогі) для тых, хто цікавяцца не толькі гісторыяй, культурай роднай краіны і асобамі, якія змянілі яе аблічча, але і разважае над сваім месцам у грамадстве.

Для ўдзелу ў гульні трэба зарэгістравацца, мець мажлівасць у пазначаны час (11 лістапада ў 13.00) атрымаць праз сетку Інтэрнет заданні гульні, сфармаваць сваё меркаванне, правесці міні-даследванні, распрацавацць праектныя ідэі і адправіць па электроннай пошце вынікі сваёй працы (не пазней 11 лістапада ў 16.00). Мова гульні – беларуская.


Удзельнікі гульні:

  • атрымаюць магчымасць адкрыць для сябе чарговую малавядомую старонку гісторыі нашай краіны;

  • будуць спрабаваць сябе ў ролі інтэлектуалаў, якія сфармуюць сваё бачанне гістарычнай перспектывы нашай краіны праз цікавую асобу;

  • займеюць шанец натхніцца славутымі падзеямі гісторыі нашай Бацькаўшчыны, ацаніць высокую культуру яе прадстаўнікоў.

Усе каманды, удзельнікі, кансультанты атрымаюць сертыфікаты ўдзельнікаў Інтэрнэт-гульні “Наша Беларусь: разам з Міхалам Клеафасам Агінскім”.
Графік правядзення гульні:

  • Рэгістрацыя ўдзельнікаў: да 10 лістапада 2010 па адрэсах: newlineclub@gmail.com, yiecnewline@gmail.com, p_and@tut.by

  • Он-лайн гульня: адбудзецца 11 лістапада 2010 з 13.00 да 16.00.

  • Падвядзенне папярэдніх вынікаў, запрашэнне на майстар-клас у г. Маладзечна: да 15 лістапада 2010 года.

  • Паведамленне аб удзеле ў рабоце майстар-класа, рэгістрацыя ўдзельнікаў: да 17 лістапада 2010 года.

  • Майстар-клас для ўдзельнікаў гульні:

  • Экскурсія для ўдзельнікаў майстар-класа па месцах, што звязаныя з М. К. Агінскім (пра месца і час майстар-класа і экскурсіі будзе паведамлена пазней)


Каманды, якія дашлюць лепшыя адказы, чакае:

  • сустрэча на майстар-класе ў Маладзечна, дзе адбудзецца дыскусія, выступленні вядомых экспертаў, будзе гучаць музыка Агінскага ў выкананні навучэнцаў музычнага коледжа г. Маладзечна,

  • эксклюзіўная экскурсія па месцах Агінскага, прапанаваная грамадскім аб’яднаннем “Гісторыка”.


Больш падрабязна пра распачатую работу, умовы правядзення гульні, рэгістрацыйную форму, можна даведацца:

  • на сайце Інтэрнет-гульні “Наша Беларусь” www.newlineclub.net/ourbelarus (тут таксама знаходзіцца архіў гульні “Наша Беларусь”: апісанне, конкурсныя заданні і варыянты адказы мінулых сесій гульні, спісы ўдзельнікаў, вынікі)

  • на сайце мінскай політэхнічнай гімназіі http://gymn6.minsk.edu.by/ (тут таксама артыкул пра святкаванне юбілею Агінінскага і поўная версія інтэрв’ю са Змітром Рагачовым, кіраўніком праекта “Баль эпохі князя Міхала Клеафаса” маладзёжнага грамадскага аб’яднання “Гісторыка”)

  • Артыкул пра адзін з праектаў, прысвечаных Агінскаму “Нашчадкі Агінскага рыхтуюць сенсацыйны канцэрт” http://belaruspartisan.org/bp-forte/?page=100&backPage=13&news=68941&newsPage=0



Да сустрэчы он-лайн!

Прыкладная форма рэгістрацыйнай заяўкі
(дасылаецца ўдзельнікамі па ўказаных вышэй адрасах электроннай пошты да 10 лістапада 2010)
1. Імя і ўзрост удзельнікаў/ назва каманды і яе склад з указаннем узроста кожнага ўдзельніка, імёнаў і пасад кансультантаў).
2. Месца іх вучобы/ назва арганізацыі.
3. Адрас электроннай пошты для кантактаў і перасылкі конкурсных заданняў на момант старта гульні (па меры паступлення заявак удзельнікамі гульні будуць дасылацца пацверджанні аб прахаджэнні рэгістрацыі).

Да сустрэчы ў сетцы!


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка