Маком Лужанін у гэтага чалавека шчаслівы лёс




Дата канвертавання17.03.2016
Памер89.75 Kb.
Маком Лужанін

У гэтага чалавека шчаслівы лёс...,

Зрэшты, пачуўшы такое пра сябе, Максім Лужанін, напэўна, мог бы напачатку здзівіцца: хапіла ж усяго! Аднак толькі напачатку. Бо шчасце паэта-шчасце ўсіх людзей. А ён без людзей, без радзімы, здаецца, ніколі сябе не мысліў, не ўяўляў, крочыў з імi адной дарогай, рабіў сваю нялёгкую, але любімую работу...

Максім Лужанін ( Аляксандр Амросьевіч Каратай) нарадзіўся 2.11.1909 г. у весцы Прусы Салігорскага р-на ў сялянскай сям'і. Скончыў Мінскі белпедтэхнікум (1928), вучыўся на літаратурна - лінгвістычным аддзяленні педфака Беларускага дзяржаўнага ўніверсстзта (1928-1930). Працаваў у рэдакцыі часопіса "Узвышша", на Беларускім радыё. Быў рэпрэсіраваны ў 1933 г.і высланы ў Сіблаг. У 1935-1941 г.г. знаходзіўся на выдавецкай рабоце ў Маскве.

Пачалася Вялікая Айчынная вайна, і Максім Лужанін апрануў салдацкі шынель. Скончыўшы ў 1942 годзе Падольскае пяхотнае вучылішча, удзельнічаў у баях пад Сталінградам, супрацоўнічаў у беларускіх выданнях, якія выходзілі ў Маскве.

“Адразу ж пасля мабілізацыі і кароткатэрміновага навучання ў пяхотным вучылішчы я ў пагонах лейтэнанта трапіў у раён Катлубані на Волзе. Там наступаў наш стралковы полк.Мяне засыпала зямлёю пры артьлерыйскім абстрзле каля чыгуначнай веткі, дзе змяшчаўся камандны пункт. Выбраўшыся з-пад зямлі і паляжаушы пад асеннімі зорамі, я дапоўз да штаба дэвізіі, дзе атрымаў загад з'явіцца ў штаб арміі. Прыкантужаны, я з'явіўся ў Маскву, адкуль пайшоў у жніўні 1941 года, ласкава праведзены Янкам Купалам.Пакуль атрымліваў новае прызначэнне, сустрзўся з колам даўніх сяброў-пісьменнікаў. Пачаў друкавацца ў беларускіх выданнях, што выходзілі ў той час ў Маскае ("Беларусь", "Раздавім фашысцкуюгадзіну", "Савецкая Беларусь"). Неўзаметку сабралася вершаў на кніжку ("Шырокае поле вайны")"— успамінаў пазней Максім Лужанін аб сваім удэеле ў вайне ў аўтабіяграфічным творы “Гэтак яно рабілася”.

За ўдзел ў баявых дзеяннях супраць фашызму ўзнагароджаны ордэнам Айчыннай вайны 2 ступені і медалямі.

Вайна распарадзілася так, што пагубляляліся родныя сёстры Максіма Лужаніна. Не было і роднай хаты. У 1946 годзе, наведаўшы родныя мясціны, Лужанін пісаў: "А як вярнуўся дамоў, збыўшы ліхую навалу, вёскі свае не знайшоў, месца.дзе хата стаяла. І засталіся з радні, як не распытваў навокал, шэрыя два камяні з прызбы ля матчыных вокан".

На шчасце, пасля вайны аб'явіліся дзве сястры Максіма Лужаніна. 3 публікацыі ў цэнтральным друку яны даведаліся, што іхні брат жывы і здаровы Самі яны жылі у Краснадарскім краі. Радасці родных не было канца.

Увогуле Лужанін мала расказваў пра сябе, пра свой удзел у вайне. Хіба толькі калі пыталі і то коратка. З неахвотай казаў: "Вуха баліць. Кантузія ." На роспыты дадаваў: “ Тады, казалі дактары, трэба было паставіць плацінавую пласццінку. Ды хто будэе ставіць яе лейтэнанту, якога заутра заб'юць”.

Пасля дэмабілізацыі працаваў у рэдакцыі газеты "Звязда", часопіса “Вожык", у Акадзмй навук БССР. Доўгі час быў членам сцэнарнай калегіі кінастудыі "Беларусьфільм", а потым галоўным рэдактарам студыі. Удзельнічаў у рабоце 23 сесіі Генеральнай Асамблеі ААН. Выбіраўся дэпутатам Вярхоўнага Савета БССР.

Жыцце шчодра адарыла М Лужаніна багатай біяграфіей. Яна стала асноўным зместам яго творчасці. Не заўседы па сваей ахвоце даводзіліся яму пажыць у аддаленныу кутках нашай неабсяжнай краіны. Хапіла ваеннага ліха.

Свой перцы верш надрукаваў у 1925 годзе. Выйшла першая кінга паэзіі з сімвалічнай назвай "Крокі”.

Мая краіна - партызанка, Мая радзіма Беларусь! Героем верша " Танкіст" (1944) з'яўляецца салдат- танкіст. Ен застаўся прыкрываць адыход сваіх. Застаўся адзін супраць 3-х фашысцкіх танкаў. Небывалы гераізм паказаў салдат у тым баі: з танкавай гарматы ён падбіў першы танк, потым сваей машынай проста ў лоб раструшчыў друті танкт. Здавалася, што ў агні танкіст загіне, але ен выйшаў жывым і апошняй гранатай падбіў апошні танк. Абгарэлы, паранены, але пераможца. Толькі пасля таго, як у шпіталі баец далажыў маршалу аб сваім учынку і той "вышэйшы ордэн прышпіліў яму да абгарэлай гімнасцеркі", таннкіст памёр. " Пагаслі вочы, як зтасаюць зоры”.

Вялікая любоў да роднай краіны, да горада Мінска гучыць у верша "Спатканне з Мінскам” (1944). Лірычны герой, як і сам пазт, вельмі ўсхваляваны сустрэчай з Мінскам, ён не можа суняць пачуццяў . Герой усламінае горад такім, якім некалі ведаў наскрозь. Але горад цяпер не такі: Болем, горыччу напоўнены наступныя радкі:

I скрозь дзе вораг не ступаў,-

Там пыл і кроў......

Там кроў і пыл—

Hі тых дамоў,

Ні тых сяброў,

Ні тых прысад,

Hі тых дзяўчат...

Дзе б да гэтага часу ні быў герой, ён увесь час думаў пра родны горад і цяпер будзе:

Вымошчваць брук, мур мураваць,

3 вінтоўкай межы вартаваць...

Творы ваеннага перыяду сабраліся потым у кнізе" Шырокае поле вайны" (1945), якая расказала , чым жыў пазт у гэтыя гады: " Нас любіла жыццё, мы любілі жыццё і стаялі насмерць за яго”. Паэзія ваеннага ліхалецця , першых пасляваенных год па-рознаму ацэньвалася крытыкай . Бязпрэчна, аднак, што ў лепшых сваіх узорах яна праўдзіва адлюстравала вышыню чалавечага духу і тое, на што быў здольны савецкі народ. Ад таго часу помняцца цудоўныя вершы 'Прысяга", "Пачатак", "Франтавік", "Шынель", "Васілёк", "Драч"...

Гады аддаляюдца, памяць застаецца, вярэдзіць душу.

У вершы " Прысяга* (1941) Максім Лужанін ад імя ўсіx беларусаў клянецца Радзіме ў вернасці абяцае змагацца за яе да канца:

Прысягаем жыццём сваім,

Прысягаем крывёю:

Мы ў бітвах здалёк стаім

I не зложыма зброі.

У вершы "Франтавік” (1942) паэт малюе вобраз салдата-франтавіка, які на сваіх плячах нясе цяжар вайны. За год яму прыйшлося шмат вынесці, не адзін раз “тупала смерць паўз яго”. Ён быў паранены, але салдат ваяваў за спакой иашых хат і "грудзямі навалу стрымаў”.


Шчырасцю напоўнены верш “Жаночае сэрца" ( 1942). У ім гучіыь вялікая ўдзячнасць салдат жанчынам, якія сустракаліся на дорогах вайны:

Вы прыміце салдацкае дзякуй, жанкі,

Што, як родных, прывечвалі нас.

У надзеі ўбачыць сваіх маці і жонкі спяшаліся да бацькоў, калі тыя спыняліся на прывал.Але нават не энайшоўшы нікога з родных, жанчыны дапамагалі ўсім салдатам; прыносілі хлеб, малако, калі неабходна, мылі кашулі, зашывалі гімнасцеркі ды і проста падтрымлівалі ласкавым словам.

Як вядома, у Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны разгарнуўся шырокі партызанскі рух. У вершы "Мая Радзіма-партызанка" (1942) Максім Лужанін упэўнены, што яго зямля " не будэе паланянкай", бо тысячы людзей удзельнічаюць у партызанская барацьбе.

“На 40 гадоў адышла ад нас вайна. Пакаленне змяняе пакаленне. Самыя быстрыя з пасляваеннага нараджэння паспелі стаць ужо бабулямі». Для ўсіх, хто не зведаў жахаў вайны, 40 год - шчаслівая мірная эпоха. Праўда, эпоха — болей для нас. Для іх чатыры мірныя дзесяткі гадоў прамільгнулі як адно імгненне.Няхай жа яно доўжыцца. I ўсе ж, думаецца, трывога праймае больш нас, старэйшых. Бо нам вядомы амаль фізічны страх ваеннага дзяцінства, боль, заўседнае адчуванне голаду

Мы святкуем святы Перамогі, Вызвалення. Нясем гірлянды да помнікаў, да Вечнага агню, пад ногі ветэранаў кідаем кветкі. Гісторыя нас не песціла - нашы святы з прысмеркам гора, страт. Для саракагадовых і маладзейшых , як мне здаецца, шмат чаго пакрыта вуаллю часу, гісторыі. Яио і зразумела - ім не балела, яны не могуць адчуваць тое ж, што і мы. Што ж, і добра, што не балела. Дзеля гэтага, кажучы высокімі словамі, працуем і жывем. А вось каб не вырасла у маладых абыякавасць, глухата да чужога болю, тут і мы абавязаныя. Калі пра ўсё раскажам нашчадкам, усё перададзім, тады і супакоімся. Але хіба можна пра ўсё расказаць, усё перадаць? Тым больш, хіба можа чалавек сказаць, што ён ўсё зрабіў на зямлі? Такога чалавека, відаць, не знойдзеш. Ды і супакоіцца неабыякавы не можа. Супакою не можа быць. Іначай простыя і глыбокія словы Вольгі Бергольц "Ніхто не забыты, нішто не забыта" стануць лозунгам і толькі.

Помніць! Рабіць дзеля памяці пакуль не позна. Пакуль ёсць яшчэ каму гэга рабіць, пакуль не ўсе яшчэ трэба браць з архіваў, пакуль жывуць сярод нас удзельнікі абароны Масквы і штурму Берліна”, - так гаварыў Максім Лужанін у Салігорскім райкоме партыі ў 1985 годзе. Але гэтыя словы важныя і цяпер, і заўсёды, таму што памяць застаецца.

Як відаць, Максіма Лужаніна хвалявала пытанне захавання памяці пра вайну дзепя таго, каб яна больш не паўтарылася.

Максім Лужанін быў адзін з тых, хто падтрымаў захаванне музея ў вёсцы Чапялі, бо лічыў гэта дзяржаўнай, выхаваўчай справай.

Памятаючы аб вайне, паэт узнімае голас у абарону міру:

Я дзесці прачытау:

Тэатр ваенных дзей

I ўбег атак,



У крык,

У крок людзей...



Ён быу у гэтым "тэатры", ведае які ён.....

Памёр Максім Лужанін 13 лістапада 2001 года.


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка