Майстрыхі-вязальшчыцы




Дата канвертавання21.05.2016
Памер53.81 Kb.

Майстрыхі-вязальшчыцы


Факультатыў «Асновы моўнай культуры» ў 3 класе
В. Г. Ганчар, настаўнік пачатковых классаў першай катэгорыі, ДУА «Пацейкаўская сярэдняя школа»
Факультатыўны курс «Асновы моўнай культуры», які дапаўняе урокі беларускай мовы і літаратуры, носіць карэкцыйны характар і стварае ўмовы для павышэння матывацыі вучняў, пераадолення магчымага псіхалагічнага бар’ера, развіцця маўленчай дзейнасці вучняў, пры гэтым перавага аддаецца не толькі маўленчым навыкам, а і рухавасці вучняў.

Заняткі курса «Асновы моўнай культуры» ў 3 класе адрозніваюцца ад традыцыйных урокаў метадычнымі падыходамі і структурай.

На гэтым занятку я звяртаю вялікую ўвагу навучанню ў руху. Гэта важнае патрабаванне, якое адпавядае прыродным асаблівасцям малодшых школьнікаў. Прагаварэнне вершаваных радкоў адначасова з рухамі садзейнічае развіццю слыхавага ўспрымання,развівае здольнасць разумець змест вершаванага тэксту, адчуваць яго рытм. У выніку гэтага маўленне дзяцей становіцца больш упэўненным,дакладным, эмацыяльным.
Мэта:

фарміраванне асобы, здольнай практычна валодаць рознымі відамі маўленчай дзейнасці


Задачы:

удасканаленне камунікатыўных якасцей маўлення вучняў;

пашырэнне і ўзбагачэнне слоўнікавага запасу вучняў;

знаёмства з народным мастацкім промыслам – вязаннем;

выхаванне эстэтычнага ўспрымання свету, мастацкага густу;

далучэнне да беларускай літаратурнай спадчыны, культурных каштоўнасцей



Абсталяванне:

пруткі, кручок, клубкі нітак, вязаныя рэчы, маскі для інсцэніроўкі казкі, карткі з вершамі, скорагаворкамі.



Асноўная частка.
Ход урока

Занятак пачынаецца з уступнага верша:


Паглядзіце, дзеці, сонца

Зазірнула ў аконца

І праменьчыкам гуляе,

Нас у дарогу запрашае.


─ Сёння мы з вамі працягваем падарожнічаць па горадзе майстроў.А да якога майстра завітаем, вы даведаецеся, калі ўважліва разгледзіце рэчы на нашым стале.

─ Якім спосабам зроблены ўсе гэтыя рэчы?

─ Як называюць жанчыну, якая вяжа?

─ Сёння мы завітаем да майстрыхі-вязальшчыцы.

Адгадайце загадку, праслухайце вершы і скажыце, што неабходна майстру для вязання?
Малы спавівач,

Круглы – як мяч,

А за хвост не паймаць.
Майстрыха

Бабка села

На услончык.

У руках яе —

Пруткі

А ў кашолцы



Побач з ёю —

Нітак важкія

Клубкі...

Са старэнькае

Кашолкі

Hіткі колераў



Вясёлкі

Разам збегліся

3 клубкоў

Да бабуліных

Пруткоў.

I пакуль расказваў

Дзед

Нам пра зоркі-знічкі



Ніткі

У бабчыных руках

Сталі

Рукавічкай.



Вязальшчыца

Маленькая Натка

Гаворыць матулі.


  • Звяжу я

Пальчаткі

Для лялькі Ганулі



  • Пальчаткі вязаць —

То складаная справа,

I гэта,


Дачушка,

Табе


Не забава.

Тлядзі, прыглядайся,

Вяжу я

Сукенку...



Кручок ты бяры

І сама


Памаленьку

На нітачку нітку

Нанізвай,

Накручвай,

Пасля

Адпачні,


Kaлi стомяцца ручкі..

I спорыцца

Праца

Ў маленькае Haткі,



Звязала сабе

Ды і ляльцы

Пальчаткі.

А. Дзеружынскі.


─Так, майстру патрэбны для вязання клубкі нітак, пруткі, кручок.

─ Ці ёсць у вас вязаныя рэчы?

─ Хто ўмее з вас вязаць?

Чые бабулі, мамы ўмеюць вязаць?

Дзеці расказваюць аб сваіх родзічах, якія валодаюць майстэрствам вязання.
Тлумачэнне слова вязаць (плесці кручком, пруткамі).
Удасканаленне дробнай маторыкі рук: імітацыя вязання. Дзеці імітуюць вязку на прутках.

─ Раскажыце, што вы звязалі?


Артыкуляцыйная гімнастыка: хуткае вымаўленне скарагаворак.
Кошка вяжа шалік з шоўку,

Кацяня каб весці ў школку.


Хусцінку Галінцы вязала Хрысцінка,

галінку Хрысцінцы ламала Галінка.


Прося прынесла пруткія пруткі.
Закаціў каток клубок пад масток.

Чытанне вершаў.


Мама з цёплых нітак

Вяжа мне абновы –

Каляровы світар,

Шалічак пуховы.


Села кошка на парожку,

Вяжа коціку панчошку.

А пасля пашые тапкі,

Каб кату не мерзлі лапкі.


Інсцэніроўка казкі «Воўк і клубок».
Стаяла каля цёмнага лесу хатка. А у той хатцы жыла Бабулька i вязала ўнучцы шарсцяныя рукавічкі. Маленькі Коцік дапамагаў ёй размотваць клубок. Ды так напамагаў, што закаціў клубок аж у дрымучы лес.

Убачыла клубок Лісіца-хітрыца i гукнула:

— Воўк, Воўк, бяжы сюды. Я нешта знайшла.

Прыбег Воўк, a Лiciца i кажа:

— Бяры, еш вожыка. Ён цяпер ліняе, дык пагубляў свае iголкі.

Cxaпіў Воўк клубок, праглынуў i вочы зажмурыў. Адчуў, што не вожык гэта.

Што ж, Воўча, ты нapa6iў? — сказаў Коцік. — Ты ж з'еў Бабулін клубок.

Што мне рабіць цяпер? — завыў Воўк.

Не варушыся, — сказаў Коцік, — а то парвеш нітку — сам загінеш i клубок наш прападзе. Пойдзем да Бабулі, napaімся. Выслухала ix Бабуля ды кажа Ваўку:


  • Я буду вязаць унучцы рукавічкі, а ты сядзі, Воўк, спакойна, пакуль не разматаецца клубок.

Сядзіць Воўк з разяўленай пашчай, а Бабуля вяжа рукавічкі i казкі расказвае пра ваўка i яго дрэнныя ўчынкі.

Сорамна стала Ваўку.

А як скончыўся клубок, Воўк папрасіўся ў Бабулі застацца на двары вартаваць хату.


  • Бабуля, можна я буду вартаваць хату?

  • Заставайся, што з табой зробіш!

Так з'явіўся ў людзей першы сабака. (I. Шахрай.)
─ Якія кручкі, акрамя вязальнага, вы ведаеце?

- рыбацкі

- у пад’ёмнага крана

- у насення

- у кактусаў

- у вешалцы для адзення


Работа з фразеалагізмамі: са скарбонкі народнага слова.

Растлумачце выразы:



  • «папаўся на кручок» - злавіўся на ўлоўку, абхітрылі;

  • «звязаны па руках і нагах» - няма магчымасці свабодна дзейнічаць.

Падбор роднасных слоў да слова вязаць – вязанне, вязаны, вязальшчыца, вязка, вязанка, перавязка,


Рэфлексія

У заключэнні заняткаў пагуляем у гульню «Бабуліны ніткі».



Літаратура

  1. Шахрай, І. Воўк і клубок /І. Шахрай //Пачатковая школа. – 1994. – №2.

  2. Шылько, Т. М. Асновы моўнай культуры: III клас: метадычныя рэкамендацыі і практычны матэрыял/ Т. М. Шылько //Пачатковая школа. – 1998. – №6.

  3. Шырын, Л. Ясь, жалейка і вясна / Л. Шырын //Юнацтва. – Мінск, 1989.





База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка