«Магілёўскі дзяржаўны ўніверсітэт імя А. А. Куляшова» Паважаныя калегі!




Дата канвертавання27.03.2016
Памер35.52 Kb.
Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь

Установа адукацыі



«Магілёўскі дзяржаўны ўніверсітэт імя А.А. Куляшова»
Паважаныя калегі!

Запрашаем прыняць удзел у рабоце Рэспубліканскай навукова-практычнай канферэнцыі «Актуальныя праблемы лінгвістыкі, лінгвастылістыкі і лінгвакультуралогіі» прысвечанай 75-годдзю з дня нараджэння прафесара Абабуркі Мікалая Васільевіча, якая адбудзецца 20 мая 2016 года ў Магілёўскім дзяржаўным універсітэце імя А.А.Куляшова.


Праблемнае поле канферэнцыі


  • Актуальныя пытанні лінгвістыкі.

  • Праблемы лінгвастылістыкі, лінгвапаэтыкі і літаратуразнаўства.

  • Актуальныя праблемы лінгвакультуралогіі і міжкультурныя камунікацыі.

  • Сучаснае супастаўляльнае мовазнаўства і літаратуразнаўства.

  • Сучасныя тэхналогіі выкладання мовы і літаратуры.


Парадак падачы матэрыялаў
Для удзелу ў канферэнцыі просім да 20 красавіка 2016 года накіраваць у аргкамітэт:

  • заяўку на ўдзел у канферэнцыі (форма прыкладаецца);

  • электронную версію матэрыялаў даклада і адзін раздрукаваны экзэмпляр.

Кожны ўдзельнік канферэнцыі падае толькі адны матэрыялы (персанальна ці ў сааўтарстве). Мова матэрыялаў – руская, беларуская.


Адрас аргкамітэта
212022, г. Магілёў, вул. Касманаўтаў, 1, кафедра агульнага і славянскага мовазнаўства, к. 245, 247. Кечык Валянціна Іванаўна, Белавусава Жанна Сяргееўна, Шаршнёва Вольга Мікалаеўна. E-mail: kaf_osy@msu.mogilev.by

Тэлефон для даведак: +375 222 23-77-41. Маб.тэл. (8029) 7420243 (Шаршнёва Вольга Мікалаеўна)


Праезд і іншыя расходы ўдзельнікаў канферэнцыі – за кошт камандзіруючай арганізацыі.

Сума ўзносу на выданне зборніка ў беларускіх рублях будзе ўказана дадаткова.


Патрабаванні да падачы матэрыялаў
Аргкамітэт пакідае за сабой права адбору пададзеных дакладаў.

Аб’ём матэрыялаў – да 3-х старонак фармату А 4, набраных у рэдактары Word (версія не ніжэйшая за 6.0) для Windows праз 1 інтэрвал шрыфтам Times New Roman 14. Усе палі – па 2,5 см. Першы радок – ініцыялы і прозвішча(ы) аўтара(аў), горад, краіна (выраўноўванне па правым краі). Праз інтэрвал – назва даклада вялікімі літарамі (выраўноўванне па цэнтры). Далей з чырвонага радка (абзацны водступ 1,25 см) друкуецца тэкст даклада. Зноскі на літаратуру даюцца ў квадратных дужках. Табліцы ўстаўляюцца ў тэкст. Пасля асноўнага тэксту прыводзіцца спіс літаратуры.


Узор афармлення

А.А. Кузняцоў агілёў, Беларусь)

НАЗВА ДАКЛАДА


Тэкст…………………………………………………….…………..…


[1; 2]………………….[2, с.56]………………………………………………

Літаратура


  1. ……………………………………………………………….

  2. ……………………………………………………………….





ЗАЯЎКА


на ўдзел у рэспубліканскай навукова-практычнай канферэнцыі

«Актуальныя праблемы лінгвістыкі, лінгвастылістыкі і лінгвакультуралогіі»

Прозвішча, імя, імя па бацьку аўтара(аў)

Месца работы

Пасада

Вучоная ступень, званне

Назва даклада

Праблематыка (указаць раздзел з праблемнага поля)

Адрас дакладчыка для перапіскі (+ індэкс)

Тэлефон (+ код)

Факс (+ код)

E-mail

Дата



Подпіс


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка