Маё пакліканне — гэта любоў Зборнік набажэнстваў падчас трыдуума І перэгрынацыі рэліквій святой Тэрэзы ад Дзіцяткі Езуса




старонка1/4
Дата канвертавання01.04.2016
Памер0.86 Mb.
  1   2   3   4



МАЁ ПАКЛІКАННЕ — ГЭТА ЛЮБОЎ
Зборнік набажэнстваў падчас трыдуума
і перэгрынацыі рэліквій
святой Тэрэзы ад Дзіцяткі Езуса

Агульнабеларуская перэгрынацыя рэліквій


святой Тэрэзы ад Дзіцяткі Езуса

падчас Года веры

2013
Агульнабеларуская перэгрынацыя рэліквій
святой Тэрэзы ад Дзіцяткі Езуса

падчас Года веры 2013




МАЁ ПАКЛІКАННЕ — ГЭТА ЛЮБОЎ
Зборнік набажэнстваў падчас трыдуума
і перэгрынацыі рэліквій
святой Тэрэзы ад Дзіцяткі Езуса

Пераклад з польскай мовы

Мінск


2013

Пераклад з польскай мовы


Назва арыгінала:
Z ufnością i miłością. Módlmy się ze świętą Teresą od Dzieciątka Jezus.
Kraków: Wydawnictwo Karmelitów Bosych, 2005

NIHIL OBSTAT

Цэнзар кс. д-р Ян Крэміс

Мінск, 11 сакавіка 2013 г.


IMPRIMATUR

Арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч


Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі

Мінск, № 56/к/13 ад 11 сакавіка 2013 г.

© Wydawnictwo Karmelitów Bosych,
Kraków 2013.

АРГАНІЗАЦЫЙНАЯ ІНФАРМАЦЫЯ
1. Трыдуум

Трыдуум, прысвечаны падрыхтоўцы парафіі да сустрэчы з рэліквіямі святой Тэрэзы ад Дзіцяткі Езуса, распачынаецца за тры дні да запланаванага прыбыцця рэліквій. Матэрыялы па падрыхтоўцы да перэгрынацыі павінны дапамагчы лепш перажыць сустрэчу са святой Тэрэзай ад Дзіцяткі Езуса падчас знаходжання Яе рэліквій ў парафіяльнай святыні. Гэтая падрыхтоўка ўключае наступныя задачы:

1) праінфармаваць парафіянаў пра трыдуум і перэгрынацыю рэліквій у парафіі.

Папярэджваць пра трыдуум і перэгрынацыю, а таксама рыхтаваць да гэтага парафію трэба на працягу пэўнага часу. Для гэтага неабходна:

— маліцца некалькі тыдняў перад перэгрынацыяй, асабліва па нядзелях;

— праз аб’явы падаваць інфармацыю пра трыдуум і перэгрынацыю, іх мэты і праграму;

— расказваць пра перэгрынацыю на ўроках катэхезы і на сустрэчах з рознымі малітоўнымі і рэлігійнымі групамі;

— звярнуцца да хворых з просьбаю аб малітве ў інтэнцыі перажываемага трыдуума і перэгрынацыі рэліквій ў парафіі.;

2) упрыгожыць касцёлы і капліцы, прыдарожныя крыжы, дамы, вуліцы, дарогі на тэрыторыі парафіі, асабліва той шлях, па якім будуць несці рэліквіярый;

3) Падрыхтаваць у касцёле месца для рэліквіярыя, можна змясціць яго перад алтаром або ў іншым добра бачным і даступным месцы на загадзя падрыхтаванай падстаўцы. Памеры рэліквіярыя: вышыня — 85 см, шырыня — 95 см, даўжыня — 150 см. Вага рэліквіярыя 132 кг, таму падстаўка павінна быць стабільная, моцная і трывалая;

4) вызначыць дэлегацыю, якая будзе вітаць рэліквіі ад імя парафіяльнай супольнасці (дзеці, моладзь, дарослыя);

5) падрыхтаваць тэксты прывітанняў, якія павінны ўключаць наступныя элементы: прывітанне рэліквій, выяўленне даверу да Бога праз заступніцва святой Тэрэзы ад Дзіцяткі Езуса. Пробашч, вікарый ці іншая асоба, кампетэнтная ў галіне тэалогіі і моўнай стылістыкі, павінны загадзя праверыць тэксты прамоваў;

6) прызначыць людзей для нясення рэліквіярыя — для гэтага спатрэбіцца некалькі групаў па шэсць мужчын у залежнасці ад даўжыні шляху, па якім будзе ісці працэсія з рэліквіяраем. (Вага рэліквіярыя — 132 кг);

7) вызначыць людзей, якія будуць падтрымліваць парадак падчас працэсіі з рэліквіярыем і святой Імшы з нагоды сустрэчы. Неабходна паклапаціцца, каб на паркоўцы былі забяспечаны месцы для рухомай капліцы і аўтамабіля біскупа (або яго прадстаўніка);

8) запрасіць на прывітанне абраза святароў, асобаў манаскага стану, клерыкаў, якія паходзяць з парафіі;

9) парафія павінна забяспечыць начлег для двух святароў і двух клерыкаў, якія суправаджаюць рэліквіі, а таксама бяспечнае месца для аўтамабіля — рухомай капліцы.


2. Прывітанне рэліквіярыя (з удзелам біскупа або яго прадстаўніка)

— Рэліквіярый перавозіцца ў рухомай капліцы да месца, узгоднененага з пробашчам парафіі (мяжа парафіі, мяжа мясцовасці, іншыя прыдатныя месцы). Лепш за ўсё прывезці абраз да мяжы мясцовасці, у якой знаходзіцца парафіяльны касцёл. Перад рухомай капліцай можа ехаць толькі суправаджальны аўтамабіль. Капліцу можа таксама суправаджаць аўтамабільны картэж з рэлігійнымі эмблемамі парафіі, якая развітваецца з рэліквіямі ці сустракае іх (ад або да мяжы парафіі). Аднак гэтыя аўтамабілі заўсёды павінны ехаць за рухомай капліцай.

— Перад прывозам рэліквій на працягу некалькіх хвілін звоняць званы. У момант прыбыцця рэліквій звон прыглушаецца.

— Пасля таго, як рэліквіі будуць дастаны з рухомай капліцы, гучыць адпаведны спеў.

— Працэсія праходзіць у наступным парадку: міністранты з кадзільніцаю і лодкаю; міністрант з крыжам у суправаджэнні двух міністрантаў са свечкамі; вернікі з харугвамі і ферэтронамі; іншыя міністранты; законныя сёстры; святары; пробашч, біскуп (ці яго прадстаўнік); мужчыны, якія будуць несці рэліквіярый. Падчас працэсіі выконваецца адпаведны спеў. Дзяўчынкі або іншыя парафіяне могуць пасыпаць рэліквіярый пялёсткамі руж.
3. Усталяванне рэліквіярыя на троне

— Спеў.


— Акаджванне рэліквій.

— Чытанне Евангелля (Мц 18,1-4).

— Прамова пробашча (3–5 хвілін).

— Спеў.


— Ушанаванне абраза парафіянамі — дзецьмі, моладзю, дарослымі.

— Ускладанне кветак перад рэліквіямі святой Тэрэзы ад Дзіцяткі Езуса.


4. Урачыстая Імша пад кіраўніцтвам біскупа (або яго прадстаўніка)

Цэлебруецца святая Імша пра Святую Тэрэзу ад Дзіцяткі Езуса, калі гэта дазваляюць літургічныя прадпісанні.

— Пасля літургічнага прывітання — кароткая прамова пробашча.

— Уступнае слова біскупа, чын пакаяння.

— Гімн «Хвала на вышынях», калекта.

— Літургія слова (можна выкарыстаць чытанні з пададзеныя ў Зборніку набажэнстваў).

— Казанне (прамаўляе біскуп, а калі ён адсутнічае — прызначаны святар).

— Працэсія з дарамі (паводле ўстаноўленага ў парафіі парадку).

— Малітва пасля Камуніі, а затым — падзяка біскупу ад вернікаў, а таксама словы ўдзячнасці пробашча за цэлебрацыю прывітання рэліквій святой Тэрэзы ад Дзіцяткі Езуса на тэрыторыі парафіі.

— Заключнае слова біскупа.

— Урачыстае пастырскае благаслаўленне.

— Пасля святой Імшы або ў іншы адпаведны час трэба даць магчымасць кожнаму верніку дакрануцца да рэліквіярыя і асабіста памаліцца перад рэліквіямі святой Тэрэзы ад Дзіцяткі Езуса.


5. Тэмы разважанняў падчас трыдуума і фармуляры Імшаў

Тэмы разважанняў і фармуляры Імшаў на асобныя дні трыдуума прапанаваныя ў Зборніку. Падчас гэтых Імшаў чытаецца «Хвала на вышынях».


6. Адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту

— Найсвяцейшы Сакрамэнт знаходзіцца ў манстранцыі на алтары.

— Адарацыя адбываецца згодна з устаноўленым у парафіі парадкам (можа быць вызначаны час адарацыі для жыхароў асобных вуліц ці тэрыторый парафіі, для манаскіх супольнасцяў, малітоўных груп і г. д.).

— Дапаможныя тэксты для адарацыі пададзены ў Зборніку набажэнстваў і Малітоўніку.

— Вернікам павінна быць забяспечана магчымасць прыступіць да сакрамэнту пакаяння (святары павінны дзяжурыць у канфесіяналах).

— На заканчэнне адарацыі — благаслаўленне Найсвяцейшым Сакрамэнтам.


7. Чуванне перад рэліквіямі святой Тэрэзы ад Дзіцяткі Езуса

Чуванне адбываецца згодна з устаноўленым у парафіі парадкам. Дапаможныя тэксты чуванняў пададзены ў Зборніку і Малітоўніку.


8. Святая Імша раніцаю

Раніцаю рэкамендуецца святая Імша для людзей, якія працуюць (у 6.30 або 7.00).


9. Перад заканчэннем перэгрынацыі

Перад заканчэннем перэгрынацыі рэліквій ў парафіі супольна чытаецца «Акт ахвяравання сябе Міласэрнай Любові»


10. На памяць пра трыдуум і перэгрынацыю прапануецца:

— актывізаваць у парафіі набажэнства да святой Тэрэзы ад Дзіцяткі Езуса;

— паклапаціцца, каб кожны парафіянін на знак памяці пра перэгрынацыю пастараўся набыць кішэнны абразок святой Тэрэзы ад Дзіцяткі Езуса, малітоўнік, святы шкаплер, кнігу «Гісторыя адной душы» або іншую літаратуру.
11. Развітанне з рэліквіямі і заканчэнне перэгрынацыі

— Развітанне з рэліквіямі адбываецца падчас святой Імшы або іншага набажэнства на ўшанаванне святой Тэрэзы ад Дзіцяткі Езуса.

— Вернікі парафіі і пробашч прамаўляюць заключнае слова. Прамову можна ўзбагаціць адпаведнымі спевамі. У тэкст прамовы неабходна ўключыць: выказванне падзякі за дар трыдуума і за перэгрынацыю рэліквій святой Тэрэзы ад Дзіцяткі Езуса, а таксама канкрэтныя пастановы, якія датычаць духоўнага аднаўлення ў парафіі.

— Пасля развітання працэсія з рэліквіярыем накіроўваецца да рухомай капліцы. Падчас працэсіі спяваюцца адпаведныя песні (як і пры сустрэчы рэліквій).

У прызначаны час адбываецца ўрачысты ад’езд рэліквій у наступную парафію (гадзіну заканчэння набажэнства і перадачы рэліквій кожны раз вызначаюць пробашч разам са святарамі, якія перавозяць рэліквіі).
УВОДЗІНЫ
Папа Бэнэдыкт XVI у энцыкліцы Deus caritas est піша, што кожны хрысціянскі шлях распачынаецца сустрэчаю з падзеяй, з Асобай, якая надае жыццю новую перспектыву і такім чынам вызначае яго напрамак. Святая Тэрэза ад Дзіцяткі Езуса адкрыла ў сваім жыцці Бога, які «так палюбіў свет, што аддаў Сына свайго Адзінароднага, каб кожны, хто верыць у Яго, не загінуў, але меў жыццё вечнае» (Ян 3, 16). Яна зразумела, што на любоў можна адказаць толькі любоўю. У кожным памкненні свайго сэрца, у кожнай думцы, у кожным жаданні яна была напоўнена любоўю, бо любіла ўсёю сваёю істотаю, усёй сабою.

Тэрэза была звычайнай маладой дзяўчынай, якая мела свае мары і жыццёвыя планы, як і тысячы яе аднагодак. Але яна вылучалася незвычайным жаданнем выканаць у сваім жыцці Божую волю, а таму духоўнае жыццё было для яе найбольш важным. Яна цудоўна ведала, што чалавечае існаванне не змяшчаецца ў межах толькі таго, што прамінае. Адкрытая на дзеянне Божай ласкі, выхаваная глыбока веруючымі і практыкуючымі бацькамі — якія з’яўляюцца прыкладам для ўсіх бацькоў — Тэрэза шукала сваё пакліканне, сваё месца ў жыцці і ў Касцёле. Яна мела розныя, часам нават нерэальныя жаданні. І нарэшце, аднойчы, поўная радасці ўсклікнула: «О Езу, любоў мая <…> я знайшла сваё пакліканне, МАЁ ПАКЛІКАННЕ — ГЭТА ЛЮБОЎ».

Праяваю любові да Бога, да бліжніх і да самога сябе з’яўляецца малітва. Тэрэза ад Дзіцяткі Езуса ўсё сваё жыццё ператварыла ў малітву, разумеючы яе як узнёслае імкненне сэрца, позірк, скіраваны да Неба, плач падзякі і любові як у смутку, так і ў радасці. Паводле святой Тэрэзы, малітва развівае чалавека і яднае яго з Богам. На пытанне, як трэба маліцца, яна дае адказ: «Як дзіця, якое яшчэ не навучылася чытаць; я проста кажу Богу ўсё, чаго жадаю, а Ён усё разумее».

З самага пачатку хрысціянства ўшанаванне рэліквій з’яўляецца жывым выразам пабожнасці вернікаў. У Канстытуцыі ІІ Ватыканскага Сабору пра святую Літургію чытаем: «Згодна з традыцыяй, Касцёл ушаноўвае святых, а таксама іх аўтэнтычныя рэліквіі і выявы. Урачыстасці святых абвяшчаюць цуды Хрыста ў Яго слугах, а вернікам даюць вартыя пераймання прыклады» (SC 111). Сустрэча з рэліквіямі святой Тэрэзы ад Дзіцяткі Езуса ў Год веры вельмі ўдала ўпісваецца ў гэтую традыцыю Касцёла. Гэтая падзея пакліканая садзейнічаць умацаванню веры, надзеі і любові, заахвоціць вернікаў стаць на шлях даверу да Бога ва ўсім.

Беларусь — гэта ўжо семдзесят шостая краіна, якую наведвае святая Тэрэза ад Дзіцяткі Езуса ў сваёй пілігрымцы па свеце. Няхай і на нашую зямлю яна спашле, у адпаведнасці са сваім абяцаннем, «дождж ружаў», які з’яўляецца сімвалам Божых ласкаў. Кармеліты босыя, духоўныя браты гэтай вялікай «маленькай святой», выказваюць шчырае жаданне, каб як найбольшая колькасць вернікаў магла сустрэцца з Богам — з Любоўю. Мы спадзяемся, што гэты Зборнік стане каштоўнаю дапамогаю на час перэгрынацыі і ў штодзённым дыялогу з Богам.

У кнізе выкарыстаныя наступныя скароты, якія датычаць твораў святой Тэрэзы ад Дзіцяткі Езуса:

Rps — Rękopisy (Рукапісы)

OS — Ostatnie słowa (Апошнія словы)

RW — Rady i wspomnienia (Парады і ўспаміны)

TDL — Listy (Лісты)

DD — Dzieje duszy (Гісторыя адной душы)

ФАРМУЛЯРЫ СВЯТОЙ ІМШЫ
ФАРМУЛЯР І
ПРА СВЯТУЮ ТЭРЭЗУ АД ДЗІЦЯТКІ ЕЗУСА,
ПАННУ І ДОКТАРА КАСЦЁЛА

АНТЫФОНАНАЎВАХОД Пар. Дрг 32,10–12

Пан апекаваўся ёю і вучыў яе, бярог яе як зрэнку вока. Як арол Ён распасцёр свае крылы, узяў яе і насіў на сваіх крылах. Пан сам быў яе правадыром.
КАЛЕКТА

Божа, наш Ойча, Ты адчыняеш брамы свайго Валадарства малым і пакорным, † учыні, каб мы з даверам ішлі па слядах святой Тэрэзы * і праз яе заступніцтва дасягнулі вечнай славы. Праз Пана нашага Езуса Хрыста, Твайго Сына, † які з Табою жыве і валадарыць у еднасці Духа Святога, * Бог, праз усе вякі вечныя.


Чытаецца Хвала на вышынях.

ПЕРШАЕЧЫТАННЕ Іс 66, 10–14c



Вось Я скірую да яго спакой, як раку
Чытанне кнігі прарока Ісаі.

Радуйцеся разам з Ерузалемам і весяліцеся ў ім

усе, хто любіць яго.

Радасна весяліцеся разам з ім

усе, хто плакаў над ім,

каб вы насыціліся ўдосталь

ягоным суцяшэннем,

каб вы карміліся і перапаўняліся асалодай ягонай славы.

Бо так кажа Пан:

Вось Я скірую да яго спакой, як раку,

і хвалу народаў, як паўнаводны паток.

Вас будуць карміць і насіць на руках,

і на каленях будуць песціць вас.

Як кагосьці суцяшае маці,

так Я буду суцяшаць вас,

і атрымаеце суцяшэнне ў Ерузалеме.

Убачыце, і ўсцешыцца вашае сэрца,

і косці вашы расквітнеюць, як трава.

І адкрыецца рука Пана слугам Ягоным.

Гэта слова Божае.


Або
ПЕРШАЕЧЫТАННЕ 1 Ян 4, 7–16

Калі мы любім адзін аднаго, то Бог жыве ў нас
Чытанне Першага паслання святога апостала Яна.

Умілаваныя, будзем любіць адзін аднаго, бо любоў ад Бога, і кожны, хто любіць, народжаны ад Бога і ведае Бога. Хто не любіць, той не ведае Бога, таму што Бог ёсць любоў.

Любоў Бога да нас адкрылася ў тым, што Бог паслаў у свет Сына свайго Адзінароднага, каб мы жылі праз Яго. У тым праявілася любоў, што не мы палюбілі Бога, а Ён сам палюбіў нас і паслаў Сына свайго як уміласціўленне за грахі нашыя.

Калі Бог так палюбіў нас, дык і мы павінны любіць адзін аднаго. Бога ніхто ніколі не бачыў. Калі мы любім адзін аднаго, то Бог жыве ў нас, і любоў Ягоная ў нас дасканалая. Па тым пазнаём, што мы жывём у Ім, а Ён у нас, што Ён даў нам ад Духа свайго. І мы бачылі, і сведчым, што Айцец паслаў Сына, Збаўцу свету.

Хто вызнае, што Езус — Сын Божы, у тым жыве Бог, а ён у Богу. І мы пазналі, і паверылі ў любоў, якую мае да нас Бог. Бог ёсць любоў, і хто жыве ў любові, той жыве ў Богу, і Бог у ім.

Гэта слова Божае.

РЭСПАНСАРЫЙНЫПСАЛЬМ Пс 103 (102), 1–2.

8–9. 17–18

(Рэф.: Пс 34 (33), 9a)

Рэфрэн:Пакаштуйце і ўбачце, які добры ёсць Пан.

1 Благаславі, душа мая, Пана *

i ўсё нутро маё, імя Яго святое.



2 Благаславі, душа мая, Пана *

і не забывай пра ўсе Яго дабрадзействы.



Рэфрэн.

8 Міласэрны ёсць Пан і ласкавы, *

доўгацярплівы і шматміласцівы.



9 Не злуецца вечна *

i не палае гневам навекi.



Рэфрэн.

17 Міласэрнасць Пана спрадвеку †

і аж навекі над тымі, хто Яго баіцца; *

і справядлівасць Яго над сынамі сыноў;

18 над тымі, хто захоўвае Ягоны запавет *

i помніць пра выкананне Ягоных наказаў.



Рэфрэн.
Або
РЭСПАНСАРЫЙНЫПСАЛЬМ Пс 131 (130), 1. 2–3.

(Рэф.: пар. Пс 16 (15), 1)



Рэфрэн:Захавай мяне, Божа, бо на Цябе спадзяюся.

1 Пане, маё сэрца не ганарыцца, *

i не ўзнімаюцца мае вочы,

я не ганяўся за вялiкiм *

і тым, што недасяжна для мяне.



Рэфрэн.

2 Але суцяшаў і супакойваў маю душу; †

як немаўля, аднятае ад грудзей сваёй мацi,*

душа мая ўва мне, як аднятае немаўля.

3 Няхай Iзраэль спадзяецца на Пана *

адгэтуль i навекi.



Рэфрэн.

СПЕЎ ПЕРАД ЕВАНГЕЛЛЕМ пар. Мц 11, 25



Акламацыя: Аллелюя, аллелюя, аллелюя.

Благаслаўлёны Ты, Ойча, Пан неба і зямлі,

што таямніцу Валадарства Ты адкрыў дзецям.

Акламацыя: Аллелюя, аллелюя, аллелюя.

ЕВАНГЕЛЛЕ Мц 11, 25–30



Ты схаваў гэта ад мудрых і адкрыў гэта дзецям
Чытанне cвятога Евангелля паводле Мацвея.

У той час, адказваючы, Езус сказаў: «Праслаўляю Цябе, Ойча, Пан неба і зямлі, што Ты закрыў гэта ад мудрых і разумных і адкрыў гэта дзецям. Так, Ойча, бо так было Табе даспадобы. Усё перададзена Мне Айцом Маім, і ніхто не ведае Сына, апроч Айца; і Айца ніхто не ведае, апроч Сына і таго, каму Сын захоча адкрыць.

Прыйдзіце да Мяне, усе спрацаваныя і абцяжараныя, і Я супакою вас. Вазьміце ярмо Маё на сябе і навучыцеся ад Мяне, бо Я ціхі і пакорны сэрцам, і знойдзеце спакой для сваіх душаў. Бо ярмо Маё прыемнае, і цяжар Мой лёгкі».

Гэта слова Пана.


Або
ЕВАНГЕЛЛЕ Мц 18, 1–4

Стаць як дзіця
Чытанне cвятога Евангелля паводле Мацвея.

У тую гадзіну вучні падышлі да Езуса, кажучы: «Дык хто ж большы ў Валадарстве Нябесным?». Тады Езус паклікаў дзіця і паставіў яго сярод іх, кажучы: «Сапраўды кажу вам: калі не навернецеся і не станеце як дзеці, не ўвойдзеце ў Валадарства Нябеснае. Таму кожны, хто прынізіць сябе, як дзіця гэтае, той будзе большым у Валадарстве Нябесным. І калі хто прымае адно такое дзіця ў імя Маё, той Мяне прымае».

Гэта слова Пана.

МАЛІТВА ВЕРНЫХ

Праз Езуса Хрыста мы атрымалі духа ўсынаўлення, у якім можам усклікаць: «Абба, Ойча», таму праз заступніцтва святой Тэрэзы ад Дзіцяткі Езуса з даверам прадставім Пану Богу патрэбы ўсяго свету.


  1. Молімся за Касцёл Божы, каб, умацаваны малітваю святой Тэрэзы, ён пастаянна ўзрастаў у колькасці і ззяў святасцю сваіх дзяцей.

  2. Молімся за Святога Айца, каб яго служэнне несла свету сапраўдны спакой і хрысціянскую радасць.

  3. Молімся за святароўі кансэкраваных асобаў, каб святая Тэрэза выпрасіла для іх ласку радасна сведчыць у свеце пра міласэрную любоў Бога.

  4. Молімся за пакліканне да місійнай працы, каб Пан Бог абудзіў у многіх сэрцах імкненне несці Добрую Навіну аб збаўленні ажно да краю зямлі.

  5. Молімся за нас, тут сабраных, каб мы верылі ў дапамогу святой Тэрэзы і ішлі евангельскім шляхам духоўнага дзяцінства.

Усемагутны і міласэрны Божа, прымі нашыя просьбы, якія мы ўзносім да Цябе праз заступніцтва святой Тэрэзы, і ўдзялі нам духа малітвы, а таксама пастаяннага прабывання ў Тваёй любові. Праз Хрыста, Пана нашага. Амэн.
Ва ўрачыстасць прамаўляецца Веру.

МАЛІТВА НАД ДАРАМІ

Усемагутны Божа, мы праслаўляем цуды Тваёй ласкі, якія выявіліся ў святой Тэрэзе, † пакорна Цябе просім, * няхайТабе будзе даспадобы нашая ахвяра, як былі мілымі яе чысціня і цнатлівасць. Праз Хрыста, Пана нашага.

ПРЭФАЦЫЯ
ПРА СВЯТУЮ ТЭРЭЗУ АД ДЗІЦЯТКІ ЕЗУСА



Бог аб’яўляе таямніцы Валадарства малым гэтага свету
С.: Пан з вамі.

Н.: І з духам тваім.

С.: Угору сэрцы.

Н.: Узносім іх да Пана.

С.: Падзякуем Пану Богу нашаму.

Н.: Годна гэта і справядліва.


С.: Сапраўды, годна гэта і справядліва, слушна і збавенна, * каб мы заўсёды і ўсюды Табе складалі падзяку, * Пане, святы Ойча, усемагутны вечны Божа.

Паводле Тваёй волі святая Тэрэза належала да малых гэтага свету, * якім Ты аб’яўляеш таямніцы свайго Валадарства, * і жыццём, укрытым у Хрысце, несла людзям добрую навіну пра Тваю міласэрную любоў. * Распаленая агнём Духа Святога, * яна пазнала паўсюдную таямніцу збаўлення * і ў парыве палымянай любові цалкам прысвяціла сябе Табе, * каб учынкамі і ахвярамі прыцягнуць усе народы да Хрыста і Яго Касцёла.

Таму разам з хорамі Анёлаў * мы спяваем Табе гімн хвалы, * нястомна ўсклікаючы:

Святы, Святы, Святы, Пан Бог Усемагутны. * Неба і зямля поўныя хвалы Тваёй. * Гасанна на вышынях. * Благаслаўлёны той, хто прыходзіць у імя Пана. * Гасанна на вышынях.

АНТЫФОНА НА КАМУНІЮ Мц 18, 3

Пан кажа: Калі не навернецеся і не станеце як дзеці, не ўвойдзеце ў Валадарства нябеснае.

МАЛІТВА ПАСЛЯ КАМУНІІ

Добры Божа, няхай Найсвяцейшы Сакрамэнт запаліць у нашых сэрцах агонь любові, † каб мы, як святая Тэрэза, былі цалкам Табе адданыя * і прасілі для ўсіх людзей Тваёй міласэрнасці. Праз Хрыста, Пана нашага.


ФАРМУЛЯР ІІ
ПРА СВЯТУЮ ТЭРЭЗУ АД ДЗІЦЯТКІ ЕЗУСА,
ПАННУ І ДОКТАРА КАСЦЁЛА

АНТЫФОНА НА ЎВАХОД Пар. Быц 10, 1; 15, 16

Усім сэрцам прагну іх збаўлення і малюся за іх да Бога * каб язычнікі сталі для Бога прыемнаю ахвяраю, * асвечанаю Духам Святым.

КАЛЕКТА


Божа, Ты паказаў святой Тэрэзе, апякунцы місій, месца ў сэрцы Касцёла і прыняў яе як ахвяру ўсеспалення Тваёй міласэрнай любові, † учыні, каб мы наследавалі яе руплівасць аб збаўленні людзей * і праз любоў, малітву і ахвяру прычыніліся да пашырэння Твайго Валадарства на ўсім свеце. * Праз Пана нашага Езуса Хрыста, Твайго Сына, † які з Табою жыве і валадарыць у еднасці Духа Святога, * Бог, праз усе вякі вечныя.

МАЛІТВА НАД ДАРАМІ

Прыносячы ў ахвяру дары хлеба і віна, просім Цябе, Божа, † навучы нас прыносіць саміх сябе ў ахвяру, * каб мы праз вернасць у малых рэчах, па прыкладу святой Тэрэзы дзейсна супрацоўнічалі ў справе збаўлення ўсіх людзей. * Праз Хрыста, Пана нашага.

ПРЭФАЦЫЯ
ПРА СВЯТУЮ ТЭРЭЗУ АД ДЗІЦЯТКІ ЕЗУСА



Удзел у місійнай справе праз учынкі любові
С.: Пан з вамі.

Н.: І з духам тваім.

С.: Угору сэрцы.

Н.: Узносім іх да Пана.

С.: Падзякуем Пану Богу нашаму.

Н.: Годна гэта і справядліва.


С.: Сапраўды, годна гэта і справядліва, слушна і збавенна, * каб мы заўсёды і ўсюды Табе складалі падзяку, * Пане, святы Ойча, усемагутны вечны Божа, * праз Пана нашага Езуса Хрыста.

Дзякуем Табе, Пане, за любоў, * з якою Ты клічаш людзей у сваё Валадарства, * і праслаўляем Цябе за дары ласкі, удзеленай святой Тэрэзе ад Дзіцяткі Езуса, * якую Ты ўчыніў указальным знакам на місійным шляху. * У Містычным целе Твайго Сына Ты вызначыў ёй заданне, * каб, запаленая полымем Духа Святога, * яна прычынілася да збаўлення людзей малітваю і пакутаю. * Праз яе Ты нагадаў нам пра вартасць учынкаў, якія здзяйсняюцца з любові, * і паказаў даступны ўсім шлях супрацоўніцтва ў місійнай працы Касцёла.

Таму разам з хорамі Анёлаў * мы спяваем Табе гімн хвалы, нястомна ўсклікаючы:

Святы, Святы, Святы, Пан Бог Усемагутны. * Неба і зямля поўныя хвалы Тваёй. * Гасанна на вышынях. * Благаслаўлёны той, хто прыходзіць у імя Пана. * Гасанна на вышынях.

АНТЫФОНА НА КАМУНІЮ Пс 144 (143), 1a. 2a

Благаслаўлёны Пан, мая цвярдыня, * Ён рукі мае прывучае да змагання. * Ён — міласэрнасць мая і абарона, * прыбежышча маё і мой вызваліцель. * Ён шчыт мой, * я на Яго спадзяюся.

МАЛІТВА ПАСЛЯ КАМУНІІ

Пане Езу, Ты сказаў: «Агонь прыйшоў Я кінуць на зямлю і як жа хачу, каб ён ужо разгарэўся!», † просім Цябе, няхай прыняты Найсвяцейшы Сакрамэнт запаліць у нас полымя руплівасці, * каб мы, наследуючы святую Тэрэзу, * былі гатовыя аддаць нават жыццё, * дзеля таго каб здабыць хоць адну душу для Цябе. * Які жывеш і валадарыш на векі вечныя.



МАЛІТОЎНЫЯ ЧУВАННІ
Я ХАЦЕЛА СТАЦЬ ВЯЛІКАЮ СВЯТОЮ
БІБЛІЙНЫЯ ЧЫТАННІ: Мц 11, 25–30; Ян 17, 15–19;

Зых 19, 5–6; 1 П 1, 15

УВОДЗІНЫ
Святая Тэрэза, ты прыходзіш да нас з усмешкаю на твары, сыходзячы з Неба з ахапкам пахучых ружаў святасці. Прыходзіш, каб абудзіць у нас жаданне святасці. Прыходзіш, каб даць нам сваю «малую дарогу даверу і любові», якая вядзе ў Неба і даступная для ўсіх. На самай справе, святы — гэта той, у кім жыве Хрыстус. Святы — гэта чалавек, які прыпадобніўся да Езуса. Просім цябе сёння, святая Тэрэза, аб імкненні да святасці, імкненні любіць Езуса больш за ўсё, так, як любіш Яго ты.
СПЕЎ.

ДАЗВОЛІЦЬ ХРЫСТУ ЖЫЦЬ У НАС


І ПРАЗ НАС ДЗЕЙНІЧАЦЬ
Святая Тэрэза не напісала трактату пра святасць, аднак пакінула ў сваіх творах сведчанне пошукаў яе і шматлікія, неймаверна трапныя азначэнні, простыя, як евангельскае вучэнне Езуса. Сапраўдная святасць заключаецца ў тым, каб дазволіць Хрысту ў нас жыць і праз нас дзейнічаць! Сапраўдная святасць заключаецца ў тым, каб Хрыстус перамяняў нас і рабіў падобнымі да сябе, каб Ён стаў Душою нашай душы, Сэрцам нашага сэрца. Святасць, да якой імкнецца і якой прагне святая Тэрэза, святасць найсапраўднейшая, з’яўляецца плёнам узрастання ў цнотах, укрытых і звычайных. Такая святасць — гэта не нейкая суб’ектыўная ілюзія, але факт, заўважальны таксама для іншых. Святасць для Тэрэзы — гэта прыпадабненне да Хрыста і перамяненне ў Яго. Успамінаючы памерлую маці Генаэфу, заснавальніцу Кармэлю ў Лізьё, Тэрэза адзначае:

Добры Бог пажадаў, каб я жыла разам са святою, не такою недаступнаю для наследавання, а асвечанаю ўкрытымі і звычайнымі цнотамі. Неаднаразова я атрымлівала праз яе заступніцтва вялікае суцяшэнне, а асабліва ў адну з нядзеляў. Уваходзячы, як звычайна, каб нанесці ёй кароткі візіт, я застала пры маці Генаэфе дзвюх сясцёр; зірнуўшы на яе з усмешкаю, я хацела выйсці, бо пры хворай не маглі знаходзіцца ажно тры асобы, але яна, гледзячы на мяне, прамовіла, нібыта ў натхненні: «Пачакай, дзіця маё, хачу сказаць табе слоўка. Кожны раз, як прыходзіш, просіш мяне аб духоўным букеце; дык вось, сёння дам табе такі: Служы Богу ў спакоі і радасна; памятай, дзіця маё, што наш Бог — гэта Бог спакою». Я шчыра падзякавала ёй і выйшла, узрушаная ажно на слёз і ўпэўненая, што Добры Бог адкрыў ёй стан маёй душы; бо ў той дзень я была вынішчаная ўшчэнт, амаль што ў роспачы, у такой цемры, што ўжо не ведала, ці любіць мяне Добры Бог. Таму, дарагая маці, вы зразумееце, якую радасць і суцяшэнне я зведала! У наступную нядзелю я хацела даведацца ў маці Генаэфы, ці не мела яна ў адносінах да мяне нейкага аб’яўлення; яна запэўніла, што нічога такога не было; так што, калі я пераканалася, у якой ступені Езус жыў у ёй, дзейнічаў і прамаўляў праз яе, маё захапленне стала яшчэ большым. Такая святасць здаецца мне найбольш праўдзіваю, найбольш святою, і менавіта такой я прагну, бо ў ёй няма ніякіх ілюзій (Rps A 78r).

ПАСТАЯННА ЎЗРАСТАЦЬ ДА СВЯТАСЦІ
Святасці не дасягаюць за адзін дзень. У ёй узрастаюць праз любоў і вернасць, праз барацьбу і змаганне. ІМКНЕННЕ быць святой, быць падобнай да Езуса, ажыўляла Тэрэзу з самага пачатку жыцця. Ужо з ранняга дзяцінства яна прагне стаць святою, «вялікай святою». Ва ўзросце двух гадоў, хоць яшчэ не ведала, што значыць быць манашкаю, Тэрэза хацела стаць ёю з-за Паўліны, сваёй старэйшай сястры, якую любіла і якою захаплялася. Імкненне гэтае засталося ў ёй нязменна моцным ажно да смерці.

Я часта чула, як казалі, што Паўліна будзе манашкаю; не разумеючы яшчэ, што гэта значыць, я ўсё ж думала: «Я таксама буду манашкаю». Гэта адзін з першых маіх успамінаў, і з таго часу я ніколі не змяняла свайго пастанаўлення! (Rps A 6r).


Тэрэза не была «прыкладным дзіцём». Так, яна была разумнаю і мела залатое сэрца, але магла таксама быць злоснаю, зайздроснаю, ганарліваю, упартаю, эгацэнтрычнаю, часам ажно без меры. Здаралася, што яна ўпадала ў гнеў, калі нешта прымала не такі накірунак, як ёй хацелася. Усведамляючы сваё жаданне падабацца ўсім, хто яе акружае, дэманстраваць сваю прываблівасць і тое, што пры гэтым становяцца выяўляюцца яе недахопы, Тэрэза праз шмат гадоў прызналася:

Маючы такі характар, я лёгка стала б вельмі дрэннаю, а можа, нават пайшла б на верную пагібель. Але Езус чуваў над сваёю малою абранніцаю і хацеў, каб усё скончылася добра; Ён учыніў так, што недахопы, за якія раней яе ганілі, паслужылі ёй на шляху да дасканаласці. Сапраўды, ува мне было самалюбства, але таксама і любоў да дабра. Ледзь толькі я пачала сур’ёзна разважаць (а адбылося гэта вельмі рана), дастаткова было сказаць мне пра што-небудзь, што гэта нядобра, і ўжо не трэба было паўтараць гэта другі раз (Rps A 8v).


У той момант, калі нарадзілася ў ёй жаданне стаць «вялікаю святою», яна зразумела адначасова, што, каб дайсці да святасці, не абавязкова трэба здзяйсняць вялікія, вядомыя паўсюль справы. Дастаткова ва ўкрыцці практыкаваць любоў у паўсядзённых справах. Тэрэза зразумела, што пры ўсёй яе нядужасці найважнейшае гэта ДАВЕР, вера ў тое, што сам Бог змілуецца над яе слабасцю, падтрымае яе намаганні і ўдзеліць ёй сваёй боскай святасці.

Нягледзячы на гэта, я заўсёды адчуваю тую самую дзёрзкую веру, што стану вялікаю святою, бо, не маючы ніякіх заслугаў, я не разлічваю на іх, але давяраю Таму, хто ёсць самою Сілаю і Святасцю. Задавольваючыся маімі слабымі намаганнямі, Ён сам падыме мяне ажно да Сябе і, ахінуўшы сваімі бясконцымі заслугамі, учыніць святою. Я не здагадвалася тады, што для таго, каб дайсці да святасці, трэба шмат цярпець; Добры Бог не прамінуў паказаць мне гэта, пасылаючы вышэй згаданыя выпрабаванні (Rps A 32r).


СПЕЎ.
 Тэрэза прагне быць вялікаю святою, і ў той жа час зведвае ўласную нядужасць і няздольнасць. Аднак яна не адмаўляецца ад імкнення да святасці. Шукае ўласнай дарогі. Не могучы спаўняць справаў вялікіх святых, такіх як гераічныя ўчынкі, утаймоўванне цела, суровыя пасты, значныя інтэлектуальныя і духоўныя дасягненні або справы міласэрнасці, яна задавольваецца малымі, штодзённымі намаганнямі, поўнымі любові, і ўвесь свой давер ускладае на Бога. У духоўнымі крызісе, які ўзнік з бязмежнага жадання любіць Езуса і быць святою пры адначасовым перажыванні недастатковасці ўласных намаганняў, Тэрэза адкрывае сваю «малую дарогу да святасці». Яна адкрывае, што не трэба быць вялікім, моцным або здзяйсняць нешта значнае, бо святасць заключаецца ва ўменні дастасоўвацца і падпарадкоўвацца дзеянню Бога.

Якія ж разнастайныя шляхі, якімі Пан вядзе душы! У жыццярысах святых мы бачым, што многія з іх не пакінулі пасля сябе ніякай памяткі, ніводнага твора. Іншыя, як наша маці, святая Тэрэза, наадварот, узбагацілі Касцёл сваімі ўзнёслымі аб’яўленнямі. Што мілей Добраму Богу? Мне здаецца, што і адно, і другое, бо ўсе яны дзейнічалі пад уплывам Святога Духа. Вы ведаеце, маці мая, што я заўсёды прагнула стаць святою, але нічога не зробіш! Калі я параўноўваю сябе са святымі, то пастаянна ўпэўніваюся, што паміж намі такая ж розніца, як паміж высачэннаю гарою, якая сягае вяршыняй неба, і непрыметнай пясчынкай, якую топчуць ногі падарожных.

Але замест таго, каб расхалоджвацца, я кажу сабе: Добры Бог не даваў бы мне нерэальных жаданняў, таму, нягледзячы на тое, што я такая малая, я магу імкнуцца да святасці. Немагчыма мне стаць вялікаю, таму я павінна зносіць сябе такою, якая ёсць, з усёю сваёй недасканаласцю; хачу, аднак, адшукаць спосаб, як трапіць на Неба, якую-небудзь малую дарогу, вельмі простую і вельмі кароткую, цалкам новую малую дарогу.

Мы жывём у век вынаходніцтваў, не трэба ўжо падымацца ўверх па ступенях лесвіцы; у багатых людзей лесвіцу паспяхова замяняе ліфт. Вось і я хацела б знайсці такі ліфт, які падняў бы мяне ажно да Езуса, бо я занадта малая, каб узыходзіць па стромкіх ступенях дасканаласці. Таму я шукала ў святых кнігах вытлумачэння адносна такога ліфта, прадмета маіх жаданняў, і прачытала наступныя словы, якія выйшлі з вуснаў Спрадвечнай Мудрасці: «Калі хто малы, няхай прыйдзе да Мяне». Так што я знайшла тое, чаго шукала, а жадаючы даведацца — о мой Божа! — што Ты ўчыніш маленькаму чалавеку, калі ён адкажа на Твой заклік, шукала далей. І вось што знайшла: «Як маці песціць сваіх дзяцей, так і Я буду суцяшаць вас, буду насіць вас, прыціскаючы да грудзей, і калыхаць вас на Маіх каленях!». О, ніколі яшчэ больш пяшчотныя, больш мілагучныя словы не весялілі маёй душы; ліфтам, які падыме мяне ажно да Неба, з’яўляюцца Твае рукі, о Езу! І дзеля гэтага мне не трэба ўзрастаць, наадварот, я павінна застацца малою, станавіцца ўсё меншаю. О мой Божа, Ты перавысіў усе мае спадзяванні, таму я прагну ўсхваляць Тваю міласэрнасць (Rps C 2r).


СПЕЎ.
ШТО СТРЫМЛІВАЕ НАС
У ІМКНЕННІ ДА СВЯТАСЦІ?
На шляху да святасці нас часам стрымлівае памяць пра нашыя даўнія грахі або немагчымасць наследаваць святых, пра якіх столькі гаворыцца. Тэрэза таксама гэта перажывала, але на гэтае недамаганне яна знайшла лякарства:

Любоў Сэрца Езуса — калі мне было дадзена яе зразумець, — прагнала з майго сэрца ўсялякі страх! Успамін аб маіх правінах прыніжае мяне, схіляе да таго, каб ніколі не абапірацца на ўласныя сілы, бо ёсць толькі слабасць; але гэты ўспамін яшчэ больш кажа мне пра міласэрнасць і любоў. Ці ж магчыма такое, што калі з дзіцячым даверам кідаеш у палаючае вогнішча любові свае правіны, каб яны не згарэлі ў ім незваротна? Я ведаю, што былі святыя, якія правялі жыццё, практыкуючы проста надзвычайнае самаўтаймаванне, каб адпакутаваць за свае грахі; аднак «у доме Айца Майго шмат святліц». Езус так сказаў, таму я іду тою дарогаю, якую Ён мне вызначыў. Стараюся ні ў чым не займацца сабою, а тое, што Езус пажадае ўчыніць у маёй душы, аддаю Яму, бо я выбрала такі строгі лад жыцця не для таго, каб кампенсаваць за ўласныя грахі, але за чужыя (TDL 247).


 Вось прадмет яе намаганняў і палкіх малітваў:

Прашу Езуса, каб Ён прыцягнуў мяне ў агонь сваёй любові; каб Ён так цесна з’яднаў мяне з Сабою, што Сам пачаў бы жыць і дзейнічаць ува мне (Rps C 36r).


 Тэрэза ўпэўненая, што, давяраючы Богу, яднаючыся з Ім на малітве, яна пераадолее ўсялякія цяжкасці, як унутраныя, так і знешнія. Бог з’яўляецца для яе свайго роду «архімедавым пунктам апоры».

Адзін мудрэц сказаў: «Дайце мне рычаг і пункт апоры, і я зрушу з месца зямлю». Тое, чаго не мог дасягнуць Архімед, бо не скіроўваў сваю просьбу да Бога і меў у думках выключна матэрыяльнае дзеянне, святыя атрымалі ва ўсёй поўні. Усемагутны даў ім за пункт апоры самога Сябе і толькі Сябе; за рычаг — малітву, якая распальвае агонь любові. Так яны ўзварушылі свет; так разварушваюць яго тыя, што яшчэ вядуць змаганне; так будуць узварушваць яго тыя, што будуць прыходзіць за імі ажно да сканчэння свету (Rps C 36r).


 Тэрэза тлумачыць у Акце ахвяравання сябе Міласэрнай Любові, што азначае для яе выраз «быць святою»:

О мой Божа! Благаслаўлёная Тройца, прагну любіць Цябе і старацца, каб Цябе любілі, працаваць на хвалу святога Касцёла, ратуючы душы, якія знаходзяцца на зямлі, і выбаўляць тыя, якія церпяць у чыстцы. Я прагну дасканала выконваць Тваю волю і дасягнуць той ступені хвалы, якую Ты падрыхтаваў для мяне ў сваім Валадарстве, адным словам, прагну быць святою (з Акту ахвяравання сябе Міласэрнай Любові).


 Каб у канчатковым выніку мець магчымасць жыць у дасканалай любові, любові нястомнай, моцнай і поўнасцю чыстай, Тэрэза «прысвячае сябе як ахвяру ўсеспалення Міласэрнай Любові».
СПЕЎ.

З АКТУ АХВЯРАВАННЯ СЯБЕ


МІЛАСЭРНАЙ ЛЮБОВІ
О мой Божа! Благаслаўлёная Тройца, прагну любіць Цябе і старацца, каб Цябе любілі, працаваць на хвалу святога Касцёла, ратуючы душы, якія знаходзяцца на зямлі, і выбаўляць тыя, якія церпяць у чыстцы. Я прагну дасканала выконваць Тваю волю і дасягнуць той ступені хвалы, якую Ты падрыхтаваў для мяне ў сваім Валадарстве, адным словам, прагну быць святою; усведамляю, аднак, сваю слабасць і прашу Цябе, о мой Божа, Ты сам будзь маёю Святасцю.

Ты так палюбіў мяне, што даў мне свайго адзінага Сына, каб Ён стаў маім Збаўцам і маім Жаніхом, таму бясконцыя скарбы Ягоных заслугаў належаць і мне; ахвярую іх Табе з радасцю, молячы, каб глядзеў на мяне ўжо толькі праз Аблічча Езуса і праз Яго палаючае любоўю Сэрца. Які жывеш і валадарыш праз усе вякі вечныя. Амэн.


  1   2   3   4


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка