М. І. Крукоўскі Бляск і трагедыя ідэалу




старонка30/30
Дата канвертавання14.03.2016
Памер7.26 Mb.
1   ...   22   23   24   25   26   27   28   29   30
структуры.

193 Гэта ж яны, камісарстваваўшыя некалі футурысты і мадэрністы, крычалі ў свой час разам з Кірылавым, Малевічам і Шагалам: “Ради нашего завтра сожгём Рафаэля, разрушим музеи, затопчем искусства цветы”.

194 Пра тую яго думку сёння актыўна ўзняла была голас у Інтэрнэце амерыканская кінарэжысёр і прадзюсэр Ларыса Ровенская (http:\\www.mission-studio.com), якая і ў мяне на гэту тэму ўзяла інтэрв’ю, змешчанае на тым сайце і надрукаванае ў амерыканскай газеце “Обзор weekly” (Kontinent mediagroup) ад 10 сакавіка 2009, дзе пазней быў апублікаваны яшчэ і мой артыкул “Красота спасет мир с человеческим лицом”. Аднак, і па гэты дзень усе застаецца марным лямантам у пустэльні. Больш таго, памінаны ўжо беларускі мастак Цэслер, яўна ў адказ на нашае з Ровенскай інтэрв’ю публічна цераз газету “Советская Белоруссия” заклікаў, наадварот, свет ратаваць ад прыгажосці (sic!). І зусім ужо вышэй ўсялякай меры, як мне стала нядаўна вядома, інтэрв’ю тое, як і мой артыкул у “Обзор weekly, былі кімсьці знятыя сёння не толькі з азначанага сайта Ровенскай, але і ўвогуле з Інтэрнэту, закрываючыся, як там цяпер у гэтым выпадку робіцца, порнаграфічнай рэкламай. Аказаўся заадно гэтак жа закрытым для ўспрыняцця і пераклад на рускую мову ўсяго раздзелу “Ці патрэбны нам ідэалы” з гэтага тэксту, што публікаваўся на сайце В. Н. Траццякова www.tvinteltech.com. У прыгажосці, як аказваецца, сапраўды ёсць магутныя ворагі ў міжнародным масштабе, што распараджаюцца сёння і ў Інтэрнэце (вось табе і сусветны, агульначалавечы розум і новая, прагрэсіўная інфармацыйная цывілізацыя!).

195 Tatarkiewicz W. O szczesciu. Warszawa, 1962.

196 Сёння, напрыклад, вядомыя тэлеканалы Geografical national chanel I Dyscavery проста засыпаюць нас падрабязнымі апісаннямі будучых сусветных катастроф, пачынаючы з глабальнага пацяплення і сусветнага ў выніку патопу і канчаючы страшлівымі вывяржэннямі супервулканаў, ад якіх загіне на Зямлі ўсё жывое. Якраз у гэтым плане мы павінны, каб не ўпадобіцца лапуцянам, засланіцца ад гэтага катэгорыяй вечнасці чалавечых масштабаў, на якую мы тут увесь час спасылаліся, і засяродзіцца на чалавечым узроўні праблемы, на праблеме заняпаду чалавецтва як самастойнай сістэмы па сваіх уласных законах і прычынах, пакінуўшы ў баку будучыя катастрофы астранамічных масштабаў, як, напрыклад, ператварэнне сонца ў чырвоны гігант ці сутыкненне планеты Зямля з астэроідам. У гэтым, дарэчы, і заключаецца сэнс нашых слоў аб замене ці, па крайняй меры, дапаўненні логікі ў гэтым кантэксце этыкай. Зрэшты, на ўзроўні праблемы ўсеагульнага пацяплення планеты Зямля, да якога ў значнай меры прыклала руку і чалавецтва сваім неразумным па сутнасці тэхнічным прагрэсам, узаемасувязь логікі і этыкі становіцца ўжо зусім відавочным (мы ж ужо бачылі тут раней, што галоўная катэгорыя духоўнай культуры аб’ектыўна выступае як ісціна (галоўная катэгорыя логікі), а суб’ектыўна – як дабро (галоўная катэгорыя этыкі).

197 Yuji Ishiguro. One-billion world. Rio de Janeiro, 2010.

198 Азначаны Ішыгура нават рэкамендуе проста свядома абмяжоўваць гэтыя ідэалы.

199 Мы тут увогуле, як было сказана, ва ўсім гэтым тэксце ўсюды слова “вечнасць”і “час” ужывалі менавіта ў чалавечым масштабе, як у матэматыцы, напрыклад, у розных сістэмах каардынат адна і тая ж велічыня можа разглядацца ці як пастаянная ці як пераменная.

200 Тая ж амаль што трагічная няўстойлівасць чалавека ў стане адзінства яго душы і цела і цяжкасць дасягнення тут жаданай гармоніі і шчасця выразна праяўляецца і на самым інтымным узроўні індывідуальна-асабістасных узаемаадносін паміж мужчынам і жанчынай і адпаведна на стане сям’і ўвогуле як першапачатковага ўзроўню сацыяльнасці. Спроба блакіравання дарвінаўскай барацьбы за існавання прывяла да паслаблення дзейснасці гэтага закону як фактару відаўтварэння і натуральнага адбору, у выніку чаго павялічылася ступень рознароднасці паміж індывідамі, ці, як кажуць статыстыкі, узрасла ўнутрывідавая дысперсія. Пасобныя індывіды пачалі значна адрознівацца паміж сабою не толькі ў вазе і росце, але і па такому важнаму паказальніку, як палавая канстытуцыя, што ляжыць у аснове сям’і. Вось чаму, напрыклад, жанчыне прыходзіцца рабіць вельмі нялёгкі выбар паміж зарплатай свайго будучага мужа і яго палавой канстытуцыяй (мы ўжо не будзем зноў памінаць тут востраслова Дэсманда Морыса) і вось чаму менавіта на гэтым узроўні сацыяльная структура чалавецтва аказалася такой непастаяннай. Сапраўды дыяпазон вінэраўскага “рыскання” соцыуму як сістэмы становіцца тут самым шырокім, прыводзячы аж да ператварэння яго ў перыяды ўпадку амаль што ў жывёльны статак з самымі, згодна Хакамадзе, магутнымі самцамі ў ролі сваіх палітычных правадыроў. Тая ж дысперсія адбіваецца негатыўна і на нашчадках.

201 Зрэшты, і само паняцце “хама” павярнула свой змест на 180 градусаў. Так, адна наша беларуская балерына, з захапленнем апавядаючы ў Інтэрнэце пра сучасны заходні балет, што арыентуецца на брыдоту (сапраўды калі верыць “Нямецкай хвалі”, у Германіі зараз рэгулярна праводзяцца нават конкурсы на самы брыдкі танец!), заадно дала і ацэнку слухачам Мінскай Філармоніі, якія апладзіравалі класічнай музыцы і абсвісталі музыку сучасную, абазваўшы іх проста хамамі. Увогуле, развіццё і дынаміка семантыкі гэтага слова вельмі цікава прасочваецца і ў часы рэвалюцыі 1917-га году.

202 А як іначай назваць “грамадства”, на чале якога павінны стаяць і стаяць, паводле памінанай ужо расійскай палітычнай дзяячцы Т.Хакамадзе (гл. яе кнігу “Секс и большая политика”), самыя энергічныя і магутныя самцы (яна нават неяк публічна ў друку з жаноцкай едкасцю папракнула расійскіх палітыкаў і за няпоўную асабістую іх адпаведнасць гэтаму “ідэалу”)!

203 Фейнман Р., Лейтон Р., Сэндс М. Фейнмановские лекции по физике. Т. 1, М., 1965).

204 Роджерс Е., Физика для любознательных. Т. 2, стр. 385, М., 1970.

205 Дарэчы, тое ж можна назіраць і ў сучаснай астраноміі, дзе адпаведныя з’явы адчуваюцца ўжо і эмпірычна, як штосьці не бачнае, але назіральнае ўскосна. Тое, што ўтрымлівае сабой галактычны сусвет у сістэмнай цэласнасці і так і просіцца на азначэнне як аб’ектыўная і ідэальная яго структура, але па традыцыі усё яшчэ называецца астраномамі хоць і “цёмнай”, але па-ранейшаму матэрыяй (гл., напр., сучасныя тэлеперадачы па каналу “National geografic chanel”).

29 Вилли К. Биология. М.,1064.

206 Выдатны біёлаг Ганс Дрыш, як вядома, ужо ў 30-х ХХ ст. прадбачыў існаванне інфармацыі ў сённяшнім яго разуменні і ўводзіў ў карыстанне для тлумачэння працэсу эвалюцыі арыстотэлеўскае паняцце энтэлехіі, якое ўжо сваёй этымалогіяй было цесна звязана з словам тэлеалогія ад  - мэта (з ім спрачаўся нават такі філосаф, як Р. Карнап: гл., напр., 80, 52-56)

207 Гэта можна бачыць і на прыкладзе самой матэматыкі з цяперашнім яе крызісам і ўнутранай барацьбой паміж лагічным (Уайтхед-Расел), інтуіцыянісцкім (Браўэр) і фармалістычным (Гільберт) кірункамі яе абгрунтавання і дзе бліжэй да ісціны, па нашаму з той жа прычыны меркаванню, аказваюцца лагіцысты, а далей за ўсё – фармалісты. Тая праблема цікавіла яшчэ вялікага матэматыка-філосафа Лейбніца, які нават такі просценькі, але алагічна-фармальны сімвал, як корань квадратовы з мінус адзінкі, называў з раздражненнем вырадкам у свеце ідэй.

208 Менавіта такі падыход больш падрабязна прыменены да эканомікі як матэрыяльнай культуры ў нашай манаграфіі “Філасофія культуры (уводзіны ў тэарэтычную культуралогію)”(98). Там была ўвогуле пастаўлена праблема разгляду як агульнага развіцця духоўнай, матэрыяльнай і мастацкай культур, так і сучаснага агульнага ж іх крызісу як цэласнай, агульна-сістэмнай праблемы, дзе ўсё павінна быць звязана не толькі лагічнымі, але і па магчымасці матэматычна-функцыянальнымі сувязямі на аснове разгледжанага вышэй адзінства масы, энергіі і інфармацыі і адзінак іх вымярэння ў сістэмах матэрыяльнай, мастацкай і духоўнай культуры (а такія адзінкі і колькасныя іх суадносіны безумоўна павінны і могуць быць вызначаны). Праблема, на жаль, аднак, толькі пастаўлена, бо закончыць другую частку яе, планаваную як “Філасофія культуры (уводзіны ў тэарэтычную гісторыю культуры)”, не дазволілі ні час ні здароўе. Можна ўявіць сабе, якой карыснай для практыкі кіраўніцтва дзяржавай і грамадствам была б такая тэорыя нашым прэзідэнтам, прэм’ерам і міністрам, калі б яны не былі ў нас такімі невукамі, як сёння. Але     ...ну і г.д.

209 Тут перад намі зноў паўстае ва ўсёй сваёй вастрыні не раз памінаная ўжо найважнейшая і для біялогіі і для філасофіі праблема паходжання жыцця і канкрэтнай у гэтым працэсе ролі хлорафілу ў яго ўзаемадзеянні з сонечным святлом як крыніцай энергіі. Праблема фотасінтэзу дагэтуль не вырашаная менавіта, як нам здаецца, з-за ўсё той жа вульгарнай матэрыялістычнасці зыходных філасофскіх агульна-тэарэтычных пасылак і не распрацаванасці з-за гэтага паняцця самой энергіі менавіта ў яе ўзаемасувязі з інфармацыяй як агульнага фактару жыцця. Святло, разгляданае як адзінства фатонаў (элементы) і хваль (структура), таксама ўяўляе сабою адзінства кінетычнай і патэнцыяльнай энергій і менавіта ў гэтай апошняй, хвалевай сваёй іпастасі як ідэальнай структуры яно і адыгрывае пазітыўна-творчую, негэнтрапійную ролю ў працэсе ўзнікненння жыцця (як кінетыка фатонаў яно, наадварот, жыццю супрацьстаіць як энтрапійны, адмоўна-варожы матэрыяльны фактар). Так адносна лёгка ў самых агульных рысах можа вырашацца праблема фотасінтэзу з пазіцый прынятай тут цэласнай, халісцкай філасофіі, арганічна аб’ядноўваючай сабою ідэалізм і матэрыялізм.

210 У сваёй кнізе “Логіка прыгажосці” (96, 11-12), аўтару гэтых радкоў яшчэ ў савецкія часы насуперак цэнзуры ўдалося публічна, хоць і з пэўнай маскіроўкай, папракнуць Маркса за такую ж недыялектычнаць яго пазбаўленага гістарызму разумення і такой важнейшай для яго вучэння катэгорыі, як тавар, (ды ўдалося яшчэ спецыяльна слова ў слова і паўтарыць гэты крамольны тэкст і ў наступнай кнізе аб эстэтычных катэгорыях (97, 18), нечакана супаўшы з наглуха закрытым тады для нас Бярдзяевым, які таксама абвінавачваў Маркса “в универсализации частного” (14, 80). Там жа былі і даволі яўныя, хоць і ўскосныя выпады супраць Леніна з яго філасофскі не вельмі пісьменнай характарыстыкай “материи как данной нам в ощущениях” (97, 89). І цэнзура таго не заўважыла (тое, праўда, сваім кадэбісцка-стукацкім інстынктам-чуццём пастаянна адчувалі маскоўскія калегі, што правальвалі мае дысертацыі і рэзалі рукапісы ў маскоўскіх выдавецтвах). Вось чаму нам, прадстаўнікам старэйшага пакалення нацыянальнай беларускай інтэлігенцыі, вельмі крыўдна, калі сучасныя і, няхай нам даруецца, не вельмі адукаваныя маладзёны-палітыкі па-бальшавіцку абзываюць нас сёння саўкамі і старымі порхаўкамі, замест таго, каб самім паглядзець, у якіх нялёгкіх умовах прыходзілася нам змагацца за справядлівасць і ісціну і ў панурыя савецкія часы. Не выпадкова ж у 70-х гадох кадэбісты вазілі мяне на кватэру тадышняга галоўнага псіхіятра РБ П.П.Волкава пад маркай яго, быццам бы, прафесійнай зацікаўленасці абстрактным мастацтвам, вазілі з мэтай па яго рэкамендацыі засадзіць мяне ў псіхушку, але ў шаноўнага Пятра Пятровіча хапіла смеласці ў тым ім адмовіць, што ён і сам сёння можа, спадзяюся, падцвердзіць.

211  Тут спрацавала ўжо азначаная Арыстотэлем і апісаная раней матэматызаваная мадэль чалавека як простага дробу з узроўнямі сацыяльнасці ў лічніку і жывёльнасці ў назоўніку.

212 Вядомы рускі пісьменнік Юліян Сямёнаў, аўтар праславутага рамана пра Штырліца, сёння працягвае свой аповед пра таго самага Ісаева, ужо дапаўняючы яго такім жа “велічна-гераічным” белагвардзейскім контрразведчыкам Гіяцынтавым і тым у прынцыпе ідэалізуючы спецслужбістаў увогуле як прадстаўнікоў ніцшэанскага тыпу Uebermensch’а. У сённяшнім расійскім кіно КДБ і спецназ зноў становіцца адзіным пастаўшчыкам матэрыялу для лепкі “героя нашего времени”. Усё гэта цяпер вельмі характэрна і для еўрапейскага кіно і тэлебачання ў цэлым.

213 На сваім шасцідзюймавым аматарскім тэлескопе “Sinestrol” і аўтар гэтых радкоў яшчэ летам мінулага году з трывогай адзначыў, што цяперашняе сонца чамусьці зусім ачысцілася ад звыкла традыцыйных плям, пра што сёння сталі пісаць ужо й газеты і што таксама ўспрымаецца як пэўная ненармальнасць, якая можа мець непрадбачаныя наступствы..

1   ...   22   23   24   25   26   27   28   29   30


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка