М. І. Крукоўскі Бляск і трагедыя ідэалу




старонка29/30
Дата канвертавання14.03.2016
Памер7.26 Mb.
1   ...   22   23   24   25   26   27   28   29   30
ўзаемаадносіны паміж двума неадрыўнымі старанамі аднаго і таго ж адзінага, цэласнага, рэальнага быцця як рухомага адзінства ідэальнага і матэрыяльнага, якія ў працэсе такога паміж сабою ўзаемадзеяння могуць знаходзіцца ў стане не толькі супрацьстаяння і барацьбы, але і гарманічнага адной з другою адзінства. Іншая справа, як самі тыя станы ўзаемаадносяцца паміж сабою. Ці магчыма паміж імі і пераходзячая ў тоеснаць гармонія, як думаў Гегель, ці яны сапраўды ўтвараюць паміж сабою толькі ў прынцыпе невырашальную антыномію, як быў пераконаны Кант. Сацыял-дэмакраты, напрыклад, што некалі былі марксістамі, з агалошаным Т.Лібманам лозунгам “Назад да Канта!”, перайшлі ў свой час ад Гегеля і Маркса на Кантаў бок і сталі неакантыянцамі, але і гэта, як здаецца, ёсць зноў такі толькі крайнасць. Ісціна тут можа быць знойдзена толькі з дапамогай той мадэлі дыялектычнай логікі, якая тут умоўна разглядаецца ў выглядзе так называнай “логікі бязмена” і якая, нягледзячы на сваю жартаўліва-метафарычную назву, можа быць, думаецца, распрацаванай і сродкамі самай строгай матэматычнай логікі і ў выніку прыгоднай для рашэння і гэтай задачы (зрэшты, гэтая метафара з бязменам мае такі і пэўны сэнс, калі ўспомніць вагі як сімвал ісціны, што ўжо амаль што з далёкай старажытнасці выстаўляецца ў судах).

116 Менавіта гэты апошні факт і з'яўляўся асноўнай перашкодай для правільнага разумення, а тым болей прыняцця кібернетыкі савецкай матэрыялістычна-атэістычнай філасофіяй. Як піша заходні даследчык гэтае праблемы Л.Р.Грэхэм, перад марксісцка-ленінскім традыцыйным дыяматам пастаянна ўзнікала тры цяжкавырашальныя для яго пытанні: што ўяўляе сабой кібернетыка ў цэлым, ці могуць быць штучна ўзноўлены жыццёвыя працэсы і што такое інфармацыя? Пытанні, асабліва апошняе, сапраўды вельмі нялёгкія для паслядоўнага матэрыялізму без тлумачэння іх так ці гэтак, але ў кантэксце праблемы Божага існавання. Зрэшты, і Грэхэм, магчыма, і сам «сарамлівы матэрыяліст», таксама не вельмі выразна выказвае тут сваю пазіцыю і, напрыклад, яму нават так званы арганіцызм і, тым больш, віталізм уяўляліся чымсьці ідэйна небяспечным (41, 55).

117 Уся гэтая абмежаванасць функцыянальнай значнасці часу становіццв відавочнай, калі звярнуцца, напрыклад, да знакамітай у свой час манаграфіі Дж. Форэстэра «Сусветная дынаміка», дзе азначаная дынаміка выступае перад намі толькі як чыста колькасная сукупнасць некаторых паасобных, самастойна існуючых функцыянальных залежнасцей з часам у ролі аргумента (Форэстар нават бярэ толькі пяць такіх канкрэтных залежнасцей, як, напрыклад, рост нассельніцтва, колькасць капіталаўкладанняў, геаграфічная прастора, прыродныя рэсурсы, ступень забруджанасці і колькасць сродкаў харчавання), у той час, як тут несумненна мае месца нейкая куды больш шырокая, цэласная агульная сістэма, сам час якой выступае як функцыя працэсу агульнага яе развіцця. У выніку і ўся форэстэрава мадэль набывае нейкі рассыпаны, занадта сапраўды ўжо, як ён сам піша, «канкрэтнаінжынерны» характар. Вось чаму Форэстэр асабліва, як здаецца, і не спасылаецца ні на Шпенглера. ні на Тойнбі, ні на Сарокіна, якія якраз і бралі свой прадмет даследааання як цэласнасць, але толькі як прынцыповыя эмпірыкі, без прэтэнзій на тэарэтыка-сістэмную строгасць і прымаючы час па-ранейшаму толькі ў якасці аргумента ці, гаворачы інакш, прычыны.

118 Вечнасць як умоўная філасофская катэгорыя, трактуецца тут у яе абсалютным сэнсе як толькі лагічны полюс, супрацьстаячы часовасці як процілегламу таксама лагічнаму полюсу. У больш канкрэтных сітуацыях і кантэкстах, як, напрыклад, у астраноміі, як ужо гаварылася, яна можа і губляць свой абсалютны характар, як і так увогуле ў канкрэтнай сацяльна-жыццёвай практыцы зоркі, напрыклад, заўсёды разглядаюцца як абсалютна нерухомыя аб’екты-арыенціры, у той час, як у астраноміі яны разумеюцца рухомымі з гіганцкімі хуткасцямі. Гэтая залежнасць катэгорыі вечнасці ад лагічнага кантэксту і яго, так бы мовіць, масштабнасці павінна пастаянна трымацца і тут і ў далейшым на ўвазе, калі размова пачынае ісці пра вечнасць.

119 Адкрыцце Лабачэўскім неэўклідавай геаметрыі таксама становіцца куды больш нам зразумелым, калі ўспомніць, што яшчэ раней за Лабачэўскага прыйшоў да гэткага вываду і знакаміты матэматык Гаус, займаючыся практычнай геадэзіяй. Сапраўды, варта толькі супаставіць прамалінейную трыганаметрыю з трыганаметрыяй сферычнай, якімі карыстаюцца геадэзія і астраномія, (сферычная трыганааметрыя – гэта ж і ёсць першы прыклад трыганаметрыі як часткі неэўклідавай геаметрыі!), зусім не цяжка ўжо прыйсці і да такога вываду. Але Гаус, як вядома, устрымаўся ад публікацыі свайго адкрыцця з-за боязі, як ён казаў, перад беатыйцамі (так згодна легендзе называлі сябе некалі жыхары адной з абласцей старажытнай Грэцыі -- Беатыі, якія ганарыліся, быццам бы, сваёю глупотай і невуцтвам). Беатыйцаў, нажаль, прыходзіцца асцерагацца і сёння, асабліва ў нашай няшчаснай філасофіі.

120 Сталін, будучы безагаворачным у свой час кіраўніком дзяржавы, як бачым, вельмі клапаціўся аб сваім філасофскім аўтарытэце, у адрозненне ад сённяшніх прэзідэнтаў, што клапоцяцца толькі аб сваім рэнамэ ў сферы каратэ ці хакея (тут таксама спрацоўвае тая ж функцыянальная залежнасць грамадства ад часу!).

121 А нарвежац Т. Х. Эрыксэн, характарызуючы час у эпоху інфармацыі, дык зусім ужо называе гэта тыраніей моманту!

122 Sartre J.-P. La nausee. Gallimard, 1938.

123 Гэткія выразы, па сутнасці, на такім ўсеагульным узроўні і не падыходзяць: тут мае месца толькі плаўная, спакойная хвалістасць, дзе хваля на галіне негэнтрапійнага яе пад'ёму натуральна і законамерна змяняецца галіной энтрапійнага спаду яе і дзе ўсё адбываецца як бы па законах сваеасаблівай супергіганцкай хвалістай дынамікі, або дынамікі сусвету, як яе азначаў Джэй Форэстэр. Фазы ж менавіта стварэння і разбурэння тыя хвалі набываюць толькі на ўзроўнях такой,так бы мовіць, хвалістай мікрадынамікі, куды можна аднесці ўжо куды больш канкрэтныя развіццёвыя працэсы ў біялогіі з яе нараджэннем і смерцю, у сацыядынаміцы з яе сацыяльнымі рэвалюцыямі і катастрофамі-ўпадкамі і тым болей у тым жа нашым індывідуальным “быцці-да-смерці”.

124 Што гэта, як не ганьбаваная сённяшнімі нашымі прагрэсістамі дыялектыка?

125 Увогуле праблема адноснасці і яе вырашэнне ў Эйнштэйна мае не толькі аб’ектыўны, але і мала яшчэ, здаецца вывучаны суб’ектыўны аспект у тым сэнсе, што яна характарызуецца не толькі сваім пэўным фактычна-прыродным зместам, але і сацыяльна-гістарычнай эпохай яе ўзнікнення, як тое, напрыклад, выразна дэманструецца ў мастацкай культуры дынамікай стыляў эпох. Гэткі ж сацыяльна-гістарычны аспект і адпаведная яму стылістычная дынаміка назіраецца, хоць і не так яўна, і ў навуцы і ў эканоміцы. Так у класічнай фізіцы мы ўжо бачылі тое цераз уплыў матэрыялізму. Цікава было б менавіта з гэтага ж пункту погляду прасачыць і працэс пераўтварэння механікі Ньютана ў механіку Эйнштэйна. Нездарма ж апошні так цікавіўся філасофіяй Маха. Не кажучы ўжо пра Эйнштэйна, нават пры чытанні зусім ужо сучасных кніжак Стывена Хокінга пра чорныя дзюры і сінгулярнасныя сусветы міжвольна ўспамінаецца, як ужо гаварылася, малевічаўскі чорны квадрат на белым фоне. Гэта ўсё тыя ж самыя спараджэнні адной і той жа сацыяльна-культурнай эпохі, эпохі мадэрнізму і постмадэрнізму! Тое, што ўсё тут рабілася з дапамогай матэматыкі, яшчэ нічога не значыць, бо і сама матэматыка як частка сучаснай агульнай культуры таксама перажывае той жа эпахальны, залежны ад соцыюму крызіс (81; 82). “Последние исследования в области оснований математики,- піша, напрыклад, вельмі вядомы матэматык М. Клайн, - дошли до той черты, за которой открывается лишь первозданный хаос”(81, 321). А што ўжо робіцца ў сучасным постмадэрнзіме з яго проста абагаўленнем хаосу і адмаўленнем не толькі логікі, але і ўвогуле чалавечага розуму! Куды ўжо тут Эйнштэйну з яго абсалютызацыяй рэлятывізму. Усё гэта было б вельмі цікава больш падрабязна і глыбока прааналізаваць з пазіцый менавіта прынятай тут філасофіі цэласнасці і з апорай хоць бы на агульную канцэпцыю і фактаграфічны матэрыял таго ж Піцірыма Сарокіна.

126 Ёсць на Захадзе і фільм пад назваю таксама з іранічным намёкам на Канта “Светлае ззянне чыстага розуму”, дзе бедны наш розум паказаны зусім ужо ў стане шызафрэнічнага вар’яцтва.

127 Трэба, аднак, увесь тут час памятаць, што ўсё гэта так успрыймаецца толькі з агульнафіласофскага пункту гледжання. У больш жа канкрэтным сацыяльна-гістарычным масштабе і тут можна бачыць, быццам, пры ўзрастанні павелічэння сацыялагічнага мікраскопа дастаткова рэзкія кантрасты, як тое апісвае, напрыклад, Я. Буркхардт у сваёй “Культуры Адраджэння ў Італіі” і згодна якому Ліянарда да Вінчы і Чэзарэ Борджа пры ўсёй сваёй супрацьлегласці былі тым не меней сучаснікамі.

128 Гэта сапраўды ўжо трэцяя хваля, але ў сэнсе не Тофлера, а хутчэй ужо Гегеля як адпаведнік ягонаму разуменню яе як фазы ўпадку ў развіцці пэўнай сістэмы. У якасці гэткай сістэмы тут выступае ўжо ўсё чалавецтва, узятае ўвогуле ў яго рухомым адзінстве біялагічнага і сацыяльнага фактараў. Тофлеравы ж хвалі назіраюцца на яшчэ больш шырокім сістэмным узроўні, дзе само чалавецтва назіраецца ўжо ў яго ўзаемадзеянні з прыродай як другім фактарам таксама рухомага адзінства прырода – чалавек (сапраўды, тофлеравы перыяды паляўніцтва, земляробства і індустрыяльнасці разглядаюцца ім як сваеасаблівыя хвалі прагрэсу, узнікаючыя ў працэсе ўзаемадзеяння соцыюма і прыроды). І тады адразу ж узнікае вельмі сур’ёзнае пытанне, а ці не супадаюць тут гэтыя два разуменні хвалістасці прагрэсу з тым, што меў на ўвазе Сарокін з ягоным паняццем суперцыклу, апісваючым працэс развіцця чалавецтва ва ўсім дыяпазоне яго існавання, паняццем, так і пакінутым ім без далейшага разгляду?

129 Здаровым можна лічыць нацыяналізм не той, што караніцца ў расе, а той, які ўзнікае сацыяльна ў выніку адкрытага этолагамі імпрынтынгу, непасрэдна толькі мяжуючага з біялагічнай расавай падсвядомасцю. Раса ж ляжыць зусім ужо ў аснове расізму.

130 Гэтая праблема становіцца сёння усё вастрэйшай у сувязі з сучаснымі катастрафічнымі зменамі як у прыродзе (клімат), так і ў чалавецтве (агульны сацыя-культурны крызіс-упадак), хоць аб гэтым даўно ўжо папярэджвалі ўдзельнікі вядомага Рымскага клуба, а сёння зноў уздымае тое ж пытанне бразільскі вучоны японскага паходжання Юджы Ішыгура (243).

131 Хокінгавы сінгулярныя станы матэрыі, да якіх увогуле нішто не існавала, ні прастора, ні час, і канчатковая чорная дзюра, да якой Сусвет некалі сціснецца зноў, трэба разглядаць тут усё такі як чыста матэматычныя мадэлі, памятаючы пры гэтым, што і сама матэматыка як частка культуры падвержана крызісам і сёння якраз яго перажывае таксама (гэта ўжо вельмі рэальны факт (81, 231), то трэба уважліва сачыць, каб гэтыя сінгулярнасці і дзюры з іх таямнічымі “чарваточынамі” і зусім ужо фантастычнымі пераходамі ў іншыя Сусветы у астраноміі не аказаліся, як ужо гаварылася, таго ж паходжання і значэння, што і праславуты чорны квадрат Малевіча ў культуры мастацкай.

132 Гэтая метафара і не такая ўжо грубая, бо блізкая да яе метафара вагаў з вельмі даўніх часоў ужываецца, як ужо было сказана, ў якасці сімвала ісціны ў нашых судах.

133 Прыкладам такой роўнавагі са знакам “–“ можа быць існаваўшае некаторы час у Расіі права галасаваць супраць усіх, а ў яшчэ больш разгорнутым выглядзе мы яго сустракаем у аўтабіяграфічным у пэўным сэнсе слова рамане Максіма Горкага «Жизнь Клима Самгина», дзе гэты ўсё такі вельмі буйны пісьменнік характарызуе ўласную трагічную сітуацыю пасля свайго звароту ў сталінскую Расію.

134 Вельмі па-своему цікава, хоць і смешна, трактуе прыгажосць сучасная жоўтая прэса, міжвольна падцвярджаючы выкладанае тут разуменне прыгажосці. Так адна журналістка з мінскай разухабістай ”Комсомолки”, цалкам развенчваючы ў Інтэрнэце як міф знакамітую думку Дастаеўскага, што прыгажосць адратуе свет, а за адно гэтак жа непрыхільна ацэньваючы і палажэнні аб залатым сячэнні, правільнасці, прапарцыянальнасці і г. д., зводзіць чалавечую знешнасць да двух варыянтаў: з няправільнымі грубажывёльнымі, дыянісійскімі рысамі твару, якому яна аддае ролю любоўніка, і “прыгожанькага” Апалона, якому застаецца, нажаль, толькі сціплая роля сябра.

135 Іншая справа, што дастаковых для гэтага сіл у Часовага ўрада ўжо не было, што яшчэ раз сведчыць аб тым, што тадышняя Расія не была яшчэ гатова нават для сацыяльна поўнацэннай буржуазна-дэмакратычнай рэвалюцыі. Характэрна, што і бальшавікі зрабілі тую ж, хоць і з адваротным знакам, лагічную памылку, калі, захапіўшы ўладу, разагналі Ўстаноўчы сход і ўстанавілі дыктатуру, прыдаўшы ёй ужо, наадварот, фактычна вечны характар як пэўны status quo “развітога сацыялізму”. Гэта ж таксама сведчыла аб тым большай яшчэ негатовасці Расіі для ўстанаўлення дэмакратыіі сацыялістычнай. Тым, уласна, і тлумачыцца той дзіўны, на першы погляд, факт, што амаль уся расійская гісторыя і раней і цяпер нагадвае карабель, кіраваны п’янаю камандай, гатовай заваліць гэты карабель то на левы, то на правы яго борт. А ў цэлым усё гэта выразна паказвае нам, што без так нялюбай ім сёння філасофіі і новаспечаныя сённяшнія палітолагі, захапіўшы карабельны мосцік, упадобяцца той жа самай п’янай камандзе.

136 Тэрмін і паняцце імперыялізму было ўведзена ў навуковы ўжытак англійскім эканамістам Гобсанам.

137 Дыктатура закону была і ў Гітлера і дыктатура надзвычай жорсткая!

138 Сьмеху варта, як кагэбісты з зусім ужо блазенскай глупотай і сёння ўсё яшчэ з гонарам цвердзяць: “мы, чекисты,”, нават і не падазраючы аб даўняй, гістарычнай адмерласці гэтага слова. Яны ганарацца тым, чаго трэба было б сёння толькі сароміцца.

139 У сучаснй еўрапейскай філасофіі нешта падобнае сцвярджае Артэга-і-Гасэт у ягоных эсэ “Паўстанне мас” і”Дэгуманізацыя мастацтва”.

140 Сённяшні палітычны заняпад як БНФу ў цэлым, так і КХП з Зянонам Пазьняком тлумачыцца тым, што ў масе сваёй гэты рух не меў пад сабой дастаткова моцнай і менавіта ідэальнай сацыяльнай базы, якая толькі і забяспечвае палітычную перамогу пэўнаму руху, робячы яго сацыяльна і палітычна даспелым, г. зн., рэальным. Лёс БНФ’у у прынцыпе паўтарыў сабою лёсы іншых народных франтоў на тэрыторыі СССР, якія таксама базіраваліся на ідэйна недаспелай ідэалогіі (парадокс!) шасцідзесятнікаў. Варта ўспомніць толькі лёс знакамітага Салжаніцына з яго Матронай і Іванам Дзянісавічам, лёс фактычна па сутнасці трагічны ў яго адзіноце, што яшчэ выразней бачыцца ў параўнанні яго з той “элітай”, што ўзначальвае сабой палітычнае жыццё сучаснай, “новай” Расіі, яе “современные герои”. Наш Зянон Пазьняк аказаўся ў той жа сітуацыі, што і гэты па-сапраўднаму вялікі расіец.

141 І не толькі ў гэтым. У сексуальных адносінах чалавека адрозніваеццца ад жывёлы ў горшы бок, напрыклад тым, што калі ў жывёл тыя адносіны строга падпарадкаваны не індывіду, а віду і толькі як закон размнажэння, то, як мы ўж бачылі, жанчына (асабліва сучасная) дзеля індывідуальнай сексуальнай асалоды адмаўляецца і ад дзетанараджэння (контрацэптывы і аборты) і нават можа выкінуць часам сваё дзіця жывым у смеццезборнік. Гэта жахлівы па сутнасці сваёй, але таксама, нажаль, рэальны факт, і факт гэты залежыць ужо не столькі ад жанчыны, колькі ад стану грамадства, у якім яна жыве і якое менавіта і змушае яе так дзейнічаць. Тут, зрэшты, хаваецца таксама адна вельмі складаная і парадаксальная па сваёй сутнасці праблема, што датычыцца ўвогуле ўсяго чалавецтва як пэўнай цэласнай сістэмы. З аднаго боку людзі такім вось чынам змушваюцца грамадствам свядома абмяжоўваць сваю пладавітасць, з другога боку, адносна даўно ўжо адзначаецца і колішнімі удзельнікамі ўжо нам вядомага Рымскага клуба і сённяшнім сацыяёлагам Юджы Ішыгура, што чалавецтва даўно ўжо небяспечна перанаселена (Ішыгура лічыць, напрыклад, што ажно ў шэсць разоў!), на аснове чаго памінаны ўжо Б’юкенен прадракае і ўвогуле смерць Захаду. Тут увогуле міжвольна ўспамінаецца тэзіс Артура Кёстлера аб чалавеку як аб памылцы эвалюцыі.

142 Аднак, трэба ўвесь час мець на ўвазе, што паняцце энтрапійнасці нельга абсалютызаваць. Так, напрыклад, у звычайнай сітуацыі мы тэхнічны прагрэс як вынік арганізуючай дзейнасці чалавека лічым працэсам прагрэсіўным, стваральным, творчым, г. зн., негэнтрапійным, у параўнанні з якім стыхійнапрыродныя працэсы ўспрыймаюцца як энтрапія. Аднак, з больш шырокага, экалагічнага пункту гледжання ён сапраўды энтрапійны, бо ў цэлым парушае структуру і прыроды як цэласнай самастойнай сістэмы і, тым болей, як сістэмы прырода-грамадства. Тут ужо ўзнікае і неабходнасць улічваць аб’ектна-суб’ектны характар разгляданай праблемы, бо яна пераходзіць ужо у праблему антропнага прынцыпу, праблему зусім яшчэ не распрацаваную менавіта з-за той блытаніны, што ўнесена была ў філасофію праславутай барацьбой матэрыялізму з ідэалізмам. З пазіцый жа прынятай тут цэласнай дыялектычнай філасофіі праблема гэта рашаецца адносна лёгка.

143 На менавіта злавесную жахлівасць гэтага паскарэння павінен быў бы звярнуць увагу той жа Поршнеў, калі б ён супаставіў яго з аналагічным працэсам звычайнага механічнага падзення або тым болей з працэсам распадзення сістэмы ўвогуле з яе адмоўнага значэння адваротнымі сувязямі.

144 Мы тут увесь час гаворым пра кантроль з пазіцый, як пісаў Кант, не развагі, а розуму, ці, дакладней, з пазіцый дыялектычнай логікі, а не логікі чорнабелай, двузначнай. Двузначная ж, фактычна жывёльная логіка, цераз бальшавізм загубіўшая некалі добрыя намеры сацыялістаў, заўсёды ўвогуле губіць сабою ідэал, як тое здарылася, хоць і з процілеглага боку, напрыклад, з Попэрам. Можа яна тое ж зрабіць і з Інтэрнетам. Увогуле Інтэрнет, таксама, як і грошы ў гаспадарцы, з’яўляецца толькі дапаможнай для культуры знакавай сістэмай, забяспечанай пэўным аб’ёмам сэнсавай інфармацыі. І калі такая сістэма разрастаецца незалежна ад колькасці гэтай інфармацыі, то пачынае ўжо адыгрываць тую ж ролю, што і папяровыя грошы ў руках банкіраў тыпу Сораса ці Абрамовіча. Накопленыя ў руках такіх банкіраў і не забяспечаныя адпаведна матэрыяльнымі каштоўнасцямі, яны ўтвараюць сабой вялізныя, але пустыя ўнутры пухіры, якія і лопаюцца ў часы эканамічных крызісаў.

145 Цікава, як падмеціў мой калега Зьміцер Абразцоў, што слова “рэальнасць” у ролі філасофскага тэрміну выдатна перакладаецца беларускім слова “рэчаіснасць”, нават сваёй этымалогіяй дэманструючы спецыяльны свой сэнс: адзінства рэчы (матэрыяльнае) і існасці (ідэальнае).

146 Зрэшты, тэрмін “цывілізацыя”, як і асабліва, так бы мовіць, сэнсавы яго аб’ём, дакладна яшчэ не замацаваўся ў навуковай практыцы, і таму можа блытацца часам то з агульнай мэнтальнасцю нацыі, то з марксавай фармацыяй як пэўнага сацыяльна-эканамічнага стану грамадства.

147 Ікэда ў сваёй размове з Тойнбі піша пра тое літаральна наступнае: ”Все революции прошлого посвящали недостаточно внимания изучению основ человеческой природы и пытались перестроить общество посредством реконструкции только лишь систем и учреждений”, і Тойнбі пагаджаецца з гэтым, тлумачачы ўсё гэта тым жа, што і Арыстотэль, няўстойлвым адзінствам у чалавеку жывёльнага і сацыяльнага, і, як бы прабачачы сённяшні ў выніку гэтага агульны крызіс грамадства, дадае, што і сучасная сістэма прыватнага прадпрыймальніцтва, якая сёння і ў нас і ў Рассіі амаль што абагаўляецца, прывядзе некалі па той жа прычыне да катастрофы.

148 Словы Лаўрова падцвердзілі сваёй практыкай бальшавікі, пачаўшы ваяваць спачатку з народнікамі, а пасля з меншавікамі нават яшчэ да прыходу да ўлады (у Леніна, напрыклад, за гэты час супраць непасрэдна тадышняй улады напісана толькі ці не адно “Развитие капитализма в России”, астатнія ж працы ўсе накіраваны пераважна супраць сваіх). І гэткі ж неабальшавізм выразна назіраецца, нажаль, і сярод сённяшняй нашай апазіцыі. Прыкра пра тое нават падумаць, але вельмі магчымая рэч, напрыклад, што ўсімі намі і мной асабіста заслужана, лічу, паважаны і сёння Зянон Пазняк, прыйшоўшы да ўлады ў нашым грамадстве на сучаснай фазе яго агульнага развіцця, мог бы нечакана перажыць такую ж трансфармацыю. У гэтым, нажаль, якраз і заключаецца тая іронія гісторыі, пра якую любіў гаварыць калісці вялікі Гегель. Гэтая гегелеўская іронія гісторыі па сутнасці і спраўдзілася ў тым фактычна камічным факце, што апазіцыя наша прыйшла ў канцы перадвыбарчага суперніцтва ажно з адзінаццацю кандыдатамі ў прэзідэнты!

149 Зрэшты, тут уплываюць яшчэ і пэўныя канкрэтныя рысы нацыянальнай мэнтальнасці, і калі, напрыклад, нашы сябры і суседзі па тэрыторыі яўрэі цесна звязаныя паміж сабою і, як адзначаў яшчэ некалі Купала, ўзаемна папдтрымліваюць і “раскручваюць” адзін аднаго, то сярод нас, беларусаў, наадварот, больш пашырана не вельмі прыгожае суперніцтва і нейкая нават узаемная недобразычлівасць, так што прыходзіцца часам “адбрэхвацца” і ад сваіх.

150 А цікава было б супаставіць тыя цыфры ў іх статыстычнай канкрэтнасці! Зрэшты, гэта бачна ўжо і так з параўнання хоць бы савецкіх і сучасных кінафільмў.

151 Tatarkiewicz W. O szczesciu. Warszawa, 1962.

152 Хрысціянства, зрэшты, праблему бярэ нават глыбей, набліжаючыся да дыялектычнай методыкі. Грэхападзенне там першапачаткова лічыцца вынікам жадання чалавека падняцца вышэй за прыроду, і ў той жа час жыць па законах прыроды, г. зн., кіруючыся толькі інстынктам, таксама грэх.

153 Тут, зрэшты, ляжыць, значна больш глыбокая і чыста дыялектычная ўжо праблема, праблема сіметрычнасці палюсоў дыялектычнага адзінства процілегласцей. Мы ўжо бачылі на прыкладзе Стафарда Біра з хаосам, які можа разглядацца і як сваеасаблівы парадак (дрожжы ў цесце), што гэтыя палюсы могуць як бы мяняцца сваімі месцамі пры замене, так бы мовіць, сістэмы каардынат. Так, напрыклад, тэхнічны прагрэс з пункту погляду прыроды ацэньваецца ў нас, як энтрапійны працэс. З пункту ж погляду нават і сённяшняга грамадства ён выступае перад намі як працэс негэнтрапійны. Тое ж самае бачылі мы ў раней прыведзеных азначэннях жыцця і цывілізацыі Джынсам (жыццё ёсць хвароба планеты) і Нордау (цывілізацыя ёсць ракавая пухліна на целе прыроды). Сюды ж адносіцца і экалагічная праблематыка, і так званы антропны, пталемееўскі, па сутнасці, прынцып, які так ці гэтак, але ўвогуле ляжыць і зараз у аснове ўсёй нашай сацыякультурнай свядомасці і дзейнасці і ацэньваецца людзьмі пазітыўна, хоць з пазіцый акаляючай іх прыроды, гэта не што іншае, як сваеасаблівы, агульначалавечы наш эгаізм. Тое ж самае адчуваецца і ў навуцы і ў практыцы як пэўныя парадоксы, не кажучы ўжо аб вельмі магчымай тут і звычайнай блытаніне. У матэматыцы, як ужо было сказана, усё гэта даўно ўжо вядома як вынік перамены сістэмы каардынат, але ў логіцы і асабліва ў логіцы дыялектычнай, як здаецца, зусім яшчэ не распрацавана, хоць інтуітыўна можа быць і сёння ахарактарызаваны сапраўжы як агульначалавечы эгацэнтрызм.

154 Дарэчы, у нас жа на Беларусі такім «хозяином» пасля няўдалых камбінацый з якуцкімі алмазамі і крамлёўскім палацам хоча стаць гэткі ж, хоць і не вельмі ўдачлівы, кандыдат у алігархі еўрапейскага масштабу П. Барадзін, былы падсудны Гаагскага крымінальнага суда. А Абрамовіч, зрэшты, як не без нейкай мазахісцкай самаіроніі паведамілі ад 17.9.10. расейскія «Известия», нейкім чынам стаў і зусім ужо “начальником Лондона”.

155 Прычым гэтае “што хачу” заўсёды мае ў яго спецыяльна прадуманы сэнс. Так, злыя языкі гавораць, што, прыяздзжаючы ў Піцер, ён заўсёды прычальвае сваю стометровую яхту побач з “Аўрорай”, а адкрываючы новы музей архісучаснага мастацтва, называе яго менавіта “Гаражом” у сімвалічную процівагу славутаму маскоўскаму нацыянальна-класічнаму “Манежу”. Перад усемагутнасцю Абрамовіча, які сёння купляе цэлыя астравы, пачціва схіляецца нават сам прэзідэнт Пуцін, былы кадэбіст!

156 Раней яны, акрамя вядомай публікацыі Нілуса, афіцыйна публікаваліся, здаецца, толькі ў гітлераўскай Германіі трыццатых гадоў.

157 Як нядаўна паведамлялася ў друку, кандыдатам фізіка-матэматычных навук з Татарстана Кімам Шакіравым і прафесарамі-расіянамі А. Плужнікавым і В. Ярашэнкам была, быццам бы, (неяк у гэта не верыцца ўсё такі!) заўважана розніца паміж вагой чалавечага цела ў яго нармальным палажэнні і ў палажэнні ўніз галавой (у апошнім выпадку яно рэальна аказвалася цяжэй), з чаго можна заключыць, што і, наадварот, наша цела становіцца лягчэйшым у нармальна-вертыкальным стане, г. зн., уверх галавой. Гэта ўпаўне лагічна можа быць звязана і з адваротнаю з’яваю так называнай левітацыі (здольнасцю узлятаць над зямлёю пад уплывам духоўнай сілы, розуму, веры і г. д., вядомай ужо са старажытнасці, але разгляданай дагэтуль як толькі легенда). А адсюль і далей са структурай прасторы як гравітацыйнага поля, пры чым ужо поля ў яго, так бы, мовіць палярнай форме, г. зн., з палюсамі не толькі прыцягнення, але адштурхоўвання, што прызнавалася некалі нават матэрыялістам Энгельсам у яго “Дыялектыцы прыроды” як супрацьлегласць тэрмадынамічнай энтрапіі. І тады ужо зусім не цяжка звязаць гэта не толькі з розніцай паміж патэнцыяльнай і кінетычнай формамі энергіі і не толькі з полюсамі энтрапіі і негэнтрапіі ў сучасным ўжо іх разуменні, але і з самой інфармацыяй, якая дапаўняе сабою даўно ўжо вядомую пару матэрыя-энергія да прапаноўванай тут трыяды матэрыя-энергія-інфармацыя і ўвогуле, калі гэта не легенда, робіць поўнай ужо ўсю ў цэлым карціну Сусвету ў адзінстве яго ідэальнага і матэрыяльнага.

158 У дадзеным кантэксце гэта ўжо скарэй будзе сваеасаблівая пасіўнасць, а не актыўнасць, як думаў Прыгожын, аб’яўляючы ўслед за Марксам актыўнай матэрыю і выводзячы адсюль і магчымасць зараджэння жыцця і зараджэння ўжо з чыстага хаосу.

159 Магчымасць такога стану чалавека прадбачылася намі яшчэ ў савецкія часы і, напрыклад, рыхтуючы да выдання кнігу “Homo pulcher – чалавек прыгожы” увогуле хацелася ўзяць загаловак у пытальнікі з абодвух бакоў, як гэта прынята ў іспанскім правапісу. Але тады публікацыя яе стала б зусім немагчымай. Удалося, аднак, зрабіць хоць бы намёк на такую непрыемную магчымасць (і цэнзура таго не заўважыла!): у эпіграфе побач з Арыстотэлевым азначэннем чавека як жывёлы грамадскай былі пастаўлены ў дапаўненне словы з Дзяржавіна: “я - царь, я - раб, я - Бог, я – червь”. Словы, у кантэксце нашай канцэпцыі добра зразумелыя сёння. Тым не менш, я не адмаўляюся ад той сваёй прарочай па-своему кнігі падцэнзурных часоў. Чалавек у ідэале ўсё такі ёсць самая прыгожая істота на зямлі, хоць у некаторыя часы, і менавіта ў часы сацыякультурнага ўпадку, як сёння, ён можа спаўзаць у энтрапію на шмат ніжэй за жывёл (успомнім хоць бы праславутую “сексуальную рэвалюцыю”, пра якую ўжо гаварылася, з яе культам абортаў, контрацэпцыі і гомасексу і актыўнае яе супрацьстаянне такому натуральна-прыроднаму працэсу, як дзетанараджэнне!).

160 Так ужо сёння намеснік расійскай Думы небезвядомы Жырыноўскі заклікае дэпутатаў: хопіць нам ужо бляяць па-авечу, трэба пачаць рычэць, як львы!

161 Я не здзіўлюся нават, калі ў хуткім часе ў Расіі пойдзе ў палітыку і выступіць кандыдатам у прэзідэнты славуты (хутчэй сваім, няхай ён мне даруе, падабенствам да неандэртальца, чым баксёрскім майстэрствам) Мікалай Валуеў, як ужо ледзь не адбылося з барцом Карэліным.

162 Пра тое ж фактычна пішуць і Якаб Буркхардт у сваёй знакамітай кнізе “Культура Адраджэння ў Італіі” (20) і Крэйн Брынтан у кнізе ”Вытокі Заходняга тыпу думкі” (16).

163 Пра тое гаварылі, як мы ўжо бачылі, ў сваім дыялогу і Тойнбі з Ікэдай.

164 Тады, калі шырэй і больш уважліва ўчытацца ў творы Ільіна, то можна прыйсці і да вываду, што арыентаваўся ён, наадварот, на сілу як на менавіта матэрыяльны фактар, будучы прадстаўніком якраз гэтага імперскага русапятства.

165 Вельмі выразна гэтая праблема выступае і на зусім ужо вузка-канкрэтным узроўні судоў з прысяжнымі засядацелямі, дзе яна назіраецца ўжо, так бы мовіць, у лагічна чыстым выгляде. De jure, як кажуць юрысты, усё тут у аснове сваёй адпавядае дыялектычнай логіцы і стала даўно ўжо асновай любога працэсуальнага кодэкса. Ісціна, згодна з прынятым яшчэ з Юстыніянавых часоў прынцыпам auditur et altera pars (слухаецца і другі бок), дасягаецца тут у выніку дыялектычнай па свайму сэнсу дыскусіі паміж абвінавайцам-пракурорам і абаронцам-адвакатам, пастаўленымі судом ў роўныя ўмовы, і вырашаецца суддзёй, які, ўзважыўшы аб’ектыўна довады абодвух супрацьстаячых бакоў, менавіта і выносіць ісціннае рашэнне справы (чым вам не наша тут “бязменная” логіка: нездарма ж у судах вывешваецца вобраз вагаў як сімвал ісціны!). Аднак, de facto, засядацелі як звычайныя людзі са сваёй няўстойлівай біясацыяльнай структурнасцю могуць паддацца заместа розуму сваёй эмацыянальнасці і галасаваннем вынесці рашэнне вельмі несправядлівае. У гісторыі права тут безліч вельмі характэрных тыповых прыкладаў (пакінуўшы старажытныя часы ў баку, возьмем хоць бы дарэвалюцыйны прыклад з апраўданнем Веры Засуліч, масавае парушэнне гэтага святога для сапраўдных юрыстаў прынцыпу ў савецкія часы (тут зусім ужо проста камічна-скандальнай была спроба афіцыйнай адмены яго ў паслясталінскі перыяд Хрушчовым) і таксама нярэдкія выпадкі аналагічнага тыпу з боку цяперашняй расійскай юрыспрудэнцыі ў нескаронай Чачні). Тут ужо прымешваецца, зрэшты, і яшчэ больш глыбокая, толькі злёгку закранутая намі вышэй (гл. таксама 98, 110) праблема суадносін паміж правам і мараллю ўвогуле.

166 Гэтая нядаўна напісаная і перакладзеная на рускую мову кніга дае ўвогуле вельмі каштоўны матэрыял для параўнальнага аналізу ўтварэння ідэалу дасканалага чалавека ў розных рэлігіях (гл., напрыклад, 166, 74 и 110 з пазіцый нашае 90)

167 І ўва што тая ідэя можа ператварыцца ва ўмовах шавіністычна-імперскага светаўспрыймання, паказвае хоць бы прыклад расійскага ж мастака Іллі Глазунова, які нават на тэлеперадачах заканчвае сёння кожны свой выступ, наслядуючы старарымскага грамадзяніна-антыкарфагенца Катона, выразам: «а с Чечней надо все-таки кончать»!

168 Б'юкенэн вельмі падрабязна і цікава апісвае працэс дэградацыі заходняга соцыуму і яго культуры, абапіраючы сваё апісанне на ўласны вопыт і вельмі даставерны фактычны, часта проста жахлівы па свайму сэнсу і значэнню матэрыял (Б’юкенэн быў саветнікам прэзідэнтаў Ніксана і Рэйгана і сам балатаваўся ў прэзіддэнты ад рэспубліканскай партыі) і, што самае галоўнае, агульныя яго вывады і высновы выдатна пагаджаюцца не толькі з канцэпцыяй Шпенглера-Тойнбі-Сарокіна, але і з палажэннямі даследчыкаў колішняга Рымскага клуба, высновамі Юджы Ішыгура і нашымі тэарэтычнымі характарыстыкамі і ацэнкамі сучаснага стану заходняй культуры. Ён піша, напрыклад, пра дэпапуляцыю Еўропы, спасылаючыся на антраполага Дж.Анвіна, што «всякое человеческое сообщество вольно выбирать: либо обратить энергию на творчество и труд, либо наслаждаться сексуальной свободой. История свидетельствует, что заниматься и тем и другим вместе удается не дольше, чем на протяжении жизни одного поколения... великие цивилизации и животные стандарты поведения сосуществуют лишь краткий период времени»(20, 69). Піша ён коратка і пра культуру, што “когда люди принимают абсурд за норму жизни, отсюда следует, что культура находится в упадке”(20, 359) і зусім ужо рэзка адмоўна пра сучаснае еўрапейскае мастацтва, што гэтае мярзоцце немагчыма цярпець і што яно фінансуецца толькі «спятившими милиардерами» (там жа, 258-259). Цікава, што б тут сказалі нашыя мясцовыя постмадэрністы і хайдэгерыянцы? И ўвогуле нашыя прагрэсісты-палітыкі, што калі і мараць куды трапіць, то толькі ў сучасную алігархічную, то-бок, паміраючую, згодна Б’юкенэну, Еўропу? Праўда, не будучы ні прафесійным гісторыкам ні, тым болей, філосафам, Б’юкенэн крыху наіўна лічыць, што прычынай усяго тут з’явілася толькі дзейнасць неамарксісцкай Франкфурцкай школы і выкліканай ёю студэнцкай рэвалюцыяй 60-х гадоў. На самай жа справе Франкфурцкая філасофская школа толькі яшчэ больш садзейнічала ўпадку і самога марксізму, павесіўшы Марксу, як камень на шыю, Фрэйда, а дзейнічала і дзейнічае тут сама гісторыя і менавіта так, як яе апісвалі Шпенглер, Тойнбі і Сарокін і вымушаны апісваць сёння мы.

Па-свойму цікава, але, як здаецца, ужо з нядобрага боку, выглядае і пасляслоўе да кнігі Б’юкенэна, напісанае расійцам А. Сталяровым пад загалоўкам «Сумерки богов», дзе ён, хоць і пагаджаючыся ў цэлым з Б’юкенэнам, піша, што ў непазбежнай чацвертай сусветнай вайне перамогуць зусім ужо новыя людзі, што ўзнікнуць на базе сучасных спецслужбаў (sic!), і гэтыя uebermensch’ы будуць рабіць сваю гісторыю, нікога ўжо з сучасных людзей не пытаючыся і зусім не шкадуючы іх, бо «антропогенез, как и землетрясение, вне морали» (20, 443). Зрэшты магчыма і такое, але нам, беларусам, заставалася б тады толькі ўстаць па камандзе “смирно!” і ўскрыкнуць: Heil Hitler альбо, наадварот, успомніць сваю колішнюю слаўную партызанскую, што б там ні казалі ў яе адрас нашы сённяшнія лібералы-глабалізатары, мінуласць.



169 Таго ніяк, на жаль, не скажаш, маючы на ўвазе нашу сённяшнюю апазіцыю, якая адмаўляе філасофію ў цэлым і дзе пераважаюць часцей за ўсё асабістыя і групавыя амбіцыі (мая, напрыклад, прапанавая тут увазе чытача кніга пра ідэалы, прапаноўвалася таксама і не ўвазе, а як сяброўскае ахвяраванне ў колькасці ста экземпляраў нашай КХП БНФ, але была не толькі кіраўніцтвам яе не прынятая пад увагу, але і, як падазраю, часткова знішчаная).

170 Увогуле выраз “усенароднае галасаванне” сваёй утапічнасцю міжвольна нагадвае абсалютнае аднагалоссе морганаўскага першабытнага камунізму, які, як вядома, не мала паўплываў і на самога Маркса. Грамадства, ці соцыум, як мы ўжо бачылі, ёсць вельмі вялікая сістэма з іерархічнай структурай, якая складаецца не толькі з двух варожых класаў і хліпкай праслойкі паміж імі інтэлігенцыі, а з шматлікіх структурных узроўняў, кожны з якіх для грамадства важны аднолькава. Таму і выбары ўжо па адной гэтай прычыне павінны быць шматступеннымі, што б там ні гаварылі нашы новаспечаныя палітолагі, якія акрамя сённяшніх заходніх лібералаў нічога не бачаць і ў сваёй практычнай дзейнасці нагадваюць мне хутчэй азартных гульцоў у покер, чым сур’ёзных шахматыстаў, што павінны так ці гэтак, але думаць і думаць сур’ёзна.

171 Тады ж і словы “просты народ”, да якога, пастаянна ігнаруючы яго інтэлігенцыю з яе нацыянальнай культурай і мовай, так падкрэслена апеліруе сучаснае яго кіраўніцтва, адразу ж паказваюць, што на справе яно ўспрымае гэты самы народ толькі як зручнае для яго асабістых выгод безгаловае быдла. Гэткай сітуацыі імкнуўся пазбегаць нават такі адкрыты дыктатар, як Напалеон Бонапарт, які яшчэ і ганарыўся тым, што, па яго выразу, стараўся заўсёды акружаць сябе людзьмі, разумнейшымі за яго, маючы на ўвазе менавіта інтэлігенцыю і пакідаючы сабе толькі агульнае кіраўніцтва. Сталін жа, напрыклад, наадварот, увогуле цярпець не мог вакол сябе адукаваных, разумных людзей і пры магчымасці проста знішчаў іх у концлагерах, беручы на сябе нават функцыі вельмі вузкіх спецыялістаў (успомнім хоць бы яго праславутыя “Труды по языкознанию”). Наша сённяшнее кіраўніцтва таксама эвалюцыяніруе ў тым жа кірунку.

172 У агульнафіласофскім аспекце гэтая лесвіца выступае перад намі і ў стане агульнага ж дысгарманізму: у гэтым плане мы бачым яго не толькі ў пэўнай супрацьпастаўленасці паміж соцыумам і біётай як нейкай зноў жа агульнай, прынцыповай, скажам так, перавазе сацыяльнага над біялагічным, але і ў гэтак жа іерархічным стане перавагі свету жывёльнага над раслінным, расліннага над неарганічным, а ўнутры гэтай падсістэмы перавагі драпежных жывёл над расліннаеднымі, крышталічнага стану рэчываў — над аморфным і г.д. Што гэта калі не негэнтрапійны працэс у цэлым, не дзеянне таго самага Дарвіна-Максвелава дэмана, пад якім выступае тут вышэйпамянёная экалагічная ніша ці нават сістэма нішаў у ролі актыўна-ідэальнага інструмента сваеасаблівага натуральнага адбору?

173 Нездарма ж ён прадстаўляецца Фаусту як die Teil von jener Kraft, die stets das Boese will und stets das Gute schafft (часцінка сілы той, што хоць і хоча зла, ды дорыць нам дабро).

174 Характэрна, што ў палітолагі сёння запісваюцца і многія прафесійныя філосафы як ў Расіі, так і ў Беларусі, дэманструючы тым самым сваю пачцівую гатоўнасць прыслужнічаць, напэўна, не толькі часу і модзе.

175 Але той жа шаноўны Караулаў імгненна мяняе сваю пазіцыю, калі размова пачынае ісці,напрыклад, пра нейкую школьніцу, што паспрабавала пазітыўна ацэньваць Басаева як чачэнскага Робін Гуда, абараняючага свой народ. Ён пачынае размазваць версію, быццам бы яна, узброіўшыся перачынным ножыкам, хацела захапіць свой клас у заложнікі і намякае нават на неабходнасць засадзіць яе ў псіхушку, як у мінулыя часы. З пункту гледжання такой пазіцыі як уласнай сістэмы каардынат, сістэмы, так бы мовіць, толькі расійскіх сацыяльных каштоўнасцей, Караулаў выглядае, магчыма, згодна эйнштйнавай тэорыі адноснасці, і маючым пэўную рацыю. Вось вам і эйнштэйнава тэорыя, што разам з эфірам у прынцыпе адмаўляе і абсалютную сістэму каардынат! Сучасная фізіка, каб не разбурыць канчаткова цэласнасць карціны сусвету, заместа эфіру вымушана прызнаць у той жа ролі, як вядома, паняцце вакуума. А чым жа гуманітарыі заменяць абсалютную каардынатную сістэму маральных каштоўнасцей і ідэалаў начале з самім Госпадам Богам? Таксама маральным вакуумам? Ці не аказваецца тут у філасофскім сэнсе і Эйнштэйн толькі сынам дваццатага веку, прыйшоўшы сам у стан сваеасаблівага лагічна-маральнага рэлятывізму і анархізму, што набыў у нашы дні зусім ужо пачварнае аблічча постмадэрнісцкага цудзішча? А ў Караулава ўсё гэта сапраўды толькі момант ісціны і момант вельмі і вельмі адносны.

176 Як тут міжвольна не ўспомніць пераказаныя апосталам словы Хрыста:         (не рассыпайце бісеру вашага перад сьвіннямі).

177 Калі раней, напрыклад, пэўныя непрыемныя, звязаныя з узроставым склерозам асаблівасці памяці старых навукоўцаў тактоўна называліся прафесарскай рассеянасцю, то цяпер рубяць прама: старэчы маразм!

178 Зрэшты, і да гэтага часу я не магу поўнасцю расстацца з гэтай сваёй даўняй сімпатыяй. Сённяшняя нянавісць увогуле да слова “сацыялізм” мае не столькі сацыякультурны, лагічны, колькі палітычны і ў аснове сваёй эмацыянальны сэнс, і тлумачыцца ён зноў жа не столькі лагічнымі довадамі, колькі непрыемнымі эмацыянальнымі ўражаннямі ад таго, што было перажыта пры сацыялізме, асабліва на тэрыторыі былога СССР. Эмацыянальныя, аднак, ўражанні, памяць аб іх і базіраваныя на іх выказванні, хоць і бываюць у пачатку вельмі вострымі, асабліва ў перыяды рэвалюцый ці ваенных канфліктаў (успомнім сіманаўскі верш “Убей немца!”), але паступова губляюць сваю, асабліва калі яна адмоўная, вастрыню і замяняюцца цвярозай, спакойнай логікай. Так і ў нас сёння словы “сацыялізм” і “савецкі” сталі амаль што лаянкай, у той час, як усе мы, колішнія прамыя ці ўскосныя савецкія дысідэнты, толькі і марылі што пра рабочыя саветы ды сацыялізм з чалавечым, як тады гаварылася, тварам. Аўтару гэтых радкоў самому давялося любавацца ў пачатку 60-х гадоў сталіцай Чэхаславакіі, якая тады толькі і вядомая была, як zlata Praha і ў якой пад кіраўніцтвам Дубчака безумоўна мог бы рэалізавацца і больш-менш прыстойны такі сацыялізм з чалавечым тварам, калі б ён не быў задушаны савецкімі танкамі (страшна сёння бачыць цяперашнюю свабодную, як гавораць цяпер, капіталістычную Прагу, што за якіх не будзь пяць дзесяткаў гадоў ператварылася, згодна сведчанню англійскага журналіста з тэлеканалу Dyscavery, у адзін з самых збраднячых (toughest) гарадоў свету (!), дзе пануе бандыцкая мафія, квітнее гандаль жаночым целам і ажно непасрэдна ўрадавага ўзроўню дасягае агульная каруптаванасць). Але ў той жа Еўропе і дагэтуль існуюць сур’ёзныя сацыял-дэмакратычныя рухі, а ў Кітаі дык будуецца і сацыялізм у пэўным сэнсе блізкі да чэшска-югаслаўскага тыпу. І сацыялізм гэты, як быццам, пагражае ў недалёкім будучым нават адціснуць на другое мейсца па вытворчасці і спажыванню славутыя Злучаныя Штаты Амерыкі. У Расіі спроба пабудовы сацыялізма, як вядома, правалілася з-за агульнай негатовасці народаў яго будаваць і з-за традыцыйна імперскай мэнтальнасці вядучай нацыі, што ўсё разам і прывяло савецка-расійскі “развитой социализм“ спачатку да няшчаднай сляпой дыктатуры, а затым ужо і ў агульны сацыяльны тупік.

Тое ж зрабілася і з нашай колішняй любіміцай Югаславіяй Ціта, нават не гледзячы на ў прынцыпе правільную філасофію яе дзяржаўнага развіцця, рыначны характар яе сацыялізму, і тадышнія агульны росквіт гаспадаркі і высокі ўвогуле ўзровень жыцця народу, дасягнутыя менавіта дзякуючы такой філасофіі. Бо і там засталіся існаваць нацыянальныя супярэчнасці і праблемы, звязаныя з утапічна-палачнымым характарам разумення ідэалаў інтэрныяналізму, з чым не змог справіцца нават кіраўнік такога масштабу і калібру, як Іёсіп Броз Ціта, і што не толькі застопарыла яе далейшае пазітыўнае сацыяльнае развіццё, але і прымусіла пасля яго смерці зусім разваліцца. Немцы ж Германіі 30-х гадоў паспрабавалі было, наадварот, пабудаваць толькі чысты нацыянал-сацыялізм, але ўсе мы ведаем, якім жахам абярнулася гэта, хоць і процілеглая, але таксама зусім ужо жахлівая і пагібельная крайнасць.

Аднак, і з чыстым капіталізмам гэтак жа, як у суседняй Расіі ці той жа, як мы толькі што бачылі, Празе, нічога не выйшла. У гэткай сітуацыі таксама трэба шукаць менавіта вядомую ўжо нам сярэдзіну як адзінства дыялектычных процілегласцей. І застаецца толькі чакаць, ці знойдуць, напрыклад, кітайскія таварышы гэтую сакраментальную сярэдзіну, хоць Кітай якраз і называе сябе сярэдзінным царствам (Чжун Го). Чакаць, зноў такі абавязкова ўлічваючы, што Кітай таксама мае вельмі даўнія менавіта імперскія традыцыі (успомнім хоць бы таго ж Цынь Шы Хуандзі, будаўніка Вялікай кітайскай сцяны, гэтай старажытнай прадвесніцы «великих строек коммунизма»). І ён, Кітай, таксама вельмі шматнацыянальны з значнай наяўнасцю вялікаханьскага шавінізму, што аўтаматычна падтрымліваецца яшчэ і вельмі характэрнай спецыфікай кітайскай пісьменнасці. Сённяшні яго пад’ём ёсць, думаецца, па сваёй сацыяльнай прыродзе толькі аналогія колішняму НЭП’у і яго часоваму ўзлёту ў савецкай Расіі, і ўсе мы ведаем, чым той НЭП там закончыўся. Ісціна тут таксама дзесьці пасяродку паміж капіталізмам і сацыялізмам, як пісалі некалі Шумпетэр і Сахараў.

Толькі па канечнаму выніку гэтай барацьбы супярэчнасцей мы і даведаемся, нарэшце, хто з найвялікшых філосафаў чалавецтва, як ужо гаварылася, меў тут увогуле рацыю: Гегель, калі пісаў пра магчымасць рэалізацыі ідэалу цераз тоеснасць супярэчнасцей а, значыць, і магчымасць гармоніі і шчасця на зямлі, альбо Кант, што лічыў усё гэта толькі невырашальнай антыноміяй, фактычна вядучай да гора і ўсеагульнага хаосу на гэтай нешчаслівай планеце. У сэнсе ж практычна-прыкладной, скажам так, палітыкі і раней і цяпер для мяне асабіста застаецца хоць бы і не вельмі ўдалы, але востра цікавы і, я ўпэўнены, шматабяцальны і сёння менавіта югаслаўскі вопыт пазітыўнага рашэння гэтай праблемы. Вопыт, няхай сабе і называны рыначным сацыялізмам, і будучае безумоўна за ім. Таму аб’ядноўваць яго з фактычна варожым яму колішнім бальшавіцка-маскоўскім сталінскага тыпу вопытам, кіруючыся банальнай чорнабелай логікай і мажучы яго адпаведна ж толькі чорнаю фарбаю, было б, думаецца, проста глупотай.



179 Тут, зрэшты, з-за гэтай прыкрай мачымасці зблытвання з эклектыкай, як убачым, і грубаватая аналогія з бязменам мала дапамагае, не будучы ў стане замяніць нам сабою куды больш строгі матэматычны аналіз з яго паняццямі вытворнай, дыферэнцыялу і інтэгралу, патрабуючы, аднак, ўжо прафесійнага матэматычнага падыходу.

180 Менавіта яна ляжыць у аснове азначанай сінусаідальнай формы графіка працэсу развіцця культуры, выступаючы ў сваёй поўнай форме як такая агульная форма дыялектычнай логікі, якая аб’ядноўвае сабой у адзінае цэлае логікі Арыстотэля і Гегеля. І менавіта нераспрацаванасць такой логікі і тым болей няведанне яе ўвогуле абумоўлівае сабою, як здаецца, тыя цяжкасці, што стаяць сёння на шляху кожнага даследчыка гісторыі культуры. І тым болей да трагічных наступстваў прыводзіць зусім ужо невуцкае няведанне яе з боку палітыкаў, кіруючых развіццём канкрэтных дзяржаў.

181 Наогул, аб якой тут вернасці або здрадзе можна гаварыць, калі чалавек, які афіцыйна як прэзідэнт кляўся ў вернасці сваёй дзяржаве і народу пад белчырвонабелым сцягам Рэспублікі Беларусь, а потым загадаў публічна ж парваць той сцяг на шматкі, і які прамаўляў тую клятву на мове сваёго народу, а пасля, і зноў жа публічна, толькі перадражніваў гэтую мову ў сваіх выступленнях! Зрэшты, што можна сказаць і пра народ, што галасуе за такога прэзідэнта?

182 Нават Ленін, як ужо гаварылася, пісаў перад рэвалюцыяй 17 году, што Расія была турмой народаў.

183 Цікава, што сёння гэта тэма зноў пачынае паціху абмяркоўвацца і ў сучаснай Расіі.

184 Яшчэ Бярдзяеў пісаў: “Религиозное и национальное в московском царстве так же между собою срослось, как в сознании древнееврейского народа. И так же, как иудаизму, свойственно было мессианское сознание, оно свойственно было русскому православию” (14, 10). Цікава, што зусім не так даўно да літаральна такога ж параўнання па маскоўскай тэлевізіі звярнуўся, характарызуючы ўжо русафобію, расійскі палітолаг Сяргей Маркаў, сам, дарэчы, будучы яўрэем.

185 Тут ужо выступае на яву не толькі адсутнасць простага чалавечага сумлення, але і адкрытае невуцтва і глупота, бо само слова “чэкіст” якраз і ўтворана было калісьці ад скарачэння ЧК (“чрезвычайная комиссия”), якое ў ленінскі перыяд яшчэ азначала, што камісія гэта не пастаянная, а носіць толькі вельмі часовы, “чрезвычайный” характар, хоць з боку простых людзей ужо тады яна выклікала толькі нянавісць і жах.

186 Тойнбі быў, напрыклад, упэўнены, што ва ўсіх індустрыяльных краінах, дзе галоўным матывам вытворчасці з’яўляецца максімальны прыватны прыбытак, канкурэнтная эканамічная сістэма стане недзеяздольнай і тым, нават не будучы, што ён спецыяльна падкрэсліваў, марксістам, прадказаў сённяшні ўсеагульны крызіс гэтай сістэмы (166, 151). Ён вельмі правільна, на наш погляд, разумеў і арыстотэлеўскае азначэнне чалавека як жывёлы грамадскай, выносячы яго нават у загаловак ўсёй главы пра рабочы рух (166, 147)

187 Нездарма ж так сёння імперска-расійская прапаганда і яе падручныя СМІ стараюцца ўсяляк распаўсюджваць міф, быццам бы беларускі партызанскі рух створаны быў толькі расійскім НКУСам і такім энкавэдзісцкім спецыялістам па забойствах з-за вугла, як Судаплатаў, той самы Судаплатаў, што забіў некалі ўкраінскага змагара за незалежнасць Канавальчыка, па-падляцку падсунуўшы яму ў каробку з падараваными канфетамі мініятурную бомбу. Як асабісты удзельнік партызанскага руху на Беларусі на ўзроўні сярэдняга каманднага складу упэўнена заяўляю тут, што гэта нават не міф, а свядомае, цынічнае па сваёй нахабнасці ілганнё, супраць якога выступаў некалі і Васіль Быкаў. І робіцца тое, толькі каб аблегчыць цяперашняму беларускаму кіраўніцтву здрадніцкую здачу пакуль што незалежнай Беларусі пад уладу Расійскай імперыі. І ілжывы той міф падтрымліваецца часам, што самае крыўднае, і некаторымі прыхільнікамі апазіцыі, міжвольна глытаючымі гэтую прасцецкую нажыўку і ганьбячымі тым слаўную мінуласць уласнага народу. Што беларуская партызанка была, хоць яшчэ і не ўсвядомленай, але нацыянальна-вызвольнай барацьбой, сведчыць і тое, што ваявалі мы ў асноўным не столькі з нямецкім вермахтам, колькі з расійскай арміяй генерала Ўласава, якая разам з немцамі змагалася супраць саветаў, але за адраджэнне колішняй Расійскай імперыі. Змагалася, дарэчы, пад тым самым трыкалёрам, што і сёння развіваецца над маскоўскім Крамлём, шматзначны факт, афіцыйна прызнаны неяк і на маскоўскім тэлебачанні (у адной з перадач Салаўёва “К барьеру”).

188 Пра Дылецкага як пра літоўскага паходжання асновапаложніка расійскага музыказнаўства, дарэчы, упершыню пачала пісаць у сваёй студэнцкай (!) дыпломнай рабоце пры Ленінградскай кансерваторыі Крукоўская Наталля Мікалаеўна (мая дачка), факт, афіцыйна адзначаны расійскім акадэмікам Протапопавым у яго фундаментальнай манаграфіі аб старажытнарускім царкоўным спяванні (тым не меней пазней рускамоўнае кіраўніцтва Мінскага музычнага вучылішча датэрмінова выкінула яе на пенсію).

189 Асабліва брыдка слухаць, калі ён спявае, як тое было неяк у Віцебску, трагічна-сур’ёзную “Цёмную ноч”, гэтую песню-стогн часоў той страшнай мінулай вайны. Гэта ўспрыймаецца проста як кашчуннае і дурное дзікунства.

190 Спіноза, дарэчы, таксама па нацыянальнасці быў яўрэем, але такім, якога тагачасныя яўрэйскія ж палітыканствуючыя экстрэмісты хацелі за яго справядлівасць нават забіць!

191 Маркс тут сам пад уплывам эпохі і часу, калі ён дзейнічаў і жыў, міжвольна забываўся на дыялектыку і пераходзіў на вульгарную чорнабелую фармальную логіку, калі адстойваў свой матэрыялізм. Супярэчнасць, як ужо гаварылася, паміж метадам і сістэмай у яго была куды вастрэйшая, чым у абвінавачваемага ім у гэтым жа настаўніка яго Гегеля.

192 Зрэшты, ў такой сваёй аднамернапрасторавай інтэрпрэтацыі пад уплывам такой першапачатковай сваёй назвы “інфармацыя” яна і замацоўваецца звычайна ў нашай свядомасці. Але ж яна лёгка ўсвядомліваецца і ў сваёй двумернапрасторавай інтэрпрэтацыі як пэўнага вобраза-схемы на плоскасці і тым болей у трохмернай сваёй іпастасі, дзе яна і выступае перад намі менавіта ў форме пэўнай аб’ёмна-прасторавай
1   ...   22   23   24   25   26   27   28   29   30


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка