М. І. Крукоўскі Бляск і трагедыя ідэалу




старонка27/30
Дата канвертавання14.03.2016
Памер7.26 Mb.
1   ...   22   23   24   25   26   27   28   29   30

Змест

1

М. І. Крукоўскі 1

1

Бляск і трагедыя 1



ідэалу 1

Філасофскія эцюды прa ідэалы, дэмакратыю і суверэнітэт. 1

(другое выданне, удакладнёнае і дапоўненае). 1

Мінск 2010 1

37

Iдэал i яго пошукi ў гiсторыi фiласофii. 37



Паняцце ідэалу ў яго сучасным агульнафіласофскім сэнсе 41

51


Аб’ектна-суб’ектная прырода ідэалу 51

Аб’ектыўны аспект ідэалу 63

85

Аб’ектыўны ідэал у сацыяльнай прасторы. 85



Суб’ектыўны аспект ідэалу 106

Суб’ектыўны ідэал у сацыяльнай прасторы 127

134

Аптымістычная трагедыя ідэалу ў барацьбе за рэалізацыю 134



212

Ідэал і рэальнасці сённяшняй Беларусі 212

Ці патрэбны сёння нам, беларусам, праменныя ідэалы? 232

Заключэнне. 260



Ці патрэбныя праменныя ідэалы нам, беларусам?................................................................226

Заключэнне................................................................................................................................254

-------------------------------

----------------



-----

1 Ды і ёй месца зараз, па меркаванню газеты «Советская Белоруссия», толькі ў кунсткамеры!

2 Так яно, як паказаў лёс першага выдання, і здарылася, прычынай чаго якраз і аказалася тое, што грамадства наша ўступіла ў сенсорную, згодна П. Сарокіну, фазу свайго развіцця з перавагай ужо пачуццёвасці над рацыянальнасцю,, г. зн., калі кіруючым фактарам становіцца ўжо не розум, а эталагічны закон дамінавання, наіўна трактаваны сёння як прынцып рыначнай эканомікі, пра што падрабязней будзе размова ў тэксце.

3 Не такая яна ўжо, зрэшты, й сучасная, бо яе напяваў яшчэ герой колішняга савецкага кінафільма пра зямлю Саннікава і герой дастаткова па тым часе адмоўны (выконваў тую ролю, помніцца, сімпатычны Алег Даль). Сёння ж яна выконваецца і слухаецца, што якраз і характэрна, ужо як сваеасаблівы маналог героя менавіта сучаснага і менавіта ж дадатнага, чаму і сама успрыймаецца вельмі сучаснай! Гэта песенька сама перажыла як бы з намі, памяняўшы знак мінус на плюс, не такі ўжо малы адрэзак часу, у якім мы ўвогуле жывем і пра які тут будзе гаворка яшчэ не раз.

4 Зноў жа не з просту, як убачым пазней, гэтых траіх, асабліва Сарокіна, вельмі стрымана адзначае пачцівая Брытанская Энцыклапедыя, а папулярны на Захадзе Крэйн Брынтан, аўтар перакладзенай і на рускую мову кнігі «Истоки западного образа мысли» (16), як і сучасны філосаф-скептык Карл Попэр (134 і 135), яшчэ больш вядомы ў нас сваім сцверджаннем, як у старагрэчаскіх сафістаў, што ісцінай з’яўляецца толькі тое, што можа быць абвергнута, гісторыя не мае сваіх законамернасцяў, а этыка ўвогуле не ёсць навука, -- абодва яны адгукаюцца, аб гэтых гісторыках амаль што са зняважлівай пагардлівасцю. Не кажучы ўжо аб Попэры, аўтары амаль гэтак жа, як і ў Маркса, заідэалагізаванай, толькі ў процілеглым кірунку, “Нищеты историцизма”, і Брынтан, называючы гэтыя канцэпцыі прэтэнцыёзнымі і не саромячыся нават прамога скажэння ісціны, сцвярджае, напрыклад, што “...метады іх мыслення – гэта не метады навукі” і што “...паміж людзьмі тыпу Сарокіна і сучасным прыродазнаўцам разрыў па сутнасці справы не толькі ў дасягненнях, але, магчыма, і ў метадах вялізны”. І гэта ў той час, калі нават нашымі сціплымі беларускімі распрацоўкамі гэтай праблематыкі ў галіне эстэтыкі і культуралогіі было дастаткова чотка паказана, што канцэпцыя Шпенглера, Тойнбі і Сарокіна выразна ўзыходзіць цераз сістэму Гегеля аж да філасофіі антычных часоў, з аднаго боку, і, што яшчэ важней у гэтым кантэксце, з другога боку яна гэтак жа выразна спалучаецца з сучаснымі ідэямі агульнай тэорыі сістэм, кібернетыкі і тэорыі інфармацыі (гл. 95-100), ідэямі, без якіх сёння прыродазнаўчая навука ўвогуле не можа існаваць. Гэтым абодвы тыя аўтары як сыны сарокінскай жа сенсорнай (упадніцкай!) эпохі ўжо самі сваёй пазіцыяй падцвярджаюць ісціннасць несправядліва адмаўлянае імі канцэпцыі Шпенглера-Тойнбі-Сарокіна. У Расіі канцэпцыя гэта да апошняга часу не прыймалася ўвогуле, хоць даўно ўжо там была з блізкіх пазіцый напісана і кніга Е.С.Ляпіна “Динамика цивилизаций” (выдадзена, аднак, яна была таксама толькі ў 2007 годзе і цікава, дарэчы, што кніга гэта пісалася вядомым прафесійным матэматыкам).

5 А наш амаль што сучаснік П. Дж. Б’юкенэн дык назваў сваю кнігу проста “Смерць Захаду” (21) (пра яе размова ў зносцы будзе пазней).

6 Тое, што некаторыя пачынаюць сёння арыентавацца на Ніцшэ, сведчыць толькі аб тым, што яны самі пачалі скочвацца па траекторыі гістарычнага ўпадку яшчэ ніжэй, чым Маркс (ды і Маркс у маладосці сябраваў, як вядома, з “сьвятым Максам” Штырнерам, стаўшым сваёй нядобра славутай кнігай “Адзіны і яго ўласнасць” гістарычным прадцечай Ніцшэ). Ніцше таксама, у сваю чаргу, хоць нідзе на Штырнера і не спасылаўся, не мог яго не ведаць, як мяркуе даследчык Ніцшэ Карл Лёвіт у сваёй вельмі цікавай кнізе “Ад Гегеля да Ніцшэ” (107).

7 Таго ж паходжання і словы «Інтэрнацыянала” «Кто был ничем, тот станет всем» і словы расійскай “Марсельезы” “Отречемся от старого мира, отряхнем его прах с наших ног».

8 Асоба Леніна сапраўды пакінула ў гісторыі Расіі невытраўны след, так што нават Бярдзяеў у сваёй кнізе “Истоки и смысл русского коммунизма” параўноўваў яго з Пятром (10, 95).

9 Пра гэта цікава і справядліва пісаў у свой час Н.А.Бярдзяеў у той жа кнізе (14).

10 Прарочым у тым сэнсе, што, як убачым далей, наша цяперашняя павярхоўная і базіраваная на прынцыпах чыста фармальнай мажарытарнай выбарчай сістэмы, ці, як яшчэ яе называюць інакш, ліберальная дэмакратыя як раз і прывяла ў нас да ўлады сённяшняе кіраўніцтва. Зрэшты, і такі сёння модны ў нашых маладых філосафаў Ніцшэ, гэтак жа, як і Платон, толькі з процілеглага боку, сцвярджаў, што “пасрэднасць большасці ёсць першая ўмова таго, каб існавалі выключэнні, і [таму] побач з статкавымі жывёламі ўзнікаюць і жывёлы-важакі” (цыт. па 107, 451). Дэмакратыя, аднак, мае на ўвазе ўладу народу, дэмасу як сацыяльна арганізаванага грамадства, а не статку, бо толькі ў народзе ў дакладным сэнсе гэтага слова праяўляецца сацыяльная сутнасць чалавека, г. зн., чалавека разумнага, чалавека, які жыве і кіруецца розумам і пэўнай ідэяй, а не толькі інстынктам, як звычайная жывёліна. Таму і пры выбарах трэба кіравацца ідэяй абіранага чалавека, а не яго асабістым, як піша расійская палітычная дзяячкаю І. Хакамада, іміджам самага магутнага самца.

11 Балюча гаварыць такое ў адрас свайго народу, але ж і Хрыстос, як будзе паказана зараз ніжэй са спасылкай на арыгіналы Евангелляў, змушаны быў называць сваіх прадаўшых яго Пілату адзінакроўцаў, малапачцівым словам , што значыць амаль што тое самае.

12 Кірыл і Мяфодзій, магчыма, свядома змякчылі гэты выраз, пераклаўшы старагрэчаскае слова , словам “народи” (таксама ў множным, як і ў арыгінале, ліку), змякчылі з тактыка-стылістычных меркаванняў.

13 З гэтым нам, выхаваным менавіта на гэтым прагрэсе і на атрымваных ад яго жыццёвых выгодах і асалодах, зразумела, цяжка пагадзіцца. Але ж было некалі яшчэ больш цяжка пагадзіцца з Капернікам, адмаўляўшым зусім ужо відавочныя факты ўсходу і заходу сонца. Мы ўсё яшчэ жывем у па-пталемееўску эгацэнтрычным разуменні сусвету, а сёння нават у сувязі з крызісам, напэўна, яшчэ і пачынаем настойваць на ім у форме так званага антропнага прынцыпу ў філасофіі і навуцы. Нялёгка даецца нам дыялектычная логіка з яе прынцыпам auditur et altera pars (выслухаць трэба і другі бок), прынцыпу, да якога, здавалася б, прывыклі ўжо нават нашыя сёння таксама завельмі ўжо часам практычныя юрысты. Тут cапраўды немагчыма не ўспомніць рэлігію, дзе чалавецтва папярэджвалася пра тое цераз аповед аб грэхападзенні, згодна якому менавіта д’ябал спакусіў Еву з Адамам сарваць яблык з дрэва пазнання, паабяцаўшы ім, што яны будуць, як богі, гаспадарамі прыроды і распараджацца ёю як толькі мёртвай сыравінай. Чым тое скончылася, мы бачым у сённяшніх вельмі грозных у перспектыве і звязаных менавіта з тэхнічным прагрэсам экалагічных праблемах, і міжвольна ўспамінаецца колішні страшлівы афарызм Макса Нордау, што цывілізацыя ёсць ракавая пухліна на целе прыроды.

14 Хрысціянская дэмакратыя ўзнікала і на Беларусі (спачатку як хрысціянска-дэмакратычная злучнасць начале з сп-ром Сілкам П.П.), але к таму часу, як аўтар гэтых радкоў аказаўся абраным яе старшынёй, яна аказалася ўжо расколатай па нацыянальнай прыкмеце і без цяжкасцей была пазней афіцыйна забаронена ўладамі, пра што рэдактар “Народнай волі” Сярэдзіч нават адмовіўся публікаваць аб гэтым паведамленне з нашым адпаведна пратэстам (ён, дарэчы, і раней не хацеў чамусьці публікаваць наш вядомы адкрыты ліст патрыярху Філарэту). Цяперашняя ж зноўарганізаваная беларуская хрысціянска-дэмакратычная партыя кіруецца, пэўна, нейкай іншай філасофскай базай, бо нашыя тэарэтычныя распрацоўкі, прадстаўленыя хоць бы гэтым сціплым тэкстам, ёю поўнасцю, як здаецца, ігнаруюцца.

15 Бога мы разумеем тут, як гавораць філосафы, не трансцэндэнтна, а іманентна г. зн., не ў асабістасным, чалавекападобным яго абліччы, як яго ўяўляюць сабе малапісьменныя бабулі, а як пэўную душу, як гегелеўскі Абсалютны Розум Сусвету, целам якога з’яўляецца акаляючая нас і ўспрыйманая нашымі органамі пачуцця матэрыяльная прырода, а ў ролі яе душы выступае менавіта гэты Абсалютны Сусветны Розум. Або ў іншым, тэалагічным кантэксце, але з тым жа значэннем – Бог.

16 Паняцце класа, да ведама некаторых маіх калегаў, было ўведзена ў навуковае словаўжыванне, яшчэ адносна задоўга да Маркса.

17 Гэта вядомы ў свой час расійскі эстэтык А. Нуйкін, які, аказваецца, невыпадкова яшчэ ў савецкія часы настойваў на толькі суб’ектыўным характары эстэтычнасці.

18 Праўда, аўтары фільма браты Васільевы прадчувалі ўжо нешта нядобрае, бо яшчэ і ў нас, тадышніх хлапчукоў, помніцца, заставаўся непрыемны асадак у душы пасля слоў аднаго з герояў-чапаеўцаў: “мы тут кокнули одного по той же причине” і роўнадушнага з гэтага поваду маўчання Чапаева.

19 У мусульманскай культуры вельмі аналагічную канцэпцыю прапанаваў яшчэ ў ХІУ ст. арабскі філосаф Ібн Хальдун (164).

20 Векам жа пазней з блізкай канцэпцыяй выступаў не без уплыву свайго настаўніка і вучань Сен-Сімона Агюст Конт, які таксама лічыў, што гісторыя чалавецтва праходзіць тры стадыі: тэалагічную, метафізічную і пазітыўную

21 Rogowski L. S. Sens logiczny heglowskiej koncepcji sprecznosci zmiany I ruchu. Studia filozoficzne, 1961, 6 (27).

22 Крюковский Н. И. Кибернетика и законы красоты. Мн., 1977 (прыходзіцца спецыяльна папярэдзіць тут чытача, што маё прозвішча ў савецкія часы па руску пісалася праз “ю” таму, што матцы маёй, звычайнай вясковай настаўніцы, афіцыйна было загадана і самой і яе сыну пісацца праз “ю”, бо толькі так “будет грамотно” (расійскае начальства і не падазравала, што беларускае “крук” азначае не памылковае напісанне слова “крюк”, а ворана. І таму, ўступаючы ў сціплае наследства пасля смерці бацькі, афіцыйна і па руску насіўшага прозвішча “Круковский”, прышлося і мне цераз суд даказваць, што я яго сын. Вось як настойліва і паслядоўна нават у дробязях праводзілася русіфікацыя беларусаў і ў савецкія часы!). Цікава, дарэчы, што з аналагічных фармальна юрыдычных прычын (захаванне дваранскага звання на аснове беларуска-літоўскай дакументацыі, дзе гэтае прозвішча пісалася па стара-беларуску праз “у”), вядомаму некалі генералу Крукоўскаму, бацьку знакамітай жанчыны-матэматыка Соф’і Кавалеўскай, дык і зусім ужо прышлося да свайго прозвішча зрабіць для тлумачэння прыстаўку Корвін (ад лацінскага corvus – крук)).

23 Аб велічыне амплітуды хваляў той сінусоіды выразна сведчыць, напрыклад, ужо сам трохтамовы аб’ём азначаных лекцый Гегеля, якія ўяўляюць сабой толькі збор студэнцкіх канспектаў! (варта толькі параўнаць з гэтым тыя няшчасныя 72 гадзіны, што адводзіліся некалі эстэтыцы на філасофскім ф-це БДУ, сёння закрытай, здаецца, зусім). Гэта не кажучы ўжо пра тэарэтычны ўзровень самога зместу тых канспектаў, што аказваецца часам не па зубах нават пэўнаму сённяшняму прафесару той жа эстэтыкі. Вось якім быў узровень духоўнай культуры і яе выкладання ў універсітэтах ў першай палове ХІХ стагоддзя і якім гэты ўзровень стаў у нашыя дні (праўда, тут трэба ўлічваць і ўзровень асабістай пазіцыі самога Гегеля, які, напрыклад, таксама крытычна характарызуючы сваю эпоху, пісаў аднаму калегу, што “...пры з’яўленні філасофскіх прац – і ў нашыя часы (!) для гэтага менш за ўсё асноў, – каб яны знайшлі не толькі разумеючую публіку, але хоць бы некалькі індывідаў, якія б імі цікавіліся і аддалі б ім сваю ўвагу”). Гэтыя змены, аднак, увогуле ніякі не рэвалюцыйны пералом у мысленні канца 19-га ст., як піша сучасны заходні аўтар Карл Лёвіт у сваёй кнізе “Ад Гегеля да Ніцшэ” (107) і нават не гумілёўскі надлом, а зусім ужо злом, што з такім запазненнем у параўнанні з намі, беларусамі, пачалі прызнаваць, нарэшце, і маскоўскія тэарэтыкі (197). Лёвіт жа, хоць і стараўся быць аб’ектыўным у фактаграфічным баку свайго даследавання, паасцярогся прызнаць, што лінія Гегель – Ніцшэ, узятая як вектар, выразна носіць усё такі той жа нізыходзячы, упадачны характар сучаснай эпохі, што так выразіста быў названы яшчэ Освальдам Шпенглерам “Захадам Еўропы” (праўда, у другой сваёй працы, прысвечанай супастаўленню Гегеля з другім сучаснікам Ніцшэ – Буркхардтам, ён прама піша, што ў Гегеля гісторыя кіруецца Богам як сусветным розумам, а ў Буркхардта – Д’яблам).

24 Больш таго, у фізіцы (менавіта, у тэрмадынаміцы) існуюць нават зусім ужо блізкія паняцці так называнага фазавага пераходу, якія характарызуюць тыя фазы не толькі колькасна, як пэўныя функцыянальна-часавыя, гістарычныя,скажам так, перыяды у развіцці любой увогуле сістэмы, але і як пэўныя структурна-якасныя станы яе (цвёрдае рэчыва, вадкасць, газ). І гэтыя паняцці маюць дастаткова рэальныя, не толькі метафарычныя, адносіны, напрыклад, да такіх станаў грамадства, як цэнтралізм (таталітарызм), дэмакратыя і анархія, яўна дэманструючы нам глыбокія ўнутраныя сувязі паміж гэтымі фазамі і станамі як у колькасным, так і у якасным іх сэнсах. Да якіх, як здаецца, блізка падыйшоў наш беларускі акадэмік Вейнік у сваёй сацыяльнай тэрмадынаміцы і якія раней былі эмпірычна намацаны Шпенглерам, Тойнбі і Сарокіным, яшчэ раней ужо чыста тэарэтычным шляхам прадбачваючыся Віка і Гегелем. Усё гэта здаецца нам надзвычай важным не толькі для разгляданае тут праблемы ідэалу, але і для стварэння напоўжартоўна высунутай нядаўна фізікам Стывенам Хокінгам «тэорыі ўсяго», г. зн., для самай сур'ёзнай сучаснай і менавіта цэласнай філасофіі ўвогуле!



25 Гегель, як убачым далей, упаўне заслугоўвае такой ацэнкі як увогуле філосаф і, тым болей, як аўтар азначаных лекцый.

26 Нават Ленін фактычна з тым пагаджаўся, калі ў сваёй праграмнай працы “Что делать?” пісаў аб неабходнасці “привнесения в рабочую массу сознательности извне”, а Максім Горкі дык і напісаў на гэтую тэму раман “Мать”, дзе стан гэтага рабочага класу ў пачатку рамана паказаны дастаткова рэальна, аднак, у далейшым пад уплывам таго ж Леніна становіцца вельмі прыхарошаным і ідэалізаваным, за што папракаў Горкага нават Пляханаў.

27 Брдзяеў сапраўды параўноўваў Леніна з Пятром, а вось сённяшні цэрэтэліеўскі помнік Пятру ў Маскве, ужо выразна падцвярджае сабой разгляданы тут прынцып “ад вялікага да смешнага адзін толькі крок”!

28 Ды і самога Ўладзіміра тагачаснае візантыйскае праваслаўе захапіла ўжо не столькі сваім глыбінным духоўным зместам, колькі яго знешняй формай (раскошныя візантыйскія храмы і не па-хрысціянску ўжо раззалочанае адзенне святароў здаліся яго непатрабавальным пасланнікам вельмі прыгожымі!) А рэальны духоўна-маральны стан Візантыі таго часу дастаткова выразна апісваў ужо Пракопій Кесарыйскі, згодна якому Візантыя пачынала ўжо нагадваць Рым Месаліны і Нерона.

29 З гэтым, напрыклад, адкрыта і не без захаплення пагаджаецца вядомая расійская палітычная дзяячка І. Хакамада ў сваёй манаграфіі “Секс и большая политика»!

30 Аўтару горка пісаць такое сёння аб Прэзідэнце Расійскага філасофскага таварыства акадэміку РАН В.С.Сцёпіне, бо калісьці мы з ім былі на “ты” і прэзентоўвалі свае кніжкі ўзаемна адзін аднаму толькі з подпісамі “Дорогому Славе...” і “Дорогому Коле...” Але праўда ёсць праўда, ды і “поліўка” ўсё такі пэўная была. Так што меў вялікую рацыю антычны мудрэц, што сказаў некалі “Plato amikus est, sed veritas magis”(Платон мне сябра, але ісціна даражэй). Асабліва, калі ўспомніш, што і сам шаноўны маскоўскі акадэмік даўно ўжо, нават бываючы ў Мінску, не ўдастойвае аўтара хоць бы простым тэлефонным званком, не кажучы ўжо пра тое, што ён, добра ведаючы маю даўннюю (яшчэ з 1965 г.!) філасофска-эстэтычную канцэпцыю пра цыклічнасць развіцця мастацкай і ўвогуле культуры, бачыць, як са спазненнем на сорак год яго маскоўскія калегі толькі цяпер як нешта зусім новае выдаюць тоўстыя кнігі на тую ж тэму, але без аніводнай спасылкі на нас, беларусаў. Бачыць і маўчыць, як, дарэчы, і многія маскоўскія яго калегі, што таксама ўсё гэта ведаюць добра (нават колішнія шаноўныя афіцыйныя апаненты па абароне маёй доктарскай дысертацыі ў МГУ прафесары Нарскі, Якаўлеў і Шастакоў). Вось як глыбока пранік рускаімперскі шавінізм у і ў галовы нашых “старэйшых братоў”-- маскоўскіх калегаў.

31 Вось што пісаў, напрыклад, Васільеў Л. С., аўтар кнігі “История религий Востока» (М., 1983, с. 75): «Убежденная вера в свою исключительность, избранность способствовала выработке той приспособляемости, с которой сыны Израиля находили оптимальные формы своего существования уже после рубежа новой эры, когда еврейское государство перестало существовать, а большинство евреев рассеялось по всему миру».

32 Зрэшты, як паказалі даследаванні А.І.Салжаніцына, у царскія часы расійскія ўлады, наадварот, нават спрабавалі прывучаць яўрэяў да працы на зямлі, арганізоўвалі так званыя кантоны і садзейнічалі арандатарству, як пра тое сведчыць і Троцкі ў яго аўтабіяграфічным творы. На тое, каб аддаць яўрэям, як яны прасілі, Крым, тадышнія ўлады, аднак, не пайшлі, а сталінскае надзяленне іх зямлёй у далёкім і амаль што дзікім Біра-Біджане безумоўна насіла выразна антысэміцкі характар.

33 Колішнія беларускія сябры-яўрэі аўтара, нажаль, пакрыўдзіліся за гэтыя справядлівыя словы і занадта ўжо паспешліва залічылі і яго, як здаецца, у антысэміты. Але ці ж сапраўды Купалавы словы і меркаванні Салжаніцына не пацвярджаюцца сённяшнім пастаянным імкненнем некаторых таго ж паходжання спецыялістаў-культуролагаў па-ранейшаму трактаваць беларусаў увогуле не як нацыю, маючую права на ўласную філасофію, культурную незалежнасць і дзяржаўны суверэнітэт, а ўсяго толькі як нейкі нязначны этнас, адкрыта параўноўваючы яго для яснасці з папуасамі, чукчамі і эфіопамі? (гл., напр., 44, стар. 108). “Гавары праўду!”, - заклікае сёння нас паэт Уладзімір Някляеў і ў дадзеным выпадку заклікае зусім справядліва.

34 Як пісаў Пялевін, Чэ Гевара ўжо куды лепшы, чым Рома Абрамовіч. Чэ Гевара сапраўды быў лепшы, бо кіраваўся інтарэсамі свайго народу, хоць і трагічна памыляўся ў іх разуменні. Абрамовіч жа кіруецца толькі сваім асабіста-шкурным інтарэсам і кіруецца ўжо абсалютна беспамылкова. Чэ Гевара быў яркім прыкладам трагічнай велічнасці, а Абрамовіч – у лепшым выпадку выразнага камізму.

35 На якія грошы, напрыклад, існуюць на Беларусі шматлікія “незалежныя” рускамоўныя арганізацыі тыпу навукова-даследчых лабараторый, інстытутаў і нават універсітэтаў?

36 Прадстаўніца французскай філасофіі Жанна Эрш параўноўвае такую сучасную з дазволу сказаць філасофію з дзейнасцю тэрмітаў у дрэве, пасля якіх “церушыцца бессэнсоўная парахня” (217, 389), (цікава, што гэта кніга перакладзена і выдадзена ў Мінску якраз нашымі тутэйшымі староннікамі гэтай філасофіі!)

37 Зараз у нас актыўна на старонках «Советской Белоруссии» і ў Інтэрнэце раскручваецца мастак Уладзімір Цэслер, які ўвогуле насуперак Дастаеўскаму аб’яўляе, што сёння і сам свет павінен быць ратаваны (!) ад прыгажосці! Наогул не толькі ў нас, але і ў цэлым у сучаснай еўрапейскай культуры з бадлераўскіх часоў , як ужо было сказана, культывуецца нейкая проста нянавісць да прыгажосці, ад чаго некалі пацярпеў і аўтар гэтых радкоў. Так, калі яшчэ ў 1965 г. выйшла ў свет мая “Логіка прыгажосці” і ў польскім часопісе “Studia filozoficzne” на яе выйшла вельмі дадатная рэцэнзія А. Цянявы, у варшаўскім жа часопісе “Studia estetyczne”, адразу ж з’явіўся яўна арганізаваны з Масквы ці з Ленінграда разгромны артыкул нейкай п. Нецікоўскай, па выразу якой кніжка мая калі і варта была публікацыі, то толькі дзеля таго, каб паказаць, як не трэба пісаць кнігі пра эстэтыку. І гэта яшчэ ў сярэдзіне мінулага стагоддзя!

38 Гэтую літаратуру паспрабаваў характарызаваць больш-менш разумнымі словамі і сам В.Ерафееў у артыкуле «Русские цветы зла» з аднаіменнага анталагічна-літаратурнага зборніка, названага так паводле тых жа славутых Бадлеравых «Fleurs du mal”. І вось як ён заканчвае азначаны артыкул: «Итак, зло самовыразилось. Литература зла сделала свое дело. Онтологический рынок зла затоваривается, бокал до краев заполнен черной жидкостью. Что дальше?»

39 Той самы Парамонаў, што ў Інтэрнэце апублікаваў цэлы цыкл сваіх ультрафрэйдысцкіх твораў пад загалоўкам “Мужчины и женщины”, дзе з проста паскуднай дробязнасцю калупаецца ў інтымным жыцці Дастаеўскага, Блока, Цвятаевай, Макаранкі і інш., стараючыся прыпісаць ім гомасексуальнасць, інцэст, педэрастыю і другія “дасягненні” сучаснасці. А з Салжаніцыным у цяперашняй Расіі перасталі, напэўна, лічыцца з-за яго, як заўсёды, смелай, адкрытай і бескампраміснай праўдзівасці, у тым ліку і публікацыі двухтомнай манаграфіі “Двести лет вместе”. Зрэшты, лёс гэтага вялікага чалавека, дастойнага гэтак жа, як Нэльсан Мандэла ў ЮАР ці Гавел у Чэхіі, прэзідэнцкай кароны ў Расіі і замененага па волі народа (!) на той пасадзе былым кадэбістам Пуціным (!!), прымушае ўвогуле вельмі задумацца аб стане самога гэтага народа, а, успомніўшы Платона, і аб лёсе дэмакратыі, як ужо гаварылася, у руках наогул такіх народаў.

40 Наш шаноўны палітолаг г-н Мацкевіч, напрыклад, ганарыцца ў Інтэрнэце сваімі маскоўскімі і ленінградскімі настаўнікамі, папракаючы мяне “в деревенскости” толькі за тое, што мая філасофія якраз і абапіраецца на светапоглядныя карані майго ўласнага народу і вёскі ў тым ліку (кожны ж сацыяльна здаровы, нармальны народ, альбо нацыя, калі гаварыць метафарычна, і мае, быццам, дрэва, сваімі каранямі вясковае сялянства, ствалом і сукамі – рабочы люд і пышнымі лісцямі з квеценню – сваю ўласную інтэлігенцыю).

41 З гэтага слоўца колішнія дысідэнты таксама пасмейваліся, згадваючы, што і ў нас і ў Расіі баяліся рэвізіі і не любілі яе толькі няўмелыя кіраўнікі ды зладзеі.

42 У гэтым сэнсе і нашы эстэтычныя распрацоўкі, рэзка несупадаўшыя з афіцыйнай руска-савецкай эстэтыкай і выражаўшыя наш беларускі ў пэўным сэнсе светапогляд, павінны адносіцца да беларускай нацыянальнай філасофіі, хоць і выдаваліся яны змушана на рускай мове.

43 Судзячы па гэтаму і ўвогуле па кадравай палітыцы сённяшняга ўраду Беларусі і БУК хутка пачне нават насуперак шчырым высілкам яго мінулага і цяперашняга кіраўніцтва іменавацца паціху руска-беларускім універсітэтам, як тое робіцца ў адносінах даўно ўжо абрусапечанага БДУ.

44 Ды дзе там шклянкі вады, з-за чаго Ленін ваяваў некалі з вядомай Калантай, што патрабавала цалкам “свободной любви”. Гэтай апошняй і не снілася тое, пра што вядучыя Маскоўскага тэлеканалу “Сексуальная рэвалюцыя” сёння вядуць свае размовы, што рэкамендуюць і што паказваюць беднаму тэлегледачу!

45 Гэта сёння робіцца маладымі, няхай яны мне даруюць, хлопцамі, што вельмі нагадваюць нашых колішніх беларускіх маладнякоўцаў, якія па-бальшавіцку заклікалі: “абламаем чорту рогі, Богу вырвем бараду” (хоць я й не ўпэўнены, што яны ведаюць, хто такія маладнякоўцы). Яны, напрыклад, і сёння Крукоўскага з Давідзюком іранічна называюць не інакш, як “нашымі знакамітымі порхаўкамі”, і не без гонару з вышыняў сваёй звышпостмадэрнай ультраеўрапейскай адукаванасці пагардліва канстатуюць, як, напрыклад, шаноўны Пётра Рудкоўскі, што Крукоўскі не асіліў нават і Попэра, хоць і сам Гегеля цытуе толькі ў пераказе з тарашкевічаўскага падручніка гісторыі філасофіі (зрэшты, гэты знаўца сучаснай філасофіі з яе “насуперак мэтафізіцы эмпірыка-фэнамэналёгічнай мэтодыкай” пры ацэнцы Зянона Пазьняка нават асмельваецца Васіля Быкава ставіць на адну дошку з... Якубовічам, рэдактарам лукашэнкаўскай “Советской Белоруссии»!). Гэткая левізна сапраўды мае, мякка кажучы, ужо вельмі дзіцячы характар, тут нават Ленін не памыляўся, называючы яе дзіцячай хваробай. Але мы добра памятаем, ува што перарадзілася гэтая хвароба пазней, калі тыя маладнякоўцы, стаўшы дарослымі і прыйшоўшы да ўлады, абярнуліся самым махровым бальшавізмам у часы архіпелага Гулага. Не хацелася б, каб гісторыя тут паўтарылася зноў, але вельмі на тое падобна.

46 Ды і ў вельмі вядомай у свой час савецкай песні спявалася: “молодым везде у нас дорога, старикам всегда у нас почет”.

47 Як ужо было сказана, вядомая расійская палітычная дзяячка І. Хакамада, што напісала нават спецыяльна на гэтую тэму “тэарэтычную” манаграфію “Секс и большая политика”, нават на старонках газеты “Аргументы і факты” ўсур’ёз і публічна абмяркоўвае тэзіс, што «по идее (!) те, кто попадает на вершину власти, - это самые активные, мощные самцы”. Куды тут ужо Мопасану! Нават знакамітая Екацярына ІІ, якая сапраўды трымала ў сябе фрэйліну Перакусіхіну для спецыфічнай праверкі кандыдатаў у фаварыты, сама будучы вельмі разумнай і начытанай (перапісвалася ж з Дзідро і Вальтэрам!), усё такі вельмі цікавілася тым, што чытае і будучы яе фаварыт.

48 Гэта як “качественную сторону флуктуации систем истины и знания” бачыў ужо П. Сарокін, хоць па сутнасці і не разумеў яе, як ён пісаў, “первых принципов”. Гэта цікава было б з прынятых тут філасофскіх пазіцый у якасці гэткіх “первых принципов” прааналізаваць сучасны стан навукі як пэўную фазу агулькультурнага яе развіцця, і менавіта фазу упадку, аналагічную фазе ўпадку ў сучасным мастацтве. Сапраўды, не кажучы ўжо пра той характэрны для сучаснай эпохі эйнштэйнаўскі культ усеагульнай адноснасці, што і дэгэтуль выклікае сумненні у многіх прафесіянальных фізікаў, у галаве культуролага-тэарэтыка пэўная аналогія міжвольна напрошваецца, напрыклад, і паміж чорнымі дзюрамі Стывена Хокінга і чорным жа квадратам на белым фоне Казіміра Малевіча. Занадта ўжо смела, думаецца, як і Эйнштэйн, аперыруе фізік Хокінг у сваёй вядомай кнізе пра сінгулярнасці, маладыя сусветы і чорныя дзюры, абапіраючыся толькі на гіпатэтычнасць матэматыкі і асабліва не лічачыся з рэальнай эмпірыкай, як не лічыўся з ёй і мастак Малевіч. Аналогія як вынік аднаго і таго ж агульнага сацыя-культурнага ўплыву, пра які нашы шаноўныя фізікі з-за сваёй пагарды да філасофіі і думаць не хочуць. Таго самага крызіснага сацыякультурнага ўплыву, які сёння выразна ўжо трактуецца як адна з галоўных прычын узнікнення агульнавядомага постмадэрнізму, пачынаючага сёння панаваць не толькі ў мастацтве, але і ў філасофіі і ў навуцы. Сама матэматыка, напрыклад, па справядліваму, як здаеццца, цверджанню Морыса Клайна, сёння перажывае таксама свой крызіс: the loss of certainty (згубу дакладнасці) і ўсё той жа хаос (81).

49 Мы ўвогуле спецыяльна планавалі прааналізаваць сацыякультурны працэс з пазіцый больш-менш строгага структурна-функцыянальнага падыходу, і першая частка працы (менавіта структурная) была зроблена і выдадзена ў 2000 г. пад назовам ”Філасофія культуры (уводзіны ў тэарэтычную культуралогію)”. Але напісаць і тым болей выдаць другую і, па сутнасці, галоўную частку яе -- функцыянальную, планаваную як “Філасофія культуры (уводзіны ў тэарэтычную гісторыю культуры)”, так і не ўдалося як з суб’ектыўных (узрост і здароўе), так аб’ектыўных (агульнае непрыняцце яе з боку калегаў) прычын. Але віртуальна яна выразна бачыцца і сёння, калі, напрыклад, апісаную ўжо структуру як папярэчны разрэз культуры разгледзець яе, прывёўшы, так бы мовіць, у дзеянне, у яе прадольным, часава-функцыянальным, гістарычным аспекце, абапіраючыся на логіку прынятай тут агульнай гісторыка-філасофскай канцэпцыі. І адзіная тут надзея на аднадумцаў, якія абавязкова, хоць і ў далёкім хутчэй за ўсё будучым, але, трэба думаць, з’явяцца і завершаць гэту работу.

50 Эклектыка, гэты адпаведнік эстэтычнай катэгорыі брыдоты ў класічным мастацтве, пануе сёння і нават прызнаецца законнай не толькі ў мастацтве сучасным, але і ў сучаснай філасофіі, пачынаючы, як піша К. Лёвіт (107, 338-340), фактычна з Ніцшэ (у філасофіі ў цэлым мы знаходзім яе ўжо ў антычныя часы і зноў такі ў пераважна сацыяльна-упадачныя эпохі). Асабліва ж жахлівыя формы эклектыкі паказала філасофія постмадэрнізму, якому, нажаль, аддалі даніну і многія сённяшнія беларускія філосафы, як, напрыклад, паважаныя Акудовіч, Бабкоў, Булгакаў, Мацкевіч і інш. Постмадэрнізму праблема ідэалу ўвогуле, як кажуць, не па зубам, бо ён сваім культам менавіта эклектыкі і крытыкай так званага “логацэнтрызму” (тэрмін, спецыяльна вынайдзены постмадэрністамі) прынцыпова адмаўляе нават самую логіку як аснову не толькі філасофскага, але і проста чалавечага мыслення. Таго, дзякуючы чаму чалавек і сёння завецца homo sapiens’ам і пакуль што гэтым, дзякуй богу, адрозніваецца ад звыклай жывёліны. Але і мысленне бывае рознае, і таму, калі, напрыклад, шаноўны г-н Мацкевіч, жадаючы высмеяць аўтара гэтых радкоў, цытуе, вырываючы іх з кантэксту, словы, згодна якім ягоныя, то-бок, мае філасофскія карані знаходзяцца ў вёсцы, і, насуперак маёй “деревенскости”, падкрэслівае ўласную гарадскую вучонасць, спасылаючыся на шматлікіх сваіх сталічных маскоўскіх і ленінградскіх настаўнікаў, то і я тут спашлюся на свайго настаўніка Імануіла Канта, які пісаў, дарэчы, што “...здольнасць суджэння (філасофскага! – М. К.) ёсць адразняльная рыса так называнага прыроднага розуму (Mutterwitz) і адсутнасць яго нельга дапоўніць ніякай школай” (Immanuel Kant. Kritik der reinen Vernunft. Leipzig, Vlg. Reclam, S. 234, у рускім перакладзе Кант, т.3, ст. 218), і ў зносцы Кант тлумачыў далей гэта такімі словамі, што, паважаючы ўсё такі г-на Мацкевіча, прыводзіць іх тут не стану. Таму і прыходзіцца, спасылаючыся ўвогуле на філасофію, карыстацца фактычна філасофіяй класічнай, не толькі не разбураўшай з дапамогай эклектыкі нармальнае чалавечае мысленне, але і даўшай у свой час яго найвышэйшыя, таксама класічныя ўзоры хоць бы ў асобе таго ж самага Гегеля, другога і галоўнага майго настаўніка. “Класічным” жа, адкрыта і нават задзірліва “класічным” узорам і прыкладам ужывання пад сцягам навізны і арыгінальнасці гэткай эклектыкі можа служыць выдадзеная ў Мінску ў 2001 г., няхай ён мне даруе такую на яго спасылку, кніга І. В. Марозава “Основы культурологии (архетипы культуры)”, дзе пачатак яе з усвядомленай ліхасцю, як у здзеклівай пародыі, аказаўся пастаўленым ў канцы тэкста, а канец – у яго пачатак і дзе гэтак жа ліха перамешаны і перабоўтаны яго змест, каб пазбавіць яго не толькі хоць бы якой бы там ні было логікі, але проста звычайнага сэнсу. І гэта ў кнізе з такім абавязваючым загалоўкам! Праўда, кніга тая была выдадзена ў Мінску тыражом у 3100 асобнікаў, а, напрыклад, кніга мая пра бляск і трагедыю ідэла на блізкую тэму і выдадзеную прыблізна ў той жа час, але з устаноўкай на класічную філасофію, агульную тэорыю сістэм і на беларускай мове, -- мая кніга мела тыраж усяго толькі 200 асобнікаў. Калі крыху ўдумацца ў гэты факт, пэўная, хоць і нядобрая логіка тут усё такі выразна праглядвае.

51 Гэткае філасофскае самазабойства, думаецца, рабілася тут, аднак, хутчэй, каб даказаць задняй думкай і факт неіснавання самой беларускай нацыі, спроба чаго і была пазней ім здзейснена ў працы” Код адсутнасці”.

52 Сюды ж можна безумоўна аднесці і даўно ўжо цікавячую і трывожачую чалавецтва прабема НЛО, якая сёння можа лічыцца дастаткова рэальнай, каб аб ёй гаварылася ўсур’ёз і якая дасткова ж, думаецца, падцвярджае развіванае тут меркаванне аб патэнцыяльнай рэальнасці існавання падобных аб’ектыўных ідэальных структур як, магчыма, вышэйшых разумных цывілізацый і структуры структур у якасці Бога ў тым ліку. Даўно ўжо пара ўрадам рассакрэціць наяўную колькасць фактычнага матэрыялу пра НЛО і пачаць паслядоўнве вывучэнне гэтага матэрыялу не толькі спецорганамі ды самавукамі-ўфолагамі, але і ўсёй сучаснай прафесійнай навукай, якая ўмее сёння высаджвваць даследчыцкія дэсанты ажно на спадарожнікі Юпітэра і перадаваць адтуль найкаштоўнейшую рэальную інфармацыю.

53 Блізка да паняцця інфармацыі ў гэтым кантэксце падыходзіць І. І. Юзвішын (204), але ён зусім не бачыць, нажаль, вельмі блізкай роднасці паняццяў “інфармацыя” і “структура” як толькі дыяхроннай і сінхроннай іпастасей адной і той жа лагічнай сутнасці (паняцце “структура” нават увогуле адсутнічае ў ягоным “інфармацыялагічным” слоўніку!). Таму яму не ўдаецца, па нашаму меркаванню, дастаткова глыбока раскрыць сутнасць інфармацыі, каб пераканаўча раскрыць яе мейсца і ўзаемасувязі паміж ёю і такімі фундаментальнымі класічнымі паняццямі, як матэрыя, энергія, час, прастора. Юзвішын задавальняецца тым, што дэкларатыўна супрацьстаўляе інфармацыю матэрыі ў яе традыцыйна марксісцка-ленінскім азначэнні, толькі, наадварот, ваяўніча аб’яўляючы ўжо інфармацыю першаснай, а матэрыю другаснай. Ён амаль з той жа ліхасцю, што і калега Марозаў, азначае саму інфармацыю як “объективную реальность безначально-бесконечной информационной Вселенной, существующую (не)зависимо от нашего сознания внутри нас, вне нас, между нами и вокруг нас, везде и всюду и выступающую как объект нашего существования (?) и познания” (204, 35), даўшы ёй на папярэдняй старонцы сваё ўласнае, зусім ужо незразумелае, здольнае выклікаць у сур’ёзнага чытача, няхай нам даруе аўтар, толькі камічнае ўражанне (пазней тут будзе зроблена спроба з нашага пункту погляду раскрыць сэнс гэтага паняцця адносна нашага кантэксту).

54 Гэта адбілася, на жаль, і на нашым тэксце, дзе менавіта тыя прычыны могуць выклікаць часам у чытача ўражанне нейкіх паўтораў, а то і блытаніны таксама.

55 Апошняе зрабіў фактычна Ельцын, але і Пуцін у прынцыпе не быў супраць гэтага (Хадаркоўскі ж быў пасаджаны ў турму як толькі вельмі магчымы, але непажаданы палітычны канкурэнт).

56


57 Уладзіміру Георгіевічу Пушкіну, вядомаму расійскаму спецыялісту па кібернетыцы і агульнай тэорыі сістэм, я і дагэтуль удзячны за мужную падтрымку у часы маскоўскага ганення на мяне і мае кнігі (ён, напрыклад, падтрымаў вельмі дадатнай рэцэнзіяй маю кнігу ”Кібернетыка і законы прыгажосці”, і калі маскоўскія “Вопросы философии” адмовіліся яе друкаваць, ён сумесна з балгарскім спецыялістам І.Маравым апублікаваў яе ў балгарскім часопісе “Философска мисъл” (140), публічна прызнаўшы маю сціплую кнігу ўвогуле першай у галіне менавіта тэарэтычнай эстэтыкі.

58 Не такі, па крайняй меры, які ўбачыў у гэтых маіх словах шаноўны г-н Мацкевіч.

59 Бярдзяеў увогуле называў гэты тэрмін «нелепым словосочетанием» (14, 82).

60 І гэта пры тым, што сам Гегель у сваёй ”Філасофіі гісторыі” урачыста параўноўваў Французскую рэвалюцыю з усходам сонца і асабіста, нават ужо будучы прускім чыноўнікам, кожны год спраўляў яе гадавіну!

61 Вось бліскучы прыклад таго, як мастацкая па сутнасці метафара пераходзіць у лагічнае паняцце, дэманструючы блізкую ўвогуле роднаснасць паміж эстэтычнай катэгорыяй прыгажосці і лагічнай катэгорыяй ісціны і падцвярджаючы тым наша палажэнне аб прыналежнасці эстэтыкі і логікі да агульнай культуралогіі як яе сваеасаблівых частак (адна, як убачым пазней, ёсць тэорыя мастацкай культуры з вобразам як асноўным, так бы мовіць, сваім інструмента, другая – тэорыя культуры духоўнай з сілагізмам у той жа ролі).

62 На справе гэта здарылася таму, што ніхто з калегаў, як тое часта здараецца, яму не верыў і не прызнаваў ягоных тэарэтычных вывадаў. У выніку ён страціў працу, збяднеў і пакончыў з сабой.

63 Сучасны біяхімік і тэолаг А. Пікак называе мэту адваротнай прычыннасцю, разумеючы апошнюю як двухбаковы працэс (120, 192), што бліскуча падцвярджае нашы далейшыя разважанні аб сіметрычнасці Свету. Ужываюць гэты тэрмін і аўтары кнігі “О нравственной природе вселенной” (114).

64 Дарэчы, і тут так сёння ганьбаваная філасофія, і перш за ўсё наша дыялектычная філасофія ўсеагульнага адзінства, магла б паставіць перад “сарамлівымі” матэрыялістамі-фізікамі і іншыя гэткага ж рангу пытанні, а ці не ёсць, напрыклад, тая таямнічая антыматэрыя, што аж да сённяшняга дню непакоіць фізікаў-матэрыялістаў, проста знаёмая ўжо нам структура-дух, якая, аднак, пры злучэнні з элементамі-матэрыяй не знікае пры так званай анігіліяцыі, а, наадварот, заўсёды, выдаючы яркую ўспышку,
1   ...   22   23   24   25   26   27   28   29   30


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка