Люба тарасюк імя айчыны




Дата канвертавання06.07.2016
Памер5.5 Kb.
Люба ТАРАСЮК

ІМЯ АЙЧЫНЫ
Давеку я, напэўна, не збяру

Усю яе ў праявах разнастайных.

Маленькая, як сэрца, Беларусь

Адданаю любоўю вырастае.


За бохан сонца, што з маленства меў,

Ці сплаціш ёй душэўнаю турботай?..

Сваю Айчыну ўбач і зразумей,

I ў ёй сябе ты зразумееш потым.


Сваёй Айчыны яснае імя,

Нібы уласнае —

Не дай запляміць...

I светлы цень буслінага крыла



Над рэкамі, дарогамі, палямі.


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка